Святыя дзяды, завём вас: хадзіце да нас!
Беларусы заўсёды адрозніваліся тым, што шанавалі сваіх продкаў, памяталі пра свае карані. У беларускім календары налічвалася больш за пяць памінальных дзён на год, якія ў народзе вядомы як Дзяды. Адзначалі іх на Масленіцу, Радаўніцу, Сёмуху, перад летнім святам Пятра і Паўла, а таксама восенню, прычым восеньскія Дзяды лічыліся самымі галоўнымі. …