Жыццё – што імгненне… Сустрэча з Алесем Карлюкевічам
20 лютага, напярэдадні Дня роднай мовы, у купалаўцы адбылася цёплая і сардэчная сустрэча калектыва Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і чытачоў – аматараў беларускай літаратуры з старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі, журналістам, публіцыстам, краязнаўцам, дзяржаўны дзеячам, дырэктарам – галоўным рэдактарам выдавецкага дома “Звязда” Аляксандрам Карлюкевічам. Прыемна і заўсёды цікава слухаць чалавека, …