Літаратурная гадзіна “З пазіцыі часу і вечнасці”, прымеркаваная да 110-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова, прайшла ў Востраўскай сельскай бібліятэцы 6 лютага для чытачоў, якія захапляюцца паэзіяй. Творы А. Куляшова – гэта ўсхваляваны маналог пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Мерапрыемства прайшло за цікавай размовай і вызначыла лепшых знаўцаў вершаў паэта. Прысутныя з задавальненнем чыталі вершы народнага паэта Беларусі і паслухалі аб франтавым жыцці мысліцеля і грамадзяніна.
Галіна Салавей,
бібліятэкар Востраўскай СБ