Бадак Алесь. Гутаркі з пісьменнікам, інтэрв’ю.

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына >>>Бадак Алесь >>>

Алесь Бадак адказвае на пытанні літаратурнай анкеты газеты ЗвяздаБадак, А. Алесь Бадак: інтэрв'ю ў самога сябе Бадак, А. Алесь Бадак переписывает себяБадак, А. Адкрытая кнігаБадак, А. В ожидании необычногоБадак, А. “Веласіпед” дзіцячай літаратурыБадак, А. Верш пішаш для сябе, песню – для публікіБадак, А. Душа настроена на творчасцьБадак, А. Интернет и литература: им не жить друг без друга?Бадак, А. Калі ў мяне з’яўляюцца сябры, то надоўга ці назаўсёдыБадак, А. Мова продкаў, мова нашчадкаўБадак, А. Нашто ж самім займацца самаедствам?Бадак, А. Песня – істота рамантычнаяГюнгер, А. Веды на паліцы Ладутько, К. Художественный перевод требует системных подходовНекалькі пытанняў да членаў рэдкалегіі “МаладосціШычко, С. Ад Туркоў — у Камяное

Літаратурная анкета “Звязды”

 

Алесь Бадак, паэт:

1. Што, на ваш погляд, можна назваць падзеяй у літаратурным жыцці краіны 2007 года?

Несумненна, юбілеі Купалы і Коласа. Тыя шматлікія мерапрыемствы, прымеркаваныя да іх, не толькі лішні раз прадэманстравалі нашу павагу і любоў да народных песняроў, але і паказалі, што ў духоўным развіцці нацыі месца літаратуры незаменнае, а яе роля выключная. Аптымізму ў гэтым плане дадаў і той факт, што сёлета многія СМІ адгукнуліся на пяцідзесяцігадовы юбілей Леаніда Дранько-Майсюка. Я і не памятаю, калі апошні раз такая дата ў жыцці творчага чалавека прыцягвала да сябе павышаную цівасць сродкаў масавай інфармацыі.

2. Што з напісанага за гэты год вы абазначылі б як асабістую творчую вяршыню?

Вызначаць, што творчая вяршыня, а што, наадварот, творчая няўдача — прэрагатыва крытыкі. І чытача. А вось калі гаварыць пра самае дарагое, то, напэўна, выдзеліў бы невялічкую аповесць «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца», надрукаваную ў часопісе «Маладосць», можа, таму, што крыху аўтабіяграфічная. Задумвалася яна як твор для падлеткаў, а сюжэт мусіў круціцца вакол канфлікту старшакласніка і маладой настаўніцы, чые дастаткова інтымнага характару фатаздымкі, знятыя ім на мабільнік, ён гразіўся выкласці ў інтэрнэце. На той момант, калі я прыдумаў гэты сюжэтны ход, ён мне падаваўся дастаткова свежым, прынамсі, мабільнік меў далёка не кожны школьнік. Але час мяне апярэдзіў, і сёння падобны шантаж не здаецца нечым незвычайным. Давялося пачынаць усё спачатку, у выніку атрымалася аповесць не столькі для падлеткаў, колькі пра падлеткаў, пра што не шкадую.

3. Якой вам бачыцца будучыня беларускай літаратуры?

Светлай. Па-першае, таму, што ў кожным літаратурным пакаленні, з якіх чытач мае поўнае маральнае права спытаць за створанае, ёсць свае асобы, а ў кожнага з пакаленняў, якія сёння нясуць галоўную адказнасць за лёс літаратуры, — знакавыя асобы. Вось мы часам з трывогай гаворым пра тое, што адыходзяць карыфеі слова, народныя — паэты, празаікі. Маўляў, а што далей? А далей, дай Бог ім здароўя, тое, што і заўсёды. У новых пакаленняў чытачоў з’яўляюцца свае куміры. У новага часу — свае героі. Можа, яны не зусім такія, як іх папярэднікі. Але і час крыху іншы, і чытачы крыху іншыя. Таму і літаратура — таксама. Але, тым не менш, гэта цудоўная літаратура.

Па-другое, сёння беларускае прыгожае пісьменства паспяхова асвойвае тыя жанры, да якіх раней звярталася рэдка — фантастыку, дэтэктыў і г. д. Ужо не кажучы пра розныя (прынамсі, для сябе) літаратурныя накірункі. Што таксама дазваляе глядзець на яго будучыню з аптымізмам.

Алесь Бадак, паэт [адказвае на пытанні літаратурнай анкеты газеты “Звязда”] // Звязда. – 2008. – 16 студз. – С. 7.

Алесь БАДАК:

інтэрв’ю ў самога сябе

Калі выходзіць кніга, адкрываецца выстаўка, адбываецца прэм’ера, прысуджаецца ўзнагарода — гэта як вынік. А што стаіць за той ці іншай падзеяй, часта застаецца па-за ўвагай, бо ніхто, акрамя творцы, не можа расказаць пра напружаную ўнутраную працу, паказаць няяўныя сцежкі по- шукаў і сумненняў, якія да гэтай падзеі прывялі. Пра тое, што зазвычай зна- ходзіцца ў цені, і будзе распавядаць рубрыка ВЫНІКІ.

Летась пабачыў свет зборнік паэзіі Алеся Бадака «Развітанне з вечнасцю». У радыёэфіры часта гучаць песні на яго словы, адна з апошніх сярод іх — «Добрыя людзі» ў выкананні Анатоля Ярмоленкі. I вось навіна: Алесь Бадак узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Падчас сустрэчы з карэспандэнтам «ЛіМа» творца разважаў пра музыку, сучасную і папулярную калісьці, літаратуру, пра зменлівы час і рытмы жыцця.

ПРА ПЕСНІ. Калі па радыё аб’яўляюць песні, далёка не заўсёды гучыць імя паэта, на чые словы песня напісаная. Кампазітары лічаць, што поспех шлягера на 60—70 % залежыць менавіта ад музыкі. Між тым, упэўнены Алесь Бадак, тэкст, на які ствараецца музыка, не менш важны, чым сама музыка.

— Першая мая песня была напісана без майго ўдзелу. Мой першы вершаваны зборнік выйшаў у 1989 годзе. Малады кампазітар Алег Елісеенкаву пагартаў кніжачку і знай- шоў верш, які потым і стаў песняй… Але калі б мне прапанавалі адгадаць верш, на які будзе напісана музыка, выбраў бы яго ў апошнюю чаргу — гэта твор пад назвай «Г’рошы»… Тады быў час перабудовы і дэфіцыту, і тэма грошай была модная. Рок-гурты імкнуліся спяваць не такія, як раней, песні, мяняць музычныя кірункі. У гэтым сенсе нестандартны, не зусім песенны верш і спадабаўся кампазітару.

Але калі 6 не той выпадак, я ўсё роўна прыйшоў бы да напісання песень — нават не ведаю, з чым параўнаць гэты неверагодны душэўны стан, які ўзнікае кожны раз, калі чую добрую песню. I так з самага дзяцінства. У бацькі быў гармонік, і я на слых падбіраў мелодыі песень, — прынамсі, спадзяюся, можна было пазнаць, што я іграю.

Актыўна пісаць песні я пачаў напачатку 1990-х. Гэта сёння слухача цяжка здзівіць рознымі кірункамі ў музыцы, а тады, памятаю, некаторыя маладыя нашы кампазітары сумняваліся, што можна пісаць добрыя дыскатэчныя тэксты на беларускай мове. I я імкнуўся даказваць адваротнае. Першай з’явілася «Заварожаная фея» ў выкананні Аляксандра Саладухі, і пайшло-паехала: «Сарамлівая дзяўчынка» ў выкананні Іны Афанасьевай, «Іншапланецянка», якую запісаў Якаў Навуменка…

Памятаю, неяк у 1990-я гады я размаўляў з Генадзем Бураўкіным, аўтарам слоў знакамітых песень «Завіруха», «Жар-птушка», «Конь незацугляны». Я здзівіўся, калі ён сказаў: «Мой час у песні прайшоў. Я сённяшніх рытмаў не разумею»… Але тое ж магу сказаць цяпер і я пра сябе. Я не хачу параўноўваць — сённяшнія песні, які пастаянна круцяцца на тых жа РМ-станцыях, лепшыя ці горшыя за песні маёй маладосці. Яны проста іншыя.

ПРА КНІГУ. Яна вельмі камерная, не для шалёна паскоранага сённяшняга рытму. Крыху мінорная, што таксама для пэўнага адрасата. Гэта ж як песня: адным падабаюцца балады, іншым — хіп-хоп. I вельмі асабістая ў адрозненне ад папярэдніх.

Што да ранейшых зборнікаў, то калі б у мяне спыталі, што было штуршком для напісання таго ці іншага верша, у многіх выпадках я проста не ўспомніў бы. Апошняя кніга густа населена канкрэтнымі асобамі, у ёй шмат непрыдуманых падзей і лёсаў. Найперш, зборнікаў, то старыя я адбіраў, прытрымліваючыся ў тым ліку і гэтага прынцыпу: каб кожны з іх быў нейкім дадатковым мазком да ўласнай біяграфіі.

«Развітанне з вечнасцю» пісалася вельмі доўга. Якой кніга будзе, уяўвіў не адразу, пакуль не прыйшла ідэя ўключыць у яе і каментары да вершаў. Бо верш, дакладней, тое, што бачыць чытач, — гэта як мора, на якое ты глядзіш з берагу. Ім можна захапляцца. Але зразумець яго сутнасць, багацце і разнастайнасць можна толькі тады, калі з аква- лангам трапіць у глыбіню.

Можна сказаць, што ў большасці сваёй мае каментарыі — гэта аўтабіяграфічныя эсэ. Пра вясковае дзяцінства ў сямідзясятыя гады. Пра маё пакаленне, якое ўваходзіла ў літаратуру ў першай палове 1980-х. Пра тагачасныя адносіны паміж маладымі аўтарамі і мэтрамі. За апошнія дзесяцігоддзі ўсё настолькі змянілася — у жыцці, у літаратуры, што сённяшняя літаратурная, дый не толькі літаратурная моладзь сёе-тое з маіх успамінаў можа чытаць з усмешкай, а можа, яны ёй пададуцца малазразумелымі і нецікавымі. У гэтым, мне здаецца, таксама пэўная камернасць кнігі.

ІІІчыра кажучы, нават на стадыі вёрсткі яна нараджалася даволі цяжка: які верш за якім паставіць, які увогуле зняць. Самае простае — сабраць усё, што апошнім часам напісака. расставіць па датах напісакня і вьгааць. Але так звычайна робшца. калі табе дваішаць — дваццаць пяць. 3 узростам становішся больш самакрытычным і больш востра адчуваеш, што на кніжным рынку ты далёка не адзін. У мяне, напрыклад, ужо даўно назбіралася тэкстаў на кнігу прозы, многія з якіх гіеракладаліся на замежныя мовы. Але я ўсё чакаю, што з’явіцца нейкая цікавая ідэя — як з каментарыямі да вершаў кнігі «Развітанне з вечнасцю». Лепш не спяшацца, чым пасля шкадаваць, што ідэя прыйшла занадта позна.

Алесь Бадак: інтэрв’ю ў самога сябе / Алесь Бадак ; падрыхтавала Яна Будовіч // Літаратура і мастацтва – 2020. – 24 студзеня (№ 3). – С. 16.

Алесь Бадак переписывает себя

Самое приятное, что в последнее время произошло, — моя повесть для школьников «Адзiнокi васьмiкласнiк жадае пазнаёмiцца» переведена на русский язык и напечатана и в журнале «Нёман», и в России, в литературном журнале Вологодской области «Вологодский лад». Готовится эта повесть и к публикации в интернет–газете «Время Союза», собираются ее переводить в Венгрии, впрочем, об этом говорить рано. Что касается творческих планов, то хочу в следующем году издать книгу прозы. Постараюсь, чтобы эта книга стала для меня этапной. Ведь начинал я как поэт. Первый мой рассказ был напечатан, когда у меня имелся уже солидный поэтический опыт. Поэтому хочу, чтобы книга оказалась целостной, и не все из написанного мною в нее войдет. Более того, кое–что я готов переписать. С начала девяностых, когда появились мои первые прозаические опыты, я сам здорово изменился. Например, открыл для себя сербскую литературу — творчество Петковича, Милорада Павича… Мне кажется, что в этой литературе много родственного с белорусской, и кое–что нам стоило бы и перенять — отсылки к мифологии, литературную игру… К сожалению, литературной игры — умной, по–настоящему художественной, в нашей литературе не хватает. Вот я и собираюсь переписать повесть «Не глядзiце ў снах на Поўню» в качестве литературной игры — получится как бы двойная повесть. Нового в этом ничего нет — у того же Петковича есть книга в двух вариантах: для мальчиков и для девочек. У Милорада Павича тоже написаны романы с разными окончаниями сюжета. Как получится у меня — пока не знаю. Хотя первый вариант повести уже вышел в сборнике фантастики издательства «Мастацкая лiтаратура». Подчеркиваю, то, что я напишу второй вариант, первого не отменяет. Разумеется, появляются и оригинальные произведения. В газете «Лiтаратура i мастацтва» печатается мой рассказ «Iнструкцыя па спакушэннi замужнiх жанчын». Это не то, что вы подумали, а психологическая драма.

Людмила Рублевская

Бадак, А. Алесь Бадак переписывает себя : [писатель делится своими творческими планами] / [автор публикации ] Людмила Рублевская // СБ Беларусь сегодня. – 2008. – 6 сент. – С. 11.

Адкрытая кніга

Пачынаць новы год заўжды хочацца з нечага новага. Як для літаратара, — дык з новага радка, з новай старонкі, з новай кніжкі. Напісанай, вядома. Але ж пісьменнік яшчэ і адмысловы чытач. Пераборлівы і ўдумны. То каму ж, як не яму найперш, вядомыя прадчуванні мажлівай таямніцы за кожнай адгорнутай старонкай новай кніжкі. Чужой (іншага аўтара) ці сваёй (блізкай па духу). Вось жа і прамінулы год выявіў у нашай літаратуры шмат адметнага і таленавітага. Нешта з гэтага шырока адзначалася ў друку, многае проста рэцэнзавалася, а тое-сёе толькі ўпаміналася ў лаканічных рэкламных анатацыях. А нямала ж вартых нашай увагі кніжак (асабліва выдадзеных на перыферыі) і ўвогуле прайшлі незаўважнымі… І гэта найгоршае. Не так для чытача, хоць і ён застаўся абдзеленым інфармацыяй пра цікавыя літаратурныя выданні, як для саміх творцаў, аўтараў тых (выпадкова ці невыпадкова) незаўважных кніжак. Чалавек-пісьменнік паклаў на сваю працу час, здароўе, талент – і, трэба ж, атрымалася, пасміхнулася творчая ўдача – а чытача, прыхільніка, суразмоўцы (няхай сабе і крытычнага) не аказалася… Як жаль, якая марнасць…
I хто ж вінаваты ў незаўважанасці нашай нялёгкай пісьменніцкай раты? Мы самі? Вадома і найперш. Бо менавіта нам дадзены дар гэтага рамяства — пісаць жыццё, у тым ліку і пра саміх яго летапісцаў, сваіх калег, пра іх творы і творчасць.
Таму давайце не ўхіляцца гэтай шараговай і бескарыснай справы – АДКРЫВАЦЬ НОВУЮ КНІГУ. А, можа, па-новаму перачытваць ужо вядомую, СТАРУЮ, а значыць, увекавечаную…
Давайце распавядаць пра тыя свае новыя ўражанні ад кнігі іншым. Праз наша выданне.
Адным словам, пачынаем гадавую анкету “ЛіМа” АДКРЫТАЯ КНІГА.
Пытанні простыя, і адказы павінны быць незадоўжанымі (да 4 старонак машынапісу):
1. Што вы цяпер чытаеце з сучаснай літаратуры (найперш беларускай) ці перачытваеце наноў?
2. Якія вашы ўражанні ад прачытанага?
ЛеГАЛ

Алесь Бадак: Спампаваў з Інтэрнета і чытаю А. Марыніну, каб паспрабаваць зразумець, чаму ТАК не пішуць нашы літаратары. У тым ліку, і безнадзейныя графаманы, для якіх у творчасці таксама арыенцірамі з’яўляюцца тыя ж Мележ, Шамякін — адным словам, усе, у адносінах да каго мы гаворым сур’ёзная літаратура, а не — масавая. Не Марыніна. За якой, мяркуючы па публікацыях пасля яе нядаўняга прыезду ў Мінск, у нас натоўпам ганяюцца журналісты. Не С. Кінг, Не С. Шэлдан. Хто яшчэ? Ды іх сотні, багатых, папулярных.

Падчас гаворкі пра беларускую літаратуру мала хто з журналістаў задаецца пытаннем: ці ёсць у нас масавая літаратура? Затое, ледзь не першым абавязкова ўзнікае іншае: ці жывая беларуская літаратура? Яшчэ гадоў дваццаць таму падобнае пытанне выклікала б недаўменне — і не толькі ў пісьменніцкім асяродку. Сёння ж вымаві яго ўслых, а ў адказ, таго і чакай, рэхам вернецца недарэчнае: “А ці патрэбна беларуская літаратура?”

Гэта ў Расіі, какетліва ўздыхаючы і артыстычна разводзячы рукамі, можна разважаць пра заняпад рускай літаратуры, у душы разумеючы, што, па вялікім рахунку, нічога ёй, на самай справе, не паграджае. А ўжо калі гаварыць пра яе запатрабаванасць чытачом — і пагатоў. Нібыта хамелеон, яна лёгка падладжваецца пад чытацкія запатрабаванні, якія хутка мяняюцца. Патрэбны быў савецкі міліцэйскі дэтэктыў? Калі ласка вам браты Вайнеры. З’явілася мода на жаночы дэтэктыў? А не хочаце Марыніну, Дашкаву? Пасля захацелася нечага больш… інтэлектуальнага ці што? Паспрабуйце Акуніна. Літаратура такога кшталту (а ў яе нетрах сустракаецца як непрыхаваная халтура, так і вельмі нават прыстойныя творы) у нечым блізкая да прафесіі скамарохаў, якія заклікалі людзей на плошчу, імкнучыся адарваць іх ад сваіх спраў ці іншых — не звязаных з літаратурай — забаўлянак. Масавая літаратура, імкнучыся адарваць патэнцыяльнага чытача ад тэлевізара, камп’ютэра, заклікае яго ў свае нетры, дзе паміж паняццямі “масавая” і “элітарная” не адчуваецца такая ўжо ашаламляльная розніца. Таму і тыраж адной з апошніх (калі не дакладна — апошняй) кніг цудоўнага паэта Юрыя Кузняцова, які складаў усяго 400 экз., у пэўным сэнсе, кампенсаваўся тыражом аднаго з чарговых раманаў той жа Аляксандры Марынінай — 40 000 экз. Дзякуючы чаму і пытанне “Ці жывая руская літаратура?” здаецца смешным і надуманым, таму смешна і недарэчна было б разважаць і на тэму “Ці патрэбна руская літаратура?” I гэта не адзіны плюс масавай літаратуры. Таму на прасторы, дзе, з аднаго боку… ну, напрыклад, В. Распуцін, а з іншага — А Марыніна, П. Дашкава, С. Лук’яненка ды многія іншыя, увесь час з’яўляюцца новыя нішы для новых форм, накірункаў, стыляў і гэтак далей. На прасторы, дзе хапае месца і В. Сарокіну, і Дз. Прыгаву, і В. П’ецуху, і В. Пялевіну. і А. Меліхаву…

У нас жа сітуацыя дыяметральна процілеглая. Кнігі тыражом 200 — 400 экз., далёка не горшых паэтаў, на жаль, нічым не “кампенсуюцца”, паколькі пра беларускі дэтэктыў ці фантастыку ў нас сёння амаль не гаворыцца (выключэнне — часопіс “Маладосць”). Малыя тыражы — не апошняе, што спараджае адчуване непаўнавартасці. Тое, у сваю чаргу — адчуванне пісьменніцкай недаацэненасці, асабліва сярод тых, хто за савецкім часам паспеў — у большай ці меншай ступені – зведаць і што такое чытацкая павага, і што такое пісьменніцкі дабрабыт. 3 падобным пачуццём цяжка змагацца, але паколькі “няма таго, што раньш было”, пачуцце тваёй пісьменніцкай значнасці паступова пераходзіць у пачуццё асабістай значнасці. Напэўна, таму сёння ў нас паэт як ніколі “больш чым паэт”. I так мала размоў пра ўласна літаратуру.

Зрэшты, такая размова прадуктыўная толькі тады, калі да яе падключаецца шматлікі чытач. Але тут зноў узнікае праблема тыражоў. Якую не вырашыць, калі мы не пачнём актыўна абараняць свой кніжны рынак. Не пачнём аддаваць прыярытэт беларускім кнігам і часопісам. Хоць бы ў тых выпадках, калі на тую ж падпіску выдзяляюцца грошы з дзяржбюджэту. Але гэта яшчэ палова праблемы. Другая — не менш, а хутчэй, больш складаная. Як пераканаць чытача: тое, што мы можам прапанаваць яму ўзамен хоць бы часткі кніжнай і часопіснай прадукцыі, якая паступае з-за межаў рэспублікі і якую сёння актыўна закупляюць нашы кнігарні і бібліятэкі, такая ж цікавая і неабходная яму.

Зрэшты, ці не будзе больш лагічным паставіць пытанне крыху па-іншаму: чаго чакае ад нас сёння чытач? У гэтым выпадку, становяцца зразумелымі, прынамсі, дзве найбольш сур’ёзныя прычыны сітуацыі, што склалася ў літаратуры. Першая: сёння чытач аддае перавагу перыядычным выданням, якія носяць забаўляльна-пазнавальны характар, а таму ж літаратурнаму часопісу вельмі цяжка канкурыраваць з кнігай у час, калі тая перастае быць дэфіцытам. Другая: велізарны наплыў якаснай і шырока разрэкламаванай замежнай літаратуры на наш кніжны рынак, несумненна, знізіў цікавасць чытача да айчыннай літаратуры, якая не была падрыхтаваная да такой канкурэнцыі.

Але, насамрэч, зніжэнне цікавасці, няхай і такое адчувальнае, яшчэ не прычына заказваць памінальныя свечкі. Напрыклад, у 80-я і ў першай палове 90-х мінулага стагоддзя нешта падобнае перажывала літаратура Германіі, калі, за выключэннем 4-5 пісьменнікаў, нямецкамоўныя аўтары выдаваліся тыражамі максімум у некалькі тысяч. Але затым у нямецкую літаратуру прыйшло пакаленне “ўнукаў трэцяга рэйха”, як іх назвалі крытыкі (у гэтым вызначэнні няма і намёку на палітыку). Пакаленне, якое прымусіла загаварыць пра сябе не толькі на радзіме. I тыражы кніг некаторых прадстаўнікоў гэтага пакалення дасягнулі сотні тысяч экземпляраў. Вядома, яны прыйшлі ў літаратуру са сваімі тэмамі, са сваім творчым светапоглядам, але важна і іншае: умовы выжывання патрабавалі ад іх і новых правілаў гульні з чытачом. Напрыклад, на пачатку 1988 года, не без дапамогі выдавецтва “Фішэр”, многія часопісы, якія хоць бы зрэдку адлюстроўвалі на сваіх старонках літаратурнае жыццё Германіі, амаль адначасова змясцілі на сваіх старонках фотаздымак прыгожай маладой жанчыны, паведаміўшы, што гэта — вядомая пісьменніца Юдыт Герман. Фокус быў у тым, што на гэты момант “вядомая пісьменніца” не выдала ніводнай кнігі. Затое, калі нарэшце з’явіўся дэбютны зборнік яе апавяданняў, яго давялося некалькі разоў дадрукоўваць.

Дык вось, сітуацыя, якая сёння склалася ў нашай літаратуры, не проста нагадвае тую, што была ў нямецкай літаратуры яшчэ гадоў дзесяць таму. Самае галоўнае, у нас ёсць пакаленне — пакаленне саракагадовых (зрэшты, лічба 40 у дадзеным выпадку даволі ўмоўная), якое сёння, бадай, больш чым іншыя здольнае змяніць адносіны паміж чытачом і пісьменнікам. Гэта яно, выхаванае на лепшых традыцыях айчыннай літаратуры, цяпер накладвае на гэтыя традыцыі еўрапейскі вопыт апошніх дзесяцігоддзяў. Яно, дзякуючы свайму ўзросту, сёння знаходзіцца ў той творчай форме, калі пішуцца найбольш значныя творы, і прыклад таму — уся гісторыя беларускай літаратуры. Яно, разумеючы, што актыўна працаваць яму ў літаратуры яшчэ, прынамсі, гадоў дваццаць, вельмі зацікаўленае ў развіцці ў рэспубліцы кніжнага і часопіснага бізнесу. Нарэшце, яно ці не апошняе пакаленне (узростава), што ў адносінах да сваіх старэйшых калег захавала вялікую павагу, прызнаючы іх вялікі ўклад у развіццё беларускай літаратуры і якое яшчэ ЧЫТАЕ сваіх папярэднікаў(!). Але лепшыя творчыя гады гэтага пакалення выпалі на час не столькі літаратурнай, колькі калялітаратурнай барацьбы. На гэтай “благодатной” глебе ў душах многіх вельмі хутка пачала даваць свае парасткі чыста беларуская рыса — абыякавасць.

А што тычыцца лёсу літаратурных часопісаў у эпоху, калі паняцці “літаратура” і “бізнес” усё больш зрастаюцца, то альтэрнатывы ім на літаратурнай прасторы ўсё роўна зараз няма і пакуль не прадбачыцца. Пры тым, што па вялікім рахунку, яны нідзе ў свеце не з’яўляюцца самаакупнымі. Тым не менш, яны існуюць паўсюль. Напрыклад, у Японіі, калі не памыляюся, выходзіць пяць тоўстых літаратурных часопісаў. Усе яны належаць канкрэтным выдавецтвам, якія на іх правяраюць рэакцыю чытача на новыя творы таго ці іншага аўтара, пасля чаго вырашаюць, якім тыражом выдаваць яго і ці выдаваць наогул. Такім чынам, губляючы грошы на часопісе, выдавец пасля вяртае іх на кнігах. Усё проста. Як усё геніяльнае. Гэтай прастаты хочацца пажадаць і ўсім нам. Пры тым, што кожная літаратура ідзе сваім шляхам. Шукае свае метады ўплыву на чытача. Якія б не залежалі ад пісьменніцкіх узаемаадносін. Нават калі пісьменнікі — быццам тыя вожыкі ў тумане, што ўвесь час натыкаюцца адно на аднаго і робяць адно аднаму балюча.

Бадак, А. Адкрытая кніга : [Алесь Бадак выказваецца пра сучасны літаратурны працэс] / Алесь Бадак // Літаратура і мастацтва. – 2006. – 31 сак. – С. 12.

В ожидании необычного

Духовность в чистом виде — это, конечно, замечательно… Однако на самом деле она приходит к нам через некие материальные носители — театры и издательства, музеи и журналы, которые сегодня испытывают трудности вместе со всем материальным «кризисным» миром и вместе с ним учатся выживать. В холдинге «Литература и искусство», объединяющем несколько изданий, тоже перемены. О них мы говорим с только что назначенным главным редактором журнала «Нёман» поэтом Алесем Бадаком, он же заместитель директора холдинга.
— Сразу — с самого болезненного… В кругах творческой интеллигенции традиционно возникает острая реакция на слухи о том, что какому–то литературному изданию грозит закрытие… Какая же судьба уготована «толстым» журналам «Всемирная литература» и «Нёман»? Что означает их слияние — ликвидацию «Всемирки»? Новый формат? И чем этот шаг вызван?

— Когда «нёмановские» подписчики получат седьмой номер журнала, они найдут в нем целый блок материалов под общей шапкой (прошу заметить, не рубрикой) «Всемирная литература» в «Нёмане». И откроет его, между прочим, неизвестный ранее русскоязычному читателю рассказ Ж.Сименона. Кстати, когда–то публикации произведений известных зарубежных авторов как раз в немалой степени и способствовали популярности «Нёмана», тираж которого достигал ста тысяч экземпляров, а то и чуть больше. Но вот что любопытно. Общий тираж «Всемирной литературы» оказался самым маленьким из всех изданий, входящих в РИУ «Литература и искусство», а по сравнению с тем же «Нёманом», если судить по майским номерам, — едва ли не в два раза.

— Почему так случилось? Ведь «Иностранная литература» среди российских литературных периодических изданий одна из самых тиражных.

— Но ведь «Иностранка» может себе позволить печатать романы Дж.Барнса, У.Эко или М.Кундеры, а «Всемирка» могла об этом только мечтать, поскольку права нынешних популярных зарубежных авторов на публикацию их вещей на русском языке или уже выкуплены другими, или стоят очень дорого. А ко всему еще и наша большая проблема с переводчиками с многих языков мира. Вот мы недавно вели переговоры с венгерской стороной о публикации — уже в «Нёмане» — рассказов современных венгерских писателей. Нам сказали o’key. И даже пообещали, что урегулируют вопросы с авторскими правами. Но наш единственный переводчик с венгерского живет в Москве! С другой стороны, «Всемирной литературой» накоплен большой опыт по работе с зарубежными авторами, несколько последних лет мы приглашали их на День белорусской письменности. Как можно все это взять и разрушить? Поэтому и было решено, во–первых, увеличить количество материалов, касающихся зарубежной литературы, в «Нёмане». А во–вторых, в этом году мы хотим попробовать сделать первый номер альманаха, специализирующегося на зарубежных авторах.

— Главный редактор обычно приходит на свою должность со своей концепцией… Как теперь будет выглядеть «Нёман»? Что в нем изменится?

— Хочется, чтобы журнал стал в определенном смысле лицом современной Беларуси. Чтобы в меру своих возможностей способствовал налаживанию более тесных контактов с другими народами как дальнего, так и ближнего зарубежья. Кстати, что касается ближнего зарубежья, то у нас уже осенью появится рубрика «Сябрына: литература стран СНГ», и первым в ней будет представлен Казахстан.

— Когда–то «Нёман» прославился на весь Советский Союз тем, что в нем печатались острые, «непроходные» произведения, которые боялись публиковать даже московские издания… Чем журнал будет завоевывать авторитет сегодня?

— Я недавно перечитывал острые басни Кондрата Крапивы, очень популярные в первой половине ХХ века. Ты знаешь, они меня не сильно тронули. И очень острые в свое время пьесы Макаенка, ставившиеся едва ли не во всех театрах бывшего Советского Союза, сегодня крайне редко ставятся. Мне в армии, в минской учебке, дали перепечатать уже кем–то перепечатанный томик Высоцкого — под большим секретом и под большую ответственность. Сегодня стихи Высоцкого можно купить в любом магазине. Какой журнал сегодня на «остроте» сделал себе большой тираж? И какую литературу предпочитает массовый читатель? Он предпочитает Коэльо, Мураками, Кундеру… Его сложнее удивить чем–то острым, чем необычным, — по форме, по жанру, по сюжету, по авторскому мировоззрению… И это как раз и открывает для литературы большие возможности. Чего–то необычного мы ждем сегодня и от белорусских авторов. Первейшим врагом в завоевании авторитета у читателей будет посредственность. То, с чем бороться можно и нужно, но что отнимает массу времени и сил. Так было всегда: не напечатай талантливого автора — он обидится, но этим чаще всего все и закончится. А вот «профессиональный графоман» начнет строчить жалобы во всевозможные инстанции. Но ведь «Нёман» — журнал, который издается при финансовой поддержке государства. И печатать посредственные вещи — значит, кроме всего, впустую тратить государственные деньги.

Людмила Рублевская

Бадак, А. В ожидании необычного : [беседа с Алесем Бадаком, заместителем директора холдинга «Литература и искусство», о состоянии дел и планах редакционно-издательского учреждения] / Людмила Рублевская // СБ Беларусь сегодня. – 2009. – 10 июня. – С. 6.

“Веласіпед” дзіцячай літаратуры

Вядомы беларускі паэт і празаік Алесь Бадак выступіў з ініцыятывай арганізаваць у Мінску клуб дзіцячых пісьменнікаў

Пра гэта і не толькі, пра новую творчую ініцыятыву літаратара, які яшчэ і плённа працуе з адрасным прыцэлам “Чытайце, дзеці!”, Алесь Бадак, які, дарэчы, з’яўляецца, першым намеснікам дырэктара рэдакцыйна- выдавецкай установы “Літаратура і Мастацтва”, расказаў «Народнай газеце».

— Чым выклікана ідэя стварыць клуб дзіцячых пісьменнікаў? Хіба не галоўны ваш клопат — карпець за сталом і пісаць казкі альбо прыгодніцкія аповесці для таго ж дзіцячага чытача?

— У пісьменніцкіх кулуарах ідэя стварэння клуба беларускіх дзіцячых пісьменнікаў узнікла яшчэ некалькі гадоў таму. Памятаю, як мы з Раісай Баравіковай ледзь не кожны дзень гаварылі пра тое, як добра было б аб’яднаць дзіцячых пісьменнікаў у нейкую суполку, каб такой вось творчай талакой шукаць шляхі далейшага развіцця беларускай дзіцячай літаратуры. Сама па сабе ідэя не вельмі арыгінальная: напрыклад, у Расіі клубы такога кшталту існуюць не толькі ў Маскве, але і ў іншых гарадах.

— Ёсць, напрыклад, у Маскве Клуб сяброў Смарагдавага горада, які аб’ядноўвае аматараў чытання кніг Волкава пра Урфіна Джуса, падземных каралёў і іншых вядомых персанажаў…

— I выдатна. У нас склаўся якраз той выпадак, калі трэба не вынаходзіць веласіпед, а вучыцца на ім добра ездзіць. «Веласіпед” жа крануўся з месца толькі цяпер. А вось куды і як далёка на ім збіраюцца ехаць удзельнікі мінскага клуба дзіцячых пісьменнікаў, пакажа час. Тым не менш настрой ва ўсіх вытрымаць марафонскую дыстанцыю.

Адзін з галоўных кірункаў дзейнасці клуба — падняцце прэстыжу сучаснай беларускай літаратуры. Ды і, па вялікім рахунку, мастацкага слова ўвогуле. Калі я пытаюся ў сённяшніх школьнікаў пра любімыя дзіцячыя творы беларускай літаратуры і чую ў адказ нязменнае: “Палескія рабінзоны’’ Янкі Маўра, мяне гэта насцярожвае.

— Вы не любіце Янку Маўра?

—Я вельмі люблю Янку Маўра, але часта, назваўшы яго імя, школьнік гэтым і абмяжоўваецца. А між іншым “Палескія рабінзоны” былі напісаны ў 1929 годзе, амаль дзевяноста гадоў таму.

—Ну, напрыклад, многія расійскія школьнікі пры адказе на пытанне пра свае любімыя творы рускай дзіцячай літаратуры таксама абмяжоўваюцца класікай.

— Але пытанне ж не ў тым, як любяць і ці чытаюць вучні класіку, уключаную ў школьныя праграмы па літаратуры. Пытанне ў тым, якую ролю адыгрывае мастацкая кніга ў іх духоўным развіцці, наколькі яна наогул неабходна ім сёння. На жаль, практыка паказвае, што тут ёсць сур’ёзная праблема. Шматкабельнае тэлебачанне, інтэрнэт, з аднаго боку, нямала робяць для рэкламы літаратуры, але, з другога, яны сабой падмяняюць яе. Сотні тысяч дзяцей з цікавасцю паглядзелі фільм “Тры талеры”, зняты паводле аповесці Андрэя Федарэнкі, але кнігу яго прачытала значна меншая колькасць людзей. Не таму, што аповесць горшая, — ні ў якім разе. Проста кіно, я маю на ўвазе яго папулярныя жанры, — від культуры больш відовішчны, прыцягальны. Таму, безумоўна, галоўны клопат пісьменніка — “карпець за сталом”, але пры гэтым трэба думаць і пра тое, каб твой твор знайшоў свайго адрасата.

— Хто запрошаны да ўдзелу ў клубе?

— На сённяшні дзень згоду быць сябрамі клуба далі недзе каля дваццаці вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія пішуць для дзяцей: Раіса Баравікова, Уладзімір Ліпскі, Міхась Пазнякоў, Андрэй Федарэнка, Алесь Наварыч, Анатоль Бутэвіч, Пятро Васючэнка, Віктар Шніп, Людміла Рублеўская, Алена Масла… Я не буду пералічваць усіх, каб пашкадаваць газетную плошчу. I потым, гэта лічба ўвесь час мяняецца. Рэч у тым, што мы не нейкая арганізацыя, куды трэба ўступаць на спецыяльным пасяджэнні, у якой ёсць свая пячатка і г. д. Таму і называемся клубам, а не, напрыклад, асацыяцыяй ці яшчэ як. Проста хочацца, каб у нас не было ніякага фармалізму, а было як мага больш канкрэтных спраў. Але я хацеў бы тут адзначыць іншае. Калі вы думаеце, што аднойчы нехта сеў за тэлефон і пачаў па спісу абзвоньваць пісьменнікаў з прапановай стаць сябрам клуба, то памыляецеся. Нехта даведаўся раней, нехта пазней. Дык вось некаторыя з тых, што даведываліся пра стварэнне клуба пазней, нават крыўдзіліся: чаму ім не прапанавалі. Паверце, усё адбывалася крыху стыхійна, а не з аглядкай на пасады ці нават на нечы асабісты ўклад у літаратуру. А ўвогуле, дзверы клуба расчынены для ўсіх.

— I дзе знайсці гэтыя дзверы?

— Усе, скажам так, бягучыя пытанні мы вырашаем ва ўстанове “Літаратура і Мастацтва”, якая знаходзіцца па адрасе: Мінск, Захарава, 19. Тут можна сустрэцца, каб абмеркаваць планы, нейкія новыя ідэі. Творчыя мерапрыемствы, разлічаныя на вялікую колькасць удзельнікаў і слухачоў, мы мяркуем праводзіць у Доме літаратара. Апроч таго, у нас ёсць свая базавая бібліятэка ў Мінску — Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя Астроўскага, дзе можна праводзіць круглыя сталы, прэзентацыі новых кніг…

— Значыць, вы разлічваеце на цеснае партнёрства з бібліятэкарамі?

— Ну а хто лепш за іх ведае, што сёння чытаюць дзеці? І хто, як не яны ды школьныя настаўнікі, з’яўляюцца лепшымі прапагандыстамі кнігі? За што ім нізкі паклон!

— Магчыма, дзеці называюць толькі Янку Маўра таму, што сучасныя творы сапраўды не вартыя ўвагі?

—У нас традыцыйна вельмі багатая і цікавая літаратура для маленькіх, асабліва паэзія. Многае з таго, што некалі пісалася для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, на жаль, не вытрымала праверку часам. Ды і пісалася для іх не так і шмат. Але вось апошнім часам пачалі з’яўляцца і вельмі адметныя творы для падлеткаў. Прычым, што мяне асабліва цешыць, разнажанравыя. Я за тое, каб у нашай дзіцячай літаратуры была і свая дзіцячая фантастыка, і дэтэктыў, і прыгодніцкі жанр, і творы пра першае каханне, і нават інтэлектуальныя творы. Падлеткі — яны ж вельмі розныя. I сярод іх нямала, кажучы іхняй мовай, «продвинутых”, якім падабаецца сур’ёзная літаратура.

— Ці могуць у нашай літаратуры з’явіцца творы, героі, здольныя сапернічаць з легендарным серыялам пра Гары Потэра?

— Саперніцтва ў літаратуры — паняцце вельмі адноснае. Нягледзячы на ўсе кніжныя рэйтынгі. Сёння можа карыстацца попытам адно, заўтра другое, а праз пяцьдзесят, сто, дзвесце гадоў перавыдавацца не першае і другое, а нешта трэцяе, што сёння выдаецца не такімі вялікімі тыражамі. Ці можа сапернічаць Талстой з Дастаеўскім? Не, вядома, да ўсё новых і новых пакаленняў чытачоў яны ідуць паралельнымі шляхамі. Але я разумею, што вы маеце на ўвазе. Зразумела, нам трэба імкнуцца да таго, каб айчынная літаратура для дзяцей выходзіла як мага большымі тыражамі. Як гэта, дарэчы, было яшчэ не так даўно: восемдзесят, сто тысяч экземпляраў — такія тыражы лічыліся нормай. Тым больш што ёсць аснова: цудоўныя пісьменнікі, якія пішуць вельмі цікавыя творы. І Раіса Баравікова, і Андрэй Федарэнка,і Алесь Наварыч, і Пятро Васючэнка, і Людміла Рублеўская… Але не хапае рэкламы, раскруткі. Такой, якая ёсць у дачыненні да твораў замежных пісьменнікаў. Калі ў нас у продажы з’явіўся першы раман пра Гары Потэра, паверце, большасць пакупнікоў яго набылі не дзякуючы таму, што ім параілі зрабіць гэта тыя, хто ўжо меў яго і быў ад кнігі ў захапленні. А дзякуючы таму, што ў самых розных СМІ папярэдне прайшла вельмі масіраваная рэклама рамана. Рэклама, прычым бясплатная, у тым ліку і ў нашых, беларускіх выданнях, якія перадрукоўвалі інтэрв’ю з Джаан Роулінг, што пісалі, якім поспехам карыстаецца яе твор ва ўсім свеце сярод падлеткаў. I гэта мела куды большы эфект, чым калі б у якім-небудзь выданні з’явілася хвалебная рэцэнзія на яго сур’ёзнага крытыка. Дарэчы, яшчэ не факт, што калі б крытык паставіў сабе за мэту напісаць аб’ектыўную рэцэнзію, то не знайшоў бы ў творы і пэўныя хібы. У нас жа, калі гаварыць пра беларускую літаратуру, усё нярэдка і зводзіцца да рэцэнзіі. Каб веласіпед паехаў, яму недастаткова мець колы і раму. На такім веласіпедзе можна толькі разагнацца, але заедзеш на ім не вельмі далёка. Поспех твора складаецца таксама са шматлікіх “дэталей”.

— Дзіцячыя пісьменнікі працуюць і ў правінцыі. Ці запатрабаваны іх творы?

— У правінцыі пісьменніку заўсёды цяжэй, чым у сталіцы. Не ў плане творчага працэсу. Я сам з задавальненнем паехаў бы на некалькі месяцаў на лецішча, далей ад сталічнага шуму, ад тэлебачання, газет, тэлефона, каб спакойна сесці і напісаць чарговую аповесць. Але, як кажуць, вельмі важна яшчэ і мець магчымасць варыцца ў тым, што мы ўкладваем у паняцце “літаратурны працэс»: ад магчымасці проста абмяркоўваць з калегамі новыя творы да магчымасці наведваць тэатр… Тым не менш у правінцыі ёсць вельмі цікавыя дзіцячыя аўтары. Напрыклад, той жа Валерый Гапееў, які жыве ў Івацэвічах. Ці Генадзь Аўласенка з Чэрвеня. Можна гаварыць “аўтары з правінцы” але пра іх ніяк не скажаш “правінцыяльныя аўтары». Па пісьменніку мяркуюць па творах, а не па месцы прапіскі.

— І ўсё ж такі ваша агульная ацэнка сітуацыі ў сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры?

— Самае важнае, што дзіцячая літаратура не застыла на месцы. Яна развіваецца, яна імкнецца ісці ў нагу з часам, і гэтага нельга не заўважыць ні чытачам, ні крытыцы. А яшчэ я аптыміст і таму, што бачу, як хутка разыходзяцца дзіцячыя кнігі, якія выдае наша ўстанова “Літаратура і Мастацтва”. Таму я не сумняваюся, што з цягам часу будзе расці не толькі іх колькасць, але і тыражы. А значыць, будзе павялічвацца і колькасць нашых чытачоў.

Гутарыў Кастусь Ладуцька

Бадак, А. “Веласіпед” дзіцячай літаратуры : Вядомы беларускі паэт і празаік Алесь Бадак выступіў з ініцыятывай арганізаваць у Мінску клуб дзіцячых пісьменнікаў : [гутарка з Алесем Бадаком] / гутарыў Кастусь Ладуцька // Народная газета. – 2008. – 27 лістап. – С. 12.

“Верш пішаш для сябе, песню – для публікі”

На вочы мне некалі трапіліся дзіцячыя кнігі Алеся Бадака. I першае ўражанне ад яго творчасці вылілася ў цвёрдае абяцанне: гэтыя кнігі павінны прачытаць мае дзеці! Настолькі зразумела, па-добраму, адкрыта звяртаецца ён да маленькага чытача. За руку вядзе малога па сцежках дарослага свету, адказваючы на ўсе «дзіцячыя» пытанні, якіх бывае шмат. Трошкі казачнасці Алесь Бадак усё ж пакідае сабе ў кішэні — дзіця павінна развівацца плаўна, і на многія пытанні яно хоча пачуць у адказ нейкую казку. «Разумее дзіцячую душу», — кажа ў прадмове да кнігі Алеся «Маленькі чалавек у вялікім свеце» пісьменнік Віктар Шніп. Так, яшчэ ў раннім узросце, пачынаецца знаёмства з Бадаком-пісьменнікам.
Працягваецца пазней — як з вядомым літаратарам, крытыкам і публіцыстам, аўтарам вершаў і слоў да шмат якіх вядомых песень. Але цяпер Алесь Бадак яшчэ і галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Мы размаўлялі пра тое, над чым творца працуе сёння і ў чым шукае натхненне.

– Нядаўна ў Беларусі Выдавецкім домам «Звязда» быў рэалізаваны цікавы праект—выйшла серыя кніг мастацкай літаратуры народаў СНД пад назвай «Сугучча сэрцаў». Вы складальнік гэтай серыі. Калі ласка, раскажыце аб праекце падрабязней і падзяліцеся сваімі ўражаннямі ад працы.

— Калі я складаў гэтыя кнігі, неаднаразова пераконваўся, што на масавым чытацкім узроўні мы недаацэньваем літаратуру краін былога СССР. Недаацэньваем, бо не ведаем яе, тых літаратурных працэсаў, якія адбываюцца на постсавецкай прасторы. Многім здаецца, што тая літаратура скончылася на імёнах пісьменнікаў савецкага часу. Але за апошнія дваццаць з нечым гадоў у нашых суседзяў па СНД з’явілася нямала новых цікавых аўтараў. Кожная з кніг гэтай серыі складаецца з дзвюх частак: першая — літаратура адной з краін СНД, другая — сучасная беларуская літаратура. Выйшла 11 кніг тыражом больш за тысячу экзэмпляраў кожная. Трапілі яны не толькі ў бібліятэкі Беларусі, але і ў розныя культурныя ўстановы нашага блізкага замежжа.

– Колькі часу спатрэбілася, каб выдаць 11 тамоў?

— Кнігі выйшлі за 2013 год. Калі ў 70—80-я гады мінулага стагоддзя гэта зрабіць было досыць цяжка, то сёння ёсць інтэрнэт, магчымасць аператыўных зносін. Калі задумвалася серыя, у нас ужо былі наладжаны добрыя кантакты з пісьменнікамі Азербайджана, Арменіі, Таджыкістана, Туркменістана — амаль з усімі краінамі СНД. Не кажу ўжо пра Расію і Украіну. Да таго ж, штогод на міжнародны «круглы стол», прысвечаны мастацкай літаратуры, прыязджаюць пісьменнікі з розных краін. Знаёмімся, перапісваемся.

– Шмат пішаце для дзетак. Маеце дзяцей?

— Мая дачка Наташа ўжо дарослая. Некалькі гадоў таму скончыла гуманітарны факультэт БДУ.

– Ці натхняла вас дачка на напісанне кніг?

— Для дзяцей я пачаў пісаць яшчэ студэнтам: аповесці, казкі. Цікава рабіць нейкія адкрыцці для сябе, пра сябе. Усе пытанні я задаваў ад імя дзяцей, але сам. Пісаць для дзяцей складаней, таму што трэба ўвайсці ў дзіцячы свет. I я ўваходзіў — ужо дарослым. Неаднаразова. Мне так здавалася. Дзіцячы свет — своеасаблівы свет. Менавіта ў гэтую пару фарміруецца характар чалавека, яго разуменне дабра і зла. Пісаць для маленькіх — вялікая адказнасць. Дзіця ніколі не скажа, што яго падманвае кніжка, што так, як там напісана, не бывае, нягледзячы на ўсю казачнасць сюжэта і паводзін яе герояў. Што да вашага пытання… Далёка не кожны пісьменнік, у каго ёсць дзеці, пачынае пісаць для дзяцей. Наяўнасць уласных дзяцей ці, скажам, пляменнікаў, відаць, важная для пісьменніка, паколькі ёсць магчымасць пастаяннага судакранання з дзіцячым светам, але гэтага недастаткова. Калі дачка была малая, тады яшчэ былі модныя грампласцінкі. Я даваў ёй слухаць аўдыяказкі «Кракадзіл Гена», «Маўглі»… Калі яны скончыліся, дачка патрабавала ўсё новыя. I я расказваў — прыдумляў на хаду. Можа быць, з гэтага ўсё і пачалося.

– Калі не памыляюся, у 2008 годзе вы сталі лаўрэатам прэміі «Залаты купідон» за лепшую кнігу года ў намінацыі «Публіцыстыка»?

— Так, атрымаў яе за першую кнігу «Расліны» серыі для дзяцей «Усім пра ўсё». Гэту серыю прыдумаў сам і ў якасці аўтара яе рэалізоўваю. Пасля «Раслін» з’явіліся «Жывёлы», «Насякомыя», «Птушкі», «Водны свет». Цяпер рыхтуецца шостая кніга. Але я вырашыў крышку адысці ад жывёльнага і расліннага свету. Кніга будзе называцца «Дзе мы жывём». 3 яе можна даведацца пра тое, з чаго будавалі дамы ў глыбокай старажытнасці і з чаго яны будуюцца цяпер, якіх традыцый прытрымліваліся нашы продкі пры будаўніцтве свайго жытла і чаму з часам некаторыя беларускія гарады драбнелі і сёння ўяўляюць сабой звычайныя вёскі.

– Акрамя ўсяго, вы пішаце яшчэ і тэксты песень. Скажыце, колькі ўжо напісана і хто іх выконвае?

— Калі шчыра, не лічыў. Але каля ста песень ёсць дакладна. Увогуле, адна з першых песень у рэпертуары Аляксандра Саладухі напісана на мае словы — «Заварожаная фея». Потым Саша Нэма яе запісаў пад гітару. Цяпер яе выконваюць «Верасы». Шмат песень у рэпертуары ансамбля «Сябры», Анатоля Ярмоленкі. Не так даўно Іна Афанасьева па-новаму перапісала песню «Сарамлівая дзяўчынка», створаную 20 гадоў назад мною і кампазітарам Алегам Елісеенкавым. Акрамя таго, мне цікава пісаць і для моладзі. Нядаўна мы з тым жа Елісеенкавым напісалі песню для Юліі Гусевай — «Кахаю і люблю», з якой яна будзе ўдзельнічаць у конкурсе маладых выканаўцаў на «Славянскім базары ў Віцебску». У гэтай спявачкі цудоўны голас. Да таго ж яна не замыкаецца ў пэўных творчых рамках (так званым фармаце), які вельмі шкодзіць творчай індывідуальнасці. Таму, мне здаецца, у Юліі вялікія перспектывы.

– Раскажыце пра гісторыю стварэння вашай першай песні.

— Першая песня была напісана без майго ўдзелу (смяецца). Елісеенкаў, з якім даўно сябруем і потым напісалі шмат песень, купіў у кнігарні маю першую кніжку, выбраў, як яму здавалася, самы песенны верш і напісаў на яго музыку. Калі б я быў кампазітарам, то выбраў бы гэты верш калі не самым апошнім, то перадапошнім у гэтым пераліку. Верш называўся «Грошы». Створаная песня ўдзельнічала ў папулярным некалі фестывалі «Песню бярыце з сабою». Там, дарэчы, я яе ўпершыню і пачуў.

– Як здараецца часцей: спярша пішуцца словы, а потым на іх кладзецца музыка, альбо наадварог?

— Вядома, мне прасцей спачатку напісаць словы: тут я вольны сам выбіраць рытм, вершаваны памер. Пасля аддаць іх кампазітару, і няхай ён пакутуе, прыдумляючы на словы мелодыю. Дарэчы, калі спачатку пішацца музыка, вельмі часта яе рытм з паэтычнага пункту гледжання бывае «няправільны», ламаны. Слухаеш ужо гатовы запіс — можаш гэтага і не адчуць. А калі пачынаеш чытаць словы якой-небудзь папулярнай песні, то першае ўражанне, што аўтар тэксту нібы абсалютна не валодае паэтычнай граматай! Асабліва гэта тычыцца песень апошніх дзесяцігоддзяў. Тым не менш многія мае песні нараджаліся менавіта з гатовай мелодыі.

— Чым песня адрозніваецца ад верша?

— Верш пішаш для сябе, пра сябе, у першую чаргу хочаш, каб ён спадабаўся табе самому. Калі верш мне не падабаецца, я яго ніколі друкаваць не буду. Песня — гэта іншае. Песню ты пішаш не для сябе, для выканаўцы, а праз яго — для публікі. Таму для мяне вельмі важна, калі пішу песню, ведаць, хто яе будзе выконваць. Яшчэ адно вельмі важнае адрозненне: у вершы ключавая думка, вобраз могуць быць дзе заўгодна (напачатку, усярэдзіне, або ў канцы), у песні — гэта абавязкова прыпеў. Таму звычайна я пачынаю пісаць песню з прыпеву, а пасля ўжо «падганяю» пад яго запевы.

Вось такі ён, Алесь Бадак. Творчы, цікавы, «цёплы» чалавек. Упэўнены, што сустрэць вожыка — на радасць. Шчыра дзеліцца сваімі ўспамінамі. Яму многае хочацца сказаць, таму часта адна думка дае штуршок другой —размова напаўняецца дадатковымі сэнсамі. Рознабаковы і гарманічны. Адкрыты, лёгкі. Непаўторны Алесь Бадак.

Гутарыла Ангеліна Пачакайла

Бадак, А. “Верш пішаш для сябе, песню – для публікі” : [гутарка з Алесем Бадаком] / гутарыла Ангеліна Пачакайла // Звязда. – 2014. – 5 крас. (№ 63). – С. 10.

Душа настроена на творчасць

Алесь Бадак — паэт, паэт-песеннік, празаік, аўтар твораў для дзяцей і падлеткаў, серыі пазнавальных кніг «Усім пра ўсё” — “Жывёлы”, “Птушкі” “Расліны” “Насякомыя”. Галоўны рэдактар часопіса “Нёман” першы намеснік дырэктара РВУ “Літаратура і Мастацтва”. Старшыня Савета Саюза пісьменнікаў Беларусі па рабоце з маладымі літаратарамі. Вядучы конкурсу апавяданняў у газеце “Звязда”. Лаўрэат прэміі “Залаты Купідон” за кнігу “Расліны”.

– Алесь Мікалаевіч, у мяне ёсць два вашыя зборнічкі з дарчымі надпісамі. Адзін — “За ценем самотнага сонца” 1995 года выдання, другі — “Маланкавы посах”, выдадзены ў 2004-м. Зразумела, што і да першага згаданага зборніка, і пасля другога, і паміж імі — былі яшчэ. Але злавіла сябе на думцы, што не буду пісаць, колькі ў Алеся Бадака надрукаваных твораў. Бо апошнім часам усё часцей сталі паўтараць: талент чалавека не вымяраецца колькасцю выдадзеных кніг. Ды ўсё ж кожны літаратар спрабуе адказаць на пытанне “Што ты зрабіў у гэтым свеце?” і вызначае сваю лепшую кнігу. У вас такая ёсць?

– Мне цяжка сказаць якая лепшая, тым больш — якая горшая. А што да колькасці — я ўсё-такі пачынаў пісаць, і першыя кнігі выходзілі ў той час, калі выдаць кнігу было дастаткова вялікай праблемай, калі была чарга ў дзяржаўных выдавецтвах — на некалькі гадоў. I гэта лічылася вялікім гонарам для маладога творцы, бо далей пачынаўся шлях у літаратуру. Таму калі сёння я чытаю ў друку, што малады чалавек выдаў дзясятую, чатырнаццатую кнігу, то з аднаго боку, радуюся за яго: уявіць сабе, каб мы да 25, 30 гадоў выдалі такую колькасць кніг, немагчыма. 3 іншага боку, гэтая колькасць крышку палохае: як можна столькі напісаць?

Магчыма, палохае таму, што я сябе адношу да тых паэтаў і крышку празаікаў, якія пішуць не тое што марудна, але абдумваючы кожнае слова. Летась у “Полымі” была надрукавана паэма “Камяні” — я яе пісаў некалькі гадоў. Не таму што я гультай. Вось, як скульптар стварае вобраз — адышоўся, паглядзеў. Прайшоў час — зірнуў і зразумеў: трэба нешта памяняць. Так і мастак малюе карціну. Таксама і ў літаратуры…

– То трэба сесці і чакаць натхнення? Ці падштурхоўваць сябе тэзісам “ні дня без радка”?

– Не магу сказаць, як трэба сябе паводзіць: ёсць людзі, прычым выдатныя творцы, якія менавіта жылі і працавалі паводле прынцыпу “ні дня без радка”. Прыкладам, Максім Танк любіў падпісваць вершы, ставячы дату, калі яны былі напісаныя. I гартаючы яго зборнікі, можна сказаць: у адзін дзень ён напісаў тры вершы,у другі — два. Былі перыяды, калі ён не пісаў ніводнага, але пісаў перыядычна!

А ёсць паэты, якія за ўсё сваё жыццё выдалі, як Міхась Стральцоў, усяго некалькі паэтычных кніг. Але якіх! Кожны працуе па-свойму, як яго душа настроена на творчасць. Можна спрабаваць выклікаць натхненне, напрыклад, чытаннем добрых кніг, а можна яго проста чакаць, як чакаеш, калі нарэшце скончыцца зацяжны дождж: не сядзіш склаўшы рукі і глядзіш на неба, а займаешся іншымі справамі, да якіх раней не даходзілі рукі. З узростам увогуле пачынаеш да творчасці адносіцца крышку па-філасофску. Напішаш, а што далей? Можа, таму я стаў пісаць не проста вершы, а міні-паэмы. I ў зборніку “Маланкавы посах” ужо некалькі твораў, якія хтосьці называе паэмамі, хтосьці — вялікімі вершамі. Мне гэта падабаецца: пісаць не 8 радкоў, не 16, а 100 — 150, дзе ёсць сюжэт, не адзін, а, як мінімум, некалькі герояў.

– Але я звярнула ўвагу, што ў тым жа “Маланкавым посаху” ёсць і карацелькі ў чатыры-пяць радкоў альбо ў восем.

– Гэтыя вершы часта пішуцца як бы наўздагон, калі ты яшчэ знаходзішся ў палоне таго паэтычнага настрою і свету, якія з’яўляюцца падчас напісання нечага большага. У гэтай кнізе ёсць паэма, якая называецца “Цень”, і адразу за ёй змешчаныя вершы — чатырох-, васьмірадкоўі, напісаныя пасля, пра тое ж, але ў паэму яны ўжо не становяцца. Гэта хутчэй датычыцца прозы — калі адкрываецца магчымасць пісаць працягі. Я некалькі гадоў таму напісаў аповесць “Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца”, а пасля мяне вельмі цягнула напісаць працяг. Толькі сам сябе ўвесь час спыняю: нельга ў адну раку ўвайсці двойчы. Гэта ўсё-ткі падманная лёгкасць — сесці і напісаць, што з героямі твайго твора было далей.

– У паэзіі ёсць дзіўная асаблівасць. Першыя паэтычныя спробы, як правіла, прасякнутыя духам рамантыкі, і толькі пасля, праз гады, прыходзіць асэнсаванне жыцця. Рамантычныя вершы лёгкія, чытаюцца на адным дыханні — філасофію спасцігаць значна складаней… Не шкада гэтай першапачатковай узнёсласці?

– Бясспрэчна, шкада. Першая мая кніга называецца “Будзень”, яна выйшла яшчэ ў студэнцкія гады і была напісана літаральна за паўгода. Я быў акрылены, асабліва калі даведаўся, што “Мастацкая літаратура” ўключыла кнігу ў план. Пісаў вельмі шмат, памятаю, аднойчы, ужо амаль заснуўшы, раптам ускочыў з ложка, сеў за стол і напісаў, ці, можа, нават правільней — запісаў на паперы даволі вялікі верш. Але… тут нічога з сабой нельга зрабіць, што датычыць узросту. Тады не думаў, што трэба паставіць: коску ці працяжнік, эпітэты, вобразы неяк прыходзілі самі па сабе. Цяпер вельмі шмат праўлю: то вобраз здаецца банальным, то канцоўка — нецікавай.

– Як вы пазіцыяніруеце сябе ў сучаснасці: паэт, паэт-песеннік, празаік ці ўсё ж паспяховы арганізатар, кіраўнік? Хто ёсць Алесь Бадак?

– Дзякуй Богу, што ў жыцці — паэт. Гэта самае галоўнае. Таму што, калі знікне жаданне фантазіраваць і самае галоўнае — бачыць штосьці такое, што можна ўбачыць рамантычнай душой, — гэта будзе трагедыя! Калі ж гаварыць пра літаратурную працу, то час сёння вельмі хуткаплынны. Паэт мусіць быць больш прывязаны да стала. Што да прозы — то можна абдумваць сюжэт, вобразы герояў, едучы ў транспарце, у камандзіроўцы. Магу ісці па праспекце і думаць: “вось такі тып падыдзе мне для апавядання”.

– Чаму ж цяпер пры быццам бы відавочнай лёгкасці працы над празаіч ным творам з’яўляецца больш кніг паэзіі? Проза цяжкая пры напісанні?

– Безумоўна, проза даецца цяжэй нават па часе. Верш можна напісаць і за паўгадзіны, калі ёсць натхненне. Праўда, не зусім разумею, што гэта такое на самай справе. Усе яго адчуваюць, але не могуць дакладна растлумачыць. Адзін кажа, што напачатку чуў дзіўны гук, другі — бачыў дзіўнае святло. Але для звычайнага чалавека не зразумела, як з нейкага гуку, скажам, у Блока з’явіўся верш.

– Аднойчы прачытала Васіля Розанава і надоўта запомніла: “Ці пішаце вы для чытача? — Не, пішаш для сябе. Навошта ж друкуеце? — Грошы даюць. Суб’ектыўнае супала са знешнімі абставінамі. Так адбываецца літаратура”. Як жа чалавек вызначае: калі пісаць для сябе, калі- для чытача?

– Тут крышку прысутнічае самападман, калі пісьменнік гаворыць, што піша для сябе. Калі я прыдумляю сюжэт, герояў, я хачу, каб яны былі цікавыя мне самому. Але ж гэта значыць, што я тут ужо выступаю ў ролі чытача! I падсвядома думаю: гэта павінна спадабацца сотні ці тысячы чытачоў.

– Як жа наконт “грошы даюць”? I калі пад “знешнімі абставінамі” мець на ўвазе тыя інстытуты, якія люструюць, паказваюць запатрабаванасць твора?..

– Калі ставіць паперадзе ўсёй творчасці заробкі, ганарары, то лепш пісаць бульварную літаратуру. Яна карыстаецца попытам, выдаецца вялікімі тыражамі. У ёй таксама свае законы, і не кожны пісьменнік, які піша выдатныя класічныя творы, можа напісаць бульварны раман. Гэта ўсё роўна як кампазітару, які піша лібрэта оперы, напісаць папсовую песню. Але ў такой песні кароткае жыццё. Таму, мне здаецца, куды важней, каб тое, што ты напішаш, было запатрабавана сёння, заўтра, каб яно не было забаўлянкай, а прымушала чытача адкрыць нешта новае — у самім сабе, у навакольным свеце. Вось якраз запатрабаванасць вышэй за ганарары.

– Але не заўсёды ж адразу выдаеш кнігу. З’яўленню твора ў свет дапамагае перыёдыка. Акрамя літаратурнай прэсы, раней шмат якія газеты праводзілі літаратурныя конкурсы, друкавалі апавяданні, вершы. Цяпер літаратурныя старонкі захаваліся хіба ў раёнках. 3 рэспубліканскага друку згадваецца найперш газета “Звязда”…

– Безумоўна, у многіх раённых газетах захаваліся літаратурныя старонкі. Калі з’яўляецца талент, яго заўважаюць. Ды літаратурныя конкурсы, якія цяпер праводзяцца, як правіла паэтычныя. Але тое, што праводзіць далёка не першы год газета “Звязда”, а менавіта конкурс апавяданняў, — унікальны выпадак увогуле ў нашай перыёдыцы. Конкурс стаў амаль што народным, праводзіцца шмат гадоў, — і паток лістоў не змяншаецца. Прымаюць удзел як прафесійныя пісьменнікі, так і не прафесійныя. I той, хто сочыць за конкурсам, заўважыў: бывае, што перамагаюць якраз непрафесійныя творцы. Скажам, летась у конкурсе “Звязды” перамагла Алена Гануліч, яна жыве ў вёсцы Варняны Астравецкага раёна і працуе школьным псіхолагам. Імя гэтага я раней нідзе на старонках друку не сустракаў. Ды, магчыма, яна нідзе і не друкавалася, апроч як у сваёй раёнцы.

I вось адразу — перамога на старонках такой масавай, рэспубліканскай газеты. Гэта цешыць. Задача тых, хто мае непасрэднае дачыненне да правядзення конкурсу, — зрабіць так, каб таленавітыя творцы не згубіліся ў літаратурным шматгалоссі. Каб кветка літаратурная не была аднагадовай, а кожны год расцвітала.

Сёлетні конкурс мы адкрылі апавяданнем Марыны Яўсейчык. Калі не памыляюся, першае апавяданне яна надрукавала ў газеце “Звязда”, калі яшчэ вучылася ў школе. Цяпер шмат друкуецца, і яе прозвішча можна сустрэць на старонках многіх літаратурных выданняў.

Радуе, што “Звязда” на сваіх старонках падтрымлівае маладых. Думаю, цяпер падтрымка ім аказваецца ўсебаковая. Нават калі браць нашу рэдакцыйна-выдавецкую ўстанову “Літаратура і Мастацтва” — колькі выдадзена! I яшчэ здаецца ў друк кніга “Мы — маладыя”. Тут змешчаны не адзін дзясятак аўтараў, хто ў XXI стагоддзі прыходзіць у літаратуру. Можна згадаць часопіс “Маладосць”, які павінен падтрымліваць літаратуру. Ці “Полымя”, “Нёман”, газету “ЛіМ” — разгарніце іх, і ў кожным нумары ўбачыце допіс маладога чалавека.

– На падставе матэрыялаў конкурсу, напэўна, можна меркаваць і пра тое, што чакае жанр апавядання ў будучым?

– Мне здаецца, што апавяданне перажывае цікавы час. Заўсёды гаварылі, што апавяданне — “нефарматны” жанр прозы для шырокага чытача. Памятаю тыя часы, 1970 — 1980-я гады, калі выходзілі дылогіі, трылогіі. Цяпер сусветныя тэндэнцыі паказваюць: аб’ёмны раман не для масавага чытача, які чытае творы памерам з маленькую аповесць.

– Чэхаў, Бунін, Быкаў… Шмат каго можна назваць майстрамі апавядання. А вось з Янкі Брыля: “Ёсць жа такая светлая традыцыя… ціхай пяшчотнасці слова, якое — з рыфмай ці ў поўнай раскаванасці — адгукаецца голасам чалавечага сэрца на галасы жыцця. Ёсць яна, і шчасце наша, калі мы чуем яе, і гора, калі мы глушым яе грукатам будзённай мітусні” (апавяданне “Тройчы пра адзіноту”). Сапраўды, кароткая форма — а якая ёмкая! Сустракаеце такое, што можна браць як цытату, у сучасных апавяданнях?

– Праўда, цяпер можна параўнаць, якая была паэзія ў XX стагоддзі, а якая — у сённяшнім. Пра прозу гаворыцца чамусьці менш. Нават калі глядзець па “звяздоўскім” конкурсе, проза адрозніваецца ад твораў, якія пісаліся ў 60 — 70-х гадах мінулага стагоддзя. Сёння маладыя шукаюць новыя формы, шукаюць свой стыль, могуць пісаць апавяданні без сюжэта, без герояў — і я “за” гэтыя пошукі! Што да запатрабаванасці апавядання, то ў яго больш чытачоў, чым у XX стагоддзі. Тады чыталі ўсе. На вуліцы, у тралейбусе, на працы ў абедзенны перапынак, дома ў вольны час. Чыталі дэтыктывы, фантастыку, жаночыя раманы, але чыталі і класіку — усё, што можна было дастаць у эпоху вялікага кніжнага дэфіцыту. Памятаю маскоўскую серыю “Классики и современники”. У мяккай вокладцы, не сшытыя, кнігі развальваліся пасля першага прачытання. Але кнігі размяталі, і не думаю, што для таго, каб паставіць на паліцу. Дык вось сёння паменела тых, хто чытае, каб проста заняць нечым вечар: на месца раманаў прыйшлі тэлесерыялы. Але, мне здаецца, стала больш прафесійных чытачоў. Тых, для каго чытанне — духоўная неабходнасць і для каго, па вялікім рахунку, не істотна: раман перад ім ці апавяданне.

– Як бы вы ўвогуле ахарактарызавалі сённяшні літаратурны працэс?

– Я параўнаў бы яго… з Камароўкай. Шумна, шматлюдна, і ў той жа час кожны, хто сюды прыходзіць, знаходзіць тое, дзеля чаго прыйшоў.

Ірына Тулупава

Бадак, А. Душа настроена на творчасць: [гутарка з Алесем Бадаком] / Ірына Тулупава // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 17 жн. (№ 33). – С. 5.

Интернет и литература: им не жить друг без друга?

Когда в 2000 году американский «король ужаса» Стивен Кинг написал небольшую, 66-страничную книгу «Верхом на пуле» исключительно для публикации в интернете, большинство его коллег во всем мире отнеслось к этой затее скептически. Хотя уже в первый день он получил 400 000 заказов от тех, кто готов был выложить за нее два с половиной доллара.

С тех пор скептиков несколько поубавилось. Вот уже и в России в Союз писателей Москвы был принят сетевой автор — Марта Кетро, прозаик, активный блогер и, как ее еще называют читатели всемирной паутины, «самая нежная и искренняя легенда русского интернета». В интернете появились свои сетевые издания, следом — литературные конкурсы, а значит, и свои премии. Электронным библиотекам уже нет числа, и найти нужную книгу не составляет большого труда.

Причём, в самое ближайшее время речь можно будет вести не только об электронных библиотеках, находящихся во всемирной сети. Недавно в СМИ появилась информация, что осенью сего года в техасском городе Сан-Антонио откроется первая в мире публичная библиотека без книг. В смысле, без бумажных книг. Поскольку электронные там будут в избытке. Для начала планируется читальные залы оборудовать примерно сотней устройств для чтения, которые при желании можно будет взять на дом — ну прямо как сейчас можно взять на дом обычную книгу из библиотеки. Предусмотрен и специально оборудованный зал для малышей.

Сколько будет стоить удовольствие стать читателем такой библиотеки? Да ни единого цента! И это, пожалуй, самое удивительное в данном проекте.

Потому что куда удивительнее другая информация, так или иначе касающаяся нашей темы. Предприимчивые изобретатели из лаборатории корпорации «Хеrох РАRС» придумали «электронную бумагу», текст с которой после прочтения можно стереть, как с экрана монитора, чтобы потом на нее поместить новый. Мол, вот он, прообраз будущей газеты, а может, и всех печатных изданий.

Недавно студенты факультета графических искусств Московского государственного университета печати им. И. Федорова в творческой мастерской профессора Василия Валериуса «Дизайн уникальных книг» продемонстрировали свое видение будущего электронных книг. В рамках проекта «Опыты проектирования электронной книги как синтетического художественного объекта» они показали работы, в которых использовали и книжный дизайн, и компьютерную графику, и анимацию плюс звуковые эффекты. Говорят, зрелище было довольно любопытное. Конечно, издавать в таком виде средненький роман или книгу стихотворных потуг неизвестного автора ни к чему. Классику — уже можно задуматься. А вот учебную литературу — это здорово. К примеру, изучает студент или школьник творчество Купалы: вот тебе, пожалуйста, электронная книга, в которой не только биография, но и живой голос классика, и сцены из «Павлинки», и Курган читает «Курган». То есть речь идет о конвергентной книге, содержание которой, к тому же, можно легко и быстро, с помощью того же интернета, обновлять. Кстати, исследователи разных стран убеждены, что будущее именно за многофункциональными электронными книгами, и вопрос стоит только в удешевлении устройств типа iPad.

Преимуществ у электронных книг перед бумажными, по крайней мере, несколько. Во-первых, они на порядок дешевле (а классика даже при окончательной победе над пиратами, вероятно, останется бесплатной). Поэтому мучительный вопрос «А так ли уж нужна она мне?» в ряде случаев становится второстепенным. Во-вторых, электронная книга занимает несравненно меньше места, и несколько тысяч томов легко «уместятся» не только в квартире, но и в кармане или дамской сумочке. В третьих, чтобы приобрести нужную книгу, не надо идти в магазин или искать ее у букинистов. В этом плане особенный оптимизм вызывает ситуация с раритетными изданиями. К примеру, недавно у всех желающих появилась возможность совершенно бесплатно скачать электронную версию Статута ВКЛ 1588 года, который был выкуплен у частного коллекционера, о чем много писалось в СМИ. Наконец, потеря такой книги из своей электронной библиотеки не приведет к инфаркту: скачать ее еще раз не составит большого труда.

Значит ли это, что бумажная книга в скором времени исчезнет совсем? Как любил повторять главный герой фильма нашего земляка Владимира Мотыля «Белое солнце пустыни», это вряд ли. Во-первых, среди активно читающей публики очень велик процент представителей старшего поколения, которые в принципе враждебно настроены по отношению к электронной книге. Во-вторых, сами устройства для ее чтения еще достаточно несовершенны и пока находятся в поиске единого стандарта — наиболее удобного во всех отношениях формата, в котором можно сохранять текст. В-третьих, огромное количество людей читают книги от случая к случаю, например, когда отправляются в длительную дорогу, и им совершенно не нужна библиотека в 100 000 наименований, которую не осилить и за несколько жизней. В-четвертых, в психологическом плане чтение бумажной книги, этот ни с чем несравнимый запах типографской краски, этот шелест переворачиваемых страниц, действительно оставляют ощущение прикосновения к таинству. Ощущение, которое приходит к нам в младенчестве. И, возможно, только уже поколения, выросшие сначала на аудиосказках, потом — дома и в школе — на электронных книгах, впоследствии, взяв в руки бумажную книгу, не почувствуют приобщения к этому таинству.

Но и через двадцать, и через пятьдесят лет бумажные книги, скорее всего, останутся. Другое дело, что издаваться их будет значительно меньше и стоить они будут значительно дороже. Поскольку (опять-таки, возможно) написаны будут известными авторами, оформлены известными художниками и напечатаны на хорошей бумаге. Ну какой смысл печатать, затрачивая большие деньги, книгу, на которую, как не сложно предвидеть заранее, читатель не набросится. Или наоборот, набросится, но после прочтения, как обычно и бывает с бульварной литературой, выбросит ее или, в лучшем случае, отдаст знакомым. Книга для одноразового прочтения, как и для редкого читателя, вполне может существовать лишь в электронной библиотеке.

Часто приходится слышать, что электронная книга никогда не заменит бумажную. Мол, сколько говорили, что телевидение похоронит театр, и что? Да ничего. Телевидение действительно не похоронило театр, но ведь и театр

в итоге не приказал долго жить телевидению, у которого, кстати, несравненно большая зрительская аудитория. Впрочем, в данном случае само сравнение не совсем логичное. Скорее уж надо сравнивать театр и кино, так ведь и тут нет ни победителей, ни побежденных, хотя, опять-таки, кино — жанр более массовый.

А можно привести и другие факты. Когда появилась электронная почта, начало стремительно уменьшаться количество писем, написанных на бумаге и отправленных в обычном конверте. Я до сих пор бережно храню письма двадцати-, тридцатилетней давности. Ценность составляют не только сами слова. Когда берешь в руки письмо, которое когда-то держал близкий тебе человек, вдохнувший в него текст, словно свою душу, то получаешь некое удивительное ощущение присутствия его рядом с собой. Копия и уж тем более переписанный или перепечатанный вариант такого ощущения уже не дают. Равно как и письма, которые читаешь с монитора. Зато они, правда, за считанные секунды доходят из одного конца света в другой. Разве это не самое важное в наше стремительное время?..

Сегодня многие писатели (а уж журналисты — все поголовно) творят, используя не авторучку, а клавиатуру. И уже почти не появляются в редакциях литературных журналов рукописи, набранные на печатной машинке. Время даже самых стойких скептиков заставило пересесть за компьютеры. Точно так же, как фотографов — перейти с пленочных на цифровые фотокамеры. О музыкантах вообще умолчу. Все — за исключением, в силу своего возраста, молодежи — понимают, что раньше было интереснее, душевнее, больше творчества, но будущее как раз таки за молодыми.

Как скажутся подобные процессы на дальнейшем развитии самой литературы? Многие этот вопрос считают преждевременным, хотя никто не спорит: у людей пишущих появилось куда больше возможностей найти своего читателя. Вот только один пример. Основатель достаточно популярной, особенно на заре своего существования, интернет-библиотеки Lib.ru Максим Мошков запустил в сеть журнал «Самиздат». Без права на выплату гонорара авторам, размещающим в нем свои опусы. Авторы повалили валом. Как показывает статистика «Самиздата», в журнале более 70 тысяч авторов и около миллиона произведений! Гонорар — это, конечно, хорошо, но автор проекта сделал предложение не менее заманчивое: по сути, размещать свое творчество рядом с произведениями великих и просто хороших, уже признанных писателей. Читателю, чтобы перейти от классиков к любителям, достаточно один раз нажать на мышку. Это все равно, что перелистнуть бумажную страницу. То есть, для сравнения, это если бы в конце «Немана» ввести рубрику… ну, пусть будет тот же «Самиздат», и печатать здесь всех желающих. Можно представить себе оживление критики, ее до сих пор дремавшие иронию и искрометный сарказм. И по отношению к авторам, и по отношению к самому журналу. Но интернет — это удивительный мир, где каждый хоть раз может почувствовать себя если не великим, то очень востребованным автором. А как себя не почувствовать таковым, когда на твое стихотворение (возьму на себя смелость сказать: весьма посредственное) один за другим сыплются комментарии: «Красота неповторимая! Очень-очень понравилось!», «Прекрасный стих!», «Автор! Стих дюже интересный!» И т. д.

Может ли такое массовое словотворчество, растиражированное интернетом, со временем привести к обесцениванию и разрушению литературы? Вряд ли. Ведь, скорее всего, подавляющее большинство постоянных посетителей таких «народных» сетевых журналов сами авторы. Они же и критики-комментаторы. В итоге получается этакий массовый виртуальный клуб по интересам. И действительно талантливый автор, начиная с него, как многие когда-то начинали с литературных объединений при районных газетах, обязательно появится на других литературных сайтах и порталах, где требования повыше, но и попасть на них престижнее. Именно таких сайтов и порталов сегодня не хватает, но рост их неизбежен по причинам, которые были очерчены в самом начале этой статьи. Ведь, к примеру, издавать журнал современной критики в сети — дело куда менее затратное, чем если бы печатать его на бумаге.

Однако это перспектива ближайшего будущего. Пока же литературный интернет испытывает трудности роста, в некотором смысле переживает свой переходный период, как все новое, неустоявшееся, не обремененное традициями. Пока, если это не электронные версии бумажных газет, журналов и книг, в текстах даже известных авторов можно обнаружить грамматические и стилистические ошибки. Видно, что с ними не работали ни редакторы, ни корректоры. Пока желающих писать непосредственно для сайтов не так уж и мало, но всем хочется, чтобы это же было напечатано и на обычной бумаге.

Что дальше? Надеюсь, и в отдаленной перспективе будут выходить бумажные версии не только книг, но и литературных журналов. Пусть небольшими тиражами. Иначе — это как если переселить всех деревенских жителей в города. Возможно, когда-то такое случится. Но мы станем уже другими, навсегда потеряв что-то очень важное не только вокруг себя, но и в себе.

Бадак, А. Интернет и литература: им не жить друг без друга? / Алесь Бадак // Нёман. – 2013. — № 2. – С. 165-167.

“Калі ў мяне з’яўляюцца сябры, то надоўга ці назаўсёды”

— Вы нарадзіліся 28 лютага 1966 года. А ў колькі гадзін?

— Магу толькі сказаць, што прыблізна каля пяці раніцы.

— Давайце ўявім, што вы з’явіліся на свет 29 лютага.

— Гэта было б цудоўна. Бо тады можна было б адзначаць дзень нараджэння два разы на год: і 28-га лютага і 1-га сакавіка яшчэ працягваць.

— А як вы зазвычай адзначаеце свой дзень нараджэння?

— Звычайна нікога не запрашаю, але прыходзіць шмат гасцей, чалавек пятнаццаць збіраецца дома. Усё праходзіць даволі весела. Я ўсё хачу на прыроду калі-небудзь выехаць. Але, на жаль, гэтая пара — паміж зімой і вясной — светлая толькі ў душы. А на вуліцы холадна ці макрэча і не вельмі куды выедзеш.

— Вы часам не вегетарыянец, а мо, прыхільнік сыраядзення? Конь жа жывёла не драпежная.

— Вось якраз салаты розныя люблю і магу есці толькі іх. І калі свята, звычайна прашу жонку, каб нейкую новую салату зрабіла. А катлеты, калі ёсць — то добра, а няма — не бяда.

— А вы можаце штосьці прыгатаваць?

— Калі жонка працуе з раніцы, а я з абеду, то часам гатую сам. Ну, там яечню якую. Але затое, што датычыць салатаў, то тут ужо я гаспадар. І ўсе летнія нарыхтоўкі — гэта за мной. Ну, там, купляць, круціць праз мясарубку, падпісваць слоікі, расстаўляць іх на балконе.

— А ў вашай сям’і коней любяць?

— Наташы, дачцэ, хутка пятнаццаць. I мо таму, што я сам конь, яна вельмі любіць коней, прычым, натуральных. Калі яна прыязджае ў вёску, то можа прачнуцца і ў пяць гадзін раніцы, каб толькі пагладзіць каня.

— А што конскае ёсць у вашым характары?

— Ну, напэўна, цягавітасць: гэта самае галоўнае. Я ўвогуле думаю, што наша жыццё больш за ўсё нагадвае конскае. Коні такія прыгожыя, але, як правіла, ім усё жыццё даводзіцца «пахаць» на агародах, на палях. Гэтаксама, як і людзі, яны ўвесь час у працы. А ўвогуле ўсё маё жыццё як бы звязана з коньмі. Адно з першых дзіцячых уражанняў, якое добра запомнілася, як дзядзька пасадзіў мяне на каня. Колькі мне было, не памятаю, але, мяркуючы па тым, што мне здавалася, нібыта я дастаю да аблокаў, вельмі мала. І вось пакуль ён трымаў гэтага каня, я сядзеў спакойна. Як толькі дзядзька адышоўся, я нарабіў такога крыку, што ён сказаў: «3 коньмі ты, мабыць, справу не будзеш мець». Я і сапраўды не маю, але яны мяне як бы суправаджаюць усё жыццё. Я, напрыклад, жыву ў Малінаўцы і летам часта пад вокнамі ў сябе бачу коней. Так што, калі пішаш пра вёску, — натхнення чакаць не трэба.

— Вы служылі ў арміі далёка ад роднага дому. Сумавалі па радзіме?

— Службу праходзіў у Манголіі. Стэп, нічога не расце, пуста, прадукты таксама адпаведныя. I час ад часу я трызніў пахам свежых агуркоў і памідораў.

— Калі Пегас паклікаў вас?

— Калі вучыўся ў шостым класе, у «Піянеры Беларусі» была надрукавана падборка з пяці вершаў. Мяне да напісання іх падштурхнула сама газета. Я сядзеў на зімовых канікулах, займацца не было чым. Адкрыў неяк «Піянер Беларусі», бачу вершы дзяцей. Ну, думаю, калі ўсе друкуюцца, чаму я не магу.

— Не ўзбрыкнула самалюбства, калі на мінулагоднім песенным тэлефестывалі «На скрыжаваннях Еўропы» лепшым паэтам называлі Леаніда Дранько-Майсюка?

— Ні ў якім разе. Па-першае, таму што я сам прапанаваў кандыдатуру Леаніда Дранько-Майсюка. Па-другое, у нас была дамоўленасць, што ніводзін член журы не можа прэтэндаваць на нейкія ўзнагароды.

— На мой погляд, песні ў вас цудоўныя.

— Пра свае песні мне цяжка гаварыць. Чым больш пішу, тым больш цяжка. А ўвогуле я песнямі захапіўся нашмат раней, чым паэзіяй. Яшчэ да школы. У маёй цёткі радыёла была, і я ведаў, што на кожнай пласцінцы, бо слухаў іх шмат разоў. I калі ў мяне з’явілася магчымасць самому пісаць вершы, то гэта была такая радасць. У тыдзень з’яўлялася новая песня. І калі ў мяне некалі пыталіся ў інтэрв’ю, колькі песень напісаў, я спачатку казаў, ну, 50, потым, ну, 100, потым — 150. Але цяпер, калі напісанне песень стала як бы нейкай прафесіяй, то я пачаў да гэтага ставіцца больш адказна. І зараз у мяне пайшоў адваротны адлік. Цяпер я сказаў бы: ну, 10 песень. Колькі з іх застанецца, я не ведаю. Можа, толькі «Падаюць зоры».

— Чаго чакаеце ад свайго года?

— Мне і сапраўды здаецца, што гэта мой год. Таму што я сам сябе так настроіў, што трэба працаваць яшчэ больш сур’ёзна. Ва ўсякім разе, пакуль што атрымліваецца. Павінна выйсці кніжка дзіцячая, даволі аб’ёмістая. Магчыма, нарэшце, падрыхтую дарослую кніжку. Толькі як яе зараз выдаць, калі нашы выдавецтвы, асабліва «Мастацкая літаратура», стаяць на каленях. Мала таго, мне здаецца, што гэты год — пачатак часу нашага пакалення. Наша пакаленне — тое, якое трэба сур’ёзна запрагаць у калёсы, якое павінна працаваць. У літаратуры настаў час нашага пакалення. Дарэчы, пра гэта я пішу вялікі артыкул для «ЛіМа».

— «Конь незацугляны» — гэта пра вас?

— Ведаеце, як бы пра мяне і не пра мяне. Калі гаварыць пра працу, то даводзіцца шмат бегаць. А як паэту, больш хочацца спакою, цішыні. Яшчэ і таму як бы не пра мяне, што сам па сабе я чалавек сямейны. Я не люблю мяняць месца працы. Люблю адных і тых жа людзей. Калі ў мяне з’яўляюцца сябры, то яны надоўга ці назаўсёды. Я рэдка дзе бываю, асабліва на тусоўках. Не заўсёды з ахвотай іду на канцэрты. Мне лепш пасядзець дома, напісаць нешта, пачытаць.

— Колькі ў вас кніг выйшла?

— Здаецца, шэсць.

Аўтограф чалавека года Каня:

— Каб мы ў год Каня працавалі гэтак жа самааддана, як і гэтая жывёліна, але ў той жа час, каб у нас заўсёды заставаўся час, у першую чаргу на сям’ю.

Жыццё даецца адзін раз і пражыць яго трэба так, каб не закончыць на бойні…

Гутарыла Вера Шчэціна

Бадак, А. “Калі ў мяне з’яўляюцца сябры, то надоўга ці назаўсёды” : [гутарка з Алесем Бадаком] / гутарыла Вера Шчэціна // Чырвоная змена. – 2002. – 2 лют. (№№ 13-14). – С. 12.

Мова продкаў, мова нашчадкаў

За стагоддзі свайго існавання беларуская мова зведала і перыяды ўздыму, і перыяды жорсткага ўціску, прыніжэння, ажно да забароны. Не кімсьці насаджаная, не створаная пад прымусам, а выпеставаная ў душы многіх пакаленняў нашых продкаў, яна стала люстэркам гэтай душы, светлай, пяшчотнай і крыху тужлівай.

Некалі ў самім Парыжы Адам Міцкевіч заяўляў, гаворачы пра беларускую мову, што «гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, якая ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана» і што яна «самая гарманічная з усіх славянскіх моў». Можна ўявіць, у якіх умовах знаходзілася і развівалася тады наша мова, калі паэт, які яе так высока цаніў і выдатна ведаў, свае творы мусіў пісаць па-польску. У любым выпадку, «віна» А. Міцкевіча перад ёй ніяк не большая, чым У. Набокава перад рускай мовай, калі, жывучы ў Амерыцы, ён пісаў па-англійску. I калі скептыкі часам гавораць, што Янка Купала мог стаць польскім паэтам (першыя яго творы сапраўды былі напісаны па-польску), але выбраў беларускую мову па нейкіх меркантыльных меркаваннях (што само па сабе ўжо гучыць дзіўна і нават абсурдна), то гэта прыкладна тое ж, што заяўляць, быццам і Пушкін, які ў дзіцячым узросце пісаў па-французску невялічкія камедыі і эпіграмы, аддаў перавагу рускай мове для сваіх неўміручых твораў па той жа прычыне. Мова ў сваім развіцці адлюстроўвае гістарычны шлях народа. Усё, што перажыў народ на розных этапах сваёй гісторыі, ён так ці інакш і зафіксаваў у мове. Таму яна — унікальны, бясцэнны, а ў многіх выпадках і незаменны — бо адзіны — дапаможнік у вывучэнні нашай мінуўшчыны. Такой жа унікальнай і бясцэннай мова застанецца і для нашых далёкіх нашчадкаў. У першую чаргу, зразумела, яе літаратурная форма, якая з’яўляецца ў пэўным сэнсе ўзорам, дзе сканцэнтраваны найбольш характэрныя моўныя рысы. Узорам, які бярэ на сябе адказнасць за яе нармальнае функцыянаванне і самадастатковасць ва ўзаемаадносінах з іншымі мовамі свету, як і за яе прыцягальнасць для патэнцыяльных носьбітаў. Адсюль і такая пільная ўвага ўсіх, хто лічыць сябе адказным за лёс мовы. Адсюль і такія страсці, калі справа даходзіць да неабходнасці змен у яе правапісе — працэсу натуральнага, а нават і жыццёва неабходнага для мовы. Зрэшты, «страсці», магчыма, гучна сказана, асабліва калі параўнаць тое, што адбывалася і адбываецца вакол законапраекта «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», з тым, колькі шуму ў Германіі нарабіла пачатая ў 1995 годзе, але яшчэ да канца не завершаная рэформа правапісу. Шуму з гучнымі заявамі і ўзаемнымі абвінавачваннямі сярод прыхільнікаў і праціўнікаў рэформы, у тым ліку і абвінавачваннямі ў «саўдзеле ў злачынстве супраць культуры». Наша адносна спакойнае ўспрыманне змен у беларускім правапісе тлумачыцца не абыякавасцю народа да гэтай праблемы, хоць сяму-таму і хацелася б, каб так яно было. Па-першае, змены носяць ашчадны характар, не закранаючы найбольш вострых пытанняў, накшталт перадачы на пісьме асімілятыўнай мяккасці. Па-другое, разнабой у правапісе ў перыёдыцы ды кніжнай літаратуры сёння настолькі вялікі, што, здаецца, ужо ўсе разумеюць: трэба нешта рабіць. Змены ў правапісе — рэч надзвычай далікатная. Выдадзеная ў 1918 годзе ў Вільні «Беларуская граматыка для школ» Б. Тарашкевіча, у якой упершыню былі кадыфікаваны арфаграфія і граматычныя нормы нашай мовы, у 20-я гады мінулага стагоддзя адыграла вельмі важную ролю і ў развіцці культуры, і ў развіцці самой літаратурнай мовы, і ў беларусізацыі грамадства. Але не трэба быць прарокам, каб прадказаць сённяшнія адносіны грамадства да яе магчымасці ва ўсёй сваёй першароднасці вярнуцца ў школы. Між тым мова павінна не раз’ядноўваць, а, наадварот, аб’ядноўваць народ. У гэтым яе не толькі пачэсная місія, але і найпершая магчымасць развівацца і распаўсюджвацца — у тым ліку і ў паўсядзённым ужытку. 3 іншага боку, мова мусіць чуйна рэагаваць на самыя розныя змены ў грамадстве і па магчымасці пазбаўляцца ўсяго нетыповага ў сабе. Напрыклад, калі ёсць залатое правіла, што ў першым складзе перад націскам е, ё пераходзяць у я, то навошта рабіць выключэнне для слоў дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць? Мы ж усё роўна вымаўляем дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць. І як растлумачыць таму ж школьніку, чаму трэба пісаць гарком, а не гаркам, калі гэтае слова – складанаскарочанае ад словазлучэння гарадскі камітэт, а не гарадскі комітэт? А галоўнае, навошта пісаць гарком, калі гэта супярэчыць самым сутнасным законам беларускай мовы? Як і аблвыканком, і профком, і гэтак далей.

Зрэшты, адказ на пытанне «навошта?» часам выходзіць за рамкі чыста моўнай праблемы. I найбольш яскравыя прыклады можна знайсці ў перыёдыцы за 1933 год, дзе спачатку пісалася: рэвалюцыя, сацыялізм, камунар, аветы, а пасля пастановы СНК БССР «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу» — рэволюцыя, соцыялізм, комунар, советы, паколькі гэтыя ды некаторыя іншыя словы прынята было лічыць інтэрнацыянальнымі. Прайшоў час, і першапачатковыя варыянты іх напісання вярнуліся, хоць ніхто не ставіў пад сумненне прыналежнасць згаданых слоў да той самай інтэрнацыянальнасці.

Адны з самых важных пунктаў законапраекта «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» звязаныя са словамі замежнага паходжання, якія ў апошнія гады велізарным патокам уліваюцца ў нашу мову і не мелі раней аналагаў у ёй. У выніку ў адным выданні можна прачытаць камп’ютар, у другім — камп’ютэр, у трэцім — кампутар. Адны пішуць прынтар, іншыя — прынтэр. Калі яшчэ можна абмяркоўваць, якая з гэтых форм больш адпавядае нормам беларускай мовы, то наўрад ці хто стане аспрэчваць, што такі разнабой вельмі шкодзіць яе прэстыжу. Менавіта прэстыжу, а не праву на існаванне, якое яна выпакутавала, даказаўшы сваю жыццяздольнасць і ў вельмі няпростых умовах.

Сёння, азірнуўшыся назад, можна без аніякага перабольшвання сказаць: гэта мова, на якой створана вялікая літаратура. Яшчэ ў якасці нацыянальнай літаратуры адной з рэспублік СССР за кароткі перыяд яна дала свету адразу некалькі пісьменнікаў такога маштабу, як Васіль Быкаў ды Іван Шамякін. А ў дадатак — такога драматурга, як Андрэй Макаёнак, чые п’есы ставіліся ў тэатрах па ўсім Савецкім Саюзе. А быў жа яшчэ Уладзімір Караткевіч, якога і сёння, пры гэткай кніжнай канкурэнцыі, выдаюць у Расіі. Быў Янка Брыль, празаік-філосаф са сваім непаўторным стылем…

Нарэшце, гэта мова, якая выйшла далёка за межы Беларусі і дзякуючы музыцы, тым самым даказваючы сваю спеўнасць і мілагучнасць. Як не згадаць тут ансамбль «Песняры», беларускія песні ў выкананні якога пакарылі нават Амерыку! А ці ж не красамоўны факт: на працягу многіх гадоў бадай ніводзін фінальны канцэрт найпапулярнага Усесаюзнага фестывалю «Песня года» не абыходзіўся без беларускамоўнай песні! I выконвалі іх не толькі «Песняры», але і «Сябры», «Верасы», Віктар Вуячыч… Якая яшчэ нацыянальная эстрада (безумоўна, апроч рускай) магла пахваліцца такой запатрабаванасцю? А для тых, хто лічыць, быццам за гэтай запатрабаванасцю хавалася толькі палітыка, прывяду прыватны факт з нашай найноўшай гісторыі. Некалькі гадоў таму мы з кампазітарам Генадзем Маркевічам напісалі песню «Я не танцую». Маладая спявачка Влада ўключыла яе ў свой альбом, які павезла паказваць маскоўскім прадзюсерам. Якім жа было здзіўленне Влады, калі з усяго альбома масквічы найперш звярнулі ўвагу на адзіную ў ім беларускамоўную песню і менавіта яе ўключылі ў дыск «Дэбют года». Яшчэ ў далёкім ад нас 1964 годзе П. Панчанка напісаў верш «Родная мова», што пачынаўся такімі радкамі:

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара…

Нехта кажа так і сёння. I, мабыць, нехта будзе казаць і заўтра. Але, на шчасце, далёка не ўсе прагнозы збываюцца. Ды праблема, урэшце, у тым, каб мова развівалася далей, захоўваючы сваю самабытнасць і статус культурнага дасягнення і скарбу, які належыць усёй нацыі. I ў гэтай сітуацыі бадай што самае складанае і, напэўна, адзіна правільнае — пастарацца песімістаў ператварыць у аптымістаў, а людзей абыякавых да мовы і нават яе праціўнікаў — у прыхільнікаў. Яна павінна не адштурхоўваць, а прыцягваць. Праз новыя цудоўныя мастацкія творы, песні. Нарэшце, і праз удасканаленне сваёй нарматыўнай базы. На гэта і накіраваны законапраект «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Вядома, ён не зняў усе спрэчныя пытанні: і навукоўцы, і заканадаўцы яшчэ не раз будуць вяртацца да розных моўных праблем і пытанняў. Але не таму, што менавіта наша мова недасканалая. А таму, што з 4000 жывых моў, што існуюць сёння ў свеце, няма ніводнай зусім дасканалай.

Алесь Бадак

Бадак, А. Мова продкаў, мова нашчадкаў / Алесь Бадак // Беларуская думка. – 2008. — № 8. – С. 68-69. – Алесь Бадак выказваецца наконт развіцця сучаснай беларускай мовы.

Нашто ж самім займацца самаедствам?

Алесь Бадак – адзін з самых маладых членаў Саюза пісьменнікаў. Родам з вёскі Туркі Ляхавіцкага раёна. Працуе адказным сакратаром часопіса “Бярозка”. І хаця пакуль выйшла ў свет толькі адна яго кніга “Будзень” – яшчэ пяць напісаны і чакаюць свайго часу ў выдавецтвах. А вось з песнямі паэту шанцуе болей…
З Алесем Бадаком гутарыць Міхась Скобла.

— Нягледзячы на тое, што колькасць жадаючых уступіць у Саюз пісьменнікаў апошнім часам ніколькі не паменшала, калі не наадварот, літаратура ўсё больш становіцца справай няўдзячнай: і чытачоў баларускамоўных не густа, і ганарары за кніжкі мізэрныя, і самі кніжкі са скрыпам выходзяць. Вось і бачыш: адзін з пісьменнікаў заняўся камерцыяй, другі — палітыкай, трэці яшчэ чым-небудзь. Ты вось заняўся напісаннем песень. Ды з такім імпэтам, што летась на талефестывалі «Залатая ліра» быў прызнаны лепшым паэтам-песеннікам года. Што гэта: дадатковы сродак палепшыць свой матэрыяльны дабрабыт ці свядомыя ўцёкі ад «чыстай» літаратуры?

— Рана ці позна ў песню я ўсё роўна прыйшоў 6ы, паколькі гэта адно з маіх самых вялікіх захапленняў яшчэ з дзяцінства, нават «песеннікі» некалі рабіў. I мог па радыё пазнаць не толькі любога больш-менш вядомага выканаўцу па голасе, але і назваць аўтараў многіх песень. Відаць, гэта парадалося мне ад бацькоў, якія заўсёды любілі і цяпер вельмі любяць і сучасную, і народную музыку. А бацька некалі нават няблага іграў на гармоніку.

Іншая справа, што я не думаў, што буду так шмат пісаць песень. Але, відаць, гэта хвароба для любога паэта, якога больш-менш «купляюць». Праўда, я ўжо знаходжуся на стадыі «выздараўлення» і зараз пішу значна менш песень, чым год-два назад. Проста хачу крыху нагнаць упушчанае для сябе ў літаратуры, рэалізаваць хаця б некалькі задумак, якія даўно нашу ў сабе.

А наконт матэрыяльнага стымулу… У гатым сэнсе песні на сённяшні дзень даюць вельмі мала. Затое прыносяць вялікую асалоду і ў працэсе напісання, і пасля, калі слухаеш па радыё ці па тэлебачанні. Гэта рэклама твайго імя, і вельмі адчувальная. Аднойчы ў Магілёве адна жанчына мне сказала, што ведае маю «Заварожаную фею» на памяць. А нядаўна я даведаўся, што ёсць, аказваецца, людзі, у якіх дома па цэлай касеце з маімі песнямі. Дай Бог, канешне, каб калі-небудзь нешта падобнае было і з маімі кнігамі…

— Ты столькі песняў напісаў, што калі б у нармальнай краіне ўвесь гаты шоу-бізнес з тваімі творамі папрацаваў дні тры — табе б які-небудзь «Залаты дыск» можна было б смела даваць. Але не крыўдуй – ці можа твая самая лепшая песня паспаборнічаць у папулярнасці з той жа «Вы шуміце, бярозы» Ніла Гілевіча? Ці мо пасля таго, як Зміцер Яўтуховіч з’ехаў за мяжу (будзем спадзявацца, часова) – песні такога кшталту няма з кім рабіць?

А я, дарэчы, і не спрабаваў спаборнічаць… Справа ў тым, што ў мяне была крыху іншая задача. Я рабіў стаўку ў асноўным на маладых кампазітараў і маладых выканаўцаў, якія спяваюць песні, разлічаныя ў першую чаргу на маладзёжную аўдыторыю. Чаму? Таму што жанр папулярнай песні (так званай «папсы») у нас, на жаль, яшчэ вельмі слаба распрацаваны. А цікавасць, любоў да роднага слова трэба прывіваць у першую чаргу моладзі. І гэтая самая «папса», па-мойму, адзін з самых даступных сродкаў.

Праўда, апошнім часам я пачаў пісаць песні, якія ўмоўна, вядома, адрасую слухачам радыёперадачы «Жадаю вам». Яны ўжо разлічаны ў першую чаргу на больш старэйшае пакаленне. Скажам, не так даўно Анатоль Ярмоленка запісаў «Прыцягненне сэрца» на музыку Алега Елісеенкава, з Валерыем Івановым мы зрабілі песню для Віктара Вуячыча — «Я прыеду назад», з Леанідам Захлеўным — некалькі рэчаў для ансамбля «Бяседа», з Эдуардам Зарыцкім напісалі для Якава Навуменкі песню, якая называецца «Гаспадыня», і з Уладзімірам Буднікам для гэтага ж выканаўцы песню «Вёска». Я называю прозвішчы кампазітараў, адказваючы на тваё пытанне, ці ёсць з кім, апроч Яўтуховіча, рабіць шлягеры. І ў гэты спіс я яшчэ абавязкова ўключыў бы і Эдуарда Ханка, і Ігара Лучанка, ды яшчэ, відаць, некага забыўся. Іншая справа, ці стануць канкрэтна гэтыя песні папулярныя ў народзе. Ведаеш, тут ёсць адзін цікавы момант, што тычыцца папулярнасці песні. Памятаеш славутую «Малінаўку»? Кажуць, яна толькі сёння дайшла да чукчаў, і яе там круцяць цэлымі днямі. Не ведаю, можа гэта і жарт. Цудоўная песня, але ж словы яе зусім банальныя! А калі б яны былі іншыя — хто ведае, якая песня атрымалася б. Так што разабрацца, чаму і як нешта прыме народ, вельмі цяжка.

— Падазраю, што твае думкі наконт сённяшняга стану беларускай літаратуры і прагнозы наконт яе заўтрашняга дня больш песімістычныя. Бо, скажам, напішаш сёння ў тую ж «Звязду» цікавы артыкул, але калі ў загалоўку будзе нешта «пра мову і літаратуру» — мала хто чытаць возьмецца. Памятаеш, як спачатку ўсе кінуліся скупляць беларускія слоўнікі — а як жа, сам старшыня ўрада паабяцаў загаварыць на роднай мове. Баяліся адстаць. Слоўнікі раптам апынуліся сярод дэфіцыту, абвесткі аб куплі-продажы на слупах віселі. А потым агледзеліся людзі— несур’ёзна ўсё гэта. А раз мова — несур’ёзная рэч, то якой сур’ёзнасці вы хочаце ад літаратуры на гэтай мове?

—Самае вялікае выпрабаванне нашу літаратуру яшчэ чакае наперадзе. Гэта выпрабаванне рынкам. Я вельмі скептычна стаўлюся да думкі, што калі ўся Беларусь загаворыць на роднай мове, то ў пісьменнікаў не будзе ніякіх праблем з чытачом. Наўрад ці мы калі-небудзь дасягнем такога ўзроўню нацыянальнай самасвядомасці, што ўсе будзем аддаваць прыярытэт беларуская літаратуры перад замежнай толькі таму, што яна свая, родная. Гэта сёння часам можна назіраць выпадкі, калі чалавек прыходзіць у кнігарню, бачыць на паліцы, напрыклад, выбранае Стральцова за пяць (!) рублёў і купляе яго, хоць ужо і мае адзін такі асобнік. Але яму проста балюча глядзець, як не адзін год пыліцца ў кніжнай краме кніжка нашага цудоўнага пісьменніка. Чакаць такога ад усіх аматараў чытання (хай сабе і праз пяцьдзесят, і праз сто гадоў) наіўна.

Дзякуй Богу, хоць сёння пры выданні кнігі пачалі крыху ўлічваць чытацкі попыт на яе. Але, на жаль, недарэчнасцей пры складанні тыражу вельмі шмат. І я думаю, што трэба ўлічваць не толькі заказы, якія паступаюць з кнігарняў рэспублікі, але і думку саміх выдавецкіх работнікаў.

—Хочаш, раскажу, як улічваюцца заказы на беларускія кнігі? Не так даўно мне паведамілі з Зэльвы (гэта мая радзіма), што раённы кнігагандаль замовіў 2000 асобнікаў маёй кнігі “Вочы Савы”, што мае выйсці ў “Мастацкай літаратуры” (саліць землякі яе думалі, ці што?). Папрасілі спэўніць, ці дайшло іхняе замаўленне туды, дзе плануецца наклад кнігі. Я пацікавіўся ў выдавецтве – не дайшло. Хочаш разабрацца – тэлефануй на базу кнігагандлю. Добра, я не ганарлівы, тэлефаную. І чую раздражнёны жаночы голас: «Я такой большой заказ на белорусскую книгу принять не могу!». У кнігарні Заслаўя (я там жыву) мне паскардзіліся – прывозяць тое, што ёсць на базе, а не тое, што яны заказвалі. І дабавілі: «А на белорусские книги совсем бензина нет»…

— Трэба мець на ўвазе і тое, што ўжо з’явілася пакаленне чытачоў, якому літаратурны густ дыктуюць «Рэмба», «Анжаліка», з аднаго боку, і Сартр, Джонс — з другога.

Я не з’яўляюся прыхільнікам ні «Анжалікі», ні тым больш «Рэмба», але я не спяшаўся б глядзець на іх толькі з іроніяй. Бо, як гэта ні сумна, на сённяшні дзень ці не самым папулярным прыгодніцкім беларускім творам для падлеткаў з’яўляюцца ўсё тыя ж «Палескія рабінзоны» Янкі Маўра, напісаныя яшчэ ў 1929 годзе. Цудоўная аповесць, але час ужо і пра сучасных «рабінзонаў» падумаць.

Безумоўна, нашая літаратура заслугоўвае да сябе значна большай увагі чытача, чым яна сёння мае. Можна па-рознаму ацэньваць савецкі перыяд існавання нашага грамадства, але адмаўляць тое, што ён даў нашай літаратуры цэлае суквецце слынных імён, нельга. Мы і так прыніжаныя ўсімі, нашто ж яшчэ і нам самім займацца самаедствам?

Патрэбна большая рэклама як з боку выдавецтваў, так і з боку крытыкі.

I справа нават не ў колькасці рэцэнзій, водгукаў, аглядаў. Крытычны артыкул таксама павінен быць літаратурным творам — арыгінальным, чытальным. У нас жа ўсё часцей зводзіцца альбо да пераліку імён і твораў (з іх пераказам), альбо да «гэта добра, а гэта кепска», «тут рыфма слабая», а «тут паказаны нетыповы выпадак». Быццам гэта асноўнае, за што можна хваліць альбо крытыкаваць пісьменніка. Мне вельмі шкада, што адышоў ад літаратуры Анатоль Сідарэвіч — чытаць яго артыкулы была адна асалода…

— Прабач за нясціпласць, але мне нядаўна перадалі выразку з «Костромской правды» (!), дзе давялося прачытаць і такое: «На сегодняшний день наиболее талантливый критик в белорусской литературе – это Михась Скобла. Его пародии – самые лучшие рецензии». Мабыць, сапраўды, крытыкам нашым нечага не хапае, калі ім у дапамогу парадыста «прыпісваюць». А наконт таго, хто куды адышоў… Хто ведае, з якой нівы – літаратурнай ці палітычнай – А. Сідарэвіч збярэ багацейшы плён. Цяпер ён — адзін з кіраўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Памятаю, як у свой час многія цешылі сябе гэткай думкай — маўляў, ці ведаеце, патроху беларуская мова робіцца элітарнай, бо, ці бачыце, ёю карыстаецца ледзь не ўся творчая інтэлігенцыя. Як сведчаць падзеі апошніх гадоў, беларуская мова, а з ёю і літаратура, наўрад ці значна пашыраць сферы свайго ўжытку і ўплыву ў бліжэйшы час, стануць «моднымі». Улады не зацікаўлены ў гэтым. Дарэчы, пра ўладу. Цябе не бянтэжыць той факт, што ў Вярхоўным Савеце працуюць пісьменнікі ды іншыя гуманітарыі?

— У ідэале кожны павінен займацца сваёй справай: пісьменнік павінен пісаць кніжкі, а ў Вярхоўным Савеце павінны сядзець прафесіяналы — эканамісты, юрысты. Але назваць цяперашні Вярхоўны Савет прафесійным ніяк не выпадае, таму і «рабочае месца» пісьменніка там успрымаецца зусім нармальна. Ва ўсякім разе, так хоць нехта з высокай трыбуны час ад часу нагадвае нашай уладзе пра гаротны стан нашай культуры ды пра чалавечае сумленне.

Бадак, А. Нашто ж самім займацца самаедствам? : [гутарка з Алесем Бадаком] / гутарыў Міхась Скобла // Звязда. – 1994. – 2 сак.

“Песня – істота рамантычная”

Алесь Бадак – з кагорты беларускіх паэтаў маладзейшага пакалення. Хаця вядомасць у аўтара цікавых, арыгінальных вершаў даволі шырокая. Сярод іншых прычын на тое – песенныя клопаты Алеся Бадака. Так, менавіта ён з’яўляецца аўтарам тэкстаў многіх папулярных песняў, што гучаць на беларускай эстрадзе ў выкананні Аляксандра Саладухі, Іны Афанасьевай, Юлі Скараход, іншых спявакоў. Пра песеннае мастацтва і пойдзе размова нашага карэспандэнта з паэтам Алесем Бадаком.

– Алесь, у кожнага з паэтаў свой шлях да песеннай творчасці. Якім быў твой асабісты пачатак?

– Думаю, што стаць паэтам-песеннікам мне дапамог выпадак. Мяне асабіста да песні падштурхнула жанчына, якая ў прынцыпе ніякіх адносін да песні не мае. Калі прыйшоў на працу ў Саюз пісьменнікаў, пазнаёміўся з Валянцінай Адамаўнай Юбко. У першай маёй кніжцы – “Будзень” – яна звярнула ўвагу на шэраг вершаў, якія маглі б стаць песнямі. Валянціна Адамаўна і з кампазітарамі пазнаёміла.

Але ж у гэтай выпадковасці ёсць свая заканамернасць. Мне здаецца, што стварыць адну-дзве-тры песні – не праблема для любога творцы. Стаць рэгулярным, так бы мовіць, паэтам-песеннікам – зусім іншае. Калі азіраюся назад, то я як быццам рыхтаваўся пісаць песенныя тэксты ўсё сваё ранейшае жыццё. Любіў і шмат гадоў назад сучасную эстрадную песню. З захапленнем яшчэ ў маленстве слухаў Лешчанку, Ратару, Пугачову. І бацькі мае вельмі любяць песні. А як на лета выпраўлялі да бабулі, то ў яе вывучыў амаль напамяць рэпертуар ці не сарака пласцінак.

– І ўсё ж не кожнаму паэту дадзена стаць песеннікам…

– Усялякая сапраўдная паэзія блізкая да музыкі. Напрыклад, ніхто не лічыць Андрэя Вазнясенскага паэтам-песеннікам. Але хіба горшыя ад гэтага песні “Мільён ружаў”, “Танец на барабане”, аўтар слоў да якіх – славуты паэт. І разам з тым Леанід Дзербянёў… Я не ведаю ніводнай яго вершаванай кніжкі, а вось песен Дзербянёў напісаў процьму. Не кожны паэт, які можа пісаць суперпаэтычныя вершы, не можа напісаць песню. Творца, які працуе для эстрады, павінен адчуваць мелодыю радка. Я проста ўпэўнены, што ў кожнага верша ёсць свая мелодыя. Калі гэтай мелодыі няма – з верша песню не зробіш.

Сама па сабе песня – жанр-карацелька. Максімум чатыры страфы… Калі адняць музыку, то, узіраючыся ў адны словы, часам задумваешся, што перад табой пустая песня… Дык вось галоўнае, каб тэкст гучаў з музыкай. І дзеля гэтага ўсім траім – паэту, кампазітару, выканаўцу – даводзіцца працаваць так, каб стварыць цэлы спектакль.

Лічу, што няма такіх тэм, якія нельга было б развіваць, вырашаць у песенным жанры. Але рабіць гэта трэба некалькі іначай, чым у чыстай паэзіі. Прызнацца, я і сам не магу разабрацца ў механізме. І мною хутчэй кіруе інтуіцыя.

Хаця ёсць свая логіка і ў тым сцвярджэнні, што, маўляў, рэдка атрымліваюцца песні класічнай паэзіі. Так, многія пісалі, пішуць музыку на словы Купалы, Коласа… А ці чулі вы хаця б адзін купалаўскі ці коласаўскі шлягер?.. Ды і ўвогуле з паэзіі Коласа адна цудоўная песня трымаецца ў памяці – “Мой родны кут” (адчуў сэрцам мелодыю гэтых слоў, напісаў да іх музыку Ігар Лучанок). Як быццам сама канструкцыя сказа не дазваляе стварыць з класічных паэтычных радкоў харошую песню.

– А ці пішаш ты словы песні з разлікам, што мелодыю тваёй душы ў рэальную музыку будзе пяраўтвараць нейкі канкрэтны кампазітар? Ці пасля прапаноўваеш напісанне некалькім кампазітарам?

– Ужо калі пачынаю працаваць над тэкстам, калі ёсць адна толькі задума, ужо прыкладна ведаю, што аддам песню Елісеенкаву ці каму іншаму.

– І як усё ж такі нараджаецца песня?

– Песня нараджаецца з паветра. З нічога. Песня – істота рамантычная. Прыклад – “Заварожаная фея”. Спачатку ў галаве закруцілася-замружылася адно слова: “Фея”. Тады: “Заварожаная…” Пакуль былі толькі два словы, фактычна назва, ужо думаў, для каго гэта будзе… Хто напіша музыку? Хто стане выканаўцам?..

Увогуле з кожным беларускім кампазітарам у мяне атаясамляецца пэўнае адценне песеннай творчасці. Алег Елісеенкаў – чалавек, які піша шлягерную музыку. Творы Леаніда Захлеўнага вельмі меладычныя, песні для роздуму. Васіль Раінчык стварае песні-спектаклі. У Валерыя Іванова – музыка-філасофія.

– Алесь, відаць, калі меркаваць па твайму “праектаванню” песні як завершанай рэчы, то думаеш ты і пра канкрэтнага выканаўцу?..

– Безумоўна. Яшчэ толькі пішу тэкст, зводжу словы з мелодыяй і ўжо мяркую, з разлікам на каго гэтая праца – для Іны Афанасьевай ці для Юлі Скаход.

– І хто ў большай ступені цябе прыцягвае? Хто з выканаўцаў больш прыцягвае?

– Мне вельмі падабаюцца Саша Саладуха, Іна Афанасьева. І не толькі таму, што з імі лёгка працаваць. І Саша, і Іна ўмеюць рабіць песню. Як быццам трапляе ў рукі да іх нягеглая, непрывабная цукерка. А спевакі і ў абгортку яе ўкладуць, і разрэкламуюць… Словам, сур’ёзна працягваюць працаваць над песняй, а не проста даносяць яе да слухача.

Ствараючы песню, я думаю пра выканаўцаў як пра беларускага Дон-Жуана, беларускую Папялушку, беларускую загадкавую фею… Для мяне важны вобраз…

– І хто, акрамя Сашы Саладухі, Іны Афанасьевай, хаваецца за гэтымі яркімі вобразамі-вызначэннямі?

– Нікім я не назваў і Сашу Саладуху. Хаця для яго ў прынцыпе адзін толькі вобраз і падыходзіць… Думаю, што з Саладухам якраз усё і ясна. Што ж да астатніх – фей, папялушак, сірэн, якія прыцягваюць да сябе хлопцаў, то нікога ні з якой “пасадай” не атаясамляючы, я ўсё ж назаву мяркуемыя вобразы-ідэалы агулам – Ліка, Юля Скараход, Іна Афанасьева…

– Алесь, адчуўшы, што песня забрала цябе ў сапраўдны палон, хацеў бы запытацца, а як жа ў цябе складваюцца справы з асноўнай прафесіяй? Ці пішаш вершы не для слухача, а для чытача?

– Праца для песен уплывае на заняткі паэзіяй, і не вельмі станоўча… Адымае час. Але ж ёсць тут і станоўчыя бакі. Напішаш падборку вешаў – і чакай, пакуль іх праз год-два надрукуе які-небудзь часопіс. Напісаў песню – можа яна і праз нейкі тыдзень загучыць па радыё. Шматмільённая аўдыторыя! Хіба гэта параўнаеш з тыражом часопіса альбо кнігі…

Хаця ў некаторай ступені ўсё гэта і самападман. Песня нагадвае поспех кароткачасовы. Чыстая паэзія жыве шмат даўжэй… У сярэдняй песні век нядоўгі. Мо з год… Толькі харошая песня жыве дзесяць-дваццаць гадоў.

Зараз я ўжо крышку перахварэў. Стараюся ўдзяляць увагу і таму, і другому, і трэцяму… І як некаторы вынік: сёлета выходзіць тры маіх дзіцячых кніжкі і адна дарослая… Дарэчы, дзіцячыя вершы мне блізкія сваім рамантызмам. У маіх дзіцячых творах шмат агульнага з песнямі. Таму пішу шмат для дзяцей.

– І апошняе, пра што хацеў бы запытацца… Колькі каштуе песня?

– Не ведаю… Для беларускай эстрады (для аўтараў, у прыватнасці) ніколькі не каштуе, у матэрыяльным плане, зразумела.

– Дзякуй, Алесь, за цікавую гутарку. Поспехаў табе! Новых песняў! Добрых вершаў.

Гутарыў маёр Аляксандр Карлюкевіч

Бадак, А. Алесь Бадак: “Песня – істота рамантычная : [гутарка з пісьменнікам] / гутарыў Аляксандр Карлюкевіч // Во славу Родины. — 1995. – 10 фев. – С. 4.

Веды на паліцы

У XXVI Мінскай міжнароднай выставе-кірмашы выдавецтва «Мастацкая літаратура» ўдзельнічае не ўпершыню. Як заўсёды, яно прадставіць свае лепшыя кнігі, створаныя ў мінулым годзе. Ёсць і яшчэ адна важная для выдавецтва місія: абвясціць пераможцаў конкурсу «Першацвет». Гэтая святочная падзея традыцыйна адбываецца пад час кніжнага форуму.

С Сучаснае выдавецтва «Мастацкая літаратура» працуе на высокім прафесійным узроўні. Пра тое сведчаць шматлікія прэміі, атрыманыя ў розныя гады. Напрыклад, прэмія «Золата Парыжа» (2006), Гран-пры Міжнароднага конкурсу за літаратурна-мастацкае выданне Леаніда Несцерчука «Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны» (2009). Ёсць у выдавецтва таксама ўзнагароды на міжнародных і рэспубліканскіх выставах-кірмашах. Імі «Мастацкую літаратуру» адзначылі за поспехі, дасягнутыя ў мастацка-тэхнічным афармленні і паліграфічным выкананні. А такія вядомыя серыі кніг як «Жыццё знакамітых людзей Беларусі», «Зямля мая», «Нашы героі», «Беларуская аўтарская казка», «Казкі ХХІ стагоддзя» набылі папулярнасць і нават сталі візітнай карткай «Мастацкай літаратуры». Яно выдае арыгінальныя творы беларускіх пісьменнікаў, кнігі па літаратуразнаўстве і крытыцы, лепшыя творы замежных пісьменнікаў, літаратуру для дзяцей і падлеткаў, навукова-папулярную, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру, мастацкія і гукавыя электронныя выданні, вучэбна-метадычную літаратуру… Існуе выдавецтва «Мастацкая літаратура» з 1972 года, у той час яно было амаль адзіным. Таму толькі праз яго аўтар меў магчымасць атрымаць пропуск у таварыства лепшых пісьменнікаў і паэтаў, стаць знакамітым. Сёння шмат чаго змянілася ў свеце і, адпаведна, у галіне літаратуры таксама. З’явіліся новыя выдавецтвы — друкавацца стала прасцей. Адбыліся змены і ў «Мастацкай літаратуры». Але па-ранейшаму застаюцца высокімі патрабаванні рэдактараў да якасці твораў ці перакладаў, а яшчэ — іх імкненне надоўга захапіць увагу чытача й прывіць яму густ да «сур’ёзнай» літа

ратуры. Што гэта значыць і, увогуле, якую літаратуру сёння можна чытаць — пра гэтае мы разважалі з дырэктарам выдавецтва Алесем Бадаком. Кніжныя справы — Алесь Мікалаевіч! Міжнародная выстава праходзіць ужо 26-ы раз, і вы ў ёй зноў прымаеце ўдзел. З чым пойдзеце на выставу цяпер? — Сапраўды так, колькі існуе выстава, столькі мы ў ёй і ўдзельнічаем. Гэта для нас, кнігавыдаўцоў, — свята. З чым ідзем? Ёсць навінкі, якія выдалі якраз для кніжнай выставы: новыя серыі, новыя аўтары… Напрыклад, з’явіцца альманах «Далягляды». Сталы чытач беларускамоўнай літаратуры напэўна памятае, што ў 80-я гады гэты альманах быў досыць папулярным. У «Даляглядах» друкаваліся ўзоры лепшай сусветнай літаратуры. І вось цяпер мы адраджаем гэтую, так скажам, традыцыю. Першы нумар і прэзентуем на кніжнай выставе. Яшчэ, летась было падпісана пагадненне з кітайскім бокам аб выданні серыі кніг пад агульнай назвай «Ключавыя паняцці кітайскай думкі і культуры». Напрыканцы года выйшла першая кніга гэтай серыі. Апроч таго, выдалі своеасаблівую паэтычную анталогію «Пялёсткі лотаса і хрызантэмы. Сто паэтаў Кітая ХХ стагоддзя». Таксама ў серыі «Светлыя знакі: паэзія Кітая» ў 2018 годзе выйшлі кніга паэта Су Шы «Подых усходняга схілу» і зборнік выбраных перакладаў Рыгора Барадуліна кітайскіх паэтаў розных эпох «Храм на вяршыні гары». Увогуле мастацкую кітайскую літаратуру выдаем вельмі актыўна. — Раскажыце пра конкурс «Першацвет». — Мы яго праводзім ужо трэці раз сумесна з Выдавецкім домам «Звязда». Гэта штогадовы конкурс, які праводзіцца ў дзвюх намінацыях: паэзія і проза. Ахвотнікаў паўдзельнічаць у ім заўсёды шмат, як правіла, больш за сотню. А пасля журы трэба выбраць 10 лепшых паэтаў і 10 лепшых празаікаў. Іх творы і складаюць зборнік «Першацвет». Пераможцаў конкурсу аб’яўляем якраз на міжнароднай выставе. Уручаем дыпломы, кагосьці падтрымліваем далей: выдаем асобныя кніжкі. Так было, напрыклад, з аўтаркамі Маргарытай Латышкевіч, Станіславай Умец… — Якія пытанні абмяркоўваюцца на круглых сталах пад час кніжнага форуму? — Заўсёды цікавыя пытанні перакладу мастацкай літаратуры, таму што гэта — адзін з вядучых кірункаў нашай дзейнасці. Напрыклад, ёсць у нас рускамоўны зборнік «Созвучие», дзе друкуюцца творы замежных пісьменнікаў, новая серыя «Бібліятэка замежнай літаратуры». Ці, скажам, сёлета выйдзе раман «Мадам» вельмі цікавага польскага пісьменніка Антонія Ліберы, яшчэ творы фінскіх аўтараў, якія пішуць для дзяцей… Але мы стараемся, каб гэты міжнародны дыялог быў карысны і беларускім пісьменнікам, і замежным. Імкнемся, дзякуючы сталым кантактам, спрыяць таму, каб нашыя аўтары друкаваліся за мяжой. Найбольш цесныя, гістарычныя сувязі — з краінамі СНД. Там добра ведаюць беларускую літаратуру 20-га стагоддзя: Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Уладзіміра Караткевіча. Гэта, безумоўна, гонар нашай літаратуры, але сёння задача — адкрыць для замежнага чытача новыя імёны. Канешне, на круглых сталах заўсёды прыемна размаўляць з сусветна вядомымі пісьменнікамі. Летась прыязджаў, дарэчы, па ініцыятыве «Мастацкай літаратуры», Горан Петравіч — сусветна знакамітая персона, адзін з нашых аўтараў зборніка сербскай прозы 20-га стагоддзя. З ім было цікава разважаць пра тэндэнцыі ў сусветнай літаратуры. Чытаць — не перачытаць — І што цяпер у трэндзе? Да якой літаратуры ў чытачоў больш інтарэсу? — Любая нацыянальная літаратура — заўсёды разнастайная. Ёсць у ёй жанры больш камерныя, ёсць — папулярныя. Фантастыка, дэтэктыў ці жаночы раман — увесь час запатрабаваныя, і таму часцей перакладаюцца. А вось так званая інтэлектуальная проза, напрыклад, — менш папулярная. Як і ўвогуле сур’ёзная літаратура. Але яна грае сваю выключную ролю ў развіцці сусветнай літаратуры. — А што для вас сур’ёзная літаратура? — Якую перачытваеш. Думаю, 90 працэнтаў чытачоў «лёгкіх» жанраў не перачытваюць напісанае. Такія творы, як правіла, будуюцца на нейкай інтрызе. Чытачу галоўнае даведацца, чым усё скончыцца: ажэняцца героі, развядуцца? Але сур’ёзную літаратуру можна кожны раз перачытваць і знаходзіць для сябе нешта новае. Яна ніколі не старэе ці старэе вельмі марудна. Напрыклад, я разоў пяць перачытваў «Майстра і Маргарыту» Міхаіла Булгакава ў розным узросце. І кожны раз гэты раман для мяне — як новы. А кнігу «Злачынства і пакаранне» Фёдара Дастаеўскага я перыядычна адкрываю ўжо гадоў дзесяць. Мне дастаткова зняць раман з паліцы, прачытаць 5 старонак і паставіць на месца. Потым вярнуцца да яго праз год і прачытаць яшчэ 10 старонак. У гэтым і ёсць сэнс класічнага твора, ён — як добрае віно: нельга ўзяць і адразу цалкам выпіць. Трэба смакаваць. — Пра што сёння пішуць аўтары?

— На жаль, літаратура стала кніжным бізнесам. На ёй спрабуюсь зарабляць грошы, адсунуўшы эмоцыі й пачуцці, душэўныя пошукі на другі план. Цяпер столькі ўсяго рознага ёсць, і ў гэтым моры вельмі цяжка вылавіць нешта адзінае, новае. Памятаю, прыязджаў да нас Мішэль Луё — французкі пісьменнік. Я спытаў, каго з сучаснікаў можна пачытаць. Мішэль з тугою адказаў: ёсць, канешне, імёны раскручаных аўтараў бізнес-літаратуры, але пісьменнікі, якіх можна параіць, выдаюцца маленькімі тыражамі ў прыватных друкарнях… З другога боку, уся літаратура заўсёды круціцца вакол некалькіх галоўных тэм: каханне, жыццё, чалавечыя адносіны… І кожнае пакаленне імкнецца гаварыць на гэтыя тэмы пасвойму. Чаму не?! Можа быць, камусьці лягчэй знайсці адказы на свае пытанні, чытаючы сучасную літаратуру. Але класіка — вечная. Яна надчасавая. Твор жыве і перажывае нас. — Я пазнаёмілася ў інтэрнэце з меркаваннем, што класіка патроху перастае быць класікай, перастае быть патрэбнай: так бы мовіць — надта далёка наперад пайшло чалавецтва ў сваім развіцці, а хваляванні Дастаеўскага ці Талстога ўжо неактуальныя… Што вы думаеце наконт гэтага? — Я не згодны. Так, у класічнай літаратуры заўсёды было менш чытачоў, чым у сучаснай. Але пра некаторых сённяшніх куміраў заўтра забудуць. А той, хто не вельмі папулярны сярод сучаснікаў, можа быць запатрабаваны ў будучыні. Глядзіце: калі сабраць тыражы аўтараў за час, пакуль яны былі папулярныя, і параўнаць іх з агульнай колькасцю тыражоў тых, каго чытаюць і цераз 10, 20 ці нават цераз 100 гадоў, вы ўбачыце, што ўплыў таго ж Дастаеўскага сёння большы, чым супер-раскручаных сучаснікаў. Успышка поспеху ў іх караткачасовая: яна асляпляе і тут жа гасне. А класічныя «зоркі» не так ярка свецяць, але доўга. — У чым тут сакрэт? Як твор становіцца класікай? — Гэтага ніхто не ведае! Неаднаразова чуў, як казалі: «Я не прачытаў «Вайну і мір». Ведаеце, у літаратуры ёсць магічная асаблівасць: сам факт існавання таго ж рамана «Вайна і мір» ужо робіць свой карысны ўплыў на чалавецтва. Усё роўна адчуваеш яго энергетыку, яна перадаецца!.. У сучасных творах такога няма. Таму — я ўпэўнены — будзе жыць і Дастаеўскі, і Талстой, будуць жыць, французкія, амерыканскія, англійскія класічныя аўтары… І беларускія! І не так важна, колькі разоў іх чытаюць. — Калі назіраеш за зменамі, якія адбываюцца ў сучасным кінематографе, здаецца, што ў сцэнарыстаў не хапае часу адлюстраваць глыбінны сэнс падзей, стасункаў паміж людзьмі… І ў сучаснай літаратуры, відаць, адбываецца тое ж самае… — Справа ў тым, што яна з самага моманту існавання адаптуецца пад час — гэта нармальна. Інакш прыйдзе страшэнны застой, і літаратурай перастануць цікавіцца ўвогуле. Давайце возьмем да прыкладу эпоху ДунінаМарцінкевіча, які — заўважу! — не быў папулярны ў свой час, і параўнаем яго з драматургіяй эпохі Янкі Купалы. Адразу бачна адрозненне! Я кажу не пра тэму, а ўвогуле пра літаратурную з’яву. Андрэй Макаёнак і Аляксей Дудараў — тут таксама бачна, што беларуская драматургія развівалася. Далей, Францішак Багушэвіч ды Янка Купала — абсалютна розныя эпохі! Янка Купала і Максім Танк… І сучасная паэзія таксама адрозніваецца ад паэзіі 20 стагоддзя. Новае слова ў літаратуры — Раскажыце, у якім стане цяпер сучасная беларуская паэзія. Мне здаецца, гэты жанр працягвае актыўна жыць толькі ў віртуальнай прасторы: маю на ўвазе сацсеткі, асобныя блогі… Паэты ўвогуле друкуюцца?

— Друкуюцца ды паўсюль! Сёння гэта зрабіць няцяжка, калі ў цябе ёсць грошы. Але калі мы кажам пра якасць, а «Мастацкая літаратура» працуе толькі з якаснымі творамі, тут я бачу праблему. Вельмі многа імён, але мала асоб. І размова ідзе не толькі пра беларусаў — увогуле, гэта сусветная тэндэнцыя… Мы неяк хацелі адрадзіць серыю «Першая кніга паэта». Ведаеце, як ні дзіўна пра гэта гаварыць, але не знайшлі аўтараў! Хтосьці ўжо выдаўся самастойна, іншых мы не пажадалі друкаваць: узровень не дастатковы. Між тым, калі ўспомніць 70–80-я гады, трапіць у гэтую серыю быў гонар для любога паэта, мара яго жыцця. А цяпер, маючы грошы, можна паехаць нават у Лондан, у прыватную друкарню. Многія тым карыстаюцца: сам сабе рэдактар, карэктар, прадавец… Гэта насцярожвае, таму что такім чынам губляецца якасць. У тым ліку і патрабавальнасць аўтара да самога сябе. Я, калі сустракаюся з маладымі паэтамі, пытаю іх: чые сучасныя вершы вы можаце назваць анталагічнымі, знакавымі? І прыводжу ў прыклад паэтаў мінулага стагоддзя: Яўгенію Янішчыц, Максіма Танка, Алеся Разанава… Многія іх вядомыя творы былі напісаныя ў маладым узросце. А цяпер хто з вашых равеснікаў, паэтаў 21-га стагоддзя папоўніць спадчыну, на вашу думку? У адказ — цішыня. Таму што колькасць вершаў не заўсёды сведчыць пра якасць. Тым не менш я люблю маладую паэзію за яе разнявольнасць. Памятаю, гэта было яшчэ ў мае маладыя гады, як цяжка выходзіла кніга Алеся Разанава «Шлях 360» — вельмі наватарская, зусім не характэрная для нашай тагачаснай паэзіі. Цяжка таму, што, лічылася: нацыянальная літаратура павінна быць з пэўнымі межамі, за якія нельга выходзіць. А сёння — пішы пра што хочаш, як хочаш. Усё ёсць для самарэалізацыі! — Як думаеце, беларускія аўтары здольныя сказаць «новае слова» ў сусветнай літаратуры? Пра што для гэтага трэба пісаць? Можа трылогію, накшталт «50 адценняў шэрага»? — Вельмі цяжка сказаць новае слова — час бяжыць хутка. Памятаю, недзе ў сярэдзіне 90-х я задумаў напісаць аўтабіяграфічную аповесць пра школьныя гады. Але спачатку спытаў сябе: наколькі сучасным чытачам будзе цікава даведацца пра мае школьныя гады? Тады я вырашыў у адным невялікім творы сумясціць дзве розныя эпохі: савецкую і цяперашнюю. Але пакуль я пісаў, час зноў змяніўся. І тыя васьмікласнікі з маёй аповесці, якія захапляліся першымі мабільнымі тэлефонамі, цяпер не ведаюць без іх свайго жыцця. Так, маё новае састарэла. Тым не менш, задача любога пісьменніка — усё ж такі сказать сваё слова ў літаратуры. Калі не ставіць амбіцыйную мэту — грош цана такому аўтару і такому твору. Але не трэба прагінацца пад зменлівы свет. Калі бачыш, што папулярны цяпер жанр табе не па душы, не пішы ў ім дзеля выгады! Сапраўдная літаратура заўсёды знойдзе свайго чытача. Прыкладаў шмат, можна ўзгадаць таго ж Стэндаля. Сёння, мабыць, ён не зусім вядомы маладому чытачу пісьменнік. Але ў другой палове 20-га стагоддя ў Беларусі амаль кожны ведаў Стэндаля, якога пры жыцці ніхто не чытаў! Ён перайшоў са свайго стагоддзя ў наступнае і застаўся ў будучыні. Таму я кажу: калі сёння пра цябе не гавораць — гэта не значыць, што пра цябе не скажуць заўтра. Галоўнае — не падладжвацца пад момант, быць самім сабой. — А што вы параіце пачытаць? — Як я ўжо казаў, літаратура вельмі разнастайная, таму не буду нічога вам раіць. Кожны без праблем знойдзе тое, што яму блізка. Магу сказать, што я перачытваю ў апошні час: з замежнай літаратуры гэта творы Міларада Павіча і Архана Памука, а з беларускай прозы — творы Андрэя Федарэнкі.

Гутарыла Аліса Гюнгер

 

Гюнгер, А. Веды на паліцы / Аліса Гюнгер // Беларусь  – 2019. – № 1 – С. 18 – 21.

Алесь БАДАК:

Художественный перевод требует системных подходов

Сегодня в гостях у «Союза-Евразии» — директор минского издательства «Мастацкая літаратура», поэт, прозаик, переводчик, литературный критик Алесь Бадак. Традиционно издательство было внимательным к литературам других народов. Книги писателей советских республик, государств Европы и Азии, Америки и Африки выходили в Минске в переводах на русский и белорусский. О том, как складывалась эта работа вчера, что делается для развития литературных связей сегодня, и пойдет наш разговор с Алесем Николаевичем.

— Издательство «Мастацкая літаратура» отметило свой 45-летний юбилей… Начиная с 1972 года, ваш коллектив работает под по­нятным «брендом» — «Художест­венная литература».

— Считай «тезка» московской «Ху­дожественной литературы», которую сейчас возглавляет прозаик и публи­цист Георгий Пряхин…

— И все эти годы «Мастацкая…», как, впрочем, и московская «Ху­дожественная литература», была внимательна к русской и другим национальным литературам Совет­ского Союза. Расскажите, пожа­луйста, немного о том, с творчест­вом каких известных в Советском Союзе писателей издательство познакомило белорусского читате­ля на родном языке.

— Сразу хочу сказать, что за эти сорок пять лет «Мастацкая літаратура» познакомила своего читателя с творчеством представителей нацио­нальных литератур буквально всех стран, некогда входивших в СССР. Издательство являлось примером для книгоиздателей многих других рес­публик. На протяжении достаточно долгого времени у нас существовали серии «Паэз1я народау СССР», «Проза народау СССР». Выходили переводные антологии: литовской поэзии, гру­зинской поэзии… Не сосчитать книг русских писателей… Они выходили и на русском, и на белорусском языках. Владимир Солоухин, Владимир Тенд­ряков, Николай Тихонов, Александр Прокофьев, Евгений Евтушенко… Это все и наши авторы. Помню, как в 1980 году впервые взял в руки сборник стихов Андрея Возне­сенского «Небам адзіным» («Небом единым») в переводе на белорусский язык Рыгора Бородулина. Вознесен­ский тогда был невероятно попу­лярным, и я раскрывал эту книгу с некоторой настороженностью, ведь его переводить очень трудно. Но за­мечательный мастер, тонкий знаток белорусской мовы Рыгор Иванович Бородулин перевел замечательно. Проза тоже активно переводилась — выходили отдельные книги повестей или романов Валентина Распутина, Олеся Гончара, Ильяса Есенберлина, Тыркиша Джумагельдыева, Влади­мира Яворивского… Но чаще всего издавались коллективные сборники, в которых авторы были представлены своими рассказами.

— Некогда в «Мастацкай…» вы­ходила популярная серия «Книга одного переводчика»… Помню и сборник замечательного русского поэта и переводчика Владимира Державина, которым он пред­ставил свое видение белорусской поэзии на русском языке. Пом­ню книги одного переводчика и других авторов как антологии их любви, их внимания к белорусам. Сегодня вы готовы издавать у себя переводы белорусской литературы на русский язык?

— Лучшие произведения белорусской литературы переводить на русский язык и издавать, безусловно, надо. Ведь даже в России на сегодняшний день переводчиков с белорусского можно сосчитать на пальцах одной руки. В основном же они публикуют те произведения, которые изначально переводятся на русский язык здесь, в Беларуси. Что уж говорить о Грузии или Кыргызстане. Но если ориентиро­ваться на внешний рынок, то надо ис­кать и находить там пути реализации таких изданий. Что же касается внут­реннего рынка, то хочу заметить, что у нас литература, которая пишется на белорусском языке, и литература, ко­торая создается на русском, выходят и расходятся примерно одинаковыми тиражами. То есть в коммерческом плане здесь особой выгоды нет. А уж тем более, когда речь идет о поэзии, интерес к которой со стороны чита­теля значительно упал. И еще боль­шой вопрос, например: тот, кто любит поэзию, стихи Рыгора Бородулина предпочтет читать в переводе или все же в оригинале?

— Книги авторов из России… Как часто сегодня они выходят в «Мастацкай…»?

— В основном речь приходится вести о коллективных сборниках, каких-то совместных «взаимовыгодных» проектах. Например, сборник стихов белорусских и российских поэтов. Или, к примеру, не так давно издали «Блокадную книгу» Алеся Адамовича и Даниила Гранина. Что тоже понятно. Выпуск же книги какого-то опреде­ленного автора отдельным изданием должен преследовать конкретную цель, на пути к реализации которой сразу же возникает целый ряд пре­град: авторское право, возможность реализации тиража. Не секрет ведь, что в самой России и очень даже интересные, самобытные, но неком­мерческие авторы издаются тиражом в тысячу или несколько тысяч экземп­ляров.

— А что бы вы россиянам посо­ветовали перевести на русский из современной белорусской поэзии, прозы?

— Современная белорусская литера­тура настолько разнолика, а рос­сияне имеют о ней такое довольно смутное представление, как, соб­ственно, и мы-то, в основном знаем раскрученных в коммерческом пла­не российских писателей, что я бы предложил вначале издать белорус- ско-российский двухтомник. Причем, в России издать два тома современ­ной белорусской прозы и поэзии, а в Беларуси — российской. Такой совместный межиздательский проект с одинаковым дизайном, одинако­вым объемом. Я говорил о нем нашим российским коллегам еще год назад. Интерес с их стороны был, и даже вроде бы большой, но в итоге все на уровне разговоров и осталось.

— Довольны ли вы, как переве­дены на русский язык ваши соб­ственные поэтические и прозаиче­ские произведения?

— Я очень благодарен литературоведу и переводчику Ирине Шевляковой, поэту и переводчику Андрею Тявловскому, которые, на мой взгляд, очень хорошо перевели мою прозу. Что же касается стихов, то при переводе всегда приходится чем-то жертвовать, отступать от оригинала. Я помню, од­нажды замечательная московская по­этесса и литературовед Любовь Турби­на прислала мне свой перевод одного из моих стихотворений. Получилось очень интересно, но при переводе она мой верлибр зарифмовала — вот так он лег ей на душу. То есть поэти­ческий перевод — это почти всегда совместное творчество, и я к нему так и отношусь.

— Какими формами и методами, каким образом вообще можно вернуть внимание русских пере­водчиков к белорусской литерату­ре?

— Только доказав, что она сегодня не менее интересна, чем в те времена, когда писали, вели свой диалог с чи­тателем Шамякин, Быков, Короткевич, которых очень “охотно переводили россияне.

Беседовал Кирилл Ладутько

 

Ладутько, К. Художественный перевод требует системных подходов / Кирилл Ладутько // Звязда. – 2017. – № 73. – 18 красавіка. – С. 17.

Некалькі пытанняў да членаў рэдкалегіі “Маладосці”

—Шаноўны Алесь Мікалевіч, вось ужо некалькі гадоў вы з’яўляецеся сябрам нашага выдання і, безумоўна ж, сваёй увагай не абмінаеце сучасны літаратурны працэс. Дык цікава, які твор апошнім часам вас захапіў, якая кніга ўразіла? А таксама якія напрамкі ў айчыннай літаратуры, у яе сучасным развіцці, на вашу думку, найбольш перспектыўныя?

— Па-сапраўднаму мяне ўразіла кніга «Купала і Колас, вы нас гадавалі», якая нядаўна выйшла ў РВУ «Літаратура і Мастацтва». Гэта не паэзія і не проза, а складзены В. Селяменевым і В. Скалабанам зборнік невядомых ці малавядомых (да сённяшняга дня!) шырокаму чытачу дакументаў, звязаных з лёсам двух нашых класікаў. Далёка не кожны нават высокамастацкі твор здолее так ярка і праўдзіва ахарактарызаваць эпоху, як нярэдка сухія і нешматслоўныя дакументы. Якія, у сваю чаргу, могуць быць выкарыстаны ў якім-небудзь рамане ці аповесці альбо паслужыць штуршком для напісання твораў самых розных жанраў. Што да саміх літаратурных жанраў ці накірункаў, то неперспектыўных тут увогуле не бывае. Хіба можна, напрыклад, назваць неперспектыўнай паэзію, нягледзячы на тое, што кола яе чытачоў дастаткова вузкае? Вядома, з часам з’яўляюцца новыя накірункі, новыя формы. Асабіста мне, напрыклад, цікавы гіперраман, раман-містыфікацыя. Люблю інтэлектуальную прозу. Гэта тое, што — мяркуючы па замежных творах — мае свайго чытача, але тое, што, на жаль, у беларускай літаратуры пакуль не вельмі распаўсюджана.

— А ці задавальняе вас «Маладосць» пачатку XXI стагоддзя? Калі не, дык якім бы хацелі бачыць часопіс? Чаго яму не стае?

— «Маладосць» — гэта, у першую чаргу, мастацкія творы, таму пытанне, ці задавальняе мяне «Маладосць» пачатку XXI стагоддзя, так ці інакш вымушае думаць увогуле пра стан маладой беларускай літаратуры. Яна ж мне шмат у чым нагадвае сваю равесніцу дваццатых мінулага стагоддзя. Сваёй задзірыстасцю, напорыстасцю, шматаблічнасцю, імкненнем эксперыментаваць, звяртацца да самых розных літаратурных жанраў і накірункаў. Як і ў дваццатым, сёння маладым не трэба доўга і пакутліва чакаць, каб убачыць сваё слова надрукаваным. Але не трэба забывацца, што хоць у дваццатыя ў літаратуру прыйшло вельмі шмат моладзі (як і зараз), сёння чытаюцца-перачытваюцца адзінкі з іх. Магчымасць хутка надрукавацца і тым больш выдацца нярэдка зніжае планку самапатрабавання, а ў літаратуры, як вядома, урэшце застаюцца не пошукі, а знаходкі. Але не сумняваюся, што ў многіх сённяшніх маладых, у тым ліку адкрытых «Маладосцю», шчаслівая літаратурная будучыня. Што ж да ўласна часопіса, то пагартайце яго архіўныя нумары — 50-х, 70-х… Ва ўсе часы ён не толькі зместам, але і вёрсткай, і нават духам быў люстэркам свайго часу. I сённяшняй «Маладосці» ўдаецца быць сучаснай. А гэта — самае галоўнае. А калі гаварыць пра перспектыву… Вядома, хацелася б, каб часопіс больш актыўна браў на сябе функцыю гэткага своеасаблівага «мастка сяброўства» — паміж маладымі пісьменнікамі і мастакамі, рэжысёрамі, кампазітарамі, акцёрамі… Пакуль не будзе такога сяброўства, датуль мы будзем гаварыць, што ў нас дэфіцыт добрых фільмаў, спектакляў, створаных маладымі, датуль у нас будуць праблемы з эстрадай і г. д.

— На вашу думку, якім чынам можна прывабіць масавага чытача? Іншымі словамі, павялічыць наклад выдання. Што можа выклікаць найбольшую цікавасць: літаратурна-мастацкія творы ці публіцыстыка? Якія магчымасці рэдакцыя не выкарыстоўвае для папулярызацыі выдання?

— Сёння публіцыстыка ў «чыстым выглядзе» становіцца больш газетным жанрам, што прыводзіць у заняпад, напрыклад, той жа нарыс. Затое вельмі запатрабавана эсэістыка — нешта сярэдняе паміж мастацкім творам і дакументальным. Але калі мець на ўвазе масавага чытача, то тут ёсць адзін нюанс: усё-ткі масавы чытач-кніжнік — гэта адно, а масавы чытач літаратурных часопісаў — гэта крыху іншае. Напрыклад, усе мы ведаем, што адзін з самых папулярных жанраў — фантастыка. Ці жаночы раман. Але калі б «Маладосць» друкавала толькі такую літаратуру, гэта наўрад ці значна павялічыла б яе тыраж. «Фішка» літаратурных часопісаў у жанравай, тэматычнай, стылёвай разнастайнасці іх твораў. Гэта не «спецыялізаваны магазін», а «супер-маркет». У гэтым яго перавага, і мне толькі застаецца нагадаць прапісную ісціну: не бывае нецікавых жанраў, бываюць нецікавыя творы. Як мага больш цікавых твораў я і жадаю «Маладосці».

— Вялікі дзякуй за адказы.

Некалькі пытанняў да членаў рэдкалегіі “Маладосці” : [адказвае Алесь Бадак] // Маладосць. – 2010. — № 9. – 2-ая старонка вокладкі.

Ад Туркоў — у Камяное

У сучаснай беларускай літаратуры добра вядома імя Алеся Бадака. Празаік, паэт, дзіцячы пісьменнік, публіцыст, перакладчык… А яшчэ — дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Яркая творчая асоба. Лаўрэат Рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты купідон», лаўрэат Прэміі СНД «Зоркі Садружнасці».

— Алесь Мікалаевіч, ведаю, што вы парадніліся з Міншчынай. Ёсць у вас лецішча на Уздзеншчыне… Ці часта бываеце там? Раскажыце, калі ласка, як «прыраслі» да таго куточка.

— Слова «дача» ў мяне асацыюецца з нечым штучна ўзніклым, што не мае глыбокай гісторыі: выдзелілі зямлю, на якой пабудавалі домікі, раскінулі маленькія агародзікі. Летам жыццё там ёсць, а зімою ні душы не ўбачыш. З Міншчынай я зрадніўся, дзякуючы жонцы: там засталася хата, у якой некалі жыла яе вялікая радня — маці, дзед з бабуляю, цёткі. Хата старэнькая, даваенная, але затое многія рэчы ў ёй маюць багатую гісторыю, нясуць у сабе адбітак даўніх часоў. Тым яна і прыцягвае. Я ўпершыню там пабываў у сярэдзіне 90‑х, і з таго часу бываю штогод, з мая па кастрычнік па некалькі разоў на месяц і абавязкова частку адпачынку. Я не люблю, калі агарод зарастае пустазеллем, люблю свае памідоры, гуркі, свае вішні, слівы, яблыкі, таму працы хапае. А яшчэ там зусім побач лес, рака Неманец. Адным словам, ёсць дзе адпачыць.

— Не даводзілася выступаць перад чытачамі на Уздзеншчыне?

— У якасці пісьменніка пабываў толькі аднойчы наведаў Уздзенскую школу-інтэрнат, але гэта было даўно. Што да маіх суседзяў, то, шчыра кажучы, мне ніколі не хацелася ні хаваць (у вёсцы хіба што-небудзь утоіш), ні афішаваць перад імі род свайго творчага занятку. Ну пішу нешта — і ладна, мы ж з імі не пра літаратуру гаворым, а пра грады, надвор’е. А паслухаць іх заўсёды цікава, бо прыродная сялянская мудрасць — гэта такі скарб! І людзі там вельмі добрыя, шчырыя, працавітыя, вельмі нагадваюць маіх аднавяскоўцаў.

— Ці напісалі што-небудзь пра тыя уздзенскія мясціны?

— Невялічкую паэму «Камяні». Вёска называецца Камяное, таму нават з назвы відаць нейкая сувязь. А таксама некалькі вершаў, якія ўключыў у свой нядаўні зборнік «Развітанне з вечнасцю», ды каментарыі-эсэ да іх, змешчаныя ў апошнім раздзеле. Ну а некалі я напісаў цэлую серыю кніг «Усім пра ўсё» — пра расліны, жывёл, птушак… І там было шмат ілюстрацый, у тым ліку, і фотаздымкаў з Уздзеншчыны, і нават з майго ўраджайнага агарода.

— Здараецца працаваць на лецішчы як пісьменніку? Ці больш часу праводзіце на агародзе, за гаспадарчымі клопатамі?

— Складанае пытанне. Справа ў тым, што я «аднасед», я прырастаю душой да аднаго рабочага стала. Калі я стаў жыць у Мінску, мне доўга не пісалася так добра, як дома, у сваёй роднай вёсцы Туркі, што ў Ляхавіцкім раёне, на Берасцейшчыне. А цяпер мне нідзе так добра не пішацца, як у сваёй мінскай кватэры. Але справа не ў нейкіх асаблівых умовах. Вось прыязджаю я, напрыклад, дадому. Мне хочацца як мага больш пагаварыць з мамай, з братам, нешта дапамагчы зрабіць, нарэшце проста прайсціся па вёсцы, паглядзець, што ў ёй змянілася, пабачыць вяскоўцаў. Душа настроена там не на творчасць, а на зусім іншае. Тое ж самае тычыцца і Камянога: выпадае вольная хвіліна — хочацца ў лес альбо на рэчку. Іншая справа, што так званы «падрыхтоўчы працэс» — абдумванне нейкіх сюжэтаў, вобразаў — ён бывае паўсюль.

— Ці берыце на Уздзеншчыну кнігі? Як чытаецца ў тых мясцінах?

— У мяне ў Камяным вельмі вялікая бібліятэка. Па-першае, я кнігаман, і ўсе кніжныя паліцы ў мінскай кватэры даўно застаўлены, а па-другое, быў час — пачатак 90‑х, — калі ўсе кінуліся купляць дэтэктывы, фантастыку, і за капейкі здавалі ў букіністычныя крамы класіку. Я тады вельмі шмат кніг купіў, асабліва не думаючы пра тое, ці будуць патрэбны яны мне для штодзённага карыстання. А папрацаваўшы на агародзе, вельмі добра бывае разгарнуць пасля томік якога-небудзь Галсуорсі ды пачытаць некалькі старонак пад прыемны птушыны спеў за расчыненым акном.

— Ці параўноўваеце свой уздзенскі «прытулак» з роднымі ляхавіцкімі вёсачкамі?

— Гэта па-за ўсялякімі параўнаннямі. Нармальны чалавек, які вырас у добрай сям’і, ніколі не стане параўноўваць сваю маці з іншай жанчынай. Мне здаецца, яму нават і ў галаву такое не прыйдзе. Але чалавечая любоў мае вельмі шмат адценняў, і, як і кожнага чалавека, так і кожную мясціну мы любім па-свойму.

Гутарыў Сяргей Шычко

Шычко, С. Ад Туркоў — у Камяное / Гутарыў Сяргей Шычко // Беларусь. – 2020. –№ 3. – С. 45.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed