Сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Грушаўка. Агульныя звесткі.

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Сядзібна-паркавыя ансамблі Ляхавіцкага раёна >>>Сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Грушаўка>>>

Грушаўка // Несцярук, Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяўГрушаўка // Ляхавіцкі раён. Сцежкамі роднага краюГрушаўскі архітэктурна-паркавы ансамбль // Ляхавіцкі край вачамі патэнцыяльнага турыстаГрушевка (д. Грушевка, Ляховичский район) // Мешечко, Е. Н. Путешествие по БеларусиГрушевка // Федорук, А. Т. Старинные усадьбы БерестейщиныГрушевская усадьба // Туристическая энциклопедия БеларусиКулагін, А. Нашчадкі часу

Грушаўка

Грушевка

Вёска Грушаўка ўпамінаецца ў гістарычных дакументах з XVI ст. Да 1551 г. вёска належала князёўне Барбары Радзівіл, якая падаравала маёнтак Міхаілу Залескаму. Пасля 1567 г. Грушаўка была падаравана Жыгімонтам II Аўгустам двараніну П.Шлягеру, затым маёнтак зноў апынуўся ў Радзівілаў.

У цяперашні час на тэрыторыі сядзібы, плошча якой складае каля 14 га, захаваліся жылы дом (паўразбураны), флігелі, бровар, капліца-пахавальня (паўразбурана і абрабавана), шэраг гаспадарчых пабудоў, парк рэгулярнай планіроўкі і пладовы сад. Да канца XIX ст. у сядзібе стаяў аднапавярховы мураваны палац, які быў пабудаваны ў строгіх формах архітэктуры класіцызму.

Выгляд першага палаца вядомы паводле акварэлі Напалеона Орды, які неаднаразова бываў у сядзібе ў 1864—1876 гг. Дом быў апісаны ў сярэдзіне XIX ст. Ганнай Герычовай. Гэта быў будынак прамавугольнай формы, накрыты вальмавым дахам, меў у цэнтры галоўнага фасада чатырохкалонны драўляны порцік з трохвугольным франтонам. Уздоўж тыльнага фасада ў парк выступала тэраса-галерэя. Сярод шпалер парку стаяла прысядзібная мураваная капліца. Перад домам па баках круглага газона знаходзіліся афіцыны, у адной з якіх захоўваліся фамільныя архівы ўладальнікаў.

Унутраная аздоба палаца адпавядала традыцыям заможнай шляхты таго часу. Сцены ўпрыгожвалі вельмі каштоўныя люстры ў пазалочаных рамах. На камінах стаялі дэкаратыўныя рэчы з фарфору: кошык з блакітнымі незабудкамі, пад шклом — дзве фігуркі маладой пары — кавалера і дзяўчыны. Акрамя партрэтаў віселі таксама карціны міфалагічнага зместу, у прыватнасці «Якар, які падае ў мора» і інш. Найбольш цікавай была карціна з пяці частак, кожная з якіх мела надпіс з тлумачэннем зместу кампазіцыі (бацька з сынам вядуць асла, затым едуць на асле, потым нясуць асла і г.д.). У бібліятэцы меўся вялікі кнігазбор, які перажыў шмат ваенных ліхалеццяў і знаходзіўся ў новым палацы да пачатку 2-й сусветнай вайны.

На мяжы XIX—XX ст. гаспадар Грушаўкі па невядомых прычынах распачаў перабудову двара ў духу моднай на той час аздараўленчай манеры. Стары палац быў разабраны, а на яго месцы пабудаваны новы драўляны палац.

Разам з будаўніцтвам палаца быў закладзены пейзажны парк.

Палац уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём, накрыты вальмавым дахам, з якога выступаюць на галоўным і бакавых фасадах мансардавыя паверхі з самастойнымі двухсхільнымі пакрыццямі. Галоўны ўваход вылучаны ганкам і тэрасай, устаноўленай на разьбяныя калоны і апаясанай металічнай агароджай. Высокі падмурак па баках цэнтральнай тэрасы вылучаны пластычнымі па форме мураванымі ганкамі, у форме якіх прасочваюцца элементы стылю «мадэрн».

Інтэр’еры былі аздоблены размалёўкай, разьбой, кафлянымі грубкамі. Парадны двор, утвораны сядзібным домам і двума флігелямі, зрушаны з асноўнай восі кампазіцыі.

Да 1939 г. з асаблівай увагай і павагай зберагаўся невялікі будынак непадалёку ад палаца, які атрымаў назву «мураванка». У ім з пакалення ў пакаленне перадавалася шэраг каштоўных папер і пасведчанняў.

Гэты каштоўны архіў прапаў без вестак яшчэ да 1914 г., a былая сямейная капліца разабрана. Новая капліца-пахавальня была ўзведзена ў пачатку XX ст. y стылі неаготыкі.  Будынак капліцы ў плане мае прамавугольную форму, трохгранную алтарную частку і высокі шчыт на галоўным фасадзе. Аконныя праёмы маюць выгляд стральчатых арак. Унутры існавалі нервюрныя скляпы.

Палац і гаспадарчыя пабудовы абкружае невялікі парк. Сярод дрэвавых парод было шмат экзатычных відаў. Збераглося самае вялікае ў Беларусі дрэва (16 м вышыні) кіпарысавіка гарохаплоднага, адзінкавыя экзэмпляры бука ляснога, конскага каштана, туі заходняй, белай акацыі.

Ансамбль узяты на ўлік і пад ахову дзяржавы.

Грушаўка // Несцярук, Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў. – Мінск: БЕЛТА, 2002. – С. 219-220.

Грушаўка

Вёска Грушаўка знаходзіцца на адлегласці ў 1,5 кіламетра ад Ляхавіч. У гістарычных крыніцах вёска згадваецца з XV стагоддзя.

Да канца XIX стагоддзя ў маёнтку стаяў аднапавярховы дом, пабудаваны ў строгіх формах класіцызму.

Новы дом прамавугольны ў плане, з бакавымі фасадамі, мансардай, якая мае самастойнае двухсхільнае пакрыццё. Галоўны ўваход аздабляла тэраса з паўкруглым ганкам. Тэраса абапіралася на драўляныя калоны і была дэкаравана каванаю металічнай агароджаю. Інтэр’еры дома былі ўпрыгожаны роспісамі сцен і столі, сцінарскай працы дубовымі панэлямі. Падлогу высцілаў паркет, a печы былі складзены з галандскай кафлі. У доме меўся збор карцін і вялікая бібліятэка, размешчаная на другім паверсе, куды вяла вітая чыгунная лесвіца. Бібліятэчны збор складалі рэдкія кнігі, сярод якіх былі і рукапісныя.

У доме было зроблена электрычнае асвятленне, да яго была праведзена вада і каналізацыя.

У канцы XIX стагоддзя Грушаўка стала вельмі буйным, высокапрыбытковым сельскагаспадарчым прадпрыемствам. У яго склад ўваходзілі: вінакурня і цагляны завод, два паветраныя і адзін вадзяны млын, сукнавальня. Займаліся і гадоўляй англійскіх коней, галандскіх і швейцарскіх кароў.

Да нашых дзён захаваўся вельмі прыгожы будынак стайні, узведзены з чырвонай цэглы ў формах «прамысловай» готыкі.

Побач з сядзібным домам стаіць будынак, які атрымаў назву «мураванка». Ён датуецца XVII стагоддзем і формамі сваёй архітэктуры нагадвае тыповы бюргерскі дом: тоўстыя каменныя сцены, крыжападобныя скляпенні столі, кніжныя паліцы, зробленыя ў выглядзе ніш.

Яго знешняе аблічча можна бачыць на малюнку Напалеона Орды. Тут зберагаўся сямейны архіў. Існавалі там і паперы, y якіх падрабязна апісвалася мясцовае жыццё, a таксама найбольш значныя падзеі, што адбываліся ў краіне. Гэты каштоўны архіў прапаў яшчэ да 1914 года.

Капліца пабудавана ў канцы XIX стагоддзя ў выглядзе мініяцюрнага гатычнага храма. Гэты будынак лічыцца адным з лепшых прыкладаў архітэктурнага стылю неаготыкі на Беларусі. Капліца багата дэкаравана накладной стральчатай аркатурай. Скляпенне ўпрыгожана спляценнямі нервюр.

У свой час, будынак меў дах з тонкай чырвонай чарапіцы, над якім высока ўздымалася вытанчаная вежа-званіца. Інтэр’ер капліцы ўпрыгожваў алтар, на сценах былі ўмацаваны памятныя дошкі.

Да капліцы вядзе старая алея з лістоўніц. Дрэвы высаджаны парамі, і іх рост плаўна павышаецца ў кірунку да капліцы. Каля стагоддзя існуе гэта алея, a дрэвы так і не змянілі свой зададзены першапачаткова рост: y пачатку алеі яны амаль на палову ніжэйшыя за тыя, што растуць y яе канцы. Здаецца, y алеі ёсць таямнічы, містычны сэнс. У міфалогіі многіх народаў хваёвыя пароды дрэў лічацца як бы лесвіцай, па якой душа нябожчыка падымаецца на нябёсы. Алея каля капліцы сімвалізуе сабой лесвіцу, па якой вядзе шлях ад зямнога быцця чалавека да новага, нябеснага жыцця. Старая, але такая нязгасная надзея. Сёння ўжо ніхто не ведае методыку, па якой падбіраліся па росце грушаўскія лістоўніцы. У кожнага дрэва, як і ў кожнага чалавека, свой рост, сваё жыццё.

Грушаўка // Ляхавіцкі раён. Сцежкамі роднага краю : турыстычны даведнік / мастацкае афармленне, фотаздымкі, тэкст С. В. Чарановіча.- С. 15-22.

Грушаўскі архітэктурна-паркавы ансамбль

Грушаўка – невялікая вёска ў Начаўскім сельсавеце, размешчаная ў некалькіх кіламетрах ад Ляхавіч.

Да 1551 года Грушаўка належала Барбары Радзівіл. У канцы XVII стагоддзя кароль Ян Сабескі падарыў маёнтак кракаўскаму рыцару, што вызначыўся ў бітве з туркамі пад Венай.

У Грушаўцы і сёння прыгожа, хоць ад былога маёнтка засталося нямногае. Калісьці дом быў каменным і аднапавярховым. Прыгожы драўляны будынак з мансардным паверхам пабудаваны на старым фундаменце ў канцы XIX стагоддзя.

Упрыгожаннем інтэр’еру дома калісьці былі печы з галандскага кафелю, люстры, цудоўная мэбля, вінтавая чугунная лесвіца, карцінная галерэя і паляўнічая зала. У будынку былі водаправод, каналізацыя і электрычнасць.

Дарэчы, унутры дома і сёння можна ўбачыць фрагменты аздаблення тых далёкіх часоў: столевай ляпніны і роспісу, старадаўняй мармуровай пліткі на падлозе, паркету.

Верагодна, тут быў прыгожы прысядзібны парк. Да сённяшняга дня ў Грушаўцы захаваліся рэдкія для нашай мясцовасці пароды дрэў (лясны бук, конскі каштан, белая акацыя, туя заходняя), сад, сажалка.

Са старых пабудоў – напаўразбураны двухпавярховы дом, два флігелі (адзін з іх – “мураванка”), пашкоджаная лядоўня і аранжарэя, стайні з чырвонай цэглы.

Вялікі інтарэс выклікае фамільная капліца. Яна пабудавана наводдаль ад сядзібы.

Да капліцы вядзе алея даўжынёй 110 метраў з 24 лісцёўніц. Калі прыглядзецца, можна прасачыць пэўную сістэму, якую некалі выкарысталі пры пасадцы гэтых дрэваў: па “росту” – ад малых да самых высокіх. Атрымліваецца нешта накшталт лесвіцы, па якой, меркавалі тады, душы продкаў падымаюцца ў неба.

Палацава-паркавы ансамбль y Грушаўцы мае статус помніка рэспубліканскага значэння.

Грушаўскі архітэктурна-паркавы ансамбль // Ляхавіцкі край вачамі патэнцыяльнага турыста : [буклет-даведнік] / складзены і падрыхтаваны да друку ўстановай “Рэдакцыя раённай газеты “Ляхавіцкі веснік” ; фота Сяргея Варановіча; тэкст Святланы Стыкуць. – [Брэст], 2007. – С. 4-8.

Грушевка (д. Грушевка, Ляховичский район). Грушевка – собственность Радзивиллов с XVI в. В 1551 г. Королева Барбара Радзивилл передала «Грушовку» Николаю Залесскому. В конце XVII в. король Ян III Собеский подарил имение краковскому рыцарю, который особо отличился в битве с турками и татарами под Веной.

Во второй половине XIX в. Грушевка стала очень крупным и доходным имением. Работали винокуренный и кирпичный заводы, две ветряные и водяная мельницы, сукновальня. В доме были канализация, водопровод и электрическое освещение. Ток давала динамо-машина фирмы «Унион». Усадьба была расширена строительством хозяйственных построек, конюшен в формах промышленной неоготики из красного кирпича.

В наше время дом оказался в аварийном состоянии. Пустуют также официны. Правая из них называлась «мурованкой». Это самое старое здание усадьбы. В нем размещались библиотека, архив, хранились и личные вещи. В 1914 г. снарядом были уничтожены архив, памятные вещи, частично пострадала библиотека.

Отдаленно от усадьбы, на опушке лесного массива (урочище Дубы), расположена каплица, один из лучших образцов неоготики в Беларуси. Она построена Генрихом Грабовским в виде миниатюрного готического храма. При сооружении каплицы использован богатейший декор. Главный вход оформлен стрельчатым порталом в ступенчатой прямоугольной нише. Фасад завершает высокий остроугольный щипец, увенчанный крестом. По периметру каплицу окружают десять лип. В 1991 г. в восстановленном ляховичском костеле подвешен колокол с грушевской каплицы. Реликвия была спасена в годы последней войны местным жителем.

Хорошо спланированная усадьба, являющаяся в прошлом образцом устройства и ведения хозяйства, катастрофически разрушается. В 1939 г. на ее базе была организована госконюшня. Сейчас более половины зданий находится в руинах. Принадлежит усадьба СПК «Ляховичский».

Грушевка (д. Грушевка, Ляховичский район) // Мешечко, Е. Н. Путешествие по Беларуси / Е. Н. Мешечко. – Минск, 2012. – С. 64-66.

Грушевка

Имение известно с XVI в. как собственность Радзивиллов. В 1551 г. королева Барбара Радзивилл передала «Грушовку» Николаю Залесскому, который в 1567 г. выслал слугу Николая и «ставил коня». В конце XVII в. король Ян III Собеский подарил имение краковскому рыцарю, который особо отличился в битве с турками и татарами под Веной.

Согласно Инвентарю за 1845 г., имение состояло из фольварка Грушевка, трех деревень (Пашковцы, Рачканы и Гославщина), двух хуторов. Числилось душ мужского пола 300, женского — 278. Земельные угодья составляли 2789 десятин.

Грушевский двор в формах классицизма был заложен на месте фольварка (схема). Судя по акварели Н. Орды (1864—1876), он нес характерные черты стиля. Включал дом и две официны. Каменное здание дома с вальмовой крышей было восьмиосевым с четырехколонным деревянным портиком. Парковый фасад имел террасу. В доме  имелось собрание книг, некоторые редкости (икона из 5 частей, каждая из которых имела подписи, занимавшие треть композиции и др.) [596]. С двух сторон симметрично зданию располагались также каменные официны разной величины. Центр газона занимал круг, в центре которого росла липа.

Грушевка стала очень крупным и доходным имением. Имелся винокуренный и кирпичный заводы, две ветряные и водяную мельницы, сукновальню. В 1907 г. фундовали строительство костела в Ляховичах.

Красивое деревянное здание с мансардным этажом было построено на старом фундаменте в конце XIX в. Полное представление о нем дает одна из фотографий этого времени. Здание прямоугольное в плане на высоком кирпичном цоколе с мансардным этажом. Срублено из качественного опиленного бруса толщиной 18 см, добротно обшито досками. Нижняя и фризовая части здания выделены обшивкой разной формы. Покрыто оцинкованной, уже ржавеющей жестью. Парадный фасад имеет крыльцо, на резных деревянных столбах которого была устроена терраса с кованой оградой (не сохранилась). В дом ведет широкая двухмаршевая лестница. Каменными лестницами были выделены и боковые входы. Украшением интерьеров дома являлись печи с голландского кафеля, паркет, имитированная роспись панелей, потолков, резьба, люстры, красивая мебель, винтовая чугунная лестница. Дом имел картинную галерею, охотничий зал, зал памяти.

В доме были канализация, водопровод и электрическое освещение. Ток мощностью 43,5 ампер напряжением 220 вольт давала динамо-машина фирмы «Унион». После остановки машины аккумуляторное приспособление обеспечивало энергией 4 дуговые и 60 лампочек накаливания на протяжении 10 часов. Усадьба была расширена строительством хозяйственных построек, конюшен в формах промышленной неоготики из красного кирпича.

Дом за последние годы оказался в аварийном состоянии. Пустуют также официны. Правая из них называлась «мурованкой». Это самое старое здание усадьбы (возможно, конца XVII в.) служило лямусом. Выделяется своеобразием архитектурных форм. Построено из кирпича размерами 27x13x5 см и 26x13x6 см. Стоит на подвалах с лучковыми сводами, крыша двухскатная с залобами. Длина 18 м, ширина 6 м, высота до карниза фронтона 4 м. Толщина торцевых стен —1м. Внутри разделены узким коридором на две части, одна из них перекрыта крестовым сводом, вторая — коробовым с люне­тами. В здании размещались библиотека, архив, хранились и личные вещи. В 1914 г. разорвавшийся рядом со зданием снаряд уничтожил архив, памятные вещи, частично библиотеку.

Вторая официна также кирпичная, больших размеров (18×11 м), отличается более простыми формами.

Парадный двор являлся композиционным центром большой усадьбы (площадь 14 га), сформированной на приподнятой местности и принявшей в начале XX в. вид крупного хозяйственного комплекса.

В усадьбу от ляховичского тракта через лесной массив ведет длинная подъездная аллея из клена и конского каштана. Она продолжается дальше за усадьбу, до д. Пашковцы, а затем до д. Рачканы. Въезд оформлен четырьмя высокими (2,6 м) кирпичными оштукатуренными пилонами с железными воротами и калиткой. Брама являлась частью ограды со стороны въезда. С другой стороны дороги напротив брамы стоял в окружении трех ив белых ‘Chermesina’ деревянный крест с деревянной фигуркой Иисуса Христа, который посылал всем молящимся возле него свое благословение. Пережив нелегкую историю, обновленная фигурка установлена на новом кресте у соседней деревни Пашковцы.

Въездная аллея (идет от брамы) липовая, с булыжным покрытием, широкая, но короткая, в прошлом была формованной (на высоте трех метров). Деревья отросли, образуя зеленый свод. Аллея освещалась чугунными фонарями, подвешенными на на­тянутой проволоке. Динамо-машина фирмы «Унион» стояла в пристройке около винокурни. Аллея, слегка изгибаясь, пересекала усадьбу и выводила на дорогу Ляховичи—Нача. На въезде в усадьбу с этой стороны размещалась дамба. С аллеи, хорошо сохранившейся, открывался вид на большой водоем.

Перед парадным двором, с двух сторон въездной аллеи, расположены два боскета, остатки прежней регулярной планировки. Часть северного боскета со строительством деревянного усадебного дома приняла пей­зажное оформление с использованием местных древесных растений и интродуцентов. Здесь рос самый крупный в Беларуси кипарисовик горохоплодный, достигавший высоты 16 м, диаметра ствола 34,7 см. Растет хороший экземпляр бука, конский каштан восьмитычинковый. Фон образует клен, обильно заселился подрост ильма шершавого. В боскете стояло старое из крупных валунов здание ледника (сохранились стены), а в самом его углуразмещались оранже­рея для фиников (теперь руины), парниковое хозяйство, с кирпичной оградой, росли орехи грецкие. Сюда вела аллея со стороны главной каштаново-кленовой.

В центре участка за усадебным домом с каплицей располагалась древесная клумба из клена (частично выражена), от нее расходились дорожки, посыпанные песком, вдоль их были разбиты рабатки. Дорожки утрачены. Из-за большой густоты деревья тонкие малодекоративные. За клумбой — одичавший массив. За ним в окружении старых кленов стоит своеобразное здание — хранилище спирта (10×10 м). Высота стен над поверхностью земли 5 м. Стены сложены из больших камней на известковой связке со щебнем. На углах лопатки, выложенные, как и карниз, из светло-красного кирпича размером 26x13x6,5 см. Дверной проем и маленькие окна лучковые. Крыша четырехскатная из жести. Слева примыкает цокольный этаж, сложенный из камня. Далее расположено здание винокурни, построенное из бута и кирпича (теперь в руинах).

По южной окраине усадьбы размещается красивое здание конюшни, построенное в формах «промышленной» неоготики из красного кирпича размером 26х13×6 м. Состоит из двухэтажных поперечных корпусов (24х11 м), соединенных объемом длиной 28 м. Этажи разделены поясом поребрика, углы оформлены лопатками, карниз с гирьками. Форма небольших окон варьирует от прямоугольных и лучковых до клинчатых и стрельчатых. Фасады украшены декоративными башенками-пинаклями. Рейтаны занимались разведением английских лошадей, коров голландских и швейцарских. Сейчас здание пустует, крыша обвалилась.

В 1909 г. на одной оси с конюшней построено второе здание — в плане П-образное в такой же технике исполнения (50×16 м). Ширина боковых корпусов 12, длина 28 м. На фронтоне дата постройки и инициалы вла­дельца — I.R. Большое хозяйственное здание (гумно) стоит на окраине усадьбы за водоемом с дамбой, которая держит в нем уровень воды. Водоем питается водой, которая поступает по проложенным в трех направлениях каналам (урочище Гай, д. Перекрестье и болотный массив), которые одновременно дренируют территорию. Водоем служит аккумулятором влаги, избыток воды отводится маленьким водотоком в р. Ведьма около д. Ковали.

Отдаленно от усадьбы на опушке лесного массива (урочище Дубы) расположена каплица, один из лучших образцов неоготики в Беларуси. Она построена Генрихом Грабовским в виде миниатюрного готического храма.

При сооружении каплицы использован богатейший декор. Главный вход оформлен стрельчатым порталом в ступенчатой прямоугольной нише. Фасад завершает высокий остроугольный щипец, увенчанный крестом. Боковые фасады завершены лепным ромбовидным фризом, окна большие стрельчатые с готическими переплетами. Апсида декорирована утонченной накладной стрельчатой аркатурой. Интерьер свода украшен сплетениями нервюр.

По оси сооружения вдоль поля заложена лиственничная аллея длиной 110 м, шириной 5 м. В ней растет 24 дерева. По периметру каплицу (за оградой) окружают десять лип (схема).  В 1991 г. в восстановленном ляховичском костеле подвешен колокол с Грушевской каплицы, единственная уцелевшая реликвия. Она была спасена в годы последней войны местным жителем, грушевским конюхом.

Хорошо спланированная усадьба, являющаяся в прошлом образцом устройства и ведения хозяйства, катастрофически разрушается. В 1939 г. на ее базе была организована госконюшня. Сейчас более половины зданий находится в руинах. Принадлежит усадьба колхозу «Ляховичский».

Грушевка // Федорук, А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук. – Минск: Беларуская энцыклапедыя, 2004. – С. 424-429.

ГРУШЕВСКАЯ УСАДЬБА, памятник архитектуры и садово-паркового искусства с элементами стиля классицизма, неоготики и эклектики, на восточной окраине д. Грушевка Ляховичского р-на Брестской обл. Сформирована в конце 18 — начале 20 в. Площадь усадьбы около 14 га. Включает парк, деревянный жилой дом, 2 боковых флигеля, дом эконома, часовню, винокурню, хозяйственные постройки (конюшня, амбар, гумно, псарня, мастерские, оранжерея, ледник). Парк регулярной планировки с прудом и плодовым садом. Усадебный дом 1-этажный, на высоком кирпичном цоколе, имеет черты стиля модерн. Центральная часть выделена мансардным этажом и большой террасой на 4 резных столбах. Планировка анфиладная с парадным залом в центре. Недалеко от усадьбы, на опушке леса, располагается часовня. Часовня построена в виде небольшого готического храма с богатым декором. Главный вход оформлен стрельчатым порталом в ступенчатой нише. Единственная уцелевшая реликвия — колокол из часовни был установлен в Ляховичском костёле святого Юзефа.

Грушевская усадьба // Туристическая энциклопедия Беларуси. – Минск, 2007. – С. 166.

У в. Грушаўка захаваўся былы панскі сядзібны комплекс. На тэрыторыі сядзібы плошчай 14 га захаваліся жылы дом, 2 флігелі, бровар, капліца, шэраг гаспадарчых пабудоў, парк рэгулярнага тыпу планіроўкі і пладовы сад. Да канца 19 ст. ў сядзібе стаяў панскі мураваны дом, пабудаваны ў строгіх формах архітэктуры класіцызму.

Выгляд дома вядомы па акварэлі мастака Н. Орды 1864—1876 г. Дом быў апісаны ў сярэдзіне 19 ст. Ганнай Герычовай. Будынак стаяў на высокім фундаменце і ў плане меў выгляд прамавугольніка. Кампактная аднапавярховая пабудова была накрыта вальмавым дахам і мела ў цэнтры галоўнага фасада 4-калонны драўляны порцік з трохвугольным франтонам. Уздоўж тыльнага фасада ў парк выступала тэраса-галерэя. Сярод шпалер парку стаяла прысядзібная мураваная капліца. Перад домам па баках круглага газона знаходзіліся афіцыны, у адной з якіх захоўваліся фамільныя архівы ўладальнікаў.

Драўляны сядзібны дом, які захаваўся, пабудаваны ў канцы 19 — пач. 20 ст., уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём, накрыты вальмавым дахам, з якога выступаюць на галоўным і бакавых фасадах мансардавыя паверхі з самастойнымі двухсхільнымі пакрыццямі. Галоўны ўваход вылучаны ганкам і тэрасай, устаноўленай на разныя драўляныя слупы і апяразанай металічнай агароджай. Высокі мураваны фундамент па баках нейтральнай тэрасы вылучаны пластычнымі па форме мураванымі ганкамі, у форме якіх прасочваюцца элементы стылю «мадэрн». Інтэр’еры былі аздоблены размалёўкай, разьбой, кафлянымі грубкамі. Парадны двор, утвораны сядзібным домам і двума маленькімі флігелямі насуперак агульнай заканамернасці зрушаны з асноўнай восі кампазіцыі. Яго акружае невялікі парк, у якім было шмат экзотаў. Захаваліся самае буйное на Беларусі дрэва кіпарысавіка гарохаплоднага вышынёй каля 16 м, асобныя экземпляры бука ляснога, конскага каштана, туі заходняй, белай акацыі. Парк акружаны садам, дзе вырошчваўся арэх грэцкі (ёсць парасткавыя экземпляры), разнастайныя вострапрыпраўныя і лекавыя расліны.

У баку ад сядзібнага комплексу, на ўзлеску, знаходзіцца капліца-пахавальня, пабудаваная ў пачатку 20 ст. ў стылі неаготыкі.

Сядзібе характэрны рысы утылітарнасці. Гаспадарчыя і службовыя збудаванні (стайня, хлявы, бровар, аранжарэя, псярня, лядоўня і іншыя) размешчаны ў парку, садзе і гаспадарчай зоне.

Кулагін, А. Нашчадкі часу [фрагмент] / Анатоль Кулагін, Анатоль Федарук // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 93-94.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed