27 студзеня ў Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося інтэрактыўнае падарожжа “Споведзь кінарэжысёра”, прысвечанае жыццю і творчасці таленавітага беларускага кінарэжысёра, нашага земляка, ураджэнца вёскі Федзюкі Міхаіла Пташука.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Ляхавіцкага ТЦСАНа. Ад імя Міхаіла Мікалаевіча і яго жонкі Ліліі Міхайлаўны выступалі вядучыя мерапрыемства. У гэтым цікавым падарожжы гледачы пражылі вялікія старонкі яго жыцця, дэманстраваліся відэаматэрыялы з асабістага архіва яго сям’і.
Таццяна Зелянко, заг. сектара аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў ЦБ