Край родны – Берасцейшчына!

Літаратурнае свята “Край родны – Берасцейшчына!”, прымеркаванае да 85-годдзя ўтварэння Брэсцкай вобласці, прайшло ў Ляхавіцкай цэнтральнай бібліятэцы 28 верасня.

Брэсцкая вобласць мае багатую гісторыю, тут нарадзілася шмат знакамітых і таленавітых людзей. Гаварылі і пра шматлікія гістарычныя падзеі, якія адбываліся на Брэсцкай зямлі, і пра дасягненні мясцовых навукоўцаў, прадпрыемстваў, а асобную ўвагу аддалі літаратурнай спадчыне Берасцейшчыны. Гучалі імёны і творы пісьменнікаў-землякоў, са сваёй творчасцю пазнаёміў ляхавічанін Мікалай Юруць.

Адным з асноўных момантаў свята стала абвяшчэнне пераможцаў конкурсу “Славеснасць”, які праходзіў у красавіку-маі гэтага года. У намінацыі “Эсэ” ў розных узроставых катэгорыях пераможцамі сталі Дзяніс Маслоўскі, Мілана Шынгель, Кацярына Буйкевіч. У намінацыі “Гімн Берасцейшчыны” лепшымі названы Ягор Бецька і Таццяна Бохан. Дарэчы, работы Шынгель Міланы і Бецька Ягора адзначаны і на абласным узроўні. Яны будць надрукаваны ў зборніку творчых работ удзельнікаў абласнога літаратурна-краязнаўчага конкурсу “Мой любы край – мая Берасцейшчына”, прэзентацыя якога адбудзецца ў снежні 2024 года ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага.

 

Лізавета Мацулевіч, 
заг. аддзела маркетынга, сацыякультурнай
дзейнасці і метадычнай работы

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий