Тафелін

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Сядзібна-паркавыя ансамблі Ляхавіцкага раёна >>>

Тафелін

Tafelin
Тафелин

 

1Колішняя сядзіба, размешчаная паміж вёскамі Падлессе і Пранчакі.

У сучасны перыяд ад сядзібы засталіся толькі рэшткі парку.

Сядзібны дом быў пабудаваны ў 2-й палове XIX ст. з дрэва пасярэдзіне парка. Будынак y плане меў форму прамавугольніка, быў накрыты невысокім гонтавым дахам, над якім узвышаліся 2 сіметрычна размешчаныя коміны. Сцены звонку былі гладкія, нешаляваныя, вокны прамавугольныя, невялікія. 3 боку параднага пад’езда фасад дома быў вылучаны невялікім ганкам на двух слупах. Аналагічна быўаздоблены тыльны (паркавы) фасад. Будынак сядзібы праіснаваў да пачатку 1990-х гадоў. У пасляваенны перыяд ён выкарыстоўваўся пад жыллё для калгаснікаў мясцовага калгаса. Пасля пераходу апошняй сям’і на новае месца жыхарства сядзібазасталася безгаспадарнай і ў пачатку 1990-х гадоў канчаткова разбурана.

Пейзажны парк фарміраваўся з XIX ст. Добра захавалася ўязная алея. Па перыметры старадаўняга парку яшчэ растуць ліпы,клёны, акацыі, бэз. На паўночна-ўсходнім ускрайку паркавага ансамбля засталіся паўразбураныя гаспадарчыя збудаванні. Шмат чаго ў Тафелінскім ансамблі знікла назаўсёды, значна парушаны яго планіроўка і кампазіцыйная форма. Захавалася толькі сажалка, якая цяпер занядбана, зарасла хмызняком.

Рэшткі парку маюць навукова-пазнавальнае значэнне, патрабуюць узяцця на ўлік і пад ахову дзяржавы.

 

 Тафелін // Несцярчук, Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў. – Мінск: БЕЛТА, 2002. – С. 232.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed