Праваслаўная гутарка “Житие святых” адбылася 15 верасня ў Падлескай сельскай бібліятэцы. Іерэй Канстанцін Шалудзько расказаў некалькі ўрыўкаў з “Закона Божага” і жыцця святых, у тым ліку пра нашага земляка Серафіма Жыровіцкага. Жыхаркі вёскі Падлессе, якія тут нарадзіліся і жывуць, расказалі невядомыя дагэтуль факты з жыцця сям’і святога. Прысутныя задавалі адзін аднаму пытанні, дзяліліся ўражаннямі за кубкам чаю. У бібліятэцы была арганізавана выстава “Свет праваслаўя”, з якой прысутныя бралі сабе кнігі і часопісы на дом. Час прайшоў незаўважна і дружалюбна. У наступную нядзелю гутарка ў бібліятэцы адбудзецца для дзяцей.
Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ