Падлескай сельскай бібліятэкай для навучэнцаў мясцовай школы да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў праведзена гадзіна памяці “Афганістан застыў у іх апошнім кроку”. Рабятам была прадэманстравана прэзентацыя, у якой расказвалася пра тую жудасную вайну ў далёкім Афганістане. Настаўнік па патрыятычна-ваеннаму выхаванню Сідаровіч В.В. паведаміў слухачам, колькі людзей служылі на чужой зямлі з Брэсцкай вобласці, нашага раёна і нашай мясцовасці. Мікалай Мікалаевіч Расоха падзяліўся расказам пра службу ў Афганістане яго брата, пра паняцце “груз 200” дзеці даведаліся ад дырэктара Уладзіміра Іванавіча Рачкоўскага. Бібліятэкар прапанавала агляд кніг пра Афганскую вайну, прадэманстравала некалькі трэкаў гурта “Голубые береты”, якія былі папулярны ў той час. Падчас мерапрыемства ўсе прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых салдат хвілінай маўчання. На тэрыторыі Жарабковіцкага сельсавета прапісаны альбо пражываюць 4 воіны- інтэрнацыяналісты. Прапісаны ў Падлессі, але наведваецца сюды здалёк, Мікалай Мікалаевіч Панфіла – афіцэр, лётчык . Пражывае ў Падлессі Клачко Анатолій Эдуардавіч, які 8 месяцаў праслужыў у Афганістане. Сустрэча з гэтымі людзьмі па шэрагу прычын не магла адбыцца ў гэты дзень, але ў хуткім часе яны наведаюць нас і раскажуць усё ў поўнай меры, каб мы памяталі, каб маладое пакаленне ведала і не забывала.
Ларыса Глеб, бібліятэкар Падлескай СБ