Рэвяка Казімір Адамавіч
Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Людзі навукі нашага краю Рэвяка Казімір Адамавіч нарадзіўся 9 жніўня 1937 г. У в. Смаленікі (зараз Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці). Захапленне гісторыяй антычнасці прывяло яго на гістарычны факультэт БДУ. Скончыў аспірантуру БДУ пад кіраўніцтвам прафесара Ф. М. Нячая, абараніў кандыдацкую дысертацыю па антычнай гісторыі. 3 1972 г. К. А. Рэвяка працуе на кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў БДУ (з 1997 г. — прафесарам). 25.02.2001 г. абаронена доктарская дысертацыя на тэму «Барацьба Рыма і Карфагена за сусветнае панаванне». Шмат гадоў К. А. Рэвяка курыруе работу студэнцкага навуковага гуртка кафедры «Антычнасць і сучаснасць», які існуе ўжо каля 30 гадоў. З’яўляецца адным з аўтараў беларускага падручніка для сярэдняй школы па гісторыі старажытнага свету, шэрагу вучэбных дапаможнікаў. Асноўныя працы: Пунические войны. Мн., 1988; Войны Рима с Карфагеном: основные тенденции и направления историографии. Мн., 2000; Антычная спадчына на Беларусі. Мн., 1998. …