21 лютага ў літаратурную альтанку “Любім і ведаем беларускую” былі запрошаны чытачы цэнтральнай бібліятэкі, каб разам адзначыць Дзень роднай мовы. Супрацоўнікі абанемента падышлі да правядзення мерапрыемства крэатыўна: ужо на ўваходзе ў бібліятэку павіншавалі ўсіх святочным плакатам з пажаданнямі, упрыгожылі кафедру афарызмамі і выказваннямі вядомых беларускіх пісьменнікаў, арганізвавалі акцыю “Далучыся да роднага слова”, падчас якой увесь дзень вялі абслугоўванне на беларускай мове. Добрую ўсмешку і ўдзячнасць ад чытачоў выклікаў кошык з “літаратурнымі прысмакамі”, з якога можна было не толькі пачаставацца новай беларускай кнігай, але і, адказаўшы на пытанне, атрымаць салодкі пачастунак.
- На главную
- О нас
- Читателям
- Ресурсы
- Проекты
- Коллегам
- Краеведение
- Календарь знаменательных дат
- Улицы родного города
- ВЫТОКІ: гісторыя вёсак Ляхавіцкага раёна
- Зямля яднае і ўзбагачае: гісторыя сельскіх гаспадарак Ляхавіччыны
- Базы данных
- Мова маёй зямлі
- Невядомае аб вядомым: цікавыя факты аб Ляхавіччыне
- Духоўная спадчына Ляхавіччыны
- Торфобрикетный завод “Ляховичский”
- ПЦПИ
- Обратная связь