Далучыся да роднага слова!

21 лютага ў літаратурную альтанку “Любім і ведаем беларускую” былі  запрошаны чытачы цэнтральнай бібліятэкі, каб разам адзначыць Дзень роднай мовы. Супрацоўнікі абанемента падышлі да правядзення мерапрыемства крэатыўна: ужо на ўваходзе ў бібліятэку павіншавалі ўсіх святочным плакатам з пажаданнямі, упрыгожылі кафедру афарызмамі і выказваннямі вядомых беларускіх пісьменнікаў, арганізвавалі акцыю “Далучыся да роднага слова”, падчас якой увесь дзень вялі абслугоўванне на беларускай мове. Добрую ўсмешку і ўдзячнасць ад чытачоў выклікаў кошык з “літаратурнымі прысмакамі”, з якога можна было не толькі пачаставацца новай беларускай кнігай, але і, адказаўшы на пытанне, атрымаць салодкі пачастунак.

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий