За дзевяць гадоў брэсцкі ліхтаршчык стаў адной з гарадскіх славутасцей
Кожны вечар на пешаходнай вуліцы Савецкай у Брэсце з’яўляецца незвычайны чалавек. У цёмна-сінім кіцелі, у высокай фуражцы, з лесвіцай на плячы. Быццам з казкі Андэрсена. На яго поясе вісяць гадзіннік і крэсіва. Чалавек падыходзіць да аднаго з вулічных ліхтароў, прыстаўляе лесвіцу, узбіраецца наверх. Праз імгненне ў газніцы скача ярка-аранжавы агеньчык. …