Вёскі раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Ляхавіцкага раёна >>>

Альхоўцы (Кукавала зязюля) Альхоўцы (Хлопцы) Альхоўцы, Грушаўка, Уражайная, Дарава, Шавялі, Вялікае Падлессе Вадзяціна (Астры на граніце) Вадзяціна (Трагедыя на хутары) Востраў (Далёкае і вельмі блізкае) Грушаўка (Усім сэрцам пакланіся) Дарава (Каб памяталі) Жарабковічы (Бронзавы салдат) Жарабковічы (З успамінаў Венядзікта Сідаравіча Войтуля) Жарабковічы (Іх расстралялі на світанку) Жарабковічы (Такое не забываецца) Залужжа (Боль і памяць Залужжа) Залужжа (Не скарылася вёска) Залужжа (Падраўнік Мікалай Галамблеўскі) Зубелевічы (Апошнія ўшанаванні) Крывошын (Гэта былі мужныя людзі) Крывошын (З успамінаў Уладзіміра Пятровіча Бацкалевіча) Крывошын (На Яна быў апошні бой) Куршынавічы Куршынавічы (Памяць роднай зямлі) Ліпск (З успамінаў Марыі Міхайлаўны Супрыновіч) Ліпск (Описание боя, происходившего 10 апреля 1944 года) Літва (У жніўні 41-га...) Малышы (З успамінаў Валянціны Вікенцьеўны Плескацэвіч) Набярэжная (У ліпені 44-га...) Падлессе (З успамінаў Л. Калашнікавай) Падлессе Шавялі Улазавічы Пірштукі (Журба пад ліпаю) Рагачы (Описание боя 3 февраля 1944 г.) Рагачы, Тухавічы (Памяць сэрца) Свяціца - палеская сястра Хатыні Свяціца - сястра ХатыніСвяціца (У лясах над Шчарай)Смаленікі, Мядзведзічы (Голас памяці) Станчыкі (З успамінаў Дзмітрыя Фёдаравіча Еўшаля) Туркі (У чэрвені 1941-га...)Ураджайная (Я вярнуся абавязкова...)

Кукавала зязюля…

 Кукуе зязюля… Спеюць травы на сенажаці, чуваць перазвон кос. Свет­лае ліпеньскае неба. Але вось цішыню Альхоўцаў парушыў рокат матораў. Гэта на другім тыдні вайны, якраз у дзень народнага свята – Яна -сюды    наляцелі    фатысты.

— Hi з сяго ні з таго забілі Ажаля Івана, — расказвае сямідзесяцігадовая Соф’я Адамаўна Піліпчык. — А калі ён зварухнуўся, фрыц падбег і стрэліў яму ў вуха. І нестала Вані…

А потым насельніцтва Альхоўцаў сагналі на вуліцу. Афіцэр скамандаваў:

—Усім Іванам выйсці.

Выйшла шэсць Іванаў. Афіцэру здалося, што мала выйшла. Тады ён асабіста выводзіў з натоўпу рослых, маладых мужчын. Усіх з паднятымі рукамі пагналі ў бок ле­су. А за імі гналі муж­чын з лапатамі, якіх прымусілі капаць на балоце ля лесу яму.

Сустракаемся з Фёдарам Андрэевічам Ажалем, 1893 года нараджэння — бацькам Івана Фёдаравіча Ажаля, 1920 года нараджэння, які першым прыняў нявінную смерць ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў у Альхоўцах.

– Я ў абед каня пасвіў у лесе. — расказвае Фёдар Андрэевіч. – Усё ў вёсцы было спакойна. I раптам стрэлы. Пабег да свае хаты. I тут дочкі нясуць на руках акрываўленага Іванку.

– Вось, мой божа, – кажа жонка Ажаля, – Забівалі зусім ні ў чым нявінных людзей. Абы малады. І дарога на той свет.

Гутарым з Ганнай Канстанцінаўнай Піліпчык.

— Гэта самы страшны дзень у маім жыцці. Гады не могуць заглушыць такі боль. Майго Івана — мужа, брата Івана расстралялі фашысты. А за  што, людзі добрыя, за што? Мы з Іванам былі аднагодкі. Нават сем год не пражылі разам і паклалі вырадкі яго разам з іншымі ў магілу…

Настаўнік Альхоўскай сярэдняй школы Іван Васільевіч Вялічка расказ­вае:

— Гналі альхоўскіх Іванаў, а разам з імі Іосіфа Андрэевіча Куліка, Васіля Мікалаевіча Маслоўскага, Аляксея Аляксандравіча Смаршчка да лесу. А непадалёку, надраўляным мосце, ужо стаяў кулямёт.

— Братцы, хлопцы! — хтосьці крыкнуў. — Нас будуць расстрэльваць. Уцякайма…

Кулямётная чарга абарвала жыццё Іванаў і іх сяброў. Hi ў чым нявінных людзей. Ім толькі было жыць, кахаць, спяваць. A іх забілі паблізу роднай вёскі.

— За што, за што, скажыце, — зрываецца ў Фёдара Андрэевіча Ажа­ля голас. — Нелюдзі…

У яго на вачах слёзы. Памяць сэрца помніць і сына і вяскоўцаў. Помніць і будзе помніць.

У гэты дзень  адкапалі вяскоўцы расстраляных.

Везлі іх у родныя хаты саматугам на вазах, бо коней не было.

А назаўтра адбылося пахаванне расстраляных. Уся вёска выйшла праводзіць іх у апошні шлях на   могілкі Петухоўшчыны.

Цяпер,   як памяць сэрца,   як   напамін  аб тым страшным,    чорным   дні на месцы расстрэлаў стаіцъ сціплы помнік, па­стаўлены вяскоўцамі сваім   Іванам.   На ім імёны расстраляных:

  1.     Ф.  Ажаль  
  2. К. Бортнік
  3. I. А. Кулік  
  4. I. М. Macлоўскі  
  5. I. М. Піліпчык

  І. Р.   Страмавус  

  1. I. A. Смаршчок
  2. I. I. Піліпчык

  В. М. Маслоўскі 

  А.  А.  Смаршчок

Да гэтага святога месца, месца трагедыі, і ў будні і ў святы ідуць і маладыя, і старыя. Яны нізка кланяюцца, даюць клятву берагчы мір на зямлі.

…А зязюля кукуе. Лічыць шчаслівыя, мірныя гады.

                                                                               А. ПЯТУХ.

Пятух, А. Кукавала зязюля… [расстрэл мірных жыхароў у вёсцы Альхоўцы] / А. Пятух // Будаўнік камунізму. – 1980. – 10 ліпеня.

Хлопцы

 …6 ліпеня 1941-га. Два тыдні як ідзе вайна. Дзень напярэдадні вя-лікага праваслаўнага свята – Ражства Іаана Прадцечы – абяцаў сонечнае надвор’е. Такім ён, зрэшты, і быў, але толькі не для альхоўскіх жыхароў: ліпеньскія сонечныя промні для іх разбіліся аб чорныя хмары гора, суму, бяссільнай злосці, патанулі ў моры выплаканых і нявыплаканых слёз.

Дзесяткі два карнікаў рухаліся з боку суседняй Літоўкі. У асноўным на фурманках, кажуць, былі на матацыклах і, нават, аўтамабілях. I сталі для вёскі нечаканасцю. Хата Фёдара Ажаля стаяла крайняю. Самога гаспадара дома не было: у гэты час ён знаходзіўся непадалёку вёскі на лузе, “пры конях”. У хаце заставаўся яго сын. Пачуўшы незнаёмую гартанную мову, грукат колаў і кованых салдацкіх ботаў па бруку вуліцы, Іван выйшаў пацікавіцца. Стрэл – не стала першага Івана. Фашысты, як ні ў чым не бывала, працягвалі свой смертаносны шлях у глыбіню Альхоўцаў. Пачуўшы стрэл, з гумна, дзе завіхаўся па гаспадарцы, на вясковую вуліцу выйшаў Іван Піліпчык. Яго напаткаў такі ж лёс, як і цёзку Ажаля.

Расправа працягвалася. Фашысты ўзялі Альхоўцы ў кальцо, пачалі хадзіць па хатах, гумнах, пунях і выганяць вяскоўцаў на вуліцу. Мужчын, жанчын, старых, маладых – усіх, каго знаходзілі. Перад вяскоўцамі паўстаў шчагаляваты нямецкі афіцэр: “Іван, выходзь!” – загадаў на ледзь зразумелай, скаверканай рускай мове.

Чаму менавіта Іваны? Можна толькі здагадвацца. Сёння адны звязваюць гэты факт са святам, якое надыходзіла на наступны дзень, іншыя ж упэўнены: ніякага дачынення да свята не было – усіх нас яны лічылі рускімі, а ўсіх рускіх- Іванамі.

Пяці чалавек, што пакінулі строй і выйшлі на брукаваную вясковую вуліцу, галоўнаму карніку падалося мала. “Ду-ду-ду” (ты – па-руску) – паказаў пальцам яшчэ на трох маладых, моцных мужчын. Няшчасных з паднятымі рукамі, пад вартай павялі за вёску. Ззаду ішлі некалькі старых, якіх фашысты прымусілі ўзяць лапаты.

Неабходна сказаць, у трагічны фінал падзей ніхто неверыў, спадзяваліся на лепшае, на міласэрнасць, калі гэтае слова можна выкарыстаць у дачыненні да фашыстаў. Маўляў, магчыма, для немцаў патрэбна зрабіць нейкую работу… – у такім сэнсе разважалі вяскоўцы. Якая работа, тым больш міласэрнасць: за нейкі кіламетр ад тагачаснай вёскі, побач з лесам “хлопцаў” (так многія часта называюць забітых і сёння) чакаў фашысцкі кулямёт.

Вось імёны загінуўшых:

             Бортнік Іван Канстанцінавіч

             Піліпчык Іван Міхайлавіч

             Страмавус Іван Раманавіч

             Піліпчык Іван Іванавіч

            Смаршчок Іван Андрэевіч

            Страмавус Аляксандр Аляксандравіч

            Ажаль Іван Фёдаравіч

            Кулік Іосіф Андрэевіч

            Маслоўскі Іван Міхайлавіч

            Маслоўскі Васіль Мікалаевіч

            Самы малады – 1922 года нараджэння, самы старэйшы – 1910. Дарэчы, самым старэйшым быў Іосіф Кулік. Жыхар недалёкай вёскі Задвор’е трапіў у Альхоўцы яшчэ з некалькімі мужчынамі ў пошуках коней, якія за дзень ці колькі да гэтага прапалі з пашы. І вось вынік…

Шукаць нейкую матывіроўку ў дзеяннях нямецка-фашысцкіх захопнікаў мне падаецца кашчунствам. Тым не менш, у пошуках адказу на пытанне, што папярэднічала апісаным жудасным падзеям, давялося пачуць такую версію. Калі атрад карнікаў праязджаў ля вёскі Літоўка, у пары кіла-метраў ад Альхоўцаў, з размешчанага тут хутара раздаўся вінтовачны стрэл. Кажуць, куля параніла аднаго з фрыцаў у шыю. А чалавек, які гэта зрабіў, стаў уцякаць у бок Альхоўцаў. Карнікі заўважылі, пачалі даганяць. Удалося. Стралок, аднак, загаварыў з немцамі на іх мове. Што казаў — невядома, аднак чыніць распра­ву над ім карнікі не сталі, наадварот, быццам бы, дапамаглі даехаць дамедустановы, паколькі той быў паранены ў нагу. Называюць мясцовыя яго прозвішча і далейшы лёс. Кажуць перажыў вайну, а пасля пераехаў жыць у Польшчу. Аднак,яшчэ раз нага­даю, гэта толькі версія, якую я пачуў ад аднаго з тых, хто дапамог у рабоце над матэрыялам. А дапамаглі мне, адзін з нямногіх жывых сведкаў тых падзей Іван Піліпчык, былыя настаўнікі гісторыі Альхоўскай школы Лявонцій Шустаў і Іван Вялічка, а таксама дачка аднаго з забітых Марыя Камінская.

Зрабіўшы чорную справу, карнікі рушылі далей. Пачакаўшы, ужо бліжэй да вечара, родныя расстраляных адкапалі целы сваіх сыноў, братоў, мужоў і пахавалі іх. Пахаваны забітыя на могілках у вёсцы Петухоўшчына. Вечны ім спакой.

На месцы расстрэлу ў дзесятку метраў ад дарогі, што з райцэнтра вядзе ў Альхоўцы і далей, стаіць помнік. Чорны мармур з прозвішчамі, ініцыяламі, годам нараджэння. Унутры агароджы тры бярозкі пераплятаюць свае нізка апушчаныя галінкі. Чалавек, прыпыніся!

                                                             Іван КАВАЛЕНКА.

  Каваленка, І. Хлопцы : [помнік на месцы расстрэлу ў вёсцы Альхоўцы] / Іван Каваленка // Ляхавіцкі веснік. – 2005. – 2 ліпеня.

Мы помнім

На тэрыторыі Ляхавіччыны 43 помнікі і абеліскі, устаноўленыя ў памяць воінаў і мірных жыхароў, загінуўшых у Вялікую Айчынную

 36 месяцаў, 1109 чорных дзён працягвалася фашысцкая акупацыя нашага раёна. Разбураныя вёскі, грабяжы, тэрор, рэпрэсіі, масавыя забойствы ні ў чым не павінных людзей – вось яны, прыкметы “новага парадку”, які абяцалі бе-арусам фашысты і іх прыспешнікі. У многіх населеных кропках раёна гітлераўцы з першых дзён акупацыі расстрэльвалі актывістаў, дэпутатаў, камуністаў і камсамольцаў. Свой крывавы след акупанты пакінулі і ў вёсцы Туркі. Каля 20 сяльчан былі арыштаваны. Людзей забралі ад сем’яў, катавалі, здзекваліся, а потым знясіленых вывезлі за вёску і расстралялі. Сярод загінуўшых ад рук фашыстаў – В. М. Чыхір, I. Ярашэвіч, П. I. Дунчык, І.І. Манарховіч,I. П. Тарлюк, I. Н. Сакун. На жаль, прозвішчы астатніх невядомыя.

“У чэрвені 1941…”, № 67, 2007 г.

 ***

 …6 ліпеня 1941-га. Два тыдні як ідзе вайна. Дзень напярэдадні вя-лікага праваслаўнага свята – Ражства Іаана Прадцечы – абяцаў сонечнае надвор’е. Такім ён, зрэшты, і быў, але толькі не для альхоўскіх жыхароў: ліпеньскія сонечныя промні для іх разбіліся аб чорныя хмары гора, суму, бяссільнай злосці, патанулі ў моры выплаканых і нявыплаканых слёз.

Дзесяткі два карнікаў рухаліся з боку суседняй Літоўкі. У асноўным на фурманках, кажуць, былі на матацыклах і, нават, аўтамабілях. I сталі для вёскі нечаканасцю.Хата Фёдара Ажаля стаяла крайняю. Самога гаспадара дома не было: у гэты час ён знаходзіўся непадалёку вёскі на лузе, “пры конях”. У хаце заставаўся яго сын. Пачуўшы незнаёмую гартанную мову, грукат колаў і кованых салдацкіх ботаў па бруку вуліцы, Іван выйшаў пацікавіцца. Стрэл – не стала першага Івана. Фашысты, як ні ў чым не бывала, працягвалі свой смертаносны шлях у глыбіню Альхоўцаў. Пачуўшы стрэл, з гумна, дзе завіхаўся па гаспадарцы, на вясковую вуліцу выйшаў Іван Піліпчык. Яго напаткаў такі ж лёс, як і цёзку Ажаля.

Расправа працягвалася. Фашысты ўзялі Альхоўцы ў кальцо, пачалі хадзіць па хатах, гумнах, пунях і выганяць вяскоўцаў на вуліцу. Мужчын, жанчын, старых, маладых – усіх, каго знаходзілі. Перад вяскоўцамі паўстаў шчагаляваты нямецкі афіцэр: “Іван, выходзь!” – загадаў на ледзь зразумелай, скаверканай рускай мове.

Чаму менавіта Іваны? Можна толькі здагадвацца. Сёння адны звязваюць гэты факт са святам, якое надыходзіла на наступны дзень, іншыя ж упэўнены: ніякага дачынення да свята не было – усіх нас яны лічылі рускімі, а ўсіх рускіх- Іванамі.

Пяці чалавек, што пакінулі строй і выйшлі на брукаваную вясковую вуліцу, галоўнаму карніку падалося мала. “Ду-ду-ду” (ты – па-руску) – паказаў пальцам яшчэ на трох маладых, моцных мужчын. Няшчасных з паднятымі рукамі, пад вартай павялі за вёску. Ззаду ішлі некалькі старых, якіх фашысты прымусілі ўзяць лапаты.

Неабходна сказаць, у трагічны фінал падзей ніхто неверыў, спадзяваліся на лепшае, на міласэрнасць, калі гэтае слова можна выкарыстаць у дачыненні да фашыстаў. Маўляў, магчыма, для немцаў патрэбна зрабіць нейкую работу… – у такім сэнсе разважалі вяскоўцы. Якая работа, тым больш міласэрнасць: за нейкі кіламетр ад тагачаснай вёскі, побач з лесам “хлопцаў” (так многія часта называюць забітых і сёння) чакаў фашысцкі кулямёт.

Вось імёны загінуўшых:

Бортнік Іван Канстанцінавіч

Піліпчык Іван Міхайлавіч

Страмавус Іван Раманавіч

Піліпчык Іван Іванавіч

Смаршчок Іван Андрэевіч

            Страмавус Аляксандр Аляксандравіч

            Ажаль Іван Фёдаравіч

            Кулік Іосіф Андрэевіч

            Маслоўскі Іван Міхайлавіч

            Маслоўскі Васіль Мікалаевіч

            Самы малады – 1922 года нараджэння, самы старэйшы – 1910.

                                                                     “Хлопцы”, № 76-77, 2005 г.

* * *

 …Ёсць на тэрыторыі вёскі Грушаўка брацкая магіла. Тут пахаваны нашы воіны, якія загінулі пры вызваленні Ляхавіччыны. У 1960-м годзе, калі адбылося перапахаванне, тут быў устаноўлены помнік, які пазней рэстаўрыраваўся сіламі вучняў і настаўнікаў Рачканскай базавай школы. Установа таксама ўзяла на сябе абавязкі пошукавай работы: хацелася зрабіць вядомымі як мага больш імён загінуўшых. Па звестках райваенкамата, у брацкай магіле пахавана 40 воінаў, па ранейшых звестках, якія былі на помніку, – 34.

Рабяты пісалі пісьмы, сустракаліся з вяскоўцамі, якія былі сведкамі тых далёкіх падзей. Стала вядома, што дзень гібелі савецкіх воінаў для Грушаўкі і навакольных вёсак – 7 ліпеня 1944 года, але некаторыя з іх памерлі ад ран напярэдадні. Імёны шасці чалавек вядомыя.

Бабошка Н. I., 1911 года нараджэння, радавы. Служыў у сані-тарным медыцынскім батальёне № 54, памёр ад ран. У мірны час пражываў у сяле Крупічполь Чарнігаўскай вобласці. Яго жонка Бабошка Агаф’я О.

Масавец Т. Г. – гвардыі радавы.Служыў у 160-ым палку 54-й страл-ковай дывізіі. 6 ліпеня памёр ад ран непадалёку ад Грушаўкі. Пражываў у вёсцы Снавітовічы Ракітнаўскага  раёна,   Ровенскай вобласці. Бацька –Масавец Гаўрыла Сазонавіч.

Гаркавенка Г. I. – радавы. Вядома палявая пошта № 59814. Родам з сяла Сіцінск Льгоўскага раёна Курскай вобласці. Бацька – Iван Кузьміч.

Кулікоў Аляксандр Іванавіч – 1910 года нараджэння. Пражываў у станіцы Капанская Конеўскага раёна Краснадарскага краю. Жонка – Клаўдзія Кірылаўна.

Клявін I. А., 1919 года нараджэння, радавы.

Мамантаў В. М., 1910 года нараджэння, гвардыі старшы сяржант. Імёны астатніх воінаў пакуль што невядомыя.

                                           “Усім сэрцам пакланіся”, № 97, 2007 г.

 ***

У цэнтры вёскі Ураджайная – помнік. На пліце надпіс: “У гонар 40 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. А далей на камені высечаны прозвішчы тых, хто цаной уласнага жыцця, ва ўзросце, калі жыць ды жыць, са зброяй у руках набліжалі доўгачаканыя імгненні Перамогі. 40 прозвішчаў, 40 лёсаў, 40 песень недапетых. Жыхары вёсак Бажкі, Дайнякі, Каранеўшчына, Краглі, Тумашы, Ураджайная, Карані загінулі як героі дзеля шчасця будучых пакаленняў. Яны ахвяравалі самым дарагім – жыццём. Кожны прайшоў свой шлях, каб навечна застацца ў памяці людской.

Сцяпан Сцяпанавіч Голец да вайны меў уласную гаспадарку, 5,5 гектара зямлі, якая была карміцелькай для ўсёй сям’і, гадаваў з жонкай трох сыноў. Усе планы на будучае перакрэсліла вайна.

Адразу пасля вызвалення вёскі Ураджайная ад фашысцкіх захоп-нікаў Сцяпан Голец разам з землякамі быў мабілізаваны на фронт. Яго сын Уладзімір успамінае: “Нягледзячы на малы ўзрост, а мне тады было толькі 4 гады, памятаю, як бацька разам з іншымі мужчынамі строем з песнямі ішоў ваяваць”.

Так, у гэты дзень многіх адпраўлялі на фронт. Уладзімір Сцяпа-навіч з хваляваннем працягвае расказ: “Напярэдадні бацька рамантаваў хату, якую ў час адступлення развярнуў фашысцкі танк. Сусед спытаў у яго: “Сцёпа, а ты калі ваяваць пойдзеш?” – на што тата адказаў: “Вось давяду хату да ладу і пайду”. А назаўтра, як высветлілася, мы развіталіся з бацькам назаўсёды”…

Сцяпан Сцяпанавіч Голец загінуў смерцю храбрых у красавіку 1945 года пад горадам Кёнігсбергам. Так і не дачакаліся яго жонка Алена Фёдараўна і тры сыны, малодшаму з якіх было 5 гадоў. Ад бацькі засталася толькі пахавальная і… памяць.

                                    “Я вярнуся абавязкова…”, № 96, 2005 г.

 * * *

 …Раней тут быў іншы памятны знак. А пачынаючы з 1957-га сваю нязменную варту на ўзбочыне шашы Ляхавічы-Баранавічы, што ля вёскі Дарава, нясе салдат Вялікай Айчыннай. Як у песні: “Из камня его гимнастёрка, из камня его сапоги…”. А яшчэ такія ж каска, плашч-палатка, у руках знакамітая зброя Перамогі – пісталет-кулямёт Шпагіна. Такі выгляд мае помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў у Дараве, што загінулі ў баях падчас вызвалення ад фашысцкіх захопнікаў. На пастаменце помніка 28 прозвішчаў. Гэта, аднак, не поўны спіс салдат, якія знайшлі тут вечны прытулак. Па некаторых звестках, у брацкай магіле, што на паўночным ускрайку Дарава, пакояцца астанкі 35 воінаў-вызваліцеляў, якія загінулі тут у гады Вялікай Айчыннай вайны ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі. У прыватнасці, абсалютная большасць пахаваных тут чырвонаармейцаў і камандзіраў загінула 5, 6, 7 ліпеня 1944 года. У самы разгар баёў за вызваленне раёна ад фашысцкай навалы. Хто ля вёскі Лабузы, хто ў Гірыч-Полі, іншыя ж – непадалёку вёскі Літва…

                                                  “Каб памяталі”, № 52-54, 2006 г.

 * * *

 Летам 1944 года на большасці тэрыторыі Ляхавіцкага раёна можна было пачуць выбухі гармат, адзіночныя стрэлы аўтаматаў, грукат танкаў – ішлі баі за вызваленне кожнага куточка беларускай зямлі ад фашысцкіх за-хопнікаў. Змагаліся ўсе: мірнае насельніцтва, партызаны і, вядома ж, салдаты і афіцэры дзеючай арміі. Непадалёку ад вёскі Шавялі размяшчаўся ваенны шпіталь, куды дастаўляліся параненыя з усёй акругі. Нягледзячы на ўсе намаганні ваенных медыкаў, многія паміралі ад ран, гангрэны ці проста не вытрымлівала сэрца. Забітых і памёршых хавалі ў агульных магілах. Толькі пасля Вялікай Айчыннай вайны было вырашана пахаваць усіх загінуўшых пры вызваленні Падлесся і бліжэйшых вёсак у брацкай магіле. У 1952 годзе адбылося перазахаванне загінуўшых. А праз чатыры гады на гэтым месцы ўстанавілі помнік.

Сярод 139 прозвішчаў, выбітых на пліце, прадстаўнікі розных нацыянальнасцей: рускія, беларусы, грузіны, украінцы – усе змагаліся за Радзіму.

                                                    “Сцежка памяці”, № 96, 2006 г.

Мы помнім. На тэрыторыі Ляхавіччыны 43 помнікі і абеліскі, устаноўленыя ў памяць воінаў і мірных жыхароў, загінуўшых у Вялікую Айчынную // Ляхавіцкі веснік. – 2009. – 1 ліп. – С. 8.

Астры на граніце

 У перыяд вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вясной і летам 1944 года гітлераўцы аказвалі ўпартае супраціўленне нашым войскам. У час правядзення аперацыі “Баграціён” наша камандаванне ўдзяляла вялікую ўвагу чыгуначнаму вузлу горада Баранавічы. Тут штодзённа скоплівалася вялікая колькасць варожых ваенных эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай. Для знішчэння гэтых цэлей і іншых ваенных аб’ектаў горада пасылаліся нашы бамбардзіроўшчыкі далёкага дзеяння, якія перасякалі лінію фронту. Нягледзячы на заграджальны агонь варожых зянітак і самалётаў-знішчальнікаў, прарываліся да горада, праводзілі прыцэльныя бомбавыя ўдары.

У ноч з 25 на   26 чэрвеня 944 года звяно нашых  бамбардзіроўшчыкаў, якое вёў штурман гвардыі лейтэнанат Мікалай  Іванавіч Цацын пры выкананні баявога задання каля вёскі Вадзяціна было атакавана вялікай групай нямецкіх знішчальнікаў. Савецкія сокалы смела ўступілі ў паветраны бой. Працягваючы свой баявы курс, яны адбіваліся ад ансядаўшых з усіх бакоў “месершмітаў”. Але сілы былі вельмі няроўныя. У гэтай жорсткай схватцы наўы самалёты былі збіты.

Раніцый 26 чэрвеня 1944 года ў вёску вадзяціна прыехаў моцна ўзброены атрад немцаў. Ворагі блакіравалі вялікую тэрыторыю, прачэсвалі мясцовасць з надзеяй узяць у палон параненых лётчыкаў, але яны былі загінуўшымі. З усіх членаў экіпажаў дакументы захаваліся толькі ў штурмана, гвардыі лейтэнанта М. І. Цацына. Яшчэ да прыезду фашысцкіх карнікаў, на досвітку, мясцовыя жыхары схавалі гэтыя дакументы і яго пісталет.

 Немцы забаранілі праводзіць пахаванне нямецкіх лётчыкаў на могілках. Але мой бацька, разам з іншымі жыхарамі вёскі, пахавалі гвардыі лейтэнанта Цацына ў адной магіле са сваім невядомым пакуль што баявым сябрам.

Імёны астатніх лётчыкаў да цяперашняга часу невядомы. Пошук загінуўшых вёўся праз цэнтральны архіў Міністэрства абароны СССР, газету “Красная звезда”.

Па даных Міністэрства абароны СССР і па ўліку афіцэрскага саставу ваенна-паветраных сіл значыцца і прозвішчы гвардыі лейтэнанта Мікалая Іванавіча Цацына, 1922 года нараджэння, ураджэнцы вёскі Кладбішча, сергачскага раёна, горкаўскай вобласці. У Савецкай Арміі з 1940 года. На астатніх членаў экіпажа даных не маецца.

Тры гады таму назад на Дзень Перамогі наведаць магілу свайго сына і брата прыязджала маці лётчыка Цацына і яго дзве сястры. Яны былі вельмі ўдзячны жыхарам вёскі Вадзяціна, што яны нягледзячы на загад немцаў, пахавалі лётчыкаў як герояў. Вучні Пад’язаўлеўскай васьмігадовай школы прыносяць да помніка лётчыка жывыя кветкі. З 1966 года піянерская дружына школы носіць імя гварцыі лейтэнанта М. І. Цацына. З гэтага часу вучні вядуць перапіску з роднымі лётчыка. Пошук працягваецца. Магчыма, удасца знайсці імёны і астатніх адважных паветраных сокалаў. А калі так, то гэта адкрые яшчэ адну старонку гераічнага мінулага нашага раёна.

 

Я. ДАМАШЭВІЧ, загадчык філіяла Навамышскага ССПТВ-20.

 Дамашэвіч, Я. Астры на граніце [пра Мікалая Іванавіча Цацына] / Я. Дамашэвіч // Будаўнік камунізму. – 1979. – 13 лістапада.

Трагедыя на хутары

  Я жыву ў Баранавічах. Радзіма ж мая — вёска Вадзяціна Ляхавіцкага раёна. Тут на адным з хутароу прайшло дзяцінства, тут на свае вочы ўбачыў жахі вайны.

Мінула 60 гадоў з дня трагедыі, што адбылася ў нашай вёсцы. Здаецца, тэрмін такі, што можна б і забыцца пра ўсё. Ды памяць не дазваляе.

…У адну з майскіх раніц 1943 года людзі з заходніх хутароў Вадзяціна заўважылі, як з боку вёскі Федзюкі выйшла група ўзброеных людзей. Гэта былі партызаны (ва ўсякім разе так сябе называлі). Яны падаліся да крайняй хаты Івана Тарлюка, якая стаяла непадалёку ад лесу. Тут жыла ўся сям’я — сын Міхаіл, дачка Ганна (прыгажуня была), маці — Мар’яна. Не думалі, не гадалі яны, што няпрошаныя госці прынясуць ім пагібель. Ганна, якой адразу не па душы была кампанія, пайшла пе-рачакаць да суседа Ігната Дразда. Між тым, госці падмацаваліся і размясціліся на адпачынак: камандзір — у хаце, а астатнія пайшлі ў гум-но. Нават вартавога не выставілі. Убачыўшы такую самаўпэўненасць, гаспадар дома вырашыў ісці на сажалку мачыць каноплю і адначасова назіраць за вёскай, адкуль маглі выехаць немцы. Але пралічыўся. У гэты час нехта з вяскоўцаў паведаміў паліцаю, які служыў у Ляхавічах, пра партызан. Немцы імгненна арганізавалі карны атрад у складзе 30 паліцаяў і двух нямецкіх афіцэраў. Яны падышлі да вёскі лесам, пакінуўшы свае матацыклы і веласіпеды на хутары ў старасты, кіламетраў за пяць ад Вадзяціна. Паліцай Вікенцій Чалевіч з вёскі Пад’язаўле добра ведаў мясцовасць і вывеў карнікаў да вёскі.

Наш хутар быў амаль што побач, і я добра бачыў бой і ўсё, што там адбывалася. Калі пачалася страляніна, з гумна выскачылі партызаны: у іх быў адзін свабодны шлях — праз невялікі лясок. I яны дабеглі да яго. Камандзір жа не паспеў: загінуў на месцы, ля хаты. Немцы і іх паслугачы забілі сына гаспадароў хаты і падпалілі ўсе пабудовы. Калі Ганна ўбачыла ад суседа, што гарыць сядзіба, кінулася ратаваць дабро. Але карнікі схапілі яе і кінулі ў палаючае гумно. Маці, падаючы на калені, прасіла адпусціць дачку, карнікі і яе не пашкадавалі. Гаспадар, які ўбачыў трагедыю сям’і, накіраваўся да месца здарэння. Ён ішоў таксама насустрач сваёй смерці…

Пасля бою карнікі рушылі на наш хутар. Доўга пілі ваду з калодзежа ў двары і хваліліся, хто колькі забіў партызан. А адзін стаў гаварыць маёй маме, што ўсім пагражае расстрэл за сувязь з партызанамі. Немцы пачалі шукаць партызан і ў нас. Але ў гэты час нехта з вяскоўцаў падышоў і сказаў: моў, партызаны селі на вашы матацыклы, веласіпеды і паехалі. Карнікі паспяшаліся да лесу. А мае бацькі кінуліся да суседскага хутара, які быў ахоплены агнём. Там гаспадарыла некалькі паліцаяў: цягнулі дабро. А насельнікі хутара былі ўсе знішчаны. Пад пагрозай расстрэлу фашысты забаранілі хаваць забітых вяскоўцаў на могілках.

Суседзі выкапалі на хутары вялікую магілу—адну на ўсіх. Добра памятаю, як на дно ямы паклалі салому з кулёў, а пасля беражліва апусцілі Тарлюкоў: Івана, Мар’яну, сына Міхаіла і астанкі дачкі Ганны. Прыкрылі саматканым палатном і засыпалі нябожчыкаў…

Назаўтра застаўшыеся ў жывых партызаны (ці гэта былі не партызаны?) вярнуліся ў вёску разабрацца. Вяскоўцы смела ў вочы выказалі ім сваё абурэнне і абвінавацілі іх у гібелі добрых людзей. Здаецца, яны нічога так і не зразумелі. За ўсю вайну я больш не памятаю, каб сапраўдныя партызаны паступалі так, як гэтыя.

Калі Чырвоная Армія пачала выганяць захопнікаў са сваёй зямлі, разам з недабітымі гадамі уцёк і мясцовы паліцай, вядомы нам Чалевіч. Пасля вайны ён апынуўся ў Англіі. Чалавек, чые рукі былі ў крыві ні ў чым не вінаватых людзей, пазбег пакарання. Гадоў 15 назад ён памёр на чужыне.

Пасля вайны вярнуўся дамоў старэйшы сын Тарлюкоў — Уладзімір, які быў вывезены немцамі ў Германію яшчэ да трагедыі. Ен паставіў крыж і агароджу на магіле сваіх родных. Колькі жыў, столькі захоўваў памяць пра іх. Цяпер і яго не стала. Але я ведаю, што старэйшыя жыхары вёскі Ва-дзяціна памятаюць гэтую жудасную гісторыю. Хацелася б, каб магіла нявінных ахвяр не зраўнялася з зямлёй (зараз там поле). I не толькі ў імя захаваных там людзей. У імя будучыні. Каб помнілі і шанавалі мір на зямлі.

                                                                                   Я. ДАМАШЭВІЧ.

 Дамашэвіч, Я. Трагедыя на хутары: [Вадзяціна, расстрэл сям’і Тарлюкоў] / Я. Дамашэвіч // Ляхавіцкі веснік. – 2003. – 8 мая. – С. 2.

Далёкае і вельмі блізкае

 Анатоль Захаравіч шпарка круціў на веласіпедзе і вёз на багажніку ахапак першых вясновых кветак. “Вось дык кавалер, сапраўдны джэнтльмен, і гады ні па чым!”, — пажартавалі кабеты. А ён па-маладзецку злез са свайго транспарту, зняў кепку і з характэрным яму гумарам зазначыў, што едзе праведаць сваіх найлепшых у свеце жанчын. Ён меў на ўвазе работніц упраўлення па працы і сацыяльнай абароне райвыканкома.

— Здаецца, што няма больш шчырых людзей, якія б так аддана кла-паціліся пра ветэранаў. I гэтыя кветкі ад імя ўсіх нас, хто прайшоў дарогамі вайны, — сказаўАнатоль Захаравіч Чэшка…

Ці то гэты жарт, ці то вясна абудзілі ў душы ветэрана шчымлівыя пачуцці, успаміны. Ці то вецер вінаваты, ці то яркі сонечны прамень слязу нагнаў… У далёкім 1944 годзе яму споўнілася 19 гадоў. У яго вёсцы Востраў, на рацэ Мышанцы, былі моцныя фашысцкія ўмацаванні. Напярэдадні наступлення Чырвонай Арміі яны падцягнулі сюды яшчэ большыя сілы, узарвалі ўсе масты, уздоўж вёскі Востраў выстраілася танкавая абарона, ля Падлаззя – мадзьярская конніца. У вяскоўцаў -перапалох: усе, як адзін, з пажыткамі і жывёлай рушылі ў лес, не думалі, што вёска ўцалее. Аднак пасля артпадрыхтоўкі і падтрымкі авіяцыі нашы войскі рушылі ў абход праз пясчаную дарогу, Любейкі і Рагачы. Разведка фарсіравала Мышанку, а мясцовыя жыхары дакладна паведамілі, дзе і колькі варожай сілы. Пачалася рашаючая атака, у выніку якой разбіты варожыя ўмацаванні. Мадзьярская конніца спалохалася гулу самалётаў, разбеглася ў розныя бакі – сялянам на радасць, бо жывёла была паро-дзістай, добра ўкормленай. Так рухнуў апошні аплот фашыстаў на тэрыторыі нашага раёна. 3 якой радасцю сустракалі вастраўчане Чырвоную Армію! Самі былі галодныя, а неслі апошняе салдатам: бульбу, малако, нават і гарэлка знайшлася – за вызваленне!

Моладзь сабралася разам і не магла нацешыцца свабодай, якой дачакаліся пасля трох гадоў акупацыі. Будавалі планы, марылі разам пайсці на фронт, каб разграміць ворага ў яго логаве. А салдаты арганізавалі для вяскоўцаў канцэрт. Праз тыдзень моладзь вёскі Востраў, у тым ліку і Анатоль Чэшка, былі прызнаны медкамісіяй годнымі да страявой і рушылі ў Ляхавічы на зборны пункт.                               .

Праводзілі іх на фронт урачыста: перад навабранцамі выступіў першы сакратар райкома партыі Сцяпан Дзесюкевіч. Натхнёныя прамовай, падбадзёраныя маршам “Развітанне славянкі”, які іграў духавы аркестр, пагрузіліся хлопцы ў поезд і адправіліся на вайну…

Горад Жытомір. Іменна тут вывучалі зброю, хадзілі строем, на-бывалі салдацкую выпраўку. Неўзабаве была сфарміравана група байцоў, якія выдзяляліся спрытам, сілай, кемлівасцю. У іх лік трапіў і Анатоль Чэшка. Гэтым хлопцам даручылі суправаджаць эшалоны цягнікоў з боепрыпасамі на другі Украінскі фронт. Дыверсанты вьшуквалі такія саставы з мэтай знішчэння. Канспірацыя, пільнасць і “зялёная вуліца” на ўсіх перагонах – такі тэмп работы…

У кастрычніку салдат Чэшка трапіў у артылерыйскі полк. Тады артылерыю называлі “Богам вайны”. Полк дыслацыраваўся ў Славакіі, у гарах. Іменна там была сканцэнтравана паўразбітая групоўка фашысцкіх войск, якая асела пасля вызвалення Будапешта. На ўзбраенні былі дальнабойныя гарматы, якія дасягалі мішэні на адлегласці 11 кіламетраў. Бамбардзіроўкі працягваліся ўсю зіму і вясну, а пасля стала не хапаць боепрыпасаў. I зноў група, у тым ліку і Анатоль Чэшка, былі накіраваны пад Кіеў, каб суправаджаць ваенны эшалон. Там яны і пачулі пра ка-пітуляцыю Германіі і доўгачаканы дзень Перамогі. Аднак для дыві-зіённага вылічальніка (усе разлікі па артылерыйскіх атаках наносіў на планшэт Анатоль Чэшка) вайна яшчэ не закончылася. З эшалонам боепрыпасаў ён зноў вярнуўся ў Славакію. Пасля чарговай масіраванай артылерыйскай атакі фашысты здаліся.

Пачалася перабудова арміі на мірнае жыццё. Шмат салдат, асабліва старэйшага ўзросту, былі дэмабілізаваны. Анатоль Чэшка ў складзе групы са 180 чалавек пераведзены ў Паўночную групу войск, якая дыслацы-равалася на тэрыторыі сенняшняй Польскай Рэспублікі, а там – у сёмую механізаваную армію, у артылерыйскі гаўбічны полк. Якраз тады, у лістападзе 1945 года, у Германію хлынулі рознай масці нацыяналісты да сваіх гаспадароў. Паўтара месяца яшчэ змагаліся з недабітымі фашысцкімі паслугачамі. Паступова жыццё нібы наладжвалася, але кіпелі страсці на палітычнай арэне: халодная вайна, умацаванне баяздольнасці арміі. У гэты перыяд салдат Чэшка праявіў сябе як выдатны спартсмен. Фізічнай пад-рыхтоўцы ўдзялялася вялікая ўвага. Пасля чарговых спаборніцтваў грамату за спартыўныя рэкорды ўручаў яму сам Ракасоўскі. Камандуючы падарыў на памяць яшчэ і гадзіннік.

Нялёгкай дарогай дамоў вяртаўся салдат. На гэты раз ён быў перакінуты з групай байцоў у Прыбалтыку, зноў з агню ды ў полымя. Тут узнімалі галовы недабітыя нацыяналісты, якія называлі сябе “ляснымі братамі”. Небяспека падсцерагала нашых воінаў літаральна на кожным кроку. На жаль, многія сябры па зброі, якія прайшлі вайну, загінулі тут, у Прыбалтыцы, па дарозе дамоў…

Нарэшце ён ехаў у родную вёску Востраў. Ехаў, каб пачаць ад наўляць разбураную вайной народную гаспадарку. На радзіме ўжо ва ўсю кіпела мірнае жыццё. У вёсцы працаваў прамкамбінат— філіял раённага. У тры змены пілавалі лес для гаспадарак раёна, выраблялі цэглу, сталярку, мэблю. Дарэчы, райком партыі, нават Баранавіцкі абком тады зрабілі заказ на мэблю іменна ў Востраве. Працаваў свой вапнавы завод, мелі гідраэлектрастанцыю, якая забяспечвала электраэнергіяй усю вытворчасць, а вечарам асаятляла вясковыя вуліцы. Жыццё кіпела. Анатоль Захаравіч Чэшка стаў інжынерам-нарміроўшчыкам, быў старшынёй прафкома, выступаў з рацпрапановамі па ўдасканаленню вытворчасці, аб чым сведчыць дыллом рацыяналізатара.

Прамкамбінат стаў часткай яго жыцця – лепшай часткай. Тут ён знайшоў і сваю другую палавіну – прыгажуню Ірыну Іосіфаўну, якая працавала на той час касірам у прамкамбінаце.

Дзень за днём адлічвала жыццё гады. Сення, калі хутка Анатолю Захаравічу Чэшку споўніцца восемдзесят гадоў, ён успамінае былое, якое яму і самому здаецца такім далёкім. Але ж адначасова і вельмі блізкім, бо гэта былі яго лепшыя гады – маладосць. Да таго ж не забываецца тое, што пралягло праз сэрца. Сенняшні дзень ветэрана – шчаслівы: у кругу сям’і яго шануюць і любяць жонка, сын, дачка, унукі. Ці не радасць, калі на Дзень абаронцаў Айчыны на парозе хаты з’яўляецца з кветкамі нявестка – бацьку віншаваць! Ці не радасць, калі кожны выхадны дзень дом дзядулі і бабулі поўніцца галасамі ўнукаў… І яшчэ адна акалічнасць. Анатоль Захаравіч, зведаўшы шмат жыццёвых выпрабаванняў, не страціў душэўнага цяпла. дабрыні. Ён малады і сёння, бо не ў гадах справа. Ён мае вельмі сучасны погляд на падзеі, любіць пажартаваць і ўмее заставацца сур’ёзным і мудрым. Ён любіць жыццё.

                                                                                  Аліна ЛАПІЧ.

Лапіч, А. Далёкае і вельмі блізкае : [Анатоль Захаравіч Чэшка з вёскі Востраў] / Аліна Лапіч // Ляхавіцкі веснік. – 2004. – 10 крас.

Усім сэрцам пакланіся

  Кожны народ не без роду i племя мае

Летапіс свой і гісторыі след на старонках…

                                                                           Мікола Гусоўскі.

Нацыя, дзяржава, народ моцныя, калі ўмеюць шанаваць і помніць сваіх герояў— тых, каму абавязаны жыццём… Памяць людская— ці не найлепшы дакумент.

Наша праца — даніна павагі і памяці ўсім, хто не вярнуўся з вайны, хто прапаў бясследна на фран­тах Вялікай Айчыннай, і чыім родным ваенныя архівы выдалі даведкі “У спісах не значыцца”… Аргументацыя “няма дакументаў—няма чалавека” не можа быць прынята за абсалют, калі размова ідзе пра вайну. Надта многа наварочала-наблытала вайна, шмат знішчыла і спаліла, безліч пытанняў пакінула для нас, нашчадкаў, —таму і хвалююць нас тыя далёкія падзеі, бо, як пісаў Васіль Быкаў: “Людзі зямлі павінны ведаць, ад якой небяспекі яны пазбавіліся, і якой цаной дасталося ім гэта збавенне”.

Ёсць на тэрыторыі вёскі Грушаўка брацкая магіла. Тут пахаваны нашы воіны, якія загінулі пры вызваленні Ляхавіччыны. У1960 годзе, калі адбылося перапахаванне, тут быў устаноўлены помнік, які пазней рэстаўрыраваўся сіламі вучняў і настаўнікаў Рачканскай базавай школы. Установа таксама ўзяла насябе абавязкі пошукавай работы: хацелася зрабіць вядомымі як мага больш імён загінуўшых. Па звестках райваенкамата, у брацкай магіле пахавана 40 воінаў, па ранейшых звестках, якія былі на помніку, —34.

Рабяты пісалі пісьмы, сустракаліся з вяскоўцамі, якія былі сведкамі тых далёкіх падзей. Стала вядома, што дзень гібелі савецкіх воінаў ля Грушаўкі і навакольных вёсак-7 ліпеня 1944 года, але некаторыя з іх па-мерлі ад ран напярэдадні. Імёны 6-ці чалавек вядомыя.

Бабошка Н. I., 1911 года нараджэння, радавы. Служыў у санітарным медыцынскім батальёне №54,па­мёр ад ран. У мірны час пражываў у сяле Крупічполь Чарнігаўскай вобласці. Яго жонка Бабошка Агаф’я О.

Масавец Т. Г. — гвардыі радавы. Служыў у 160-ым палку 54-й стралковай дывізіі. 6 ліпеня памёр ад ран непадалёку ад Грушаўкі. Пражываў у вёсцы Снавітовічы Ракітнаўскага ра­ёна Ровенскай вобласці. Бацька — Масавец Гаўрыла Сазонавіч.

Гаркавенка Г. I. — радавы. Вядома палявая пошта № 59814. Родам з сяла Сіцінск Льгоўскага раёна Курскай вобласці. Бацька — Іван Кузьміч.

Кулікоў Аляксандр Іванавіч —1910 года нараджэння. Пражываў у станіцы Капанская Конеўскага раёна Краснадарскага краю. Жонка — Клаўдзія Кірылаўна.

Клявін I. А., 1919 года нараджэн­ня, радавы.

Мамантаў В. М., 1910 года нара джэння, гвардыі старшы сяржант.

Імёны астатніх воінаў пакуль што невядомыя. Між іншым, по-шукавая работа працягваецца, і свята захоўваецца памяць пра воінаў-вызваліцеляў, якія цаной сваіх жыццяў адстаялі мір і спакой сённяшняга дня. Вучні Рачканскай ба­завай школы прыходзяць да помніка ў самыя знамянальныя і памятныя дні. Яны прыносяць кветкі героям, схіляюць галовы  ў хвіліну маўчання — хвіліну памяці. Рабяты сочаць за парадкам ля помніка. Іменна тут настаўнікі і вучні ладзяць сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вай­ны, праводзяць шчымлівыя ўрокі памяці, якія загартоўваюць іх душы. Для кожнага вучня Рачканскай школы вобраз Радзімы асацыіруецца з самым блізкім і дарагім, у тым ліку і з гэтым памятным месцам — магілай воінаў-вызваліцеляў.

                                                          Уладзімір Рачкоўскі,

                                                 дырэктар Рачканскай базавай школы.

  Рачкоўскі, Ул. Усім сэрцам пакланіся : [брацкая магіла ў вёсцы Грушаўка] / Уладзімір Рачкоўскі // Ляхавіцкі веснік. – 2007. – 6 кастрычніка.

Каб памяталі

  Шматпакутная зямля Беларусі… Рэдка які кантынентальны ваенны кафлікт абыходзіў яе бокам на працягу вякоў. Напалеон Банапарт, Першая сусветная і асабліваДругая сусвет­ная войны пакінулі на ёй барозны рубцоў і шрамаў, што да гэтага часу крываточаць у свядомасці большасці беларусаў. Памятныя знакі, манументальныя кампазіцыі, помнікі на брацкіх магілах. Як даніна памяці загінуўшым абаронцам Айчыны, як прызнанне самаахвярнай мужнасці, бяспрыкладнага гераізму ўсіх, хто змагаўся, змагаўся і перамог. Не з’яўляецца выключэннем і Ляхавіччына.

  …Раней тут быў іншы памятны знак. А пачынаючы з 1957-га сваю ня-зменную варту на ўзбочыне шашы Ляхавічы— Баранавічы, што ля вёскі Дарава, нясе салдат Вялікай Айчыннай. Як у песні: «Из камня его гим­настёрка, из камня его са­поги…». А яшчэ такія ж каска, плашч-палатка, у руках знакамітая зброя Перамогі — пісталет-кулямёт Шпагіна. Такі выгляд мае помнік на брацкай Ma­гіле савецкіх воінаў у Дараве, што загінулі ў баях падчас вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Успамінаюцца вобразныя і надзвычай кранальныя радкі:

На братских могилах не ставят крестов,

И вдовы на них не рыдают,—

К ним кто-то приносит букеты цветов,

И Вечный огонь зажигают.

 На пастаменце помніка 28 прозвішчаў. Гэта, аднак, не поўны спіс сал­дат, якія знайшлі тут веч­ны прытулак. Па некаторых звестках у брацкай магіле, што напаўночным ускрайку Дарава, пакояцца астанкі З5 воінаў-вызваліцеляў, якія загінулі тут у гады Вялікай Айчыннай вайны ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі. У прыватнасці, абсалютная большасць пахаваных тут чырвонаармейцаў і камандзіраў загінула 5, 6, 7 ліпеня 1944 года. У самы разгар баёў за вызваленне раёна ад фашысцкай навалы. Хто лявёскі Лабузы, хто ў Гірыч-Полі, іншыя ж — непадалёку вёскі Літва….

Здесь раньше вставала земля на дыбы,

А нынче гранитные плиты.

Здесь нет ни одной пер­сональной судьбы,

Все судьбы в единую слиты.

Лепш не скажаш. Людзі розных нацыянальнасцяў, узростаў, прадстаўнікі роз­ных радоў войск — усе яны ў адным парыве паклалі маладыя жыцці на алтар Вялікай Перамогі і абяссмерцілі тым самым свае імёны. Вечная ім памяць.

Як сімвал яе, ля падножжа помніка трапеча Вечны агонь…

Удзячныя нашчадкі прыносяць да помніка кветкі, застываюць у ганаровай варце каравулы… Памяць жыве, будзе жыць.

                                                            Іван КАВАЛЕНКА.

 

Каваленка, І. Каб памяталі : [абеліск у вёсцы Дарава] / Іван Каваленка // Ляхавіцкі веснік. – 2006. – 6 мая. – С. 3.

Бронзавы салдат

 Ля Дома культуры ў Жарабковічах стаіць помнік воінам Чырвонай Арміі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні гэтага краю. Сціплы сюжэт: выліты з бронзы салдат у вечнай журбе схіліў галаву над магілай…

Гэтае месца заўсёды лічылася святым. Дзесяцігоддзі назад тут праходзілі піянерскія зборы, у ганаровай варце стаялі школьнікі. I сёння сюды прыносяць кветкі вяскоўцы, хвілінай маўчання ўшаноўваюць памяць загінуўшых савецкіх воінаў.

Жыхар Жарабковіч Уладзімір Штундзер успамінае, што ў 1944 годзе, калі вызваляўся раён ад фашысцкіх захопнікаў, праз Жарабковічы і навакольныя вёскі праходзілі з баямі воіны 65-га асобага танкавага палка, якім камандаваў старшы сяржант Смірноў. Былі параненыя салдаты і афіцэры, таму непадалёку ад месца, дзе сёння стаіць Дом культуры, у хаце Міцюка арганізавалі лазарэт. Ваенна-палявыя ўмовы, гарачыня, якая, нібы знарок, усталявалася надоўга, яшчэ больш пагаршалі самаадчуванне параненых. Урач, санінструктары рабілі ўсё, каб дапамагчы няшчасным. Але іншы раз намаганні іх былі беспаспяховымі. Памёршых разам з загінуўшымі воінамі тады і пахавалі ў брацкай магіле. На мармуровай пліце высечаны імёны салдат Чырвонай Арміі: Уладзімір Уладзіміравіч Аляксандраў — нарадзіўся ў 1923 годзе ў Херсонскай вобласці; Лявонцій Паўлавіч Белы — нарадзіўся ў 1901 годзе ў в. Малая Караніха Мікалаеўскага раёна, Мікалаеўскай вобласці, радавы, памёр ад ран 06.07.1944 г.; Аляксандра Цімафееўна Бурдзіна — малодшы сяржант, санінструктар, памерла ад ран 06.07.1944 г.; Іван Рыгоравіч Быстроў—радавы, стралок, загінуў у баі 04.07.1944 г.; Фёдар Рыгоравіч Гаўрыленка — загінуў у баі 06.07.1944 г.; Іосіф Джарашвілі — нарадзіўся ў 1924 г., стра­лок, загінуў у баі 05.07.1944 г.; Іван Мацвеевіч Жыдкоў — нарадзіўся ў 1924 г. у сяле Давыдаўка Мікалаеўскага раёна Ульянаўскай вобласці, малодшы лейтэнант, памёр ад ран 09.07.1944 г.; Георгій Васільевіч Ілынскі — нарадзіўся ў 1903 г., радавы, загінуў у баі 06.07.1944 г.; Павел Іванавіч Краўчанка — нарадзіўся ў 1923 г., радавы, загінуў 06.07.1944 г.; Сцяпан Іванавіч Куляшоў — мінамётчык, загінуў у баі 05.07.1944 г.; Аляксей Іванавіч Лях — нарадзіўся ў 1925 г, малодшы сяржант, наводчык, загінуў у баі 06.07.1944 г; Іван Рыгоравіч Пашчанка — нарадзіўся ў 1923 г., радавы, загінуў 08.07.1944 г.; Іван Аляксеевіч Сосаў — нарадзіўся ў г. Гарадзец Горкаўскай вобласці, малодшы сяржант, загінуў 05.07.1944 г.; Іван Васільевіч Сяргееў — старшы лейтэнант, памёр ад ран 06.07.1944 г.

Дзякуючы пошукавай рабоце вучняў Жарабковіцкай СШ, многія родныя і блізкія загінуўшых даведаліся, дзе знаходзіцца  апошні прытулак дарагіх ім людзей. У 1975годзе, калі святкавалі 30-годдзе Перамогі савецкага народа над фашысцкімі захопнікамі, прыехаў у Жарабковічы з далёкай Грузіі сын Іосіфа Джарашвілі. У жалобе стаяў ён над магілай бацькі, насыпаў да падножжа помніка зямліцы з Грузіі. А пасля знак удзячнасці частаваў мясцовых жыхароў сваім хлебам і віном…

Мінулі гады, і ў вёсцы Жарабковічы, як і ва ўсім наваколлі, адбыліся і адбываюцца значныя перамены. Але па-ранейшаму гэтае месца — брацкая магіла воінаў Чырвонай Арміі — шануецца тутэйшымі жыхарамі. Hi ў аднаго вяскоўца тут няма сваякоў, нават знаёмых. Але яны ідуць сюды, нясуць кветкі да падножжа бронзавага салдата — у знак памяці пра мужнасць і гераізм абаронцаў. У знак удзячнасці за светлы сён-няшні дзень.

   Бронзавы салдат // Ляхавіцкі веснік. – 2007. – 31 студзеня.

3 успамінаў Венядзікта Сідаравіча Войтуля

10 ліпеня 1941 г. нямецкія салдаты, узброеныя аўтаматамі і кулямётамі, акружылі в. Жарабковічы і пачалі зганяць жыхароў на вуліцу сярод вёскі. Калі ўсіх сагналі, нямецкі афіцэр пачаў выклікаць актывістаў па складзенаму здраднікам спісу. Кожнага выкліканага нямецкія салдаты адводзілі ўбок, а вечарам пагрузілі на машыну і адвезлі за 3 кіламетры ад в. Жарабковічы. На падлескім полі, недалёка ад дарогі, фашысцкія каты іх расстралялі.

Праз 2 тыдні ў в. Жарабковічы зноў прыехала машына з гітлераўцамі, якія схапілі Праневіча Паўла Андрэевіча і Войтуль Надзею Сідараўну. Іх адвезлі за 2 кіламетры ад в. Жарабковічы і таксама расстралялі.

Бацькі расстраляных хацелі забраць іх і пахаваць на могілках, але немцы не далі.

Толькі пасля вызвалення Ляхавіцкага ра­ёна ад гітлераўскіх захопнікаў астанкі рас­страляных былі перавезены і пахаваны ў брацкай магіле ў в. Жарабковічы.

 Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 271.

 

Іх расстралялі на світанку

 Год сорок первый, начало июня. Все еще живы, все еще живы, все… Словы з вядомай песні ў выкананні Іосіфа Кабзона кранаюць сэрца, і ўяўляеш пачатак спякотнага лета 1941 года. Мірнае жыццё было напоўнена клопатамі пра будучы ўраджай. Даваеннае дзяцінства — яркае і бясхмарнае, лета — абавязкова цёплае, неба —блакітнае. Але прыйшоў дзень, калі ўсё памянялася: пачалася вайна. Не стала чуваць музыкі, смеху, гучных размоў. Вайна паказала розныя бакі людзей, іншы раз зусім процілеглыя: подзвіг і здрадніцтва, міласэрнасць і жорсткасць, смеласць і баязлівасць…

Нібы чорныя крумкачы, ляцелі ў першыя дні вайны фашысцкія самалёты ў небе над Жарабковічамі. Не знайсці такія словы, якімі б можна было перадаць пачуцці мірных жыхароў. Прайшло толькі няпоўныя два гады, як Чырвоная Армія вызваліла вёску ад польскага прыгнёту. Толькі-толькі пачалі абжывацца, сталі гаспадарыць на зямлі, стварылі калгас. А тут яна — вайна-забойца.

  Гледзячы на сур’ёзныя спахмурнелыя твары дарослых, нават дзеці разумелі, што прыйшла бяда. Для хлопчыкаў і дзяўчынак так пачыналася дзяцінства, апаленае выбухамі і стрэламі. Само спалучэнне словаў “дзеці і вайна” выклікае пратэст. Але… ­Не хочацца раніць душу ўспамінамі, аднак яны самі прыходзяць, не пытаюцца дазволу. 12-ты год ішоў Надзейцы Грамак (зараз яе прозвішча Рамановіч), калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. 64 гады аддзяляюць немаладую ўжо жанчыну ад тых падзей, а сэрца пры ўспаміне баліць усё мацней. Са слязамі на вачах Надзея Лук’янаўна ўспамінае:

— З першых дзён вайны бацька, які ў мірны час працаваў брыгадзірам у калгa­ce імя Сталіна, імкнуўся трапіць на фронт. Разам з землякамі дайшоў даБеразіны, але перабрацца на другі бераг не змаглі: фашысты ўзарвалі мост, а іншай дарогі на Усход не было. Мужчыны вярнуліся дамоў, у Жарабковічы. Мы(маці, я і дзве малодшыя сястрычкі) вельмі баяліся за бацьку.

I сапраўды, баяцца было чаго. Да вёскі ўжо даходзілі чуткі пра зверствы карнікаў, якія расстрэльвалі савецкіх актывістаў, камуністаў, камсамольцаў, не шкадавалі ні жанчын, ні дзяцей, ні старых.

— Яны ішлі па вёсцы самаўпэўненыя, нахабныя. Адчувалася, што вераць у сваю непераможнасць. За­хочуць курыцу з’есці — ідуць з палкай у двор і б’юць, якая спадабаецца. Якога дабра было ад іх чакаць? — гаворыць Надзея Лук’янаўна.

Менавіта так усталёўваўся знакаміты нямецкі парадак. Савецкія актывісты хаваліся ад фашыстаў, хто дзе мог. У адзін з першых дзён ліпеня сабраліся разам на хутары недалёка ад Жарабковіч і вырашылі ар-ганізавана адыходзіць на ўсход да сваіх, каб ваяваць супраць акупантаў. А фашысты неўзабаве пакінулі вёску. Таму людзі неразвіталіся з роднымі. Зноў вяртаецца да ўспамінаў Надзея Лук’янаўна:

— Бацька прыйшоў, калі ўжо цямнела. Перакусіў, зняў абутак і стомлена сказаў: “Хоць адну ноч адпачну, а галоўнае — дома”. Але не суджана былогэтай ночы стаць спакойнай, наадварот, яна стала адной з крывавых дат у гісторыі Жарабковіч.

Цішыню летнага вечара спынілі гукі аўтаматных чэргаў. Знянацку атрад карнікаў у поўным узбраенні, з кулямётамі і аўтаматамі, акружыў вёску. Усіх: мужчын і жанчын, старых і малых сагналі ў будынак былога сельсавета. Бездапаможнасць, боль, страх – усё было ў вачах і душах жарабкоўцаў. Перакладчык загадаў выйсці наперад актывістам. На нейкі час усталявалася цішыня. А потым… Потым пачуліся крыкі: “Ну чаго не выходзіце? Выходзьце ці самі вас пакажам!”. I яны выйшлі, 12 актывістаў — маладых, здаровых, поўных жыццёвых сіл, мар і надзей на будучыню. Тады, вечарам 10 ліпеня 1941 года, 12 чалавек (самай малодшай была 19-гадовая загадчыца мясцовага клу­ба камсамолка Кацярына Новік) пагрузілі ў машыну і павезлі ў невядомым накірунку.

Надзея Лук’янаўна добра памятае, як маці паспела пера­даць бацьку верхнюю вопратку, і яго апошнія словы: “Каця, будзь з дзецьмі, не выходзь на вуліцу, бо пастраляюць”.

Вяскоўцы ў гэту ноч не спалі. Праз два дні, на Пятра і Паўла, у Падлескай царкве прыхаджане ціхенька шапталі адзін аднаму, што на Кучуравым полі (недалёка ад вёскі Вялікае падлессе) ёсць свежае ўскапанае месца, якое нагадвае магілу. А некаторыя гаварылі і пра стрэлы, якія былі чуваць ноччу. Было зразумела, што здарылася непапраўнае. Ужо назаўтра жанчыны былі ў нямецкай камендатуры, якая размяшчалася ў Ляхавічах. На пытанне пра родных у адказ пачулі: “Вашы мужчы­ны са зброяй у руках змагаліся супраць арміі фюрэра, за гэта іх расстралялі”.

Менавіта так бязлітасна былі знішчаны дванаццаць ні ў чым не вінаватых чалавек. Яны хацелі лепшай долі для сябе і сваіх нашчадкаў і спрабавалі наладзіць новае жыццё. Фашы­сты нават забаранілі хаваць забітых па хрысціянскаму звычаю ды яшчэ жорстка нагадалі: хто аслухаецца загаду, таксама будзе расстраляны. Але, нягледзячына страх, жанчыны і дзеці пайшлі на месца забойства, паціху раскопвалі зямлю. Калі чулі, што набліжаецца машына, хаваліся…

Гэтыя ўспаміны Надзеі Лук’янаўне даюцца вельмі цяжка:

Мёртвыя ляжалі адзін на адным. Нельга было кагосьці пазнаць па тварах, усе былі аднолькавыя, распухшыя. Я пазнала бацьку па босых нагах і блакітнай кашулі. Забітых хуценька паклалі на вазы і прывезлі на могілкі ў Жарабковічы, там і пахавалі, накрываючы галлём дрэў.

Праз два тыдні здраднікі на­звалі карнікам імёны яшчэ двух актывістаў, якіх таксама чакала тая ж доля: яны былі расстра­ляны фашыстамі.

Вось такі страшны пачатак мелі амаль тры гады акупацыі Жарабковіч, як і ўсёй нашай шматпакутнай краіны. Фашысцкія захопнікі славянам рыхтавалі ролю рабоў, людзей другога гатунку.  Агнём і свінцом, голадам і здзекамі, знішчэннем мірных жыхароў і крыважэрнымі канцэнтрацыйнымі лагерамі смерці фашысты хацелі паставіць на калені ўсіх, хто быў супраць іх. А ў адказ атрымалі небывалае па памерах супраціўленне, галоўным вынікам якога стаў поўны разгром фашысцкай нечысці. Няма такой велічыні, якой можна ацаніць Перамогу, кошт мільёнаў ахвяр другой сусветнай вайны, сярод якіх і 14 савецкіх актывістаў з Жарабковіч.

Пасля вызвалення вёскі летам 1944 года часцямі Чырвонай Арміі рэшткі 14 патрыётаў былі перапахаваны ў брацкай магіле. Вось імёны расстраляных фашыстамі ў ліпені 1941 года: Бельскі Фёдар Аляксеевіч, Войтуль Адам Сідаравіч, Войтуль Надзея Сідараўна, Грамак Захар Лаўрэнцьевіч, Грамак Міхаіл Лукіч, Грамак Лук’ян Сцяпанавіч, Грамак Аляксей Іосіфавіч, Новік Фама Сцяпанавіч, Новік Кацярына Фамінічна, Новік Сяргей Сільвестравіч, Праневіч Павел Андрэевіч, Праневіч Ігнат Андрэевіч, Русак Васілій ПіліпавІч, Русак Павел Паўлавіч.

Хутка быў устаноўлены і помнік. 3 тага часу мінула шмат гадоў. На памяць прыходзяць радкі з верша франтавіка Валерыя Чарнышэўскага: “Ночь мне снова назначит видеть детские сны. Я — свидетель, и значит, я — участник войны”. Нягледзячы на тое, што мінула столькі гадоў, Надзея Лук’янаўна Рамановіч дакладна памятае ўсе імгненні тых страш­ных дзён пачатку ліпеня 1941 года. Як памятаюць і іншыя сведкі аднаго з тысяч фашысцкіх злачынстваў супраць чалавецтва. Але павінны ведаць іпамятаць пра гэта, каб не дапусціць новых войн, і мы, іх дзеці, унукі, праўнукі. Мы не маем права забыць. Гэта наша гісторыя, ад якой залежыць будучыня. Той, хто не ведае сваю гісторыю, не можа лічыць сябе грамадзянінам і патрыётам сва­ей краіны.

Толькі вось помнік, устаноўлены амаль паўстагоддзя таму, сёння знаходзіцца ў дрэнным стане, а вакол буяе трава ў рост чалавека. Няўжо нікому няма да гэтага справы? Ці мы здольны толькі на словах быць свядомымі? Не верыцца, што работнікі Жарабковіцкага сельвыканкама і кіраўніцтва СВК “Жарабковічы” не знайшлі невялікай сумы грошай, каб прывесці помнік у парадак, падфарбаваць, аднавіць літары на ім, пасадзіць кветкі, скасіць пустазелле. Хутчэй — не захацелі. I гэта ў год 60-годдзя Вялікай Перамогі. I напярэдадні 64-й гадавіны з пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Так, плануецца правесці рэстаўрацыю помніка расстраляным патрыётам, і на гэта выдаткаваны сродкі з мясцовага бюджэту. А пакуль можа варта і сельвыканкаму, і праўленню СВК “Жарабковічы”, і мясцовай школе ўспомніць, што патрыятызм, павага да загінуўшых ад рук фашыстаў — не толькі словы. Чаму мы навучым такім прыкладам падрастаючае пакаленне? Землякі павінны ведаць пра загінуўшых патрыётаў, найперш, пра 14 сваіх землякоў, бо няма на свеце нічога даражэй свабоды і незалежнасці. I калі прадстаўнікі сённяшняга пакалення ўсвядомяць, зразумеюць, што іх дзяды і прадзеды ішлі пад кулі дзеля свабоды, дзеля сваіх Жарабковіч, дзеля будучыні, яны адчуюць сябе ў адказе за гэта будучае.

                                                                        Галіна КАНЬКО.

 Канько, Г. Іх расстралялі на світанку… [расправа з актывістамі ў Жарабковічах падчас ВАВ] / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. – 2005. – 22 чэрвеня. – С. 2.

Такое не забывается

Таиса Чупахина, г. Брест

  Война началась нежданно. На рассвете немецкие танки заняли улицу моей родной деревни Жеребковичи, что в Ляховичском районе. Немецкие солдаты не от­ходили от своих машин. Вели себя насторожен­но. У жителей просили «яйки» и «шпек». Ловили кур и броса­ли в котел.

Через несколько дней танки ушли на восток, в сторону Клецка. Затем появились по­лицаи из числа белорусов. Тех, кто хотел заработать, или тех, кто хотел отомстить за под­держку русских в период осво­бождения Беларуси в сентябре 1939 года.

В один из дней деревню окружили полицейские. Расста­вили пулеметы и приказали на­селению собраться в центре де­ревни и сдать оружие. Несли все, что имели, в том числе и штыки первой мировой. По списку были названы фамилии активистов Жеребковичей, ко­торые организовали колхоз и укрепляли советскую власть в 1939 году. Погрузили их в грузовую машину, отвезли за 4 км. Около деревни Подлесье заста­вили копать могилу и тут же расстреляли. А два человека, которых не было в это время, расстреляли на следующий день. Было и по два человека из семьи, как, например, Фо­ма Новик и его молоденькая дочь Катя. Народ приутих, на­сторожился… Ежедневно изЛяховичей на мотоцикле при­езжал поляк в полицейской форме, который предупреж­дал, чтобы жители не связыва­лись с партизанами. В один из дней убил женщину, у которой осталось трое малых детей. За­тем прибыли действующие войска и заняли школу, огоро­див ее мощным укреплением и колючей проволокой. Там на­ходился штаб. Из хаты рядом со школой выселили хозяев и разместили немецких солдат пожилого возраста, которые содержали хорошо ухоженных лошадей. Нас, детей, заставляли возить бочками воду для ло­шадей, за что мы получали бро­шенные в грязь кругленькие, на манер пилюль, конфеты.

Для устрашения людей был выловлен первый партизан по фамилии Бойко, которого возили в телеге с коромыслом за плечами и со связанными ру­ками. Молодёжь готовили вывозить в Германию.

Когда созрел хороший уро­жай льна, на уборку из Ляховичей двое полицейских приво­дили целую колонну евреев с желтыми звездами на груди и спине. После уборки эти колонны отвели недалеко от де­ревни Потаповичи, заставили вырыть траншеи и расстреля­ли. Сюда же из Ляховичского гетто постоянно пригоняли ев­реев и расстреливали.

В это время по железной до­роге в товарных вагонах везли голодных, изможденных совет­ских военнопленных. Куда? Этого мы не знали. Лишь только с болью в душе, по велению сердца все люди нашей дерев­ни Жеребковичи организовы­вались и несли им еду: в ведрах, крынках. Я плакала, глядя, как голодные солдаты выхватыва­ли из моих рук ведро с едой и просили: хоть сырую картошку принесите.

Через некоторое время на станцию Жеребковичи прибыли вагоны с немецкими и венгерскими солдатами. Назначенный немцами староста организовывал сбор яиц с каждого хозяйства, отвозил в Ляховичи скот, коров и овец по графику. Жизнь проходила в страхе и нищете. Одежда – самотканая, обувь – лапти и ходаки, связанные из веревки. Доносились слухи, что в лесах в окрестностях деревень Заборонь, Волуй, Долгая созданы партизанские  отряды. И мы не видели, чтобы немцы куда-то выезжали за пределы своего укрепления. Все находились в каком-то ожидании.

  И вдруг над околицей появи­лись самолеты-бомбардиров­щики без опознавательных зна­ков. Я и тетя Катя гнали с паст­бища десятка три коров и много овец.Полетели бомбы. Много животных погибло, я получила осколочные ранения в ногу.

Все ждали освобождения. Вскоре на запад пошли наши войска, в основном пехота. Ос­лабленные, измученные, обго­релые, в пыли солдаты. А мы, дети, стояли у колодцев с круж­ками и поили Их студеной во­дой. Это был 1944 год, лето. Каждый год я приезжаю в дорогую моему сердцу деревеньку, чтобы поклониться праху моих предков и моих земляков. Поклониться земельке, которая меня взрастила.

Чупахина, Т. Такое не забывается / Таиса Чупахина // Заря. – 2005. – 19 марта. – С. 2.

 

Боль і памяць Залужжа

 Палескую вёску Залужжа з трох бакоў абступалі лясы. Адным канцом яна выходзіла да луга, па якім нясе свае воды рака Шчара. Прыгожыя тут мясціны. Да чорнай часіны вайны на гэтым месцы гучалі звонкія галасы шумлівай дзятвы, вяскоўцы ўрачыста і радасна адзначалі свае святы.

Драпежніца-вайна нечакана ўварвалася ў Залужжа. Змоўклі на вуліцах песні і жарты моладзі, вясёлы гоман дзетвары. Усе мужчыны вёскі, якія маглі трымаць у руках зброю, змагаліся з фашыстамі ў радах Чырвонай Арміі і партызанскіх атрадах.

Здавалася, вёска вымерла. Але гэта было не так. Ноччу то ля адной, то ля другой хаты чуўся асцярожны ціхі стук у акно. Партызаны атрымлівалі адзенне, хлеб…

Мікалай Бацкалевіч успамінае:

“13 сакавіка 1943 года. За вёскай у лесе размясцілася група партызан. І раптам паведамілі, што з боку Тухавіч у напрамку Залужжа рухаецца вялікі атрад карнікаў. Партызаны вырашылі даць бой. Калі карнікі падышлі блізка, народныя мсціўцы дружна ўдарылі па іх. Але сілы былі няроўныя. У хуткім часе партызанам давялося адысці.

У вёсцы засталіся толькі мірныя жыхары. І тут фашысты пачалі чыніць сваю чорную справу. Яны адкрылі страляніну па мірных жыхарах. Хто як мог ратаваўся ад смерці.

Але многім не ўдалося ўцячы. Азвярэлыя фашысты забілі Сельвестра Мацкевіча, яго жонку Наталлю і сына Канстанціна. Забілі ў сваёй хаце і спалілі. Такі лёс напаткаў і сям’ю Кастуся Бацкалевіча. Каты забілі яго, жонку Тафілію і ўнука Валерыя.

Страшэнная бяда прыйшла амаль у кожную хату. Ад рук фашыстаў загінуў Марк Бацкалевіч і яго жонка Матрона, Герасім Чаранкевіч, Васіль Мацкевіч, Максім ЧаранкевічГанна Выдрыч і іншыя жыхары вёскі”.

Канстанцін Бурчыц успамінае:

“У той веснавы дзень людзі займаліся сваімі звычайнымі справамі. Не чакалі і не думалі, што на нас зваліцца вялікая бяда. Уварваўшыся ў вёску, карнікі стралялі ў людзей. Рабілі так, каб ніхто не застаўся жывым. А потым была аблава. Старых, жанчын і дзяцей карнікі сагналі ў тры хаты і запалілі іх. Гарэла ўся вёска. Забойцы пакінулі вёску, забраўшы з сабой статак кароў. Залужжа згарэла датла”.

Прайшло шмат гадоў, як мінула вайна. На папялішчы вырасла новая вёска Залужжа, прыгажэйшая і багацейшая. А боль і памяць засталіся ў сэрцы яе жыхароў. Такое забыць нельга. Пасярод вёскі стаіць помнік. На ім напісаны больш як 50 імён і прозвішчаў загінуўшых.

Кожнае лета прыходзяць сюды нашы вучні, каб ушанаваць памяць загінуўшых землякоў, жыхароў Залужжа, якую напаткаў трагічны лёс.

                                                                                          А. Шавель

 Шавель, А. Боль і памяць Залужжа / А. Шавель // Будаўнік камунізму. – 1983. – 29 лістапада. – С. 2.

Не скарылася вёска

 На правым беразе Шчары раскінулася вёска Залужжа. Дабротныя будынкі, шырокія вуліцы радуюць вока. Шчаслівае, радаснае жыццё пад мірным небам. Нялёгкім быў да яго  шлях.

Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю залужан у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пачынаючы з 1942 года вяскоўцы ўключыліся ў барацьбу з нямецкімі акупантамі. Сотні савецкіх воінаў, якія прабіраліся на ўсход, знайшлі ў тутэйшых мясцінах прытулак. 3  імі дзяліліся прадуктамі харчавання, адзеннем. Найбольш дапамагалі А. I. Мішкевіч, I. А. Бурчыц, П. А. Плескацэвіч, Е. М. Плескацэвіч, Н.А. Бурчыц і іншыя.

У хуткім часе ў лясах з’явіліся партызаны. Іх актыўнымі памочнікамі становяцца жыхары Залужжа. Ф.І. Мішкевіч усёй сям’ёй перабіраецца ў атрад Цыганкова, за ім пайшлі і іншыя вяскоўцы.

Акупанты пачалі помсціць мясцовым жыхарам. Першымі ахвярамі сталі камсамольцы Васіль Выдрыч і Рамам Лапіч. Фашысты завезлі іх у Мілавіды і там расстралялі. Гэта было ў ліпені 1942 года. Крыху пазней фашысты ўчынілі расправу з актывістамі. Недаязджаючы да вёскі, яны расстралялі пяць тухавіцкіх патрыётаў. А раніцай уварваліся ў Залужжа, каб расправіцца з тымі, хто дапамагае партызанам. Фашысты схапілі У.П. Выдрыча, В.А. Бацкалевіча, К.А. Навікевіча, А.І. Мішкевіча, М.А. Выдрыча, М.М. Мішкевіча, завезлі іх за Крывошьн ва ўрочышча «Са-вонка»  і там расстралялі.

Хоць налёты няпрошаных гасцей пагражалі смерцю, людзі не скарыліся. Наадварот, у іх расла, мацнела нянавісць да ворага. Закопвалі ў зямлю прадукты харчавання, хавалі адзенне, толькі б не дасталося  ворагу.

10 сакавіка 1942 года фашысты вырашылі расправіцца з вёскай. Атрад карнікаў   абстралялі   партызаны. Але павярнуць іх назад не здолелі: сілы былі няроўнымі. Фашысты выстраіліся ланцугом і, ахопліваючы вёску кальцом, рушылі наперад. Усё гэта было раптоўна і не-чакана. Хто здолеў, кінуліся ўцякаць у напрамку балота, якое падступала з боку ракі Шчара. Пакідалі вёску, не паспеўшы ўзяць з сабой ні вопраткі, ні прадуктаў харчавання. А праз два дні ўбачылі над вёскай языкі полымя. Чорныя галавешкі засталіся ад хатаў. Залужжа стала адной з 433 спаленых  беларускіх   вёсак.

Але і папялішчы свае не пакінулі людзі. Пачалі будаваць зямлянкі. Ад голаду ратавалі запасы, якія былі закапаны ў зямлі. Ураджай 43-га збіралі пад аховай партызан. Збажыну звозілі ў лес, зімой абмалацілі. У лясы ў гэты час прыбыла партызанская брыгада імя Грызадубавай. Быў арганізаваны атрад самаабароны імя Матросава. І хоць жыць стала крыху спакайней, па-ранейшаму пе пакідала трывога. Вёльмі часта пачалі наведвацца ў вёску ўласаўцы. Яны вышуквалі закапаныя ў зямлю пра-дукты харчавання, забіралі   апошні   кавалак   хлеба.

Пасля вайны ўздымалася вёска з папялішчаў. У 1949 годзе з’явіўся першы калгас. Яму далі назву «Новае жыццё». Гаспадарку ўзначаліў В.А. Бурчыц.

Рыхтуючыся адзначыць 20-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, па рашэнню партыйнай арганізацыі ў цэнтры вёскі быў устаноўлены абеліск, з прозвішчамі жыхароў, якія сталі ахвярамі фашыстаў. Кожны год у дзень Перамогі збіраюцца вяскоўцы ля гэтага свяшчэннага месца, каб ушанаваць памяць. Тут праходзіць    большасць   вясковых урачыстасцей. Па традыцыі школьнікі прыносяць на магілу кветкі як даніну павагі за сён-няшняе шчаслівае жыццё.

                                                               У. МАЦКЕВІЧ, настаўнік.

Мацкевіч,У. Не скарылася вёска / У. Мацкевіч // Будаўнік камунізму. – 1987. – 16 чэрв. – С. 2.

ПАДРЫЎНІК

 Сям’я была вялікая — акрамя Мікалая, яшчэ чатыры сястры і брат. 3 малых гадоў хлопец дапамагаў бацьку па гаспадарцы, пасвіў вясковы статак, хадзіў на падзённыяра­боты да пана Патоцкага. Пайшоў у школу, але вучыцца было цяжка, бо ўсе прадметы выкладаліся на польская мове.

Доўгачаканае вызваленне прыйшло ў верасні 1939 г. Пры падзеле панскай зямлі бацьку Мікалая далі ўчастак. Сям’і стала лягчэй жыць. У вёсцы была адкрыта сямігодка, дзе выкладанне вялося на роднай мове. Мікалай пачаў вучыцца, марыў стаць лётчч­кам, але пачалася вайна.

Усевалад Юрчэня, аднакласнік Галамбеўскага, успамінаў, што адной з любімых кніг Мікалая ў гады вайны была «Як гартавалася сталь» М. Астроўскага.

Ішоў 1942 год. Юнакі рыхтаваліся да дыверсій, шукалі зброю. Неўзабаве Галамбеўскі і Юрчэня сталі партызанамі атрада А. П. Брынскага. Мікалай спачатку быў разведчыкам, а потым падрыўніком. Урач атрада У. А. Лекамцаў успамінаў, як аднойчы яны з Мікалаем пайшлі на чыгунку, каб узарваць эта­лон. Месца выбралі на перагоне Буды — Ганцавічы. Мікалай хутка зрабіў падкоп, паклаў 5 кг узрыўчаткі і пачаў размотваць шнур. Набліжаўся эшалон з гаручым. Мікалай пацягнуў за шнур, і чырвоным феерверкам успыхнуў увесь цягнік. На ліку Галамбеўскага гэ­та быў 4-ы эшалон.

Герой Савецкага Саюза Антон Пятровіч Брынскі ў сваіх успамінах напісаў: «…Прыпыняюся каля кастра і некаторы час гляджу, як майструюць нешта самыя маладыя партызаны нашага атрада — Мікалай Галамбеўскі і Іван Кравец… Галамбеўскі — камсамолец. Я пацікавіўся, што яны майструюць. Ко­ля растлумачыў, што гэта будзе міна для крывошынскай вузкакалейкі. У палене прапальвалі дзірку, клалі туды тол, устаўлялі запал, замазвалі, каб было непрыкметна і падкідвалі ў паленіцу, адкуль немцы бралі дровы для топкі паравозаў. Адзін паравоз быў узарваны такімі мінамі на ліпскіх хутарах, калі стаяў пад пагрузкай, другі — на станцыі Крывошын».

У 1943 г. партызанскія атрады актывізавалі баявую дзейнасць на камунікацыях ворага. Мікалая Галамбеўскага перавялі ў разведгрупу, якой камандаваў Герой Савецкага Саюза Іван Мікалаевіч Банаў (партызанская клічка Чорны). У ліпені 1943 г. група вярталася з задання з-пад Слуцка. Да месца базіравання партызанскага атрада заставаласякіламетраў 20. Вырашылі прыпыніцца на адпачынак недалёка ад вёскі Крывошын. Двое з групы пайшлі на разведку, у бок вёскі Заліпенне, а Галамбеўскі і Уласаў засталіся намесцы. Ліпеньскае сонца прыпякала, а далё­кая дарога стаміла хлопцаў, і яны заснулі. Нейкі здраднік выдаў іх немцам. Фашысты падкраліся да партызан, і адзін з іх выстраліў у Галамбеўскага. Мікалай яшчэ паспеў схапіць ручны кулямёт, але другая куля смяротна яго параніла. Уласаву, адстрэльваючыся, удалося ўцячы.

Так са зброяй у руках загінуў наш зямляк Мікалай Галамбеўскі.                                                                               Леанід Чаранкевіч.

 

Чаранкевіч, Л. Падрыўнік : [пра Мікалая Галамбеўскага] // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 279-280.

Апошнія ўшанаванні

 Пакуль не пахаваны апошні салдат, вайна не можа лічыцца закончанай. Сказанае кімсьці з вялікіх сцвярджэнне не падлягае сумненню. Між тым, статыстыка на гэты конт вельмі сумная. Лічыцца, што за гады Вялікай Айчыннай вай­ны толькі на тэрыторыі Бе­ларусі загінула каля 3 мільёнаў чалавек. У той жа час афіцыйна зарэгістравана ўся толькі нямногім больш за 1 мільён загінуўшых. Імёны многіх з іх да гэтага часу невядомы.

  “Ляхавіцкі веснік” ужо звяртаў увагу сваіх чытачоў на раскопкі, што некалькімі тыднямі раней вяліся на ўскрайку вёскі Патапавічы 52-м асобным спецыялізаваным пошукавым баталь­ёнам. Сваю справу воіны выканалі. 3 зямлі падняты астанкі 17-ці воінаў, што загінулі ў гады першай і друой сусветных войнаў. I вось настаў кранаючы момант. У мінулую сераду ў сімвалічны дзень — Дзень памяці — адбылося іх перапахаванне. Свой канчатковы апошні прытулак абаронцы Айчыны знайшлі ў вёсцы Зубелевічы ля помніка жыхарам вёскі, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дарэчы, у родныя Зубелевічы з поля бою Вялікай Айчыннай вайны не вярнуліся 35 чалавек.

Жыхары Зубелевіч, вучні мясцовай базавай школы, воіны, кіраўнікі раёна сабраліся, каб ушанаваць памяць загінуўшых. Жалобную цырымонію адкрыў старшыня раённага вы­канаўчага камітэта Іван Клішэўскі. Асноўны матыў яго выступлення можна агучыць такім чынам: “Па­мяць, памяць, памяць”. Пра тых, дзякуючы каму мы маем сёння магчымасць працаваць, адпачываць, радавацца жыццю. Старшыню райвыканкома змяніў раённы ваенны камісар Ігар Гусак, які нагадаў, што на тэрыторыі раёна маецца 35 пахаванняў ахвяр Вялікай Айчыннай, у якіх знайшлі свой апошні прытулак амаль 6 тысяч чалавек. За магіламі пастаянна вядзецца належны догляд. Як жа інакш?

…Воіны пад гукі жалобнай мелодыі вынеслі абабітыя чырвонай матэрыяй труны з астанкамі салдат.

 Гучаць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, залпы жалобнага салюта. Зямля прыняла сваіх абаронцаў на вечны прытулак. Хвіліна маўчання…

Побач з надпісам “Веч­ная слава аднавяскоўцам, што загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны 1941-1942 гадах” з’явілася яшчэ адна: “Тут пахаваны астанкі 17 воінаў, што загінулі падчас першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў”. Гэта пахаванне стала 36-м па ліку на тэрыторыі Ляхавіччыны.

Гісторыя, між тым, павінна мець працяг: зараз робяцца захады па ўстанаўленні імён воінаў, што знайшлі свой прытулак у вёсцы Зубелевічы.

                                                                 Іван КАВАЛЕНКА.

Каваленка, І. Апошіня ўшанаванні : [перапахаванні астанкаў ахвяр першай і другой сусветных войнаў у вёсцы Зубелевічы] / Іван Каваленка // Ляхавіцкі веснік. – 2005. – 5 лістапада.

Гэта былі мужныя людзі

 3 успамінаў Надзеі Міхайлаўны Гатоўчыц, былой санітаркі Крывошынскай участковай бальніцы

Перад вайной я пайшла працаваць санітаркай у Крывошынскую бальніцу, што размяшчалася ў Рэпіхаве, былым маёнтку графа Патоцкага. У першы дзень вайны сваякі хво­рых, што знаходзіліся ў бальніцы, забралі іх да хаты. Фелъчар Ліхадзіеўскі сказаў нам, што мы мабілізаваныя, бальніца ператвараецца ў шпіталь і мы павінны заставацца на сваіх месцах. Разам са мной тут былі акушэрка Ліда Зазуля, медсястра Домна, апальшчык Антон Варфаламеевіч Малевіч, Васіль Гапановіч і санітарка Аляксандра Іосіфаўна Рабцэвіч з вёскі Заліпенне.

23 чэрвеня 1941 г. да нас пачалі прыбываць параненыя чырвонаармейцы. Хутка ўся бальніца была запоўнена. Мы стараліся ўсіх размясціць, усім аказаць дапамогу. Медыкаментаў у бальніцы было вельмі мала, і іх да­стаўляў з Крывошына аптэкар Арон Зубялевіцкі. Запасаў прадуктаў хапіла на першыя 2—3 дні. Потым мы прыносілі ежу з дому або ездзілі за ёй на конях у бліжэйшыя вёскі. Многія жыхары самі прыносілі прадукты, аддавалі прасціны на бінты. Больш за месяц дзейнічаў наш шпіталь у тыле ворага.

Добра памятаю, як я дзяжурыла каля двух цяжка параненых чырвонаармейцаў. Адзін быў па нацыянальнасці ўкраінец, з Харкаўскай вобласці. Мы яго звалі Сашкам. Пражыў усяго тры дні. Пахаваны ў Рэпіхаве. Другі, у званні старшыны, быў паранены ў жывот. Пражыў таксама тры дні. Пахавалі мы яго ра­зам з Сашкам у адной магіле.Гэтыя байцы і цяпер стаяць у мяне перад вачыма. Мне было 17 год, і я вельмі балюча перажывала іх смерць. Неяк раз прывезлі з вёскі Тухавічы параненага лётчыка. У ягобыло раздроблена плячо. Мы яму апрацавалі рану, а ён і кажа: «Ну вось і палягчэла. Цяпер, відаць, хутка зажыве». Гэта былі мужныя людзі. Думаю, той, хто застаўся ўжывых, удзячны нам. Мы рабілі ўсё, каб выратаваць іх жыццё.

                                                     Запісаў Л. Чаранкевіч.

  Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 206-207.

3 успамінаў Уладзіміра Пятровіча Бацкалевіча, былога вучня Крывошынскай школы

 Памятаю, што мы гулялі на вуліцы — быў перапынак. Потым празвінеў званок, і мы занялі свае месцы ў класе. Я сядзеў у трэцім радзе ад дзвярэй. У гэты час каля школы прайшла група фашыстаў. Праз 10—15 хвілін у дзвярах з’явіўся фашыст з вінтоўкай у руцэ, а ў другой была сякера. Мы сядзелі спакойна. Але ён узняў вінтоўку і стрэліў. Клас прыйшоў у pyx, некаторыя дзеці палезлі пад парты. У Русецкага Чэслава свістала кроў, куля трапіла яму ў шчаку. 3 месца сарваўся Уладзімір Галамбеўскі і як дасць у грудзі фашысту. Той не ўстаяў на нагах і ўпаў. У дзвярах утварылася звалка. Мы ўцякалі, хто праз дзверы, хто праз вокны. Я вы­лез у акно, адбег ад школы метраў чатырыста і схаваўся ў Канстанціна Русакевіча ў падпавецці. Калі ўсё сціхла, нас пачалі шукаць бацькі.

Вярнуўшыся дахаты, я даведаўся, што многіх фашыст забіў, некаторых маіх аднакласнікаў параніў. Собаль Людміле куля, відаць, трапіла ў сэрца, таму што яна нават непаварухнулася. Надзея Фармага яшчэ стагнала.

 Запісаў Л. Чаранкевіч.

 Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 280.

На Яна быў апошні бой

 Як заўсёды, 7 ліпеня ў вёсцы Крывошын Свята-Пакроўская царква адзначае дзень Святога Іаана (у народзе яго называюць святам Яна). Але ў 1944-ым гэтага не адбылося, таму што на подступах да вёскі Крывошын ішоў бой паміж воінамі 146-га гвардзейскага стралковага палка і маральна надломанымі часцямі фашысцкай арміі. Каб хутка вызваліць вёску Крывошын, трэба было фарсіраваць рэчку Ліпніцу. Магутнага мінамётнага агню фашысты не вытрымалі і паспешна сталі адступаць у бок вёскі Востраў. На сваім крывавым шляху нелюдзі падпалілі Шчэрбава.

7 ліпеня 1944 года была вызвалена вёска Крывошын. Пабывалі тут камандзір 1-га гвардзейскага батальёна 143-га гвардзейскага стралкова­га палка гвардыі капітан Ламака Аляксей Сысоевіч з ардынарцам лейтэнантам Віктарам Любіменкам. На сустрэчы ў нашай школе ў 1984 г. Любіменка ўспамінаў, што, аглядаючы вёску, гвардыі капітан Ламака сказаў: “Якая цудоўнаявеска Крывошын! — і дадаў. Калі я недалёка ад яе загіну, то пахавайце мяне на гэтай плошчы»…

Яго батальён пагнаў фашыстаў на захад, туды, адкуль яны прыйшлі. На шляху — веска Востраў нашага раёна. Пры вызваленні яе ў цэнтры наткнуліся на танкавы заслон. Тры танкі былі знішчаны, а чацвёрты стаяў у жыце, і гвардзейцы яго не заўважылі. 3 яго фашыст адкрыў аўтаматны агонь па групе камандзіраў батальёна. Кулі не прамінулі гвардыі капітана Ламаку. Ён быў забіты. Яго запавет байцы і камандзіры батальёна выканалі. Гвардыі капітан Ламака Аляксей Сысоевіч 7 ліпеня 1944 года быў пахаваны ў вёсцы Крывошын з усімі ваеннымі ўшанаваннямі. Магілку байцы агарадзілі, паставілі помнік. У памяць аб сваім баявым камандзіры Любіменка пасадзіў кусцік бэзу. Ён і цяпер хораша па вясне цвіце, нібы сімвалізуе пераможны 1944 год. Пазней для арганізацыі перапахавання астанкаў воінаў і партызан была створана камісія на чале з дырэктарам саўгаса “Шлях Ільіча” Васілевічам Міхаілам Ульянавічам. Пад яго кіраўніцтвам усё і было ажыцёўлена. Ён актыўна ўдзельнічаў у распрацоўцы архітэктурнага афармлення брацкай магілы. Прапанаваў на ёй устанавіць статую савецкага салдата са зброяй у руках, які нібы ахоўвае вечны сон загінуўшых герояў. А зброя ў руках сал­дата будзе напамінаць аб тым, што мы ў любы момант абаронім нашу Бацькаўшчыну. Хто на нас меч падыме, ад яго і загіне, — такі ў беларуса менталітэт.

Вялікую работу ў пошуку прозвішчаў загінуўшых воінаў, партызан і падпольшчыкаў праводзіў гісторыка-краязнаўчы гурток Крывошынскай сярэдняй школы. Ён зрабіў некалькі выездаў за межы Беларусі, каб сустрэцца з былымі воінамі, якія вызвалялі Ляхавіцкі раён. Першая паездка была ў Ленінград, дзе адбылася сустрэча з ветэранамі, што вызвалялі вёску Крыво­шын. У ёй удзельнічалі вопытныя краязнаўцы Чаранкевіч Юра, Русакевіч Рус­лан, Івановіч Марыя. Філіповіч Іна. Не менш вы­ніковай была сустрэча ў Маскве з Віктарам Рахманавым, які расказаў многа цікавага пра вызваленне Ляхавіцкага раёна. Яго расказ занатавалі Прыгунова Ната­ша, Каспяровіч Лена, Чаранкевіч Света, Краязнаўцы школы адправіліся ў Валгаград, дзе таксама пражывалі гвардзейцы. Пасля паездкі Саган Таццяна напісала артыкул у “Ляхавіцкі веснік” “У волжской тверды­ни”.

Сабраныя матэрыялы далі магчымасць зрабіць запыты ў архівы Міністэрства абароны СССР, на якія прыслалі даведкі аб загінуўшых воінах на тэрыторыі Крывошынскага сельсавета. У адной з даведак было запісана, што тут знаходзяцца дзве брацкія магілы пад нумарамі 9 і 10, у якіх пахаваны афіцэры, сяржанты і салдаты 143-га гвардзей­скага стралковага лапка 48-й гвардзейскай стралковай дывізіі, але прозвішчы і імёны не паведамляліся.

Завесу тайны адкрыў Ляхавіцкі райваенкамат. Ён паведаміў нам, што ў раёне вёскі Хваінка знаходзіцца магіла, дзе пахаваны афіцэры, сяржанты і салдаты 143-га гвардзейскага стралковага палка:

Гвардыі капітан Ламака Аляксей Сысоевіч — камандзір 1-га гв. батальёна 143-га гв. стралковага пал­ка, 1913 года нараджэння, загінуў 7 ліпеня 1944 года.

Г в. ст. сяржант Басымаў Сібер’ян Цімафеевіч, рускі, жыў у горадзе Фрунзе.

Гв. сяржант Міхайлоўскі Андрэй Міхайлавіч, украінец, Ровенская вобл., с. Жадзень.

Гв. радавы Васінскі Андрэй Ісакавіч, рускі, Саратаўская вобл., горад Вольск.

Растоўскі Петр Аляксеевіч, украінец, Палтаўская вобл., Шышацкі раён, с. Баранаўка.

Ніканаў Сямён Пятровіч, рускі, Нікалаеўская вобл., с. Катляроўка.

Імёны пахаваных у магіле, якая знаходзілася ў трох кіламетрах ад вёскі Малышы, краязнаўчая група пад кіраўніцтвам Паляшчук Марыны не аднавіла. Толькі пры перапахаванні даведаліся, што былі пахаваны адзін афіцэр і чатыры салдаты.

Дубіна Ганна кіравала краязнаўчай групай, якая займалася вывучэннем партызанскага руху на тэрыторыі нашага сельсавета і пошукам загінуўшых парты­зан.

Месцы іх пахавання былі ўстаноўлены, астанкі перанесены ў брацкую магілу. Гэта былі:

Званкоў Анатоль, камандзір партызанскага атрада, трапіў у засаду і загінуў у ліпені 1942 года.

Валегаў Сяргей з атрада Цыганкова, загінуў пры падрыве цягніка на перагоне Крывошын—Баранавічы каля вёскі Хваінка ў жніўні 1943 года.

Галамбеўскі Мікалай Канстанцінавіч, жыхар вёскі Крывошын, загінуў у ліпені 1943 года.

Елісееў Мікалай, пры нападзе на Крывошынскі гарнізон загінуў у жніўні 1943 года.

Нішчэрук Аляксей Дзмітравіч, партызан атрада Суворава брыгады “Савецкая Беларусь”, загінуў каля Парахонскіх хутароў, быў перавезены ў наш раён і па­хаваны каля возера Качайла. Сам родам з Белай Царквы, Украіна.

Наша пошукавая група ўстанавіла, што ў раёне вёскі Хацяж пахаваны партызан, які загінуў у чэрвені 1942 года. У баі з фашысцкімі карнікамі ў чэрвені 1942 года загінулі партызаны з атрада Брынскага А. П. і пахаваны на востраве ва ўрочышчы Забалоцце Свяціцкага сель­савета. Там загінуў загадчык Крывошынскай участковаябальніцы, які быў доктарам у гэтым атрадзе.

I цяпер вялікую работу па краязнаўству выконваюць вучні Крывошынскай сярэдняй школы Шкруць Наташа, Прыхач Іра, Рамашка Надзя, Шведава Надзя, Чаранкевіч Лена, Васількова Рыта. Яны цудоўна праводзяць экскурсіі ў гісторыка-краязнаўчым музеі школы. Прадаўжаюць і следапыцкі пошук.

Час усё больш аддаляе нас ад той жахлівай пары, калі над нашай краінай чорнай хмарай пракацілася вайна. Вырасла новае пакаленне людзей, якія не выпрабавалі жахаў канцлагераў, газавых камер, голаду і нястач. Над намі мірнае неба над галавой, паветра без паху гары. Мінулае ста­ла гісторыяй.

Але ніколі не згладзіцца ў памяці людской светлы вобраз тых, хто крочыў цяжкімі дарогамі вайны, мёрз у салдацкіх акопах, праліваў кроў у жорсткіх змаганнях змоцным і каварным ворагам, не на жыццё, а на смерць змагаўся за свабоду і шчасце любімай Радзімы.

Цудоўны беларускі народ беражліва захоўвае па­мяць аб нязгасным подзвігу сваіх сыноў і дачок. Імёнамі герояў названы вуліцы і прадпрыемствы, школы і піянерскія атрады. Наша школа носіць імя Героя Са­вецкага Саюза Здановіча Гаўрылы Станіслававіча. А сабраны гістарычны матэрыял стаў асновай гісторыка-краязнаўчага музея. На будынку школы ў гонар герояў устаноўлены мемарыяльныя дошкі.

Водблескі агню вечнай Славы, манументы, стэлы, помнікі — усё гэта не толькі светлая памяць пра загінуўшых.

Гэта наказ жывым сёння: быць дастойнымі памяці старэйшых пакаленняў, заваяваўшых нашу Перамогу.

                                          Леанід ЧАРАНКЕВІЧ. в. Крывошын.

 Чаранкевіч, Л. На яна быў апошні бой / Леанід Чаранкевіч // Ляхавіцкі веснік. – 2005. – 6 ліпеня.

Куршынавічы

З гісторыі вёскі

 Сёлета вёсцы Куршынавічы споўнілася 457 гадоў. Цікавыя легенды аб паходжанні назвы вёскі дайшлі да сённяшніх дзён. Чаму ж вёска атрымала назву Куршынавічы?

Адна з легендаў апавядае, што вёска атрымала такую назву хутчэй за ўсё ад куршаў, якія жылі ў мінулым на крайнім захадзе сучаснай Літвы і Латвіі. Куршы (летапіснае корсь) – старажытнае балцкае племя, упер-шыню ўпамінаецца ў канцы IX ст. Яны займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, гандлем і мораплаваннем. У XIII ст. вялі барацьбу супраць крыжакоў, але былі заваяваныя Лівонскім ордэнам. Пазней разам з латгаламі і земгаламі ўвайшлі ў склад латышскай народнасці. Але паўстае пытанне: як куршы трапілі на тэрыторыю сучаснай Беларусі?

Існуюць дзве версіі. Першая: вайна з крыжакамі прымусіла многіх пакінуць свае наседжаныя месцы і ў пошуках лепшай долі адправіцца на суседнія землі. Перасяленні адбываліся на працягу ХІІ-ХІV стст. Паводле другой версіі, у канцы XIV ст. вялікія князі літоўскія і каталіцкія феадалы праводзілі палітыку ўмацавання каталіцызму. Пасля падпісання Крэўскай уніі пачалі будавацца касцёлы і кляштары, пашырылася землеўладанне каталіцкай царквы. Касцёлам перадавалася ва ўладанне зямля з сялянамі, якія на ёй жылі. Менавіта так адбылося і на Ляхавіччыне. Ужо ў другой палове XV ст. у руках віленскага біскупа знаходзілася буйная Мядзведзіцкая (Нядзведзіцкая) воласць. У Мядзведзічах на сродкі біскупства яшчэ да 1483 г. быў узведзены касцёл. У канцы XV ст. на тэрыторыі, падпарадкаванай біскупству, з’явіліся першыя парафіі, фундатарамі якіх былі самі біскупы. Сярод іх была і парафія ў Мядзведзі-чах. На будаўніцтве касцёла працавалі майстры з Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы. Сярод іх былі і куршы. Значна пазней, у 1552 г., куршы, якія жылі ў Мядзведзічах, перасяляюцца на поўдзень ад іх і засноўваюць сваю вёску – Куршынавічы. Версія пацвярджаецца дакументальна пісцовай кнігай Пінскага і Клецкага княстваў. Гэтая пісцовая кніга з’яўляецца першай пісьмовай крыніцай, у якой сустракаюцца першыя канкрэтныя, але фрагментарныя звесткі, што датычаць вёскі Куршынавічы.

У ХVІ ст. сяло Куршынавічы адносілася да Мядзведзіцкай воласці Навагрудскага павета.

Другой летапіснай крыніцай, таксама з фрагментарнымі звесткамі пра вёску, з’яўляецца інвентар 1774 г. З лістапада 1791 г. Куршынавічы ў складзе Навагрудскага ваяводства Случарэцкага павета. Случарэцкі павет падзяляўся на сем парафій, у тым ліку і Мядзведзіцкую, да якой і належалі Куршынавічы. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) з 1796 г. Случарэцкі павет быў перайменаваны ў Слуцкі, які знаходзіўся ў складзе Мінскай губерні. 3 1796 г. і да 1921-га Куршынавічы ўваходзілі ў склад Мядзведзіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні.

У выніку савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. згодна з Рыжскім мірным дагаворам, падпісаным 18 сакавіка 1921 г., заходнія вобласці Украіны і Беларусі былі далучаныя да Польскай дзяржавы. Таму з 1921 г. вёска ўваходзіла ў склад Мядзведзіцкай гміны Баранавіцкага павета Нава-грудскага ваяводства. 3 1939 г. у складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці, а з 1954 г. у складзе Брэсцкай вобласці.

 Побыт сялянства заўсёды быў звязаны з сельскагаспа-дарчым календаром. У вольны ад палявых работ час сяляне займаліся саматужнымі промысламі. Самым пашыраным у ляхавіцкіх вёсках быў бандарны промысел. Вырабам бочак, балеяў для мыцця бялізны, вёдраў, кадак, вулляў толькі ў вёсках Рачканы і Куршынавічы займаліся 65 чалавек.

Акрамя бандарнага промыслу сяляне займаліся вырабам брычак, саней, калымаг і асобных частак для іх. Была пашыраная вытворчасць ко-шыкаў, кашолак, вырабаў з лыка і кары. Займаліся актыўна і кавальствам. Прадукцыя сельскай гаспадаркі збывалася на мясцовых кірмашах. Цэнтрам гандлю з’яўляліся Ляхавічы. Быў пабудаваны за вёскай і драўляны касцёл.

З успамінаў былога настаўніка гісторыі Куршынавіцкай сярэдняй школы Леаніда Адамавіча Ракашэвіча:

– Навучаліся грамаце спачатку па хатах: наймалі пісьменнага чалавека і плацілі з кожнага двара. Кармілі па чарзе.

Упершыню школу ў Куршынавічах пабудавалі ў 1911 г. Гэта была трохкласная школа. Ганна Іванаўна Эмашэвіч – першая настаўніца у ёй. Вучні сядзелі па 4 чалавекі за адной партай. Настаўніцу называлі «пані настаўніца». Беларуская і замежная мовы не выкладаліся. Вывучалі гісторыю, арыфметыку, рускую і стараславянскую мовы, геаграфію. Выкладаць Закон Божы прыязжаў поп з Сіняўкі. Заняткі пачыналіся з 9 гадзін і працягваліся да 16.

Спачатку вучні пісалі на грыфельных дошках, а пазней пачалі пісаць на фанерных. У гады Першай сусветнай вайны ў школе размяш-чаўся шпіталь. Толькі вось у гады грамадзянскай вайны школа была спаленая. Таму дзеці працягвалі вучыцца ў доме Галіцкіх.

У мястэчку Мядзведзічы было сельскае народнае вучылішча, якое наведвалі 4 вучні з вёскі Куршынавічы. У 1917-1918 гг. была адкрыта школа з выкладаннем на беларускай мове, у якой вучыліся 34 вучні. Працавалі 2 настаўніцы: адна з Мінска (Станіслава Пятроўна), а другая з Слуцка па прозвішчы Клюскова.

3 успамінаў Марыі Іосіфаўны Галіцкай (1922 г. нар.):

— У школу пачала хадзіць у 1931 г. Праўда, вучылі чытаць і пісаць толькі на польскай мове. Падручнікі былі польскія. Вучыў нас настаўнік Ціхановіч. Як зваць яго, не помню. А вось жонку яго звалі Соф’я. У іх было двое дзетак.

У нашай вёсцы толькі пачатковую адукацыю можна было атрымаць. Пасля заканчэння пачатковай школы ў в. Куршынавічы нам выдавалі пасведчанне. Хто хацеў далей вучыцца, ішлі ў Мядзведзічы. Там можна было закончыць 7 класаў.

З успамінаў Рамана Дамінікавіча Сямашкі:

– …Мая мама, Сямашка Яніна, была настаўніцай у Куршынавіцкай школе. У нас захавалася некалькі фотаздымкаў даваеннага часу. Вам, пэўна, будзе цікава паглядзець на іх. Таму копіі гэтых фотаздымкаў я высылаю. Можа, хто-небудзь з мясцовых жыхароў знойдзе сябе на іх. Там ёсць таксама і фотаздымак школы ў Куршынавічах, якая згарэла, і школы ў Мядзведзічах у час будаўніцтва. Мой тата ў нейкай ступені садзейнічаў бу-даўніцтву гэтых школаў.

3 прыходам вайны нам давялося перажыць шмат жудасных падзей, але галоўнае, што мы засталіся жывыя. Зімой 1945 г. нашая сям’я выехала ў Польшчу ў г. Гданьск…

Польскія ўлады не жадалі прызнаваць беларускай нацыі. Таму ўсялякімі сродкамі стараліся выкараніць нацыянальную самасвядомасць беларусаў і апалячыць іх. Праз адукацыю і веравызнанне польскі ўрад імкнуўся да дасягнення сваёй мэты.

3 1921 г. беларускамоўная школа перастае працаваць. Замест беларускай мовы пачалі выкарыстоўваць польскую. У 1939 г. у школе вучылася 46 вучняў. Выкладаўся Закон Божы ксяндзом. Вучоба ў Куршынавіцкай школе закончвалася 5-цю класамі.

Газеты, часопісы, а таксама вучэбныя дапаможнікі выдаваліся толькі на польскай мове. 17 верасня 1939 г. Заходняя Беларусь, у тым ліку і Куршынавічы, былі вызваленыя ад польскай акупацыі. У вёсцы пачалі працаваць агітатарамі Іосіф Галіцкі і Іван Татарыновіч. 15 студзеня 1940 г. у складзе Баранавіцкай вобласці створаны Ляхавіцкі раён, які ў кастрычні-ку таго ж года быў падзелены на 18 сельсаветаў. На тэрыторыі сённяшняга Куршынавіцкага сельскага Савета былі створаны Куршынавіцкі і Тальмінавіцкі с/с.

У вёсцы пачаў працаваць магазін і быў адкрыты медпункт. Арганізоўваюцца вучэбныя курсы па ліквідацыі непісьменнасці. Памешчыцкія землі былі падзеленыя паміж сялянамі. А потым пачалася Вялікая Айчынная вайна…

З успамінаў Франі Адамаўны Ходар (1929 г. нар.):

–  Немцы вельмі смелымі былі толькі днём, а ноччу баяліся ездзіць па вёсцы. Помню, такі выпадак здарыўся. Кожны дзень, як толькі пачынала цямнець, мама ішла ў лес. Там у нас карова была схавана ад немцаў, а мы заставаліся дома адны. Бацька быў у арміі. Аднаго дня ў прыцемках пад’ехала машына да нашай хаты з немцамі. Глядзім у акно, а яны да нас ідуць. Разам з імі быў Антон з нашай вёскі. Чуем, нешта моцна спрачаюцца, а адзін з нямецкіх салдатаў трымае гранату ў руках. Гэта мы ўжо потым даведаліся, што яны прыехалі партызан лавіць. Хтосьці ім сказаў, што яны ў нашай хаце адпачываюць. Доўга прыйшлося Антону Паўлюку пераконваць немцаў, што ў хаце толькі адны дзеці.

3 успамінаў былой остарбайтаркі Марыі Рыгораўны Абражэвіч (1920 г. нар.):

—  23 сакавіка моладзі нашай вёскі неабходна было прайсці рэгістрацыю ў нямецкай камендатуры, якая размяшчалася ў Мядзведзічах. Прыехаўшы ў Мядзведзічы, мы заўважылі шмат моладзі і з іншых вёсак. 3 Мядзведзічаў нас павезлі ў крытых машынах у Баранавічы. Там мы былі ў лагеры да вечара, а потым, калі прыехалі яшчэ такія ж машыны з людзьмі, нас усіх пагрузілі ў вагоны і павезлі. У кожным вагоне былі немцы. Мы ведалі толькі, што вязуць нас на працу ў Германію, а вось ці вернемся назад – ніхто не ведаў.

Першая перасылка знаходзілася ў польскім горадзе Граева. Цягнік падагналі блізка да лагера, загадалі выйсці з вагонаў. Людскі крык змешваўся з лаем нямецкіх сабак, якія кідаліся на людзей. Каб супакоіць людскі натоўп, нямецкія салдаты пачалі страляць з аўтаматаў у паветра. Хутка людскія крыкі заціхлі. Было вельмі страшна.

Усім было загадана стаць адно за адным і ісці па калідоры, зробленага з калючага дроту, паабапал якога стаялі нямецкія салдаты з сабакамі. Затым мужчын і жанчын раздзялілі, загадалі распрануцца дагала. У канцы калідора стаяла карыта з нейкай смярдзючай вадкасцю. Усім неабходна было ёю мазаць галаву. У каго былі доўгія валасы, іх абрэзвала немка. Затым ішлі ў лазню пад дожджык з халоднай вадою. Пасля гэтай лазні я моцна захварэла. Ды і не дзіва. Надвор’е ў той дзень было пахмурнае і халоднае. Ніколі не думала, што змагу паправіцца. Лекаў ніхто не даваў. Не было і ўрача для нас. Адзенне наша забралі на «пражарку», а потым прынеслі нам яго назад. Спачатку кожнаму з нас быў прызначаны нумар. Мой нумар быў 580. Абавязковай была маркіроўка адзення знакам у выглядзе чатырохвугольніка на блакітным фоне з белым надпісам «Ost». У Граеве былі некалькі дзён. Потым нас завезлі ў іншы лагер, які знахо-дзіўся ў нямецкім горадзе Штутгарце. Гэты лагер увесь час нечым крапілі. Вельмі моцна сталі хварэць людзі і паміраць. Напэўна, у сувязі з гэтым апрацоўвалі.

Жылі ў дашчаным бараку, абнесеным калючым дротам. Выходзіць з барака забаранялася. Днём можна было выйсці на невялікую пляцоўку перад баракам і трохі пахадзіць. Кармілі вельмі дрэнна. Давалі адну бульбіну вялікую ці дзве меншыя. У барак два немцы прыносілі флягу з супам з конскай нагі. Нага была для навару. Гэта быў такі суп для нас. За тры месяцы прабывання ў Штутгарце з голаду пачалі апухаць ногі.

Хутка павезлі нас у іншы лагер праз горад Штэцін у горад Штральзунд. Тут нас пасылалі працаваць не толькі на палявыя работы, але і на фермы. Працавалі вельмі шмат, а кармілі таксама дрэнна, як і ў Штут-гарце.

Потым мяне разам з некалькімі вязнямі забраў да сябе адзін немец. Выбіраў на работу, быццам жывёлу. У гэтага немца палолі буракі, кароў даілі. Тут ужо лепей стала з ежай. Давалі невялікі бохан хлеба кожнаму на тыдзень. Праўда, бульбы можна было есці ўволю. Гэтага ніхто не шкадаваў, а калі кароў даіла, то крала малако. Вечарам ужо да бульбачкі можна было спарыць кубачак малачка на маленькай печцы. Жылі ў адным будынку з свіннямі.

Гаспадар заўсёды правяраў колькасць сваіх рабочых і наяўнасць маркіроўкі на адзенні. Забаронена было свабоднае перамяшчэнне пасля работы. Нельга было па вечарах збірацца. Толькі кіно для застрашэння паказвалі. Ды хіба тое, што паказвалі, можна было назваць «кіном» ? За-тым нас перавезлі ў партовы горад Заснь. Там у 1945 г. мы і сустрэлі доўгачаканае вызваленне…

Найбольш   дзейснымі формамі супраціўлення фашысцкай навале былі партызанскі рух, падпольная барацьба, агітацыйная прапаганда, эканамічны сабатаж, невыкананне дырэктыўных указанняў і загадаў ваен-на-акупацыйных уладаў.

3 1942 г. на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна дзейнічалі партызанскія атрады імя Шчорса, М.І. Кутузава, Г.К. Жукава, С Лазо, А.С. Матросава, М.Ф. Сільніцкага, В.І. Чапаева. Арганізатарамі і кіраўнікамі партызанска-га руху на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі І.М. Банаў, А.П. Брынскі, С.К. Дзесюкевіч. Асноўным касцяком гэтых атрадаў былі воіны і камандзіры Чырвонай Арміі, якія не здолелі выйсці з акружэння, а таксама разведчыкі, радысты, накіраваныя з-за лініі фронту. Атрады здзяйснялі дыверсіі на чыгунцы ў Ляхавіцкім і Ганцавіцкім раё-нах, а таксама на шасейных і грунтовых дарогах.

Поспех барацьбы супраць акупантаў шмат у чым залежаў ад супрацоўніцтва партызанаў і насельніцтва. Дзейнасць партызанаў падтрымлівалася большасцю мірнага насельніцтва.

З успамінаў Леакадзіі Іосіфаўны Іваноўскай:

– Я родам сама з в. Лапацічы. Дзявочае прозвішча Татарыновіч. У сям’і было шасцёра дзяцей. Самым старэйшым быў брат Іосіф, а сярод дзяўчат — я. Да вайны закончыла сем класаў. Сёмы клас закончыла ў г. Баранавічы. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР брат служыў у Чырвонай арміі.

З пачаткам вайны быў адкамандзіраваны ў Маскву. Там вучыўся на радыста. Затым з’явіўся ў Баранавічах для стварэння падполля: на самалёце быў перапраўлены цераз лінію фронту і высаджаны ў Машукоўскім лесе.

У снежні 1942 г. праз лінію фронту была перапраўлена група дэсантнікаў пад кіраўніцтвам К.П. Арлоўскага. Мы ўсе дапамагалі партызанам. Сястра шыла кашулі з парашутаў, рабіла бінты. Маці вы-пякала хлеб, а тата не раз хадзіў у іншыя вёскі ў разведку. 3 1943 г. брат застаўся працаваць у немцаў бухгалтарам. Я была сувязной у брата. 3 нашай сям’і толькі я добра ведала Баранавічы і магла размаўляць на нямецкай мове.

Таму выбар брата быў невыпадковы. Мне часта даводзілася хадзіць па вуліцах горада і запамінаць размяшчэнне нямецкіх устаноў.

Па вул. Савецкай за калючым дротам размяшчаўся лагер для ваеннапалонных. Падпольшчыкі даведаліся, што хутка вялікая партыя ва-еннапалонных будзе расстраляная. Быў распрацаваны план уцёкаў. Не малая роля ў здзяйсненні гэтага была адведзеная і мне. Неабходна было ўважліва сачыць і запамінаць, як ходзяць нямецкія вартавыя, засякаць, колькі часу вартавому спатрэбіцца прайсці з аднаго канца лагера ў другі. А потым, выбраўшы момант, перадаць вязням нажніцы і рукавіцы.

Дзяўчына не выклікала падазронасці ў нямецкіх вартавых. Мне ўдалося выканаць заданне.

Пасля вызвалення Чырвонай Арміяй нашага раёна засталася працаваць у Ляхавічах. Ды толькі ненадоўга. Хутка атрымала павестку з ваенкамата. Мяне накіравалі на курсы радыстаў. Прывезлі ў Баранавічы, а потым вечарам пераправілі на вучэбны пункт, які размяшчаўся на станцыі Лясная. Тут нам выдалі зброю. Вучылі адрозніваць самалёты па малюнках. Прабылі ў Лясной 15 месяцаў, а потым пераправілі нас пад Гродна. Прайшлі курсы тэлефаністак. Праз чатыры месяцы накіравалі на ўсходнія землі Германіі. Праз паўтара месяца Германія капітулявала. Мы таксама на сцяне ў Берліне пакінулі свае надписы.

З успамінаў Івана Іванавіча Лесніка (1905 г. нар.):

– … У часы вайны я быў партызанскім сувязным. Мне неабходна было збіраць звесткі аб колькасці эшалонаў, якія рухаліся з фашысцкай тэхнікай і салдатамі на ўсход з Лунінца на Баранавічы, аб колькасці нямецкіх салдатаў у бункерах, якія ахоўвалі чыгунку, наогул, аб усіх перамяшчэннях фашысцкіх войскаў праз маю вёску Старыя Буды. Сабраныя звесткі перадаваў у партызанскі атрад імя С. Лазо 19-й брыгады імя Молатава.

У гэтым жа атрадзе змагаліся з ворагам і мае стрыечныя браты: Пятро Сцяпанавіч Леснік і Яўген Сцяпанавіч Леснік. Партызанскі лагер знаходзіўся ў Машукоўскім лесе. Менавіта ў гэтым лесе ў дамоўленым месцы каля старога дуба адбываліся мае сустрэчы з партызанамі. Але часцей мы абменьваліся запіскамі, якія хавалі ў дупле дуба.

Насельніцтва актыўна дапамагала партызанам прадуктамі харчавання, адзеннем, зборам і рамонтам зброі. Многія жыхары ўдзельнічалі ў баявых і дыверсійных аперацыях.

З успамінаў Ядвігі Міхайлаўны Ходар (1929 г. нар.):

– 6 студзеня 1944 г. на дарозе ў Брадах партызанамі быў пакінуты «падарунак» немцам. На гэтай міне ўзарвалася павозка з паліцаямі, якая ехала разам з немцамі ў напрамку Мядзведзічаў. Раз’юшаныя немцы сагналі ўсіх жыхароў бліжэйшых хутароў Куршынавічаў, што стаялі недалёка ад той дарогі, і павялі ўсіх нас у Новы Двор на расстрэл. Не выказаць вам таго страшнага моманту, які нам давялося ў той дзень перажыць. Мама нас усю дарогу супакойвала. У думках мы развітваліся з жыццём. Калі мы былі ўжо блізка да месца пакарання, на дарозе з’явіўся легкавы аўтамабіль у суправаджэнні матацыклістаў. I тут здарылася непрадбачанае не толькі для нас, але і для немцаў, якія вялі нас на расстрэл.

Легкавы аўтамабіль рэзка затармазіў. Адчыніліся дзверцы, і на дарогу выйшаў гадоў сарака нямецкі афіцэр. Ён паклікаў афіцэра, які ўзачальваў гэты смяротны эскорт, і пачаў распытваць пра нас. Доўга яны аб нечым спрачаліся. Той афіцэр, які вёў нас на расстрэл, усё вельмі часта паўтаращ слова “партызан”. Затым, махнуўшы рукой на яго, праезджы афіцэр звярнуўся да нас на польскай мове. Ён спытаў: «За што вас вядуць на расстрэл? »

Перабіваючы адно аднаго, людзі пачалі расказваць, што іх вядуць расстрэльваць за партызанскую міну, якая ўзарвалася на дарозе недалёка ад іх хутароў. Пасля гэтага афіцэр рэзка павярнуўся да таго, які вёў нас на смерць, і загадаў яму ўсіх адпусціць. Доўга той не згаджаўся з загадам старшага па званні, а потым усё ж такі нас адпусцілі дамоў.

Усе мы, хто тады перажыў гэту жудасную хвіліну, дамоў не вярнуліся. Уцяклі ў лес, у Навінкі. Там яшчэ з пачатку вайны былі намі выкапаныя зямлянкі. У іх мы і жылі да прыходу Чырвонай Арміі.

З аператыўнай зводкі за 6 ліпеня 1944 г.

На Барановичском направлении наши войска, преодолевая сопротивление и контратаки противника, продолжали вести насту-пательные бои, в ходе которых овладели районным центром Барановичской области городом Ляховичи, а также заняли несколько других населённых пунктов, и среди них Ишколдь, Петкевичи, Снув, Подле-сейки, Мыслобое, Русиновичи и железнодорожную станцию Рейтанов.

 

3 успамінаў Івана Іванавіча Лесніка (1925 г. нар.):

Пасля вызвалення Ляхавіцкага раёна ад фашысцкіх захопнікаў я прайшоў ваенную падрыхтоўку ў г. Вязьма, што пад Масквой. Затым мяне накіравалі ў Мінск. У Мінску быў сфармаваны эшалон, які накіроўваўся на фронт.

Па прыбыцці на фронт, у кастрычніку 1944 года, я трапіў у 3-ю гвардзейскую дывізію 8-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады 214-га гвардзейскага Віцебскага Чырванасцяжнага ордэна Кутузава палка – наводчыкам 122-й мінамётнай пушкі. Трэцяй гвардзейскай дывізіяй камандаваў генерал-маёр Папоў.

Змагацца давялося з ворагам на тэрыторыі Літвы. Неўзабаве мы атрымалі звесткі, што фашысцкія танкі прарвалі абарону і рухаюцца ў накірунку нашых батарэй. Разлікі занялі свае месцы. Пры з’яўленні пер-шых нямецкіх танкаў капітан Буланкоў аддаў загад падпусціць іх як мага бліжэй і толькі тады адкрываць агонь. Праз некалькі хвілін прагучала каманда: «Падрыхтавацца да бою!»

3 кожнай секундай адлегласць да танкаў скарачалася. Напружанне расло. Кожны гарматны разлік ужо выбраў сабе мішэнь. Капітан рэзка ўзмахнуў рукой. Словы каманды прывялі ў рух усю батарэю. Ударылі па ворагу. Стралкі адкрылі ружэйна-кулямётны агонь па варожых броне-транспарцёрах. 3 палаючых машын выскоквалі гітлераўскія салдаты, але тут жа яны траплялі пад агонь нашых салдатаў. Вораг, відаць, не чакаў такога супраціўлення. Мы бачылі, што некаторыя варожыя танкі падаліся назад, каб схавацца за ўзгоркам.

Першы націск быў адбіты. Толькі сем фашысцкіх танкаў засталіся дагараць на полі бою. У гэтым баі мною былі падбітыя два танкі. За гэта я быў прадстаўлены да ўзнагароды «Медаль за адвагу».

Мне давялося ўдзельнічаць у вызваленні Дрэздэна, Кёнігсберга, Берліна. 3 усіх баёў мне найбольш запомніўся бой за Кёнігсберг. 3 27 па 28 лютага 1945 г. 3-я гвардзейская дывізія займала агнявыя рубяжы на адкрытай мясцовасці.

Ад самага Кёнігсберга мясцовасць была пакрытая лёдам. 3-за гэтага нельга было выкапаць траншэі для разліку. Гарматы і боепрыпасы засталіся стаяць на ледзяной паверхні. Гарматы ўмацоўваліся прама ў лёд. 28 лютага 1945 г. нашай дывізіяй была праведзеная артпадрыхтоўка. Магчыма, на ствол адной гарматы мы выпусцілі каля 40снарадащ. Нам тады здалося, што ўжо ні аднаго жывога чалавека не засталося.

Але цішыня была нядоўгай. На нашыя пазіцыі немцы кінулі танкі. Вельмі цяжка нам давялося з-за таго, што мясцовасць была адкрытая. Ды і снарады ў нас засталіся толькі фугасныя. Але ўсё ж мы здолелі адбіць танкавую атаку ворага.

Бой быў вельмі цяжкі. Шмат загінула і нашых салдатаў. Мяне параніла асколкам снарада ў левы бок, але я не пакінуў поле бою. Разлік быў поўнасцю выведзены з баявой гатоўнасці. Тады наводчыкам становіцца намеснік камандзіра палка па палітчасці маёр Афоній. Я, увесь у крыві, зараджаў яму гармату. Варожыя танкі мы так і не прапусцілі. Праз некаторы час падаспелі да нас санітары, і мне, выдаліўшы асколак, зрабілі на месцы перавязку.

Я за гэты бой быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём за баявыя заслугі.

З успамінаў Франі Адамаўны Ходар:

У ліпені 1944 г. нас вызваліла Чырвоная Армія.

Адразу ж пасля вызвалення ў Куршынавічах зноў пачала працаваць школа, якая стала пяцікласнай. Дырэктарам школы быў Пракапенка, настаўнікам замежнай мовы працаваў Мілюк, а беларускую мову выкладаў І.С. Ходар.

Былое памяшканне школы спалілі немцы. У вёсцы згарэла ў час вайны яшчэ і 15 дамоў. Школьнай мэблі не было. Дасталі з лесапільнага завода ў Будах дубовыя дошкі, з якіх да 1 верасня 1944 г. зрабілі 20 чатырохмесных партаў. У старым памяшканні, дзе жыў нямецкі бургамістр, размясцілася школа.

Вайна яшчэ працягвалася, хоць тэрыторыя Беларусі была вызваленая. У школе вучыліся 64 вучні. У 1948 г. была створаная пія-нерская арганізацыя.

У 1950 г. дырэктарам быў І.А. Курловіч. У гэты час быў узведзены яшчэ адзін будынак школы, і школа была ўжо сямігадовая. Настаўнікамі працавалі: С.С. Бурак, А.С. Бурак, М.А. Жукоўская, І.С. Ходар, М.А. Цярэшка, Кротава, М.А. Сергіеня, Т.І. Лазоўская. Затым на пасадзе дырэктара працаваў Баркоўскі. З 1962 г. школа стала васьмігадовай.

Пасля заканчэння вайны многія салдаты вярнуліся да мірнай працы. У першыя ж пасляваенныя дні аднавілі сваю работу мясцовыя органы Савецкай улады. Раённы Савет узначаліў М.І. Засмужац. Актыўна дзейнічаў Куршынавіцкі сельскі Савет, які ўзначаліў С.С. Ракашэвіч.

 

З успамінаў Франі Адамаўны Ходар (1929 г. нар.):

– Пасля выгнання немцаў мы павінны былі выконваць нарыхтоўкі па здачы малака, мяса і хлеба дзяржаве. I мы не проста выконвалі гэтую нарматыўную здачу. Усе разумелі, што гэтым мы дапамагаем нашым салдатам наблізіць канчатковую перамогу над ворагам. Працавалі ад ранняй і да позняй зоркі. Гэта зараз камбайны   ўбіраюць  ураджай зерневых. Нам жа ў той далёкі 1944 г. даводзілася жаць сярпамі, а потым малаціць цапамі. Коней у вёсцы было вельмі мала.  Таму ў плуг запрагалі і кароў.

У перыяд пасляваеннага аднаўлення пераход заходнебеларускай вёскі на «калектыўны шлях развіцця» ішоў вельмі марудна. На гэтых землях традыцыйнымі доўгі час былі хутарскія, прыватнаўласніцкія сялян-скія гаспадаркі. Пасля XIX з’езда КП(б)Б, які адбыўся ў лютым 1949 г., пачалася масавая калектывізацыя сялянскіх гаспадарак.

Трэба адзначыць, што ў перыяд станаўлення і развіцця калгасаў сяляне практычна не мелі ніякіх стымулаў да добрай працы. Яе аплата была ў форме так званых працадзён, у якіх як бы згублялася і колькасць, і якасць працы. Працадні ператварыліся ў норму кантролю працоўнай павіннасці. I гэта вельмі нагадвала паншчыну. У сялянаў адбіралі тады не толькі вырабленыя імі ў грамадскай гаспадарцы прыбавачны, але і прак-тычна ўвесь неабходны прадукт.

Таму і не дзіва, што большая частка сялянаў не вельмі жадала працаваць за так званыя «палачкі», як называлі працадні. Разам з прымусовым уцягненнем сялян у калгас праводзілася абагульненне жывёлы і інвентару.

У гісторыі станаўлення калгаснага жыцця ёсць і самая ганебная старонка, якая надоўга застанецца ў памяці мясцовага насельніцтва і будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне.

 

З успамінаў   Леакадзіі Антонаўны Гаўдзіс:

 

– Маўклівым сведкам існавання касцёла ў вёсцы Куршынавічы доўгі час заставаліся могілкі. Ды толькі, як пачалося станаўленне калгаса, зніклі і яны. Гэта было пры старшыні калгаса Шэйку. У пачатку 60-х гадоў на месцы могілак пачалі будаваць калгасны двор. Усе мы казалі, што гэтага рабіць нельга. Хіба можна на людскіх касцях будаваць. Няўжо месца іншага не было? Да 1950 г. у Куршынавічах калгаса не было. I толькі з 1949 г. пачынаюць з’яўляцца калгасы ў бліжэйшых вёсках. Так, у 1949 г. у в. Стараселле арганізоўваецца калгас «Пераможац» на чале са старшынёй М.Ф. Шэйкам. У вёсцы Гашчын у 1948 г. ствараецца калгас імя Вышынскага пад кіраўніцтвам С.Т. Цярпіцкага, а ў в. Куршынавічы ў 1950 г. – калгас «За ўладу Саветаў» на чале з П. Шпакам. У 1953 г. тры калгасы былі аб’яднаныя ў адзін – «Пераможац», які на кароткі час узначаліў Афанасьеў.

З успамінаў Аліны Антонаўны Татарыновіч:

– У пачатку 1950 г. пачаў арганізоўвацца калгас. Не ўсе хацелі ўступаць у яго. Чаму? Дык для таго, каб стаць калгаснікам, неабходна было жывёлу, зерне і працоўны інвентар аддаць для будучага. Першымі ўступілі ў калгас самыя бедныя, а потым ужо сталі ісці і ўсе астатнія.

Напрадвесні хадзілі выбіраць бульбу з капцоў, а летам палолі буракі, моркву, лён. Да 1956 г. грошай калгаснікам не плацілі. Працаваць даводзілася за працадні. У 1953 г. была створана свінаферма, якая раз-мяшчалася ў гумне, а потым у 1966 г. былі пабудаваныя свінарнік і кароўнік. Але самае агіднае ў станаўленні нашага калгаса было тое, што машынны двор пачалі будаваць на могілках.

Працавала   ў   першыя гады на паляводстве, а затым 8 гадоў даяркай на ферме. Перад выхадам на пенсію працавала цялятніцай. За добрую працу маю ўзнагароды і памятныя падарункі.

 

З успамінаў Франі Адамаўны Ходар:

– У канцы 1949 г. былі чуткі, што ў 1950 г. хочуць у нашай вёсцы стварыць калгас. I сапраўды, ужо ў лютым 1950 г. быў створаны калгас, які называўся «За ўладу Саветаў». Тыя, хто вырашыў уступіць у калгас, павінны былі перадаць калгасу плуг, барану, воз, каня, карову, зерне. Спачатку з 1950 па 1956 гг. працавалі за працадні. Жылі толькі з таго, што вырасце на агародзе. Сеялі ўручную, ды і то сеялі ў асноўным жанчыны і падлеткі. Коней было мала, таму часта самі людзі запрагаліся ў плуг.

У нашым гумне былі калгасныя свінні, таму што памяшканне будучага свінарніка яшчэ толькі будавалі. Старшынёй калгаса на кароткі час быў П. Шпак, а потым Л.А. Ракашэвіч. Ён жа мяне і ўгаварыў ісці пра-цаваць на свінарнік. Тры гады працавала свінаркай, а потым з 1957 г. была паляводам. У калгасе «Пераможац» з пачатку 60-х гадоў пачалі будаваць машынны двор. Усё было б, здаецца, добра. Ды толькі дрэнна было, што будаваць пачалі на могілках. Нават па сённяшні дзень знаходзяць там чалавечыя косці. Чаму тады так зрабіў Шэйка, нам і па сённяшні дзень не зразумела.

У 1977 г. было скончана будаўніцтва цялятніка. На гэтым цялятніку і працавала да самай пенсіі. За працу была ўзнагароджана ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі.

 

Паступова, пасля ваеннага ліхалецця, паляпшаліся ўмовы жыцця, працы і вучобы. Змяніўся і выгляд вёскі Куршынавічы.

У вёсцы пачынае працаваць медыцынскі пункт, загадчыкам якога доўгі час была Таццяна Адамаўна Ходар, а таксама сельскі Савет. Прайшлі гады. Многае змянілася ў вёсцы. 3 цягам часу быў пабудаваны новы меды-цынскі пункт, у 1981 г. двухпавярховая школа. Затым з 1983 г. пачынае працаваць жывёлагадоўчы комплекс, а ў 1991 г. двухпавярховы дзіцячы сад з басейнам, клуб, лазня. Была праведзена міліярацыя балотаў, а па галоўнай вуліцы вёскі пакладзены асфальт.

На жаль, пачынаючы з 2000 г. адбываюцца змяненні ў жыцці вёскі не ў лепшы бок. У 2000 г. закрываюць дзіцячы сад, памяшканне якога рассыпаецца ў самым прамым сэнсе слова. У 2002 г. быў ліквідаваны калгас «Пераможац» і ўтворана СПК «Куршынавічы», а са снежня 2007 г. СПК «Куршынавічы» далучаецца да СПК «Тальмінавічы». Уся тэхніка з калгаснага двара пераводзіцца ў Тальмінавічы. Апошні год функцыянуе і школа. Памяншаецца колькасць насельніцтва. Моладзь пасля заканчэння школы і атрымання вышэйшай ці сярэдняй адукацыі ў пошуках працы пакідае вёску.

Хацелася б верыць у тое, што праз сотню-другую гадоў не спыніць свайго існавання в. Куршынавічы і не знікне бясследна з твару зямлі, і што знойдзецца ў нашай дзяржаве ў час эканамічнага крызісу сапраўдны гаспадар, які не дазволіць дзяржаўныя сродкі, укладзеныя ў двухпавярхо-вы дзіцячы сад з басейнам і двухпавярховую школу, выкінуць на вецер. Застаецца спадзявацца на гаспадарлівасць.

                                       Марына Станіславовіч, в. Куршынавічы

  Станіславовіч, М. Куршынавічы. З гісторыі вёскі / Марына Станіславовіч // Краязнаўчая газета. – 2009. – № 41. – С. 6; № 42. – С. 6; № 43-44. – С. 6; № 45. – С. 6.

ПАМЯЦЬ РОДНАЙ ЗЯМЛІ

 Марына Станіславовіч, настаўнік гісторыі Куршынавіцкай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

Вялікая Айчынная вайна закончылася 64 гады назад. Кожны трэці беларус ахвяраваў жыццём дзеля свабоды Радзімы, y кожнай сям’і жыве незагойны боль за загінуўшага брата, родзіча — жніво вайны было багатае. 3 кожным годам усё менш застаецца сведкаў і ўдзельнікаў гэтай самай кровапралітнай вайны ў гісторыі чалавецтва, якія маглі б расказаць пра яе.

Большая частка сучаснай моладзі мала што ведае пра трагічныя падзеі 1941—1945 гг. Дзеля таго каб пазбегнуць паўтарэння трагедыі, неабходна, знаёмячы дзяцей з ваенным ліхалеццем праз краязнаўчую працу, урокі сустрэч з відавочцамі і ўдзельнікамі гэтай вайны, садзейнічаць фарміраванню патрыятызму сярод моладзі. Менавіта краязнаўчая праца дае нам магчымасць праз факты, з’явы і вобразы больш дасканала і асэнсавана вывучаць гісторыю Беларусі на прыкладзе гісторыі сваёй малой радзімы. Безумоўна, гэта дапамагае дзецям y станаўленні светапогляду, вучыць іх захоўваць каштоўнасці гісторыі, культуры, прыроды, паглыбляць веды пра значныя падзеі мінуўшчыны і сучаснасці. Краязнаўчая работа здольная сфарміраваць y маладога пакалення эмацыянальна афарбаваныя адносіны да тых ці іншых гістарычных фактаў, патрэбная для пачуццёвага пранікнення ў гісторыю.

Акрамя таго, краязнаўства вучыць школьнікаў атрымліваць веды, абапіраючыся на першакрыніцы. Вынікам нашай крапатлівай працы стала стварэнне ў 2003 г. школьнага музея. Калі мы займаліся зборам экспанатаў, то абавязкова сустракаліся са старэйшымі жыхарамі вёсак, з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Больш падрабязнае апісанне гісторыі станаўлення і развіцця краязнаўчай дзейнасці вучняў Куршынавіцкай сярэдняй школы можна прачытаць y часопісе «Пазашколь­нае выхаванне» (2008, № 11), a таксама ў навукова-метадычным выданні «Беларускі гістарычны часопіс» (2008, № 12).

Падчас пошукава-даследчай працы была арганізавана спроба сабраць, абагульніць і сістэматызаваць інфармацыю пра падзеі ваеннага ліхалецця ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта своеасаблівая заяўка на ўключэнне старонкі гісторыі нашай спадчыны ў агульную гісторыю Радзімы. Гэта і спроба паказаць на прыкладзе краязнаўчай працы Куршынавіцкай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна працэс ідэалагічнага выхавання юнага пакалення.

Мэта артыкула — паказаць мужнасць і гераізм беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на прыкладзе гераічных старонак малой радзімы, a таксама выхаваўчую і адукацыйную функцыі краязнаўства ў сістэме пазашкольнай работы.

   Задачы

 

  1. Даследаваць асобныя этапы гераічных старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, якія сведчаць пра вялікі ўклад беларускага народа, y тым ліку і жыхароў нашай вёскі, y перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
  2. На аснове сабранага дакументальнага матэрыялу і запісаў успамінаў сведкаў ваеннага ліхалецця раскрыць сутнасць акупацыйнага рэжыму, палітыкі генацыду і фактаў насілля ў гады вайны.

Праца выканана на базе краязнаўчага музея Куршынавіцкай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна.

Памяць роднай зямлі

I цвіце сон-трава, і звініць сон-трава —

Гата памяць зямлі прарастае.

I цвіце сон-трава, і звініць сон-трава —

Нашы душы гукае, гукае…

Вераломны напад гітлераўскай Германіі перарваў мірнае жыццё нашай краіны.

3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны народ стаў на абарону сваёй Радзімы. Не абмінула ліхалецце і Ляхавіччыну. Дваццаць чацвёртага чэрвеня 1941 г. на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна каля вёскі Завінне 55-я стралковая дывізія ўступіла ў баі з ворагам, y якіх загінула шмат савецкіх салдат. Толькі ў брацкай магіле ў вёсцы Завінне пахаваны больш за 200 воінаў. На месцы бою на рацэ Шчара ў 1967 г. быў насыпаны Курган Славы.

У першыя дні вайны больш за 60 чалавек з вёскі Куршынавічы ўліліся ў рады Чырвонай арміі. Не ўсе дажылі да светлага Дня Перамогі. Дзесяць воінаў-землякоў развіталіся з жыццём на франтах вайны.

Прапалі без вестак: A. І. Татарыновіч, A. А. Татарыновіч, Б. I. Шпак, У. А. Шпак. Летам 1944 г. ад рук бандытаў загінулі А. Ф. Гаўдзіс, I. А. Жыжа, I. М. Татарыновіч.

Ужо ў першыя дні вайны германскія войскі сустрэлі ўпартае супраціўленне войскаў Чырвонай арміі. У гісторыю ўвайшлі шматлікія прыклады мужнасці і гераізму савецкіх лётчыкаў і салдат.

   3 успамінаў Б. С. Татарыновіча (1933 г. нар.), жыхара в. Куршынавічы

 У першыя дні вайны я назіраў за боем нашых лётчыкаў. Самалётаў савецкіх было тры. Адзін змагаўся ў раёне в. Смаленікі, a другі — збоку Лапаціч, трэці — акурат каля майго хутара. Толькі бой гэты быў няроўны. На адзін наш самалёт прыходзілася тры варожыя.

Затаіўшыся на ўскрайку бульбянога поля, каля маладога ельніку, я сачыў за паветраным боем нашых адважных лётчыкаў. Так хацелася тады ім дапамагчы. Але ўсе яны былі збіты немцамі.

Першым загарэўся самалёт, які змагаўся кяля в. Смаленікі, a потым другі з боку Лапаціч. Хутка я заўважыў полымя з левага боку самалёта. Адзін лётчык выскачыў з парашутам, a другому гэта ўдалося пры пасадцы самалёта. Ён быў паранены ў нагу. Як толькі самалёт спыніўся, адразу ж адбыўся выбух бензабакаў. Самалёт ахапіла полымя, і да яго нельга было падступіцца. У гэтым полымі зажыва гарэў трэці лётчык. Ніхто не мог дапамагчы яму.

Той лётчык, што выскачыў з парашутам, папрасіў нашых жанчын прынесці зношанае палатно, каб перавязаць нагу параненаму сябру. Майго бацьку ён папрасіў запрэгчы каня і адвезці іх на станцыю ў Буды. Што ён і зрабіў.

Я помню і сёння, што самалёт ІЛ-2 меў 12-ты нумар. Параненаму лётчыку аказалі медыцынскую дапамогу, a потым ім дапамаглі дабрацца да чыгуначнай станцыі ў Буды. Лётчыкі прасілі пахаваць баявога сябра Івана.

Ноччу мужчыны збілі дамавіну і пахавалі лётчыка на невялічкім узгорку каля сасны, што расце і па сённяшні час, y пачатку вёскі.

Нa часова акупіраваных тэрыторыях устанаўліваецца рэжым тэрору і насілля. Ахвярамі захопнікаў y першую чаргу сталі актывісты, камсамольцы і камуністы. 3 першых дзён агрэсары ўчынялі масавыя расправы над мірным насельніцтвам. У ліпені 1941 года немцы расстралялі дэпутатаў Куршынавіцкага сельсавета Іосіфа Францавіча Галіцкага і Уладзіміра Вікенцьевіча Грыба і актывістаў Івана Вікенцьевіча Грыба і Аляксандра Станіслававіча Жыжа.

 3 успамінаў дачкі расстралянага карнікамі I. Ф. Галіцкага Марыі Іосіфаўны Галіцкай

 Вельмі цяжка было ў час вайны. Мой тата быў старшынёй Куршынавіцкага сельскага савета, таму вельмі часта ездзіў на розныя зборы. Ён нават бачыў Леніна.

Аднойчы для нашай сям’і наступіла страшная гадзіна. Ноччу, калі ўсе спалі, да нашай хаты пад’ехала машына з немцамі. Пастукалі ў дзверы. Гэтак маглі стукаць толькі немцы. 3 нас, дзяцей, ужо ніхто не спаў. Быццам бы прадчуваючы бяду, моцна забілася сэрца. 3 прыходам немцаў y хату ўсім стала зразумела, за кім прыехалі. Калі ўсе былі ў двары, я выбегла з хаты і пачала прасіць, каб адпусцілі майго тату.

Але праклятыя немцы не слухалі. Я яшчэ доўга бегла за машынай па вёсцы, слёзна просячы адпусціць бацьку. Толькі вось ні мае просьбы, ні дзіцячыя слёзы не змаглі выратаваць ад смерці дарагога нам чалавека. Да нашай хаты немцаў прывёў чалавек з нашай вёскі, але я вам не скажу яго імя. Ён ужо даўно памёр. У той час мой тата і гэты чалавек нечага паспрачаліся. У тую ноч немцы забралі не толькі тату. Усіх іх расстралялі.

 Трохі адпачыўшы, Марыя Іосіфаўна сказала:

Нас y сям’і было восем дзяцей. Мы стараліся дапамагаць маме, але з цягам часу станавілася ўсё цяжэй. Немцы прымушалі моладзь працаваць y асноўным y лесе. Мы павінны былі з бярвёнаў рабіць дылі (тоўстыя доскі. — Аўт.) і вымошчваць імі дарогу з Будаў y Куршынавічы. Гэта зараз добрая дарога, a некалі з прыходам дажджоў была вельмі дрэнная. Яны баяліся ездзіць па нашых дарогах, на якіх партызаны часта пакідалі “гасцінцы”, асабліва нямецкія афіцэры. Пасадзяць двух чалавек на капот машыны і едуць гэтак па дарозе да Куршынавіч. Мне таксама прыйшлося ехаць на машыне разам з маёй сяброўкай, з якой мы сядзелі, моцна абняўшыся, і малілі Бога, каб толькі неаказалася ў гэты дзень замініравана дарога.

А 23 сакавіка 1943 года ўся вясковая моладзь павінна была з’явіцца ў камендатуру, якая размяшчалася ў Мядзведзічах, для рэгістрацыі. Ды толькі ўсё гэта быў падман. Усіх, хто прыйшоў y той дзень y камендатуру, пагрузілі ў машыны і вывезлі ў Германію.

Акрамя працы ў лесе жыхарам нашай вёскі неабходна было здаваць немцам хлеб, малако, яйкі, мяса, a яны ўжо выпісвалі нам паперу, якая сведчыла аб тым, што было здадзена. Толькі ім гэтага было мала. Яшчэ і паліцаі хадзілі па дварах. Калі ведалі, што ў каго ёсць конь, карова, свінні, таксама забіралі. Не грэбавалі нават курамі.

3 людзей спаганялі падушны, пазямельны, адміністрацыйны падаткі, страхавы збор. Сялянам даводзіліся нормы абавязковых паставак, грашовыя падаткі. Плацілі падаткі і на ўтрыманне мясцовых акупацыйных улад.

 Палітыка генацыду

 Ha захопленай тэрыторыі былі абмежаваны грамадзянскія правы мясцовых жыхароў, абвешчана надзвычайнае становішча. Насельніцтва падлягала абавязковаму ўліку, забаранялася дзейнасць усіх арганізацый, правядзенне мітынгаў і сходаў. Уводзіўся прапускны рэжым, дзейнічаў каменданцкі час.

 3 успамінаў Л. I. Кірылік

 Дваццаць чацвёртага чэрвеня 1941 года было чуваць за далёкім лесам, што ішлі баі. I нам здавалася, што ніколі не заціхнуць гэтыя жудасныя выбухі снарадаў і бомбаў. Бой працягваўся да самай позняй ночы. 3 першымі промнямі сонца немцы зноў пачалі бой. Дваццаць пятага чэрвеня ў баі за наш раён каля вёскі Куршынавічы быў збіты савецкі самалёт. Жыхары гэтай вёскі казалі, што лётчыкі загінулі.

Недалёка ад майго хутара таксама быў збіты савецкі самалёт, але ён упаў y балота, якое знаходзілася акурат з кіламетр ад маёй сядзібы. На жаль, лётчыкі засталіся ў самалёце. Калі мы дабеглі да краю балота, то ўбачылі, што большая палова самалёта была ў вадзе. Доўгі час толькі частка крыла з чырвонай зоркай заставалася на паверхні балотнай гаці. 3 цягам часу знікла і яна.

Нядоўга прыйшлося чакаць прыходу немцаў. Наступнага дня з самага рання з’явіліся на машынах і матацыклах. Як яны казалі, новы парадак устанаўліваць. Толькі вось гэтага парадку мы не бачылі. Марадзёрства ды шматлікія забойствы мірных жыхароў — усё, на што яны былі здатныя. Нават выдалі нам нямецкія прапускі, ці аўсвайсы, як казалі немцы, без якіх нельга было пайсці ў другую вёску. Калі не было той бумажкі, дык маглі адвесці ў камендатуру, якая размяшчалася ў Мядзведзічах. Там быў нямецкі гарнізон. У 1942 годзе ў нашых лясах з’явіліся партызаны. Казалі, што гэта былі лазоўцы. Чаму лазоўцы? Бо партызанскі атрад насіў імя Лазо. Мы таксама дапамагалі ім y нялёгкай іх справе. Хто адзенне цёплае даваў, a хто — харчы. Я не раз хлеб для партызан пякла, за якім яны прыходзілі ноччу. Вядома ж, страшна было жыць пад немцам. Не дай бог даведаліся б, што я выпякаю хлеб для партызан, дык забілі б усю маю сям’ю, нават дзетак маіх не пашкадавалі б. Хаця не абышло няшчасце і мяне.

Гэта здарылася ў лістападзе 1943 года. Быў праліўны дождж. Позна ноччу ў акно ціха пастукалі. Толькі гэтак мог пастукаць свой чалавек. Мой гаспадар адчыніў дзверы. У хату ўвайшлі трое партызан. Яны папрасілі пераапрануцца і паесці. Доўга яны не затрымаліся. Адзін з іх, відаць, старэйшы быў, сказаў, каб я вынесла іх адзенне і схавала дзе-небудзь. A то не дай бог немцы заглянуць. Як y ваду глядзеў іх камандзір.

Адзенне тое я вынесла на гарышча сарая. Ды толькі добра нe схавала. Хацела раніцай памыць, але не паспела. Да таго часу немцы не прыязджалі на хутар. Не прайшло і гадзіны, як мы паляглі спаць. A немцы ўжо на машынах дзвюх з’явіліся на наш падворак. Штосьці незразумелае гергеталі. Адзін афіцэр на ламанай рускай мове спытаў пра партызан. Мой гаспадар сказаў, што ніколі не бачылі іх. Быў зроблены вобыск. Нічога падазронага не знайшлі ні ў хаце, ні ў хлявах. Толькі збіраліся ад’яздаць, як адзін з немцаў захацеў яшчэ раз праверыць гарышча. I трэба ж было гэтаму здарыцца! Знайшлі-такі! Відаць, дрэнна было прыкрыта саломай. Па­выганялі нас усіх на вуліцу і пачалі моцна біць майго Ігнація, a потым некалькі разоў прыкладам стукнулі і мяне. Мне і сёння незразумела, чаму мяне з дзеткамі пакінулі жывымі. Толькі вось майго каханага закінулі ў машыну, бо сам ён не мог ісці, і павезлі ў Мядзведзічы. Адтуль ён не вярнуўся. Разам з другімі арыштаванымі завезлі ў Ганцавічы. Там таксама іх катавалі, a потым расстра-лялі. Толькі пахаваць па-людску не змаглі. Я нават не ведаю, дзе іх расстралялі. У мяне і сёння ляжыць гэты нямецкі пропуск.

 3 першых дзён акупацыі германскія агрэсары ўчынялі масавыя забойствы камуністаў, камсамольцаў, актывістаў савецкай улады, прадстаўнікоў інтэлігенцыі, усіх, хто ўяўляў «небяспеку» і адмоўна ставіўся да выканання загадаў нямецкіх улад.

Масавае знішчэнне людзей ажыццяўлялі асобыя аператыўныя групы, якія падзяляліся на спецыяльныя і аператыўныя каманды. Перад імі ставіліся задачы ўтаймавання захопленых торыторый, выяўлення і знішчэння палітычна небяспечных асоб.

Захопнікі стварылі сістэму турмаў і канцэнтрацыйных лагераў смерці, дзе без суда і вызначэння тэрмінаў зняволення знаходзіліся сотні тысяч людзей. Найбольш буйнымі сярод іх былі Асвенцым, Бухенвальд, Дахаў, Майданак, Трасцянец, Трэблінка, Саксенгаўзен.

 3 акта Баранавіцкай гарадской камісіі аб масавым знішчэнні савецкіх грамадзян y г. Баранавічы і яго ваколіцах і аб выгнанні іх y фашысцкае рабства гітлераўскімі захопнікамі ў 1941-1944 гадах

 …В сентябре 1941 года на расстоянии 22 км от г. Барановичи около железнодо­рожной станции Лесная был создан лагерь для военнопленных № 337, в котором посто­янно содержалось до 55 тыс. человек.

В г. Барановичи, в центральной тюрьме, было организовано отделение лагеря № 337, где количество военнопленных доходило до 20 тыс. человек.

В декабре 1941 г. в г. Барановичи для со­ветских граждан еврейской национальности создаётся гетто, в котором было стариков, женщин и детей до 15 тыс. человек.

В 1942 г. в 18 км от г. Барановичи по шоссе Барановичи — Новогрудок, в имении Колдычево, был создан концлагерь для мир­ных советских жителей всех славянских на­родов, в котором содержалось до 10 тыс. мужчин, женщин и детей.

Созданные лагеря имели незначительное количество помещений летнего типа без пе­чей и нар, вмещавшие 30—40 % заключён­ных. Территория лагерей огораживалась не­сколькими рядами колючей проволоки, устанавливалась усиленная охрана с исполь­зованием дзотов, прожекторов, специально выдрессированных собак и даже вкопанных в землю танков. Общение с внешним миром заключённым воспрещалось, а также не раз­решались передачи продуктов. За попытки получить что-либо из продуктов или из одеж­ды заключённые расстреливались.

В лагерях гитлеровцы установили голод­ный режим при непосильном, изнуряющем физическом труде, что неизбежно вызывало массовые эпидемии инфекционных заболева­ний (сыпной тиф, дизентерия). Во всех лаге­рях медпомощь заключённым не только не оказывалась, а наоборот, создавались усло­вия для ещё большего распространения бо­лезней и увеличения смертности.

Нe абмінуў трагічны лёс і некаторых жыхароў вёскі Куршынавічы. Восем чалавек былі адпраўлены ў Калдычэўскі канцэнтрацыйны лагер. Яны раздзялілі лёс 22 тыс. палонных, змешчаных y ім.

   Дэпартацыя беларусаў y Германію

 Адна з трагічных старонак Вялікай Айчыннай вайны — дэпартацыя насельніцтва нa прымусовую працу ў Германію, Аўстрыю, Чэхію і іншыя краіны, куды гвалтоўна вывезлі каля 400 000 чалавек з Беларусі. Сярод іх было больш за 500 чалавек з Ляхавіцкага раёна. 3 вёскі Куршынавічы гвалтоўна вывезена на прымусовую працу ў Германію 29 жыхароў.

 3 успамінаў Франі Адамаўны Хадар

  Немцы вельмі смелымі былі толькі днём, a ноччу баяліся ездзіць па вёсцы. Помню такі выпадак здарыўся. Кожны дзень, як толькі пачне змяркацца, мама ішла ў лес. Там y нас карова была схавана ад немцаў, a мы заставаліся дома адны. Тата быў y арміі. Аднаго дня, як толькі пачынала змяркацца, да нашай хаты пад’ехала машына з немцамі. Разам з імі быў Антон з нашай вёскі. Чуем, нешта моцна вельмі спрачаюцца, a адзін з нямецкіх салдатаў трымае гранату ў руках. Гэта мы ўжо потым даведаліся, што яны прыехалі партызан лавіць. Хтосьці ім сказаў, што яны ў нашай хаце адпачываюць. Доўга прыйшлося Антону ўпэўніваць немцаў, што ў хаце толькі адны дзеці. Як потым высветлілася, яго ў пачатку вёскі ўзялі, калі ён ішоў па вуліцы, для таго, каб паказаў нашу хату. Я не ведаю, якім цудам удалося гэтаму чалавеку ўпэўніць нямецкага афіцэра пайсці і праверыць, ці сапраўды ў доме ёсць партызаны. Але пасля таго як немцы пабывалі ў хаце і ўпэўніліся ў словах Антона, яны паехалі назад.

А яшчэ помню, што 23 сакавіка 1913 года моладзі неабходна было з’явіцца ў камендатуру, якая знаходзілася ў Мядзведзічах, для рэгістрацыі. Толькі гэта ўсё было глупства. Усе, хто прыйшоў у гэты дзень у камендату-ру, былі вывезены ў Германію. Мая сястра, Жыжа Марыя Адамаўна, таксама не вярнулася з Мядзведзічаў у той дзень і была адпраўлена ў Германію.

Немцам мы здавалі малако, хлеб, яйкі, а яны ўзамен на гэта нам выдавалі квіткі.

 З успамінаў Марыі Рыгораўны Абражэвіч

 Дваццаць трэцяга сакавіка моладзі нашай вёскі неабходна было прайсці рэгістрацыю ў нямецкай камендатуры, якая размяшчалася ў Мядзведзічах. Прыехаўшы ў Мядзведзічы, мы заўважылі шмат моладзі і з іншых вёсак. 3 Мядзведзічаў нас павезлі на чорных крытых машынах у Баранавічы. Там мы былі ў лагеры да вечара, а потым, калі прыехалі яшчэ такія ж машыны з людзьмі, нас усіх пагрузілі ў грузавыя вагоны цягніка і па-везлі. У кожным вагоне былі немцы. Мы ведалі толькі адно, што вязуць нас на працу ў Германію, а ці вернемся назад, ніхто не ведаў.

Першы лагер, у якім нас выгрузілі, знаходзіўся ў польскім горадзе Граева. Цягнік з вагонамі, на якім нас прывезлі, падагналі блізка да лагера. Усім было загадана выйсці з вагонаў. Людскі крык змешваўся з брэхам нямецкіх сабак, якія кідаліся на людзей. Каб супакоіць людскі натоўп, нямецкія салдаты пачалі страляць з аўтаматаў у паветра. Хутка людскія крыкі заціхлі. Было вельмі страшна.

Усім было загадана стаць адзін за адным і ісці па калідоры, зробленым з калючага дро­ту, паабапал якога стаялі нямецкія салдаты з сабакамі. Затым мужчын і жанчын раздзялілі. Потым было загадана ўсім распрануцца. У канцы нашага калідора стаяла карыта з нейкай вадкасцю з непрыемным пахам. Усім неабходна было ёю мазаць галаву. У каго былі доўгія валасы, іх абразала немка-паіцай. Затым ішлі ў лазню пад дожджык з халоднай вадой. Пасля гэтай лазні я моцна захварэла. Ды і не дзіва. Надвор’е ў той дзень было пасмурнае і хадоднае. Імгліў дождж.

Ніколі не думала, што змагу паправіцца. Лякарстваў ніхто не даваў, Не было для нас і ўрача.

Адзенне наша забралі на дызінфекцыю, а потым прынеслі назад. Абавязковай была маркіроўка на адзенні: спачатку кожнаму з нас быў прызначаны нумар. Мой нумар быў 580. У Граева былі некалькі дзён. Потым нас завезлі ў другі лагер, які знаходзіўся ў нямецкім горадзе Штутгардзе. Гэты лагер увесь час нечым крапілі. Людзі сталі вельмі моцна хварэць і паміраць. Напэўна, у сувязі з гэтым апрацоўвалі.

Жылі ў дашчаным бараку, які быў абнесены калючым дротам. Выходзіць з яго забаранялася. Днём можна было высці па невялікую пляцоўку перад баракам і трохі пахадзіць. Кармілі вельмі дрэнна. Давалі адну бульбіну вялікую ці дзве меншыя. Два немцы прыносілі ў барак флягу з супам з конскай нагой. Нага была для навару. Гэта быўтакі суп для нас. За тры месяцы, што прабылі ў Штутгардзе, у нас з голаду пачалі апухаць ногі.

Праз тры месяцы павезлі нас у другі ла­гер у горад Штральзунд. Тут нас пасылалі працаваць не толькі на палявыя работы, але і на фермы. Працавалі вельмі шмат, акармілі таксама дрэнна, як і ў Штутгардзе. Потым мяне, разам з некалькімі такімі вязнямі, як я, забраў да сябе адзін немец. Выбіраў на работу быццам бы жывёлу.

Абавязковай была маркіроўка адзення з апазнавальным знакам у выглядзе чатырохвугольніка на блакітным фоне з белым надпісам «Ost», што азначала “ўсходні рабочы”. У гэтага немца палолі буракі, кароў даілі. Тут нам ужо лепей стала з ядой. Кожнаму на тыдзень давалі невялікі бохан хлеба. Праўда, бульбы можна было есці ўволю. Гатага ніхто не шкадаваў, а калі кароў даіла, то ўпотай ад гаспадара крала малако. Вечарам ужо да бульбачкі можна было спарыць кубачак малачка на маленькай печцы. Жылі ў адным будынку з свіннямі.

У гатага немца працавалі не толькі беларусы, але і ўкраінцы, палякі, італьянцы. Быў каменданцкі час. Гаспадар заўсёды правяраў колькасць сваіх рабочых і наяўнасць маркіроўкі на адзенні. Забаронена было свабоднае перамяшчэнне пасля работы. Нельга было па вечарах збірацца паспяваць. Толькі кіно для ўстрашэння паказвалі. Затым нас перавезлі ў партовы горад Заснь. Там, у 1945 годзе, мы і сустрэлі доўгачаканае вызваленне.

Але нацысцкая Германія не толькі займалася дэпартацыяй насельніцтва. На аку­піраваных тарыторыях было створана шмат фірмаў,  канцэрнаў, гаспадарчых каманд, якія займаліся рэквізіцыяй прамысловай прадукцыі, харчавання, сыравіны і культурных каштоўнасцей. Абавязкова ўводзілася працоўная павіннасць. Да яе выканання былопрыцягнута каля 22 млн чалавек. Насельніцтва вымушана было плаціць непасільныя грашовыя падаткі. Пацвярджэннем вышэйсказанага з’яўляюцца распіскі і квітанцыі таго часу, атрыманыя нашымі краязнаўцамі ў адной з пошукавых экспедыцый у в. Стараселле ад Л. I. Міклашэвіч.

Аднак рэалізаваць эканамічную палітыку ў поўным аб’ёме захопнікі ен здолелі, таму што большая частка насельніцтва ставілася да яе негатыўна. Падаткі пастаянна павялічваліся. Насельніцтва адмаўлялася іх плаціць, а акупанты вымушаны былі прымяняць узброеную сілу.

Адной з важных формаў барацьбы супраць акупацыйнага рэжыму на захопленых тэрыторыях было масавае супраціўленне насельніцтва эканамічным і палітычным планам германскіх улад.

 Антыфашысцкае супраціўленне

 Найбольш дзейснымі формамі супраціўлення фашысцкай навале былі партызанскі рух, падпольная барацьба, агітацыйная прапаганда, эканамічны сабатаж, невыкананне дырэктыўных указанняў і загадаў ваенна-акупацыйных улад.

3 1942 г. на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна дзейнічалі партызанскія атрады: імя М. Шчорса, M. I. Кутузава, Г. К. Жукава, С. Лазо, A. С. Матросава, М. Ф. Сільніцкага, В. I. Чапаева. Арганізатарамі і кіраўнікамі партызанскага руху на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі І. М. Банаў, А. П. Брынскі, С. К. Дзесюкевіч. Асноўным касцяком гэтых атрадаў былі воіны і камандзіры Чырвонай арміі, якія не здолелі выйсці з акружэння, a таксама разведчыкі, радысты, накіраваныя з-за лініі фронту. Атрады здзяйснялі дыверсіі на жалезнай дарозе ў Ляхавіцкім і Ганца-віцкім раёнах, a таксама на шасэйных і грунтавых дарогах.

Поспех барацьбы супраць акупантаў шмат y чым залежыў ад супрацоўніцтва партызан і насельніцтва. Дзейнасць партызан падтрымлівалася большасцю мірнага насельніцтва.

 З успамінаў Леакадзіі Іосіфаўны Іваноўскай

 Я нарадзілася ў весцы Лапацічы. Дзявочае прозвішча — Татарыновіч. У сям’і было шасцёра дзяцей. Старэй­шым за ўсіх быў брат, Іосіф, a сярод дзяўчат — я. Да вайны закончыла сем класаў. Сёмы клас закончыла ў г. Баранавічы. Да вайны брат служыў y палякаў, a пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР — y Чырвонай арміі.

На пачатку вайны быў адкамандзіраваны ў Маскву, вучыўся на радыста. Затым камандаванне накіравала яго ў Баранавічы для стварэння падполля. На самалёце брата пераправілі цераз лінію фронту і высадзілі ў Машукоўскім лесе.

У снежні 1942 года праз лінію фронту была перапраўлена група дэсантнікаў пад кіраўніцтвам К. П. Арлоўскага. 3 арганізацыяй партызанскага атрада імя Лазо, якім кіраваў Арлоўскі, брат сказаў усім нам дапамагаць партызанам. Сястра шыла з парашутаў кашулі, рабіла бінты. Маці часта выпякала хлеб, a тата неаднойчы хадзіў y іншыя вёскі ў разведку. 3 1943 года брат застаўся працаваць y немцаў бухгалтарам. Я была ў яго сувязной. 3 нашай сям’і толькі я добра ведала Баранавічы, свабодна магла размаўляць на нямецкай мове, таму і выбар брата быў невыпадковы. Мне часта даводзілася хадзіць па вуліцах горада і запамінаць размяшчэнне нямецкіх устаноў.

Па вул. Савецкай за калючым дротам знаходзіўся лагер для ваеннапалонных. Падпольшчыкі даведаліся, што хутка вялікая партыя вязняў будзе расстраляна. Быў распрацаваны план уцёкаў. Нямалая роля ў здзяйсненні гэтага плана была адведзена і для мяне. Неабходна было ўважліва сачыць і запамінаць, як ходзяць нямецкія вартавыя. Засякаць, колькі часу вартавому спатрэбіцца прайсці з аднаго канца ла­гера ў другі. A потым, улучыўшы момант, перадаць вязням нажніцы і рукавіцы. Дзяўчына не так выклікала падазронасць y нямецкіх вартавых, як мужчына. Заданне было выканана.

Пасля вызвалення Чырвонай арміяй нашага раёна я засталася працаваць y г. Ляхавічы, ды толькі ненадоўга. Хутка атрымала павестку з ваенкамата. Мяне накіравалі на курсы радыстаў. Прывезлі ў Баранавічы, a потым вечарам пераправілі на вучэбны пункт, які размяшчаўся на станцыі Лясная. Тут нам выдалі зброю. Вучылі адрозніваць самалёты па малюнках. Прабылі мы ў Лясной 15 месяцаў, a потым нас пераправілі пад Гродна. Потым былі курсы тэлефаністак, a праз чатыры месяцы накіравалі на ўсходнія землі Германіі. Праз паўтара месяца Германія капітуліравала. На сцяне ў Берліне мы таксама пакінулі свае надпісы.

3 успамінаў Івана Іванавіча Лесніка

  У часы вайны я быў партызанскім сувязным. Mне неабходна было збіраць звесткі аб колькасці эшалонаў, якія рухаліся з фашысцкай тэхнікай і салдатамі на ўсход з Лунінца і на Баранавічы, аб колькасці нямецкіх салдат y бункерах, якія ахоўвалі жалезную дарогу, ды і наогул пра перамяшчэнні фашысцкіх войскаў праз тэрыторыю маёй вёскі Старыя Буды. Сабраныя звесткі перадаваў y партызанскі атрад імя С. Лазо 19-й брыгады імя Молатава.

У гэтым жа атрадзе змагаліся з ворагам і мае стрыечныя браты: Пятро Сцяпанавіч і Яўген Сцяпанавіч Леснікі. Партызанскі лагер дыслацыраваўся ў Машукоўскім лесе. Менавіта ў гэтым лесе ў дамоўленым месцы каля старога дуба адбываліся мае сустрэчы з партызанамі. Але часцей мы абменьваліся запіскамі, якія захоўваліся ў дупле дуба. Мяне вельмі добра ведалі Жук Антон з Пе-рахрэсця і Алена Віктараўна Пацкевіч. Яны зараз пражываюць y г. Ляхавічы.

Насельніцтва актыўна дапамагала партызанам прадуктамі харчавання, адзеннем, зборам і рамонтам зброі. Многія жыхары ўдзельнічалі ў баявых і дыверсійных аперацыях. Сустрэча партызан з наступаючымі войскамі Чырвонай арміі адбылася 6-10 ліпеня 1944 года, партызаны аказвалі ім пасільную дапамогу: рамантавалі дарогі, пабудавалі 9 мастоў і часовых перапраў, ачысцілі тэрыторыю ад асобных груп фашысцкіх захопнікаў.

 З успамінаў Івана Іванавіча Лесніка

  Пасля вызвалення Ляхавіцкага раёна ад фашысцкіх захопнікаў y чэрвені 1944 года я пайшоў y рады Чырвонай арміі, дзе прайшоў ваенную падрыхтоўку ў г. Вязьма, што пад Масквой. Затым мяне накіравалі ў Мінск. У Мінску быў сфарміраваны эшалон, які накіроўваўся на фронт.

У кастрычніку 1944 года мне пашчасціла трапіць y 3-ю гвардзейскую дывізію 8-й гвар-дзейскай артылерыйскай брыгады 214-га гвардзейскага Віцебскага Чырвоназнамённага ордэна Кутузава палка наводчыкам 122-й мінамётнай гарматы. Трацяя гвардзейская дывізія была рэзервам, і камандаваў ёю генерал-маёр Папоў.

Змагацца давялося з ворагам на тэрыторыі Літвы. Неўзабаве мы атрымалі звесткі, што фашысцкія танкі прарвалі абарону і рухаюцца ў накірунку пашых батарэй. Мы вырашылі рыхтавацца да бою. Разлікі занялі свае месцы. Усе ў напружанні чакалі танкаў, якія не прымусілі сябе доўга чакаць. Пры з’яўленні першых нямецкіх танкаў капітан Буланкоў аддаў загад падпусціць іх як мага бліжэй і толькі тады адкрываць агонь. Праз некалькі хвілін прагучала каманда: “Падрыхтавацца да бою!”.

3 кожнай секундай адлегласць скарачалася. Трыста, дзвесце, сто метраў… Напружанне расло. Кожны гарматны разлік ужо выбраў сабе мішэнь. Капітан рэзка ўзмахнуў рукой. Словы каманды прывялі ў рух усю батарэю. Ударылі па ворагу. Стралкі адкрылі ружэйна-кулямётны агонь па варожых бронетранспарцёрах. 3 палаючых машын выскоквалі гітлераўскія салдаты, але тут жа яны трапялі пад трапны агонь нашых салдат. Вораг, відаць, не чакаў такога супраціўлення. Мы бачылі, што некаторыя варожыя танкі падаліся назад, каб схавацца за ўзгоркам.

Першы націск быў адбіты. Толькі сем фашысцкіх танкаў засталіся дагараць на полі бою. У гэтым баі мною былі падбіты два танкі. За гэта я быў прадстаўлены да ўзнагароды “Медаль за мужнасць». У наступных баях мы падтрымлівалі агнём пяхоту, рухаючыся ў накірунку да граніцы Усходняй Прусіі.

У пачатку снежня 1944 года нашы войскі з баямі выйшлі да Усходняй Прусіі. Пpaгучала каманда: “Замацаваць артылерыйскія гарматы і акапацца!”. Тут прастаяла наша батарэя да 13 студзеня 1945 года. Ішла падрыхтоўка да самага магутнага наступлення на тэрыторыі фашысцкага логава. 13 студзеня 1945 года y шэсць гадзін раніцы прагучала каманда: “Падрыхтавацца да бою!”. Ад камандавання ішло ўказанне камандзіру ўзвода лейтэнанту Каралёву, як весці бой.

Праз некаторы час прагучала каманда: “Па мішэні нумар адзін – беглы агонь!”. Бой працягваўся дзве гадзіны. Гэта была артпадрыхтоўка па ўсім фронце. Далейшыя нашы баі праходзілі на занятай пазіцыі. Затым 3-я гвардзейская дывізія была ў рэзерве Вярхоўнага Галоўнакамандуючага.

Мне давялося ўдзельнічаць y вызваленні Дрэздэна, Кёнігсберга, Берліна. 3 усіх баёў мне найбольш запомніўся бой за Кёнігсберг. З 27 па 28 лютага 1945 года 3-я гвардзейская дывізія, якой камандаваў генерал-маёр Папоў, займала агнявыя рубяжы на адкрытай мясцовасці на дзесяткі кіламетраў.

Ад самага Кёнігсберга мясцовасць была пакрыта льдом. З-за гэтага нельга было капаць траншэі для разліку. Гарматы і боепрыпасы засталіся стаяць на ледзяной паверхні. Гарматы ўмацоўваліся прама ў лёд.

Дваццаць восьмага лютага 1945 года нашай дывізіяй была праведзена артпадрыхтоўка. Магчыма, на ствол адной гарматы мы выпусцілі каля 40 снарадаў. Нам тады здалося, што ўжо ні аднаго жывога месца не засталося, не гаворачы ўжо пра людзей.

Спакойна і ціха стала на нашым участку фронту. Але гэта цішыня была нядоўгай. Немцы пачалі весці агонь па нашых агнявых пазіцыях. Мы таксама адкрылі агонь з сваіх знакамітых «кацюш». Нямецкія гарматы змоўклі. Затое потым на нашы пазіцыі немцы кінулі танкі. Вельмі цяжка нам давялося з-за таго, што мясцовасць была адкрытая. Ды і снарады ў нас засталіся толькі фугасныя. Але ўсё ж мы здолелі адбіць гэту танкавую атаку ворага.

Бой быў вельмі цяжкі. Шмат загінула і нашых салдат. Мяне параніла асколкам снарада ў левы бок, але я не пакінуў поля бою. Разлік быў поўнасцю выведзены з баявой гатоўнасці. Тады наводчыкам становіцца намеснік камандзіра палка па палітчасці маёр Афоній. Я, сцякаючы крывёю, зараджаў яму гармату. Варожыя танкі мы так і не прапусцілі. Праз некаторы час да нас падаспелі санітары і, выдаліўшы асколак, зрабілі мне перавязку. Яны перавязвалі параненых салдат і рыхтавалі іх да адпраўкі ў шпіталь.

Праз некаторы час на пазіцыю прыбыў камандзір 3-й гвардзейскай дывізіі генерал-маёр Папоў і камандзір нашага 214-га гвардзейскага палка падпалкоўнік Новікаў. Ён выступіў перад салдатамі з наступнымі словам: “Таварышы салдаты! Ваш Кёнігсбергскі гераічны подзвіг увойдзе ў гісторыю. Вечная памяць героям, якія загінулі ў баях!…”.

За гэты бой я быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём “За баявыя заслугі”. ІІрыкладна ў канцы сакавіка 1945 года, пасля шпіталю, я быў накіраваны ў сваю вайсковую часць 214-га гвардзейскага палка 3-й дывізіі, дзе і працягваў біць ворага.

У Берліне мне таксама давялося пабываць, таму што нашу дывізію перакінулі для нанясення асноўнага агню пa Рэйхстагу. Пасля капітуляцыі Германіі нашу дывізію накіравалі ў Манголію, дзе мы падышлі да граніц Маньчжурыі. Тут нам ужо давялося ваяваць з японскімі самураямі. I толькі ў снежні 1946 года я быў дэмабілізаваны.

 З успамінаў Ядаігі Міхайлаўны Ходар

 Шостага студзеня 1944 года на дарозе ў Брадах партызанамі быў пакінуты “падарунак” немцам. На гатай міне ўзарвалася павозка з паліцаямі, якія ехалі разам з немцамі ў напрамку Мядзведзічаў. Раз’юшаныя немцы сагналі жыхароў бліжэйшых хутароў Куршынавічаў, якія стаялі недалёка ад той дарогі, і павялі ўсіх нас y Новы двор на расстрэл. Нe выказаць таго страшнага моманту, які нам давялося ў той дзень перажыць. Мама нас усю дарогу супакойвала. У думках мы развітваліся з жыццём. Калі мы былі ўжо блізка да месца расправы, на дарозе з’явіўся легкавы аўта-мабіль y суправаджэнні матацыклістаў. I тут здарылася непрадбачанае не толькі для нас, але і для немцаў, якія вялі нас на расстрэл.

Легкавы аўтамабіль рэзка затармазіў. Адчыніліся дзверы і на дарогу выйшаў нямецкі афіцэр гадоў сарака. Ён паклікаў афіцэра, які ўзначальваў гзты смяротны эскорт, і пачаў распытваць пра нас. Доўга яны аб нечым спрачаліся. Той афіцэр, які вёў нас на расстрэл, часта паўтараў слова «партызан». Затым, махнуўшы на яго рукой, нямецкі афіцэр звярнуўся да нас на польскай мове. Ён спытаў: «За што вас вядуць на расстрэл?».

ІІерабіваючы адзін аднаго, людзі пачалі расказвадь яму, што іх вядуць расстрэльваць за партызанскую міну, якая ўзарвалася на дарозе недалёка ад іх хутароў. Пасля гэтага нямецкі афіцэр разка павярнуўся да таго афіцэра, які вёў нас на смерць, і загадаў яму ўсіх адпусціць. Доўга той не згаджаўся з загадам старэйшага па званні немца, aпотым усё ж такі нас адпусцілі дамоў.

Уce мы, хто тады перажыў гэту жудасную мінуту, дамоў но вярнуліся. Уцяклі ў лес, y Навінкі. Там яшчэ з пачатку вайны былі выкапаныя намі зямлянкі. У іх мы і жылі да прыходу Чырвонай арміі.

 3 успамінаў Уладзіміра Mацвеевіча Шпака

 У нашай сям’і было шасцёра хлопцаў. Старайшы брат Пятро як да вайны, так і падчас яе працаваў працаваў на чыгуначнай станцыі ў Новых Будах. Таму і не быў вывезены на прымусовыя работы ў Германію. Ён меў сувязь з партызанамі. Пра гэта здагадаліся бацькі. Часта праводзіў партызан праз нямецкі патруль для здзяйснення дыверсій на чыгунцы. У ноч з 5 на 6 студзеня 1944 года партызаны зрабілі засаду на немцаў. Па іх звестках, раніцай 6 студзеня павінен быў ехаць важны нямецкі начальнік.

І сапраўды, раніцай ехалі нямецкія машыны, а партызаны ўжо чакалі іх у Брадах. Падрыхтавалі па дарозе і “гасцінец”, ды толькі на яго наехала павозка з паліцаямі. Партызаны расстралялі і немцаў з адной нямецкай машыны. Сілы былі няроўныя. Таму партызаны адступілі ў лес. Брат Пятро, ускочыўшы ў хату, крыкнуў, каб усе хутка апраналіся і разам з ім уцякалі ў лес. Гэта потым ён растлумачыў, што немцы гатовыя расстраляць усіх жыхароў бліжэйшых хутароў з-за дыверсіі партызан на дарозе.

Спачатку мы жылі ў сямейным лагеры, a потым на хутары Кірыліка Ігнація ў Стараселлі. Вясной перабраліся ў лясную зямлянку. І толькі з прыходам Чырвонай арміі змаглі вярнуцца ў вёску Куршынавічы. Шостага студзеня 1944 года немцы спалілі ўсе дамы, якія стаялі непадалёку ад дарогі, што праходзіла праз Буды, у тым ліку і наш.

 З успамінаў Франі Адамаўны Ходар

У пачатку ліпеня 1944 года мы ўжо ведалі аб хуткім вызваленні Чырвонай арміяй. У гэты час немцы вельмі былі раз’юшаныя. Дома начаваць мы баяліся, таму начаваць хадзілі пад лазню Болтуця, а потым за Балотнава ў лес уцякалі.

Доўгачаканы дзень вызвалення настаў. Мы з радасцю віталі нашых салдат. Толькі па лясах яшчэ бадзяліся невялікія групоўкі нямецкіх салдат і паліцаяў.

Доўгачаканае вызваленне, выпакутанае ў віхурныя ваенныя гады, прыйшло на беларускую зямлю! Каштоўнасць непераможнай сілы жыцця па-новаму асэнсоўвалася ў свядомасці людзей. Вялікія подзвігі, здзейсненыя нашымі прадзедамі ў імя любові да свайго краю, Радзімы, назаўсёды застануцца ў памяці народа. Ахвяраваўшы сваім жыццём дзеля незалежнасці роднага краю, яны далі магчымасць будучаму пакаленню жыць і працаваць пад мірным бязвоблачным небам.

 Практычная культурна-выхаваўчая дзейнасць краязнаўцаў

 З 2001 г. y Куршынавіцкай сярэдняй школе актыўна дзейнічае краязнаўчы гурток. Нам спатрэбілася тры гады карпатлівай працы, каб набыць рэчы для музея. У лістападзе 2003 г. з сабраных матэрыялаў ствараецца школьны музей. У ім праводзяцца музейна-педагагічныя заняткі для ўсебаковага вывучэння як рэчыўнага, так і дакументальнага матэрыялу. Часам y ім праходзяць і ўрокі гісторыі.

Напрыклад, пры вывучэнні тэмы «Жыццё першабытных людзей» дзеці змаглі не толькі ўбачыць каменную сякеру на старонках кнігі, але і патрымаць яе ў руках, бліжэй пазнаёміцца з  гліняным посудам, вырабленым людзьмі, якія жылі ў той далёкі час.

Пры вывучэнні ў IX і XI класах на ўроках гісторыі Беларусі тэмы «Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы» выкарыстоўваўся дакументальны матэрыял, які сведчыў пра сацыяльна-эканамічнае становішча Заходняй Беларусі і жыццё насельніцтва нашага раёна. Вучні даведаліся, якімі падаткамі абкладаліся сяляне і чаму беларуская мова на заходнебеларускіх землях знаходзілася ў заняпадзе. Дакументальны і рэчыўны матэрыялы выкарыстоўваліся і пры вывучэнні тэм «Беларусь y гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў», «Сельская гаспадарка ў Беларусі». Вучні наглядна пазнаёміліся з прыладамі працы селяніна (каса, серп, кросны, барана, саха, сякера, жорны), якімі ён карыстаўся на пачатку XX ст.

3 дзецьмі малодшага школьнага ўзросту праводзяцца заняткі, музычныя, літаратурныя вечарыны, віктарыны, урокі -сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Так, y студзені 2009 г. прайшоў урок-сустрэча “Памяць зямлі”, на які запрасілі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Л. I. Іваноўскую. Яна расказала пра сваё жыццё і ўдзел yвайне.

У музеі аформлены куток “Рэха мінулай вайны”. Вялікае значэнне для краязнаўцаў мае збор дакументаў, матэрыялаў і рэчавых экспанатаў для музея падчас турысцкіх экспедыцый y тыя месцы, дзе адбываліся ваенныя падзеі. Экспазіцыя музея напаўняецца фанатэкай «Жывыя галасы», зборамі матэрыялаў “Іх узнагароды”, “Народная слава”. Працягваецца пошукавая дзейнасць пра воінаў-землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, партызанаў і мірных жыхароў, закатаваных y засценках канцлагера ў Калдычаве.

Расце цікавасць гурткоўцаў да вывучэння роднага краю. Гэтаму спрыяюць экскурсіі з мэтай вывучэння як гістарычнага, так і ваеннага мінулага малой Радзімы. Вядзецца пошукавая работа па ўстанаўленні асобы савецкага лётчыка, які зажыва згарэў y самалёце ў чэрвені 1941 г.

На тэрыторыі нашай вёскі стаіць комнік дэпутатам Куршынавіцкага сельскага савета Уладзіміру Вікенцьевічу Грыбу і Іосіфу Францавічу Галіцкаму, расстраляным немцамі ў 1941 г. Юныя краязнаўцы нашай школы шэфствуюць над ім.

 Аперацыя «Памяць»

 Акрамя ўрокаў мужнасці праводзяцца аперацыі «Ветэран жыве побач», «Клопат». Вучні аказваюць дапамогу не толькі ветэранам, але і адзінокім старым людзям.

Неабходна зрабіць усё магчымае, каб школьнікі сталі сапраўднымі грамадзянамі Беларусі, былі здольнымі забяспечыць мірнае суіснаванне народаў ва ўмовах нацыянальных, рэлігійных, сацыяльных супярэчнасцей. Мы павінны імкнуцца да захавання міру і бяспекі, таму неабходна ведаць мінулы вопыт гісторыі, трагічныя старонкі нашай Радзімы, каб пазбегнуць памылак.

 Спіс выкарыстанай літаратуры

 Белуга, З. Н. Преступления немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии. 1941-1944 / З. Н. Белуга. – Минск.

Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск, 1967. – Т. 1.

Галубовіч, В. І. Эканамічная гісторыя Беларусі / В. І. Галубовіч. – Мінск, 1965.

Иоффе, Э. Правда о лагере смерти в Колдычево / Э. Иоффе // Чалавек і эканоміка. – 1994. – № 10. – С. 37-38.

Каваленя, А. А. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце другой сусветнай вайны) : вучэбны дапаможнік для 11-га класа / А. А. Каваленя [і інш.]. – Мінск, 2004.

Ліхараў, І. Другая сусветная вайна савецкага народа / І. Ліхараў // Беларускі гістарычны часопіс. – 2005. – № 5. – С. 54-61.

Потёмкин, П. И. Историко-художественная хрестоматия по Великой Отечественной войне / П. И. Потёмкин. – Москва, 1987.

Преступления немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии. 1941-1944. – Минск, 1963.

Преступные цели – преступные средства : документы об оккупационной политике фашистской Германии на территории СССР (1941-1944 гг.). – Москва, 1968.

Шерман, Б. П. И ужаснулась земля (факты, документы, свидетельства о зверствах немецких фашистов на территории города Барановичи и его окрестностях / Б. П. Шерман.– Минск, 1990.

 

Станіславовіч, М. Памяць роднай зямлі : [Вялікая Айчынная вайна ва ўспамінах жыхароў вёскі Куршынавічы] / Марына Станіславовіч // Гісторыя : праблемы выкладання. – 2009. – № 6. – С. 38-43 ; № 7. – С. 52 – 56.

3 успамінаў Марыі Міхайлаўны Супрыновіч

 Было гэта на шчадрэц, перад старым Но­вым годам. Прыехалі карнікі, акружылі ўсю вёску, абшуквалі хаты. Зайшлі ў дом Супрыновіча Сцяпана і засталі там партызана. Яго забралі, прывязалі на вяроўку і вадзілі па вёсцы, патрабуючы паказваць хаты, дзе жывуць партызаны. Зайшлі ў хату Пастарнакевіча Алеся, арыштавалі яго і прывялі ў дом Салодкай Ганны. Потым забралі Супрыновіча Сцяпана і яго сына. Прывялі таксама Дыдышку Аляксандра Іосіфавіча, сына Грыбіхі, бра­та Мані Занкаёвай і сына Алесі Бярэзікавай. Была з імі і невядомая партызанка. Усіх іх павялі да хаты Ганусі на Брэчкавы двор. Паклалі тварам на зямлю адзін каля аднаго і расстралялі. Стралялі па галовах. Пасля знялі з іх абутак, праверылі, ці жывыя, і стралялі яшчэ раз.

Калі немцы паехалі, сваякі забралі трупы і пахавалі. Мне давялося хаваць свёкра і дзевера. Праз некаторы час немцы зноў прыехалі і забралі ўсё, што засталося з адзення і абутку. Пра гэта страшна ўспомніць.

Запісала Н. Вольская.

 

3 успамінаў Марыі Міхайлаўны Супрыновіч //Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 280-281.

Описание боя, происходившего 10 апреля 1944 года

 8-го апреля вечером в штаб бригады поступило донесение. Привожу полностью текст: «Командиру бригады тов. Иванову. По данным разведки местного отряда дер. Залужье уточнено, что сего числа 8 апреля 1944 года с утра в гарнизон Липск дополнительно подтащили одну пушку, 1 миномет, 1 станковый пулемет. При по­пытке боевой разведки противника полиция подошла к дотам и попала на по­ставленную нами мину, в результате чего в 10 часов утра одному полицейскому оторвало ногу и второго легко ранило. После этого противник отошел без выстре­ла, было дано 2 красные ракеты, предполагаю, что это подготовка к 1-му Мая, но попытка может быть завтра. Командир местного отряда Харланов. 8 апреля 1944 года».

9 апреля вечером и ночью получаем от разведки отряда им. Матросова донесе­ния, что в направлении гарнизона Липск из других гарнизонов в гор. Барановичи подтягивается живая сила и техника на машинах.

Командир бригады тов. Иванов дает распоряжение командиру отряда «За Ро­дину» тов. Свирину: «Из разведданных видно, что противник концентрирует си­лы в гарнизоне Липск, а поэтому приказываю: со всей вооруженной силой к 6 часам утра 10 апреля 1944 года занять оборону в расположении отряда им. Ма­тросова по указанию командира отряда тов. Веренича, а последнему усилить по­сты и повести самую тщательную разведку».

Задача, поставленная перед данными отрядами, сводилась: не дать возможно­сти противнику проникнуть на левый берег реки Щара  и занять Залужье.

Командиру отряда им. Чкалова тов. Луценко и комиссару тов. Севруку постав­лена задача: вести наблюдение за противником с левого фланга обороны и не допустить противника с гарнизона Остров, а в случае появления — отразить. Дер­жать связь с отрядами в Залужье.

Одновременно дано распоряжение по гарнизону: «Командиру бригады № 19 им. Молотова к 6 часам утра 10 апреля 1944 года подтянуть всю вооруженную силу к левому берегу реки Щара».

Общую координацию боя обеспечивает тов. Веренич. В случае превосходства противника в живой силе и технике — отход через реку Щара по направлению дер. Святица по дороге или болоту. Связь держать внутриотрядную, со штабом бригады и бригадой им. Молотова.

Наши силы у дер. Залужье, т. е. основной участок предполагаемого боя, на 10 апреля определялись до 100 чел., имевшие на вооружении 6 ручных и один станковый пулемет, 17 автоматов и винтовки.

В 8 часов 30 минут 10 апреля противник численностью до 1500 чел., имевший на вооружении 2 бронемашины, 2 сорокапятимиллиметровых орудия, 2 баталь­онных и один ротный миномет, 3 станковых и 86 ручных пулеметов, 67 автома­тов и винтовки, пошел в наступление на деревню Залужье.

Цель наступления: разбить партизанскую группировку в дер. Залужье, забрать базу, выбить партизан из деревень Туховичи и Заберье, изъять скот, уничтожить деревни и отойти через Рогачи на гарнизон Остров. В течение дня выполнить задачу. Для руководства данной операцией в гарнизон Липск прибыл из Баранович гебитскомиссар. Наступление противника из дер. Липск шло четырьмя ко­лоннами […].

Устроив засаду на опушке леса в районе дороги Залужье — Любейки с целью не подпустить подкрепление партизан из дер. Туховичи, остальная сила против­ника (пьяные) шла по всему фронту от реки Щара до дороги Липск — Залужье под прикрытием артиллерийско-минометного огня и 2 бронемашин.

Первыми открыли огонь до прихода основных сил партизаны постов № 3. Пос­ле двухчасового боя, не имея патронов, отряд им. Матросова вынужден с пере­катами отступать, удерживаясь за каждый выгодный рубеж. Оттеснив партизан за реку Щара, противник, понеся большие потери, прекратил дальнейшее наступ­ление, а только порвал и разбросал мост через реку Щара, боясь подхода основ­ных партизанских сил с этого участка.

Колонны первая и вторая имели цель: с ходу ворваться в расположение лаге­ря, где встретиться с группами, наступающими слева. Встретив героическое со­противление партизан отряда «За Родину», ценой больших потерь (выходя 7 раз в атаку) они не могли оттеснить партизан на этом участке. Партизаны метким огнем клали десятки фрицев, не уступая своей территории, а на атаки против­ника выходили в контратаки вплоть до рукопашных схваток. Не выполнив своей задачи и потеряв около 78 чел. убитыми, противник вынужден отступить в гар­низон Липск. Бой был закончен в 4 часа 30 минут. Со стороны партизан был убит один человек и ранено 4, среди них тяжело ранен командир отряда «За Родину» тов. Свирин. Дополнительные материалы имеются в архиве бригады — боевых до­несениях.

Поставленная командованием бригады задача была выполнена полностью. В дан­ной операции особо отличился отряд «За Родину» (командир отряда тов. Свирин и комиссар отряда тов. Конопляник), который до конца боя удержал свои ста­рые позиции. В бою отличились командиры взводов тт. Савин, Гладиков, Гапанович, командир разведки Ханинев, командир отделения Конопляник и бойцы Слуц­кий, Наумович, Терлецкий, Шаула, Бурякин и многие другие, которые, подпус­кая противника на близкое расстояние, расстреливали в упор и обращали его в бегство.

Из отряда Матросова особо отличились в бою командир отряда Веренич, комис­сар отряда Желтогирко, командиры взводов Русакевич, Павлюченко и Пахамович, командир отделения Новикевич и бойцы Бань А., Бань И., Князев Ф. Дан­ные товарищи при взаимной выручке, останавливаясь на каждом выгодном ру­беже, в упор уничтожали наступающего врага.

Данный бой на долгое время остался в памяти противника и полностью за­крепил нашу дезинформацию противника о численности, вооруженности парти­зан. Вот почему на совещании в Барановичах с командирами гарнизонов против­ника начальник гарнизона дер. Липск настоятельно требовал об увеличении гар­низона и его дополнительном вооружении и поставил прямо вопрос, что без авиа­ции и танков наступать на партизан почти невозможно. […]

   

Описание боя, происходившего 10 апреля 1944 года //  Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 235-243.

 

У жніўні 41-га

 Менавіта чорным увайшоў у гісторыю вёскі Літва апошні летні месяц першага года Вялікай Айчыннай вайны. Ужо напрыканцы чэрвеня 1941-га асобныя часткі фашысцкай арміі акупіравалі большасць вёсак Ляхавіцкага раёна, у тым ліку і Літву. Праязджаючы на машынах і матацыклах, гітлераўцы кідалі дзецям, якія стаялі паабапал дарогі, цукеркі. Хіба маглі зразумець наіўныя дзіцячыя душы, што хаваецца за “добрымі” ўчынкамі акупантаў? Для гэтага спатрэбіўся час. I ён настаў праз няпоўныя два месяцы.

Раніца 15 жніўня, мабыць, самая трагічная за ўсю гісторыю вёскі Літва. Для шасці савёцкіх актывістаў яна стала апошняй у жыцці. На світанні роў машын разбудзіў усіх мясцовых жыхароў. Уладзіслава Мікалаеўна Марчык, якой на пачатак Вялікай Айчыннай споўнілася 9 гадоў, успамінае.

— Першым прачнуўся бацька, ён хуценька разбудзіў маці і з трывогай сказаў: “Нешта здарылася, каля нас спынілася машына”. I амаль тут жа ў пакой уварваліся карнікі з аўтаматамі. Яны адразу (напэўна, ведалі куды ісці) кінуліся ў суседні пакой, дзе знаходзіўся 20-гадовы брат Уладзімір. Прыкладамі аўтаматаў фашысты пагналі яго ў адным споднім адзенні ў машыну. Два салдаты засталіся і пачалі збіваць бацьку, патрабуючы паказаць сховішча з му­кой і крупамі. Потым пайшлі прэч з двара. Я і пяць сясцёр схаваліся за печкай і плакалі.

На світанні яшчэ пяцёра савецкіх актывістаў былі арыштаваны фашыстамі: сакратар сельсавета Міхаіл Іванавіч Гарбаты, намеснік старшыні сельсавета Сцяпан Міхайлавіч Серада, дэпутат сельсавета Антон Міхайлавіч Палонскі, а таксама Пётр Восіпавіч Канько і Міхаіл Васільевіч Палуда.

Родныя і блізкія былі ўпэўнены ў тым, што іх сыноў, бацькоў, братоў павезлі ў ляхавіцкую камендатуру. Аднак, фашысты вырашылі расправіцца з ні ў чым не павіннымі людзьмі (ці іх віна была ў тым, што яны марылі пра лепшую долю, працавалі не горш за іншых, клапаціліся пра аднавяскоўцаў, ці ў тым, што яны любілі сваю Радзіму, свой народ?) прама тут, у вёсцы. Паўдня каты ў склепе недалёка ад будынка старой школы здзекаваліся над мужчынамі, білі прыкладамі, прымушалі хадзіць па дошках, у якія ўбіты цвікі.

Жыхары суседніх дамоў чулі страшэнныя крыкі, сто­гны закатаваных людзей і рогат тых нелюдзяў, якія над імі здзекаваліся. У 15 гадзін усіх вяскоўцаў — і старых, і малых — сагналі да мясцовай сажалкі, дзе была выкапана вялікая яма. Раптоўна людскі натоўп расступіўся — каты пад дуламі аўтаматаў на расправу цягнулі (менавіта цягнулі, бо знясіленыя, збітыя не маглі самі зрабіць нават кроку) тых, хто яшчэ ўчора быў моцным і дужым.

— Я не вытрымала, і са словамі: “Уладзік, родненькі”, — кінулася да бра­та, — не хаваючы слёз расказваеУладзіслава Мікалаеўна. — Ён быў увесь у крыві, не могвымавіць ні слова. Нешта спрабаваў сказаць, але не атрымалася, толькі адкрыў вочы, моўчкі глянуў, і тут жа сал­даты адагналі мяне назад да натоўпу.

Перакладчык на польскай мове аб’явіў загад: расстраляць камуністаў. “За што?”— крычалі аднавяскоўцы. Жанчыны моцна заплакалі, мужчыны толькі сціскалі кулакі. Праз некалькі хвілін пачулася аўтаматная чарга… Пахаваць нябожчыкаў родным дазволілі толькі праз два тыдні, і то па-за могілкамі. Перапахавалі ахвяр фашызму пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.

Праз некалькі дзён пас­ля расправы ноччу ў сям’ю Марчыкаў прыйшлі парты­заны. Яны хацелі даведацца пра здраднікаў, якія вы­далі актывістаў.

—Адкуль мы маглі ведаць іх прозвішчы, — гаворыць Уладзіслава Мікалаеўна — хаця ў вёсцы думалі, што менавіта па чыёйсьці ўказцы былі арыштаваны людзі.

Гэты факт так і застаўся белай плямай у гісторыі. Але не забыты імёны тых, хто загінуў ад рук ворагаў. У 1985 годзе на будынку Да-раўскай сярэдняй школы, якая размешчана ў некалькіх сотнях метраў ад месца жудасных падзей, што адбыліся летам 1941 года, устаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць шасці жыхароў вёскі Літва. Запомніце іх імёны:

Міхаіл Іванавіч Гарбаты;

Пётр Восіпавіч Канько;

Уладзімір Мікалаевіч Марчык;

Сцяпан Міхайлавіч Се­рада;

Міхаіл Васільевіч Палуда;

Антон Міхайлавіч Палонскі.

У гэтых простых людзей наперадзе было цэлае жыццё, але яго абарвала куля ворага, што прыйшоў на нашу зямлю з агнём і мячом. Толькі, нягледзячы на ўсе прыніжэнні, здзекі, не здолеў ён скарыць працавіты, свабодалюбівы народ. Нашы дзяды і прадзеды выстаялі ў гэтай страшнай вайне, выстаялі і перамаглі. Мы ў неаплатным даўгу перад жывымі і мертвымі. Нашчадкі абавязаны ім свабодай. Помніце пра гэта.

                                                                            Галіна КАНЬКО.

 Канько, Г. У жніўні 41-га : [аб расстраляных падчас ВАВ жыхарах вёскі Літва] / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. – 2005. – 2 лістапада.

3 успамінаў Валянціны Вікенцьеўны Плескацэвіч

 Мы жылі наўпроці Максімчыкаў. Аднойчы ў іх двары з’явіліся немцы. 3 аружжам, ва ўсім белым, як здані… Уварваліся ў хату. Чуем — б’юць… Лямант, плач такі — сэрца халадзее. Асабліва здзекаваліся з Мікалая, сярэдняга сына Максімчыкаў. Дачуліся, пэўна, што ён меў сувязь з партызанамі. Яго вывелі ў сені і пачалі мучыць. Білі, закладвалі пальцы рук у дзверы і з усяе сілы зачынялі іх… Як ён енчыў, бедны, як енчыў…

Бачым: выводзяць Сцяпапа Максімчыка і сыноў — Колю, Васіля і Сашу — з хаты, да хлява накіроўваюцца. Забіваць, думаем, будуць. Адтуль зноў даносіцца немы крык, енк. Доўга іх білі… А пасля заставілі ўсіх выбі­раць картоплю з склепа і грузіць на вазы. Забралі таксама сена і ўсё, што было ў хаце. Пакінулі адны голыя сцены. Акрываўленых, знявечаных бацьку і сыноў вывелі на вуліцу, навязалі вяроўкамі да падвод, як скаціну, і пагналі ў Ляхавічы. Там усіх чацвярых і расстралялі, ды яшчэ і памучылі. Ко­лю, казалі, чатыры дні катавалі.

Не дай божа, што рабілася. Да смерці не забудуся. Той немы крык і сёння стаіць у мяне ўвушшу.

                                                             Запісаў I. Карпыза.

 3 успамінаў Валянціны Вікенцьеўны Плескацэвіч : [вёска Малышы] // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 275.

У ліпені 44-га…

 Прайшло ўжо 66 гадоў з таго моманту, калі ў ходзе аперацыі “Баграціён” была вызвалена ад фашыстаў наша Радзіма – Беларусь. 3 таго часу мы жывём пад мірным небам. Але гэта страшная вайна не прайшла бясследна. Мы помнім пра яе. За гэты час былі ўзведзены з руін новыя гарады і вёскі, фабрыкі і заводы, пабудавана свая незалежная міралюбівая дзяржава, якая гарантуе захаванне міру для сённяшніх і будучых пакаленняў.

Гэты артыкул складзены з архіўных дакументаў, расказаў жыхароў вёскі Набярэжная, сведкаў падзей, у тым ліку маіх землякоў Прыхача Івана Канстанцінавіча і Прыхача Аляксандра Сямёнавіча.

Такім чынам, вернемся ў мінулае — у 1944 год.

З 23 чэрвеня 1944 года савецкімі войскамі праводзілася аперацыя пад кодавай назвай “Баграціён”. Мэтай аперацыі быў разгром буйных армій “Цэнтр” і вызваленне Беларусі. Асноўная ідэя аперацыі – адначасовы прарыў абароны праціўніка на шасці ўчастках, акружэнне і знішчэнне флангавых груповак ворага ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым развіццё імклівага наступлення ў глыбіню з мэтай акружэння і знішчэння немцаў у раёне Мінска.

Для гэтай аперацыі прыцягваліся войскі 1 Прыбалтыйскага фронту, 3, 2, 1 Беларускіх франтоў, 1, 3, 4 ,6, 16 паветраная армія. З нашага боку было задзейнічана 166 дывізій, 9 стралковых брыгад, 1,4 млн. чалавек, 31,7 тыс. гармат і мінамётаў, 5200 танкаў і самаходная артылерыйская ўстаноўка, больш за 6 тысяч самалётаў.

У праціўніка задзейнічаны 16 армія, 3 танкавая армія, 4, 9, 2 арміі, 1 танкавая армія. Усяго 63 дывізіі і 3 брыгады, больш за 800 тыс. чалавек, 10000 гармат, 900 танкаў, больш за 1300 самалётаў.

Галоўныя сілы 1 Беларускага фронту, авалодаўшы Стоўб-цамі і Гарадзеяй, адрэзалі праціўніку шлях адходу з Мінска на Баранавічы. 3 ліпеня быў вызвалены Мінск, на ўсходзе якога ў акружэнні аказаліся галоўныя сілы 4-й нямецкай арміі (больш за 100 тысяч чалавек). Да 11 ліпеня гэта групоўка была ліквідавана, звыш за 70 тысяч акупантаў знішчана і 35 тысяч узята ў палон. 13 ліпеня быў вызвалены Кобрын. 17 ліпеня нашы войскі перайшлі дзяржаўную мяжу Польшчы. 28 ліпеня быў вызвалены Брэст.

У выніку Беларускай аперацыі 17 нямецкіх дывізій і 3 брыгады былі поўнасцю знішчаны, 50 дывізій страцілі да 70 працэнтаў саставу.

У паласе размяшчэння Ляхавіцкага раёна дзейнічала 28 армія.

Асноўны накірунак удару ў яе быў на Баранавічы—Слонім— Брэст. Супрацьстаяла ёй 9 армія фашыстаў. Праціўнік займаў падрыхтаваную і добра арганізаваную абарону, якая абапіралася на развітую сістэму палявых умацаванняў і натуральных рубяжоў, у тым ліку такіх, як рэкі Шчара і Ведзьма, па якіх праходзіў трэці абарончы рубеж фашыстаў.

Усе важкія высоткі былі ўскапаны траншэямі і хадамі, абсталяваны кулямётнымі гнёздамі, у тым ліку ад вёскі Набярэжная (Вонькі) у бок вёскі Задвор’е і ў другі — уздоўж вёскі да Брэст-Маскоўскай шашы.

Доты, што будавала Польшча ў 1936-1939 гадах як агнявыя кропкі выкарыстоўваліся не ўсе, таму што ў 1942 годзе ў мэтах маскіроўкі іх амбразуры былі закладзены бярвеннем, а зверху засыпаны грунтам. Пры імклівым наступленні нашых войск фашысты не паспелі іх раскансерваваць і таму выкарыстоўвалі толькі ў якасці ўкрыццяў (дзверы не былі завалены).

На галоўнай вышыні з адзнакай   197,9   (мясцовая   назва “Маяк”) у кіламетры ад вёскі Набярэжная, былі ўстаноўлены нямецкія гарматы. Уздоўж ракі Шчара быў нацягнуты калючы дрот.

4 ліпеня нашы войскі выйшлі на рубеж Сіняўка-Нясвіж-Мір, а 5 ліпеня быў нанесены ўдар па лініі абароны праціўніка Сіняўка-Нясвіж-Гарадзея.

19 механізаваная брыгада (падпалкоўнік Яршоў) першага мехкорпуса абышла групоўку ворага ў раёне Сіняўкі, перарэ-заўшы шлях адступлення праціўніку.

5 ліпеня 1944 г. “юнкерсы” пачалі бамбіць нашы пазіцыі. З’явіліся нашы знішчальнікі і штурмавікі. Завязаўся паветраны бой, у якім 2 “юнкерсы” былі збіты, астатнія паляцелі на захад.

У гэты ж дзень 19 механізаваная брыгада разам з часцямі 54 гвардзейскай стралковай дывізіі (генерал Данілаў), 193 стралковай дывізіяй (генерал Фралянкоў), 65 асобным танкавым палком (падпалкоўнік Амельчанка) уступілі ў бой за Ляхавічы, якія былі ўмацаваным пунктам праціўніка. Немцы вялі карэкціроўку агню са званіц царквы і касцёла. Артылерыя нанесла ўдар па іх, пасля чаго нашы войскі абышлі горад з флангаў, прарвалі абарону і ўварваліся ў горад, завязаліся вулічныя баі.

У баях за Ляхавічы смерцю храбрых загінулі I. В. Хмыроў і Пётр Южакоў.

Наша авіяцыя штурмавала вялікую колькасць пяхоты пра-ціўніка і наносіла ўдары па яго камунікацыях і агнявых кропках.

Раніцай 6 ліпеня працягвалася наступленне, і да канца дня горад быў поўнасцю ачышчаны ад ворага. Савецкія часці выйшлі на паўднёва-заходнюю ўскраіну Ляхавіч і акапаліся на ўсходнім беразе ракі Ведзьма, якую з ходу не маглі фарсіраваць, таму што была шырокая балоцістая пойма і вельмі глеістае дно ракі, а гітлераўцы аказалі ўпартае супраціўленне.

У другой палове дня штурмавікі ІЛ-2 нанеслі ўдары па аг-нявых кропках праціўніка. Адначасова ударыла артылерыя. Вораг быў выбіты з займаемых пазіцый. Баі вяліся напружаныя, фашысты не раз пераходзілі ў контрнаступленне. Але нашы войскі, праяўляючы гераізм, вызвалілі вёскі М. Лотва, В. Лотва, Конькі, Туркі, Сакуны, Федзюкі. 67 стралковы полк (камандзір Піразеў) ступіў на ляхавіцкую зямлю 5 ліпеня 1944 г. у раёне вёскі Тальмінавічы і, рухаючыся ўздоўж Брэсцкай шашы, раз-граміў кавалерыйскі корпус ворага разам з самаходным танкавым палком. Умела праведзеная разведка выявіла штаб кавалерыйскага корпуса і полк пяхоты, які абараняў штаб. Раптоўнай атакай быў разгромлены штаб і захоплены 56 палонных.

Савецкія кавалерысты знішчылі групу фашыстаў колькасцю 200 чалавек і захапілі 25 гармат розных калібраў.

6 ліпеня нашы войскі авалодалі вёскай Русінавічы, чыгуначнай станцыяй Рэйтанаў і вёскай Мыслабаж. 65-ты асобны танкавы полк размясціўся ў лесе на захадзе чыгуначнай станцыі Рэйтанаў (у 2 км ад в. Мыслабаж).

У вызваленні раёна прымалі ўдзел 20 стралковая дывізія (генерал-маёр Паскевіч) і 48 стралковая дывізія (генерал-маёр Корчыкаў).

6 ліпеня нашы часці атрымалі падмацаванне. Камандзір 193 стралковай дывізіі генерал-маёр Фралянкоў паставіў задачу: фарсіраваць Шчару, штурмаваць умацаванні і выйсці на паўднё-вую ўскраіну г. Баранавічы.

Савецкія войскі размяшчаліся на левым (усходнім) беразе ракі Шчара на ўскрайку лесу, заняўшы там галоўныя вышыні. (Да гэтага часу там захаваліся глыбокія хады і траншэі).

Наперадзе была адкрытая прастора, забалочаны луг і водная перашкода – рака Шчара.

Пры падыходзе фронту мясцовае насельніцтва з 5 ліпеня хавалася па склепах і дотах, размешчаных уздоўж ракі Шчара. Але 6 ліпеня яго адтуль выгналі венгры. Пад кулямі, якія свісталі над галовамі, людзі беглі ў іншыя ўкрыцці, размешчаныя ў 2,5 – 3 км на захад вёскі Набярэжная. У ліку тых, хто ўцякаў, была і мая маці са мной на руках (мне было крыху менш за 2 гады), а за ёй, трымаючыся за яе спадніцу, бегла пяцігадовая сястра.

У той час у нашай вёсцы было 37 дамоў з насельніцтвам 216 чалавек, з іх палову складалі непаўналетнія.

На досвітку 7 ліпеня нашы войскі правялі артылерыйскую падрыхтоўку. Батарэя “кацюш”, якая размяшчалася на ўскрайку вёскі Мыслабаж, нанесла ўдар па скапленню жывой сілы праціў-ніка ў кіламетры на поўдзень вёскі Набярэжная (дот, які зараз часткова затоплены вадой вадасховішча і размешчаны насупраць дачнага пасёлка). Затым пяхота з крыкамі “ўра!” пераадолела адкрытую прастору, фарсіравала раку Шчара, выбіла праціўніка з траншэй і ўкрыццяў і працягвала наступленне ў заходнім накірунку.

У выніку атакі ўся прастора ўздоўж Шчары была ўсеяна трупамі праціўніка. А нашы войскі, паспяхова рухаючыся наперад, 7 ліпеня вызвалілі н.п. Русіно, Грабавец, Крынкі і выйшлі на паўднёвую ўскраіну г. Баранавічы.

У гэты ж дзень быў пабудаваны мост у кіламетры на поўдзень вёскі Набярэжная (мясцовая назва “Яз”), па якім бясконцым патокам пайшлі танкі.

3 нашага боку дакладная колькасць загінуўшых невядома. Па расказах сведкаў, напярэдадні (г. зн. 6 ліпеня) загінула 10 раз-ведчыкаў у раёне “Язу” і 9 ля вёскі Задвор’е. На жаль, іх імёны і месцы, дзе яны пахаваны, невядомы.

Пры перастрэлцы ў вёсцы Набярэжная быў смяротна паранены яе жыхар Доруш Павел Васільевіч (ён хаваўся ў сваім склепе).

У час перастрэлкі ў вёсцы пачаўся пажар. А з-за таго, што лета было сухім, дахі саламянымі і вельмі шчыльнай забудова – пажар распаўсюдзіўся па ўсёй вёсцы. 3 37 жылых дамоў цэлымі засталіся толькі 3, у тым ліку і наш дом, ды паўразбураная школа (снарад прабіў абедзве сцяны наскрозь). Пра гэта нам расказаў дзядуля Сяргей   7 ліпеня, калі прыйшоў за намі (сам ён хаваўся ў склепе).

А жыццё працягвалася. Пачалі будаваць: хто часовыя збудаванні, хто зямлянкі. Але да наступлення першай зімы не ўсе змаглі зрабіць жыллё, таму ў халодны час некалькі сем’яў прыходзілі на начоўку ў дамы, якія ўцалелі, у тым ліку і да нас. На падлогу накідвалі салому, засцілалі яе дзяружкай і так павальна спалі, ухутваючыся хто чым зможа, у асноўным верхнім адзеннем, якое было на сабе. У каго засталіся ў згарэлых дамах печы – у іх гатавалі ежу, выпякалі хлеб.

Уся краіна была ў руінах, але нават у гэтых умовах атрымлівалі дапамогу дзяржавы (будаўнічымі матэрыяламі, у ас-ноўным лесам). За ім ездзілі ў Крывошынскае лясніцтва на конях, за 25-30 км, і затым усю апрацоўку рабілі ўручную, у тым ліку і распілоўку бярвення на дошкі. Паступова пачалі адбудоўвацца. Ужо ў 1945 годзе быў пабудаваны адзін дом, у 46-м – 5, у 47-м – 11, у 48-м – 6, у 49 – 3, у 50-м – 6. Да пачатку 50-х гадоў быў дасягнуты даваенны ўзровень па колькасці дамоў.

Апошнім з зямлянкі выбраўся Прыхач Кірыл Якаўлевіч у пачатку 60-ых гадоў.

Вёска працягвала будавацца, і да пачатку 70-х гадоў у ёй налічваўся 61 дом і 266 чалавек.

Метадам народнай будоўлі адрамантавалі школу, і ўжо ў 1945 годзе ў ёй пачаліся заняткі.

Першы радыёпрыёмнік, які прымаў толькі Мінск і які слу-халі праз навушнікі, з’явіўся ў Яварчука Івана Міхайлавіча, затым на батарэях – у Прыхача Сцяпана Антонавіча.

У пачатку 60-х гадоў радыёфікавалі ўсю вёску, а ў 1966 – электрыфікавалі.

Людзі абжываліся, куплялі тэлевізары, пральныя машыны, мэблю, сталі лепш апранацца.

Усяму гэтаму мы абавязаны тым, хто абараніў нас ад вора-га. Мы помнім тых, хто загінуў, вызваляючы нашу краіну, наш раён, у тым ліку і нашу вёску ад фашысцкіх акупантаў, хто аддаў сваё жыццё за радзіму. У іх ліку і нашы землякі, якія ваявалі на фронце і вызвалялі не толькі нашу краіну, але і Еўропу.

3 нашай вёскі не вярнуліся з фронту:

Доруш Іван Піліпавіч -1919 г.н.

Кучура Уладзімір Васільевіч – 1920 г.н.

Прыхач Уладзімір Антонавіч – 1921 г.н.

Тарлюк Мікалай Сцяпанавіч – 1919 г.н.

Яварчук Валерый Арцёмавіч – 1926 г.н.

Памерлі ад ран, атрыманых на фронце, пасля вяр-тання дамоў:

Дрозд Мікалай Адамавіч 1908 г.н.-у 1946 г.

Тарлюк Сяргей Антонавіч 1917 г.н.-у 1948 г.

Вечная памяць ім і ўсім тым, хто абараняў нашу краіну ад фашызму!

Матэрыял падрыхтаваў Мікалай СТРАМАВУС.

 Страмавус, М. У ліпені 44-га… / Мікалай Страмавус // Ляхавіцкі веснік. – 2010. – 1 ліп. – С. 2.

3 успамінаў Л. Калашнікавай, пляменніцы радавога В. М. Рэпкі

 …Мы, у той далёкі час яшчэ дзеці, глядзелі на партрэт юнака ў ваеннай форме, і сум ахопліваў душу. Колькі вось такіх хлапчукоў забрала вайна. Я тады разумела, што вайна — нешта страшнае, уяўляла яе па дзедавых расказах (ён таксама ваяваў). Але ў дзіцячым уяўленні ніяк не ўкладваліся яе жахі.

Прайшлі гады. Выраслі ў мяне два сыны і дачка. У дзяцей старалася выхоўваць самыя добрыя якасці, а галоўнае, нянавісць да вай­ны. Сёння я радуюся за сваіх нашчадкаў, якія маюцъ магчымасцъ вучыцца пад мірным не­бам, ажыццяўляць свае мары. I таму разам з усімі маці цвёрда гавару: «Не — вайне!»

…Некалькі гадоў назад я занялася пошукамі матэрыялаў пра майго загінуўшага дзядзьку Васіля Мікалаевіча Рэпку. На запытанні прыйшлі адказы, у якіх паведамлялася, што В. М. Рэпка загінуў у 1944 і пахаваны ў в. Падлессе. Гэтыя звесткі прыйшлі да мяне напярэдадні 40-годдзя Перамогі. У дні свята мы ўсёй сям’ёй паехалі на магілу ВасіляМікалаевіча. Яна дагледжана піянерамі Падлескай школы і жыхарамі сяла. Сустрэлі нас тут вельмі цёпла. I наша сям’я разам з усімі ўшанавала памяць загінуўшых воінаў. Кожны з нас узяў жменьку зямлі гэтага краю.

Мы, жыхары ўкраінскай вёскі, вельмі ўдзячны беларускім братам за ўвагу, ветлівасць, за тое, што ўшаноўваюць памяць воінаў і дарагога нам чалавека.

  Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 295.

Сцежка памяці

 Заўсёды, незалежна ад пары года, тут ляжаць жывыя кветкі. Тут рабят ганарова прымаюць у піянеры. Сюды прыязджаюць маладажоны, каб аддаць даніну павагі загінуўшым за свабоду і незалежнасць нашай краіны. Свя­тое месца — месца памяці, болю і смутку — брацкая магіла ў вёсцы Падлессе. Тут паха­ваны 139 салдат і афіцэраў, якія набліжалі Пе­рамогу. Прозвішчы 69 — невядомы.

Прайшло больш за 60 гадоў, як адгрымелі апошнія выбухі самай страшнай вайны XX стагоддзя. Аднак і да сённяшніх дзён шматлікія брацкія магілы, помнікі, стэлы нясуць у сабе бязмежны смутак, пранікаючы ў сэрцы ў сэрцы напамінам аб вялікай трагедыі пад назвай “вайна”.

Народ ганарыцца перамогай, заваяванай у барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы, свята захоўвае памяць пра тых, хто ў імя гэтай перамогі загінуў.    

 Салдат. Менавіта ён вытрымаў усе наступствы вайны. I не проста вытрымаў, але і абараніў мірнае насельніцтва, і перамог у схватцы з лютым ворагам, ён — прататып скульпту­ры на брацкай магіле ў Падлессі. У позірку салдата з бронзы — і смутак, і трагізм, і бязмежная воля да жыцця, якая дапамагала вытрымаць і перамагаць.

Летам 1944 года на большасці тэрыторыі Ляхавіцкага раёна можна было пачуць выбухі гармат, адзіночныя стрэлы аўтаматаў, грукат танкаў — ішлі баі за вызваленне кожнага куточка беларускай зямлі ад фашысцкіх захопнікаў. Змагаліся ўсе: мірнае насельніцтва, партызаны і, вядома ж, салдаты і афі­цэры дзеючай арміі. Недалёка ад вёскі Шавялі рэзмяшчаўся ваенны шпіталь, куды дастаўляліся параненыя з усёй акругі. Нягледзячы на ўсе намаганні ваенных медыкаў, многія паміралі ад ран, гангрэны ці проста не вытрымлівала сэрца. Забітых і памёршых хавалі ў агульных магілах. Толькі пасля Вялікай Айчыннай вайны было вырашана пахаваць усіх загінуўшых пры вызваленні Падлесся і бліжэйшых вёсак у брацкай Ma­гіле. У 1952 годзе адбылося перазахаванне загінуўшых. А праз чатыры гады на гэтым месцы ўстанавілі помнік. 3 таго часу тут праходзяць мітынгі-рэквіемы, урачыстасці з нагоды Дня Перамогі.

—  Мы заўсёды помнім і шануем тых, хто прымаў  удзел у баявых дзеяннях, вызваляючы родную вёску, — гавораць сённяшнія падлескія юнакі і дзяўчаты.

 Сярод 139 прозвішчаў, выбітых на пліце, прадстаўнікі розных нацыянальнасцей: рускія, беларусы, грузіны, украінцы — усе змагаліся за Радзіму. Амаль штогод да брацкай магілы прыязджалі родныя і блізкія тых, хто назаўсёды застаўся ляжаць на беларускай зямлі. Вось некалькі радкоў  з успамінаў Л. Калашнікавай, пляменніцы радавога Васіля Мікалаевіча Рэпкі, які загінуў 12 ліпеня 1944 года: “Некалькі гадоў я займалася пошукамі матэрыялаў пра майго загінуўшага дзядзьку Васіля Мікалаевіча Рэпку. На запытанне прыйшлі адказы, у якіх паведамлялася, што ён загінуў у 1944 і пахаваны ў в. Падлессе. У дні 40-годдзя Перамогі мы ўсёй сям’ёй прыехалі на магілу-дзядзькі. Яна дагледжана піянерамі мясцовай школы і жыхарамі вёскі. Сустрэлі нас тут вёльмі цёпла. Кожны з нас узяў на памяць жменьку зямлі гэтага краю. Мы, жыхары ўкраінскай вёскі, вельмі ўдзячны беларускім братам за ўвагу, ветлівасць, за тое, што ўшаноўваюць памяць воінаў і дарагога нам чалавека”.

 Такіх успамінаў у Падлескай СШ захоўвалася шмат. Аднак, паў-тара дзесяцігоддзі таму пошукавая група адной з сярэдніх школ Харкаўскай вобласці, што на Украіне, папрасіла сяброў з Беларусі пераслаць ім пісьмовыя звесткі і іншыя матэрыялы пра землякоў, якія пахаваны ў брацкай магіле. На жаль, дакументы не вярнуліся назад: “ЛВ” звяртаецца з просьбай, калі хто-небудзь валодае звесткамі пра шпіталь, які размяшчаўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны ля Шавялёў, а таксама пра герояў, якія вызвалялі вёску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведаміць у рэдакцыю.

У 2005 годзе за сродкі райвыканкама, Падлескага сельвыканкама і ЗАТ “Падлессе” была праведзена рэканструкцыя помніка на брацкай магіле і ўстаноўлена новая агароджа.  На гранітнай пліце словы: “Радзіма помніць сваіх герояў. Тут пахаваны воіны Савецкай арміі, якія загінулі смерцю храб­рых пры вызваленні вёскі Пад­лессе Ляхавіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, Памяць пра іх у народзе бессмяротная, яны загінулі ў імя Перамогі!

…Недалёка ад вёскі Улазавічы знаходзіцца яшчэ адзін помнік. Забыты ўсімі. Яго стан вельмі дрэнны, Як атрымалася, што пра яго забыліся сельвыканкам і школьнікі? Сюды зарасла сцежка памяці. Перад помнікам знаходзіцца куча камянёў, пустазелле і ста­ры вянок…

                                                                         Галіна КАНЬКО.

  Канько, Г. Сцежка памяці : [брацкая магіла ў вёсцы Падлессе] / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. – 2006. – 16 жніўня.

Журба пад ліпаю

 Калі едзеш з Навасёлак у Сваятычы, не мінеш сціплы помнік у вёсцы Пірштукі. Гады не сцерлі з памяці людзей трагедыю, якая адбылася тут у пачатку ВялікайАйчыннай вайны. Пра той страшны дзень расказаў Люцыян Палтарак.

…Фашысты ішлі па нашай тэрыторыі, былі ўжо недзе пад Мінскам. Групы чырвонаармейцаў, якія міжвольна аказаліся на акупіраванай тэрыторыі, не хаваліся, а пры зручных абставінах уступалі ў бой з праціўнікам. У вёсцы Пірштукі перастрэлка пачалася нечакана і разгарэўся гарачы бой. Жыхары вёскі хаваліся хто куды, каб не трапіцьпад агонь. Вінцусь Пірштук павёў сваю сям’ю—жонку і сямёра дзяцей—у склеп, які размяшчаўся пад хатай. Старэйшая дач­ка спалохалася выбухаў і ста­ла ўцякаць па полі. Яе дагнала варожая куля.

Калі сям’я прабіралася ў схованку, фашысты гэта прыкмецілі і кінулі гранату ў хату. Агонь ахапіў жыллё вельмі хутка. Ад дыму і гарачыні загінула ўся сям’я Пірштукоў— сямёра дзяцей і іх бацькі…

Наступіла зацішша, і вяскоўцы прыйшлі на папялішча, каб пахаваць людзей. Магілу вырашылі зрабіць непадалёку ад котлішча, пад разгалістай ліпай. Яна і сёння шуміць сваёй лістотай, дорыць людзям пахучы цвет і нібы аберагае спакой лю­дзей, якія знайшлі свой апошні прытулак пад яе разгалістай кронай.

                                                                                         АлінаЛАПІЧ.

Лапіч, А. Журба пад ліпаю : [помнік у вёсцы Пірштукі] / Аліна Лапіч // Ляхавіцкі веснік. – 2007. – 31 студзеня.

Описание боя в   дер. Рогачи   Бытенского   района 3 февраля 1944 г.

 Противник численностью до 260 чел., вооруженный одним станковым пулеме­том, 1 ротным минометом, 3 ручными пулеметами, винтовками и автоматами со стороны гарнизона Остров через дер. Любейки и Рогачи повел наступление на дер. Туховичи с целью незаметно, без выстрела пройти дер. Рогачи, подойти к дер. Туховичи и внезапно напасть на партизан, находящихся в деревне, уничтожить деревню, изъять скот и этим решить задачу.

Подойдя к деревне Рогачи с 2 направлений: по дороге Любейки — Рогачи и узкоколейке Криванские хутора — Рогачи в 10 часов 30 минут в Рогачах завяза­ли бой с находившейся там разведкой отр[яда] им. Чкалова. Услышав бой в со­седней деревне, 28 партизан отряда им. Чкалова, вооруженные 3 ручными пуле­метами, 5 автоматами и винтовками, под командой командира отряда тов. Луценко, комиссара отряда тов. Севрука и начальника штаба отряда тов. Маценко вышли по тревоге в дер. Рогачи  и, узнав обстановку, вступили в бой. […]

Отряд им. Чкалова, подойдя вплотную к деревне, открыл ураганный огонь по противнику, находящемуся в деревне. Не ожидая такого стремительного удара, противник дрогнул и в панике начал отступать в сторону дер. Любейки, побросал по пути уже захваченный крестьянский скот. До подхода основных сил на под­крепление разведчик Баин Михаил из своего автомата до последнего патрона рас­стреливал фрицев и убил 7 чел. При отступлении из деревни тов. Баин был тяжело ранен. Подбежавшие фрицы запороли его штыками и ножами. Наконец, ви­дя, что их замысел может сорваться, озверелые фрицы начали поджигать дерев­ню и убивать первых попавшихся жителей деревни: убито от 1 до 4 лет — 4 чел., стариков и женщин — 15 чел., ранено — 4 чел. и сожжено 17 построек. В резуль­тате данного боя противник потерял убитыми 12 человек. Бой за деревню шел не более 10 минут. При отходе из деревни Заберье отряда им. Чкалова на подкреп­ление ему начальником штаба бригады была выслана часть отряда «За Родину» и 17 чел. отряда им. Матросова, которые из-за быстрого отступления противника участия в бою не приняли. После Рогачевского боя у местного населения крепла уверенность в проводимую борьбу партизанами и окончательный разгром врага нашей героической Красной Армией.

 Описание боя в   дер. Рогачи   Бытенского   района 3 февраля 1944 г.

Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 241-242.

Памяць сэрца

 Кожны раз, калі даводзіцца наведваць невялікую вёсачку Рагачы, што прытулілася на левым беразе ракі Мышанка, дзе нарадзіўся, правёў лепшыя гады дзяцінства, дзе і цяпер жыве старэнькая матуля, кожны раз напаўняецца сэрца цеплынёй, пяшчотай і ту­гой па тым далёкім і беззваротным мінулым…

Раней уся вёска была акружана лесам, а з поўдня ён падступаў высокай сцяной аж да самых хат. Толькі адзін выхад вёў ад яе да берага Мышанкі, дзе, як на далоні, віднеліся Траццякоўцы, Заполле, Востраў.

Цяпер на кіламетры чатыры адступіў лес ад вёскі. Вакол ва ўсе бакі цягнуцца задрэнажаваныя прамавугольнікі палёў і сенажацяў, прарэзаныя воднымі стужкамі каналаў.

Недзе ў кіламетры бяжыць асфальтаваная стужка дарогі, што звязвае торфабрыкетны завод «Ляхавіцкі» з райцэнт­рам. У вёсцы— клуб, бібліятэка, магазін, пачатковая школа, у якой нязмен­на працуе ўжо каля 30 гадоў мой сябар Мікалай Несцяровіч. Усё знаёмае да драбніц: і лес, і круты бераг рэчкі, і пабудовы— уваскрашаюцьу памяці і жудасныя малюнкі вайны, якая чорнай хмарай пракацілася над малень­кая палескай вёсачкай.

Рагачы былі нібы граніцай. Па правым беразе рэчкі ў вёсках Траццякоўцы, Заполле, Востраў панавалі фашысты. На ле­вым беразе ў лясах дыслацыраваліся партызанскія атрады. Партызанская зона была ў больш зручным становішчы. Вёска — якраз на ўзгорку. I з могілак супрацьлеглы бераг Мышанкі быў як на далоні.

Вёска карміла, абагравала і адпраўляла на баявыя заданні партызан. Ад фашыстаў цярпелі пакуты і жах.

Партызаны вялі баявыя дзеянні супраць іх. Зрэзвалі тэлефонныя слупы, здымалі чыгуначнае палатно, нападалі на гарнізоны. I фашысты задумалі расправіцца з жыхарамі вёскі, якія дапамагалі народным мсціўцам.

…У тую ноч людзі спалі спакойна і не здагадваліся, што атрад карнікаў, каля сотні чалавек, на досвітку акружыў іх вёску, каб знішчыць яе, а жыхароў адправіць у Германію. Хтосьці з сувязных паспеў паведаміць партызанам аб карнай экспедыцыі фашыстаў, і яны перашкодзілі ажыццяўленню крывавых планаў. I ўсё ж захопнікі паспелі выбраць людзей, і пад дуламі аўтаматаў пагналі іх на чужыну.

Карнікі рушылі ў напрамку Любеек. А сярод асірацелых вуліц плакалі

і пракліналі фашыстаў дзеці, жонкі і маці.

I зноў у вёску з’явіліся партызаны. I зноў тут знайшлі прытулак параненыя байцы Савецкай Арміі, каб набрацца сіл і ўключыцца ў барацьбу з ворагам. Прыносілі з са­бой яны весткі з франтоў. Ластаўкай абляцела навіна аб перамозе Савецкай Арміі пад Масквой. Ста­рыя і малыя, кожная сям’я, чым толькі маглі, дапамагалі партызанам, з надзеяй адпраўлялі лясных байцоў на выкананне новых баявых заданняў.

Фашысты вырашылі ўсё ж расправіцца з жыхарамі вёскі. На гэты раз выканаць заданне даручылі сваім прыслужнікам — паліцаям.

…Гэта здарылася перад святкаваннем дня Савецкай Арміі. Раніцой дзесяткі з два коннікаў з Мілавідскай камендатуры рушылі ў Рагачы. Для смеласці ў Любейках выпілі самагону. Адзін з іх ля вёскі заўважыў чалавечую постаць і аб’явіў усім, што гэта партызан, загадаў коней гнаць галопам. Даляцеўшы да вёскі, вырашыў, што партызан зайшоў у другую хату спра­ва. Маланкай уляцелі ў двор Язэпа Лешыка. Доўга не распытваючы, выпусцілі чаргу з аўтамата. Hi ў чым не вінаваты чалавек зваліўся мёртвым. Адзін здраднік вылучыўся і прама на кані заехаў у хату, дзе жылі старыя Лешыкі. Звярыны позірк кінуў на іх і скасіў аўтаматнай чаргой.

Адтуль падаўся ў двор Мікіты Зубіка. Насустрач яму выйшла гаспадыня — Аўдоцця. На бягу яна прасіла змілавацца, дзеткі малыя… Антончык толькі націснуў на курок—і жанчына ляжала сярод двара з прастрэленымі грудзьмі. Ахоплены жахам, следам за ёй выбег з хаты гаспадар. Ён нешта хацеў растлумачыць п’янаму паліцаю, але і яго заставіў змоўкнуць фашысцкі халуй. Чуўся крык і плач дзяцей. Спакойна развярнуўшы каня, ён уехаў у хату. Каля стала сядзела старэйшая Оля. Ёй было 9 гадоў. Паліцай выстраліў у яе. На печы малодшая Надзя перамотвала ў клубок пражу. Убачыўшы, як упала яе сястра, Надзя заплакала. Але вораг абарваў дзіцячы галасок. Пад падлогай у гэты час сядзеў маленькі Паўлік. Перакідаў бульбу, забаўляўся. 3 размаху забойца стукнуў яго прыкладам па галаве. Патрэсваючы зброяй і выкрыкваючы брудныя словы, ён выскачыў на двор. Але ў доме зноў пачуўся дзіцячы плач. Кат вярнуўся на­зад, каб дакончыць сваю чорную справу. На пасцелі з-пад коўдры высадзіла маленькую кучаравую галоўку паўтарагадовая Верачка. Яна якраз прачнулася і клікала маму. Прыкладам ён забіў самага маленькага члена сям’і Зубікаў і падпаліў хату.

Сам кінуўся даганяць сваіх ваяк. Астатнія паліцаі развярнулі свае фурманкі, і воўчая зграя паімчалася ў сваё логава.

Цудам уцалеўшая ся­стра Мікіты — Зося, якая жыла ў другім канцы ха­ты, выбегла на двор і ўбачыла жудасны   малюнак.

Назаўтра пахавалі сям’ю Зубікаў і на магіле пасадзілі   шэсць дрэўцаў рабіны…

Пасля гэтай трагедыі людзі яшчэ больш згуртаваліся, сталі жыць адной сям’ёй, яшчэ больш актыўна ўключыліся ў партызанскую вайну. Пад выглядам пошукаў солі шмат каштоўных звестак прыносіла партызанам жыхарка вёскі Алена Кавальчык. Са зборяй пайшлі ў лес Георгій Кулак, Іван Зубік, Максім Лешык і многія іншыя.

Але да прыходу Чырвонай Арміі давялося жыхарам вёскі Рагачы і суседнім Тухавічам перажыць яшчэ адну трагедыю.

Часта партызанскую зо­ну абляталі нямецкія самалёты. I неўзабаве адзін з іх быў вымушаны сесці недалёка ад Тухавіч на левым беразе ракі Шчары. Партызаны вырашылі захапіць яго. Але лётчыкі паспелі пераправіцца праз рэку, абышлі Тухавічы і дабраліся да ракі Мышанка.   Трапныя кулі партызан дагналі некаторых з і іх. Фашысты вырашылі адпомсціць партызанам. У ясны сонечны дзенъ самалёт з чорным крыжам зусім нізка спусціўся над стрэхамі хат і запаліў іх. Такім жа чынам фашысты падпалілі і Тухавічы. Другая фашысцкая машына насілася над людзьмі, якія шукалі паратунку, і палівала іх агнём з кулямёта. Ад вёсак засталося толькі некалькі старых абгарэўшых дрэў, якія, нібы помнікі, узнімаліся над папялішчамі.

У гэты дзень загінулі Дзмітрый Такарчык, Яфім Зубік, а тыя, хто застаўся ў жывых, вярнуліся да сваіх папялішчаў, дапамагаючы адзін другому, сталі майстраваць жыллё.

I вось доўгачаканы дзень вызвалення Чырвонай Арміяй. Самае страшнае было перажыта. Не шкадуючы сябе, працавалі людзі, змагаліся з разрухай.

Гады ліхалецця часта прыходзяць на ўспамін. Вечна ў памяці і тыя, хто загінуў у страшнай вайне. I яна, гэтая памяць, будзе наказам усім пакаленням свята берагчы мір.

 Я. Зубік, настаўнік   Крывошынскай сярэдняй школы.

  Зубік, Я. Памяць сэрца: [злачынствы акупантаў супраць мірнага насельніцтва вёсак Рагачы, Тухавічы] / Я. Зубік // Будаўнік камунізму. – 1987. – 5 лютага. – С. 3.

Свяціца палеская сястра Хатыні

 Ужо ў Крывошыне стаяў гарнізон, былі немцы ў Залужжы, а свяцічане ўсё лета 1941 года не бачылі немцаў. Толькі чуткі даходзілі аб зверствах і здзеках фашыстаў.

Лес пачьнаўся амаль за агародамі, што было вельмі зручна тым, хто не хацеў лішніх вачэй. Таму ў вёску часта прыходзілі байцы і камандзіры, якія не здолелі вырвацца з акружэння, стварылі партызанскія атрады і групы і працягвалі барацьбу з ворагам на акупіраванай тэрыторыі. I не было ў Свяці-цы хаты, дзе б гэтым людзям адмовілі ў дапамозе, не падзяліліся з імі сціплай ежай, адзеннем. Так Свяціца стала партызанскай вёскай. А ворагі ненавідзелі яе жыхароў, баяліся нават узмоцнены гарнізон тут паставіць. Разумелі, што доўга не ўтрымаюцца яны ў партызанскай вёсцы.

Фашысты наведвалі Свяціцу толькі днём, на машынах. Наязджалі, каб   паздзекавацца над людзьмі, папалохаць хуткай расправай, нарабаваць няхітрага сялянскага скарбу, адабраць жывёлу. У такія дні ў вёсцы стаяла страляніна, лямантавалі жанчыны. Першы раз Свяціцу спрабавалі спаліць у студзені — лютым 1943 года. У той час і вырашылі свяцічане перабрацца ў лес, бо разумелі, што з вёскай ворагі ўсё роўна расправяцца. Ад партызан ведалі аб становішчы на фронце, чакалі Чырвоную Армію, верылі ў хуткае вызваленне.

Многа нялёгкіх дзён было ў гісторыі вёскі Свяціца, але два з іх — асаблівыя.   I няхай лепш аб гэтым гавораць сведкі.

Русакевіч Таццяна Андрэеўна:

— Першы раз немцы прыехалі ў дзярэўню тады, як бульбу ўбіралі, жыта дзе-нідзе канчалі ўжо. З Крывошына яны прыехалі. На машынах. Чулі мы, што забіраюць усё, што людзей забіваюць. Вось некаторыя, як убачылі іх, пабеглі ў кусты хавацца.   А  яны — страляць.   Гумно тады толькі спалілі. Пабралі ў каго карову, у каго курэй. Iпаехалі.

А партызаны ў нас часта былі. Вёска наша ў лесе. Немцаў не было. Адзін стараста. Ды ён ціхі быў. Зла людзям не рабіў. Жора-партызан пры-ходзіў. Нібы ён за камандзіра быў. Але ці вайсковы, ці не, не ведаю. У цывільным яны ўсе. Мы гэтых хлопцаў жораўцамі і звалі. Хлеб ім пяклі, адзежу ладзілі.

Адно ж неяк, як раз другая зіма вайны была, каляды канчаліся (студзень 1943 — С. Ф.), партызаны папярэдзілі, што немцы ўсё ж збіраюцца спаліць нас. Кажуць, што вёска — бандыцкае гняздо. Параілі нам варту на дарогах выстаўляць… У тую страшную ноч мы таксама не спалі. Сястра ўсю ноч хадзіла па вуліцы. Замерзла вельмо. Мароз быў вялікі. Пад ранак зайшла ў хату пагрэцца. Прылегла ля мяне. Я з дзецьмі на палацях была. Раптам дзевер Міхась у хату скочыў. «Немцы!» — крычыць. Бегаю па хаце, дзяцей хапаю. Радзюжкі якія. Мароз жа на вуліцы. Зусім не знаю, што рабіць. Нібы чула сэрца бяду… Тады, хто сілу меў,— уцяклі. А ў мяне трое дзяцей. Раман — грудны. Падвязала яго ў хусце на грудзі. Так і насіла ўвесь час. Міхась запрог каня. На першым возе — ятроўка паехала, мы за ёй на другім. Яны паспелі ў кусты ўехаць, а мы не. Насустрач вазы з арудзямі і людзьмі ў белым. Падумалі, партызаны. Я яшчэ сястры кажу: «Вось, Ганна, у партызаны ўехалі». Чуем— страляюць. Бачу, Ганна хіснулася. «Падайце»,— прахрыпела. А Мішка — бегчы. Пападалі мы ў снег. Ганна яшчэ здужала Мішку за ногі ўхапіць і ўпала на яго. Так сваім целам і закрыла, Маня не паспела скочыць з воза. Яе конь панёс па лесе. Спудзіўся мо стрэлаў. Падышлі тыя людзі, што ехалі нам насустрач на вазах. Чуем — гергечуць. Немцы! Ну, усё, думаю. Тут і канец нам… Падышлі. Рулі наставілі. Адзін нагой Ганну патоўхаў, тады перавярнуў нагою ж на спіну. Кажа «партызан капут». Другі мяне стрэльбай тоўхае, каб уставала. А Міша ўхапіўся за яго рулю і крычыць нема: «Не страляй». Той качае яго па зямлі, б’е нагамі. А сынок мой мяне ратуе, не адарваць яго ручкі ад той немцавай стрэльбы. Другі падышоў, разам дзіця на снезе валтузяць. Астатнія ж рагочуць вакол, гергечуць па-свойму. Я ўстала, хусту паправіць хачу, а на руках кроў. Чую — галава баліць. Вось, бачыце, ямка. Паранілі, бачыш, яны мяне. Сястру забілі, а мяне паранілі. Раманка за ўвесь час нават не піснуў. I выцяла ж яго моцна, як з воза звалілася. А ён, мой сынок, маўчаў. Пакідалі нас у свае вазы. I Маню прыцяглі з лесу. Не ўратавалася і яна. Я, як конь яе панёс, думала,  што  мо  хоць  дачушка  ўратуецца.

Прывезлі да вёскі. Зруб у нас на ўскрайку стаяў. А Ганну, забітую, так на дарозе і пакінулі. Прывялі ў той зруб. Пытаюцца, дзе партызаны. Я не ведаю. Праўда, не ведала. Хлеб спячы, адзежу зашыць — дапамагала, а ведаць, дзе яны, нашто мне. Ды каб і ведала, не сказала б. Нам жа ўсё адно — смерць. Б’юць мяне: то ў адзін бок па галаве, то ў другі. А кроў цячэ. Крычыць нейкі, лаецца. Дзеткі, Маня з Мішкам, туляцца, за спадніцу хаваюцца. А Раманка маўчыць. Думаю, памёр мой сынок. Холадна гэтак, а ён у адной хусце да грудзей прывязаны. Разулі мяне, стаю босая, ужо і холаду не чую. Тоўхаюць, каб ішла на вуліцу. Выходзім. Цяпер, думаю, усё. Паб’юць нас, і дзетак не пашкадуюць. А Мішка ўсё хоча мне босыя ногі нейкай анучай акруціць. «Табе холадна, мамо»,— плача. Ой, мой сынок, пойдам ужо, кажу. Прывялі ў хату Курловіча Рамана Фаміча. Гаспадары ўцекчы паспелі. А там яшчэ людзі ёсць, якіх палавілі такжа, як і нас. Зноў б’юць усіх, усё партызан пытаюцца. I дзетак не шкадуюць.Паставілі нас да сцяны. Васьмёра ўзрос-лых і пяцёра дзетак. Тут і ятроўка мая, і Ганна Савіч, і Сава Буйкевіч, і іншыя. На парозе кулямёт паставілі. Ужо і немец за ім лёг. Рукі ў гору загадваюць падняць. А я не магу. Пабітая ўся, кроў з галавы цячэ, свету ўжо не бачу. Усё роўна мне — паб’юць, ці не. Дзетак шкада. Раптам убягае іхні афіцэр. Русявы такі, шэравокі. Крычыць на тых, што нас страляць збіраліся. Так і не даў. Потым у нас казалі людзі, што нібыта латышы нас тады ад смерці збавілі, не далі пастраляць. Мяне тады тыя латышы перавязалі, кроў сунялі. У хаце мы сядзелі яшчэ доўга. Баяліся выходзіць. Каб за намі з вёскі не прыйшлі на другі дзень, то не знаю, колькі б мы ў той хаце сядзелі б.

Вярнуліся ў вёску. Немцаў няма. Той жа дзень, як мучылі нас, паехалі на Залужжа. У хатах усё пазабіралі, усе вокны пабілі, паламалі ўсё, што маглі, панішчылі. Паехалі мы на дарогу, забралі Ганну. Той жа дзень у мяне яшчэ пяцігадовая пляменніца Жэнька памерла. Выскачылі яны з хаты ў чым былі. Трое дзяцей. А мароз вялікі. Маці не здолела ўратаваць усіх. Пахавалі мы нашых забітых, ды пайшлі ў лес.

Муж Таццяны Андрэеўны Іван Аляксеевіч Русакевіч з братам Міхаілам, адправіўшы жанчын з дзецьмі ратавацца, засталіся ў хмызняку за хатай, паглядзець, што будзе. Бачылі яны, як людзей да школы зганялі, як білі іх, чулі, як лаяліся карнікі на вяскоўцаў. Людзі па вуліцы ішлі, часам амаль раздзетыя, нават дзеці. Іван Аляксеевіч з братам у рукі немцаў не трапілі. Яны не ведалі, што ў гэты ж час іх жонак і дзяцей катуюць гіт-лераўцы.

Сям’я Русакевічаў пасля жудасных падзей таго студзеньскага дня разам з большасцю свяцічан пакінула вёску. Перабраліся ў лес, пабудавалі з хваёвых галін буданы і жылі. Як жылі, можна ўявіць. Зіма 43-га была даволі суровай, марознай і завейнай. Зямлянкі ў такіх умовах выкапаць было нельга. Цёплага адзення таксама амаль ні ў кога не засталося. Хто ўцякаючы што захапіў — тое і было. Смялейшыя, маладыя, хадзілі калі-нікалі ў вёску. Хоць бульбы з капцоў дастаць. I па-ранейшаму Свяціца, якая жыла цяпер у буданах на лясных астраўках сярод балот, працягвала дзяліцца апошнім з партызанамі, дапамагаць, чым магла. Народныя мсціўцы таксама, калі што з ежы адбіралі ў немцаў, дзяліліся з людзьмі гэтай гаротнай вёскі. Таццяне Піліпаўне Курловіч тады было 10 гадоў. Многае ў жыцці забылася, а зіма і вясна 1943 года засталася ў памяці, нібы перажытыя ўчора.

Курловіч Таццяна Піліпаўна:

— Наша сям’я пайшла разам з усімі. Мама збаялася заставацца ў вёсцы пасля таго, як загінуў наш тата. Цяжка было нам у лесе. У мамы нас шасцёра. Меншанькай Нінцы гадкі паўтара мо й было. Я добра не паматаю. Ой, як цяжка было нам без бацькі! Забілі ж яго праклятыя вылюдкі ў мяне на вачах.

…Ранічкай мама прыбегла з вёскі, мы крышку на адлёце жылі, бліжэй да лесу, і кажа: «Піліп, будуць дзярэўню паліць. Уцякаймо». Пачалі збі-рацца. Каб, значыць, што з ежы ды адзення прыхапіць, дзяцей жа колькі! Павязалі бацькі вузлы. Тато і кажа: «Бяжыце праз дарогу і ў лес». Мы з братам Юлікам і пабеглі. А бацька ў гэты час згледзеў немцаў,  якія  якраз   выязджалі   з   лесу. Ён закрычаў нам, каб хутчэй вярталіся назад. Падбег, схапіў за рукі, і мы пабеглі да двара. Раптам стрэл. Бачу, тато падае. «Хутчэй, дзеткі, у хату»,— кажа. А на ганку лемантуе маці. У двары я аглянулася. Бачу, бацька прыўзняўся, мусіць, каб паўзці дадому, бо быў паранены ў нагу. А тыя ўжо пад’ехалі бліжэй і з аўтамата па ім адразу стрэлілі, як толькі ўбачылі, што ён варухнуўся. Упаў тато другі раз. Як немцы праехалі, мы яго ў хату перанеслі. Кроў цячэ. Усе грудзі пасечаны. А ў вёсцы, чуем, лямант стаіць, страляніна. Мама ўсё ж пабегла па доктара. Там трапіла ў аблаву. Так і стаяла з усімі ля школы, не ведаючы, ні што з татам, ні што з намі, малымі. Пакуль тыя латышы не адпусцілі ўсіх. Вярнулася вечарам. Тато яшчэ жывы быў… Амаль следам за ёю ў двор наехала многа немцаў. Я цяпер думаю, што гэта яны апанавалі наш двор, як ужо вярталіся з вёскі, бо скаціны многа нагналі. І ў нас таксама пабралі. Толькі дзве каровы ўратаваліся. Да гэтага часу памятаю жах свой перад тымі людзьмі. Тату яны загадалі вынесці з хаты. А куды? Ен жа ледзь дыхае. А на вуліцы мароз. Вынеслі ў гумно. Адзін немец зайшоў да нас. Я сцялася ўся, а ён пачаў даказваць, што бацьку шкада, што яны думалі, нібыта ён партызан. Назаўтра тато памёр. Мы тады ў лес усе пайшлі.

…Бывала ў будане ля вогнішча лежымо пад радзюжкамі, адзін шчыльненька ля аднаго. Мароз аж трашчыць. Меншыя есці просяць. Ой, гора! Не забыць мне гэтага ніколі ў жыцці. Нінка, ведама дзіцятка маленькае, ноччу ручкі высуне з-пад радзюжкі, а іх мароз і прыхопіць. На раніцу бачы-мо, што на ручках скура палопала і кроў цячэ. Яна і не плача, толькі есці просіць. Мама ж галодная, усё, што ёсць, нам аддае. У грудзях у яе нічога няма, Нінку карміць няма чым. Шасцёра дзяцей у лесе. Паспрабуй пакармі ўсіх. Большыя дзе што здабывалі, неслі малым. Старэйшы брат у вёску бегаў. Але што стуль можна было прынесці!

А пасля настаў яшчэ адзін страшны ў маім жыцці дзень—11 сакавіка 1943 года. Некаторыя той дзень у веску пайшлі, думалі, мо бульбы ад-капаюць. Ды не дайшлі. Убачылі, што немцы шыбуюць на наш востраў. Вярнуліся, каб папярэдзіць людзей. Усе разбягацца пачалі, хто куды. У каго вазы былі, пакідалі дзеці на вазы. У нас тожа свой воз быў. Але пакуль мы ўсе пасядалі — наш воз аказаўся апошнім. Едамо, а ўзадзі — страляніна. Раптам пярэднія пасталі. Спыніліся і мы. Мама кажа старэйшым Мані і Алёшу, каб беглі за людзьмі і, калі нас паб’юць, каб хоць косці пахавалі. Тыя пабеглі. А мы адышлі мо метраў за 50 у хмызняк. Густы такі. Тут і пачулі, як злавілі матчыну сястру Волю і б’юць. Цяжарная яна была, ды нага яшчэ паранена. Як вазы пасталі, яна і не магла ўцячы. Чуем — б’юць, лаюцца. А пасля Юлька закрычала: «Мамачка мая! Не біце!» Немцы гамоняць нешта па-свойму, крычаць. Так і забралі тады цётку Волю і Юльку. Іх, пасля мы даведаліся, у Залужжы разам з іншымі спалілі.

Як вазы пасталі, наша сястра Ліда, яна жыла з хроснымі бацькамі за дачку і ехала наперадзе, вярнулася да нас, каб дапамагчы чым. Там цётку Волю б’юць зусім недалека ад нас, вось-вось і нас знойдуць. А мама аслабела, не можа ісці. Лідка малых хапае, цягне ў кусты глыбей, просіць: «Мамачка, родненькая, пойдам яшчэ крышку», А мама пройдзе колькі і стане. «Што мне рабіць з вамі? Не ўцяком. Хай ужо б’юць. Хоць гора гэта скончыцца. Не будамо мучыцца»,— гаворыць і плача. I мы плачам і цягнем яе далей. А брацік Юлік, яму восем тады было, паўзе апошнім і рукою снег замятае, каб не знайшлі тыя вылюдкі нас. Так і ўратаваліся. Добра, што не было сабак. Вярнуліся пасля ў вёску — усё начыста спалена, і наша гаспадарка таксама. Як жыць?.. Свірэпу варылі, елі. Тады з голаду і памерла наша Нінка.

Цяжкая доля выпала палескай вёсцы Свяціца. Большасць жыхароў выратавалі густыя навакольныя лясы ды балоты. Таму і не спасцігла іх горкая доля хатынцаў. Але тых, каго злавілі,— знішчылі. Перада мною сівая, з вялікімі сумнымі вачыма, старая бабуля.

Курловіч Антаніна Іосіфаўна:

— Я тады з дзецьмі ўратавалася, мужа майго злавілі і спалілі ў Залужжы. I ятроўку маю Вольгу, цяжарная яна была, і дачушку яе Юльку. Колькі гадоў прайшло, а сэрца баліць. Многа разоў ужо расказвала пра тую бяду. I дзецям, вось у школу прыходжу, расказваю аб тым, што перажыла наша дзярэўня. Хай ведаюць, хай помняць. …Праз колькі дзён пасля таго, як хацелі тыя вылюдкі пабіць нас у лесе, да мяне прыйшлі людзі з Залужжа. Кажуць, што можна тых, спаленых, забраць, каб пахаваць. Я ведала, што і муж мой Рыгор там. Паехалі разам з дзеверам. Пазнала я свайго Рыгора па лапіку кашулі на спіне. Ён на спіну ўпаў і дзе шчыльна да зямлі прылегла цела, там не згарэла. А так усё — адзін попел, чорны вугаль. Ад яго недалёка і Воля ляжала. Здагадалася, што яна, бо злеваруч рабёначак абгарэлы, увесь чорненькі ляжаў, і не поймеш, ці хлопчык, ці дзяўчынка. Жывот як прагарэў, так рабёнак і вываліўся. А справаруч у Вольгі таксама дзіцячы труп абгарэлы. Па грабеньчыку і пасме валаскоў, што захаваліся пры зямлі, пазнала ятроўчыну дачушку Юльку. Сабралі ўсё. Труны такія маленькія парабілі, бо што туды класці — адны вуголлі ад людзей засталіся. На свяціцкіх могілках пахавалі. Ад дзярэўні нашай толькі могілкі тады цэлымі і засталіся. Людзі пакапалі зямлянкі, так і жылі ў іх, дачакаліся нашых.

Ні ахвяры, ні пакуты — нішто не паставіла жыхароў Свяціцы на калені. На месцы папялішчаў выкапалі зямлянкі. Вёска ж засталася партызанскай. У кожнай зямлянцы народныя мсціўцы маглі разлічваць на шчырую сустрэчу, на дапамогу. З ляснымі братамі свяцічане дзялілі апошні кавалак хлеба, у якім было больш мякіны і лебяды, чым мукі. Партызаны ж, як маглі, падтрымлівалі сваіх сяброў. I аб жораўцах, і аб цыганкоўцах, як на-зываюць іх жыхары Свяціцы, у людзей засталася самая добрая памяць.

                                                                                          Святлана Фокіна.

   Фокіна, С. Свяціца – палеская сястра Хатыні / Святлана Фокіна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна / БелСЭ. – Мінск, 1989. – С. 229-231.

Свяціца – сястра Хатыні

 Шэсць дзесяцігоддзяў мінула э таго часу. як адгрымелі апошнія выбухі страшэннай для ўсяго беларускага народа вайны. Кожная вёска зямлі роднай аддала сваіх сыноў і дачок на барацьбу з самым жорсткім ворагам, які знішчыў мільёны людзей. Сярод гэтых вёсак была і Свяціца — адзін з самых аддаленых населеных пунктаў Ляхавіцкага раёна, якая стала сястрой Хатыні. Так, Свяціца дашчэнту была спалена фашысцкімі акупантамі ў 1943-м. Было схоплена і расстраляна 10 мірных жыхароў з якіх 4 — жанчыны. Астатнім свяцічанам удалося ўратавацца — вёска знаходзілася сярод лясоў і балот, было дзе схавацца. Многія з тых, хто ўратаваўся, пайшлі ў партызанскія атрады, каб змагацца з ворагам.

У аколіцах Свяціцы іх дзейнічала шмат: гэта партызанскія атрады імя С. Лазо, імя Шчорса, імя Чкалава, імя Матросава, імя Жукава, імя Кутузава, імя Суворава, брыгада “Савецкая Беларусія”, 19-я брыгада імя Молатава, 20-я брыгада імя Грызадубавай. A яшчэ стваралі атрады самаабароны: “Залужскі”, “Тухавіцкі”, “Раздзялавіцкі”. Мясцовыя жыхары аказвалі дапамогу і спецыяльным атрадам, закінутым y тыл ворага з розных куткоў Савецкага Саюза. Так, 10 лістапада 1943 года быў дэсантаваны атрад “Запарожцы” ў колькасці 37 чалавек y раён Выганаўскага возера, які быў створаны ў г. Тула з добраахвотнікаў-тулякоў пры абласным упраўленні НКДБ. Размясціўся атрад ва ўрочышчы Крапіўнае, што ў двух кіламетрах ад вёскі Свяціца. Таксама дзейнічаў спецатрад НКДБ СССР “Сокалы” пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза К. П. Арлоўскага, які папаўняўся мясцовымі жыхарамі. Актыўнымі ўдзельнікамі партызанскага руху былі нашы землякі Аляксандр Сцяпанавіч Курловіч, Раман Ільіч Курловіч, Марыя Сцяпанаўна Курловіч, Іван Карпавіч Буйкевіч, Іван Іванавіч Курловіч, Канстанцін Афанасьевіч Русакевіч і іншыя.

A наогул, y гады Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскіх атрадах змагаліся 118 жыхароў вёскі Свяціца. 34 з іх — загінулі…

Многія франтавікі дайшлі да Перамогі і ўдзельнічалі ў штурме Берліна, за што і былі ўзнагароджаны медалём “За ўзяцце Берліна”. Гэта Антон Раманавіч Курловіч, Раман Емяльянавіч Курловіч, Іван Аляксеевіч Русакевіч, Канстанцін Іванавіч Русакевіч, Уладзімір Рыгоравіч Курловіч загінуў пры штурме рэйхстага 1 мая 1945 года і пахаваны ў кіламетры ад яго.

Каб захаваць і данесці да нашчадкаў памяць пра тыя незабыўныя падзеі, пpa гераізм і мужнасць народа наогул і жыхароў вёскі Свяціца ў прыватнасці, y мясцовай школе настаўнікамі Уладзімірам Ціханавічам і Верай Іосіфаўнай Шыловічамі ў 1986 годзе быў створаны атрад “Пошук”. Членамі гэтага атрада праводзілася вялікая работа па збору матэрыялаў, звязаных з Вялікай Айчыннай. Было адпраўлена мноства пісьмаў, запытаў y розныя гарады Савецкага Саюза. Вялася пастаянная перапіска з іншымі пошукавымі атрадамі. У выніку гэтага былі высветлены 15 з 20 невядомых імёнаў салдат  і партызан, пахаваных y мясцовай брацкай магіле.

Усе сабраныя матэрыялы паслужылі асновай для стварэння ваенна- патрыятычнага музея “Партызанская слава”. 23 сакавіка 1990 года, 15 гадоў назад, y будынку Свяціцкай СШ адбылося ўрачыстае яго адкрыццё.  Кіраўніком музея і арганізатарам работы па пошуку і збору матэрыялаў y  той час быў настаўнік гісторыі Уладзімір Ціханавіч Шыловіч. На жаль, гэтага цудоўнага чалавека ўжо няма побач з намі, але  ён пакінуў пасля сябе добрую памяць на доўгія гады.

Уся экспазіцыя музея складаецца з трох тэматычных раздзелаў: “Пачатак цяжкіх выпрабаванняў”, “Ідзе вайна народная”, “Навечна ў памяці народнай”. Музейныя матэрыялы яскрава адлюстроўваюць гераічную барацьбу ўсіх жыхароў вёскі Свяціца ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У музеі сабрана вялікая колькасць каштоўных экспанатаў. Тут захоўваюцца i пісьмы з фронту, асабістыя рэчы і зброя партызан, фотаздымкі ваенных гадоў і інш.

Цяпер вучні школы праводзяць экскурсіі ў музеі, урокі мужнасці, сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Да 60-годдзя Вялікай Перамогі плануецца наведванне музея мясцовымі жыхарамі і гасцямі вёскі. Мы запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з экспазіцыяй “Партызанскай славы”.

Кацярына КУРЛОВІЧ,

кіраўнік музея Свяціцкай СШ.

  Курловіч, К. Свяціца – сястра Хатыні / Кацярына Курловіч // Ляхавіцкі веснік. – 2005. – 6 красавіка. – С. 3.

У лясах над Шчарай

 Свяціца сёлета юбіляркаёй 470 ад родуад таго часу, калі людзі выбралі гэта акружанае лесам месца для свайго аседлага пражывання.Гісторыя вёскі амаль паўтысячагодняя, умясціла ў сябе мноства і шчаслівых, і драматычных падзей. У час Вялікай Айчыннай Свяціцу двойчы паліліфашысты. Але, няскораная, яна адрадзілася, адбудавалася і сёння ўражвае сваёй непаўторнай прыгажосцю. А колькі мясцовых жыхароў у ваенны час пайшлі ў партызанскія атрады змагацца з фашысцкімі акупантамі, колькі працягвалі вызваленчы паход у дзеючай арміі да БерлінаДзеля Перамогі,дзеля міру, дзеля свабоды роднай беларускай зямлі, дзеля шчасця Свяціцы і землякоў.

Адным з такіх герояў стаў Васіль Іванавіч Русакевіч. Старэнькія свяцічане, якія ведалі яго, шмат добрага могуць расказаць пра яго, маладыя  зцікавасцю слухаюць, пускаюць у сваё сэрца гісторыю мужнасці ў вобразе славутага земляка, сціплага і бясстрашнага, якім ён быў усё жыццё. Простагероя. УспомнімЁн адзін з тых, хто набліжаў Перамогу.

 Напрадлецці 1965 года ў якасці карэспандэнта ляхавіцкай раённай газеты мне давялося пабываць у вёсцы Хатынічы, так званай, Ганцавіцкай зоны, бо на той час два суседнія раёны былі злучаны ў адзін. Помню, як сёння: лясная пакручастая дарога падсыхаць і не думала пасля бурнага веснавога разводдзя. Паўсюль рытвіны і ўхабы, пясчаныя пагоркі і глыбокія калюжыны. Грузавое таксі, самы зручны для палескіх мясцін транспарт, нудна ляпаючы ашмоццем парванага брызенту, мо з гадзіну пхалася раз’езджаным ушчэнт гасцінцам і, нарэшце, спынілася пасярод вёскі, дарэчы, апісанай Якубам Коласам “У палескай глушы” як Хатовічы. Тая ж старая, занядбаная царква, тая   ж на дзіва    гразкая вуліца, а ў канцы яе, насупраць вясковай крамы, у   нейкай несамавітай хаціне месцілася   кантора   калгаса “Першае     мая”. Вось тады я і пазнаёміўся з Русакевічам Васілём Іванавічам, старшынёй праўлення, чалавекам не дужа высокага росту, але каржакаватым і, як падалося, вельмі ўжо зычліва-лагодным. У сваю чаргу, даведаўшыся, адкуль перад ім такі малады назола, Васіль Іванавіч дапамог “арганізаваць” газетны матэрыял, а ў выніку я вярнуўся ў рэдакцыю з ёмкай замалёўкай пра лепшую хатыніцкую даярку, здаецца, ці не Ганну Кулан.

Варта сказаць, тым сонечным летам, калі я ўжо сур’ёзна авалодваў газетнай справай, па волі лёсу мне выпала стаць сведкам многіх радасных, светлых, а таксама і сумных падзей. Менавіта тады, пасля працяглага маўчання, упершыню ўрачыста было адзначана 20 гадоў Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкай Германіяй. О, гэта былі шчаслівыя і вясёлыя дні! Бадай, ці не ў кожным населеным пункце, у вёсцы і мястэчку, за адным святочным сталом сядзелі былыя франтавікі, партызаны, падпольшчыкі, усе ў ззянні ордэнаў і медалёў, пакрысе цадзілі свае “баявыя” сто грам і гучна радаваліся мірнаму жыццю, за якое было праліта столькі многа салдацкай крыві. Асабіста я ў той пагодлівы дзень, 9 Мая, пабываў на людным мітынгу ў Мазурках, што на Ляхаўшчыне, а потым патрапіў і ў Ганцавічы, дзе на беразе Цны ў маляўнічым лясным закуточку пад назвай Горкі да позняй ночы, да першых майскіх салаўёў шумела народнае гулянне. Забягаючы на-перад, скажу: праз некалькі гадоў іменна ў гэтых урочышчах насыплюць Курганы Славы, узвядуць велічныя помнікі з імёнамі і прозвішчамі землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

За колькі месяцаў да таго першага, юбілейнага, святкавання Дня Перамогі мне як супрацоўніку раённай газеты давялося напісаць шмат нарысаў, замалёвак, карэспандэнцый пра ўдзельнікаў гераічнай барацьбы з фашызмам –  франтавікоў і партызан, пра іх ратныя, баявыя подзвігі. Часцей за ўсё героямі газетных матэрыялаў станавіліся мае землякі, ураджэнцы Ганцаўшчыны, таму і не дзіўна, што ў знакамітым урочышчы Горкі дапытлівага карэспандэнта пазнавалі і ледзь не сілком цягнулі за свае імправізаваныя сталы. Толькі пазней, калі адшумела людское вяселле і калі, па сутнасці, здарылася тое, непапраўнае, я доўга шкадаваў, што ў час сваёй адзінай сустрэчы з Васілём Іванавічам Русакевічам мала размаўляў пра яго партызанскія справы і не напісаў усё, чаго гэты мужны чалавек сапраўды заслугоўвае. У памяці так і засталіся паасобныя згадкі з ягонай баявой біяграфіі, ды яшчэ цепліцца ў душы незабыўная асабістая ўдзячнасць.

Калі пачалася вайна, і фашысты, лічы, вокамгненна захапілі палескія мясціны, Васілю Іванавічу не споўнілася нават і дзевятнаццаці. А нарадзіўся ён 15 лістапада 1922 года на Ганцаўшчыне, у густанаселенай вёсцы Свяціца, якая значна пазней разам з суседнімі Навасёлкамі была перададзена ў склад Ляхавіцкага раёна. Яшчэ падлеткам Васіль пачаў працаваць рабочым на лесанарыхтоўках, таму што вакол роднага селішча распрасціраліся велізарныя балоты, і ворнай зямлі ў сялян практычна не было. Ледзь толькі над Шчарай загрымелі жорсткія баі, Русакевіч з першых дзён ліхалецця пайшоў у партызаны, балазе, прытуліцца народным мсціўцам было дзе: на многія сотні вёрст тут цягнуцца лясы і лясы. Адвечныя бацькоўскія пра-сторы сталі партызанскім краем, а вёску Свяціца і ўвогуле напаткаў лёс Хатыні. Нямецкія карнікі, аднойчы прарваўшыся за Шчару, спалілі тут 160 хат, амаль усе сялянскія пабудовы – хлявы, гумны, свірны, пры гэтым расстралялі, замучылі шмат ні ў чым не вінаватых людзей. Свяціца на доўгі час апусцела зусім, і толькі вецер падымаў на пажарышчах султаны шэрага попелу.

Сваю барацьбу з ненавісным ворагам Васіль Русакевіч пачаў і закончыў у партызанскім атрадзе імя Аляксандра Матросава – спачатку быў радавым, пасля вырас да камандзіра ўзвода. Побач, у Быценскіх лясах, паспяхова ваявалі атрады “За Радзіму”, імя Чкалава, імя Сільніцкага і іншыя. На базе іх неўзабаве была створана 20-я партызанская брыгада імя В. С. Грызадубавай. Абсяг яе расшырыўся і цяпер ахапіў такія раёны, як Чырвонаслабодскі, Быценскі, Ляхавіцкі, усходнюю частку Ганцаўшчыны, дзе ў Раздзялавічах быў створаны атрад самаабароны. Такія ж фарміраванні па месцы жыхарства меліся ў Залужжы, Тухавічах і некаторых іншых вёсках. Вось толькі кароткі пералік важнейшых баявых аперацый, якія правялі над Шчарай партызаны брыгады і ў якіх нязменна ўдзельнічаў Васіль Русакевіч са сваім адважным і згуртаваным узводам.

Так, на чыгуначных участках Баранавічы— Лунінец, Баранавічы—Быцень лясныя салдаты падарвалі некалькі варожых эшалонаў і каля 900 рэек, разбурылі 5 км вузкакалейкі на адрэзку Востраў—Крывошын і больш за 300 м чыгуначнага палатна каля вёскі Тухавічы. Увесь час ішлі цяжкія баі з фашыстамі, якія імкнуліся прарвацца ў партызанскую зону. Разам з народнымі мсціўцамі суседняй брыгады імя Молатава “грызадубаўцы” каля вёскі Мінічы спалілі адзін фашысцкі танк і адзін пашкодзілі. Асабістую мужнасць і адвагу Русакевіч праявіў у баі з нямецкімі карнікамі паміж вёскамі Залужжа і Рагачы, дзе, адбіваючы нарабаванае сялянскае дабро – жывёлу, бульбу, жыта і іншыя прадукты харчавання, ягоны ўзвод “наварочаў” дзесяткі варожых трупаў. За свае партызанскія подзвігі Васіль Іванавіч быў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, многімі баявымі медалямі.

Але час вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў няўхільна набліжаўся, і вось 12 ліпеня 1944 года брыгада імя В. С. Грызадубавай злучылася з рэгулярнай арміяй. Усе шэсць партызанскіх атрадаў былі расфарміраваны. Многія байцы пайшлі на фронт, а Васіля Іванавіча Русакевіча накіравалі ў глыбінку Палесся на аднаўленне разбуранай народнай гаспадаркі. Тут ён прыняў самы непасрэдны ўдзел у змаганні з пасляваенным бандытызмам. Маючы багаты вопыт партызанскай барацьбы, Васіль Іванавіч аднойчы ўласнаручна захапіў і абясшкодзіў былога паліцая, які хаваўся на непраходных хатыніцкіх балотах, падпільноўваў і забіваў партыйна-савецкіх работнікаў, былых франтавікоў і партызан. У1955 годзе, калі пачалося узбуйненне калектыўных гаспадарак, з вёскі Люсіна Русакевіч пераехаў у Хатынічы, дзе ўзначаліў калгас “Першае мая”. Цэлае дзесяцігоддзе працаваў на гэтай турботнай пасадзе, пад яго кіраўніцтвам гас-падарка была ўжо на добрым уздыме, калі шырока вядомага ў наваколлі калгаснага старшыні не стала.

Неяк на пачатку жніўня таго ж памятнага 1965 года, прыехаўшы ў Ляхавічы на працу, я сустрэў каля рэдакцыі амаль увесь партыйны райкам з яркімі жалобнымі вянкамі. Знаёмыя растлумачылі: пасля аперацыі на апендыцыт памёр старшыня хатыніцкага калгаса Васіль Іванавіч Русакевіч. Мужны партызан і выдатны гаспадарнік пахаваны на гарадскіх могілках у Ганцавічах, а было яму ўсяго толькі 43 гады.

                                                            Віктар Гардзей

  Гардзей, В. У лясах над Шчарай / Віктар Гардзей // Ляхавіцкі веснік. – 2010. – 15 жн. – С. 3.

Гардзей, В. У лясах над Шчарай / Віктар Гардзей // Наша Перамога: Хроніка Вялікай Айчыннай вайны. – Мінск, 2004. – С. 267-269.

Голас памяці

 З успамінаў К.А. Равякі

Казімір Адамавіч Равяка нарадзіўся ў 1937 г. у в. Смаленікі. Член КПСС. Скончыў гістарычны факультэт БДУ імя Леніна ў 1962 г. У 1974 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працуе дацэнтам кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў у БДУ. Аўтар кнігі “Пунічныя войны”

  Вайна… Нам, дзецям, яна была не зусім зразумелай і здавалася спачатку не такой страшнай, як дарослым. Аб яе імклівым набліжэнні напомніў збіты фашыстамі над вёскай Смаленікі савецкі ваенны самалёт, які ўпаў у балота каля ракі Шчара. Жыхары вёскі пахавалі экіпаж самалёта на краі вёскі, каля скрыжавання дарог. Пасля вайны астанкі загінуўшых былі перахаваны ў брацкую магілу ў райцэнтры.

Фашысты наляцелі нечакана і адразу пачалі ўстанаўліваць свае парадкі: у лесе, за рэчкай Свідраўкай, яны расстралялі некалькі савецкіх актывістаў, а хутка масавы расстрэл яўрэяў вёскі Мядзведзічы ўскалыхнуў усё наваколле. I мы, дзеці, пазналі, што такое вайна. Гітлераўцы расстралялі ўсіх, хто выклікаў падазрэнне. Асабліва не давалі літасці жыхарам хутароў, баючыся іх сувязі з партызанамі. Многія хутары былі спалены, а іх жыхары забіты. Дом майго дзядзькі Кірыліка Ігната стаяў сярод лесу і балота каля вёскі Стараселле. Сюды часта заходзілі партызаны. Фашысты даведаліся пра гэта, забралі дзядзьку і ў хуткім часе расстралялі. Несуцешнае гора заставіла цётку змалымі дзецьмі і старымі бацькамі пераехаць да нас у вёску Смаленікі. Так у  цеснай хаце жылі дзве сям’і. Такіх „перасяленцаў” было шмат ужо на першым месяцы вайны. Многіх мужчын немцы зганялі ў пра- цоўныя лагеры на лесараспрацоўкі. Адзін з такіх лагераў быў створаны на станцыі „Буды”. Там знаходзіўся і мой бацька, яму пашчасціла адтуль уцячы. Для аховы новага парадку фашысты шукалі дапамогі ў насельніцтва, вярбавалі мужчын у паліцыю. Знаходзіліся і здраднікі, але як ні стараліся гітлераўцы і паліцаі, жахары не ішлі служыць у паліцыю, аказвалі пасільную дапамогу партызанам, якія часта начамі  рабілі баявыя аперацыі на шашы, ставілі міны на асобных участках дарогі, знішчалі сувязь. Аднойчы гіт лераўцы сагналі ў былую школу моладзь усіх навакольных вёсак для адпраўкі на катаржныя работы ў Германію. Многія тады назаўсёды развіталіся са сваёй Радзімай, не вярнуліся дадому.

Ваеннае ліхалецце, здавалася, ніколі не скончыцца. Аднак да нас даходзілі звесткі, што Чырвоная Армія гоніць фашыстаў на Захад. Радаваліся і чакалі ўсе. I вось надышло лета 1944, гітлераўцы адступаюць. На станцыі Райтанаў усе пуці заняты саставамі з іх ваеннай тэхнікай, нарабаваным дабром і эвакуіраванымі салдатамі. Як радаваліся мы, калі даведаліся, што немцы не паспелі вывезці некалькі складоў з лыжамі і бамбукавымі палкамі. 3 нецярплівасцю чакалі зімы, каб апрабаваць трафеі. Адступаючы, фашысты бамбілі Мядзведзічы, пачаўся пажар, які працягваўся некалькі дзён і прычыніў вялікія страты: згарэла цэнтральная частка вёскі, былі забітыя і паране-ныя. Побач з дамамі з’явіліся шматлікія зямлянкі. Шмат радасці было, калі мы ўбачылі, што школу ад агню ўратаваў цынкавы дах. Некранутымі         засталіся клуб і касцёл. Бомбы, гаварылі, прызначаліся ў першую чаргу для яго, як назіральнага пункта.

Вайна адышла ад нашых мясцін, але яшчэ давала аб сабе знаць нават нам, дзецям. Адна з санчасцей, якія ішлі за арміяй, на некалькі дзён спынілася ў лесе за рэчкай Свідраўкай, побач з вёскай Смаленікі. Лета стаяла гарачае. Параненых было многа, знаходзіліся яны ў палатках і ў акопах, якія засталіся яшчэ ад першай сусветнай вайны. Па некалькі разоў у дзень мы насілі ім хлеб, малако, яйкі. Яны з намі дзяліліся кавалачкамі цукру. Праз нейкі час шпіталь зняўся, а пра яго існаванне тут напаміналі дзве магілы пад бярозкай на ўскрайку лесу, у якіх былі пахаваны памёршыя ад ран савецкія воіны. У 1950-х гадах іх астанкі былі перанесены ў брацкую магілу ў Ляхавічы. Пасля вызвалення ва ўсіх вёсках адкрываліся пачатковыя школы. А ў Мядзведзічах – сямігодка. Смаленіцкая пачатковая школа месцілася ў прыватным доме і была перапоўнена пераросткамі. Нялёгка давалася вучоба. Настаўнікаў не хапала. У Смаленіцкай школе іх было двое. Дзяўчына з сямігадовай адукацыяй (яна вучыла нас і вучылася разам з намі) і Плескацэвіч Станіслаў Іванавіч – наш гонар (ён завочна вучыўся ў Нясвіжскім педагагічным вучылішчы) вучыліся не па падручніках, іх тады не было. Чыталі ўсё, дзе быў надрукаваны які-небудзь тэкст. Часам падручнікамі былі абрыўкі газет. Чарніла рабілі з чырвоных буракоў і сажы, пісалі на розных кавалачках паперы. Алоўкаў і сшыткаў спачатку таксама не было. Запомніўся першы сшытак за 5, а аловак да 10 рублёў. Каляровыя алоўкі звычайна дарылі за добрую вучобу, і яны прыносілі столькі радасці, колькі не можа адчуць ні адзін сучасны школьнік, атрымліваючы самы прывабны падарунак. У трэцім класе з’явіліся падручнікі, праўда, адзін на некалькі чалавек. Асабліва застаўся ў памяці падручнік „Гісторыя” (4-ы клас), тоўстая кніжка без адзінай ілюстрацыі. Па некалькі разоў чыталі заданне, але матэрыял ніяк не засвойваўся. Хоць пазней я стаў гісторыкам, але гісторыя ў пачатковай школе была для мяне самым нялюбым прадметам. Толькі ў старшых класах сярэдняй школы па-сапраўднаму палюбіў гісторыю, дзякуючы выдатнаму педагогу гісторыку Серафіме Захараўне Зыскінай.

Колькі прынесла радасці і слёз доўгачаканая перамога, Дзень 9 Мая! Радыё тады яшчэ не было, і людзі з хаты ў хату неслі гэтую добрую вестку. Мы адразу пабеглі ў Мядзведзічы – цэнтр усяго жыцця. Там, на школьным двары, нехта імгненна змайстраваў трыбуну і пачаўся мітынг – самы шчаслівы з усіх мітынгаў і сходаў нашага жыцця. Гаварылі, што вайна скончылася, што хутка вернуцца чырвонаармейцы і жыхары, якіх фашысты вывезлі на катаржныя работы ў Германію, і настане радаснае жыццё. Людзі плакалі ад радасці і ад гора. Прайшлі гады, але я і сёння памятаю тыя горкія і радасныя слёзы маіх аднавяскоўцаў.

Жыццё паступова наладжвалася, але цяжкія ваенныя гады адчуваліся ва ўсім: хадзілі   ў   даматканай   вопратцы, самаробным абутку, хлеба бачылі не заўсёды.

У 1947 годзе, пасля сканчэння пачатковай школы, многія з нас перайшлі вучыцца ў Мядзведзіцкую сямігодку. Сярэдніх школ у той час у раёне было тры: Ляхавіцкая, Падлеская і Крывошынская: праз тры гады адкрылася сярэдняя школа і ў Мядзведзічах. Да гэтага часу тут працаваў клуб, бібліятэка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, ветэрынарны пункт, пошта і магазіны. Кінаперасоўка прывозіла кінафільмы. Радаваліся мы ўсяму, але асабліва бібліятэцы, у якой было, нам здавалася, многа кніг, хоць змяшчаліся яны на некалькіх паліцах. Мы з захапленнем чыталі ўсё, што знаходзілася ў нашым храме культуры. Жылі цяжкавата, але цікава і весела. Радыё і электрычнасці яшчэ не было. Два разы на месяц дэманстравалі кінафільмы, праводзіліся вечары, спартакіяды, экскурсіі. У 1949 г. радыёфікавалі Мядзведзічы, а ў 1952 годзе – Смаленікі і іншыя вёскі. Непамерная радасць прыйшла і для дзяцей, і для дарослых. І мне здаецца, тагачасная радыёперадача рабіла большае ўражанне, чым сучасная праграма па каляровым         тэлевізары. Электрычнае святло з’явілася значна пазней, не было яго і да сканчэння намі сярэдняй школы. Старшыя класы на другой змене займаліся пры газавых лямпах. Раскошай лічылася, калі ў класе стаялі дзве лямпы. Наш класны кіраўнік Уладзімір Васільевіч Пракапенка – наша любоў, радасць і гордасць – выкладаў матэматыку. А яшчэ ён вучыў культуры паводзін, чаго так не хапала нам, сельскім хлопцам. ЁН і ЯГО жонка Марыя Васільеўна – ветэраны школы. Гэта старажылы і школы і вёскі Мядзведзічы. Заўчасна памёр завуч школы Жукаў Іван Іванавіч, якога вельмі баяліся вучні. А ён усё сваё нядоўгае жыццё аддаў аднаму – навучыць грамаце нас, якія не ведалі рускай мовы. Звычайнай у нас была    беларуская     мова, зразумелай – польская, руская мова здавалася нам надзвычай цяжкай, хоць мы былі пакораны яе гучаннем і тым, аб чым нам расказваў наш настаўнік. Дзякуючы   яго   настойлівасці   мы авалодалі рускай мовай, і ўсім,   хто вучыўся ў яго пазней, няцяжка было вытрымаць экзамен  у  наву- чальныя   ўстановы. Школа вельмі многім дала пуцёўку ў жыццё. Дзесяткі яе выпускнікоў сталі педагогамі, медыцынскімі   работнікамі, інжынерамі,    вайскоўцамі, спецыялістамі сельскай гаспадаркі, дзеячамі навукі і     культуры.

Мы былі сведкамі калектывізацыі сельскай гаспадаркі. У 1949 годзе ў вёсцы Мядзведзічы з дзесятка аднаасобных сялянскіх гаспадарак стварылі калгас „Першае Мая”. Тады ж былі арганізаваны калгасы ў Смаленіках, Мазурках, Мінічах, Гарадзішчы. Першыя калгаснікі вёскі Смаленікі, сярод якіх былі і мае бацькі, назвалі свой калгас імем беларускага песняра Янкі Купалы. Праз некалькі гадоў усе калгасы гэтых вёсак аб’ядналіся ва ўзбуйнены калгас „Першае Мая”.

Колькі змен адбылося з таго часу! Пабудаваны новы будынак школы, але наша старая драўляная школа па-ранейшаму стаіць у Мядзведзічах. Той жа цынкавы дах, тыя ж вялікія вокны і той жа колер афарбоўкі, тыя ж пасталелыя і пастарэлыя дрэвы заўсёды радуюць нас, калі мы прыязджаем дадому.

 Равяка, К.А. Голас памяці / К. А. Равяка // Ляхавіцкі веснік. – 1991. – 9 мая.

3 успамінаў Дзмітрыя Фёдаравіча Еўшаля, настаўніка Пранчакоўскай сярэдняй школы

23 жніўня 1941 г. фашысты акружылі ха­ты і арыштавалі актывістаў. Па-зверску збілі іх і на машынах павезлі ў в. Дарава. Там іх заперлі ў хлеў. Трое сутак фашысты катавалі арыштаваных, жорстка збівалі, выламвалі рукі. Майму брату, Зайцу Івану, выбілі сківіцу і вока. 26 жніўня на беразе ракі Шчара на вачах родных і блізкіх арыштаваных расстралялі. 12 дзён расстраляныя ляжалі ў яме, залітай вадой, толькі на 13-ы дзень родныя змаглі іх пахаваць. Цяжка ўявіць той страшны час! Пасля вызвалення раёна Чырвонай Арміяй летам 1944 г. я са зброяй у руках помсціў за смерць брата і яго сяброў.

                                                       Запісаў А. Зубік.

 3 успамінаў Дзмітрыя Фёдаравіча Еўшаля, настаўніка Пранчакоўскай сярэдняй школы : [нямецкія злачынствы над жыхарамі в. Станчыкі] // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 276.


У чэрвені 1941-га…

  На ўспамінах сведкаў тых ужо даўніх часоў, чэрвень 1941 года быў вельмі спякотным. Але яго апошнія 10 дзён палымнелі гарачынёй не толькі ад промняў сонца — у большай ступені ад разрываў бомбаў і снарадаў. Пачалася самая жудасная вайна XX стагоддзя. Мара аб сусветным панаванні не давала спакою гітлераўскім верхаводам. Заваяваўшы большую частку Еўропы, фашысцкія полчышчы ў суправаджэнні самалётаў і танкаў у 4 гадзіны раніцы 22 чэрвеня вераломна напалі на Савецкі Саюз. Першы ўдар адчула на сабе Бе­ларусь. Салдаты і афіцэры Брэсцкай крэпасці да апошняга пат­рона, без вады і ежы вялі няроўны бой са значна пераўзыходзячымі сіламі праціўніка.

Hi адна пядзя зямлі не даставалася ворагу без бою. На абарону Радзімы падняўся ўвесь народ.

Пачалі свой адлік доўгія вёрс­ты вайны. Ніхто не ведаў іх канчатковую працягласць. Але далёкі агеньчык Перамогі свяціў наперадзе, і з кожным днём ён разліваўся агнём, які запалаў 9 мая 1945 года. Дажыць да гэтага дня пашчасціла не ўсім: мільёны жыццяў, скалечаныя лёсы, асірацелыя дзеці, спаленыя гарады і вёскі, разруха, голад…

А ў чэрвені 1941-га фашысцкая армія рвалася на Усход. На тэ­рыторыі Ляхавіцкага раёна баі ішлі паўсюдна. На трэці дзень вайны каля вёскі Туркі нашы воіны знішчылі дзесяткі танкаў і бронемашын праціўніка. Сотні гітлераўскіх ваяк знайшлі тут свой апошні прытулак. У ноч з 24 на 25 чэрвеня нашы салдаты перабазіраваліся і занялі другую лінію абароны на беразе ракі Шчара. Як напаміны пра падзеі даўно мінулых гадоў, засталіся тут траншэі і акопы.

36 месяцаў, 1109 чор­ных дзён працягвалася фашысцкая акупацыя нашага раёна. Разбураныя вёскі, грабяжы, тэрор, рэпрэсіі, масавыя забойствы ні ў чым не павінных людзей — вось яны, прыкметы “новага парад­ку”, які абяцалі беларусам фашысты і іх прыспешнікі. У многіх населеных кропках раёна гітлераўцы з першых дзён акупацыі расстрэльвалі актывістаў, дэпутатаў, камуністаў і камсамольцаў. Свой крывавы след акупанты пакінулі і ў вёсцы Туркі. Каля 20 сяльчан былі арыштаваны. Людзей забралі ад сем’яў, катавалі, здзекваліся, а потым знясіленых вывезлі за вёску і расстралялі. Сярод загінуўшых ад рук фашыстаў — В. М. Чыхір, I. Ярашэвіч, П. І. Дунчык, І. I. Манарховіч, I. П. Тарлюк, I. Н. Сакун. На жаль, прозвішчы астатніх невядомыя.

У брацкай магіле ў Турках пахаваны ахвяры фашызму. У 1965 годзе на магіле пастаулены абеліск. Сюды спяшаюцца з кветкамі дзеці, дарослыя. Пакаленне, якое жыве пад мірным небам, помніць пра герояў, шануе памяць пра іх.

Вось адзін з эпізодаў ваеннай пары. Васілія Васілько, студэна Мінскага політэхнічнага інстытута, вайна застала дома, у Конь­ках. Восенню ён з сябрамі пай­шоў упартызанскі атрад. Юнак распаўсюджваў лістоўкі, мініраваў чыгунку, не раз адпраўляўся ў разведку. Аднойчы яму было даручана даставіць з Конек у партызанскі атрад здрадніка, які служыў у паліцыі і са сваімі прыспешнікамі вельмі жорстка адносіўся да аднавяскоўцаў, быў адным з тых, хто прымаў удзел у расстрэле мірных жыхароў Туркоў. Аперацыя пачалася ноччу. Партызаны акру­жылі дом паліцая. Васілій патрабаваў адчыніць дзверы. Але пачуўся стрэл. Куля папала прама ў сэрца юнака. Са слязамі на вачах праводзілі яго ў апошні шлях аднавяскоўцы. Смерць сына аплаквалі маці і яго 13-гадовы брат Валодзя. “Не плач, матуля, будзем жывымі, не даруем немцам,адпомсцім за Васю”. Падлетак стрымаў сваё слова. Ён таксама пайшоў ваяваць у партызанскі атрад. Праходзілі тыдні, месяцы баявога партызанскага жыцця. Вельмі хутка Валодзя асвоіў мінёрскую справу і стаў адным з лепшых мінёраў атрада. Ён адпомсціў фашыстам за смерць брата, але і сам загінуў. Адно з заданняў стала для яго апошнім: нямецкі эшалон наблізіўся да падрыўнікоў хутчэй, чым яны разлічвалі. Валодзя толькі паспеў ірвануць шнур, і адразу пачуўся моцны выбух, эшалон з фашысцкімі танкамі пайшоў пад адхон. Піянер Валодзя Васілько загінуў пры выкананні баявога задан­ня.

Няхай ніколі не паўторацца жудасныя імгненні Вялікай Айчыннай вайны, якая пачалася 66 гадоў таму ў далёкім чэрвен 1941 года. А памяць пра загінуўшых жывая ў нашых сэрцах назаўсёды.

                                                                                    Галіна КАНЬКО

  Канько, Г. У чэрвені 1941-га… : [брацкая магіла ў вёсцы Туркі] / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. – 2007. – 20 чэрвеня.

«Я вярнуся абавязкова…»

  Вялікая Айчынная вайна чорнай хмарай прайшла па ўсёй Беларусі, не прамінула ні аднаго куточка нашай Радзімы. Страх, здзекі, забойствы, голад прынеслі з сабой гітлераўскія нелюдзі. Але жыхары акупіраваных тэрыторый не схіліліся перад ворагам, а, аб’яднаўшы намаганні, змагаліся. Народ не ператварыўся ў рабоў. Беларусы ваявалі на франтах, у партызанскіх атрадах разам з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў вялікага Савецкага Саюза.

1944 год стаў для Беларусі го­дам вызвалення ад фашысцкага прыгнёту, а для многіх яшчэ – і часам мабілізацыі ў Чырвоную Армію. Гэта датычылася і многіхжыхароў Ляхавіччыны. У ліпені 1944 года тысячы мужчын змянілі цывільнае адзенне на ваенную форму і адправіліся на фронт, каб давесці вайну да канчатковай перамогінад ненавісным ворагам. Але да мая 1945 года наперадзе былі яшчэ доўгія вёрсты вайны, шмат баёў, вялікія страты тэхнікі, мільёны параненых і загінуўшых. Вайна не шкадуе нікога, яна — бязлітасная.

У цэнтры вёскі Ураджайная — помнік. На пліце надпіс: “У гонар 40 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вай­ны”. А далей на камені высечаны прозвішчытых, хто цаной уласнага жыцця, ва ўзросце, калі жыць ды жыць, са зброяй у руках набліжалі доўгачаканыя імгненні перамогі.

40 прозвішчаў, 40 лёсаў, 40 песень недапетых. Жыхары вёсак Бажкі, Дайнякі, Кара­неўшчына, Краглі, Тумашы, Ураджайная, Карані загінулі як героі дзеля шчасця будучых пакаленняў. Яны ахвяравалі самым дарагім – жыццём. Кожны прайшоў свой шлях, каб навечна застацца ў памяці людской.

Сцяпан Сцяпанавіч Голец да вайны меў уласную гаспадарку, 5,5 гектара зямля, якая была карміцелькай для ўсёй сям’і, гадаваў з жонкай трох сыноў. Усе планы на будучае перакрэсліла вайна.

Адразу пасля вызвалення вёскі Ураджайная ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Сцяпан Голец разам з землякамі быў мабілізаваны на фронт. Яго сын Уладзімір успамінае: “Нягледзячы на малы ўзрост, а мне тады было толькі 4 гады, памятаю, як бацька разам з іншымі мужчынамі строем з песнямі ішоў ваяваць”.

Так, у гэты дзень многіх адпраўлялі на фронт. Уладзімір Сцяпанавіч з хваляваннем працягвае расказ: “Напярэдадні бацька рамантаваў хату, якую ў час адступлення развярнуў фашысцкі танк. Сусед спытаў у яго: “Сцёпа, а ты калі ваяваць пойдзеш?” — на што тата адказаў: “Вось давяду хату да ладу і пайду”. А назаўтра, як высветлілася, мы развіталіся з бацькам назаўседы”…

Сцяпан Сцяпанавіч Голец загінуў смерцю храбрых у красавіку 1945 года пад горадам Кёнігсбергам. Так і не дачакаліся яго жонка Алена Фёдараўна і тры сыны,малодшаму з якіх было 5 гадоў. Ад бацькі засталася толькі пахавальная і… памяць.

Ва ўсіх навакольных вёсках добра ведалі краўца Мікалая Пятровіча Пабягайлу. Летам 1944 года яго мабілізавалі ў Чырвоную Армію. Абняўшы на развітанне жонку і дзяцей, малады мужчына цвёрда сказаў: “Надзейка, хутка вернемся з перамогай. Беражы дзяцей”.

Мікалай ваяваў кулямётчыкам на другім Беларускім фронце. У невялікіх перапынках паміж жорсткімі баямі пісаў паштоўкі дамоў. Вось вытрымкі з некаторых: “Мы даб’ём ворага, перамога будзе наша”, “Надзейка, не плач, хутка вайне канец. Гадуй дзяцей. Я абавязкова вярнуся…”

Аднак. Не суджана было Мікалаю Пятровічу Пабягайлу ўбачыць родныя мясціны, прытуліць да грудзей жонку і дзяцей. Ад атрыманых ран ён памёр ва Усходняй Прусіі цёплым красавіцкім днём 1945 года.

Цяжка даюцца ўспаміны яго сыну Мяфодзію Мікалаевічу: “9 мая 1945 года я гнаў кароў з пашы і пачуў, як моцна, на ўсю вёску, галосіць мама. Сэрцам разумеў, што здарылася нешта жудаснае. Суседзі ціха паведамілі: “Твой татка памёр”. А далей толькі боль у душы, роспач, не верылася, што быцькі няма ў жывых”.

Таксама загінулі ва Усходняй Прусіі Адам Іосіфавіч Пташук, Іосіф Сцяпанавіч Равінскі, Уладзімір Антонавіч Кур’ян, Васілій Іосіфавіч Пабягайла і многія іншыя. Смер­цю храбрых палі ў баях за вызваленне Латвіі Міхаіл Канстанцінавіч Сідор, Аляксандр Міхайлавіч Го­лец, Вікенцій Пятровіч Тумаш. Прапалі без вестак Іван Канстанцінавіч Высоцкі, Мікалай Мікалаевіч Камінскі, Вікенцій Вікенцьевіч Пяткевіч, Сцяпан Канстанцінавіч Глобуз, Васілій Сцяпанавіч Шадура, Аляксей Іванавіч Гародка, Пла­тон Якаўлевіч Траццяк і многія іншыя жыхары Ураджайнай і навакольных вёсак.

У 1968 годзе па ініцыятыве старшыні калгаса імя Ламаносава Юрыя Коктыша быў устаноўлены помнік загінуўшым землякам у гады Вялікай Ай­чыннай вайны. Яго вырабіў майстар Андрэй Грыгаровіч з вёскі Дайнякі. I сёння, амаль праз чатыры дзесяцігоддзі, помнік захаваў свой першапачатковы выгляд. Ён заўсёды дагледжаны, вакол растуць кветкі, штогод аднаўляюцца фарбай напісаныя прозвішчы загінуўшых герояў. Асабліва мнагалюдна каля помніка ў вялікія святы – Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці краіны. Тут праводзяцца мітынгі і сустрэчы моладзі з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, заміраюць у ганаровым каравуле ва ўрачыстай вахце піянеры, праўнукі тых, дзякуючы каму сёння мы жывём у квітнеючай і незалежнай Беларусі. Яны помняць пра сваіх землякоў-герояў.

Вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу аказаў старшыня Навасёлкаўскага сельскага Савета Аляксей Зубік. Дзякуй за ўспаміны і Мяфодзію Мікалаевічу Пабягайлу і Уладзіміру Сцяпанавічу Гольцу.

                                                                         Галіна Канько.

  Канько, Г. “Я вярнуся абавязкова…” : [помнік загінуўшым землякам у вёсцы Ураджайная] / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. – 2005. – 17 жніўня.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed