26 лютага ў Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Вытокі дарог”, прысвечаная 55-годдзю нашага земляка, вядомага паэта, публіцыста, перакладчыка, крытыка Алеся Бадака, на якую запрасілі членаў Ляхавіцкай раённай арганізацыі беларускага грамадскага абъяднання ветэранаў і наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Ляхавіцкага ТЦСАН. На працягу мерапрыемства гучала шмат добрых і цёплых слоў. Аляксандр Мікалаевіч – шырока вядомы паэт-песеннік, таму сёння, у гэтую святочную для пісьменніка дату, яго песенныя творы радавалі чытача сваёй мілагучнасцю.
Таццяна Зелянко, заг. сектара БІіЭР