29 студзеня 2021 года ў Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы прайшла серыя мерапрыемстваў “Споведзь кінарэжысёра”, прысвечаная жыццю і творчасці таленавітага беларускага кінарэжысёра, нашага земляка, ураджэнца вёскі Федзюкі Міхаіла Пташука .
На мерапрыемствы былі запрошаны вучні 8–10 класаў гарадскіх школ. У вобразах Міхаіла Мікалаевіча і яго жонкі Ліліі Міхайлаўны выступалі вядучыя мерапрыемстваў. У гэтым цікавым падарожжы дзеці разам з настаўнікамі пражылі старонкі яго жыцця.
Таццяна Зелянко, заг. сектара БІіЭР