Эстрада. Цямчык Андрэй

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Культурнае жыццё Ляхавіччыны >>> Эстрада

 

Цямчык Андрэй

 

Гармель, Е. Открываем новые имена вместе!Грынь, Ю. Андрэй Цямчык вырашыў пабазарыцьЗарэчная, Г. «Стася», «Вераніка» і АндрэйЗарэчная, Г. У шчаслівай пяцёрцы – Андрэй ЦямчыкКанько, Г. Сола для Андрэя з АркестрамЛапіч, А. Калі пяе душаПерапечка, Н. Яркі дуэтПоплавский, Г. Дважды финалист Андрей ТямчикСталярчук, С. Як па нотах

Открываем новые имена вместе!

Второй тур республи­канского молодежно­го вокального конкур­са «Новые имена Беларуси» состоялся в Брестском областном объединении профсоюзов. В закрытом про­слушивании участвовали 54 победителя районных и го­родских этапов этого твор­ческого состязания.

Областной этап конкурса делился на две части. По итогам первой жюри ото­брало 16 лучших, которые приняли участие в гала-кон­церте. Тогда и определилась тройка победителей: 1-е ме­сто, по решению жюри, занял слесарь-монтажник ПУГХ «Пинскрайгаз» Роман Ми-

ронюк (Пинский район), 2-е – Валерия Волынчиц из Полесской детской музы­кальной школы искусств (Лунинецкий район), а третий приз достался художествен­ному руководителю Русиновичского СДК Андрею Тямчику (Ляховичский район). Жюри объявлены еще три лучших участника, которые вместе с победителями от­правятся в столицу на рес­публиканский тур. Это Инга Роик (Барановичский район), Ольга Берчук (Малоритский район) и Наталия Любуш­кина (Столинский район). Четвертым в этой команде, по решению оргкомитета, стал Александр Пташец (Лунинецкий район).

Вокальный конкурс, уч­режденный Федерацией профсоюзов Беларуси при поддержке Министерства культуры и Национальной государственной телерадио­компании, стартовал 16 фев­раля и завершится в день проведения VII съезда ФПБ, то есть 22 мая. Его цель – выявить талантливых испол­нителей в возрасте от 16 лет до 31 года. По итогам област­ных этапов в Минск поедут 49 молодых исполнителей, из которых в результате рес­публиканского отбора жюри оставит 30 участников. Они и проявят себя на сцене рес­публиканского Дворца куль­туры профсоюзов в рамках финального шоу-конкурса.

Гармель, Е. Открываем новые имена вместе! : [Андрей Тямчик] / Елена Гармель // Заря. – 2015. – 26 марта.

Андрэй Цямчык  вырашыў  “пабазарыць”

 

Калі над Віцебскім амфітэатрам загараюцца агні “Славянскага базара”, пачынаецца вялікае музычнае свята. Каб трапіць на яго ў якасці канкурсанта, трэба быць таленавітым, харызматычным спеваком. На абласны адборачны тур міжнароднага конкурсу “Віцебск-2015” аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама дэлегаваў ад нашага раёна двух выканаўцаў – салістаў народнай эстраднай студыі “Экспрэс” Андрэя і Надзею Цямчыкаў. Па ўмовах конкурсу кожны выконваў два творы: адзін беларускага аўтара на беларускай мове, другі – на выбар.

Адборачны тур праходзіў у Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры, прымалі ўдзел у ім больш за 60 канкурсантаў. Усе вельмі хваляваліся. Але гэта не перашкодзіла бліскучаму выступленню Андрэя і Надзеі. А праз некалькі дзён Андрэю Цямчыку прыйшло жаданае запрашэнне на ўдзел у адборачным рэспубліканскім туры, які адбудзецца ў Мінску. Пажадаем земляку, канешне, поспеху.

 Юрый ГРЫНЬ,

дырэктар раённага метадычнага цэнтра.

 

Грынь, Ю. Андрэй Цямчык  вырашыў  “пабазарыць” / Юрый Грынь // Ляхавіцкі веснік. – 2014. – 22 лістапада.

«Стася», «Вераніка» і Андрэй

У фінале Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні наш зямляк Андрэй Цямчык заняў трэцяе месца.

7 і 8 чэрвеня горад Маладзечна шчыра сустракаў удзельнікаў і гасцей XIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Падчас свята творчасці прайшоў і заключны этап Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, падрыхтоўкай якога займаўся знакаміты беларускі калектыў — Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Бепарусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

Сярод таленавітых удзельнікаў не згубіўся і выпускнік, а цяпер і работнік Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа, саліст народнай эстраднай студыі “Экспрэс” Андрэй Цямчык. Яго голас адметны па тэмбры, манера выканання шчырая. Андрэй — адзін з трох выканаўцаў, якія прадстаўлялі Брэсцкую вобласць на фестывалі. I дэбют Цямчыка аказаўся паспяховым. У фінале ў суправаджэнні аркестра ён выконваў беларускія эстрадныя песні “Стася” і “Вераніка”. I, мяркуючы па тым, што журы ўдастоіла Андрэя Цямчыка дыплома III ступені, — выступіў выдатна.

Узнагароду таленавітаму юнаку ўручыў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

 

Зарэчная, Г. «Стася», «Вераніка» і Андрэй / Галіна Зарэчная // Ляхавіцкі веснік. – 2013. – 12 чэрвеня (№ 43). – С. 1.

У шчаслівай пяцёрцы – Андрэй Цямчык

Нашаму земляку, мастацкаму кіраўніку Русінавіцкага СДК і ўдзельніку народнай эстраднай студыі “Экспрэс” Андрэю Цямчыку, пакарылася чарговая музычная прыступка. Ён наблізіўся да адной са сваіх запаветных мар – паўдзельнічаць у міжнародным конкурсе эстраднай песні “Славянскі базар” у Віцебску. Андрэй паспяхова прайшоў абласны адборачны тур, у якім было больш за 20 удзельнікаў. На кастынгу кожны з удзельнікаў выконва

Прафесійнае журы адабрала пяцёрку найбольш яркіх, артыстычных ў дзве эстрадныя песні. і таленавітых маладых выканаўцаў, сярод якіх і Андрэй Цямчык. Яго “Апошні журавель” і “Мама” пакарылі прафесіяналаў.   Пажадаем земляку паспяховага выступлення ў фінале!

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

 

Зарэчная, Г. У шчаслівай пяцёрцы – Андрэй Цямчык / Галіна Зарэчная // Ляхавіцкі веснік. – 2015. – 12 снежня (№ 96). – С. 3.

Сола для Андрэя з Аркестрам

Наш зямляк Андрэй Цямчык выйшаў у фінал рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Такі паспяхо- вы вынік яго выступлення на абласным туры.

Выдатны падарунак на асабісты дзень нараджэння 21 лютага зрабіў студэнт Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, саліст народнай эстраднай студыі “Экспрэс” Андрэй Цямчык. Ён прадстаўляў Ляхавіччыну на аблас- ным туры рэспубпіканскага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Заспяваў так, што пакарыў журы вакальнымі данымі. Усяго тры самадзейныя артысты з Брэстчыны заваявалі права выступіць у фінале XIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Прыемна, што разам з выканаўцамі з Баранавіцкага і Кобрынскага раёнаў гэта права заслужыў і наш Андрэй.

Дарэчы, гэта далёка не першая яго перамога ў песенных конкурсах. Падчас вучобы ў Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы, калі ён разам з жонкай Надзеяй (сёння таксама салістка “Экспрэса”) удзельнічаў у клубе “Юнацтва”, былі надзвычай удалыя выступленні. Андрэй — адзін з лаўрэатаў конкурсу эстраднай песні “Рытмы маладосці” і сёлета зноў прыме ўдзел у гэтым конкурсе, праўда, у новай намінацыі— “Дэбют з аркестрам”.

Зусім хутка Андрэй Цямчык выступіць у фінале рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў. А перад гэтым будзе рэпеціраваць у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Фінберга.

Жадаем нашаму таленавітаму земляку творчых поспехаў і новых пе- рамог!

Галіна КАНЬКО.

 

Канько, Г. Сола для Андрэя з Аркестрам / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. – 2013. – 27 лютага (№ 16). – С. 1.

Калі пяе душа

Аказваецца, талент у сабе можна адкрыць зусім выпадкова. Для гэтага ўсяго і трэба – добры настрой, кампанія блізкіх сяброў і падрыхтоўка праграмы для клуба вясёлых і знаходлівых аграрнага каледжа. Андрэй узяў мікрафон і пачаў спяваць…

Яму прапанавалі займацца вакалам у аматарскім аб’яднанні “Юнацтва». Адсюль і пачаўся творчы шлях юнака. Упершыню загаварылі пра таленавітага навучэнца ЛДАКа пасля абласнога конкурсу “Рытмы маладосці”. А потым была першая “Студэнцкая аграрная вясна” ў Віцебску, якая таксама прынесла перамогу і мары пра вялікую сцэну. Поспех паўтарыўся і на наступны год.

Сёння Андрэй Цямчык вядомы ў раёне, вобласці, нават краіне самадзейны спявак. Талентам сваім заслужыў павагу землякоў, якія ў 2014-ым прызналі яго “Чалавекам года”.

– Гэта было нечакана, ганарова і адказна. Яшчэ больш працаваў, старанна вучыўся, прымаў самы актыўны ўдзел у мерапрыемствах. Калі прапанавалі прадстаўляць Ляхавіччыну ў абласным туры прафсаюзнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі”, вельмі хваляваўся, – успамінае Андрэй.

Удача не мінула юнака: з чатырох тысяч удзельнікаў-вакалістаў у дваццатку фіналістаў трапіў, у тым ліку, і Андрэй Цямчык. Пасля ў сталіцы адбылося незабыўнае песеннае шоу. Андрэю пашчасціла рыхтавацца да выступлення пад шэфствам Ірыны Дарафеевай, якая правяла некалькі незабыўных майстар-класаў па вакале, дала каштоўныя парады і была прыемна ўражана талентам правінцыяльнага самадзейнага спевака. Тая яркая падзея адбылася летась. А сёлета Андрэй Цямчык стаў лаўрэатам прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Творчыя памкненні Андрэя падтрымліваюцца ў сям’і. Яго жонка, яго Надзея, таксама вакалістка. Яны выдатна спеліся: сваёй творчасцю пакаралі сэрцы аднакурснікаў у каледжы, пасля – на раённай сцэне. Надзя таксама неаднаразова станавілася пераможцай аглядаў-конкурсаў вакалістаў.

У сям’і Цямчыкаў нарадзіўся сын Ягорка, які стаў галоўным “дырыжорам” іх далейшага лёсу. Надзя працуе ў аграрным каледжы лабаранткай, Андрэй – мастацкім кіраўніком у Русінавіцкім СДК, абодва –  салісты народнай эстраднай студыі “Экспрэс”. Хлопчык расце пад калыханку дуэта таты і мамы.

Нядаўна сям’я прагульвалася па горадзе, і Ягорка пазнаў на партрэце на раённай Галерэі славы свайго бацьку і паведаміў пра гэта бабулям і дзядулям.

– Прыжыліся мы ў Ляхавічах, хоць сам я з Іванаўскага раёна, а Надзея – з Міншчыны. Усё лепшае, што ўжо адбылося ў нашым жыцці, звязана з гэтым гарадком, – гаворыць Андрэй Цямчык. – Для поўнага шчасця нашай сям’і не хапае толькі свайго даху над галавой.

Людміла Сідорская ў Русінавічах – вельмі паважаная асоба. Калі яна выходзіць з баянам на сцэну Русінавіцкага СДК, зала ў захапленні. Яе называюць “нашай Кадышавай”. У Русінавічах і навакольных вёсках ні адно свята не абыходзіцца без Людмілы Васільеўны, бо лірычная песня пад баян у выкананні старасты аграгарадка – самы жаданы падарунак.

Дарэчы, на гэтай адказнай пасадзе яна па просьбе вяскоўцаў, якія пераканалі жанчыну, што неабходныя іменна яе неабыякавасць, уменне знайсці падыход да кожнага чалавека, пераканаць, арганізаваць. Дапамагаюць рабоце кантакт з кіраўніцтвам мясцовай гаспадаркі – СВК “Ляхавіцкі”, Начаўскім сельвыканкамам. Арганізаваць прывоз торфу, дроў, заараць агарод, упарадкаваць сядзібу ці знайсці нашчадка кінутага селішча, каб вырашыць лёс састарэлай пабудовы, – усе ідуць да старасты. І калі толькі паспявае адпачываць?

– Ды якія ў мяне могуць быць выхадныя, – смяецца Людміла. – Калі выпадаюць, то праводзім іх разам з удзельнікамі мастацкай самадзейнасці. Песня для мяне найлепшы адпачынак. На рэпетыцыях паспяваем абмеркаваць вясковыя навіны, разам падумаем і над праблемамі –  як кажуць, сумяшчаем прыемнае з карысным.

Без дапамогі старасты, запэўнівае старшыня Начаўскага сельвыканкама Вячаслаў Новік, давялося б цяжэй з вырашэннем многіх пытанняў.

А нядаўна Людміла Васільеўна правяла шыкоўнае свята аграгарадка Русінавічы: песнямі пад уласны акампанемент зноў сабрала і  аб’яднала людзей…

У адказ на кампліменты Людміла Сідорская запэўнівае: у мяне добрыя памочнікі – вяскоўцы і песня.

Аліна ЛАПІЧ.

Лапіч, А. Калі пяе душа / Аліна Лапіч // Ляхавіцкі веснік. – 2016. – 28 верасня (№ 74). – С. 4.

Яркі дуэт

Сцэна маладзёжнага тэатра эстрады, яркі  свет сафітаў, беларускія эстрадныя зоркі –  так для нашага земляка Андрэя Цямчыка пачаўся Год культуры. Ён адзіны прадстаўнік Брэстчыны дайшоў да фінальнага адбору  на XXV міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2016”.

– Пра тое, што ўвайшоў у запаветную дзясятку, даведаўся з інтэрнэту. І кватэру “ўзарвала” гучнае “ўра!”. Я так радаваўся! – Андрэя і сёння перапаўняюць эмоцыі: – Спяваць, знаходзіцца  на адной сцэне з прафесіяналамі, атрымліваць ад іх слушныя парады, рэкамендацыі – гэта злавіць удачу за хвост.

Наш таленавіты зямляк стаў  лаўрэатам прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Яго запрасілі  ў журы абласнога  этапу  рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі”.

Для сына Ягора партрэт таты на раённай Галерэі славы стаў сапраўдным узрушаннем, ён  з гонарам паведаміў навіну бабулям і дзядулю, сябрам.

Сёння без прыгожага і чыстага голаса Андрэя Цямчыка нельга ўявіць раённае свята. Сваё галоўнае захапленне ён паспяхова сумяшчае з кіраўніцтвам  мастацкай часткай у Русінавіцкім СДК, вядзеннем  святаў.  Усё гэта стала  неад’емнай,  любімай і важнай  часткай  жыцця самадзейнага артыста:

– Так прыемна, калі пасля канцэрта да цябе падыходзяць і гавораць “дзякуй”. Гэта абавязвае і не дае спыніцца.  А Год культуры – той  імпульс, які падштурхнуў да пошуку крэатыўных ідэй.

Спадарожніца жыцця Андрэя – прыгажуня Надзея, жыццярадасная,  галасістая  пявуння, 20 гадоў з яе 26  –  на сцэне. З сёлетніх творчых залікаў – удзел у абласным свяце роднай мовы “Жывыя вытокі”, цэнтральнай падзеяй якога стаў канцэрт “З любоўю ў сэрцы да роднага слова”. Дарэчы, трапіць туды  прэтэндавалі 62 кандыдаты. А пашчасціла толькі 15, і сярод іх і Надзя. Паспяховым было выступленне на абласным фестывалі сучаснага мастацтва ў  Пружанах “Эстрадны мікс”.

У творчых маладых людзей ужо ёсць дастойны творчы іх працяг. Не паспеў сынок сёлета пайсці ў першы клас, як  трапіў у каманду КВЗ, другі год  займаецца харэаграфіяй у школе мастацтваў.  Дзед Мароз ужо выканаў яго жаданне – усёй сям’ёй ездзілі ў сталіцу  на матч любімай хакейнай каманды мінскага “Дынама”.

Цямчыкі дзякуюць адыходзячы 2016-ы за ўражанні, сустрэчы, падзеі, знаёмствы і мараць, каб наступны   стаў не горшым, каб здзейсніў сямейную  мару аб  уласных  квадратных метрах.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

 

Перапечка, Н. Яркі дуэт /  Наталля Перапечка // Ляхавіцкі веснік. – 2016. – 31 снежня (№ 101). – С. 1, 4.

Дважды финалист

Молодой вокалист из Ляховичей Андрей Тямчик будет представлять Брестчину в финале сразу двух престижных республиканских конкурсов: XV Национального фестиваля белорусской песни и поэзии «Молодечно-2015» и «Новые имена Беларуси».

Ближайшим творческим состязанием, в котором Андрею предстоит принять участие, станет финал республиканского молодежного вокального конкурса «Новые имена Беларуси», который проводится под эгидой Федерации профсоюзов Беларуси при поддержке Министерства культуры и Белтелерадиокомпании. Двадцатичетырехлетний ляховичский артист, ко­торый, к слову, не имеет специального музыкального образования, благодаря своим хорошим вокальным данным смог успешно пройти все этапы конкурса и попал в двадцатку лучших молодых исполнителей страны. В настоящее время он под руководством опытных специалистов – известной белорусской певицы Ирины Дорофеевой и продюсера Юрия Савоша – готовится к фи­нальному шоу конкурса, которое пройдет с 11 по 18 мая во Дворце культуры профсоюзов в Минске. А затем буквально через несколько недель – в июне – Андрея Тямчика можно будет услышать на конкурсе молодых исполнителей в Молодечно.

Поплавский, Г.  Дважды финалист: Андрей Тямчик / Геннадий Поплавский // Заря. – 2015. – 7 мая (№50). – С. 5.

Як па нотах

Ляхавічанін Андрэй Цямчык выступіць у фінале рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі»

Мяккі, чаруючы тэмбр, манера выканання, харызма і, канешне, любоў да песні нікога не пакідаюць абыякавым – Андрэя Цямчыка любяць і ведаюць землякі, прыхільнікі яго творчасці не толькі з нашага раёна.

Родам ён з Іванава Брэсцкай вобласці, але менавіта на ляхавіцкай зямлі талент спевака раскрыўся і зазіхацеў рознакаляровымі фарбамі. Калі 7 гадоў назад юнак стаў навучэнцам аграрнага каледжа і не думаў нават, што захапленне песняй у студэнцкім клубе “Юнацтва” будзе для яго стартам у свет вакальнага мастацтва.

2015 год азнаменаваны для Андрэя адразу двума дасягненнямі. Першае – чарговы выхад у фінал конкурсу маладых выканаўцаў ХV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2015”, які традыцыйна пройдзе ў чэрвені. Другое – не менш знакавае, а для Андрэя, які ніколі не займаўся музыкай прафесійна, доўгачаканае – выхад у фінал рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі”, арганізатарам якога выступае Федэрацыя прафсаюзаў краіны пры падтрымцы Міністэрства культуры і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Конкурс праходзіць пад дэвізам “Новыя галасы для любімай краіны!”. Андрэй Цямчык трапіў у лік 20 шчаслівых фіналістаў, якія з 27 красавіка па 10 мая ў Мінску на спартыўна-аздараўленчай базе ФПБ рыхтаваліся да фінальнага шоу-конкурсу пад кіраўніцтвам высокакваліфікаваных спецыялістаў і наглядам тэлекамер. Педагогамі Андрэя сталі Заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева і прадзюсар Юрый Саваш. Фінальнае шоу адбудзецца 22 мая ў рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў.

Пажадаем поспехаў нашаму таленавітаму земляку і будзем з хваляваннем сачыць за яго выступленнямі. Мары здзяйсняюцца! Інакш прырода не надзяліла б нас здольнасцю марыць…

Святлана СТАЛЯРЧУК,

старшыня райкама

прафсаюзаў работнікаў культуры.

 

Сталярчук, С. Як па нотах / Святлана Сталярчук // Ляхавіцкі веснік. – 2015. – 16 мая (№ 37). – С. 1.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed