Рэвяка Казімір Адамавіч

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Людзі навукі нашага краю

 

РЭВЯКА Казімір Адамавіч

Рэвяка Казімір Адамавіч нарадзіўся 9 жніўня 1937 г. У в. Смаленікі (зараз Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці). Захапленне гісторыяй антычнасці прывяло яго на гістарычны факультэт БДУ. Скончыў аспірантуру БДУ пад кіраўніцтвам прафесара Ф. М. Нячая, абараніў кандыдацкую дысертацыю па антычнай гісторыі. 3 1972 г. К. А. Рэвяка працуе на кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў БДУ (з 1997 г. — прафесарам). 25.02.2001 г. абаронена доктарская дысертацыя на тэму «Барацьба Рыма і Карфагена за сусветнае панаванне». Шмат гадоў К. А. Рэвяка курыруе работу студэнцкага навуковага гуртка кафедры «Антычнасць і сучаснасць», які існуе ўжо каля 30 гадоў. З’яўляецца адным з аўтараў беларускага падручніка для сярэдняй школы па гісторыі старажытнага свету, шэрагу вучэбных дапаможнікаў.

Асноўныя працы:  Пунические войны. Мн., 1988; Войны Рима с Карфагеном: основные тенденции и направления историографии. Мн., 2000; Антычная спадчына на Беларусі. Мн., 1998.

 Рэвяка Казімір Адамавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта. – Мінск, 2001. – С. 244-245.

 Равяка Казімір Адамавіч (н. 9.8.1937, в. Смалянікі Баранавіцкага пав., Навагрудскага ваяв., цяпер Ляхавіцкі р-н), бел. гісторык. Канд. гіст. н. (1974), праф. (1997). Скончыў БДУ (1962). 3 1962 настаўнік сярэдняй школы, з 1967 выкладчык Чырвонабярэжскага сельгастэхнікума ў Жлобінскім р-не. 3 1972 на кафедры гісторыі стараж. свету і сярэдніх вякоў БДУ. Асн. даследаванні па гісторыі Стараж. Рыма і антычнай спадчыне Беларусі.

Тв:. Пунические войны. Мн., 1988; Уводзіны ў гісторыю Старажытнага Рыма. Мн., 1993 (разам з І.А.Лісавым); Античный мир в терминах, именах и названиях; словарь-справочник. Мн., 1997 (з ім жа); Антычная спадчына на Беларусі. Мн., 1998.

 Равяка Казімір Адамавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 38.

 Ревяко Казимир Адамович (р. 9.8.1937, д. Смоленики Ляховичского р-на), бело­русский историк. Доктор ист. наук (2001), проф. (1997). Окончил БГУ (1962). Препо­давал в средней школе, с 1967 в Краснобережском с.-х. техникуме в Жлобинском р-не. С 1972 в БГУ. Исследует вопросы ис­тории Древнего Рима и античного насле­дия в Беларуси. Автор книг «Пунические войны» (1988), «Введение в историю Древ­него Рима» (1993, совм. с И. А. Лисовым), «Античный мир в терминах, именах и наз­ваниях: словарь-справочник» (1997., с ним же), «Античное наследие в Беларуси» (1998).

 Ревяко Казимир Адамович // Регионы Беларуси. В 7 т. Т. 1. Кн. 2. Брестская область. – Минск, 2009. – С. 307.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed