Буракоўцы

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Сядзібна-паркавыя ансамблі Ляхавіцкага раёна >>>

Буракоўцы

Burakowce
Бураковцы

Сядзіба належала роду Буракоўскіх, Чарноцкіх і інш. гаспадароў. Размяшчалася паміж вёскамі Нача і Жарабковічы на адлегласці 2,5 км ад вёсак. Узнікла, прыкладна, y 1-й палове XIX ст. на месцы маляўнічага ляснога масіву. Да сядзібы вядзе бутавая грэбля.

Палац быў пабудаваны з дрэва, аднапавярховы, y плане прамавугольны, з традыцыйным ганкам пасярэдзіне галоўнага фасада. Быў знішчаны ў перыяд 2-й сусветнай вайны. У паўднёва-заходняй частцы сядзібы знаходзяцца руіны склепа-пахавальні продкаў гаспадароў.

У паўночна-заходнім напрамку за 500 м да нядаўняга часу існавала сістэма старажытных курганоў (капцоў), відавочна, з дахрысціянскіх часоў, якія мясцовыя жыхары называлі яшчэ «шведскімі магіламі». У 1980-я гады капцы былі поўнасцю знішчаны і зараз знаходзяцца пад палеткамі мясцовага калгаса.

Захаваліся рэшткі пейзажнага парку, які мае плошчу 5,5 га. У заходняй частцы парку ёсць адзінкавыя дубы, узрост якіх дасягае 300 гадоў. Акрамя таго, тут растуць каш­таны, клёны, бярозы, сосны, елкі. Сажалка, равы моцна абмялелі, у большасці высахлі.

Парк моцна зарос хмызняком, значна страціў элементы кампазіцыі. Разам з бутавай дарогай патрабуе ўзяцця на ўлік і пад ахову дзяржавы.

Буракоўцы // Несцярчук, Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў. – Мінск: БЕЛТА, 2002. – С. 215-216.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed