Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Людзі навукі нашага краю
Цярпіцкі Эдуард Казіміравіч нарадзіўся 17 верасня 1941 года ў вёсцы Жарскія Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў простай сялянская сям’і.
Бацька – Казімір Сцяпанавіч, маці – Лізавета Браніславаўна працавалі ў пана і гадавалі трое дзяцей. Сястра Марыя працавала бухгалтарам у гарсавеце г. Ляхавічы, а брат Міхаіл працуе галоўным спецыялістам у Адміністрацыі Прэзідэнта.
У 1947 годзе Эдуард Казіміравіч пайшоў у першы клас Жарскай пачатковай школы, а калі школу закрылі – прадоўжыў вучобу ў Мядзведзіцкай сярэдняй школе.
У 1957 годзе закончыў школу і паступіў у Мінскі педагагічны інстытут на завочнае аддзяленне гістарычнага факультэта.
Працаваў у сувязі на лінейным участку вёскі Ганчары, а з 1963 года пачаў выкладаць гісторыю ў школе.
Пасля заканчэння інстытута працаваў на кафедры паліталогіі і права Беларускага Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М.Танка, дзе выкладаў гісторыю і паліталогію.
Абараніў дысертацыю, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Памёр у 2012 годзе.
Матэрыял запісаны бібліятэкарам Русінавіцкай сельскай бібліятэкі Калядзіч І. Ф. са слоў родных навукоўца.