Няфёдаў Леанід Іванавіч

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Людзі навукі нашага краю

 

НЯФЁДАЎ Леанід Іванавіч

Прафесар Л.І.Няфёдаў стала працуе ў калектыве ўніверсітэта з 2002 года. Нарадзіўся 20 жніўня 1952 года ў горадзе Ляхавічы Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе № 2 г. Ляхавічы. Вышэйшую медычную – у Гродзенскім медыцынскім інстытуце (зараз – універсітэт), які закончыў у 1975 годзе па спецыяльнасці «Лячэбная справа». У 1975-1978 гадах навучаўся ў аспірантуры кафедры біяхіміі. 3 1978 года- навуковы супрацоўнік Аддзела рэгуляцыі абмена рэчываў (зараз – Інстытут біяхіміі НАН Рэспублікі Беларусь). 3 1990 года – загадчык лабараторыі аналітычнай біяхіміі інстытута, пазней (1998- 2002) – дырэктар Інстытута біяхіміі.

У 1980 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Содержание свободных аминокислот в тканях крыс при различной обеспеченности организма тиамином». Доктарскую дысертацыю «Формирование фонда свободных амино­кислот и их производных в условиях метаболи­ческого дисбаланса» абараніў у 1993 годзе. Прафесар па спецыльнасці «Біялогія» з 1997 года. Да пераходу на пастаянную работу ва ўніверсітэт прафесар Л.І.Няфёдаў – вядомы даследчык-біяхімік і эксперт у галіне біяхіміі амінакіслот і роднасных злучэнняў. Ён стварыў новы перспектыўны навуковы кірунак і акрэсліў канцэпцыю заканамернасцей фармавання фонда вольных амінакіслот і іх вытворных ва ўмовах метабалічнага дысбаланса. Неаднаразова запрашаўся вядомымі выдавецтвамі для публікацыі аглядаў па біяхіміі амінакіслот. Выступаў з дакладамі на біяхімічных навуковых з’ездах і сімпозіумах. Арганізатар і навуковы рэдактар матэрыялаў двух міжнародных сімпозіумаў па біяхіміі, якія праводзіліся ў Рэспубліцы Беларусь.

За распрацоўку канцэпцыі фармавання амікіслотнага дысбаланса ўзнагароджаны дыпломам і медалём міжнароднай выставы «Bruxelles Eureca’95», а за абгрунтаванне механізмаў рэалізацыі спецыфічнай супрацьпухліннай актыўнасці вытворных амінакіслот – дыпломам і імянным медалём Альберта ІІІвейцэра «За заслуги в области науки». Прафесар Л.І.Няфёдаў сапраўдны сябра і ганаровы акадэмік Рымскай акадэміі навук, ганаровы доктар («Honoris Causa») Мюнхенскага міжнароднага універсітэта альтэрнатыўнай медыцыны.

У Гродзенскім універсітэце з 2002 года: загадчык кафедры біяхіміі, прафесар кафедры, загадчык (з 2004) створанай на базе навукова- даследчага сектара і акрэдытаванай (2009) навукова-даследчай лабараторыі біяхіміі біялагічна актыўных рэчываў УА «ГрДУ імя Янкі Купалы”. 3 2007 года – навуковы кіраўнік заданняў Рэгіянальнай навукова-тэхнічнай праграмы «Устойлівае развіццё: навука, інавацыі, тэхналогіі Гродзенскай вобласці”.

Актыўна працуе над новымі метадамі клінічнай лабараторнай дыягностыкі, даследаванняў механізмаў супрацьпухліннага дзеяння азотаўтрымоўваючых біярэгулятараў прыроднага паходжання (амінакіслот, іх дэрыватаў, алкалоідаў і іншых), распрацоўкі новых эфектыўнах лекавых прэпаратаў, харчовых дабавак і прадуктаў функцыянальнага харчавання на аснове амінакіслот, іх укараненне ў практычную ахову здароўя.

Няфёдаў Леанід Іванавіч // Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. 1940-2010 : біябібліяграфічны слоўнік. – Баранавічы : Ф-л № 1 ААТ “Чырв. Зорка”, 2010. – С. 84-85.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed