Прачытаеш кніжак шмат — атрымаеш шакалад

Акцыя «Прачытаеш кніжак шмат — атрымаеш шакалад» прайшла ў дзіцячай бібліятэцы да Сусветнага дня шакаладу, які адзначаецца 11 ліпеня. Кожны юны чытач, які ў гэты дзень узяў у бібліятэцы кніжкі, мог пачаставацца пліткай шакаладу і прагледзець цікавую мультымедыйную прэзентацыю з гісторыі ўсімі любімага ласунка.