Мой родны кут, што Востравам названы

Пазнавальная гадзіна “Мой родны кут, што Востравам названы” адбылася 12 сакавіка ў Востраўскай сельскай бібліятэцы. Чытачы пазнаёміліся з гісторыяй вёскі Востраў, з яе прыродай, жывёльным і раслінным светам родных мясцін. Узгадалі знакавыя падзеі і знакамітых аднасяльчан, цікавыя моманты з жыцця вёскі. Галіна Салавей, бібліятэкар Востраўскай СБ