Прававая кансультацыя
15 красавіка ў Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы для студэнтаў І курса Ляхавіцкага аграрнага каледжа прайшла прававая кансультацыя. На мерапрыемства запрасілі юрыста Ляхавіцкага ТЦСАН Касаковіч Марыну Адамаўну. Яна расказала студэнтам аб юрыдычных паслугах, якімі можна скарыстацца ў тэрытарыяльным цэнтры. Сустрэча адбылася ў форме дыялога. Таццяна Зелянко, заг. сектара БІіЭР