Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, а у бібліятэках праходзяць тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя адной з самых мілагучных і прыгожых моў – роднай, беларускай. Нам засталася цудоўная спадчына ў народных песнях, літаратурных творах, прыказах і прымаўках.
Літаратурная альтанка “Пап’ем кваску – паразмаўляем па-беларуску” запрасіла чытачоў бібліятэкі разам адзначыць Дзень роднай мовы. Супрацоўнікі цэнтральный бібліятэкі падышлі да правядзення мерапрыемства крэатыўна: ужо на ўваходзе ў бібліятэку павіншавалі ўсіх святочным плакатам, упрыгожылі кафедры абслугоўвання афарызмамі і выказваннямі вядомых беларускіх пісьменнікаў, арганізвавалі акцыю “Далучыся да роднага слова”, падчас якой увесь дзень вялі абслугоўванне на беларускай мове. Добрую ўсмешку і ўдзячнасць ад чытачоў выклікаў кошык з літаратурнымі “прысмакамі”, з якога можна было не толькі пачаставацца новай беларускай кнігай, але і атрымаць салодкі пачастунак, адказаўшы на пытанне. Ведайце і любіце беларускую мову!
Марына Нікіціна, заг. аддзела абслуговання і інфармацыі ЦБ