10 лістапада Падлескай сельскай бібліятэкай была арганізавана сустрэча жыхароў аграгарадка Падлессе і старшакласнікаў Падлескай базавай школы, піянераў дружыны “Спадчына” са старшынёй Жарабковіцкага сельскага савета Ігарам Якаўлевічам Віхноўскім. У ходзе сустрэчы разглядалася шмат актуальных пытанняў па развіцці і добраўпарадкаванні аграгарадка. Вучняў школы хвалявалі пытанні аб падтрымцы маладых спецыялістаў у сельскай мясцовасці. Старшыня даў канкэртныя адказы на пытанні, падзяліўся сваімі планамі і прапановамі. Сустрэча выдалася вельмі пладатворнай і паказала, што разам можна вырашыць шмат праблем, прыйсці да агульнага меркавання.
Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ