Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына >>> Дамашэвіч Уладзімір
Родным мясцінам паклон
Пісьменнік Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч нарадзіўся ў 1928 г. ў в. Вадзяціна (Вадзеціна). У 1953 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. I. Леніна. Працаваў рэдактарам выдавецтва, з 1972 г. загадчык аддзела прозы часопіса «Маладосць». Аўтар зборнікаў апавяданняў «Заклінаю ад кулі» (1960), «Між двух агнёў» (1963), «Абуджэнне» (1968), аповесці-хронікі «Порахам пахла зямля» (1973), кнігі прозы «У лабірынце вуліц» (1979). Успаміны «Родным мясцінам паклон» напісаны У. Дамашэвічам спецыяльна для гісторыка-дакументальнай хронікі.
Светлы сум — так двума словамі можна перадаць тое пачуццё, якое ўзнікае ў мяне, калі я думаю пра свае родныя мясціны, дзе нарадзіўся і рос да дзесяці гадоў — невялікую лясную вёску Вадзеціна за дзесяць кіламетраў ад Ляхавіч — з яе хутарамі, што схаваліся сярод лесу і пазіралі невялікімі вокнамі невялікіх хат на поле — некалі раскарчаваны яшчэ прадзедамі лес, што быў спачатку копанню, а потым стаў звычайным полем. Вялікае поле, як яго называлі, каля дзесяці хутароў між лесу — вось тая мясціна, дзе стаяла наша хата, дзе я рабіў першыя крокі ў жыцці, а яно раскрывала мне вочы і душу, вабіла і зачароўвала, клікала ў невядомае, абяцала нешта незвычайнае, чаго тут, у глухім кутку Заходняй Беларусі, я не толькі не бачыў, але пават не сніў.
Але гэта будзе трошкі пасля, не ўсё адразу.
Сялянскія дзеці дарма хлеба не ядуць. Яны яго зарабляюць самі недзе з пяці год, калі ўжо ты можаш шпарка бегаць і трымаць у руцэ лазовы дубец ці пугу, і цябе, «узброенага», баіцца гусь, качка ці нават карова.
Сялянскія дзеці няньчаць і памагаюць гадаваць сваіх малодшых брацікаў і сястрычак, вучаць іх хадзіць, даглядаюць дома, калі бацькі ў полі, у лесе, на касьбе ці на жніве. Той догляд часам кепска канчаўся, але жыццё ішло, яно патрабавала клопату, працы, дапамогі, навукі — цяжкай, шэрай, будзённай сялянскай навукі жыць і рабіць тое, што спакон веку рабілі нашы дзяды і прадзеды.
I тут я таксама прайшоў усе «класы» гэтай звычайнай, нават не скажаш, што надта цяжкай, навукі, — рабіў усё, што трэба было, што патрабавалі бацькі. У нашай сям’і было трое дзяцей, мае сёстры Марыя і Ніна — адна старэйшая за мяне, другая маладзейшая. Яны з малых год памагалі матцы, а я бацьку. Недзе з шасці-сямі год бацька даручаў мне паводзіць каня, баранаваць, я браўся памагаць звозіць снапы, пасвіў карову разам з суседскімі хлопцамі, нават часам ездзіў з бацькам у лес па дровы, хоць памочнік яшчэ быў слабы. Аднак жа непрыкметна, дзень за днём год за годам, я ўцягваўся ў работу, прывыкаў да яе, і яна ўжо не здавалася цяжкай і непатрэбнай, як здалёк.
Зусім новае і нечаканае ў жыцці сельскага дзіцяці — гэта школа. 3 вялікай радасцю і ахвотай я бегаў у суседнюю вёску Гасцілавічы ў пачатковую, па-польску «паўшэхную» школу. Што яна была на польскай мове, адразу не здалося дзіўным, бо тады ўсе беларускія дзеці вучыліся па-польску, — улада польская, то і школа польская, нічога не зробіш. Я з ахвотай вучыў усё, што мне задавалі ў школе, вучыцца было лёгка і прыемна, нават лепей, чым пасвіць карову, — кожны дзень прыносіў нешта новае. Першым маім настаўнікам быў паляк Юзаф Харута, дзеці яго любілі і паважалі. Настаўнік у той час быў што святы чалавек, перад ім мы яшчэ здалёк здымалі шапкі і віталіся гучным голасам: «Дзень добры, пану!». А нашы бацькі пазіралі на настаўніка як на бога: гэта ж такі вучоны чалавек, гэта ж ён вучыць нашых дзяцей грамаце! I гэта было вельмі натуральнае пачуццё: у глухой лясной вёсцы святло навукі цанілася высока, павага да настаўніка была традыцыйнай.
Праўда, школа, у якую я хадзіў, была “тупіковай” — з яе ўжо нікуды вучань не мог пайсці вучыцца далей, бо два гады трэба было адседзець у трэцім класе і тры ў чацвёртым. Першы і другі «рочнік» мелі сваю, розную праграму, для другога і трэцяга даваліся цяжэйшыя задачкі і г. д., але ўсё роўна, скончыўшы чатыры класы, ты ўжо быў пераростак, якога потым нікуды не прымалі вучыцца. Мы, вучні, пра гэта тады не думалі, мы жылі сённяшнім днём. Што нам было да таго, як яно павернецца заўтра?
Але новыя павевы часу даходзілі ў самыя глухія куткі нашага краю. Дайшлі яны і да нашай Вадзеціны, хутчэй, да мяне. 3 вёскі Якшычы, адкуль родам была мая маці (суседняя Клецкая гміна), прыехаў мой дзядзька Павел Пальчык, матчын родны брат. Ен прывёз з сабою дагэтуль нябачанае дзіва — радыё — радзіва, як тады яго называлі, невялікую эбанітавую скрынку з дзіўнымі лямпамі ўсярэдзіне, з мноствам правадоў, з антэнай. На той час, недзе ў 1935 годзе, гэта быў вялікі цуд. Людзі проста не верылі, што можна слухаць музыку ці гутарку аднекуль здалёк, з-за свету — з Варшавы, з Мінска ці з Берліна або з Масквы.
Аднак жа слухалі: вер не вер, а радыё гаворыць, спявае, расказвае навіны з усяго свету. Яшчэ большым цудам было яно для мяне, але не звышнатуральным, а звычайным, бо дзядзька растлумачыў мне, як усё робіцца: ёсць электрамагнітныя хвалі, ці радыёхвалі, якія ідуць у эфір — у паветра — ад невялікай магутнай радыёстанцыі, прыёмнік, вось гэтая невялікая скрынка, ловіць іх на антэну, што развешана на дварэ, і праз дынамік перадае нам.
Недзе трохі пазней прывёз мне дзядзька Павел кніжку, якая была для мяне другім букваром, толькі ўжо нашым, беларускім. Называлася яна «Першыя зерняткі». Дзядзька мне сказаў, каб я навучыўся чытаць па-беларуску, бо па іроніі лёсу мы спачатку павінны вывучаць чужы буквар, а свой — пасля, хоць і маем сваю граматыку.
Вучылі мяне чытаць па-беларуску мае бацькі. Яны самі вучыліся яшчэ пры цару, кірыліцу і нават стараславянскую мову трохі ведалі, толькі беларускія літары дж і дз чыталі не па-нашаму, а неяк нязвычна — д-ж, д-з.
Паколькі бацька дома мала спыняўся, то больш вучыла мяне маці, яна не раз чытала нам Евангелле, якое ў нас было і якое мужчыны пачыналі патрохі выкарыстоўваць для курэння. «Евангелие отлупи», — казалі са смехам у такіх выпадках, калі ў хаце не было маткі. Паперы тады бракавала, газеты ў вёсцы былі рэдкасцю, як і кніжкі. Газеты сталі купляць часцей, як пачалася грамадзянская вайна ў Іспаніі, яшчэ раней – у Абісініі, цяперашняй Эфіопіі, дзе ішла вайна супроць італьянцаў.
Паступова мяне захоплівала цікавасць да таго, пра што я раней не меў ніякага ўяўлення, бо мае бацькі былі далёкія ад палітычнага жыцця, не ведалі гісторыі свайго краю і народу,— яны думалі толькі пра кавалак хлеба, пра тое, як падгадаваць і паставіць па ногі дзяцей.
На двух з паловай гектарах цяжка было разгарнуцца, каб жыць па-людску: вечна ўсё чагосьці не хапала, штосьці трэба набыць, а завошта? Напрыклад, у нашай невялікай хаце не было падлогі, хата не мела нават сяней, а былі толькі саломай накрытыя жэрдкі, нешта накшталт апушчанай ад верху да нізу саламянай страхі, прыстаўленай пад вострым вуглом да хаты, якая і ўтварала цесныя і звужаныя кверху сенцы. Гумна спачатку ў нас не было зусім, складалі збожжа ў суседзяў, у сваякоў.
Мой бацька да зямлі не меў вялікай ахвоты, ён любіў ездзіць на сваім сівым кані ў заробкі, і маці часта сварылася на яго за гэта: што не стыкаецца дома, што не глядзіць гаспадаркі, як людзі, што хата не дагледжана, што сяней няма… I пачыналася!
Бацька быў гарачы па натуры, нястрыманы, падымалася сварка, а часам даходзіла нават да бойкі. Мы, дзеці, кідаліся разбараняць бацькоў, плакалі і лезлі ім пад ногі. Іншы раз трапляла і нам.
У вёсцы, ды і на хутары, усе людзі ведаюць адзін пра другога — не ўтоіш ніякіх сакрэтаў. Нам было крыўдна і сорамна, што нашы бацькі нейкія не такія, як усе людзі, асабліва бацька. Але што мы маглі зрабіць? Што змяніць? Бацькоў не выбіраюць. Пазней, калі я падрос — меў чатырнаццаць ці пятнаццаць гадоў, — я стаў на абарону маці, і мы сутыкнуліся з бацькам як праціўнікі. Ён быў дужэйшы за мяне, да таго ж, як мне здалося, ён мяне не шкадаваў — мог забіць са злосці, а я не мог адолець у сабе пачуцця, што ён мне родны, а не чужы, што я не маю маральнага права… I хоць перамога была за бацькам, аднак ён пацішэў, не дазваляў сабе выходзіць за рамкі прыстойнасці недзе гадоў пяць. Хоць і непрыемна пра гэта гаварыць, але ў мяне была яшчэ адна сутычка з бацькам, таксама з-за маткі, і я ўжо лёгка супакоіў бацьку.
Праз пэўны час мы памірыліся, але нейкая нябачная перашкода засталася паміж намі назаўсёды. Такое не праходзіць бясследна. I я ў душы заўсёды зайздросціў тым сваім таварышам, у якіх бацькі жылі мірна і дружна. Але з таго часу імкненне абараняць слабейшага і пакрыўджанага ў мяне засталося назаўсёды.
Аднак я адхіліўся ад тэмы. Цяпер мне здаецца, што «Першыя зерняткі» адкрылі мне вочы на свет, я зразумеў, што ён не такі вузкі, не такі малы, як быў дагэтуль, што і за светам, далёка ад нас, жывуць людзі, нешта робяць: аруць, сеюць, гадуюць, дзяцей, якія ходзяць у школу, вучаць урокі, напісаныя не толькі па-польску, але і на нашай, беларускай мове.
Недзе ў той час рэзка змяніліся мае адносіны да рэлігіі, да «закону божага», які ў нас быў у школе. Я стаў «стыхійным» атэістам і за гэта не раз меў ушчуванне ад дзяка, які вёў у нас рэлігію, ды і ад маці, якая сама была набожнай.
Цяпер я марыў, калі да нас прыедзе дзядзька ІІавел і прывязе яшчэ адну цікавую кніжку на беларускай мове. «Першыя зерпяткі» я ўжо ведаў ледзь не па памяць.
Адпак жа… дзядзька апынуўся ў польскай санацыйнай турме за палітыку. Яго асудзілі на пяць гадоў разам з двума яго сябрамі з Якшыч — ІІальчыкам Мікалаем і Грудзіным Міхасём.
3 турмы пасля суда дзядзька стаў пісаць пісьмы маім бацькам, каб яны кідалі сваю гаспадарку і пераязджалі ў Якшычы, дзе цяпер засталася яго старая маці на ўсю гаспадарку: кабыла з жарабем, карова, авечкі, свінні, куры.
Маці мая адразу згадзілася пераязджаць, мы, дзеці, таксама рады былі ехаць да бабкі Ганны ў Якшычы, а нось бацька пе згаджаўся. ІІройдзе пяць год і што тады? Зноў вяртацца назад?
Адпак пасля нялёгкіх роздумаў ён рашыўся пераязджаць, тым больш, што дзядзька ўсю гаспадарку аддаваў у бацькаву карысць — як адчуваў, што ён ужо не вернецца на зямлю, не стане гаспадаром.
I мы летам 1938 года пераехалі ў Якшычы, на радзіму мае маткі. Мне было роўна дзесяць годом.
Уражанні свайго небагатага на прыгоды і нейкія вялікія душэўныя зрухі маленства, здаецца, не далі мне шмат матэрыялу, каб потым нанісаць пра гэта нешта значнае, шырокас і глыбокае. На сваім матэрыяле з маленства я папісаў усяго некалькі невялікіх апавядаішяў («Першыя зерняткі»), «Сівы конік», «Абуджэнпе», «Начныя страхі» і інш.). Што яны пе сталі шздэўрамі, віпаваты я сам, а не жыццё, якое я бачыў сваімі дзіцячымі вачыма і якое перажыў. Жыццё ўсё ж багатае, трзба толькі ўмець гэтае багацце перадаць на паперы — у фарбах. вобразах. У гэтым увесь сакрэт літаратурнай і ўсякай іншай творчасці: умець выявіць. умець паказаць — шырока і глыбока.
На новым месцы, хоць, мы пасяліліся не ў горадзе, а ў вёсцы, і нават на хутарьг, як і раней, жыццё наша было мала чым падобнае па вадзецінскае. Была зусім іпшая прырода і іншыя людзі. Там быў лес, балота, пясчаная камяністая глеба, а тут раўніннае поле, глеістая глеба без адзінага каменя, сям-там на даляглядзе віднеецца лес, які, казалі, некалі тут быў не меншы, чым за Ляхавічамі. Па ўсім відаць, што гэтыя мясціны чалавек абжыў раней і паспеў вывесці амаль усе лясы на захад ад Клецка. I людзі розніліся сабою таксама, нават па мове. Там адчуваўся ўжо ўплыў Палесся, а тут — цэнтральай беларус- кай гаворкі з ясна выражаным яканнем і яканнем, у той час ля Ляхавіч гаварылі дзядзько,цётко, памыўсё.
І да «палітыкі» тут людзі стаялі бліжэй, нібы нават таму, што бліжэй да мяжы, да граніцы, якая раздзяляла тады Беларусь, і тут больш веяла ўсходнім духам.
Ды і ў падзейпым плане маё другое дзесяцігоддзе жыцця было ўжо трывожным, поўным небяспекі, чакання нерамен: вызваленне’ ў 1939 годзе, хуткая вайна і акупацыя : зноў вызваленне, вучоба ў школе, а пасля ў Мінску…
Аднак цяпер я ўжо не магу ўявіць сабе свайго жыцця без тых дзесяці год, якія я пражыў у лясной глушынпа радзіме свайго бацькі, дзеда Тамаша, прадзеда Лявона, якія пахаваны на гасцілавіцкіх могілках, па мяжы дзвюх суседніх вёсак.
Там я нарадзіўся на свет, упершышо сказаў «мама», там я пачуў матчыну мову, якая акрыліла мяпе, узняла над балотам і лесам, дала мне голас, ажывіла душу, мне цяпер здаецца, што, каб я не нарадзіўся ў Вадзеціне на лясным хутары. а ў нейкім інпіым месцы, я ніколі не стаў бы тым, кім стаў сёння, што лёс мой быў бы зусім другі.
І таму я дзякую той зямлі і таму полю, таму лесу і балоту, а найболыш — тым людзям, якіх я бачыў змалку, сярод якіх я жыў і рос, з якімі побач набіраўся сілы і розуму.
Родным мясцінам — мой нізкі паклон.
А зараз хацеў бы колькі слоў сказаць сваім землякам пра сябе цяперашняга. У малепстве дзень — як год. Цяпер год праходзіць, як дзень. Дні, злучаючыся ў гады, ляцяць непрыкметна. Я ўжо даўно пасівеў, хоць да бацькаывых гадоў яшчэ не дажыў. Азірнуўшыся, іншты раз думаю: хто я,рэдактар ці пісьменнік? I прыходжу да вываду, што я больш рэдактар. чым пісьменнік. Рэдактарскай рабоце я аддаў болып сілы і працы, увагі і часу. Яна сфармавала мяне як і як чалавека, я ўседлівы, павольны, цяжкі на пад` ём, мяне цяжка сагітаваць куды – небудзь з’ездзіць – нават у цікавае падарожжа. У мяне тады ўзнікае пытапне: а хто за мяне зробіць маю работу? Рздактарская работа такая, што яе ніхто за цябе пе зробіпь — яна цябе чакае, як цярплівы сабака гаспадара. Дле б ты ні быў — далёка ці блізка, мала ці доўга — тыя кпігі, творы, якія ты павінен прачытаць, паправіць — адрэдагаваць, чакаюць цябе, сумуюць і спадзяюцца разам з іх аўтарам. I ты вернешся да іх, ты іх прапусціш праз сваё сэрца і розум, пусціш у свет. атрымаеш падзяку ад аўтара на падараваньм экземпляры, а часам папрок…
Як пісьменнік я працаваў налётамі, наскокамі, за кошт сваіх выхадных, адпачынкаў. Пачынаў пісаць у бібліятзцы, пе дазвалялі кватэрныя ўмовы. Трэба было кідаць рэдактарскую работу, стаць пісьменнікам – прафесіяналам, але для гэтага трэба было мець хоць невялікую матэрыяльпую базу. А каб мець такую базу, трэба мець вольны час, каб болей пісаць і выдавацца. Патрэбен час, а дзе яго ўзяць, калі ідзеш у восем раніцы і прыходзіш вечарам у шэсць? Да таго ж рабочы тыдзень у той час меў адзін выхадны. Утварылася зачараванае кола, з якога я не магу вырвацца і цяпер, хоць умовы змяніліся ў лепшы бок.
Напісаў я не так і шмат, мог бы напісаць больш, каб… А вось што за гэтым загадкавым «каб», і сказаць цяжка. Што зроблена, то зроблена — не буду каяцца і наракаць на лёс. У мяне на рахунку каля дзесяці аповесцей (разам з неапублікаванымі), з іх адна вялікая па аб’ёму. Есць і раман, які хоць і напі- саны даўно, я яшчэ не насіў у выдавецтва. Называецца ён «Камень з гары», а напісаны на матэрыяле з майго жыцця і працы ў выдавецтве, хоць ёсць там трохі і фантазіі.
Апошнім часам больш як дзссяць год працую ў рэдакцыі часоніса «Маладосць», у аддзеле прозы. За гэты час вырасла цэлае пакаленне беларускіх празаікаў, якіх ужо добра ведае наш чытач. Гэта Яўген Лецка, Ва- сіль Гігевіч, Генрых Далідовіч, Уладзіслаў Рубанаў, Аляксей Дудараў (ён драматург, але пачынаў з прозы), Віктар Супрунчук, Уладзімір Арлоў, Алесь Кажадуб, Уладзімір Ягоўдзік, Анатоль Жалязоўскі, Вячаслаў Дубінка, Ірына Жарнасек, Алесь Наварыч і шмат іншых цікавых імён, якія сябе яшчэ пакажуць.
Усе яны прайшлі не толькі праз рэдакцыю, але і праз маё сэрца, пакінуўшы ў ім нейкі след. Мне прыемна і радасна ад таго, што я ім хоць у нечьгм дамог, падказаў хоць слова, падштурхнуў на нейкую думку, бо і я адчу- ваў іх удзячнасць і шчырае жаданне зрабіць свае творы яшчэ болып дасканалымі. I я буду яшчэ болып шчаслівьг, калі яны ўсе мяне апярэдзяць, не паўтораць маіх памылак, якія я рабіў у сваім жыцці.
Уладзімір Дамашэвіч.
Дамашэвіч, У. Родным мясцінам паклон : [аўтабіяграфія] / Уладзімір Дамашэвіч // Памяць : гіст-дакум. хроніка Ляхавіцкага раёна. Мінск, 1989. С. 425–428.