Тэатр. “Гарэзлікі”

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Культурнае жыццё Ляхавіччыны >>> Тэатр

 

“Гарэзлікі”

 

Глеб, Л. «Гарэзлікі» і кампанія

«Гарэзлікі» і кампанія

На мінулым тыдні вучні Падлескага ДС-БШ, выхаванцы гуртка «Гарэзлікі» і нядзельнай школы, лепшыя маленькія чытачы Падлескай сельскай бібліятэкі пабывалі ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН. У якасці падарунка рабяты падрыхтавалі пастаноўку «Калядны дзед» і песні. Спадабалася ўсім!

У Падлескім СДК адбыліся традыцыйныя калядныя сустрэчы «Запалі свечку на Каляды». Арганізатарамі гэтага мерапрыемства традыцыйна сталі сельская бібліятэка сумесна са Свята-Духаўскай царквой. На сустрэчы былі запрошаны лепшыя калектывы мастацкай самадзейнасці раёна, у тым ліку клуб ветэранаў «Сівізна», клуб песні, гумару і гульні «Вечарніца» з Навасёлкаўскага СДК, вакальны ансамбль «Берагіня» (Дараўскі СДК), вакальныя групы «Забава» (Падлескі СДК), «Жытніца» (Ураджайнінскі СДК). Госці ад душы спявалі песні, запалілі кожны сваю калядную свечку. Усе прысутныя цёпла ацанілі акцёрскія здольнасці «Гарэзлікаў».

А яшчэ маленькія акцёры бібліятэатра «Гарэзлікі» выступалі ў гарадскім Доме культуры на «Калядных сустрэчах». На кожным выступленні рабят падтрымліваў настаяцель Падлескай царквы айцец Канстанцін.

Ларыса ГЛЕБ,

бібліятэкар Падлескай сельскай бібліятэкі.

 

Глеб, Л.  «Гарэзлікі» і кампанія / Ларыса Глеб // Ляхавіцкі веснік. – 2018. – № 5 – 20 студзеня. – С. 12.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed