Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына
Бацечка Іосіф Вікенцьевіч (нар. 1943) (Вячаслаў Пашкоўскі)
Надзвычай таленавіты паэт-самародак, вялікі аматар музыкі і сам музыкант-баяніст нарадзіўся ў в. Пашкоўцы. Маці была адной з арганізатараў вясковага тэатра. Матчына радня пакінула яркі след у гісторыі вёскі Пашкоўцы. Бацька маці пісаў вершы і паэмы аб родным краі, іграў на скрыпцы. Музычны талент дзеда перадаўся і тром яго сынам. Яны арганізавалі аркестр, слава якога ў хуткім часе дасягнула Варшавы. Святло таленту дзядзькаў не абмінула і Іосіфа Бацечку. Яго памяць дазваляла запамінаць ноты самых складаных твораў з першага позірку. Іосіф Бацечка вершы пачаў пісаць у другой палове 70-х гадоў. Паэма “Сям’я” – гэта жаданне захаваць для шматлікіх патомкаў памяць пра дарагіх сэрцу людзей. Ён паспяхова скончыў матэматычны факультэт Беларусскага дзяржаўнага універсітэта, напісаў шэраг навуковых прац і з захапленнем займаўся ігрой на баяне. Базавая спецыяльнасць – інжынер-праграміст. Гарадское жыццё не пагасіла настальгію па вясковых асяліцах сувязь з землякамі ніколі не перарывалася, Бацечка піша пра непаўторную прыгажосць яго роднага краю з геаграфічнай прывязкай да мясцін з іх тутэйшымі назвамі. (вершы “Грушаўскія танцы”, “ Я шчасце меў пашкоўскім называцца”) Вынікам творчай працы стали кніги вершаў “Звініць сэрца болем”(2009), “Гарады старажытнага краю” (2013), “Музыка и музыканты” (2015).