У госці да кнігі

26 лютага бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі запрасілі выхаванцаў дзіцячых садоў №1 і №4 на прагляд лялечнага спектакля «Непослушные зайчата». Напачатку мерапрыемства рабятам было прапанавана міні-падарожжа па казках, у якіх распавядаецца пра тое, што адбываецца з героямі, калі не слухацца. Дзеці выконвалі заданні, і за кожны правільны адказ атрымлівалі сонечныя праменчыкі, якія згубіла сонейка. У выніку сонейка зноў заззяла промнямі. Пасля прагляду лялечнага спектакля адбылася экскурсія па бібліятэцы.

А.І.Мікуліч,
бібліятэкар аддзела бібліятэчнай
рэкламы і маркетынгу

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий