Абнаўленне душы

29 кастрычніка ў Ляхавіцкай цэнтральнай бібліятэцы адбылася літаратурная сустрэча з мясцовай паэткай Ганнай Мікалаеўнай Шчарбацэвіч. Была прапанавана выстава “Абнаўленне душы”, у якой былі адлюстраваны матэрыялы аб гісторыі жыцця і творчасці паэткі. Літаратурная сустрэча праходзіла ў форме гутаркі, дзе Ганна Шчарбацэвіч апавядала аб сваім жыцці і чытала вершы. Завяршыў мерапрыемства прыемны момант: раздача аўтографаў на брашурах з яе творамі.

Зелянко Таццяна Уладзіміраўна,
заг. сектара бібліятэчна-інфармацыйных і электронных рэсурсаў

 

 

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий