Бібліяглобус “Беларусь, накіраваная ў будучае” прайшоў 17 верасня ў цэнтральнай бібліятэцы і быў прымеркаваны да Дня народнага адзінства. На мерапрыемства запрасілі вучняў сярэдніх класаў гарадскіх школ. Гутарка ішла пра родную Беларусь, пра гістарычныя скарбы, якія захоўваюцца дзяржавай дзеля будучыні і памяці нашых нашчадкаў, узгадалі імёны тых землякоў, якія вядомыя на ўвесь свет, і паразважалі на тэму таго, чым могуць ганарыцца беларусы як адзіны народ, разгледзелі пазіцыю нашай краіны ў кантэксте сусветнай геаграфіі. Рабяты выказвалі свае думкі аб тым, якой хочуць бачыць нашу Беларусь у будучым. Завяршальным этапам мерапрыемства было складанне тэматычнага пазла.
Таццяна Зелянко, заг. сектара бібліятэчна-інфармацыйных і электронных рэсурсаў ЦБ