14 чэрвеня да II Еўрапейскіх гульняў у Востраўскай СБ для дзяцей прышкольнага лагера была праведзена гульнёвая праграма “Спорт любіць – сільным і здаровым быць”. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны пра спорт, гулялі ў спартыўныя гульні, глядзелі выставу “Спорт за мір”. У час мерапрыемства у выкананні Велясніцкай Ксеніі гучалі песні. Усе дзеці атрымалі салодкія прызы.
Салавей Г.М.,
бібліятэкар Востраўскай СБ