Эстрада. “ВІНС-акорд”

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Культурнае жыццё Ляхавіччыны >>> Эстрада

 

“ВІНС-акорд”

 

Перапечка, Н. Брава, «ВІНС-акорд»! Біс, «Вечарніца»!Святлова, В. Усім акордам «ВІНС-акорд»!

Брава, «ВІНС-акорд»! Біс, «Вечарніца»!

Нашы самадзейныя артысты спявалі ў Брэсце і Мінску.

«Песні пра Брэст» – так называецца музычны праект у гонар 1000-годдзя нашага абласнога цэнтра. Сярод яго ўдзельнкаў была і ляхавіцкая арт-група «ВІНС-акорд». 18 песень выйшлі ў фінал конкурсу, у тым ліку – «Усё гэта горад Брэст!», музыку да якой напісала ляхавічанка Ірына Тулейка, а словы – Святлана Сталярчук. Аранжыроўку зрабіў Уладзімір Піваварчук, запісаць фанаграму для завочнай прэзентацыі дапамог гукааператар ГДК Аляксей Савва. Такая вось творчая каманда землякоў.

– «Патрабуецца лепшая песня», – прачыталі ў «Ляхавіцкім весніку» і вырашылі паўдзельнічаць у конкур­се, – расказвае Святлана Сталярчук. Атрымалася!

«ВІНС-акорд» крэатыўна і творча песняй пра Брэст павіншаваў наш абласны цэнтр з тысячагоддзем. За што атрымаў дыпломы ўдзельнікаў музычнага праекта. Не менш абрадавала і ўключэнне твора ў нотны зборнік лепшых конкурсных кампазіцый.

А на сталічных прыступках адзначылася навасёлкаўская «Вечарніца». У канцэртнай зале «Мінск» у рэспубліканскім справаздачным канцэрце творчых калектываў яна прадстаўляла Брэстчыну. Кіраўнік народнага клуба аматараў песні, гумару і гульні Таццяна Пішч атрымала падзяку за творчы падыход і прапаганду песеннай творчасці, а «Вечарніца» ўвогуле – дыплом.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

 

Перапечка, Н. Брава, «ВІНС-акорд»! Біс, «Вечарніца»! / Наталля Перапечка // Ляхавіцкі веснік. – 2019. – 1 чэрвеня (№ 42). – С. 16.

Усім акордам «ВІНС-акорд»!

Гастрольная геаграфія любімай ляхавічанамі арт-групы «Вінс-акорд» папоўнілася сакавіцкім Санкт-Пецярбургам. Праўда, у горадзе на Няве нашы пявучыя землякі выступалі не з канцэртам, а на Міжнародным фестывалі «Талент. Музыка. Сцэна». І не ўстаяла строгае журы супраць непаўторных, галасістых «акорднікаў» з беларускага горада Ляхавічы – адзначыла іх конкурснае выступленне ў намінацыі «вакал» дыпломам І ступені. А адбылося ўсё напярэдадні святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Такая цудоўная сімволіка.

Віншуем з поспехам, Святлана Сталярчук, Ірына Тулейка, Наталля Лук’янчык, Надзея і Андрэй Цямчыкі, Валянціна Маслюк (на здымку).
Брава! Бравісіма!

Вольга СВЯТЛОВА.

Святлова, В. Усім акордам «ВІНС-акорд»! / Вольга Святлова // Ляхавіцкі веснік. – 2019. – 3 красавіка (№ 26). – С. 1.

 

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed