Падлессе: прыемна пазнаёміцца

Інфармацыйна-пазнавальная гадзіна адбылася 4 студзеня ў Падлескай сельскай бібліятэцы і музейным пакоі “Беларуская хата” для вучняў старэйшых класаў Дараўскай сярэдняй школы. Рабяты даведаліся пра гісторыю Падлесся, яго знакамітых людзей, пра царкву і Серафіма Жыровіцкага, пра тое, як раней жылі нашы продкі, якімі прыладамі карысталіся. Усе разам паглядзелі мюзікл, які здымаўся ў музейным пакоі бібліятэкі, а таксама паглядзелі відэа, якое здымалі вучні Падлескай школы пра Падлессе і пра мясцовую калядную песню “Радося”.

Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий