Музей велікоднай пісанкі адкрыюць на Гродзеншчыне
Такі музей з’явіцца ў гарадскім пасёлку Сапоцкін Гродзенскага раёна. Менавіта ў гэтай мясцовасці захавалася і сёння працягваецца традыцыя ўнікальнага роспісу велікодных яек. Узоры на сапоцкінскіх пісанках — звычайна гэта вясновыя кветкі, дубовыя лісточкі, сілуэты курачак і цікавыя арнаменты — наносяцца тонкім металічным канцом інструмента, які абмакваецца ў вадкі воск. А …