Літаратурна-музычная гасцёўня «Голас Радзімы»

21 лютага 2025 года ў цэнтральнай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. На мерапрыемстве прысутнічаў зямляк, пісьменнік-аматар Мікалай Паўлавіч Юруць. Яшчэ раз аўтар кнігі “Хатка” зачытаў вершы, мемуарчыкі і расказаў гісторыю напісання сваёй кнігі. 

Таксама ганаровым госцем была Матчэня А.В.  – прадстаўнік раённага савета ветэранаў . Яе падарункам сталі кнігі яшчэ аднаго нашага земляка Вячаслава Пятровіча Вайшэвіча.

На працягу мерапрыемства гучалі цікавыя жыццёвыя гісторыі, вершы,песні на роднай беларускай мове.

Галіна Рагоўская,
метадыст аддзела маркетынгу,
сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий