Таранда Мікалай Іванавіч

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Людзі навукі нашага краю

 

ТАРАНДА Мікалай Іванавіч

Таранда Мікалай Іванавіч

Нарадзіўся 1 мая 1957 года ў вёсцы Зарытава Ляхавіцкага раёна.

Бацька яго, Іван Пятровіч, працаваў у калгасе “Беларусь” шафёрам, а
маці, Соф’я Мікалаеўна — настаўніцай хіміі ў Жарабковіцкай СШ.

Пасля заканчэння школы вучыўся ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце (1974 — 1979). 3 сакавіка 1979 г. працаваў аграномам у калгасе імя Чапаева Жабінкаўскага раёна, а з чэрвеня — у калгасе “Беларусь”. Восенню таго ж года паступіў у аспірантуру пры Інстытуце біяхіміі АН БССР у Гродна. 3 мая 1981 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю і працаваў малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута біяхіміі.

3 1986 г. пачынае цікавіцца гісторыяй Беларусі, стварае гарадскі клуб аматараў гісторыі і культуры роднага краю “Паходня”, які з 1990 г. становіцца таварыствам, а з 2001 г. — грамадскім аб’яднаннем. Ад першага дня да гэтага часу з’яўляецца старшынёй “Паходні”. Удзельнічаў у абароне ад разбурэння старога чыгуначнага вакзала і іншых архітэктурных помнікаў у Гродна. У барацьбе за адмену будаўніцтва Даўгаўпілскай ГЭС (1987), у водным раллі па Прыпяці, накіраваным супраць асушэння Палесся (1988), у экалагічным рэйдзе “Беларусь — бяз’ядзерная зона” па ракетных базах Лідчыны (1990). Быў сакратаром камсамольскай арганізацыі роты ў час службы ў войску, а затым — камсамольскай арганізацыі інстытута. 3 1986 г. член КПСС, але ў сувязі з нязгодай з палітыкай кіраўніцтва партыі, выйшаў з яе шарэнгаў у жніўні 1990 г. З’яўляецца адным са стваральнікаў Канфедэрацыі беларускіх маладзёжных суполак у 1989 г., а таксама адным з арганізатараў адраджэння святкавання Купалля, Калядаў, фестываляў беларускай рок-музыкі ў Гродна, краязнаўчых вандровак у Гудзевічы, Зельву, Вільню, Полацк, Гальшанскі і Медніцкі замкі, Кракаў і Грунвальд, па месцах, звязаных з жыццём Ф. Багушэвіча, М. Багдановіча, А. Гаруна, Л. Геніюш і іншых.

3 1992 да 1998 г. быў дырэктарам МП “Альба Р” і адзінай беларускамоўнай кавярні “Батлейка”, у якой пабывалі і пакінулі свае аўтографы вядомыя дзеячы культуры і гісторыі Беларусі і іншых краін свету. 3 1997 г. працуе дацэнтам на каферы мікрабіялогіі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага універсітэта. Мае больш за 50 навуковых публікацый.

 Таранда Мікалай Іванавіч // Ёсць край такі… : гістарычна-літаратурная хроніка. – Баравічы: Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня, 2003. – С. 422-423.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed