Жывіца Галіна. Біяграфічныя звесткі

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына >>> Жывіца Галіна

 

Драпеза, М. «Паэзія мне – круг выратавальны»Жывіца Галіна. Біяграфічныя звесткіКурыла, С. Непаўторная Жывіца

«Паэзія мне – круг выратавальны»

Калі сам чалавек цікавы, то і жыццё ў яго цікавае. Дык вось сёння я хачу вас пазнаёміць з такім чалавекам – настаўніцай і паэткай Галінай Уладзіміраўнай Румак. Гутарыць з ёю не проста асалода, а, як гаворыцца, магчымасць і “розуму набрацца”, і задумацца над тьш, чым ты, верагодна, ніколі і не задумваўся… Жанчына гэтая – жыццялюбка і адчайная аптымістка. Мерай вартасці лічыць чалавечнасць і дабрыню, усё астатняе – другаснае. Біяграфію сваю Галіна Уладзіміраўна выстройвала сама, без спадзяванняў на лёс і на выпадак.

…А нарадзілася яна ў Ляхавіцкім раёне на Брэстчыне. Дзяцінства юнацтва прайшло на хутары пры лесе, пасля заканчэння школы вучылася ў Пінскім педвучылішчы, затым – на філфаку ў Белдзяржуніверсітэце.

– Мне заўсёды шанцавала, — кажа. – Ці ж гэта не вялікі шанц вучыцца на адным курсе са Станіславам Валодзько і Уладзімірам Мазго? I ці кожны меў такіх настаўнікаў, як Таццяна Шамякіна, Ніна Іванаўна і Ніл Сымонавіч Гілевічы, Аляксандр Станюта, Дзмітрый Бугаёў.

Пасля заканчэння вучобы дзяўчыну падхапіла жыццёвая плынь – бурлівая, з вірамі і перакатамі. I яна, поўная рашучасці аддаваць усе свае веды, усе сілы душэўныя дзецям, і не хацепа іншага лёсу. Энергічная, цікаўная да ўсяго.гэта адчыняе перад маладым чалавекам жыццё, Галіна імкнулася паспрабаваць сябе ў многім. У паэзіі. У песенным выкананні. Працавала настаўніцай у Пінску і была салісткай народнага ансамбля “Палескія світанкі”. Аб’ездзіла з гэтым калектывам усю Беларусь, гастраляваў ансамбль і ў Польшчы, Германіі, Францыі, Грэцыі, Канадзе, іншых краінах свету.

– Пашчасціла асабіста сустракацца з многімі вядомымі музыкантамі – Цітовічам, Дрынеўскім, Роўдай, Семянякам, Захлеўным…, – расказвае Галіна Уладзіміраўна, і вочы яе выпраменьваюць тую ж радасць, якою жыла тады, у свае самыя песечныя гады.

3 1990 года мая суразмоўца жыве ў Масалянах, працуе ў мясцовай дзесяцігодцы. Яна любіць дзяцей і купаецца ў дзіцячай любові, шчаслівая ў прафесіі. Упэўнена: чалавек нараджаецца для радасці. і таму імкнецца вы- хаваць сваіх вучняў шчаслівымі людзьмі, якія ўмеюць адчуваць радасць і дарыць яе іншым людзям.

– Ведаеце, у нашым тлумлівым часе мы забываемся, як гэта цудоўна – дарыць дабро, – разважае Галіна Уладзіміраўна. – I не спяшаемся… А прыходзім жа на гэты свет, увогуле, ненадоўга. Падчас скураю адчуваю, як пралятаюць мае хвіліны. Помню, матуля мая, ідучы з лесу з чарніцамі ці суніцамі, частавала імі ўсіх дзяцей, якія сустракаліся на дарозе. Цяпер я разумею, чаму і я раблю гэтак жа: пасля цябе застануцца не тыя ягады, што засталіся табе, а тыя, што ты раздаў. I словы добрыя застаюцца, і песні, і вершы.

Яна ведае, што на свеце ёсць Бог, вышэйшы розум, гармонія, наканаванасць. Да высновы такой яе прывёў асабісты жыццёвы вопыт.

– А яшчэ ў мяне ёсць таямніцы, якіх не ведае ніхто, – прызнаецца. – Яны належаць толькі мне. I падзяліцца імі з кімсьці – значыць, стаць не цікавай для самой сябе. Таямніца, недагаворанасць, незавершанасць – са- мае цікавае ў жыцці. Таму, мусіць, болей люблю акварэль, чым жывапіс, бо яе размытасць будзіць фантазію, прымушае хвалявацца.

Таямніца і стала для Галіны Уладзіміраўны імпульсам да напісання вершаў, крыніцай натхнення. Спрабавала пісаць даўно, але не была ўпэўнена, што гэта будуць сапраўдныя вершы. Больш за ўсё на свеце яна баіцца некампетэнтнасці і безгустоўшчыны. Але не пісаць не магла, і нараджаліся, у першую чаргу для сябе, такія вершы:

Змаглася руплівая ночка ліпнёвая,

У клопатах збіпася з ног, чарнабровая.

Спяшалася выспеліць к золку маліны,

Прымерыць каралі падлеткам-рабінам,

Пацешыць у ладкі грыбкоў-немаўпят,

Няўрымслівых закалыхаць птушанят,

Люстэркі азёраў нацерці да бляску,

Жытам расказаць стзрадаўнюю казку,

Травінкам і зёлкам вылечыць раны,

Разблытаць сцяжынак вузлы, каб каханым

Паспець да світання ў шчаслівыя сны,

Дабавіць матулям яшчэ сівізны,

Разбітых надзей аскалёпкі падмесці,

Панёвы туманаў над рэчкай развесіць,

Мінулага Ьня змыць сляды назусім,

Пад ногі наступнаму выслаць кілім.

Замову вятрам прашаптаць ледзь паспела,

Як ранак пастукаў у дзверы нясмела.

Спацела ажно працавітая ночка.

Прылегла спачыць у яловым цянёчку.

Мінулы год многае змяніў. Вершы Галіны Уладзіміраўны Румак атрымалі прызнанне дасведчаных людзей на абласным і нават рэспубліканскім узроўні. Друкаваліся яны ў “Настаўніцкай газеце”, нашай раёнцы, увайшлі ў юбілейны буклет аб Бераставіцы.

– Паэзія – гэта лагічны вынік пакутлівай душэўнай работы, вынік шляху да самаўдасканалення, працяг яго, – I Галіна Уладзіміраўна задумваецца. – Я доўга ішла да 8 сваіх вершаў, яны – промні маёй душы.

Усё, што гэтая жанчына робіць, яна робіць прыгожа і таленавіта, па-максімуму: выкладае прадмет, спявае, малюе, сябруе, любіць… Такое яе жыццёвае крэда. А паэзія – выратавальны круг для душы.

Ваганні скончаны – усходжу на лязо.

На запыт «Быць ці не?» – адказ сцвярджальны.

Паэзія мне – круг выратавальны,

3 любві і болю чорна-белы узор.

На хісткай балансуючы мяжы,

Трымаюся за верш, каб не сарвацца

У прорву зайздрасці, прытворства, ашуканства,

У смурод угодніцтва, пустых амбіцый, лжы.

Маўкліва пракладаю напрасткі

Праз колкі зараснік уласную сцяжыну.

Як пераспелыя расяныя ажыны,

Спадаюць важка слоеы ў радкі.

Перабіраю іх унікліва наноў,

Смакую чуйна дрыгатлівыя адценні.

О, колькі тоіць асалоды і здэіўлення

Празрыстасць, чысціня, агранка родных слоў!

Галіна Уладзіміраўна востра адчувае слова – роднае, беларускае, бясконца любіць Айчыну. Нясе маўклівую адказнасць за усё, што робіць у жыцці і як жыве перад сваімі продкамі: «Я адчуваю за спіной некалькі пакаленняў родзічаў, што ішлі па эямлі да мяне. Сярод іх былі хлебаробы і дыпламаты, педагогі і ўрачы, рамеснікі і ўмельцы – усе людзі сумленныя, годныя. I гэта мне духоўнае апірышча. Маю багатую радню, самыя блізкія людзі – сёстры, таксама педагогі, а па духоўнаму складу найбольш блізкі брат, які жыве ў Мінску».

Чым больш даведваюся пра Галіну Уладзіміраўну, памкненні яе душы, тым больш прыцягальнай становіцца мне яна як чалавек неардынарны, таленавіты, рознабаковы. На маё пытанне, што здольна змяніць чалавека, яна адказала: “Толькі любоў – цярплівая : бескарысная, міласэрная і вялікадушная”. У гэтай цудоўнай жанчыны шмат шчырых сяброў як сярод калег-падагогаў, так і сярод навукоўцаў, творчай інтэлігенцыі. Аднак, натура надзвычай тонкая, яна балюча пакутуе падчас ад абмежаванасці зносін, ад непаразумення, нядобра- зычлівасці…. У такім разе выратоўвае тое, што заўсёды прыносіць асалоду. Галіна Уладзіміраўна любіць пада- рожжы, даследаванне новых мясцін, знаёмства з гістарычнымі і архітэктурнымі помнікамі.

Любіць цішыню бібліятэк і чытальных залаў – а ў іх паглыбляцца ў мастацкую, гістарычную, навукова-папулярную літаратуру. Музеі, выставы, вернісажы, тэатры… Не шкадуе на іх ні часу, ні грошай, скарыстоўвае любую магчымасць, каб пабыць, пабачыць.

А яшчэ яна любіць садовыя кветкі, ведае толк у сучасчым садовым дызайне. Але найбольш любіць палявыя кветкі. Мо, за іх сціплае, някідкае хараство?

– Вельмі люблю лес у розную пару года, – дзеліцца са мной таямніцамі паэтка. – Хаджу не толькі па грыбы і ягады, падчас душы патрэбна проста прайсці ляснымі сцежкамі. I тады нараджаюцца такія радкі…

Па сцежках лясных сіратой-недарэкам

Цягалася позняю восенню рэха.

Расхрыстанае, непрыкаянае,

3 тугою у вачах невыказна-адчайнаю,

Няголенае і прастуджанае,

Няўцямна па выстылых плюхала лужынах.

Змагпося, у пютасці лісце зрываючы

Ды слёзы бяссілля дажджом праліваючы.

Дарма усё! Хварэе рэха няўцешнае,

Пакінутае легкакрылаю песняю.

Урэшце зусім аслабела, кволае

Маўкліва зняможана рухнула долу…

Мяцеліца злітавалася над рэхам

Прыкрыла пад еечар гаротніка снегам…

Памёр тою ноччу у заснежаным лесе

Самотны адпеў, закаханы ў песню…

Марыя Драпеза

Драпеза, М. «Паэзія мне – круг выратавальны»  / Марыя Драпеза // Бераставіцкая газета. – 2007.   – 14 сакавіка. – С.5. 

 

Жывіца (Румак) Галіна Уладзіміраўна

Нарадзілася на Ляхавіччыне ў в. Крывое Сяло. Дзяцінства і юнацтва прайшло на хутары пры лесе, пасля заканчэння школы вучылася ў Пінскім педвучылішчы. Затым – на філфаку ў Белдзяржуніверсітэце.  Энергічная, цікаўная да ўсяго Галіна імкнулася паспрабаваць сябе ў многім. У паэзіі. У песенным выкананні. Працавала нейкі час настаўніцай пачатковых класаў на Ляхавіччыне, потым у Пінску. І была салісткай народнага ансамбля “Палескія світанкі”. Аб`ездзіла з гэтым калектывам усю Беларусь, гастраляваў ансамбль і ў Польшчы, Германіі, Францыі, Грэцыі, Канадзе, іншых краінах свету. Пашчасціла асабіста сустрэцца з многімі вядомымі музыкантамі – Цітовічам, Дрынеўскім, Семянякам, Захлеўным. З 1990 года жыла і працавала настаўніцай ў Маслянах, што ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. Потым давялося быць намеснікам дырэктара  у Масалянскім вучэбна – педагагічным комплексе, настаўнічаць у гімназіі № 1 г.п. Астравец. Цяпер Галіна Жывіца настаўніца беларускай мовы  Алекшыцкай СШ  Бераставіцкага  раёна.

Жывіца – дзявочае прозвішча, якое стала і творчым псеўданімам. Вершы паэтэсы  прыцягваюць, чаруюць не толькі прыгажосцю роднай мовы, але і надзвычайнай меладычнасцю. У 2011 годзе Галіна Жывіца выдала першы паэтычны зборнік “Вачыма берасцянкі”. Вершы друкавала ў газетах “Наша ніва”, “Настаўніцкая газета”, “Краязнаўчая газета”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Роднае слова”, калектыўным зборніку “Голос надежды”, бераставіцкай і ваўкавыскай раённых газетах.

Непаўторная Жывіца

У наш імклівы і стрэсавы час рэдка сустрэнеш чалавеха, у якога няма прэтэнзій да жыцця. Чалавека, які са шчымлівай любоўю глядзіць навокал і дзякуе кожнаму дню як новаму адкрыццю ці падарунку. Чалавека, які настолькі адданы выбранай справе, што ў іншым вобразе ўжо не ўяўляецца.

Мне пашчасціла: такой асобай з’яўляецца мая калега Галіна Ула- дзіміраўна Румак — педагог, творца, даследчык, краязнавец, паэтэса і проста цудоўная жанчына. Яна Жывіца. I гэта не проста дараванае лёсам мілагучнае дзявочае прозвішча, якім настаўніца падпісвае свае паэтычныя творы. Гэта глыбокае паняцце, што так трапна адпавядае яе неардынарнай асобе.

Асаблівая, шчымлівая любоў да ўсяго нацыянапьнага, роднага, беларускага ў Галіны Уладзіміраўны, безумоўна, з дзяцінства, якое прайшло на ляхавіцкай зямлі Брэсцкай вобласці. Настаўніца з удзячнасцю ўспа- мінае сваіх мудрых і таленавітых бацькоў, простых сялянскіх працаўнікоў, якія прывівалі дзецям павагу да зямлі і школьнай навукі, любоў да музыкі і паэзіі, жаданне жыць у згодзе з людзьмі і самімі сабой, Ды і пры выбары прафесіі ў маладой Гапіны Жывіцы не было ваганняў — толькі настаўнік!

Педагагічны шлях Галіны Уладзіміраўны вельмі цікавы, і для яго апісання не хопіць цэлай кнігі. Але мне хочацца спыніцца на яе працы ў Бераставіцкім раёне, які стаў для настаўніцы другой радзімай. Звыш 30 гадоў яна жыве ў родных ужо Масалянах. Выкладаючы родную мову і літаратуру, яна ўмела прывівае вучням любоў да беларускага слова і гістарычнага мінулага, развівае ў выхаванцаў тэатральныя і паэтычныя здольнасці, дапамагае вясковым дзецям паверыць у сябе. 3 яе лёгкай рукі гэтыя сціплыя хлопчыкі і дзяўчынкі не раз з гонарам прадстаўлялі сябе і сваю малую радзіму на падмостках не толькі раёна і вобласці, але і рэспублікі. Калі ж масалянскую школу зрабілі пачатковай, настаўніца была запрошана ў суседнюю алекшыцкую. Яе педагагічнае крэда вельмі трапна перадаюць вершаваныя радкі з паслання да настаўнікаў раёна: Калегі, пакіньма пустыя турботы: Паперкі, праверкі, працэнты, згрызоты, Кабзвернай дарогі часам не збочыць, Часцей заглядайма ў дзіцячыя вочы!

Працуючы разам, я не раз заўважала ў Галіне Уладзіміраўне ярка выяўленае пачуццё адказнасці за сваю нацыянальную гістарычную спадчыну і задавалася пытаннем: адкуль у простага вясковага педагога такая цікавасць да мінулага малой радзімы? Напэўна, з таго ж вясковага дзяцінства, з педагагічнай апантанасці, з непадробленай любові да жыцця, да якога ў яе няма прэтэнзій.

Галіна Уладзіміраўна Румак вядома на Бераставіччыне як выдатны краязнавец. Разам з не адным пакаленнем сваіх вучняў яна даследуе і вывучае гісторыю роднага краю, каб пакінуць памяць нашчадкам. Цікавы краязнаўчы матэрыял яна знаходзіць у старажылаў мясцовасці, у архівах Гродзеншчыны і ўсёй Беларусі, у літаратуры, у тым ліку ў раённай кнізе “Памяць”. 3-пад яе пяра ў 2014 годзе выйшла кніга “Масаляны праз смугу стагодцзяў”, якая апавядае пра гісторыю мястэчка.

Вялікай удачай Галіны Уладзіміраўны і яе юных даследчыкаў можна лічыць вызначэнне месца нараджэння сусветна вядомага ўсходазнаўца Восіпа Міхайлавіча Кавалеўскага, бацька якога, Міхаіл Антонавіч Кавалеўскі, некалі служыў настаяцелем у мясцовай уніяцкай царкве. Краязнаўчы матэрыял настолькі зацікавіў пецярбургскіх вучоных з Інстытута ўсходніх рукапісаў Расійскай акадэміі навук, што ў верасні 2018 года Г.У.Румак разам са сваім вучнем Серафімам Гмірам пабывапа на I Кавалеўскіх чытаннях у Казані, там яны прадставілі работу “У пошуках малой радзімы В.М.Кавалеўскага (па матэрыялах яго святарскага роду з царкоўных архіваў)”. А днямі дапоўненая даследчая работа пра знакамітага земляка была прадстаўлена вучнем 10 класа Уладзіславам Курчыцкім на абласным этапе канферэнцыі “Крышталёвая альфа” і атрымала най- вышэйшую ацэнку журы.

Галіна Уладзіміраўна вельмі творчая натура. Яна ўлюбёна ў музыку, паэзію настолькі, што сэрцам піша паэтычныя шэдэўры пра родныя мясціны, школу і капег, сястрычак-жывічак, хараство жыцця. Творы яе поў- ныя светлай дабрыні, непадробленай чуласці, жаночай прыгажосці. Яны напісаны такой каларытнай беларускай мовай, што цвёрда верыш: гэта не толькі настаўніца, гэта Жывіца-паэтэса, якая смакуе кожны вершаваны радок. Вершы Галіны Уладзіміраўны ўвайшлі ў зборнік “Вачыма берасцянкі” (2011) і даступныя шырокаму колу чытачоў. 3 яе лёгкай рукі традыцыйным стаў на Бераставіччыне адкрыты раённы фестываль паэзіі “Масалянскія салаўі”, які збірае паэтаў Гродзеншчыны, дае штуршок пачынаючым творцам. У 2018 годзе настаўніца стала пераможцай на паэтычным фестывалі “Паэзія — рух душы”.

Сёння ў Галіны Уладзіміраўны многа педагагічных і творчых задум і планаў. Але яна нічога ні ад каго не чакае — сама плануе, сама вырашае, актыўна друкуецца. Па яе ініцыятыве ў школе створаны музейны куток “Алекшыцы: вытокі і спадчына”. Калі настаўніца як класны кіраўнік праводзіць выхаваўчае мерапрыемства, яно заўсёды прасякнута на- цыянальным каларытам. 3 куфраў дастаюцца сабраныя за многія гады беларускія касцюмы, а школа напаўняецца вясёлымі прыпеўкамі і гудзе ад развучвання народных танцаў “Полька” і “Лявоніха”. Паэтычны і кра- язнаўчы багаж настаўніцы — неацэнная падмога ва ўстанове адукацыі. Гэтыя матэрыялы ўмела ўплятаюцца ў штодзённы адукацыйны працэс і робяць яго незвычайным.

Галіна Уладзіміраўна не саромеецца беларускай мовы, а адметна рэкламуе яе. Напрыклад, увайшоўшы ў гарадскі транспарт, яна з хітрынкай пытае: “Жанчынкі, а дзе тут магазін, у якім вопратку прадаюць?” На прэтэнзіі каго-небудзь з калег да маладога пакалення, валодаючы багатым жыццё- вым вопытам, разважыць: “Дзяўчаткі, даруйце маладосці!” Яна так адказна ставіцца да “пасады” бабулі, што летам з шасцю ўнукамі нават канцэрт да прыезду бацькоў падрыхтуе.

А калі смутак атуліць або радасць увысь рвецца, Галіна Уладзіміраўна бярэ ў рукі гітару… I льюцца чароўныя гукі яе аксамітнага голасу пра прыгажосць жыцця, любоў да людзей, шчасце адчуваць сябе часцінкай сусвету. А ў душы нараджаюцца радкі пра “сны на дасвецці”, “восень, што танцуе фламенка”, “душэўную суладнасць”, “крыніцу настаўніцкай сілы і шчасця”. Напэўна, гэта ўсё завецца жыццём, якое стварае для сябе і для нас непаўторная Галіна Жывіца.

Святлана КУРЫЛА,

намеснік дырэктара па

выхаваўчай рабоце Алекшыцкай

сярэдняй школы Бераставіцкага

раёна.

 

Курыла, С. Непаўторная Жывіца / Святлана Курыла // Настаўніцкая газета. – 2019.  – № 128  – 14 лістапада. – С.1. 

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed