Літаратурна-паэтычная гасцёўня “Тут радзіма мая”, прысвечаная Году малой радзімы, сабрала чытачоў і жыхароў горада 17 ліпеня ў цэнтральнай бібліятэцы. Вобразы роднага краю ў творчасці паэтаў Ляхавіччыны прадстаўлялі ўдзельнікі клубаў “Вясёлыя пенсіянеры”, “Лада” і “Сівізна”. На мерапрыемства былі запрошаны наведвальнікі дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН, для гасцей гучалі вершы, песні і гумарэскі. Не абышлося і без свята — прысутныя сардэчна павіншавалі мясцовага музыканта і кампазітара, акампаніатара Івана Пішча з 60-гадовым юбілеем.
Нікіціна Марына Іосіфаўна,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі