Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына >>>Бадак Алесь >>>
Верш «Ляхавічы»
Раённы, ды ўсё-такі цэнтр.
Сінюткае, сціплае неба
Нагадвае сёння мне невад
Не ў нейкай маленькай рацэ –
Жыццёвым
Самім
Акіяне.
Люблю неўсвядомлена мо
Я прысмак паветра гаркавы,
А мо гэта толькі ўява?
І ўсё-ткі – уночы –
ён мой.
(Няхай сабе хвілю!)
Удзень, гараджане, ён ваш.
Я ў тлумным райцэнтры часова.
І ўвогуле, сам я – вясковы…
Ды хораша часам бываць
У горадзе сціплым,
Калі галасы прыстаюць
Смяяцца,
маўчаць
і пытацца,
Машыны ўсе спатыкацца
На вуліцах перастаюць.
І вечны салдат у граніце,
Здаецца, акрыліў свой крок.
О думкі, цішэй гаварыце,
Вы ж знаеце, спіць гарадок.
Не трэба трывожыць…
Бадак, А. Ляхавічы : [верш] / Алесь Бадак // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. – Брэст: ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2008. – С. 380.
Паэт. Настаўнік. Чалавек
Паэт
Калі хочаш вярнуцца ў мінулае, пакінь пра яго сабе што-небудзь на ўспамін.
Бываючы ў роднай вёсцы, у маці, я часам дастаю з шафы даўнія, 1970-х гадоў, нумары часопіса «Бярозка». Я гартаю іх і вяртаюся ў сваё дзяцінства.
Калісьці дзякуючы ім я ўпершыню пазнаёміўся з паэзіяй Міколы Чарняўскага.
Увогуле, вяртацца да прачытаных даўным-даўно твораў небяспечна: у іх — з вышыні свайго жыццёвага і чытацкага вопыту — часам можна лёгка расчаравацца. Але ў дадзеным выпадку мой вопыт толькі ўзмацняе ўва мне даўняе перакананне: Мікола Чарняўскі валодае рэдкім дарам — займальна і цікава пісаць не толькі для дашкольнікаў, не толькі для дзяцей малодшага, але і сярэдняга школьнага ўзросту. Я маю на ўвазе вершы пра канкрэтна школьнае жыццё: пра вучобу, пра ўзаемаадносіны паміж вучнямі, паміж вучнямі і настаўнікамі. У тым ліку і — прыкмета часу! — пра піянерскія справы і атрыбуты. Што ж, і гэтыя вершы не пашкодзіла б расшукаць сённяшняй піянерыі, каб на якой-небудзь урачыстасці пачытаць са сцэны на памяць па-беларуску.
Пакінем мудрым і аўтарытэтным крытыкам права паразважаць над тым, у чым сакрэт прыцягальнасці дзіцячых вершаў Міколы Чарняўскага (на жаль, яго творчасць па-належнаму ўсё яшчэ так і не прааналізавана), я ж хачу звярнуць ува- гу толькі на два моманты. Па-першае, паэт цудоўна валодае такім няпростым інструментам, як гумар. Гэта для яго родная стыхія, што знайшло адлюстраванне і ў кнігах сатыры і гумару для дарослых: «Казёл-моднік», «I не косяць, і не жнуць…», «Нашто бабе агарод?», «Камар на матацыкле», «Лёкса ў люксе», «У трох соснах…» Дзеці дасціпны гумар асабліва любяць, невыпадкова рэдка які класічны твор абыходзіцца зусім без яго. Гэта і ў паэзіі (перачытайма таго ж Васіля Вітку ці «Міхасёвы прыгоды» Якуба Коласа), гэта і ў прозе (успомнім «Міколку-паравоза» альбо «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» Міхася Лынькова).
Вершы Міколы Чарняўскага наскрозь пранізаны гумарам і часам на «прататыпаў» могуць уздзейнічаць лепш, чым заўвагі і нараканні настаўнікаў:
Што ў Святланкі за язык?
Балбатаць штодня прывык.
Памаўчаў 6ы
Хоць хвілінку,
Ды яму
Няма спачынку:
Ці то ўрок, ці перапынак, —
Менціць шпарка,
Без запінак!
Праўда, ён цішэе трошкі,
Калі Света —
Каля дошкі…
Другая несумненная якасць твораў Міколы Чарняўскага, на якую хочацца звярнуць увагу, мае дачыненне не толькі да ўласна паэзіі, але і да псіхалогіі.
Справа ў тым, што яго вершы напоўнены незвычайнай дабрынёй, якая можа нарадзіцца толькі ад незвычайнай любові да дзяцей. Зразумела, усе ці амаль усе мы лічым, што любім дзяцей. Аднак пры гэтым часцей за ўсё глядзім на іх з вышыні свайго ўзросту і размаўляем паблажліва-павучальна. Адсюль бясконцыя «Вось вырасцеш — тады зразумееш» і «Табе яшчэ рана гэта ведаць». I толькі ўменне быць на роўных з імі дае права быць сваім у іх свеце, і толькі гэта ў выніку можа нарадзіць такія шэдэўры, як незабыўны купалаўскі «Хлопчык і лётчык». Не сумняваюся, што і Мікола Чарняўскі свой у гэтым свеце, які большасць з нас проста не заўважае, праходзячы праз яго, як праз сонечныя промні.
Нядаўна ў аўтобусе, пасля таго як прагучала з дынаміка «Прыпынак «Вуліца Слабадская»», за маёй спінай маленькая дзяўчынка здзіўлена спытала ў маці: «А што, на вуліцы Слабадской адны слабыя жывуць?» Такое пытанне можа нарадзіцца толькі ў гэтым, нябачным для большасці з нас, свеце.
Настаўнік
Я па сённяшні дзень захоўваю лісты, якія мне, тады яшчэ школьніку, пісаў з «Бярозкі» Мікола Чарняўскі. Думаю, такія лісты за яго подпісам збярог далёка не адзін я: у часопісе Мікалай Мікалаевіч прапрацаваў 22 гады — гэта колькі пачаткоўцаў прайшло праз яго! А яшчэ ж было 18 гадоў працы ў «Вясёлцы», ды паралельна з вячэрняй вучобай на філфаку Белдзяржуніверсітэта — праца ў «Піянеры Беларусі» з правам адказваць на літаратурную пошту. Цікава, што адным з першых яго «вучняў» быў… Казімір Камейша, аднагодак, які тады, пэўна, і не здагадваўся, што яму адказваў, па сутнасці, такі ж паэт-пачатковец.
Увогуле, праца ў дзіцячым літаратурным выданні досыць спецыфічная. Калі пагартаць архіў той жа «Бярозкі» за 60-я, 70-я ці 80-я гады, няцяжка пераканацца: рэдка хто з паэтаў, як тыя ж Яўгенія Янішчыц альбо Алесь Разанаў, ужо ў школе пісалі вершы, якія не грэх было б надрукаваць нават у «Маладосці». Часцей творы былі простыя, без асаблівых прэтэнзій на арыгінальнасць, і толькі па адным-двух радках, па нечаканай рыфме ці тэме, па адным свежым вобразе, альбо ўвогуле па нечым няўлоўным, невытлумачальным можна было прадказаць, што з юнага аўтара з часам атрымаецца цікавы творца, які ў сілах шмат зрабіць для развіцця айчыннага прыгожага пісьменства. Мікола Чарняўскі прадказваў і «вёў» яго ў вялікую літаратуру. Зрэшты, ён увогуле заўсёды неабыякавы да тых, хто спрабуе свае сілы ў паэзіі ці прозе: захапленне творчасцю можа аказацца часовым, але яно дапаможа вырасці добрым чалавекам. 3 такімі перакананнямі Мікола Чарняўскі жыве ўсё сваё свядомае жыццё. Таму шмат гадоў — амаль трыццаць! — паралельна з працай у рэдакцыях дзіцячых выданняў вёў на Беларускім радыё перадачу «Першыя сцяжынкі». Колькі па гэтых віртуальных сцяжынках прайшло юных аўтараў, колькі імёнаў упершыню прагучала, бадай, не скажа і ён сам. I колькасць іх усё расце, бо і сёння ён не можа без сваёй любімай працы, без дзяцей, без гэтых пакуль яшчэ наіўных дзіцячых радкоў, у якіх, між тым, ёсць галоўнае: уменне здзіўляцца свету, яго прыгажосці, уменне здзіўляцца знойдзенай рыфме, уменне складаць са звычайных слоў рытмічныя радкі, як са звычайных шкельцаў — дзівосныя ўзоры ў калейдаскопе. Не можа, таму па- ранейшаму і кіруе літаратурнай суполкай «Купалінка», якая аб’ядноўвае юных творцаў Мінскага раёна. Таму з ахвотай адгукаецца, калі яго запрашаюць у журы Мінскага абласнога фестывалю юных талентаў Міншчыны, што рэгулярна праходзіць на базе Мінскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна. Таму часта выступае перад дзецьмі, чытае ім свае вершы: раптам у кагосьці з’явіцца ахвота самому паспрабаваць сілы ў літаратурнай творчасці.
Чалавек
Калісьці мы, тады сгудэнты-філфакаўцы, сабраўшыся на кватэры аднакурсніка, добрую гадзіну дыскутавалі пра тое, ці абазвязкова сапраўдны пісьменнік павінен быць добрым чалавекам — узорам для астатніх. Да адзінай думкі так і не прыйшлі, ды і сёння я не гатовы адназначна адказаць на гэта пытанне. Але без усялякага сумнення можна сказаць адносна асобы Міколы Чарняўскага: ягоны характар, ягонае сэрца — у ягоных вершах. Вясёлых і часам крышачку сумных, адрасаваных дарослым і напісаных для дзяцей. Але абавязкова светлых, добрых, шчырых. Сваю першую «дарослую» кнігу, якая пабачыла свет у 1971 годзе, ён назваў «Чалавечнасць», як бы сцвярджаючы: вось тое галоўнае, што павінна быць у людзях, у кожным з нас. Хочацца дадаць: вось тое галоўнае, чаму на працягу дзесяцігоддзяў Мікалай Мікалаевіч вучыць юных паэтаў.
Збіраючыся пісаць гэтыя радкі пра Міколу Чарняўскага, я перачытаў яго лісты да мяне — яшчэ таго, «бярозкаўскага» перыяду. Перачытаў і, здаецца, з нейкім здзіўлена-шчымлівым пачуццём, з аглядкаю і на свой узрост падумаў пра тое, што тады, на самым пачатку 80-х, іх аўтару не было яшчэ і сарака. А ён мне, школьніку, уяўляўся гэткім сталым (можа нават такім, як цяпер) і чамусьці вельмі ўжо сур’ёзным чалавекам. Сёння ж, наадварот, не верыцца, што Мікалаю Мікалаевічу — семдзесят. Можа і праўда, не толькі сапраўдныя творы, але і сапраўдныя дзіцячыя творы не маюць узросту. Прынамсі, пакуль не перастаюць пісаць. А я глыбока перакананы, што Мікола Чарняўскі здраджваць літаратуры на карысць якому-небудзь іншаму заняку не збіраецца. На радасць шматлікім прыхільнікам яго таленту.
Алесь Бадак
Бадак, А. Паэт. Настаўнік. Чалавек : [пра Міколу Чарняўскага] / Алесь Бадак // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 18 студз. (№ 3). – С. 4. – Аўтар вяртаецца ўспамінамі ў сваё дзяцінства, калі з “Бярозкі” яму пісаў лісты Мікола Чарняўскі.
Сентыментальнае прызнанне
зрабіў вядомы паэт, пісьменнік, літаратар, наш зямляк Алесь Бадак сваёй новай кнігай «Развітанне з вечнасцю»
3 каментарыя да верша «Камяні»
…У пару майго дзяцінства досыць вялікі ўчастак дарогі, што бяжыць з Баранавіч у напрамку Ляхавіч, напамінаў прысады: па абодва яго бакі раслі магутныя таполі, ствалы якіх у паўметры ад зямлі былі перацягнуты вузкай палоскай пабелкі. Потым таполі спілавалі, але іх паспеў зняць для свайго фільма «Вазьму твой боль» мой зямляк Міхаіл Пташук. Ён гэтак і сказаў: «Паспеў», калі мы праязджалі гэтыя мясціны і яго «Волга» нечакана для мяне павярнула на ўскрай шашы і спынілася. У той момант я зраэумеў, што яму таксама вельмі падабаліся таполевыя прысады.
На 14-м кіламетры дарогі вас сустрэне паказальнік на вёску Туркі. Многія памылкова ў гэтай назве націск ставяць на першы склад. Насамрэч, туркі ў нас не жывуць і, хутчэй за ўсё, ніколі не жылі, хоць мой дзядзька Іван неяк расказваў прыгожую легенду пра тое, што ў даўнія часы турэцкі султан згубіў тут залатую шапку. Ахвотныя знайсці яе патрацілі на пошукі нямала часу, але не знайшлі, ды самі ў выніку так тут і аселі.
Зрэшты, ёсць і іншыя версіі назвы маёй вёскі. Некалі на Беларускім ра- дыё пісьменнік Уладзімір Юрэвіч вёў папулярную перадачу «Жывое слова», у якой шмат увагі ўдзялялася гісторыі паходжання імёнаў, прозвішчаў, а таксама назве той ці іншай мясцовасці. Я, тады яшчэ школьнік, звярнуўся да Уладзіміра Міхайлавіча з пытаннем пра паходжанне назвы маёй вёскі і неўзабаве атрымаў адказ: мусібыць, тут даўным-даўно вяліся туры – тыя самыя легендарныя жывёлы, якія, на жаль, усе вымерлі. Але калі пісьменнік на аснове сваіх перадач выдаў кнігу «Слова жывое, роднае, гаваркое…», за якую, дарэчы, у 1994 годзе быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь, я са здзіўленнем знайшоў у ёй зусім іншае тлумачэнне: маўляў, Туркі названы ў гонар першапасяленца па прозвішчы Турко, утворанага ад слова турак. Так звалі чужынца, які не ведаў мясцовай мовы, таму ўвесь час маўчаў. Прозвішча Турко носіць мая суседка, і прыемна было ўсведамляць, што, магчыма, проста за нашым плотам некалі пасяліўся першы жыхар вёскі. Хоць, вядо- ма, версія з турам, а не туркам, мне падабалася больш, нягледзячы на тое, што да бліжэйшага лесу кіламетры чатыры. 3 іншага боку, тое, што зусім побач некалі і праўда былі лясы, не выклікае сумнення. Справа ў тым, што з аднаго боку Туркоў гароды ўпіраюцца ў балота, ужо, зрэшты, досыць асушанае, і па ім можна хадзіць, не асцерагаючыся прамачыць ногі. Але ў гады майго дзяцінства, гадоў сорак назад, асабліва ўвесну, у паводку, без ботаў туды лепей было не сунуцца. А яшчэ раней на ім трапляліся такія непраходныя месцы, што нядоўга было патануць. Якуспамінае мама, «ступіш, а балота дуецца-дуецца і пачынае засмоктваць». Разам з тым на працягу многіх гадоў балота дапамагала маім аднавяскоўцам зарабляць на жыццё. Яны здабывалі там торф, дпя чаго скарыстоўвалі рыдлёўкі, што мелі адмысловую, зручную для нарэзкі тарфяных цаглінак, форму. Высушаныя цаглінкі потым прадавалі. Неяк вядомы беларускі гісторык і архівіст Віталь Скалабан, дзяцінства якога прайшло ў Ляхавічах, расказваў мне, што і ён дзіцём хадзіў за чатыры кіламетры ў Туркі рэзаць торф. Але пасля вайны, недзе ўжо на пачатку пяцідзясятых, здабычай «чорнага паліва» за нашай вёскай занялася дзяржава, і тарфяному бізнесу маіх аднавяскоўцаў прыйшоў канец. Рыдлёўкі замянілі машынамі, яны капалі глыбока – «на дванаццаць шыхтоў», у выніку чаго ўтварыліся вялікія ямы («сажалкі»), у якіх, на радасць дзятве, вялася рыба…
…Каля самай вёскі ёсць і яшчэ адно пахаванне. Геаграфічна гэта месца ў вяскоўцаў завецца «ля памятніка». Каб уявіць сабе сам помнік, трэба ўспомніць, што ўяўляюць сабою звычайныя салдацкія магілы, але пры гэтым мець на ўвазе, што яго вышыня – з двухпавярховы дом. Дзякуючы клопату мясцовага калгаса і школы, кожны год напярэдадні 9 Мая тут з’яўляюцца свежыя вянкі і букеты кветак. Ад школы да помніка – цэлы кіламетр, і я выдатна помню, як мы, піянеры, адносна стройнай калонай праходзілі гэты шлях. Аднойчы мне нават выпаў гонар быць юным барабаншчыкам, і я мусіў барабанным боем вітаць кожнага вяскоўца, які трапляўся на нашым шляху. Барабаніў я старанна, праўда, не ведаю, наколькі «прафесійна», бо займаўся гэтым упершыню ў жыцці. Спадзяюся, вяскоўцы ставіліся да маіх абавязкаў з разуменнем. Я ведаў, што перад самым Днём Перамогі мы ходзім да месца пахавання савецкіх салдат, пакуль ад некага з дарослых не пачуў іншую версію: маўляў, там ляжаць расстраляныя немцамі мірныя жыхары. Мне не заставалася нічога іншага, як падзяліцца сваім адкрыццём у школе. I нехта з настаўнікаў на маё: «а ці праўда?» пасля кароткага роздуму адказаў: там пахаваны і тыя, і другія.
А праз нейкі час я даведаўся, што недзе ў гэтым месцы, каля помніка, падчас Вялікай Айчыннай здарылася яшчэ адна трагедыя. Па дарозе, якая разразае нашу вёску на дзве часткі (другая, карацейшая, у нас, як і шмат дзе ў Беларусі, завецца «засценак»), немцы перавозілі ў грузавіку яўрэйскія сем’і. Каля Туркоў адна з кабет кінула з кузава нешта загорнутае ў коўдрачку. Немцы гэта ўбачылі. Машына спынілася. Па скрутку пусцілі аўтаматную чаргу. Аказалася, там было маленькае дзіцё і сякі-такі скарб для тых, хто возьме дзіцё на выхаванне.
…Калі паглядзець на вяршыню помніка, узнікае адчуванне нейкай незавершанасці. Кажуць, па задуме тагачаснага старшыні мясцовага калгаса «Кастрычнік» Льва Аліферкі, там павінны былі быць ці то вялікая залацістая зорка, ці то макет ордэна Вялікай Айчыннай вайны. Але нібы на гэта не быў атрыманы дазвоп «зверху». А ў некалькіх метрах ад помніка дасёння можна ўбачыць закрытую кратамі яму, праз якую цягнецца да неба бяроза. Па задуме старшыні, планавалася, што ў гэтай яме будзе стаяць газавы балон, а перад помнікам гарэць Вечны агонь. На жаль, і з гэтай задумы таксама нічога не атрымалася. Як не рэалізаваліся, ці не цалкам рэалізаваліся многія іншыя, як эараз сказалі б, праекты неардынар- нага чапавека Льва Аліферкі. Гэта яму належыць ідэя ў свой час нашумелай на ўсю рэспубліку акцыі «Усім класам – у родны калгас!», калі ўвесь выпускны клас Федзюкоўскай СШ застаўся працаваць у роднай гаспадарцы. Для маладых хлебаробаў была пашыта спецвопратка, створаны ўсе на той час магчымыя ўмовы для працы ў гаспадарцы. А неўзабаве ў калгас прыехаў чарговы журналіст, і ў нас палічылі, што яго візіт звязаны з жаданнем узнесці яшчэ адну хвалу ілерадавой гаспадарцы, і, у прыватнасці, той самай акцыі. Але ў выніку ці то ў рэспубліканскай прэсе, ці то ў самой «Лнтературной газете» з’явіўся матэрыял, які сваім знішчальным тонам у многіх вяскоўцаў выкпікаў шок. Праўду кажучы, з акцыі, задуманай Львом Аліферкам, сапраўды нічога не атрымалася. Прынамсі, шматхто з «разрэкламаванага» школьнага выпуску ўсё ж пасля разляцеўся па свеце. Дый нескладана ўявіць сабе стан хпопца ці дзяўчыны, якія не збіраліся звязваць свой лёс з сельскай гаспадаркай, але засталіся тут «з пачуцця салідарнасці». Тым не менш пастаў тады журналіст перад сабой заданне напісаць не фельетон, а праблемны артыкул, можа, нават нарыс, – так, не атрымалася б сенсацыі, але, магчыма, чытач убачыў бы іншага старшыню калгаса. Убачыў бы кіраўніка, які па-свойму спрабуе перад-ухіліць тое, што праз некаторы час стала сапраўдным бедствам для сяла: масавы пераезд моладэі ў горад. I вось яшчэ адзін таму прыклад. У сярэдзіне 70-х мае бацькі вырашылі будавацца. Хатка, у якой прайшлі першыя дзесяць гадоў майго жыцця, купленая намі ў Зязюлі (празванай так таму, бо тая ўсё жыццё «лётала» па свеце ў пошуках шчасця) за 200 рублёў, была такой старэнькай ды маленькай, што потым яе давялося ра- забраць на дровы. Але аказалася, што раз Туркі – вёска неперспектыўная, то і будавацца тут няможна. Нам прапанавалі будавацца ў Ляхавічах, аднак з’язджаць з вёскі ні бацькам, ні мне не хацелася. Праблема вырашылася дзякуючы таму ж Аліферку. ён выслухаў маіх бацькоў, паглядзеў на наша жытло і махнуў рукой: «Будуйцеся!» Прытым, што ні бацька, ні маці не працавалі ў калгасе.
Пасля скандальнага матэрыялу ў прэсе Леў Аліферка прапрацаваў у нас нядоўга і з’ехаў некуды пад Мінск, але вяскоўцы дагэтуль успамінаюць пра яго добрым словам…
…Праходзячы па вёсцы, я, як і год, і дзесяць, і дваццаць гадоў таму, думаю пра тое, што яна амаль не змянілася. I недзе ў пасвядомасці жыве ўпэўненасць, што не змяніўся і я. Часам мне здаецца, што ўва мне па-ранейшаму жывуць тыя дзіўныя дзіцячыя адчуванні, калі я тут упершыню паспрабаваў нешта зарыфмаваць.
…Прайшоўшы праз усю вёску, можна зноў трапіць на дарогу Баранавічы-Ляхавічы. Але тут, калі выходзіць з гэтага, процілеглага, канца, няма ніякіх паказальнікаў, ніякіх знакаў. Нібы ў вёску ёсць заезд, але няма выезду. Таму што з яе і так шмат людзей з’язджае. Тых, што маглі стаць яе гаспадарамі, а сталі гасцямі.
3 каментарыя да верша
«Хто падкажа малому дзіцяці…»
…Калі я прыязджаю дадому, яна любіць расказваць, якім я быў у ма- ленстве. «А ты помніш?» I яна расказвае, як набрала ў калгасе льну, каб церабіць, бо кожная капейчына тады была залатой, і як паклала гэты лён на печ сушыць, сама адлучылася, а я залез туды, знайшоў запалкі і пачаў шморгаць імі па скрынцы. «Гэта ж добра, што кожны раз не тым канцом: шмарганеш і кінеш, другую дастанеш». Яна расказвае тое, што я ўжо зусім забыў, альбо яно ўсплывае ў памяці і знікае, быццам сон. Я не памятаю нашых з ёй размоў у маім маленстве, але ведаю, чаго я ёй тады не сказаў: «Мама, я люблю цябе».
А яшчэ яна расказвае мне пра сваё дзяцінства, і вельмі часта згадвае пра свайго бацьку, які пайшоў на вайну і прапаў без вестак. Яна не памя- тае яго зусім, бо нарадзілася 10 красавіка, перад самай вайной, але доўгі час жыве спадзяваннямі: «А можа, яго ўзялі ў палон і вывезлі куды? Можа, ён там застаўся і жывы яшчэ?» I толькі калі становіцца зразумелым, што нават калі б ён выжыў на вайне, то наўрад ці дажыў бы – у сілу ўзросту – да гэтага часу, яна зміраецца з тым, што ніколі не ўбачыць яго, але ў яе тут жа з’яўляецца новае спадзяванне: «Але ж у яго могуць быць дзеці, унукі».
Я ведаю, што ёй хацелася б сказаць яму, свайму бацьку, калі б гэта было магчыма: “Я люблю цябе”.
3 каментарыя да верша «Дзед»
…Вясковая філасофія простая, бо нязменная стагоддзямі, як нязменныя прырода, зямля і неба, якія для яе вечныя вытокі мудрасці. У гэтай прастаце – вопыт продкаў, голас продкаў, таму, калі слухаеш няспешныя развагі старых вяскоўцаў пра чалавечае жыццё-быццё на гэтым свеце, часам ловіш сябе на думцы, што слухаеш саму вечнасць.
Бадак, А. Сентыментальнае прызнанне / Алесь Бадак // Ляхавіцкі веснік. – 2019. – № 67. – 31 жніўня. – С. 8.
Уходящая в вечность
В пору моего детства дорога, бегущая из Барановичей в направлении Ляховичей, напоминала аллею: по обе ее стороны росли могучие тополя, стволы которых в полуметре от земли были перетянуты узкой полоской побелки. Потом тополя спилили, но их успел снять для своего фильма «Возьму твою боль» мой земляк Михаил Пташук. Он так и сказал: «Успел», когда мы проезжали эти места и его «Волга» неожиданно для меня повернула на обочину и остановилась. В тот момент я понял, что ему тоже очень нравилась тополиная аллея.
На 14–м километре дороги стоит указатель на деревню Турки. Многие ошибочно в этом названии ударение ставят на первый слог. На самом деле турки у нас не живут и, вероятнее всего, никогда не жили, хотя мой дядька Иван как–то рассказывал красивую легенду о том, что в незапамятные времена турецкий султан потерял здесь золотую шапку. Желающие найти ее потратили на поиски немало времени, не нашли, да сами в итоге так тут и осели.
Впрочем, есть и другие версии названия моей деревни. Когда–то на Белорусском радио писатель Владимир Юревич вел популярную передачу «Жывое слова». Я, тогда еще школьник, обратился к Владимиру Михайловичу с вопросом по поводу происхождения названия моей деревни и вскоре получил ответ: очевидно, здесь давным–давно водились туры — те самые легендарные животные, которые, к сожалению, все вымерли. Но когда писатель на основе своих передач издал книгу «Слова жывое, роднае, гаваркое…», я с удивлением обнаружил в ней совершенно другое толкование: мол, Турки названы в честь первопоселенца по фамилии Турко, образованной от слова «турок». Так называли иноземца, который не знал местного языка, поэтому все время молчал.
С одной стороны Турков огороды упираются в болото, уже, впрочем, достаточно осушенное, и по нему можно ходить, не опасаясь промочить ноги. Но лет тридцать — тридцать пять назад, особенно весной, в паводок, без сапог туда не стоило и думать, чтобы сунуться. А еще раньше в нем были такие непроходимые места, что недолго было утонуть. Как вспоминает мама, «ступiш, а балота дуецца–дуецца i пачынае засмоктваць». Между тем на протяжении многих лет болото помогало моим односельчанам зарабатывать на жизнь. Они добывали на нем торф, для чего использовали лопаты, имеющие специальную, удобную для нарезки торфяных кирпичиков, форму. Высушенные кирпичики потом продавали. Но после войны, где–то уже в начале пятидесятых, добычей топлива за нашей деревней занялось государство, и торфяному бизнесу моих односельчан пришел конец. На смену лопатам пришли машины, они копали глубоко, «на дванаццаць шыхтоў», в результате чего образовались большие ямы («сажалкi»), в которых на радость детворе водилась рыба.
Возле самой деревни есть захоронение погибших здесь во время Великой Отечественной войны советских солдат и мирных жителей. Дабы представить себе памятник, нужно вспомнить, что представляют собой солдатские могилы, но при этом иметь в виду, что его высота — с двухэтажный дом.
Где–то в этом месте во время Великой Отечественной разыгралась трагедия. По дороге, разрезающей нашу деревню на две части (другая, поменьше, у нас, как и много где в Беларуси, называется «засценак»), немцы перевозили в грузовике еврейские семьи. Возле Турков одна из женщин бросила из кузова что–то завернутое в одеяльце. Немцы это увидели. Машина остановилась. По свертку ударили автоматной очередью. Оказалось, там был маленький ребенок и кое–какие сбережения для тех, кто возьмет ребенка на воспитание.
Если посмотреть на вершину памятника, возникает ощущение какой–то незавершенности. Говорят, по задумке тогдашнего председателя местного колхоза «Октябрь» Льва Олиферко, там то ли должна была быть большая золотистая звезда, то ли макет ордена Отечественной войны. Но якобы на это не было получено разрешение свыше. А в нескольких метрах от памятника по сей день можно увидеть закрытую решеткой яму, сквозь которую тянется к небу береза. Изначально планировалось, что в этой яме будет стоять газовый баллон, а перед памятником гореть Вечный огонь. Увы, и из этой затеи председателя тоже ничего не получилось. Как не реализовались или не полностью реализовались многие другие проекты неординарного человека Льва Олиферко. Это ему принадлежит идея в свое время нашумевшей на всю республику акции «Усiм класам — у родны калгас!», когда весь выпускной класс Федюковской СШ остался работать в родном хозяйстве. Для молодых хлеборобов была пошита спецодежда, созданы все на то время возможные условия для работы в хозяйстве. А через некоторое время в колхоз приехал очередной журналист, и в результате появился материал, который своим уничижительным тоном у многих сельчан вызвал шок. Честно говоря, из той акции, задуманной Л.Олиферко, действительно ничего не получилось. Многие из «разрекламированного» школьного выпуска все же со временем разлетелись по свету.
Чтобы пройти по моей деревне из одного конца в другой, хватит и десяти минут. Но в будни этот путь, как правило, короче, чем в выходные. В праздничные дни, да еще в хорошую погоду мои односельчане любят посидеть на улице, на лавочках, а проходящего мимо остановить каким–нибудь банальным вопросом типа: «Куды гэта ты выбраўся?» Слово за слово одна тема порождает другую, и тот уже забывает, что куда–то шел, и вспомнит об этом лишь с появлением на улице новой фигуры.
Кстати, при встречах у нас не говорят: «Добры дзень!» Мужчине говорят: «Здароў!», женщине: «Здарова!», а когда приветствуют сразу нескольких человек, говорят: «Здаровы былi!» Добрый день — понятие растяжимое, а вот здоровье для сельского жителя — это на самом деле главное.
На Купалье мы не прыгали через огонь, не искали цветок папоротника, девчонки не плели венков и не пускали их на воду. Да в общем–то и пускать было негде: до ближайшей речки Ведьмы — четыре километра. Зато мы знали, что в хате нельзя свистеть, что хлеб нельзя класть нижней коркой вверх, что остриженные волосы нельзя бросать на ветер, что во время пожара нужно пройти вокруг пылающего дома с иконой в руках…
Этой улицей, единственной в нашей маленькой, едва ли насчитывающей сотню дворов деревне, я ходил тысячи раз и, кажется, могу пройти по ней с закрытыми глазами, безошибочно указывая на каждую хату, дерево, колодец…
Вот колодец, в котором сельчане в войну прятали продукты. А вот дуб, без кроны, но корни его по–прежнему глубоко в земле. Самое старое дерево в ближайшей округе. До недавнего времени каждый год на нем селились аисты. Но крона его становилась все пышнее, все разлапистее, и с каждым годом аистам все труднее было садиться в гнездо, чтобы не поранить крылья. Потом оно и вовсе развалилось, и в одну из весен аисты не поселились на дубе. А потом в деревню на машине с высокой лестницей приехали электрики обрезать деревья, и наш сосед–дачник заплатил им, чтобы они подняли на дуб деревянное колесо: ведь аисты приносят счастье! Но вскоре после этого сосед умер, так и не дождавшись аистов, а на деревню налетела буря, сломала на дубе несколько больших лап, и крону пришлось спилить.
А вот хатка, где жила тетка моей мамы — баба Стася. И с осени 1965–го по весну 1966–го жили папа с мамой. Жили, как и большинство сельчан, небогато. «Румянаў магазiнных не ведалi. Куплялi, бывала, ружовыя абоi, а фарба на iх, калi пальцам правясцi, бралася. То дзяўчаты ёй i румянiлiся. Шампуняў не было. Вядро зверху завязвалi анучай, сыпалi на яе вуглi з бярозавых дроў, потым лiлi на iх кiпнем. Вада рабiлася мылкай». Весна 1966 года была очень ранняя, в конце февраля, когда я и появился на свет, стояла оттепель. «Калi ўжо трэба было ехаць у бальнiцу, — рассказывает мама, — бацька твой пераносiў мяне па досцы на руках — такая лужа была каля веснiкаў. А маразоў у той год ужо i не было больш».
Конечно, всегда были и хаты побогаче. В них появились первое в деревне радио, первый телевизор. «Вiльчэцкi Iван рабiў на жалезнай дарозе, i ў яго быў бясплатны праезд, i аднекуль прывёз радзiва. Дачка тое радзiва паслухае, потым выбяжыць на вулiцу i расказвае нам, што там гаворыць Масква». Было это в середине пятидесятых.
Пройдя всю деревню, можно опять выйти на дорогу Барановичи — Ляховичи. Но здесь, если выходить с этого, противоположного, конца, нет никаких указателей, никаких знаков. Словно в деревню есть въезд, но нет выезда. Потому что из нее и так много людей уезжает. Тех, что могли стать ее хозяевами, а стали гостями.
Заметка краеведа:
Деревня Турки находится в Ляховичском районе Брестской области, 3 км на запад от г. Ляховичи. На 2005 год — 25 дворов, 58 жителей. В 1844 г. деревня была частью имения Дарово, принадлежавшего К.М.Куневичу. В 1897 г. в деревне 43 двора, 242 жителя, хлебозапасный магазин. С 1921 г. — в составе панской Польши, 76 дворов, 250 жителей. В 1951 г. жители деревни создали колхоз «Красный маяк». В 1965 году на братской могиле советских воинов установлен обелиск. Из исторических мест известно татарское кладбище — мизар.
На снимках: дядя и мать Алеся, 1946 г., деревня Турки.
Алесь Бадак
Бадак, А. Уходящая в вечность / Алесь Бадак // СБ Беларусь сегодня. – 2008. – 15 нояб. – С. 21. – О родной деревне писателя Турки.
Школа на ўсё жыццё
Першы запіс у маёй працоўнай кніжцы зроблены незабыўным Вікенціем Юльевічам Шталем. Было гэта ў 1986 годзе, адразу пасля маёй службы ў войску, калі да пачатку новага семестра ў БДУ, дзе я вучыўся, заставалася тры месяцы. Зразумела, тры летнія месяцы цудоўнай школы журналістыкі — гэта далёка не ўсё, што звязвае мяне з нашай раёнкай.
Пачалося ўсё ў класе восьмым, я ўжо друкаваўся ў “Піянеры Беларусі”, але гэта была хоць і рэспубліканская, аднак дзіцячая газета. “Дарослая” раёнка ўяўлялася нечым недасягальным. Супрацоўніцтва пачалося нечакана для мяне і дзякуючы тагачаснаму дырэктару нашай Федзюкоўскай СШ цудоўнаму чалавеку Уладзіміру Васільевічу Максімовічу. Ён паклікаў мяне ў настаўніцкую і па тэлелефоне пагаварыў, як я зразумеў, з В. Ю. Шталем: маўляў, ёсць у нас вучань, спрабуе пісаць, друкуецца і г.д. Неўзабаве ў “Будаўніку камунізму” з’явіўся мой першы допіс, а пасля — з блаславення кіраўніка мясцовага літаб’яднання Кастуся (мы да яго звярталіся Карл Станіслававіч) Турко — вершы і нават кароценькае апавяданне. Затым, ужо дзякуючы У. I. Гурыновічу, рэдакцыйнаму фотакарэспандэнту, і першыя фотаздымкі. У тэхнічным плане напачатку яшчэ досыць бездапаможныя, і добрай душы чалавек Уладзімір Іванавіч прапаноўваў мне разам са здымкамі дасылаць яшчэ і негатывы.
Калі я бываю ў беларускіх райцэнтрах і заўважаю на фасадах будынкаў шыльду, якая сведчыць, што тут знаходзіцца рэдакцыя мясцовай газеты, недзе глыбока ў душы з’яўляецца нейкае дзіўнае насталыічна-шчымлівае пачуццё і жаданне зайсці ў рэдакцыю. Хоць я ў ёй, часцей за ўсё, ніколі не быў і нікога там не ведаю. I, можа быць, не заходжу найперш таму, што перакананы: убачу там звычайнае, чужое жыццё, а зусім не тое, што дапаможа мне хоць на міг адчуць сябе недзе ў далёкім сваім мінулым.
Раёнка, сапраўды, вельмі шмат значыць у маім жыцці. Паступаючы пасля школы на філфак, а не журфак, я тым самым аддаваў перавагу літаратуры, а не журналістыцы, аднак апошняя стала неад’емнай часткай маёй працы на працягу вось ужо амаль дваццаці гадоў. I вопыт штатнага супрацоўніка ў “Будаўніку камунізму”, супрацоўніцтва з ім у якасці селькора і пазаштатнага карэспандэнта мне пасля вельмі спатрэбіліся. Зрэшты, я выдатна разумею, што першапрычына гэтага не толькі тое, што яшчэ ў падлеткавым узросце я меў магчымасць вучыцца ў вопытных журналістаў, але і тое, што гэта былі цудоўныя людзі, некаторыя з якіх (тады яшчэ зусім маладых!), дзякуй Богу, працуюць у газеце і сёння. Мне ўвогуле тады шанцавала на цудоўных людзей. I ў той жа раёнцы, альбо, скажам, у дзіцячай бібліятэцы, дзе лёс мяне звёў з мілымі і памятнымі, не сумняваюся, на ўсё жыццё жанчынамі, якія ласкава дазвалялі колькі заўгодна і калі заўгодна друкаваць (цяпер, у эпоху персанальных камп’ютараў, сказалі б — набіраць) на бібліятэчнай друкавальнай машынцы вершы, каб пасылаць іх пасля ў рэдакцыі розных выданняў альбо на тэлебачанне. Хоць стук гэтай самай машынкі наўрад ці каму падасца прыемным. Тым больш — у бібліятэцы, дзе павінна ўладарыць цішыня! I па сённяшні дзень я захоўваю некалькі, ужо крыху пажаўцелых ад часу, лістоў паперы фармату А-4 з вершамі, “настуканымі” ў ляхавіцкай дзіцячай бібліятэцы. Як захоўваю і старыя нумары “Будаўніка” (прынамсі, у нас дома газету называлі менавіта так), дзе друкаваліся мае матэрыялы. Цяпер раёнка канца сямідзесятых — пачатку васьмідзесятых ужо гісторыя. Гісторыя вялікай эпохі, і, каб лепш зразумець яе, наступным пакаленням не лішнім будзе звярнуцца і да сціплага працаўніка на ніве раённай журналістыкі, любімай іх бацькамі і дзядамі газеты “Будаўнік камунізму”.
Сёння, прыязджаючы дадому, у сваю родную вёску Туркі, я абавязкова праглядваю і апошнія нумары “Ляхавіцкага весніка”. Безумоўна, газета вельмі адрозніваецца ад той, якую я чытаў у сваім дзяцінстве. Безумоўна, яна стала больш чытальнай, разнастайнай. Часам, абмяркоўваючы з мамай той ці іншы матэрыял у ёй, я жартую, што пра некаторыя навіны ў маштабе краіны праз “Ляхавіцкі веснік” даведваюся раней, чым седзячы ў Мінску. Ну, а тое, што жыццё раёна ў ім паказваецца ва ўсім аб’ёме, — не сумняваюся, са мной пагодзіцца кожны, хто рэгулярна бярэ ў рукі гэтую папулярную на Ляхаўшчыне газету. I хто, магчыма, і не здагадваецца, колькі намаганняў трэба прыкласці невялічкаму калектыву супрацоўнікаў, каб газета была менавіта такой.
Шмат гадоў я выношваў у сабе сюжэт аповесці “Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца”, якая сёння перакладзена ўжо на рускую мову, і ёсць спадзяванне, што неўзабаве мой герой загаворыць і на некаторых іншых мовах. Як і ў кожным мастацкім творы, у ёй шмат прыдуманага, але і вельмі шмат узята з таго, што калісьці, пад час маёй вучобы ў школе, было на самай справе. Дзякуючы ёй, я лішні раз пераканаўся, наколькі важна, пішучы, адштурхоўвацца ад рэальнага, ад жыцця. I, напэўна, пра гэта буду думаць яшчэ не раз, хоць бы таму, што аднаго са сваіх наступных герояў хачу зрабіць журналістам у раённай газеце. Ды і прафесія гэтая заслугоўвае таго, каб пра яе пісалі…
Усё цячэ, усё мяняецца. Пэўна ж, міне не так шмат часу, і ў “Ляхавіцкага весніка” з’явіцца свой сайт. I гэта будзе выдатна. Бо тады і пра саму газету, і пра нашу ляхавіцкую зямлю змогуць даведацца яшчэ больш ва ўсім свеце А яшчэ таму, што многія матэрыялы, якія змяшчаюцца ў раёнцы вартыя ўвагі больш шырока чытача. Недалёкі і той час, калі ўся газета будзе друкавацца ў колеры. Але я веру, што пры ўсіх знешніх зменах у ёй нязменным застануцца тыя дабрыня, шчырасць, мудрасць, з якімі яна вось ужо 65 гадоў прыходзіць да чытача. Вось чаму і мая любоў да раёнкі такая ж, як і была некалі, ад самага пачатку знаёмства з ёй. Вось чаму я не падзяляю яе на тую, ранейшую, і на сённяшнюю. Вось чаму сёння я люблю яе заўтрашнюю.
Алесь Бадак
Бадак, А. Школа на ўсё жыццё : [пра раённую газету] / Алесь Бадак // Ляхавіцкі веснік. – 2008. – 22 кастр. (№ 82). – С. 3.
А что вы нашли?
Алесь Бадак, поэт, заместитель директора холдинга «Литература и искусство»
Самыя каштоўныя знаходкі ў мяне былі… на нашым агародзе. Па іх я даведаўся пра гісторыю родных мясцін. Знаходзіў старажытныя манеты (адна, ХVІ стагоддзя, цяпер захоўваецца ў школьным музеі), гільзы ад патронаў часоў Вялікай Айчыннай. Але самы галоўны скарб я яшчэ не знайшоў – гэта ўспаміны майго дзеда, удзельніка грамадзянскай вайны. Справа ў тым, што дзед быў непісьменны і яго расповеды запісваў бацька вядомага нашага гісторыка Віталя Скалабана. Цяпер мы разам са Скалабанам шукаем тыя запісы ў архівах.
Бадак, А. А что вы нашли?: [адказ на пытанне газеты СБ Беларусь сегодня] // СБ Беларусь сегодня. – 2008. – 5 апр. – С. 3.
Алесь (Аляксандр Мікалаевіч) Бадак
Нарадзіўся 28 лютага 1966 г. ў вёсцы Туркі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых.
Адзін з самых ранніх успамінаў дзяцінства: раніцай выбягаю на парог бабулінай хаты і рэзка спыняюся, ад здзіўлення і захаплення не ў стане зрабіць далей нават кроку, бо ўся зямля, якая яшчэ вечарам была голай, засыпана бялюткім снегам. Здавалася, што сэрца на хвіліну спынілася: магчыма, гэта і было першае натхненне, вось толькі я яшчэ не меў ніякага ўяўлення ні пра яго, ні пра вершатворчасць.
Паэзія ў маё сэрца спачатку прыйшла праз песню. У цёткі была радыёла і шмат пласцінак з запісамі і народных песень, і папулярных на той час эстрадных. Я неўзабаве большасць з іх ужо ведаў на памяць, бо слухаў па шмат разоў. I калі сам пасля стаў пісаць словы песень, асаблівай радасцю, ды і гонарам было, калі іх пачалі выконваць Віктар Вуячыч альбо, напрыклад, Анатоль Ярмоленка і ансамбль «Сябры» — любімыя выканаўцы майго дзяцінства.
Вершы пачаў пісаць у шостым класе. Амаль кожны тыдзень пасылаў у газету «Піянер Беларусі» (цяпер «Раніца»), а пасля і ў часопіс «Бярозка» свае рыфмаваныя радкі, і яны часам з’яўляліся там нават цэлымі падборкамі. Хоць першы свой вершык (у школе нярэдка нават на ўроках мы гаварылі так, а не верш) паслаў у “Зорьку”. Яна мяне і падштурхнула да пісання (іншыя друкуюцца, а чаму б і мне не паспрабаваць?!), яна ж і адштурхнула ад сябе. Адказ на маю першую вершаваную спробу, якая дужа нагадвала коласаўскае “Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому…”, прыйшоў досыць крытычны. Пры гэтым, не напісаны ад рукі, не надрукаваны на машынцы, а адціснуты ў друкарні з казённым зваротам “Дорогой друг!”, што мяне, здаецца, больш за ўсё і пакрыўдзіла: дзіцячага розуму хапіла здагадацца, што такія лісты-адказы – слова ў слова – адпраўляюцца ў розныя куткі Беларусі розным адрасатам.
З “хросным бацькам” у літаратуры ў мяне не так усё проста, я хутчэй – “сын палка”. Калі пісаў у «Піянер Беларусі», мне вельмі дапамог сваімі парадамі цярплівы Алесь Емяльянаў, колішні яго супрацоўнік. Па сённяшні дзень захоўваю лісты, якія мне з часопіса «Бярозка» дасылаў Мікола Чарняўскі. Праўда, тады я яшчэ не зусім добра ўяўляў свой далейшы лёс, пакуль мяне, дзесяцікласніка, не запрасілі на рэспубліканскі семінар маладых літаратараў, дзе я ўпершыню ўбачыў так шмат «жывых класікаў», чые творы вывучаў у школе. Гэта былі для мяне незвычайныя людзі. Памятаю, як Рыгор Барадулін шукаў паперчыну, каб пакінуць мне свой тэлефон (у сшытку з вершамі не стаў запісваць, усклікнуўшы: «Што вы, тут жа вершы!»). Гэтыя словы — «тут жа вершы» — канчаткова ўмацавалі ўва мне веру ў свае сілы.
У 1983 годзе паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у войску (1984-1986). Пасля прадоўжыў вучобу ва ўніверсітэце, які закончыў у 1990 г. Працаваў у Бюро прапаганды Саюза пісьменнікаў Беларусі, у часопісах «Бярозка», «Полымя», «Маладосць», першым намеснікам дырэктара РВУ «Літаратура і Мастацтва» — галоўным рэдактарам часопіса «Нёман». Цяпер — намеснік дырэктара РВУ «Выдавецкі дом “Звязда”» — галоўны рэдактар часопіса «Нёман».
Аўтар паэтычных зборнікаў «Будзень» (1989), «За ценем самотнага сонца» (1995), «Маланкавы посах» (2004). Для дзяцей напісаў кнігі «Маленькі чалавек у вялікім свеце» (1995), «Верабей з рагаткай» (1999), «Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў» (2001), «Невероятные истории из жизни волшебников» (у перакладзе на рускую мову, 2011), а таксама аўтарскую серыю «Усім пра ўсё», у якую ўвайшлі кнігі «Расліны» (2008), «Жывёлы» (2009), «Птушкі» (2010), «Насякомыя» (2011) і «Водны свет» (2012).
Творы перакладаліся на рускую, венгерскую, сербскую, таджыкскую, азербайджанскую, казахскую і іншыя мовы.
Член Саюза пісьменнікаў з 1990 г.
Лепш за ўсё пішацца з ранку да абеду, прычым, не абавязкова за сталом. Наадварот, за дзесяцігоддзі неабходнасць штодня хадзіць то на вучобу, то на службу выпрацавала звычку нават дома, калі абдумваю радок, хадзіць з пакоя ў пакой, не заўважаючы і не чуючы нікога і нічога. Нярэдка натхненне прыходзіць ад чытання добрай кнігі, нярэдка — само па сабе, яго прыкметы прыкладна тыя ж, як і пры прастудзе: лёгкае кружэнне галавы, ватныя ногі. Тады патрэбны толькі папера і аўтаручка (вершы, прозу абавязкова спачатку пішу ад рукі) і, пажадана, поўная цішыня: нават нязначны гук з «іншага» свету можа адабраць тое, што нярэдка даводзіцца чакаць месяцамі. Хоць на шчасце, нават у паэзіі прысутнасць натхнення — не абавязковая ўмова творчасці.
А. Бадак
Бадак, А. Алесь (Аляксандр Мікалаевіч) Бадак / А. Бадак // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2013. — № 2. – С. 59.
Дарога дадому
Мне даводзілася сустракацца з Алесем Бадаком на паэтычных святах і прэзентацыях кніг. Такіх сустрэч было нямнога, але, гартаючы старонкі чарговага выдання, прабягаючы па вершаваных радках, я зноў у дыялогу з пісьменнікам. Разважаю, пагаджаюся, момантамі спрачаюся… Цікавыя вобразы, героі, гісторыі, лёсы. Што гэта – выдумка, праўда, адлюстраванне светапогляду, хваляванні, турботы? Няхай будзе загадкай, гэта ж і не павінна раскрывацца…
Напэўна, як і ў кожнага аўтара, у нашага таленавітага земляка Алеся Бадака свая крыніца творчай энергіі. Менавіта адтуль і з’яўляюцца гэтыя сюжэты, што так і вабяць хутчэй паглыбіцца ў кнігу.
З любоўю, самымі шчырымі пачуццямі Алесь Мікалаевіч гаворыць пра сваю малую радзіму, пра зямлю, з якой непарыўна звязана яго творчасць. Сапраўды, вёсачка можа быць зусім маленькай, але яна столькі месца займае ў тваім сэрцы, што ніводнае падарожжа, нават самае «люксавае», ніводны мегаполіс, якім бы ён прыгожым ні быў, не змогуць выцесніць з душы родныя вулачкі, бацькоўскую хату, родных, суседзяў.
– Калі думаю пра свае Туркі, уяўляю вясковую вуліцу, дарогу, шлях са школы дадому, да сяброў. Гэта вуліца вяртання да родных, блізкіх. Яна ціхая, яна непрыкметная. Дарэчы, вуліца, дзе жыве мая мама, цяпер так і называецца – Ціхая. Яна сапраўды такая. Кожная хата, міма якой праходзіш, кожны крок, які робіш, – гэта жыццё, гэта мая біяграфія, мой лёс, гісторыя. І калі ўяўляю Туркі, безумоўна, перад вачыма – родная хата. А яшчэ мая радзіма там, дзе мама. Да яе, дадому, лячу ў любую вольную хвіліну.
…Пасля паэтычнай сустрэчы зноў у гімназіі, куды прыехаў не ў першы раз, ён не хаваў задавальнення, быў вельмі ўзрушаны тым, як школьнікі чыталі вершы, якія тэмы ўклалі ў свае асабістыя творы і як гэта было прыгожа ў інтэр’еры яблыневага саду. Ці гэта не крыніца для натхнення?
– Чытач, калі чытае твае вершы ці прозу, можа не заўважыць, не зразумець, нават калі ён твой знаёмы ці зямляк, што цябе натхніла, якія людзі, якая прырода. Для мяне ж відавочна: гэта родная зямля, дарагія мне людзі. Сапраўды, многія з твораў я напісаў нават не па ўспамінах, а па тым, што пастаянна жыве ў душы. Яно падсвядома прыходзіць у тое, што ствараеш, – разважае Алесь Бадак. І дадае, што зразумеў гэта пасля таго, як у свет выйшла аповесць «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца». Калі пісаў, вельмі не хацелася, каб тыя, хто будзе чытаць – знаёмыя, настаўнікі, аднакласнікі, палічылі яе аўтабіяграфічнай. Усё ж такі гэта аповесць пра чалавека са складаным характарам, там няпростая школьная сітуацыя. Але многія палічылі: у сюжэце тое, што было насамрэч. Толькі тады, прызнаецца Алесь Мікалаевіч, зразумеў: як ні хавайся ад свайго лёсу, ад сваёй біяграфіі, калі нешта пішаш, сябе не падманеш, усё роўна звяртаешся да сваіх успамінаў.
Алесь Бадак і сёння працуе над творам, які звязаны з яго малой радзімай, – піша пра Ляхавічы XVI стагоддзя. Сярод герояў – бацька Фёдара Еўлашэўскага, які быў святаром у царкве. Магчыма, гэты твор стане своеасаблівым экскурсам у гісторыю: у далёкае стагоддзе і ў пазнейшыя, і ўсё будзе пераплятацца з сучаснасцю. Гэта сны чалавека, праз якія ён вяртаецца ў далёкае мінулае і часам ужо не разумее, дзе ява, а дзе сон.
І зноў пра радзіму…
– Калі гаварыць пра блізкіх людзей, гэта не толькі тыя, з кім добра ў радасці, але і тыя, хто побач з табой у горы. Так сама і радзіма – гэта месца, якое прымае цябе, калі табе сумна, калі ты далёка ад яе. Ты можаш згубіцца ва ўсім свеце і не знайсці правільнага шляху. Але калі ты ведаеш дарогу дадому, ты ніколі ў гэтым свеце не заблукаеш, – гаворыць Алесь Мікалаевіч.
Кухта, М. Дарога дадому / Маргарыта Кухта // Ляхавіцкі веснік. – 2018. – № 36. – 16 мая. – С. 4.
Наш зямляк – Алесь Бадак
Вясна, канікулы, сустрэчы… Здаецца, усё пачалося адразу і вельмі захапляюча. Работнікі дзіцячай і цэнтральнай бібліятэк пастараліся задаць добры тон адпачынку школьнікаў на вясновых канікулах тыднем дзіцячай і юнацкай кнігі. А на сустрэчу запрасілі паэта, нашага земляка Алеся Бадака.
У гарадскім Доме культуры поўная зала: школьнікі, настаўнікі і гараджане — прыхільнікі творчасці паэта. Дзве гадзіны, на працягу якіх гучалі яго вершы, успаміны, праляцелі як адно імгненне.
Цікаўнасць праявілі ўдзельнікі сустрэчы да песень на словы Алеся Бадака: музыку на некаторыя з іх напісалі ляхавіцкія самадзейныя кампазітары.
Пачуцці аўтара да краю, дзе нарадзіўся, вырас, дзе пакахаў упершыню, шчырыя і ўзвышаныя.
О родны кут любові і журбы!
Я без яго
У свеце заблудзіўся
Вярнуўся –
нібы зноўку нарадзіўся,
Успомніў, як даўно я тут не быў
І ўжо на ўсё астатняе забыўся…
І сапраўды, Алесь Бадак адчуваў сябе сярод землякоў, як дома. Атмасфера сардэчнасці штурхала на ўспаміны. Некалі свае вершы ён друкаваў у раённай газеце ”Будаўнік камунізму”, з захапленнем фатаграфаваў, і здымкі ўбачылі свет у раёнцы. Першыя крокі ў радыёжурналістыцы зроблены таксама на раённым радыё. Пасля, праз многа гадоў, у Алеся Бадака была свая радыёпраграма. Але ў думках ён заўсёды звяртаецца да тых першых хвілін у эфіры, калі слухалі яго землякі. ”Уплыў на станаўленне чалавека аказвае той, хто побач, і ў гэтым сэнсе мне ў жыцці пашанцавала…”, — прызнаецца паэт. Ён прыгадвае сваіх першых настаўнікаў на шляху ў журналістыку — Вікенція Шталя, Уладзіміра Гурыновіча, Іосіфа Карпызу, якія адразу прызналі вучня Федзюкоўскай школы Алеся Бадака творчай асобай, падтрымлівалі, вучылі, давалі магчымасць праявіць сябе…
Алесь Бадак адказваў на пытанні, што задавалі яму дапытлівыя школьнікі. Адно з іх датычыла перамен, якія адбываюцца ў нашым горадзе.
— Ляхавічы змяніліся фантастычна, — адзначыў паэт. — Па Ляхавічах майго дзяцінства ў мяне настальгія, але цяперашні гарадок стаў такім утульным і прыгожым, што ўзнікае пачуццё гонару за сваіх землякоў. Добраўпарадкаваны вуліцы і завулкі, набылі новы выгляд адрэстаўрыраваныя будынкі, з’явіліся прыгожыя таямнічыя куточкі, якімі любуешся. Ды і ляхавічане сёння іншыя: упэўненыя ў сабе, дапытлівыя, прыветныя. Хацелася б яшчэ большых перамен: каб кіпела культурнае жыццё, каб прыязджалі сюды на сустрэчы многія таленавітыя людзі, і каб імёны людзей з Ляхавіччыны гучалі ў Мінску…
Сёння Алесь Бадак працуе першым намеснікам дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы “Літаратура і мастацтва”. Піша вершы, песні, прозу. Неўзабаве выйдзе яго аповесць “Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца”, у аснову якой часткова пакладзены аўтабіяграфічны матэрыял. Ужо сама назва гэтага твора вызначае яго будучых чытачоў і малюе канву сюжэта. Як прызнаецца сам аўтар, гэты твор пра яго ўласныя юнацкія перажыванні і роздум над учынкамі і імкненнямі сучаснай моладзі.
– А калі б не паэтам, то кім бы вы сталі? – прагучала пытанне з залы.
– Напэўна, кампазітарам, а калі не, то ўсё роўна быў бы нейкай творчай асобай, — адказаў Алесь Бадак. Яго словы падмацаваны шматлікімі песнямі аўтара, якія гучаць па радыё, і якія спявалі ў гэты дзень школьнікі і мясцовыя самадзейныя артысты.
І ўсё ж, іншая справа вершы, у якіх душа паэта.
Ты ў гэты ўвойдзеш
лістапад –
У жоўты дождж, барвовы вецер,
І ўжо не вернешся назад,
Мая адзіная на свеце…
Аліна Лапіч
Лапіч, А. Наш зямляк – Алесь Бадак / Аліна Лапіч // Ляхавіцкі веснік. – 2008. – 26 сак. – Пра сустрэчу з пісьменнікам у горадзе Ляхавічы.
Калі ў спадчыну – зямля
Пад такой назвай прайшоў літаратурны вечар-сустрэча з паэтам-земляком Алесем Бадаком у Федзюкоўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе.
Атмасфера дабрыні, шчырасці, адкрытасці і, канечне ж, настальгіі панавала ў гэты снежаньскі вечар у зале, напоўненай настаўнікамі, вучнямі і іх бацькамі.
На сустрэчы прысутнічалі маці паэта, яго колішнія настаўнікі, якія расказалі пра дзіцячыя і юнацкія гады Алеся Бадака, успомнілі яркія жыццёвыя моманты, прыгадалі літаратурны дэбют паэта, які адбыўся менавіта ў школьныя гады. Са сцэны ў выкананні вучняў школы гучалі вершы А. Бадака, якія выклікалі ў прысутных цэлую гаму пачуццяў. Многія творы паэта пакладзены на музыку. Любяць і спяваюць песні на словы А. Бадака ў яго роднай школе. Бурнымі апладысментамі сустракалі песню “Дзіўны лістапад”, а “Школьны баль” выконвала ўся зала.
3 захапленнем слухалі прысутныя выступленне паэта, задавалі яму пытанні пра творчыя планы, аўтабіяграфічнасць яго твораў. На развітанне Алесь Мікалаевіч падараваў асабіста вучням і школьнай бібліятэцы свае паэтычныя зборнікі і кнігі празаічных твораў.
Людміла Лузяніна
Лузяніна, Л. Калі ў спадчыну – зямля / Людміла Лузяніна // Ляхавіцкі веснік. – 2009. – 19 снеж. – С. 3.- Пра літаратурны вечар-сустрэчу з паэтам у Федзюкоўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе.
Як вы святкуеце Каляды?
Алесь Бадак:
— На жаль, куцці ў нас няма. Зразумела, садзімся за святочны стол, але чагосьці традыцыйнага (чытай — арыгінальнага) не адбываецца. Для мяне асабіста Каляды звязаныя з успамінамі пра дзяцінства ў вёсцы. Як калядавалі пад вокнамі («Божая маці сына нарадзіла…»), як азіраліся, ці не ідзе настаўнік. 1970-я гады… Можа, той настаўнік і не збіраўся нас чапаць, але дакладна, што мусіў змагацца з «цемрашальствам». Згадваю бабулю, якая вучыла маліцца, правільна хрысціцца, дзякаваць Богу — за ўсё…
Як вы святкуеце Каляды? : [на пытанне рэдакцыі газеты адказвае Алесь Бадак] // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 11 студз. (№ 2). – С. 1.