Купалаўскія чытанні

Раённая газета “Ляхавіцкі веснік” надрукавала артыкул пра цэнтральную раённую бібліятэку імя Янкі Купалы горада Ляхавічы: Купалаўкай ляхавічане называюць сваю цэнтральную раённую бібліятэку. Гэта неафіцыйная назва замацавалася за ўстановай амаль  7 дзесяцігоддзяў назад, калі рашэннем райвыканкама ляхавіцкай бібліятэцы было прысвоена імя народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Для многіх землякоў купалаўка за дзесяцігоддзі …

Читать дальше

Лялечны спектакль “Белахвосцік і елка”

21 студзеня ў дзіцячай бібліятэцы прайшоў лялечны спектакль “Белахвосцік і елка”. Дзеянне спектакля адбываецца ў зімовым лесе. Хлопчык з горада завітаў туды, каб ссекчы самую прыгожую ў лесе елку. Аднак лясныя жыхары ўратавалі дрэва.

“Гарэзлікі” віншуюць з Ражджаством

Бібліягурток “Гарэзлікі”, які не першы год дзейнічае пры Падлескай сельскай бібліятэцы, быў чаканым госцем у Святадухаўскай царкве падчас Ражджаства. Дзеці павіншавалі вернікаў тэатралізаванай пастаноўкай, вершамі і праваслаўнымі песнямі. Пасля выступлення “Гарэзлікі” завіталі да аднавяскоўцаў, якія па стану здароўя не маглі прысутнічаць на царкоўнай службе, і павіншавалі іх са святам.