Гардзей Віктар. Крытычныя матэрыялы

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына >>> Гардзей Віктар

 

Барысюк, Т. «Мне б да праўды жыццёвай дайсці» Макарэвіч, В. «Падучай зоркі яркі штрых...»Мохар, К. Летапісец малога краю і паэзія неспакоюТрафімчык, А. Нашчадак беднай басоты

«Мне б да праўды жыццёвай дайсці»

У нашы неспакойныя дні людзям патрэбна тое, што ачысціць душу адчуваннем прыгажосці, наблізіць да філасофскага разумення свету. Усё гэта ёсць у паэзіі Віктара Гардзея, дзе адчуваецца трапяткое рэагаванне на з’явы ды падзеі рэчаіснасці і цесная душэўная сувязь з прыродай.

Аўтар любіць вясну, якая сімвалізуе не проста паравіну года, а час духоўна-маральнага ўдасканалення: «Жыць без гора, журбы і падману», «Словы праўды я шукаю / На палетках яравых». Гэта час адчування радасных жыццёвых перспектыў у пару маладосці: «Перад новай надзеяй і марай / Гэты свет яшчэ болей люблю», «Можна жыць на поўны ўздых». Вясенняе наваколле поўніцца гукамі капяжоў, ручаёў, ласінага рыку, свісту шпакоў («3 гурбаў…»), песень жаўрукоў («Пралескі»), шоргату крыг, гулу чмялёў, водгуку грому («Ля бяроз…»). Вясенняй парою лірычнага героя В. Гардзея апаноўвае «прага вечнага кахання», ён марыць сустрэцца з «бесклапотнай і смяшлівай», бо «Сэрца прагне чысціні, / Сэрцу хочацца пяшчоты». Гэта і зразумела: каханне — адзін з асноўных стымулаў паэтычнага натхнення. Лірычны герой аўтара ўспамінае пацалункі з каханай, прагулкі з ёй каля Цны, паход па суніцы ў лес. Рысы твару абранніцы — асабліва прывабньія: «Любыя вочы твае. / Мілыя, мілыя вусны». 3 набыццём жыццёвага досведу паэт успрымае пачуццё не праз ружовыя акуляры, а ў адзінстве яе супярэчлівых уласцівасцей і праяў: «Каханне — і грэх, і салодкі падман, / І злога Люцыпара жарты».

Асеннія роздумы аўтара сумныя, бо яму здаецца, што лепшае прайшло («Быў і я вясёлы. / Быў і я шчаслівы»). Надышла восень жыцця, ды «мудрасць цешыць мала». Герой глядзіць на магілы продкаў — «Ля крыжоў пахілых / Думы пасталелі». Аднак, суцяшае ён сябе, «застаюцца словы, / Застаюцца песні». I тады, перакананы, што моўна-літаратурныя скарбы вечныя, лірычны герой спадзяецца зноў быць шчаслівым, і з гэтым настроем сцюдзёны вецер над жаўталістымі дрэвамі яму не страшны. Не толькі любоў да роднай песні, але і працавітасць засталася паэту ў спадчыну ад продкаў — у такім ключы аўтар згадваў дзедаў плуг («Плуг») і матчыны крюсны («Успамін пра кросны»). Пейзажнае паэтычнае мысленне В. Гардзея паспрыяла таму, што, спасцігаючы прыродны свет, ён глыбей зразумеў сваю сутнасць: «Шукаць у шуме дрэў міжволі / I змест, і сэнс / Сваё пазнаў я біяполе, / Як экстрасэнс». I ў зімовую завейную сцюжу аўтар марыць пра вясну — як не толькі пра прыроднае абнаўленне, але і як пра сваё душэўнае адраджэнне: «Мне б дайсці да зялёнага жыта, / Мне б да праўды жыццёвай дайсці».

У вершы «Ноты» выявілася майстэрства ў стварэнні яскравай дэталі (ластаўкі на дроце), пластычнасць і музычнасць успрымання свету. Паэт абыгрывае гучанне гамы: ноты актавы ад «до» да «до» ўпісаны ў словы, з якіх пачынаюцца радкі.

Калі У. Дубоўка параўноўваў Беларусь з шыпшынай, то В. Гардзею яна бачыцца бярозай, «…што Бог пасадзіў / І паліў вельмі горкай вадою». Далейшы шлях радзімы лірычнаму герою прадказвае бяроста — «…То чырвоная ўранку, бы кроў, / То счарнелая ўвечар, бы сажа».

Архітэктурны пейзаж таксама прыцягвае ўвагу паэта. В. Гардзей любуецца Траецкім прадмесцем — кутком старажьітнасці ў сучаснасці — і перажывае за тое, што не ўсе каштоўнасці захаваліся: «Дзе твае сівыя ка- мяніцы? / Дзе твае гатычныя дамы?».

Калі палова жыцця была пройдзена, аўтар задумаўся: што было і што чакае наперадзе? «Палавіны жыцця не хапіла / Адбяліць шэрань зла дабяла. / Ёсць надзея, ёсць вера, ёсць сіла / У свабодным размаху крыла». Паэтава душа ўзрушана рэагуе на змены. Яму балюча за ўсё страчанае, за Чарнобыль — «Везувій сусветнага болю»; ён аднолькава шкадуе як знішчаныя лясы, так і высахлы ручай. В. Гардзей перакананы: «У дні вялікіх узрушэнняў / Народ згуртоўвае рады». Хоць паэт на свае вочы вайны не пабачыў, бо нарадзіўся па яе заканчэнні, ён просіць нас памятаць пра ахвяры («Не вернецца гора і ліха…»).

3 кнігі «Межань» мы даведваемся, што аўтару давялося прайсці праз выпрабаванне пакутамі: «Стаў і я сівы, / Бы хадзіў па лёзах. / Лёс мой суравы / Выбелены ў слёзах». Тры значныя страты прыводзяць аўтара да разгубленасці і адчаю: «Чаму ж так? Гляджу вінавата. / Лёс вырваў з пагля- ду майго / І сына-салдата, і брата, / І брата яшчэ аднаго». Са смерцю родных цяжка змірыцца. Максімальна аўтабіяграфічны лірычны герой аўтара адчувае, што ён нібыта з попелу ўстае, «Забыты Богам, не прыняты д’яблам. / Сярод такіх жа смерт- нікаў, як сам». Расстанне з летуценнямі пра чалавечую цялесную неўміручасць трагічна-балючае. Таму «Царства дня — то царства ценяў. / Царства ночы — царства цьмы». Таму, відаць, палюбіў «вячэрняе сутонне» і «ночы цень», калі «Душа збалелая заве / Да ранку ў зорную вандроўку». Цені нябожчыкаў «Пайшлі за дажджамі, за гро- мам, / Пайшлі і расталі, як дым», а лірычны герой жыве на гэтым свеце «ў прадчуван- ні сустрэчы» з імі. I ў паслячарнобыльскія гады, і асабліва пасля страты блізкіх людзей вершы В. Гардзея набываюць збольшага мінорную танальнасць.

Твор «Межань» даў назву вышэйзгаданай кнізе аўтара. Вобраз ракі, якая вясной віравала і імкнулася выйсці з берагоў, а восенню суцішылася, сімвалічны. Гаворачы, пгго «.. .на вяку / Ступіць наўрад ці ўдасца двойчы / У тую самую раку», паэт праводзіць паралель са сваім лёсам. Надышла восень, час межані, якая асацыятыўна-сімвалічна пераіукаецца з «мяжой» — паміж мінулым і оудучым, якая прымушае задумацца, ці шмат зроблена для людзей, ці адпрацаваў падораны Богам талент. Верш заканчваецца надыходам вясны і віраваннем ракі, якія можна ўспрымаць як надзею аўтара на творчае натхненне і новыя вершы як спатолю для душы. Аўтар, відаць, і хацеў бы весялейшай музы, аднак жыццё не дае падстаў для радасных вершаў. Аўтабіяграфічны лірычны герой-паэт чакае натхнення, якое нарэшце прыходзіць — «…I ўжо шчымяць пакуты / На кончыку пяра». Вершы В. Гардзея аздоблены і містычнымі элементамі. Так, лірычны герой бачыць жахлівую карціну: «…з начы / Скача конь вараны, — значыць, чорны, / Ды і коннік у чорным плашчы. / Жах такі, што і рукі паслаблі. / А будзільнік трашчыць: гэта ж дзень! / І — святлынь! Толькі мроіцца шаблі, / Нада мною занесенай, цень». Тут чорны коннік з шабляй, відаць, — увасабленне смерці, якой баіцца кожны чалавек.

Але маштаб здзейсненага творцам навявае думку пра духоўна-культурную неўміручасць яго спадчыны. В. Гардзей — аўтар вершаў не толькі для дарослых, але і для дзяцей. Акрамя таго, ён яшчэ і празаік, перакладчык, аўтар прадмоў і пасляслоўяў да кніг паэтаў, аўтар паэтычнай «Малой дзіцячай Чырвонай кнігі» ў двух тамах: «Ахоўная фаўна» і «Ахоўная флора», кніг-фотаальбомаў «Белавежская пушча і «Ган- цаўшчына — край легенд і талентаў народных». Хочацца пажадаць аўтару магутнага натхнення, каб з яго ўзышлі новыя вершы для ўзрушэння і лекавання нашых душ.

Таццяна БАРЫСЮК

Барысюк, Т. «Мне б да праўды жыццёвай дайсці» / Таццяна Барысюк // Літаратура і мастацтва. – 2014. – № 47 – 25 красавіка. – С. 7.

«Падучай зоркі яркі штрых…»

Кожная новая публікацыя вершаў Віктара Гардзея на старонках часопіса «Полымя» стаецца адкрыццём новых граней у паэтычным набытку аўтара, мастацкіх знаходак-залацінак, што вельмі дарэчы ўпісваюцца ў радкі, надаючы творам асаблівае гучанне, аўру і вабнасць. Кідаецца ў вочы і тое, што аўтар ідзе ад жыццёвых з’яў і фактаў, умее вылучыць самае істотнае і падаць яго такім чынам, што яно звяртае на сябе ўвагу чытачоў, запамінаецца, нярэдка прымушае перачытаць верш. Да гонару паэта, ён — як ніхто з яго пакалення — вельмі востра адчувае мастацкае слова, умела выкарыстоўвае найтанчэйшыя адценні і нюансы.

I вось на старонках «Полымя» за люты гэтага года змешчаны новы, ладны па памеры твор В. Гардзея «Падучая зорка». Яго можна лічыць маленькай паэмай, але, паколькі па нейкіх прычынах аўтар не вызначыў жанравую прыналежнасць твора, будзем лічыць яго лірычным маналогам. У якасці эпіграфа паэт узяў вядомыя радкі М. Багдановіча «Нашто ж на зямлі сваркі і звадкі, боль і горыч, калі ўсе мы разам ляцім да зор?»

Маналог пачынаецца з простай развагі, ці, лепш сказаць, са сцвярджэн- ня, што для нас не ў навіну пабачыць «сярод сусветнага хаосу падучай зоркі яркі штрых». Заўважце, пабачыць не след ад зоркі, а менавіта «яркі штрых». Дэталь не вельмі кідкая, але характэрная для вершаў паэта. У маналогу поруч ідзе маштабнае і дробязнае, узвышанае і прыземленае, і гэтае су- дакрананне высякае, як крэсіва з крэменю, не толькі іскры, але і тое святло, што па-новаму высвечвае звычайныя рэчы і з’явы.

Аўтар імкнецца не толькі пабачыць зорны свет, але і наблізіць яго да нас. Людзі для паэта не проста зямляне, а нешта значна большае, «пакліканыя і пазваныя». Кім? Відаць, высокім духам вечнасці. Таму «пакліканым — і хлеб з куколлем, пазваным — салады-мяды». Пра што тут? Ды, відаць, пра звычайныя законы нашага існавання і быцця. Адначасова з касмічным, недасяжным аўтара цікавіць і будзённае. Чалавек — жывая часцінка свету і сусвету, што акаляюць яго і ў той жа час знаходзяц- ца на адлегласці мільярдаў светлавых кіламетраў.

Для аўтара знічка — не проста метэор ці паднебнае цела, а нешта жывое, магчыма, чыясьці душа. Ён гаворыць сабе: «Гукні яе Іванам, Ганнай ды не забудзь перахрысціць». Па народным звычаі безыменная перахрышчаная душа робіцца блізкай нам, нечым накшталт талісмана, які засцерагае ад розных сурокаў і бядот. Паэт, пэўна, з дзяцінства помніць прыкмету, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне: «Усторч ад га- рызонта ззянне — павер’е ёсць даўным-даўно: загадвай як хутчэй жаданне, і будзе споўнена яно». Канечне, з падзеннем зоркі нашы продкі звязвалі многія моманты і падзеі свайго жыцця, тым самым надаючы ім містычны характар. Антыподам зоркі і яе святла, на думку аўтара, з’яўляюцца кажаны: «Хай Пінску, Тураву, Заслаўю не дакучаюць кажаны».

Пра чарнобыльскую трагедыю В. Гардзей гаворыць напаўголаса, згадваючы і тое, што ёй папярэднічала: «Наш цяжкі грэх наблізіў кару, і цэркваў зрынутых шкада. Пасля прадказанага ўдару згарчэла ў Прыпяці вада». У страфе тоіцца важкі падтэкст: чарнобыльскую катастрофу можна разглядаць як адплату за ўсе беды, прынесеныя рэлігіі ваяўнічымі атэістамі, якія «нізрынулі цэрквы» і перакапалі дарогі да храмаў. Але на гэтым выпрабаванні для людзей не скончацца. Аўтар папярэджвае: «Гусцей на страчаных загонах чарнобыльніку парасля. То — сведчыць Кон — цвяткі стагоддзя, а будуць ягадкі пасля».

Умела завязвае паэт вузлы, звяртаючыся да рэчаў і з’яў, якія згадваў у пачатку лірычнага маналогу. Вось што, напрыклад, сталася з пакліканымі: «Сышлі пакліканыя госці у змест паданняў і балад». Словам цесна, а думцы прасторна. Загадкавасцю і сапраўднай паэзіяй дыхае страфа, якой няма цаны: «Спрадвек ля нівы хлебадайнай // быў пераход, цераз які // апоўначы крадуцца тайна // касцоў і жнеяў двайнікі».

Віктар Гардзей, здаецца, выйшаў на новы для сябе паэтычны абсяг, які пачаў асвойваць плённа і паспяхова.

Васіль МАКАРЭВІЧ

Макарэвіч, В. «Падучай зоркі яркі штрых…» / Васіль Макарэвіч //  Літаратура і мастацтва. – 2014. — № 25 – 27 чэрвеня. – С. 6.

Летапісец малога краю і паэзія неспакою

Ён не заваёўвае чытача таннымі шэдэўрамі-аднадзёнкамі лёгкага жанру. Ён піша пра балючае, перажытае. Глыбока асабістае, значнае. Звяртаецца ў мінулае і не пакідае без увагі сучаснасць… Словам, піша сур’ёзныя рэчы, якія патрабуюць не менш сур’ёзнага асэнсавання чытачом.

НА ДУМКУ КАЛЕГ

Створанае таленавітым чалавекам не сыходзіць у нябыт, як і слаўнае літаратурнае імя. Веру, што падобны лёс чакае творчасць паэта і празаіка Віктара Гардзея, які святкуе 70-годдзе.

Цалкам падзяляю думку Алеся Марціновіча, які адзначаў: «… Гэта не проста ўзроставы рубеж, а як бы тая кладка, па якой, ступіўшы ўпэўнена, што і зрабіў В. Гардзей, можна рухацца гэтаксама ўпэўнена і далей, каб напаткаць свой векавы юбілей».

Сярод вялікай кагорты літаратараў, выхадцаў з Ганцаўшчыны (а гэта Міхась Рудкоўскі, Васіль Праскураў, Іван Кірэйчык, Алесь Кажадуб, Іван Лагвіновіч, Уладзімір Марук, Алесь Каско ды іншыя), Віктар Гардзей, бадай, самы разнапланавы мастак слова. Гэта неаднаразова адзначалі калегі пісьменніка і крытыкі Алесь Марціновіч, Павел Дзюбайла, Уладзімір Саламаха, Таццяна Шамякіна, Анатоль Трафімчык, Лідзія Савік, Уладзімір Калес- нік… Трапна і вобразна ахарак- тарызаваў творчасць Віктара Гкрдзея празаік Уладзімір Рубанаў. «Творы В, Гардзея, — піша ён, — раскалыхваюць душу, агаляючы яе да нервовай чуйнасці. Адчуванне такое: чытаеш — і раптам тое, што мы ўкладваем у паняцце «душа», пачынае з кожным радком вібрыраваць больш і больш, даючы ўяўленню такі прастор (думкам тым болып)!.. Тады і бачыш Беларусь, падобную на «луг, што блакітна зацвіў», і разумееш «сівой салдаткі боль сусветны…» Вынесці чалавека катапультай вобраза з абманліва бяспечнай абалонкі спакою на арбіту трывогі за ўвесь свет, за зямлю — «гасцінны дом з дзвярыма насцеж» — хіба для паэзіі гэта мала? Не часта ў паэзіі сустрэнеш такі ірамадзянскі тэмперамент, калі баліць душа. За ўеё».

ЛІРЫКА БЕЗ САНТЫМЕНТАЎ

Што і казаць, Віктар Гардзей шмат зрабіў і працягвае рабіць для беларускай літаратуры сучаснага перыяду. Яго кнігі паэзіі «Касавіца», «Верасное палясоўе», «Засевак Радзімы», «Незабудкі азёр», «Узрушэнне», «Дзікая пчала», «Зялёныя дажджы», «Межань», «Трыадзінства», асобныя нізкі вершаў, надрукаваныя ў шматлікіх альманахах, калектыўных зборніках і часопісах, бясспрэчна, сведчаць пра высокі талент паэта. Высокі, так. Але пазбаўлены таннага пафасу, заклікавасці і лішняе драматызацыі. У яго вершах, лірычных і поўных роздуму, — спроба асэнсаваць і ўзважыць мінулае, празорліва зазірнуць у будучыню. Знітаваньы ў адзіны клубок вера, надзея і любоў складаюць непарушнае «тры- адзінства» (згадаем аднайменны зборнік выбраных вершаў паэта). Гэта выразна прасочваецца ў класічным вершы Віктара Гардзея «Ёсць патрэба бачыць родны дом»:

Ізаўсёды ў выраі няблізкім

Ёсць патрэба бачыць

родны дом:

Да зямлі сваёй хілюся нізка

Ластаўкай перад дажджом.

Шчырыя словы прызнання Віктара Гардзея — не местачковы патрыятызм, як можа здацца на першы погляд. Яны маюць куды болып глыбокі і шырокі сэнс. Гэта патрэба чалавека бачыць усю Радзіму, Беларусь як дом, дзе мы жывём і будзем жыць, які працягваем будаваць і ўдасканальваць.

Сваю любоў да Бацькаўшчыны В. Гардзей не аддзяляе ад роднай мовы, бо цвёрда перакананы — без мовы няма нацыі. У многіх вершах ён непакоіцца, што матчына слова занядбанае.

Першая дзіцячая кніга «Чырвоны грабеньчык» вокамгненна разышлася з паліц кнігарняў. Такі ж лёс чакаў насшупныя. Іх цяпер не знойдзешу кнігарнях, рэдка паоачыш у бібліятэках. Шкада. Суцяшае думка, што выдаўцы аднойчы аб’яднаюць усе творы Віктара Гардзея для дзяцей пад адной вокладкай.

Нельга не пагадзіцца з пісьменнікам, калі бярэш у рукі некаторыя рэспубліканскія газеты. Ад беларускага ў іх засталіся хіба назвы, астатняе — рускі тэкст. А колькі шыльдаў на англійскай мове, асабліва ў буйных гарадах, стракаціць на фасадах крамаў, рэстаранаў, кафэ, офісаў! Няўжо яны больш зразумелыя беларусу, чым назвы на роднай мове? Я зусім не супраць любой іншаземнай мовы, і ўсё ж «свая сарочка бліжэй да цела».

Асаблівую занепакоенасць выклікае той факт, што тым жа шляхам пайшлі і некаторыя раённыя газеты. Сёння сярод іх рэдка знойдзеш сапраўды беларускамоўную. Дзякуючы іх «старанням», людзі ў вёсках усё часцей размаўляюць на трасянцы. 3 вялікім шкадаваннем, з болем стоеным, але заўваж- ным, згадвае пра тое В, Гардзей у зборніку «Межань», які ства- раўся ім «на самай высокай ноце хвалявання і ўзрушэння чалавечага духу»:

Ні дажджу, ні грошай. Дзьме

са шчылін.

Бабцы страшна і душа баліць.

Бабку слугі д’ябла падвучылі

Матчынае слова разлюбіць.

Гэтак жа гаркотна гучаць заключныя радкі. Матчыну мову ён парауноўвае з пяшчотнай, пявуча-гаваркой птушкай роднага краю — кнігаўкай:

Чую стогны ў цішыні

вясковай.

Бачу здані бедства

навакол.

Без крывінкі матчынае

слова:

Кнігаўку чужы

дзярэ арол…

Дарэчы, прыродная вобразнасць — адна з характэрных рыс паэзіі Віктара Гардзея.

МУДРЫ ВОРАН

Ён не толькі цудоўны лірык, але і не менш адметны дзіцячы паэт. Пер- шая кніжка для мальіх чытачоў «Чырвоны грабеньчык», што пабачыла свет услед за паэтычным дэбютам «Касавіцай» у 1976 годзе, вокамгненна разышлася з паліц кнігарняў. Такі ж лёс чакаў кнігі «На арэхавай палянцы», «Коцікі на вярбе», «Мой тата — трактарыст», «Зай, які лічыў варон», «Зайкава балалайка», «У бары на зары», «Мудры воран». Іх цяпер не знойдзеш у кнігарнях, рэдка пабачыш і ў бібліятэках. Шкада. Суцяшае думка, што ў каго-небудзь з выдаўцоў рана ці позна народзіцца ідэя аб’яднаць усе гэтыя, без сумнення, цудоўныя творы пад адной вокладкай.

Дарэчы, у такой ацэнцы Віктара Гардзея як дзіцячага пісьменніка я не самотны. Яшчэ шаснаццаць гадоў таму падобную думку на старонках «Настаўніцкай газеты» выказаў яітаратуразнаўца Васіль Саўчанка: «Перачыталася кніжка “Зайкава балалайка”. I падумалася: а чаму б якой-небудзь бібліятэцы не ўзяцца, ды і не вылучыць яе на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь? Яна годная гэтай высокай узнагароды, бо сёння такія змястоўныя, непаўторныя выданні для дзяцей — рэдкасць».

Асобна хочацца сказаць пра апошняе выданне пісьменніка, якое пабачыла свет у 2008—2010 гадах чатырохтысячным тыражом (што вялікая рэдкасць па нашым часе), — «Малую дзіцячую Чырвоную кнігу». Гэта ўнікальны, маляўніча аформлены двухтомнік, свайго роду шэдэўр. Ён спалучае паэзію і прозу, цікавыя энцыклапедычныя звесткі і дзівосную назіральнасць, навукова-кампетэнтную дасведчанасць аўтара аб рэдкіх і знікаючых відах дзікіх жывёл, птушак, земнаводных (1-ы том) і раслінах, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі (2-і том), у даступнай форме апавядае пра іх. Але не толькі ў гэтым каштоўнасць кнігі. Найгалоўнейшая яе мэта — прывіць дзецям любоў да прыроды роднага краю. Што робіцца далікатна і ненавязліва.

ЖЫВЫЯ ГЕРОІ

Віктар Гардзей не толькі цудоўны паэт, чый талент ацанілі і старэйшае, і маладое пакаленне беларусаў, але і прыкметны празаік. 3 вялікай прыхільнасцю сустрэлі знаўцы літаратуры яго кнігі прозы «Дом з блакітны- мі аканіцамі», «Карані вечнага дрэва», «Уратуй ад нячыстага», трылогію «Аселіца ў басейне Чорнага мора», раман «Бедна басота» і інш.

Не стаўлю на мэце аналізаваць кожную кнігу Гардзея-празаііка. Скажу адно: сюжэты для твораў пісьменнік бярэ з уласнага жыцця і жыцця аднавяскоўцаў, блізкіх і знаёмых людзей, часта не мяняючы іх прозвішчы ці мянушкі, назвы мясцін і паселішчаў. Многія крргаўцы (аўтар родам з вёскі Малыя Круговічы) без асаблівай цяжкасці пазнаюць сябе ў асобах герояў кніг В. Гардзея. Мяне ж як чытача ўражвае памяць аўтара. Тое, што пабачыў ці пачуў у далёкім пасляваенным дзяцінстве, Віктар Гардзей згадвае сёння з такой падрабязнасцю і дакладнасцю, быццам гэта адбывалася не сем дзясяткаў гадоў назад, а ўчора. Ці не таму такімі жывы- мі, запамінальнымі выглядаюць яго персанажы, іх побыт, каларытная гаворка?..

Празаік валодае рэдкім талентам захапляць чытача, ствараць надзвычай рэалістычную атмасферу. Урэшце, ты становішся часткай твора, пачынаеш думаць на манер гардзееўскіх герояў. Проза Віктара Гардзея густа населеная, прычымяку малых апавядальных формах, так іў аповесцях.

Празаік валодае рэдкім талентам захапляць чытача, ствараць надзвычай рэалістычную атмасферу дзеі. Урэшце, ты становішся часткай твора, пачынаеш думаць на манер гардзееўскіх герояў. Варта заўважыць, што В. Гардзей не падпаў пад уплыў сучаснай празаічнай «моды», калі цягам многіх старонак аўтар засяроджвае ўвагу на адным героі. Проза Віктара Гардзея густа населеная, пры- чым як у малых апавядальных формах, так і ў аповесцях. У тым жа рамане «Бедна басота», які не такі і аб’ёмны, можна налічыць звыш пяцідзесяці дзеючых асоб, і ўсе персанажы займаюць у творы дакладна адведзенае месца, трапна ахарактарызаваны, таму наоываюць мастацкую выразнасць.

В. Гардзей імкнецца быць максімальна рэалістычным. Прыхарош- ванні жыцця — не яго творчы метад. У гэтым плане некаторыя яго празаічныя творы і па глыбіні паказу жыцця беларусаў-палешукоў можна смела параўноўваць з «Людзьмі на  балоце» I. Мележа, зI апавяданнямі і навеламі В. Шукшына пра родны яму Алтай, у некаторай ступені з «Новай зямлёй» Я. Коласа. Напісанае Гардзеем-празаікам глыбока ўзрушвае, кранае душу, робіцца блізкім. Аўтар раскрывае да найменшых дробязей разнастайныя плыні чалавечага жыцця і людскіх жаданняў.

А Ў БУДУЧЫНЮ?..

Усяго за час творчан дзейнасці Віктар Гардзей выдаў каля сарака кніг: паэзія, проза, зборнікі для дзяцей. Асобная графа — пераклады на белару- скую мову: «Саламбо» Гюстава Флабэра, «Чорная страла» Роберта Стывенсана, «Шчаўкунчык ці Мышыны кароль» Эрнста Т. А. Гофмана, кніга казак народаў Еўропы «Хрустальны калодзеж», шматлікія казкі бра- тоў Грым… А колькі рукапісаў нарысаў, апавяданняў, эсэ, літа- ратурна-крытычных артыкулаў, успамінаў пра выбітных людзей Ганцаўшчыны яшчэ ляжаць некранутымі ў архівах пісьменніка?.. Спадзяюся, яны не застануцца без увагі, зацікаўленыя паспрыяюць іх публікацыі ў найбліжэйшы час. I, наогул, ці не падумаць кнігавыдаўцам пра шматтомнае выданне твораў Віктара Гардзея?

Шкада, што творчасць пісьменніка дагэтуль недастаткова вывучана і ацэнена нашымі літаратурнымі крытыкамі. Чаму? Найбольш грунтоўны адказ на гэтае пытанне, здаецца, дае берасцейскі літаратар Валерый Грышкавец: «Многім з сённяшніх крытыкаў-літаратуразнаўцаў Віктар Гардзей не па зубах: на першы погляд занадта просты, а капануць… Вось ужо сапраўды ўсё мудрае — простае». Выказванне катэгарычнае, але пагадзіцца ёсць з чым.

Трэба адзначыць яшчэ адну важную акалічнасць датычна асобы Віктара Гардзея — яго любяць і паважаюць землякі. Не буду шматслоўным, прыводзячы доказы на карысць гэтага выказвання. Толькі адзін факт: ужо 20 гадоў адна з вуліц у Малых Круговічах, на радзіме Віктара Гардзея, носіць яго імя!

…Семдзясят гадоў — шаноўны ўзрост, аднак не падстава супакойвацца і ставіць кропку ў канцы пісьма.

Кастусь МОХАР

 

Мохар, К. Летапісец малога краю і паэзія неспакою / Кастусь Мохар //  Літаратура і мастацтва. – 2016. — № 33. – 19 жніўня. – С. 5.

Нашчадак беднай басоты

19 жніўня споўнілася 70 гадоў знанаму паэту, празаіку, крытыку Віктару Гардзею, ураджэнцу вёскі Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна.

Юбілей заўсёды становіцца падставай для асэнсавання, даробку кожнага чалавека. Асабліва творчага. У нашьм выпадку ёсць пад чым пра- весці рысу прамежкавага выніку. Фармальна пра гэта гавораць і дзясятка з тры кніг пад прозвішчам названага літаратара. Лічба, несумненна, самавітая. Аднак не яна характарызуе пісьменніка, а, канечне, яго твортасць.

Як было сказана напачатку, Віктар Г’ардзей выступае як творца ў некалькіх іпастасях. Прычым, што важна, выступае аднолькава паспяхова.

Паэт у ім жыў з маленства. Таму і першыя тры кнігі яго – гэта вершы. Тонкі лірызм у змесце, нібы адшліфаваная архітэктоніка па форме – так кожна коратка ахарактарызаваць паэзію Віктара Гардзея.

Слова «нібы» ўжыта невыпадкова. Гэтым самым хочам падкрэсліць прыроднасць таленту паэта. Калі без адмысловай навукі – за плячыма яшчэ і школы не было – палілося на паперу (чытай: у свет) трымценне неспа- койнай душы.”

На жаль, жыццё не заўсёды песціць. I гэта асабліва востра адчуваюць паэты. Нездарма і кніга выбранага В. Гардзея (2010) названа трыадзінствам – Бяды, Журбы і Віны. Яны – як рэверс медаля, на аверсе якога трыяда Веры, Надзеі, Кахання. Такая дыялектыка. Але – парадокс! – мы не знойдзем нараканняў на жыццё. Яно прымаецца (з не меншымі па пачуццёвай сіле Верай, Надзеяй і Каханнем!). Паэт усведамляе, што «няма цяпла без дзён самотных».

Таму і

Не трэба, аднак, спачування:

Напісаны боль на раду.

Бо

Непастаянны дзень асенні,

I стогн, і ўздых, што рвецца

часу ніць.

Ды ўсё ж цудоўныя імгненні,

Калі яшчэ душа баліць.

Паэзія В. Гардзея традыцыйная – і па форме, і ў тэмах. Здавалася б, нічога новага. Але якраз дзякуючы яго някідкай, але прыхавана яскравай чалавечай індывідуальнасці лірычны свет вершаў непаўторны. I ў той жа час – тыповы ў сваёй надзённасці, таму і блізкі, зразумелы, бадай, для ўсіх. Ці то ён піша пра прыроду, ці то пагружаецца ў філасафічныя нетры быцця, ці то адлюстроўвае боль абпаленага вайной пакалення, ці то спавядаецца ў нечым асабістым – усё замешана на шчырасці, якую прынята называць гранічнай.

Не менш адкрытым для людзей і свету Вікгар Гардзей выступае і ў прозе. Яе адзнакай з’яўляецца… геаграфія. Яго героі «не любяць» пакідаць абжытыя, наседжаныя мясціны. Але гэта не значыць, што ўраджэнец Малога Сяла (так неафіцыйна называюць вёску пісьменніка) піша вузкалакалізавана. Наадварот. I персанажы, і мясцовасць – тыповыя для Беларусі.

Сюжэты ў В. Гардзея лірычна-эпічныя. Менавіта перавага першай часткі спрыяе інтымнай задушэўнасці ў зносінах чытача і кнігі. Катарсіс можа выклікацца. што называецца, на роўным месцы. Так, апісанне Насцінага агароду з аловесці «Жыта ганьбу не заслоніць» плаўна перайшло да ўспамінаў пра яе мужа, закатаванага падчас вайны папіцаямі, таму што аўтар, нібы нечакана для самога сябе, поглядам натыкнуўся на тытунь-самасей, па якім «можна прасачыць колішнія Сямёнавы сцежкі-дарожкі». Непатрэбную цяпер расліну ўдава дарэшты не знішчала – як памяць пра каханага. Ні табе высакапарных слоў; ні табе прыгожых, да- рагіх прадметаў-сімвалаў – узвышанасць дасягаецца сродкамі прыземленымі, будзённымі. Гэта і ёсць якраз тое, што называецца паэтызацыяй будзёншчыны і што так цяжка даецца пісьменнікам, – у В. Гардзея знаходзіцца – як некаму можа падацца – нават з пераборам: ці не кожны крок аўтарскага позірку прасякнуты душэўнай метафарай, удалай перадачай кантэкстуальнага настрою, дакладней такая перадача і стварае кантэкстуальны настрой.

Гэтакі лірызм прозы В. Гардзея нярэдка ствараецца з дапамогаю цёплага, бяскрыўднага ў стасунку да герояў гумару. Яго тыпаж мае беларускі народны характар.

– Чаму жаць не пачынаеце? – асмялеўшы, спытаў, як загадаў, Сенька. – Дождж можа пайсці.

– Няма кампрэсіі, дык і жаць нельга, – заклапочана ўздыхнуў Калатон.

– Дзе ж яе дастаць, тую кампрэсію?

– Хто яго ведае? – паціснуў плячыма Калатон. – Хіба каб у

Максіма Бугая папрасіць?

– То, можа, я збегаю, папра- шу?

– Збегай, папрасі, – узрадаваўся Калатон.

– Ды няхай вельмі не скнар- нічае. Поўнае вядро прасі.

– Я мігам, на адной назе! («Па Сеньку і шапка»)

Нямала твораў Віктара Гардзея – у прыватнасці аповесці «Дом з блакітнымі аканіцамі», «Жыта ганьбу не заслоніць», «Па Сеньку і шапка», трылогія «Аселіца ў басейне Чорнага мора» – адкрываюць свой мастацкі свег вачыма дзяцей. У многім менавіта іх інтэрпрэтацыю атрымліваюць падзеі, часавыя рамкі якіх зводзяцца да пасляваеннага жыцця палескіх вяскоўцаў. Але не абавязкова быць народжаным у другой палове 1940-х гг, як аўтар, каб перажыць далёкія часы свайго дзяцінства. Проста В. Гардзей апавядае пра тое, што яму вядома найлепей. Затое апавядае так, што можна знайсці агульныя рысы з дзяцінствам любога чалавека, перадусім таго, хто стаў «сенам на асфальце» (М. Стральцоў) – вялікае бачыцца на адлегласці. Таму творы выклікаюць найперш настальгію – па дзяцінсгае і родным куточку, пераносяць туды, па чым сумуецца з узростам усё больш ды больш.

Прыём рэтрансляцыі нейкага сюжэту праз свядомасць дзіцяці не новы ў літаратуры. Дый В. Гардзей ніколі не прэтэццаваў на наватарства, свядома прытрымлі- ваючыся класічных канонаў прыгожага пісьменства – як у прозе, так і ў паэзіі. Аднак пранікнёнасць і шчырасць яго аповедаў – непадробная, нескапіраваная, кангеніяльная беларускаму менталітзіу, нацыянальнай кулыуры.

На пераломе 80-х і 90-х гадоў XX стагоддзя эпоха, да якой можна па-рознаму адносіцца, але нельга не прызнаваць яе маштабнай велічы, ім- кліва заканчвала сваё існаванне. Мастацкая літаратура па-свойму адзывалася на перамены. Гэта адчуваецца і па творах В. Гардзея. Не сказаць, што ў яго прынцыпова пашырылася кола тэм, – ён заставаўся адда- ным летапісцам падзей свайго роднага куточка. Аднак датычна праблемнасці пяро, несумненна, завастрылася. Зрэшты, факгычна В, Гардзей толькі надаў кантраснасці таму, што ў яго ўжо ўздымалася ў ра- нейшых творах, і душэўнасці, што і так трымцела ў грудзях і прасілася на паперу., 3 гэтай прьічыны нават самыя вострасацыяльныя творы пісьменніка ствараюць вакол сябе аўру лірычнасці.

Так, аўтар распрацоўвае праблемы, якія ў савецкі час далікатна абміналіся – напрыклад, першыя гады калекгывізацыі на Заходняй Беларусі (раман “Бедна басота”, 1995). Закранае шматлікія вострыя пытанні гісторыі і актуальнага жыцця. Не абыходзіў В. Гардзей увагай як сацыяльныя балячкі дзяржаўнага ўзроўню, так і сваёй роднай мясцовасці.

Адметнай з’явай айчыннай літаратуры стала творчасць для дзяцей гэтага аўтара. Прычым яго можна лічыць роданачальнікам такога не- стандартнага падыходу пры аповедах пра прыроду, як лірычныя вершаваныя даведкі пра занесеныя ў Чырвоную кнігу віды жывёл і раслін («Малая дзіцячая Чырвоная кніга», 2008, «Малая дзіцячая Чырвоная кніга. Ахоўная флора», 2010). Прысутны ў іх кожны вершаваны твор сгвараўся аўтарам не для адчэпнага – перажываўся ім. Адсюль – столькі душы ў тых рыфмаваных радках, столькі шкадавання і цёплых пачуццяў да насельнікаў прыроды роднага краю. Аэдобленыя да таго ж аўтарскім гумарам, упрыгожаныя багатай палітрай мастацкага слова і гнуткімі рыфмамі ды рытмамі, перад намі паўстаюць карціны свету прыгожага і захапляльнага, свету нашай радзімы свету, багацце якога залежыць ад кожнага з нас персанальна. Такім чынам, на малых чытачоў, з якімі аўгар вядзе размову сур’ёзную, самавітую, без маралізатарства і сентэнцыйнасці, чаго ім хапае часта і ў школе, і ў сям’і, ускладаецца «дарослая» адка- знасць за наваколле:

Асцярожна, хто ідзе:

Упяску, бач, ямкаі

Два ці тры яйцы ў гняздзе,

Кожнае – на плямках.

Адрасаваныя дзецям вершы В. Гардзея заўсёды з падсветкай гумару і хітрынкі, якія часта становяцца салодкай абалонкай для горкай пілюлі маралі:

Брудным быць не хоча коцік:

Мые спінку і жывоцік.

Мые лапкі, хвосцік мые…

Вучаць коціка малыя:

– Станеш чыстым, коцемілы,

Толькі трэба мыцца з мылам.

Такім чынам, дзеці становяцца не аб’екгам выхавання (каму па- дабаецца маралізагарства?), а яго суб’ектам, пры гэтым самі засвойваючы неабходныя жыццёвыя правілы.

Вершаваныя кнігі Віктара Гардзея для дзяцей – «Чырвоны грабеньчык» (1976), «Коцікі на вярбе» (1988), «Мой тата — трактарыст» (1989), «Зай, які лічыў варон» (1991), «Зайкава балалайка» (1998), «Сарочына цырульня» (2013), «Мудры воран» (2013), «Лясная трывога» (2015) – карыстаюцца нязменнай папулярнасцю. Яны найлепей сведчаць пра літаратурны талент, верыфікаваны шчырасцю.падрастаючага пакалення.

Цяпер Вікгар Канстанцінавіч на заслужаным адпачынку. Але гэта не азначае, што пяро адкладена ў бок. 3 няменшай рэгулярнасцю мы сустракаем яго публікацыі на старонках перыёдыкі. Новых твораў «нашчадка бецнай басоты» (як сам сябе нейк назваў аўтар) асабціва чакаюць землякі. Творчая актыўнасць пісьменніка спараджае ўпэўненасць, што свежыя вершы і празаічныя творы буцуць, і мы даведаемся пра лёсы як старых, так і новых герояў. Касавіца (назва самай першай кнігі В. Гардзея) працягваецца.

Анатоль ТРАФІМЧЫК, г. Мінск

Трафімчык, А. Нашчадак беднай басоты / Анатоль Трафімчык // Заря. – 2016.  – 20 августа. – С. 9.

 

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed