Купрэеў Мікола. Біяграфічныя звесткі

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына >>> Купрэеў Мікола

 

Белы, А. «...Цёмным чалавекам - не жыць пад сонцам»Бурдыкі, В. Палескі валацуга Валасюк , Л. Непрыдуманыя партрэтыГалубовіч, Л. Вандроўнік вечнага часу.Купрэеў Мікола. Біяграфічныя звесткіМельнікава, З. Самотны палескі птахМікола Купрэеў: «Як я многа хацеў вам сказаць...»

«…Цёмным чалавекам – не жыць пад сонцам»

Напрыканцы мая літаратурная грамадскасць адзначыла 80-годдзе з дня нараджэння вядомага паэта і празаіка Міколы Купрэева. Нарадзіўся ён на Рагачоўшчыне напярэдадні вайны, але амаль усё жыццё літаратара было звязана з Брэстчынай, дзе прайшлі яго дзіцячыя гады, навучанне, праца ў школе і раённых газетах, літкансультантам у абласной газеце “Заря”. Ды і пахаваны Мікола Сямёнавіч на кладах у вёсцы Міхнавічы Івацэвіцкага раёна.

Ён пакінуў пасля сябе немалую літаратурную спадчыну – кніжкі вершаў “Непазбежнасць”, “Правінцыйныя фантазіі”, шматлікія пра- заічныя творы.

Мне пашчасціла быць добра знаёмым з Міколам. Найперш таму, пгго яго бацька, Сямён Іванавіч, быў маім першым настаўнікам і іх сям’я жыла ў маёй роднай вёсцы Міхнавічы. Потым, калі я рабіў свае першыя спробы ў вершаскладанні і дасылаў творы ў “Зарю”, Купрэеў адказваў на мае лісты. Гэта не заўсёды былі станоўчыя рэцэнзіі, але я вельмі цаніў тыя адказы і прыслухоўваўся да слоў кансультанта. Шкада, што пісьмы гэтыя не захаваліся. Пазней, калі я ўжо працаваў рэдакгарам газеты ‘Тэкс- тыльшчык” на баваўняным аб’яднанні ў Баранавічах, Мікола не-не ды і завітваў да мяне на службу, дзе мы гутарылі аб жыцці. Сустракаліся час ад часу і на літаратурных імпрэзах.

Дзеля захавання літараТурнай спадчыны Купрэева шмат што зрабіў паэт і літаратурны крытык Леанід Галубовіч, які па крупіцах збіраў усё, што пакінуў пасля сябе Мікола Сямёнавіч. А па ўшанаванню памяці нашага слыннага земляка нямала зроблена літаратарам Міколай Папекам – у значнай ступені дзякуючы яго намаганням на магіле Купрэева стаіць добры помнік з барэльефам і выбітыя словы з аднаго з вершаў Купрэева.

Што тычыцца Міхнавічаў, то школа, у якой выкладаў бацька Міколы Купрэева, была малакамплектнай, усяго вучняў дваццаць на чатыры класы. Купрэеў-старэйшы быў у ёй і настаўнікам, і дырэкгарам.

Ён выкладаў усе прадметы, у тым ліку вёў урокі спеваў і малявання. Яго ўласныя дзеці тады ўжо вылецелі з бацькоўскага гнязда. Сын Мікола скончыў інстытут, пісаў добрыя вершы, і бацька вельмі ганарыўся ім.

У 1967 годзе Мішна выдаў сваю першую кніжку вершаў “Непаз- бежнасць”. У тыя часы я не настолькі цікавіўся паэзіяй, каб пра гэта ведаць. Але значна пазней у кнігарні мястэчка Сноў, што ў Нясвіжскім раёне, мне трапіў на вочы гэты зборнік, і я набыў яго. Здаецца, там заставаўся яшчэ адзін асобнік, і я да гэтага часу вельмі шкадую, што яго не забраў… А гісторыя набытай мной кнігі ўвогуле заслугоўвае асобнай увагі. Аднойчы ў Брэсце на адной з літаратурных сустрэч я падышоў да Міколы Купрэева і папрасіў, каб ён паДпісаў мне гэты зборнік. “Дзе ты яго выпараў?” – здзівіўся Мішпа. А напісаў ён наступнае: “Дарагі зямляча Алёша Белы! Дзякуй, што ты расцеш, робіш добрую справу. Верыцца вельмі ў цябе! Мікола Купрэеў. 1 красавіка 1986 г., г. Брэст”.

Дарэчы, менавітау газеце “Заря” ў красавіку 1967 года былі надру- каваны цуцоўныя філасофскія вершы Міколы Сямёнавіча. Некалькі радкоў хочацца прывесці:

Галінкай сухою –

не быць на дрэве, непрачытанай кнігай –

не быць на полцы, семафорам разбітым –

не стаяць ля рэек, цёмным чалавекам –

не жыць пад сонцам.

Прайшлі гады. Мікола на той час працаваў настаўнікам у Маль- кавіцкай школе на Ганцаўшчыне, мы час ад часу бачыліся з ім у Ба- ранавічах. А аднойчы я атрымаў ліст, у якім ён прасіў даслаць яму гэіую некалі падпісаную мне кніжку. “Ніхто туг не верыць, што ў мяне выходзіў зборнік вершаў”, – пісаў ён. Я паслаў Купрэеву яго зборнік. Пасля кніга знайшлася ў паэта і журналіста Міколы Антаноўскага ў Пружанах. Там Мікола Купрэеў дажываў свой век. Антаноўскі як мог дапамагаў яму. Але гак сталася, што паміраў паэт у вёсцы Лясная, у доме для састарэлых і інвалідаў. Цяжка хворы, ён прабыў там вельмі нядоўга – не ўдалося нават яго наведаць.

Даведаўшыся, што зборнік “Не- пазбежнасць” “жывы”, я не стаў пераконваць Антаноўскага, каб ён вярнуў мне кніжку, папрасіў толькі зрабіць яе копію.

…Раней на міхнавіцкіх кладах было шмат дрэў — дубоў, бяроз, соснаў. Стаяў прыгожы дубок і каля магілы Міколы Сямёнавіча. Гэтай вясной згодна рашэнню мяс- цовых улад па дамоўленасці з жыхарамі вёскі дрэвы выразалі – вяскоўцы нават складваліся, каб аплаціць працу тых, хто зносіў дрэвы. Не стала дуба і каля магілы Купрэева, Нагадае аб гэтым хіба верш, напісаны мною аднойчы пасля наведвання міхнавіцкіх могілак:

Дзе ўжо апошні кут

І цішыня да звону…

Дорыць каліна тут

Колер чырвоньіх гронак.

Тут, стаміўшыся жыць,

Хоць і не цеснаўхаце,

Шмат хто з радні ляжыць:

Дзед з бабай, бацька з маці.

Зноў ты прыйшоў сюды,

Восень нешта навеяла…

Падаюць жалуды _

На магілу Купрэева.

А з веснавой пары

Тут, дзе вада ірэйкі,

Стала жывуць бабры,

 Цэлыя дзве сямейкі.

Хаткіў тры сасны,

Рой над імі асіны.

Валяць дрэвы яны,

Болей за ўсё – асіны.

…Птушкаўскрыкне “Піць!”

I абміне стадолу.

Чутна, як ліст ляціць,

Бачыш, як льне да дюлу.

…Вёска. Клады. Спатканне.

Усё – на адной вярсце.

Жолуд адскочыць ад каменя

І – прарасце.

Аляксей БЕЛЫ,

г. Баранавічы

Белы, А. «…Цёмным чалавекам – не жыць пад сонцам» / Аляксей Белы // Заря. – 2017. – № 64. – 10 июня. – С. 11.

Палескі валацуга

Аўтарскі праект Вячаслава БУРДЫКІ

Такога жыцця, якое пражыў Мікола Сымонавіч, і такой смерці, якой завяршыў сваю вандроўку па гэтым свеце, пэўна, ворагу не пажадаеш…

Нарадзіўся ён 25 мая 1937 года ў вёсцы Ямнае Рагачоўскага раёна, што на Гомельшчыне, у сям’і настаўніка. Дзяцінства выпала на ваеннае ліхалецце. Яно пакінула ў сэрцы незагойную рану. У час арышту бацькі, які быў звязаны з партызанамі, фашысты паранілі маці, а потым – яшчэ жывую! – на вачах у пяцігадовага хлопчыка закапалі ў зямлю. Вось праз такі боль, праз такое жорсткае выпрабаванне яму давялося прайсці ў самым пачатку свайго жыцця.

I потым з гэтым болем жыць і пісацьчыстыя, светлыя, шчырыя, жыццесцвярджальныя вершы:

Калі расцвітаюць кветкі –

вы іх не тапчыце,

калі жаўранак у горле нясе зару –

вы лепш памаўчыце,

калі вас абдымаюць,

цалуюць і шэпчуць –

любіце, любіце, любіце!

Калі душа перапоўніцца

шчасцем –

вы песняй крычыце!

Як гэта ў ім сумяшчалася?

Адзін Бог ведае, які і даў Міколу талент.

Пасля смерці Купрэева адзін з беларускіх пісьменнікаў сказаў: калі б Мікола Сымонавіч пражыў сваё жыццё па-іншаму, не марнаваў яго на розныя вандроўкі – дык напісаў бы значна больш. Катэгарычна не згодны з такім меркаваннем! Па-першае, больш – не значыць, што лепш. А па-другое, кожны чалавек можа зрабіць за сваё жыццё роўна столькі, колькі ён паспеў зрабіць. Аднаму лёсам наканавана пабудаваць дыхтоўны дом, другому – пасадзіць квітнеючы сад, трэцяму – напісаць Кнігу… Далёка не заўсёды ўсё гэта можа спалучацца ў адным чалавеку. Напэўна, Мікола Купрэеў быў кепскім сем’янінам. Ды і добрым садоўнікам яго не наза- веш… Затое яго вершы (і проза) будуць жыць вечна.

3 гэтай нагоды ўспамінаецца такая гісторыя. Пасля выхаду ў свет у 1995 годзе другой кнігі паэзіі Міколы Сымонавіча “Правінцыйныя фантазіі” яе адразу намінавалі на Дзяржаўную прэмію. Аднак па нейкіх прычынах яе Купрэеву не далі, хоць чуткі аб маючай адбыцца падзеі ўжо дайшлі і да самога “будучага лаўрэата” і той нават размеркаваў чакаемыя грошы (“аддам даўгі, адзначу з сябрамі, а на рэшту куплю… шкарпэткі”).

Да сённяшняга дня ў літаратурных колах чуюцца розныя версіі. Выкажу сваю, рызыкуючы наклікаць непаразуменне асобных “добразычліўцаў”. Для лаўрэата Дзяржаўнай прэміі ўсё-ткі мала толькі таленавітых твораў. Прэтэндэнт на вышэйшую ўзнагароду краіны павінен мець і свядомую грамадзянскую пазіцыю, і высокія маральныя, чалавечыя якасці, быць прыкладам для падрастаючага пакалення. Адпавядаў усім гэтым патрабаванням Купрэеў? Паклаўшы руку на сэрца, нават самыя блізкія сябры паэта наўрад ці захацелі б, каб іх дзеці паўтарылі яго жыццёвы шлях. Ні кала ні двара… Пастаянныя застоллі… Сумніўныя кампаніі… Бадзяжніцтва… Некаторыя “свядомыя” пісьменнікі абвінавачваюць у гэтым уладу: яна, маўляў, давяла яго да такога жыцця. Я ж так мяркую: прычым тут улада, калі нават бацька Міколы Купрэева, Сымон Іванавіч, адрокся ад сына і на парог сваёй хаты не пускаў да самай смерці! Можна спрачацца, ці правільна гэта – ганарыцца сынам, калі ён набыў шырокую вядомасць напачатку сваёй літаратурнай дзейнасці, і адрачыся ад яго, калі той пайшоў па “крывой сцяжынцы” і не спраўдзіў бацькавых надзей. Тым не менш, факт застаецца фактам. Як успамінае  вядомы беларускі пісьменнік, які жыве цяпер у Маскве, Алесь Кажадуб, толькі незадоўга да смерці Сымон Iванавіч хацеў запрасіць Міколу на сваё 90-годдзе, каб памірыцца з сынам, аднак не паспеў, не дажыў…

Аўлада, між іншым, зра біла для Купрэева нямалз. У 1996 годзе ён атрымаў літаратурную прэмію імя Аркадзя Куляшова – найвышэйшую адзнаку пісьменніцкай працы ў рэспубліцы, а яшчэ – бясплатную аднапакаёвую кватэру ў Пружанах, што для бяздомнага паэта, думаю, было значна важней за любую грашовую ўзнагароду. Дарэчы, з гэтай кватэрай звязана яшчэ адна гісторыя. Ініцыятыву і настойлівасць у “выбіванні” хоць нейкага жылля для Купрэева праявіў рэдактар Пружанскай газеты “Раённыя будні”, паэт Мікола Антаноўскі. Яго падтрымалі ў аблвыканкаме. Аднак у раёне гэтую ідэю ўспрынялі, мякка кажучы, без вялікага энтузіязму: маўляў, і чалавек не надта дастойны, валацуга нейкі, ды і аб яго пісьменніцкіх здольнасцях ходзяць розныя меркаванні… I ўсё ж кватэру паэту выдзелілі. Мікола Сымонавіч радаваўся, як дзіця. I сапраўды, упершыню ў сваім неўладкаваным жыцці паэт атрымаў уласны дах над галавой.

Праўда, пажыць у сваёй кватэры яму ўжо практычна не давялося. Цяжкая хвароба – сухоты, набытая за гады “палескіх вандровак”, усё часцей напамінала пра сябе. Ды і ногі ўжо амаль не трымалі, нават з кульбай не мог нармальна рухацца. I ўсё часцей лячыўся то ў туберкулёзных, то ў псіханеўрапагічных, то ў звычайных раённых бальніцах, а скончыў свой жыццёвы шлях у доме састарэлых у Баранавіцкім раёне.

Мы часта з вядомых людзей самі ствараем нейкі ідэал: калі чалавек таленавіты, творчьі, дык ён ужо ледзь не святы, як бы і права не мае на памылкі, недарэчныя ўчынкі, чалавечыя слабасці. Чаму гэта робім? Ці не таму, каб і свае грахі заадно спісаць: раз ТАКІ талент ішоў па жыцці “кульгаючы”, дык і нам даравальна… А як жа быць з праўдай? Так, таленавіты. Так, творчы. Так, геніяльны… Але ж і не святы. I памыляўся. I грашыў. I гаспадаром не быў. I не сем’янін… Супярэчлівая асоба, як і кожны, заўважу, жывы чалавек. I замоўчваць гэта, напэўна, не варта. Што было – тое было…

Здавалася б, перажыўшы такое вялікая гора ў дзіцячым узросце, як смерць маці, звычайнаму чалавеку ўжо немагчыма акрыяць. Аднак з ця- гам часу Мікола пакрыху ажыў. Пасля вайны сям’я Купрэевых – бацька з новай жонкай Марыяй і сынам – пераязджае на Брэстчыну, у вёску Пескі Бярозаўскага раёна, а ў 1953 годзе – у вёску Міхнавічы, што на Івацэвіччыне, дзе Сымон Іванавіч да самага выхаду на пенсію працаваў дырэктарам пачатковай школы. У 1.957 годзе Мікола скончыў сярэднюю школу ў Івацэвічах, паступіў на філапагічны факультэт Брэсцкага педінстытута. Атрымаўшы дыплом, настаўнічаў у Ляхавіцкім, Ганцавіцкім, Пінскім I іншых палескіх раёнах, ажаніўся з аднакурсніцай Таццянай, у іх нарадзілася дачка Святлана.

Выдатна напачатку складваўся і яго літаратурны лёс. Яшчэ ў гады вучобы ў ііжоле, а потым і ў інстытуце ён піша вершы, актыўна публікуецца ў абласным і рэспубліканскім перыдычным друку. Ужо ў 1967 годзе ў 30-гадовага правінцыйнага паэта у сталічным выдавецтве выходзіць пёршая кніга вершаў “Непазбежнасць”, якая была цёпла ўспрынята крытыкай. I раптам… Што здарылася потым? Чаму малады талент, які падаваў вялікія надзеі, знік? Вядомасць, слава моцна ўдарылі ў гапаву? Не хапіла вытрымкі, працавітасці, настойлівасці? Нездарма ж кажуць, што самае складанае ў жыцці кожнага чалавека – выпрабаванне не цяжкасцямі, не агнём, не вадой, а поспехам, славай, меднымі трубамі.

Сёння некаторыя лічаць, што правінцыйнага паэта “адсунулі” ад Саюза пісьменнікаў, не далі магчымасці праявіць сябе, загучаць ва ўсю сілу… Але ж гаварыць можна, што заўгодна. Толькі чаму нехта некаму нешта павінен даваць? Талент таксама вымагае працы. Напружанай, пастаяннай, штодзённай. I за месца пад сонцам трэба біцца, напэўна, тым спосабам, на які здольны – стварэннем новых твораў. Што, у іншых не менш таленавітых паэтаў жыццевы шлях быў лягчэйшы? Без церняў? Можна дзясяткі прозвішчаў назваць, хто і турмы, і ссылкі перажыў, аднак не зламаўся, пад цяжарам выпрабаванняў не сагнуўся, а, сцяўшы зубы і сціснуўшы волю ў кулак, пісаў, пісаў і пісаў…

Мікола Купрэеў надвадоўгія дзесяцігоддзі – з 1967-га па 1986-ы – выпаў не толькі з літаратурнага працэсу, а, як сам потым прызнаваўся, “…знікне з паэзіі, не са старонак газет і часопісаў – з самога сябе… Знік у нетры Палесся…” Дзе ён бадзяўся, як жыў, Мікола амаль нікому не расказваў. Лягчэй сказаць, праз якія толькі вёскі і гарадкі на Палессі яго шлях у той час не пралягаў. Часам уладкоўваўся на працу – быў настаўнікам і журналістам, бібліятэкарам і загадчыкам клуба, вартаўніком і качагарам. Але доўга на адным месцы нідзе не затрымліваўся. Ехаў, а часцей – ішоў, далей па нязведаных шляхах-дарогах. Недзе гасцінна сустракалі, шчыра прывячалі, па поўнай налівалі… Лепш бы не прывячалі…

Гаспадарам здавалася, што робяць яны гэта ад усёй шчодрасці душы, ды і прыемна было “з самім Купрэевым, з рапраўдным Паэтам” кульнуць чарку-другую. Але дзе яны дзеліся потым, тыя гасцінныя гаспадары і шчырыя налівапьнікі, калі “сам Купрэеў, сапраўдны Паэт” цяжка захварэў, а пасля паміраў адзін, забыты і закінуты, у доме састарэлых? Калі яго цела праводзілі ў апошні шлях толькі некалькі чалавек – сапраўды

самых блізкіх і родных, хто заставаўся з ім да канца, канкрэтна дапамагаючы вырашаць многія праблемы?

Пры жыцці ў Міколы Купрэева выйшлі ў свет усяго два паэтычныя зборнікі. Пасля дэбютнага “Непазбежнасць” амаль праз тры дзесяцігоддзі, у 1995-м, ён “выйшаў з нябыту” з кнігай “Правінцыйныя фантазіі”. Ды і то гэта здарылася дзякуючы Леаніду Галубовічу, які літаральна па крупінках сабраў шчодра раскіданыя па розных правінцыйных рэдакцыях паэтычныя радкі, падрыхтаваў іх да друку і давёў справу да лагічнага завяршэння. Затое гэта падзея натхніла Міколу Сымонавіча на далейшую працу. Ён раптам адкрыўся перад чытачом з новага боку пачаў пісаць прозу. Адна за адной, быццам з нейкага чароўнага мяшка, высыпаліся-выйшлі ў беларускіх часопісах выдатныя аповесці пісьменніка “Дзіцячыя гульні пасля вайны”, “Імгненне светлае…”, “Лісты з млына”, “На вуліцы Карла Маркса з Паэтам”, “Палеская элегія”, “Рэчкаю плывём, плывём…”. Прычым яго празаічныя творы падобныя на вершы – яны чы- таюцца на адным дыханні, узахлёб, яны поўныя прыгажосці, хараства, да таго ж – у многім аўтабіяграфічныя…

Вось і зноў задумваешся: калі б не тыя “палескія вандроўкі”, ці напісаў бы Купрэеў так рэалістычна і разам з тым гэтак узнёсла сваю прозу? Пра голад і холад – калі б сам не быў галодным і халодным? Пра ліха і бяду – калі б сам не бедаваў? Ці намаляваў бы так яскрава партрэты палешукоў – калі б з імі не сустрэўся ў палескай глухамані? Але і пісьменнікамрэалістам Купрэева, напэўна, нельга назваць. Той жа Леаніл Галубовіч так ахарактарызава яго творчасць: “Ён не песімісі і не аптыміст, больш таго, на- ват не рэаліст. Купрэеў … як загнаны воўк, упарта мкне пг цаліку”.

Трэцяя кніжка Міколы Купрэ ева – проза. “Палеская элегія вышла ў 2007 годзе, пасле смерці пісьменніка. Над ёі парупіліся ўсё той жа Леанід Галубовіч ды іншыя сапраўді блізкія Міколу Сымонавіч людзі. Менавіта за гэт» зборнік аповесцей Купрэеў 2007 годзе ўдастоены аблас ной літаратурнай прэміі ім Уладзіміра Калесніка.

Не буду ні пераказвац змест кнігі, ні аналізаваць я літаратурныя якасці. Да Мікол Купрэева кожны мусіць дайсі сам, пабыць з ім, услухоўваючыс ў “задуменна-самотную мелс дыю”, што гучыць у душы. Прь вяду толькі адну цытату, якг хоць крышачку прыадкрывг таямніцу яго болю, пранесенаі праз усё жыццё:

“Пра што я не сказаў на п тых старонках, а хацелася сказаць?..

Пра тое, якімі ўсе мы бы добрымі, спагадлівымі, чуйны адразу пасля вайны, мы – малі дзеці, і дарослыя, і зусім старь людзі ля Дняпра на Усходзе Чорных Пясках на Захадзе. А вайна была такая балючая, так крывавая, што людзі пастаралі як найхутчэй адцаліцца ад яе, г быцца на яе і на шмат што інш у тым ліку й на саміх сябе…”

“Палескі вапацуга”… “Загна воўк”… Ды толькі сапраўды – ді ментулітаратуры! Неўладкаваі нязручны, непрыстасаваны… I ад таго, што не ставапа яму лк ской дабрыні, спагады і чуйна( пра якія Купрэеў пісаў да сам, апошняга ўздыху…

 

Бурдыкі, В. Палескі валацуга / Вячаслава Бурдыкі // Народная трыбуна. – 2015. – № 4. – 23 студзеня. – С. 10.

О, ЯК Я МНОГА ХАЦЕЎ ВАМ СКАЗАЦЬ… ПАЭТ МІКОЛА КУПРЭЕЎ

 Бачыў вядомага паэта “ўжывую” ўсяго толькі аднойчы: на юбілейнай вечарыне Алеся Каско ў Абласным культурна-грамадскім цэнтры па вуліцы Энгельса. Я спускаўся па прыступках лесвіцы ўніз, а Мікола Сымонавіч Купрэеў выходзіў праз дзверы на лесвічную пляцоўку. Сустрэліся погля- дамі, я павітаўся, ён кіўнуў галавой у адказ. Так мы аднойчы пабачыліся і размінуліся назаўжды… За творчасцю вядомага паэта і празаіка асабліва ўважліва сачыў у той час, калі ягоныя біяграфічнага характару аповесці друкаваліся ў часопісе “Крыніца”. Ведаючы Міколу Купрэева як выдатнага паэта (зборнікi вершаў “Непазбежнасць” (1967), “Правінцыйныя фантазіі” (1995), я быў прыемна здзіўлены, калі пабачыў яго першую аповесць у часопісе. З таго часу з нецярпеннем чакаў і чытаў яго новыя празаічныя творы. Паэт тонкай душы, Мікола Купрэеў быў творча самаадданым, не цярпеў фальшывай думкі і слова, хоць з вялікай неахвотай гаварыў пра літаратуру. Пра выданне пасмяротнай кніжкі прозы Міколы Купрэева “Палеская элегія” парупіўся вя- домы паэт і крытык Леанід Галубовіч, які быў апекунам і “душапрыказчыкам” Міколы Сымонавіча, ініцыятарам выдання і ўкладальнікам яго кніжкі. Таленавiты беларускі празаік Андрэй Федарэнка пасля выхаду кнігі прозы Міколы Купрэева “Палеская элегія” прызнаўся, што пазнаёміўся з Купрэевым наноў: – Я ведаў чалавека, падобнага на Міколу, – Анатоля Сыса.Тыя ж звычкі, тая ж псіхалогія. Ёсць такія творцы, якія абсалютна свядома накіраваны на самазнішчэнне. Яны адмаўляюцца ад жонак, ад дзяцей, ні ад чаго не залежаць – ні ад пашпарта, ні ад прапіскі… Федарэнка прызнаўся, што вельмі насцярожана ставіцца да празаікаў, якія пішуць яшчэ і вершы. Проза – вельмі капрызная жанчына. Яна не любіць, калі яе дзеляць з кімсьці. Таму Купрэеву, на думку Андрэя Федарэнкі, трэба было б засяродзіцца на чымсьці адным. – Ён быў больш пейзажыст, маляваў словам. Калі ўзяць яго прозу з намерам выпісваць мудрыя думкі, сентэнцыі – вы іх там не знойдзеце. Але ўбачыце малюнак, створаны натхненнем. Як верш. Проза яго была і ёсць дзіўная… (Андрэй Федарэнка). Нарадзіўся Мікола Купрэеў у вёсцы Ямнае Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўніка пачатковай школы. Вайна апаліла дзяцінства будучага паэта і забрала маці. Пасля вайны Купрэевы пераязджаюць на Брэстчыну, у вёску Старыя Пяскі Бярозаўскага раёна, дзе Мікола пайшоў у першы клас. Падчас вучобы ў школе ў яго і пачалі выяўляцца літаратурныя здольнасці (у 5-м класе ў газеце “Піянер Беларусі” быў надрукаваны верш Міколы Купрэева пра Першамай). Творчаму росту ў школьныя гады паспрыяла і захапленне паэзіяй Аляксандра Блока і Максіма Багдановіча. У 1957 годзе, заканчваючы Івацэвіцкую сярэднюю школу, Мікола Купрэеў пачынае актыўна займацца творчасцю. У 1962 годзе, скончыўшы Брэсцкі педагагічны інстытут, паэт едзе працаваць настаўнікам на Палессе. Ён далучаў дзяцей да чароўнага свету літаратуры ў Пінскім (у вёсцы Сташаны вучыў Міколу Антаноўскага і Анатоля Шушко), Ляхавіцкім і Ганцавіцкім (у Чудзінскай школе вучнем у яго быў быў Алесь Каско) раёнах. Плёнам літаратурнай працы ў 60-я гады стала выданне зборніка паэзіі Міколы Купрэева “Непазбежнасць”. Яго паэзія выгадна вылучалася сярод вершаў іншых аўтараў Берасцейшчыны і рэспублікі таго часу. Прыкметнай з’явай ў беларускай літаратуры стала выданне і другой паэтычнай кніжкі – “Правін- цыйныя фантазіі”(у 1995 годзе). Саюз пісьменнікаў адразу ж вылучыў зборнік на атрыманне Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы. На жаль, “добразычліўцы” ў вышэйшых колах улады не дазволілі ўганараваць правінцыйнага паэта… 203 Жыццёвы шлях таленавітага паэта абарваўся 17 верасня 2004 года ў вёсцы Лясная каля Ба- ранавічаў, дзе ён дажываў свой век у доме састарэлых. Пахаваны Мікола Сымонавіч у Міхнаві- чах – прыгарадзе Івацэвічаў. На надмагільным помніку ружанскі мастак Юрый Малышэўскі выбіў барэльеф паэта і словы ягонага верша:”О, як я многа хацеў вам сказаць…” Мікола КУПРЭЕЎ АПОШНЯЕ ВЯРТАННЕ Прысела хатка адпачыць ля старой варшаўскай дарогі. На саламяна-травяным плячы сумуе месячык двурогі. На скошаных дзвярах замок з эпохі Рэчы Паспалітай. Разбіты перунамі чыгунок чарнее ля трухлявага карыта. З зямлі пад месяцам блішчыць ад медаля бляшаная калодка. Пад сцяной – На сонцы і дажджы стамлёная каса літоўка. Пад сухою вішняй стол, пад ім – зламаная падкова, вокладкі – Купала і Талстой, павуціна ў шклянцы Малянкова. Я з гэтай шклянкі піў! Тут чытаў Купалу і Талстога. Гэтую касой касіў ля бярозавага лесу маладога!.. Дошкамі забітае акно. Пастукаў ціха… Не азвецца гаспадыня. Дачка яе імклівым птушанём не вылеце на ганак, не абдыме… Ля ўпалых веснічак стаю, не слухаю, не бачу ўжо нічога. Пакінуў месяц мілую страху. Іду паціху на дарогу.

Мікола КУПРЭЕЎ

АПОШНЯЕ ВЯРТАННЕ

Прысела хатка адпачыць

ля старой варшаўскай дарогі.

На саламяна-травяным плячы

сумуе месячык двурогі.

На скошаных дзвярах замок

з эпохі Рэчы Паспалітай.

Разбіты перунамі чыгунок

чарнее ля трухлявага карыта.

З зямлі пад месяцам блішчыць

ад медаля бляшаная калодка.

Пад сцяной –

На сонцы і дажджы

стамлёная

каса літоўка.

Пад сухою вішняй стол,

пад ім – зламаная падкова,

вокладкі – Купала і Талстой,

павуціна ў шклянцы Малянкова.

Я з гэтай шклянкі піў!

Тут чытаў Купалу і Талстога.

Гэтую касой касіў

ля бярозавага лесу маладога!..

Дошкамі забітае акно.

Пастукаў ціха…

Не азвецца гаспадыня.

Дачка яе імклівым птушанём

не вылеце на ганак, не абдыме…

Ля ўпалых веснічак стаю,

не слухаю, не бачу ўжо нічога.

Пакінуў месяц мілую страху.

Іду паціху на дарогу.

 

Валасюк , Л. [Мікола Купрэеў]Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны. – ААТ «Брэсцкая друкарня» 2014. – С. 202 – 203.

Леанід Галубовіч. Вандроўнік вечнага часу.

Я пазнаёміўся з Міколам Купрэевым, калі яму было 55 гадоў. І ўжо тады ён выглядаў даволі старым чалавекам. Фізічна. Жыццё трапала яго… з малалецтва… Пра гэта можна прачытаць у яго выбудаваных на падмурку ўласнай біяграфіі аповесцях (ад “Дзіцячых гульняў пасля вайны” да “Лістоў з млына”).

Ён жыў на два светы: унутраны (ілюзорна-паэтычны, надуманы, створаны ўласна ім) і свет вонкавы (рэальны, жорсткі, неспагадлівы да яго лёсу). Як пісаў ён сам:

…цягнуць мяне з маім чорным лёсам

д’ябал – у пекла, анёлак – у рай…

Між Ладам тваім і маім Хаосам

от і жыві тут – хоць памірай”

Да яго жыцця, так ці іначай, спрычынілася шмат дабрадзейных і спагадлівых людзей. Значна больш, чым нягоднікаў і абыякавых. Калі, працуючы ў “ЛіМе”, я наважыўся прапана­ваць кіраўніцтву холдынга выдаць літаратурную (найперш празаічную) спадчыну Міколы Сымонавіча, з гэтым, нечакана для мяне, тадышняе начальства (Алесь Карлюкевіч) не толькі пагадзілася, а нават актыўна і зацікаўлена падтрымала такую задумку. Так на першапачатковым энтузіязме і выйшаў першы з двух запланаваных тамоў – ёмкая і салідная кніжка прозы Міколы Купрэева “Палеская элегія”, складзеная з пяці аповесцей, уступнага артыкула пра жыццё і творчасць аўтара і колішняй прыжыццёвай гутаркі з ім. У розных рэгіёнах берасцейшчыны адбыліся прэзентацыі кніжкі. Выданне атрымала запар дзве прэміі: адну афіцыйную – літаратурную імя Уладзіміра Калесніка ад Берасцейскага аблвыканкама, а другую, прыватную, – “Мядовую прэмію” ад фермера-пчаляра з Пружаншчыны Міколы Папекі. Папекі (пра неатрыманне ад новай суверэннай улады напрыканцы 90-х гадоў Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і ўручэнне “наўзамен” ад пакрыўджанай пісьменніцкай арганізацыі Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова ўжо не раз згадвалася, у тым ліку і ў “Дзеяслове”). Аднак другі том, спатыкнуўшыся на фінансавай, а пасля непатлумачанай кіраўніцтвам холдынга сітуацыі, так да гэтага часу свету і не пабачыў. Хоць быў скампанаваны і гатовы да рэдагавання. Туды ўвайшлі дзве апошніх аповесці, недрукаваныя ў зборніках вершы і даволі аб’ёмны шэраг успамінаў, большасць з якіх паступова былі выдрукаваныя на старонках тыднёвіка “ЛіМ”. Я думаю, тыя з іх, якія тут прапануе часопіс “Дзеяслоў”, дададуць чытачам разумення і ўражлівасці ад неардынарнай і неадназначнай творчай постаці і чалавечай жыццёвай сутнасці таленавітага паэта і пісьменніка.
Так, Міколу Купрэеву многія дапамагалі ў яго бадзяжным і пакутлівым жыцці. І што?! Ён перайначыўся, пераламаў свае паводзіны, груба кажучы, ачалавечыўся ў фізічным і бытавым плане? Ды не. Чаму? А таму, што быў хворы. Ён быў хворы на дадзены Богам талент… у дадатак з нажытым алкагалізмам і валацужніцтвам. Багемнасць і бамжоўства ўжываліся ў ім адпрыродна. Як і Анатоль Сыс, не зважаючы на падтрымку людзей, – і матэрыяльную, і псіхалагічную – Мікола (міжволі) імкнуўся да самавызначальнай ізаляцыі ад грамадства і, як вынік, – скончыў па сутнасці самазгубствам. Калі Сыс свядома ішоў шляхам выклятага паэта (дазволю сабе такі выраз), то Купрэеў прыйшоў да таго ж выніку натуральным чынам.
Памятаю, пры першай нашай сустрэчы з Міколам у яго вядомай “панскай” мансардзе ў Папялёве, у прасторных узвышаных апартаментах лётаў прыгожы рознакаляровы матыль. Тэлевізійны рэжысёра Валодзя Таміла (ужо нябожчык, пухам яму зямля), узрадаваўся гэтаму і пачаў здымаць паэта ў такім прыматылёвымлятучым антуражы… Аднак, калі той “абжыўся” ў сітуацыі і пачаў назойліва лезці ў камеру ды на ўзмакрэлую ад юпітэраў лысіну Купрэева, узяўся выганяць матыля, грозна махаючы газетай, не на жарт стараючыся таго прыбіць… І тут Мікола паўстаў на жорсткую абарону свайго “кватаранта”. Што і казаць, калі для рэжысёра матыль быў часовым мілым антуражам для тэлездымак, то ў Купрэева – штодзённай прыроднай з’явай яго правінцыйнага жыцця (мансарда стаяла літаральна ў ста метрах ад шлагбаума на ўездзе ў Белавежскую пушчу)…

Элітарны ў сярэдзіне 90-х гадоў часопіс “Крыніца” ад часу публікацыі прозы Купрэева добра дапамагаў яму ў матэрыяльным плане. Галоўны рэдактар Уладзімір Някляеў падпісваў Міколу ганарар па самай высокай стаўцы, а да таго ж яшчэ, тут-сюд, і розныя грашовыя прэміі дадаваліся. Таму аднойчы, гледзячы на заношаны Міколаў выгляд, вырашылі ўсёй рэдакцыяй, што я, узяўшы ў бухгалтэрыі немалыя Міколавы грошы, завяду яго ва ўнівермаг ды нанова па-шляхетнаму апрану. Купілі яму ўсё – ад шкарпэтак да зімовай шапкі – уключна з касцюмам, кашуляй, швэдарам, курткай, чаравікамі і… гальштукам). Але як ён, бедны, умольваў мяне вачыма ды ўпрошваў не купляць нічога лішняга, гледзячы на драбнеючы ў маіх руках жмут грошай… “Хопіць, Лёня, хопіць, каму гэта ўсё?!” Так баяўся, што мала застанецца на прычашчэнне. З універмага я завёў яго на сваю кватэру і добра-такі выкупаў у гарачай ванне, а пасля склаў у цэлафанавы пакет і выкінуў на сметнік усе ягоныя абноскі… Прыадзеўся Мікола – франт-франтам, хоць ты Нобелеўскую прэмію давай! А ўжо назаўтра вечарам тэлефануюць мне з Дома літаратара: забярыце тут у нас шалік, пальчаткі і шапку свайго сябра… Выпіў і пакінуў іх у гардэробе Мікола Сымонавіч, а сам паехаў электрычкай на сваю Пружаншчыну, далей спазнаваць свет прыроды і чалавека… Такім быў Купрэеў у жыцці. І іншым – таксама быў. Іначай не застаўся б знаным творцам у гісторыі нацыянальнай літаратуры.

У мяне захоўваецца вялікі эпісталярый М. Купрэева (100 на 100 лістоў нашага больш чым дзесяцігадовага ліставання). Час ад часу з’яўляюцца на свет і асобныя праявы яго творчай спадчыны. Аднак арыгіналаў яго вялікай прозы апошняга часу, на жаль, не захавалася. Прычына простая, нават банальная: папера, на якой пісаліся творы (на калене, на пні, на краі ванны ў сухотным дыспансеры), была такой спрацаванай (зацёрханай і зашмальцаванай), што захоўваць яе было вышэй усякіх сіл. Бог даў яшчэ, што вычытку і рэдагаванне іх я ўсё ж зрабіў належным чынам, расчытаўшы каравы почырк аўтара…

Ці быў ён, як некаторыя пішуць, маргіналам, у поўным сэнсе гэтага слова? Складана сказаць адназначна. Ён выбіраўся з традыцыйнага беларускага балота на выспу шырокага светагляду, мосцячы гаць лаўжамі ўласнага жыццёвага вопыту, – ішоў сваім натуральным, а не інтэлектуальна запазычаным з Усходу ці Захаду шляхам. Хоць, безумоўна, вучыўся і браў урокі шмат у якіх творцаў свету.

Але, найперш дзякуючы яго ўласнаму арыгінальнаму мастацкаму мысленню і стылю, лепшыя паэтычныя і празаічныя творы Міколы Купрэева запатрабаваныя нашым часам і, ёсць спадзяванне, будуць узятыя з яго літаратурнай спадчыны нашымі нашчадкамі. Яны таго вартыя.

Леанід ГАЛУБОВІЧ.

 

Галубовіч, Л. Вандроўнік вечнага часу. // Дзеяслоў. – 2013. № 12.

 

 Купрэеў Мікола Сямёнавіч (1937 – 2004)  нарадзіўся 25 мая 1937 года ў вёсцы Ямнае Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўніка.

У 1943 годзе пры арышце бацькі фашысты смяротна паранілі і яшчэ жывой закапалі яго маці. Адразу пасля вайны сям’я Купрэевых з Рагачоўшчыны пераехала на Брэстчыну, у вёску Пескі Бярозаўскага раёна, а з 1953 года на новае месца працы бацькі – у вёску Міхнавічы (непадалёк ад Івацэвічаў), дзе бацька да самай пенсіі быў дырэктарам пачатковай школы. У Івацэвічах Мікола скончыў СШ (1957). А ў 1958 годзе паступіў на факультэт беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педінстытута. Падчас вучобы пачалі друкавацца яго вершы ў мясцовай і рэспубліканскай прэсе. Звярнуў увагу на студэнта і заахвочваў яго да творчасці выкладчык інстытута літаратуразнаўца Уладзімір Калеснік. У 1963 годзе, атрымаўшы дыплом настаўніка, Мікола Купрэеў працаваў у Чудзінскай і Малькавіцкай сярэдніх школах Ганцавіцкага раёна, у школах Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў, у рэдакцыі ляхавіцкай раённай газеты «Будаўнік камунізму». Адным з вучняў Купрэева ў Чудзінскай школе падчас яго працы на пасадзе завуча і настаўніка літаратуры быў Алесь Каско, а ў Сташанах — Мікола Антаноўскі і Анатоль Шушко.

     У 1988 Мікола Купрэеў не без дапамогі Міколы Антаноўскага, рэдактара пружанскай «раёнкі», пераехаў у вёску Папялёва Пружанскага раёна, выкладаў у базавай школе гісторыю. Тут стварыў шмат цудоўных вершаў, якія ўвайшлі ў другі яго збор­нік «Правінцыйныя фантазіі». Ужо выкладаючы ў Папялёўскай базавай школе, а затым жывучы ў Пружанах, Мікола Купрэеў прызнаваўся, што “з 1967-га па 1986-ы год ён знік – не з паэзіі, не са старонак газет і часопісаў – з самога сябе… Знік у нетры Палесся…” Амаль на дваццаць гадоў. Аб прычынах гэтага знікнення гаварыць цяжка. Пра іх Мікола мала каму расказваў, і ўвогуле ён не любіў скардзіцца. Ягоныя пуцявіны пралеглі праз усю Беларусь, а ў большасці праз Палескі край. Лягчэй сказаць, у якіх населеных пунктах Мікола не пабываў. Час ад часу ён уладкоўваўся на працу, але доўга там не затрымліваўся – ехаў ці ішоў далей па нязведаных сцежках і дарогах. Па запісах бацькі яго сын працаваў больш як у дваццаці месцах. 3 іх відаць, што вандроўнік-паэт быў настаўнікам і журналістам (і неаднойчы), бібліятэкарам і загадчыкам клуба, вартаўніком і качагарам.

Памёр у доме для састарэлых у посёлки Лясным пад Баранавічамі 19 верасня 2004 года.

Лёс паэта не заўсёды быў міласцівым да яго, але Мікола Купрэеў заставаўся верным выбранаму шляху, свайму адметнаму погляду на жыццё. Ён стаў прызнаным паэтам-прафесіяналам, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Высокамастацкімі лічацца і празаічныя творы Міколы Сымонавіча, многія з іх грунтуюцца на перажытым асабіста: «Дзіцячыя гульні пасля вайны», «На вуліцы Карла Маркса з Паэтам», «Рэчкаю плывем, плы­вем». Менавіта яго кнігай «Палеская элегія» была распачата серыя «Лімаўскі фальварак» (2007).

Аўтар кніг паэзіі “Непазбежнасць” (1967), “Правінцыйныя фантазіі” (1995) і кнігі прозы “Палеская элегія” (2007).

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1996), прыватнай берасцейскай Мядовай прэміі (2002), абласной Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка (2007).

Самотны палескі птах

Яго жыццё было звязана пераважна з Берасцейшчынай: Бярозаўшчынай, Івацэвіччынай, Ляхавіцкім, Драгічынскім і Ганцавіцкім краем, з Піншчынай, але найбольш з Пружаншчынай… Ён амаль усё жыццё працаваў настаўнікам-філолагам, аб’ездзіў і абхадзіў палескія гарадкі, мястэчкі, вёскі, бальшакі і лясныя сцежкі-дарожкі.

Мікола Сымонавіч Купрэеў — паэт і празаік, вядомы і любімы многімі.

Не сядзелася яму на месцы і ў апошнія гады: нягледзячы на хворыя ногі, сначатку з адным кійком, а потым і на мыліцах часта выпраўляўся ў дарогу. Не зважаючы на фізічную нямогласць, і ў сталым узросце ахвотна выбіраўся ў Брэст. 3 радасцю прымаў запрашэнні на літаратурныя імпрэзы, сустрэчы з чытачамі, са студэнтамі і выкладчыкамі роднага філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

У лепшыя часы свайго жыцця прывабліваў сяброў, калег, сваіх вучняў начытанасцю, улюбёнасцю ў літаратуру, дзяўчат — мужчынскай прыгажосцю, рамантычнай узнёсласцю, светла-журлівай загадкавасцю ў паглядзе праніклівых блакітных вачэй. У апошнія гады часцей быў самотным, спакутаваным хваробамі і фізічным болем, але мудра-зычлівым, з пільнай цікавасцю ў вачах да жыцця, літаратуры, да творчасці калег, да ўсіх нас…

Памяць, боль і сум ьыкрасалі ў душы М. Кугірэева натхненне, падтрымлівалі творчы намер — выказаць уласную задуменна-самотную мелодыю жыцця. Пра сябеён гаварыў: «Я — задуменна-самотны… Таксталася, што ўва мне заўжды “стаіць” задуменна-самотная меподыя… Ды і як яе не помніць, калі яна са мной, ува мне заўжды — з усвядомленых дзён маленства па сёння… Бо на душы вельмірана стала задуменна-самотна. І ціха».

Задуменная самота, якой прасякнута болынасць твораў М. Купрэева, — не толькі ўласны экзістэнцыйны боль, але і боль цэлага пакалення дзяцей вайны. У ім — вытокі іх вымушанага ўнутранага дэсідэнцтва, вытокі драматычнага светаадчування самога М. Купрэева да канца зямных дзён. У час вайны на вачах будучага пісьменніка, шасцігадовага хлапчаняці, фашысты і паліцаі забівалі яго маладую і прыгожую матулю і яшчэ жывую затоптвалі ў балотную твань. Жах забойства і пахавання мамы ўсё жыццё смылеў, абпальваў лёс М. Купрэева, з узростам гіерайшоў у экзістэнцыйны купрэеўскі боль і тую гіранізлівую самоту, якія мноства разоў светапо- гляднай і эмацыянальнай дамінантай прагучалі ў яго творах.

Маладога творцу з Берасцейшчыны падтрымлівалі Анатоль Астрэйка, Янка Брыль, Максім Танк. Вядомым беларускім паэтам ён стаўяшчэ ў 1960-я гады, калі выйшла першая кніга вершаў «Непазбежнасць» (1967). Другая кніга паэзіі «ГІравінцыйныя фантазіі» (1995) знайшла найвышэйшае прызнанне — была вылучана пісьменнікамі краіны на Дзяржаўную прэмію. Ды чыясьці злосная і зайздросная рука выкрасліла з лаўрэацкага спіса імя паэта…

Шукаючы натхненне і гармонію ў жыцці і людзях, спаталяючы боль і самоту, лекаваўся вандроўкамі і алкаголем… Ён часта пакідаў сямейную ўтульнасць, сваіх каханых жанчын і дзяцей: дачку Святлану (1962 г.н.) у першым, яшчэ студэнцкім шлюбе, а потым і сына Андрэя (1967 г.н.) — у наступным. (Дарэчы, дзеці М. Купрэева гіазнаёміліся і сябруюць.) Ехаў «куды душа скажа» (М. Купрэеў). Цягу да дарог, вакзалаў, вандровак ён тлумачыў прагай волі, жаданнем быць свабодным…

Жыццё М. Купрэева скончылася 17 верасня 2004 года ў доме састарэлых у вёсцы Лясная, што недалёка ад Баранавіч. Але жыццё яго твораў яшчэ толькі пачынаецца. Сёння даводзіцца, як гэта часта бывае, са спазненнем усведамляць, якая адметная асоба была з намі побач, у адным з намі часе і прасторы… Пра М. Купрэева слушна напісаў яго сябар Л. Галубовіч: «Ён выбіраўся з традыцыйнага беларускага балота на выспу шырокага светагляду, мосцячы гаць лаўжамі ўласнага жыццёвага вопыту, — ішоў сваім натуральным, а не інтэлектуальна запазычаным з Усходу ці Захаду шляхам. Хоць, безумоўна, вучыўся і браў урокі шмат у якіх творцаў свету».

Творчая спадчына М. Купрэева яшчэ не сабрана і не выдадзена цалкам. У найоліжэйшы час неабходна выявіць яго творы, раскіданыя па розных перыядычных выданнях. Прафесійнай тэксталагічнай увагі патрабуе архіў пісьменніка, перададзены сынам Андрэем у Ган- цавіцкі раённы краязнаўчы музей. Аўтару гэтых радкоў сын перадаў шэраг чарнавікоў вершаў, перарваных папалам, якія М. Купрэеў намерваўся знішчыць. 3 цяжкасцю, але яны чытаюцца, хоць і пісаны-крэслены алоўкам. Андрэй перадаў нам таксама пранізліва-кранальную перапіску М. Купрэева-мужа з каханай жонкай Святланай Ягораўнай Ежанковай — матуляй Андрэя. (Гэтыя дакументы захоўваюцца ў адукацыйна-асветным цэнтры імя У. Калесніка на філалагічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.)

Не ручны, не прыручаны нават каханнем, жанчынай, сям’ёй, ён і сёння застаецца для нас чалавекам-загадкай. Ці ўсё ён дапісаў пра сябе? Ці ўсё, што хацеў, сказаў нам? I гэта пранікліва адчулі сябры пісьменніка, паставіўшы на яго магіле ў Міханавічах (прыгарад Івацэвічаў) помнік з купрэеўскімі роспачна-элегічнымі радкамі «О, як многа я хацеў вам сказаць…»

Лісты да жонкі Святланы Ежанковай (з ёй М. Купрэеў быўушлюбез 1966 па 1970 г.), фрагменты якіхпрапануюцца чытачам, пісаліся ў 1967 г., калі маладая сям’я была шчаслівая нараджэннем сына, калі ў Мінску выйшла першая кніга паэзіі «Непазбежнасць» і М. Купрэеў адчуў сябе сапраўдным паэтам, перад якім адкрываюцца творчыя перспектывы. Ён збіраўся пераехаць з сям’ёй на сталае жыхарства ў Мінск, уладкавацца на працу ў сталічнььм выдавецтве, шукаў прапіску, будаваў планы на будучае шчаслівае сумеснае жыццё… Але гэта аказа- лася няпростай справай…

Ён быў іншы. Жонка, якую М. Кугірэеў пяшчотна называў Ланушкай, шчыра верыла, многа даравала, пісала лісты, падтрымлівала сваім каханнем і клопатам. Восенню 1967 г. М. Купрэеў пагадзіўся на лячэнне ад алкагольнай залежнасці ў працоўным прафілакторыі (пас. Гарадок Пінскага раёна). Лісты даюць уяўленне аб драматызме жыцця М. Купрэева і яго блізкіх, але найперш — гэта лісты аб каханні і любові пяшчотнага мужа і бацькі…

«26 апреля 1967г.: Дорогая моя Ланушка, здравствуй! Пишу только 26-го, потому что вчера нычего не было, да и сегодня фактическы — то же. Тот человек сказал придти в пятницу. Но, по всей вероятности, не пойду. И вообще мне всё это надоело. Хочу к вам с Андрейкой. Тут меня утешают тем, что, дескать, некоторые приписываются по полгода, по году. Я сейчас тут сижу в издательстве, только что разговаривал с Велюгиным и Бородулиным. Они подали мне хорошый совет идти в Союз писателей с просьбой, чтоб прописали в доме творчества писателей в Королищевичах (от Минска 30 км.). Собираюсь идти, пойду, в конце концов, к Брылю или Шамякину. Чувствую, что, может, получится….

Да, Ланушка, и забыл: книга моя уже вышла, у меня в кармане — сигнальный экземпляр. Скоро выйдет массовым тиражом. Обложка мне не понравилась, хоть и соответствует немного замыслу».

«20 мая 1967 г.: Здравствуй, Ланушка! Честное слово, не знаю, с чего и начать. Вот сижу один в доме Филатова (друг М. Купреева, живет в посёлке Муховец в пригороде  Бреста — З.М.), как и вчера и позавчера. Только что кончил стирку. Ничего не делается, только курится. Да вот слышу за окном похоронную музыку — кого-то несут. А мне кажется, что это по мне оркестр старается.

Вчера был для меня такой страшный день, какого еще никогда в моей жизни не было. После разговора с тобой я словно окаменел. Сидел как дурак возле телефона и ничего не соображал, не думал, не знал. Пустота заполнила всего и всё вокруг. А до разговора с тобой было вот что. Сидел я в кабинете на брестском радио и думал, с чего начать работу. Входит председатель комитета по радиовещанию и телевидению Панкова и спокойно говорит: “Купреев, мы вас на работу не принимаем. Я выяснила вчера все обстоятельства”. Я выслушал ее спокойно, потому что когда она позавчера мне сказала “Пишите заявленые, заполняйте документы и — работайте”, — я был уверен, что это какое-то недоразумение: ведь прежде, чем взять на работу в такую организацыю, об этом сообщается в отдел пропаганды и агитации обкома партии (Залесский — зав. отделом)…

…Спасибо Колеснику за моральную поддержку. Я всё ему вчера рассказал — и про нсторию с работой, и про личную мою трагедию. Он взялся как одержимый помочь мне, сказал вчера, что пойдет к Шабашову н к Залесскому. Если бы не Колесник, не знаю, как бы я всё это перенёс, как не знаю, как всё это я ещё перенесу. И вот Филатов ещё всё предоставил мне в своём доме… Сегодня уже 20-е. Скоро 25-го. Через пару дней поеду в Минск с заездом в Ивацевичах только потому, что нужно… взять рубашки да оформиться в Союз (пусть будет память хоть о том, что всё-таки был членом Союза советских писателей). А что будет после 25-го (день моего рождения — как смешно!) — пока не знаю. Неужелы это всё, Ланушка? Я знаю, что принёс много горя тебе, матери, отцу. Себя не жалко. Жалко всех вас, обидно за то, что какой-то Купреев нарушил ваш покой. Как хочется всё начать по-новому, буквально всё, начав с какой-то определенной точки. Знаю, что хватило бы силы, хватило бы духу, но всё уже слишком, оказывается, поздно…»

Из областной психоневрологической больницы (Городок, Пинский район, Брестская область):

«12 ноября 1967 г.: Милая моя, здравствуй!…

Беда моих последних времён в том, Ланушка, что ме­чусь я между двух огней, между двух берегов — между любовью (какой? — ты знаешь) к тебе и сферой далеко не личной, сферой с целями моими, которые не могут осуществиться в силу конфликта, неприемлемости между требованиями объекта и характером, индиви­дуальностью субъекта, т.е. меня. И вот видишь, как получается: от отсутствия возможности направить свои творческие желания по своему, внутренне мне не­обходимому руслу у меня бывают тематические паде­ния — например, к трагическим ситуациям в стихах. От тебя я часто убегал в “общество надеясь (не веря, правда, в эту надежду) найти пищу отнюдь не сердеч­ную и всякий раз убеждался, что в век беспокойной ком­фортабельности что-либо другое найти трудно (кроме вина мокрого и сухого) — это было и в Бресте, и в Мин­ске, и там, где я жил или наедине, или одиноко.

В палате, где я “обитаю”, — 8 человек, наблюдаю за ними и даже немного радуюсь, что я не так уже страш­но болен, как многие из них, а только обидно и страш­но за то, что за своих последних сознательных десять лет мог сделать куда больше того, что сделал, и ради обратного этому стоит, конечно, покончить с моим “злоупотреблением”, достигшем апогея за последний год. Видимо, правы очень те, которые (это — фило­софы) утверждают, что нельзя понять людей, мир, принять их, не поняв до конца и не вобрав до полного слияния (ткань в ткань) самого себя, своих самых близ­ких и дорогих людей. Мне, как и всегда, когда я вдали от тебя, хочется только одного раз и навсегда: держать в объятьях тебя и сына, держать вас, если бы это было возможно, в горсти, как держат в горсти пойманных тёплых, притихших и трепетных птиц. …И потому- то я всегда возвращался к тебе — каким бы я ни был, самим собой, — к тебе, родная… Одна картина, кото­рая… всегда, когда вспомню, больно тревожит: ты одна остаёшься в лесу, а я, оглядываясь и борясь с собой и не понимая до конца, что со мной творится, ухожу на Грабовцы (в Ореничах). Знал (и в том случае и позже), что люблю тебя — потому всё будет на месте, мир не перевернётся, окунусь в другие галактики, вернусь и буду любить еще сильнее и, может, больше. Знал, что нарушаю константу в самом себе, в близком человеке, в семье. Больше не хочу, чтоб все эти константы нару­шались…

Твой Коля».

Хутка міне паўтара дзясятка гадоў, як не стала М. Купрэева. Шчымліва сціскаецца сэрца: так [ пайшоу, цалкам не спазнаны і незразуметы намі… Горка і шкада, што яму часта было няўтульна і самотна сярод нас, якія шанавалі яго талент і творчасць і любілі яго.

Зоя МЕЛЬНІКАВА,

прафесар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта

імя А. С. Пушкіна

 

Мельнікава, З. Самотны палескі птах / Зоя Мельнікава // Літаратура і мастацтва. – 2018. – № 34. – 31 жніўня. – С. 10.

Мікола Купрэеў:

«Як я многа хацеў вам сказаць…»

Гэтыя словы з першага паэтычнага зборніка “Непазбежнасць” сталі эпітафіяй на помніку паэта і пісьменніка Міколы Купрэева.

У 60-я гады мінулага стагоддзя, атрымаўшы дыплом настаўніка, ён пачынаў на Ляхавіччыне (а дакпадней, у Пранчакоўскай школе) свой педагагічны шлях. У гэты час Мікола Купрэеў супрацоўнічаў і з раёнкай — друкаваў у “Будаўніку камунізму” свае літаратурныя спробы. Дарэчы, успамінамі пра Купрэева могуць падзяліцца газетчыкі і з іншых раёнаў Брэстчыны: усюды, дзежыў і працаваў, ён пісаў. У 1967 годзе выйшла яго “Непазбежнасць”. У 1995-ым убачыў свет зборнік “Правінцыйныя фантазіі”.

Жыццё не песціла гэтага чалавека. Па-сапраўднаму таленавіты, ён не паспеў зрабіць многае. Тым не менш, пакінуў у беларускай літаратуры яскравы і йепаўторны след. А яшчэ — шчымлівыя ўспаміны сярод сяброў, знаёмых, калег. Некалькі гадоў назад на старонках “ЛВ” сваімі ўспамінамі пра Міколу Купрэева падзяліўся наш зямляк гісторык і публіцыст ; Віталій Скалабан у нататках ; “Шчырая Шчара мая”.

Гэтымі днямі Міколу Сымонавічу магло б споўніцца 75…

 

Мікола Купрэеў: «Як я многа хацеў вам сказаць…» // Ляхавіцкі веснік. – 2012. – 23 мая. – С. 4.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed