Праневіч Генадзь

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Людзі навукі нашага краю

 

ПРАНЕВІЧ Генадзь

Праневіч Генадзь (03.10.1950 г., в. Жарабковічы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобласці). Кандыдат філалагічных навук, дацэнт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Закончыў дактарантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я.Купалы НАН РБ (2000). Стажыраваўся пры Інстытуце Польскай Філалогіі Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве (1999, 2002 гг.). Аўтар 200 навуковых публікацый па праблемах станаўлення і развіцця беларускай літаратуры, культуры і гісторыі Беларусі. Даследуе працэсы гісторыка-культурнага ўзаемадзеяння і развіцця рамантызму ў славянскіх літаратурах.

Выступае як літаратурны крытык, паэт і публіцыст. Аўтар кніг і брашур “Славянскі рамантызм эпохі нацыянальна-вызваленчых рухаў і вобраз беларускага нацыянальнага адраджэння ў паэзіі Янкі Купалы” (1993), “Зямля, прырода, людзі ў духоўнай культуры Беларусі” (1999), “Леў Сапега: Жыццё дзеля Айчыны” (2003), калектыўных кніг “Да дэмакратыі праз грамадзянскую супольнасць” (1999), “Радаводнае дрэва Прыпяці” (2002), “Белавежская пушча ў духоўнай і культурнай спадчыне беларусаў” (2003 г.), ”Пасланец Праметэя. Кніга пра Уладзіміра Калесніка” (2007 г.) і інш. Вершы друкаваліся ў абласной перыёдыцы, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, “Народнай волі”, гадавіку “Скарыніч”, калектыўных зборніках “Дзядзінец. Паэзія Берасцейшчыны (1999 г.)”, “3 прыродай зліўшыся душой…” (2001 г.), а таксама ў перакладзе на рускую мову (калектыўны зборнік “Белой Вежи  свет”, 2005).

Праневіч Генадзь // Жырандоля: літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. – Брэст, 2012. – С. 308-309.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed