Сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Савейкі. Агульныя звесткі.

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязаўчага зместу >>> Сядзібна-паркавыя ансамблі Ляхавіцкага раёна >>>Сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Савейкі>>>

Кулагін, А. Нашчадкі часуКулагін, А. М. Парк СавейкіКулагин, А. Н. Парк СовейкиПарк санатория Совейки Савейкі // Ляхавіцкі раён. Сцежкамі роднага краюСавейкаўскі архітэктурна-паркавы ансамбльСавейкі // Несцярчук, Л. М. Замкі, палацы, паркі БерасцейшчыныСовейки // Архитектурно-парковые ансамбли Ляховичского районаСовейки // Федорук, А. Т. Старинные усадьбы БерестейщиныСовейковский дворцово-парковый ансамбльСовейковский усадебно-парковый ансамбльСовейский парк // Памятники природы БелоруссииКузьміч, І. У Савейках растуць лістоўніцыЛапанік, Ф. Дзве сядзібы – два лёсыМікалаеў, М. Савейкаўскія краявідыПракоф'ева, С. Савейкі

3 1850 г. фарміруецца палацава-паркавы ансамбль у Савейках. Парк займае плошчу каля 10 га. Яго парадная частка мае сіметрычную кампазіцыю. Уязная алея, утвораная елкай і клёнамі, даўжынёй больш за 450 м., перасякаецца з папярочнай алеяй сядзібы і выходзіць на вялікі, ідэальна роўны парадны партэр. У цэнтры яго традыцыйны эліпс, абмежаваны дарогай і з боку ўезду падкрэслены пасадкай лістоўніцы еўрапейскай. Па перыметры цэнтральная частка партэра была абсаджана ружамі. Зараз яго акружае фармавы бардзюр са спірэі, у цэнтры пастаўлены помнік У. I. Леніну. 3 заходняга боку за невялікімі групамі дрэў знаходзіцца прамавугольнай формы сажалка, па берагах якой растуць вярба і ясень. Іх адбітак у вадзе і святлацені як бы павялічваюць паркавую прастору.

За палацам, адбудаваным у 1959 г. ў стылі неакласіцызму, размешчана пейзажная частка парку. 3 балкона будынка адкрываецца перспектыва на ландшафт парку, якая завяршаецца сажалкай з астравамі. Уздоўж кампазіцыйнай восі (яна падкрэслена сучаснай пасадкай пузыраплодніка каліналістага) чаргуюцца невялікія паляны і групы дрэў, пераважна ліпа і клён. Лістоўніца еўрапейская, конскі каштан і іншыя пароды пасаджаны з улікам асаблівасцей іх дэкаратыўных якасцей на працягу сезона. У большасці груп дамінуючым відам з’яўляецца лістоўніца. Дрэвы ў другім ярусе маюць падначаленае значэнне. У глыбіні парку вакол цэнтральнай паляны вырысоўваюцца самастойныя групы дрэў. Сярод іх пераважае лістоўніца (дрэвы пасаджаны на адлегласці 1—2 м адно ад аднаго), ёсць клён, граб, быў конскі каштан. Ва ўсходняй частцы на месцы былога саду створаны суцэльны грабавы масіў. Падобны да яго прыродны масіў з граба вырас і з паўднёва-ўсходняга боку. 3-за высокай шчыльнасці пасадкі ў насаджэннях няма наглебавага покрыва.

Паўднёва-заходняя частка парку мае самастойнае кампазіцыйнае рашэнне, заснаванае на выкарыстанні трох сажалак рознай формы з кароткімі пратокамі і дамбамі. Сажалкі каналам злучаліся з вадаёмам на партэры. Другі, акружны канал, пачынаўся за партэрам (з боку гаспадарчага двара і птушніка), агінаў парк з паўднёва-заходняга і паўднёвага бакоў, меў меліяратыўнае і каналізацыйнае прызначэнне. Ён не быў звязаны з сажалкамі, лішак вады адводзіўся ў суседні балотны масіў.

Кампазіцыя з сажалкамі, створаная ў рамантычнай традыцыі — найбольш лірычнае месца Савейкаўскага парку. Яе галоўным элементам з’яўляецца штучны востраў з мураванай альтанкай, да якой вёў перакідны арачны мосцік, змураваны з замшэлых бутавых блокаў. Уздоўж берага праходзіла дарожка, якая была часткай агульнага прагулачнага маршруту. Адкрытыя берагі сажалак давалі магчымасць любавацца пейзажамі парку з вострава і прагулачнай дарожкі. Дзякуючы ўдаламу размяшчэнню сажалак у адносінах да сонечнага асвятлення дасягаецца непаўторная гульня святла і ценю. У групах дрэў бліжняга плана выкарыстаны таполя белая, ясень, дуб, лістоўніца і ліпа з арэхам шэрым.

3 усходу сядзіба была абсаджана ліпай, елкай і таполяй, з захаду мяжой служыў неглыбокі канал. Як і многія пейзажныя паркі, гэты парк не меў агароджы, што стварала зрокавы эфект прасторавага павелічэння. Непрыкметна паркавыя насаджэнні зліваліся з лясным масівам. Да нашага часу ў ім захаваліся карабельныя сосны ўперамешку з грабам. Добра бачны ў лесе і невялікі вал, які паказвае на межы былога звярынца.

У насаджэннях парку пераважаюць мясцовыя віды: клён, граб, ліпа, ясень, вольха, бяроза, зрэдку таполя белая. Прыкладна ў 150 гадоў гэтыя дрэвы дасягаюць узросту спеласці і маюць 28—33 м у вышыню. Выкарыстоўваліся таксама экзоты: лістоўніца еўрапейская, конскі каштан, арэх шэры, бэз венгерскі, ірга каласістая, каліна канадская. Самае ўнікальнае дрэва — ясень звычайны адналісты.

Парадны характар сядзібы не выключаў яе ўтылітарнасці. За сядзібным домам у парку размяшчаліся лядоўня, калодзеж. На адной з палян вырошчваліся клубніцы, на востраве — маліна.

Кулагін, А. Нашчадкі часу [фрагмент] / Анатоль Кулагін, Анатоль Федарук // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 96-97.

ПАРК «САВЕЙКІ» (архіт.). На паўночна-заходняй ускраіне вёскі. Закладзены ў 1850 г., плошча каля 10 га. Належыць санаторыю «Савейкі».

Парк пейзажнага тыпу высаджаны на 2 тэрасах. Цэнтр паркавай кампазіцыі вылучаны жылым корпусам санаторыя. Перад галоўным фасадам будынка разбіты партэр, акружаны дрэвамі мясцовых лісцевых парод. Перад паўночна-заходнім фасадам адкрываецца перспектыва на цэнтральную паляну парка, вакол якой густы масіў дрэў і сістэма вадаёмаў. Вялікія і малыя вадаёмы злучаны пратокамі, цераз якія пабудаваны арачныя масткі з бутавага каменю. Уздоўж вадаёмаў і кальца перыметральных пасадак — прагулачныя маршруты. У стварэнні паркавых курцін выкарыстана каля 25 відаў дрэў і кустоў: елка, ясень звычайны суцэльналісты, вярба белая, арэх шэры, каштан конскі, лістоўніца еўрапейская, бэз венгерскі, бузіна чорная, акацыя жоўтая і інш.

Парк — помнік садова-паркавага мастацтва.

Літ.: Антипов В. П. Парки Белоруссии.— Мн., 1975.

А. М. Кулагін.

Кулагін, А. М. Парк “Савейкі” / А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. – Мінск, 1984. – С. 262.

д. Совейки, Куршиновичский сельсовет

ПАМЯТНИК ЛЕНИНУ Владимиру Ильичу (ист.). На территории санатория «Совейки». Скульптура В. И. Ленина установлена в 1957 г.

ПАРК «СОВЕЙКИ» (архит.). На северо-восточной окраине деревни. Дворцово-парковый ансамбль заложен в 1850 г. на площади около 10 га как усадьба в имении Т. Новицкого. Принадлежит санаторию «Совейки».

Изначальным элементом парка является въездная липово-кленовая аллея (длина 450 м). Пересекаясь на территории бывшей усадьбы с поперечной аллеей, выходит на элиптический цветочный партер, устроенный перед бывшим дворцом — центром парковой композиции (разрушен в годы Великой Отечественной войны, восстановлен в 1950-х гг. в стиле неоклассицизма, ныне — здание санатория). Партер окаймлён деревьями местных лиственных пород, при въезде подчёркнут посадкой лиственницы европейской. Основной парковый массив высажен за зданием санатория на верхней террасе и имеет пейзажную организацию. В её основе — просторная поляна с чередующимися древесными куртинами и посадками, состоящими в основном из ясеня обыкновенного цельнолистного, ивы белой золотистой (с западной стороны) и липы с единичными вкраплениями лиственницы европейской, ели обыкновенной и каштана конского (с северной стороны). Защитные массивы деревьев, окружающие поляну, создают замкнутую ландшафтную картину. Благодаря уклону местности она выгодно раскрывается от здания санатория. Глубинный второй план этого ландшафта формируют обособленные древесные группы из лиственницы, клёна, граба, каштана. С северной стороны парковый массив ограничен системой прудов и проток, соединённых с обсаженным ивой и ясенем прямоугольным водоёмом на нижней террасе у здания бывшей винокурни (кирпично-бутовая постройка конца 19 в. с элементами неоготики). Вдоль этого водного каскада и защитных посадок организован прогулочный маршрут, включающий арочные бутовые мостики, остров с каменной беседкой, с эффектной сменой водных гладей, пейзажных куртин, перспектив на окрестный ландшафт. Западная и юго-западная части парка — сплошной грабовый массив. С северо-западной стороны парк переходит в естественный лесной массив. Дендросостав включает свыше 25 видов деревьев и кустарников: ель, тополь белый, ольха, берёза, липа голландская, ясень обыкновенный цельнолистный, дуб, верба белая, орех серый, канадская гордовина, сирень венгерская, бузина чёрная, акация жёлтая, ирга колосоцветная, калина канадская и др.

Парк — памятник садово-паркового искусства пейзажного стиля.

Лит.: Кулагин А. Н. Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии. Вторая половина XVIII — начало XIX в. Мн., 1981; Федорук А. Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. Мн., 1989.

А. Н. Кулагин.

Кулагин, А. Н. Парк «Совейки» / А. Н. Кулагин // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. – Минск, 1990. – С. 291-292.

Парк санатория «Совейки» (Ляховичский район) расположен в бывшем имении Тадеуша Новицкого, размещается на двух террасах и занимает площадь около 10 га. На нижней террасе, в восточной части парка, расположен бывший спиртовой завод (в настоящее время жилой корпус санатория), возле него — большой искусственный водоем. Основные парковые насаждения размещены на верхней террасе. Здесь же находится дворец. Перед ним раскинулся большой парадный партер с цветником в виде усеченного эллипса, разделенного дорожками. Партер обрамлен боковыми древесными массивами из местных лиственных пород. К нему ведет хорошая липовая аллея. Дворец, разрушенный в годы Отечественной войны, восстановлен, имеет симметричное решение с усиленной центральной частью. Северо-западнее дворца на ровной, с легким северным уклоном территории расположена интересная в композиционном отношении часть парка. Ее основу составляет большая поляна с отдельными группами деревьев, дающими декоративные сочетания. Сплошные защитные массивы, высаженные по ее периметру, изолируют поляну от окружающей местности и создают замкнутый ландшафт. Система водоемов (один большой и два малых пруда), расположенных вдоль опушки северного массива, протокой соединена с водоемом у завода. Композиция замкнутого паркового ландшафта строится из шести декоративных групп и десяти отдельностоящих деревьев, высаженных на поляне и по берегам водоемов на фоне защитного массива, а также прогулочного маршрута, проходящего по кольцу защитных посадок, берегу водоема, через систему мостиков и плотин, с которых открываются основные перспективы. Прогулочный маршрут то выводит на опушку, то снова углубляется в защитный массив, открывая перед зрителем все новые и новые парковые картины. В утренние часы лучше наблюдать перспективы, открывающиеся с восточной стороны: золотистые лучи солнца заливают декоративные группы и отдельные деревья на опушке массива. За ровным зеленым ковром газонов сверкают зеркала прудов с отдельными декоративными деревьями и группами, высаженными на обоих берегах и в прибрежной полосе. Вечером эффектны парковые картины в направлении перспектив от опушки северного защитного массива. Дворец мало связан с этой интересной композицией. С веранды в сторону поляны открывается одна далекая перспектива, композиционно нарушенная в настоящее время. В северном направлении видна группа из ели обыкновенной, расположенной на небольшой поляне, а в западном — группа из ясеня обыкновенного цельнолистного и ивы белой золотистой; орех серый составляет фон для данной группы. В этой же части парка куртинами произрастает канадская гордовина. В парке имеются единичные экземпляры каштана конского, лиственницы европейской, а также кустарники: сирень венгерская, ирга колосоцветная и др.

В данном парке хорошо прослеживаются использованные приемы в области композиции, достигнутые в эпоху романтизма, и нет того насыщения экзотами, которое имеет место в других парках. Наслоения последних лет в значительной мере нарушили единство композиции ландшафта. Через открытый луг проложена прямая дорога с обсадкою кустарниками. Вместо газона устроены спортивные площадки, пейзажные кольцевые дорожки выпрямлены и не увязываются с пейзажными картинами парка. Многие перспективы заросли, а группы требуют подсадки. В годы Отечественной войны парк мало пострадал и легко может быть восстановлен.

Парк санатория «Совейки» // Антипов, В. Г. Парки Белоруссии / В. Г. Антипов. – Минск, 1975. – С. 95-97.

Савейкі

Калі выпадзе ў Bac вольная ад клопату бягучага дня хвіліна і з’явіцца жаданне з’ехаць з гарадской мітусні, каб адпачыць на вольным паветры сярод гоману дрэў і водару кветак, наведайце палацава-паркавы ансамбль y вёсцы Савейкі.

У свой час гэтыя мясціны належалі генерал-губернатару Літвы У. Л. Бенігсену, y якога маёнтак купіў Кшыштаф Незабытоўскі. У 1840 годзе гаспадаром Савеек стаў Канстанцін Фадзей Рдултоўскі.

К.Ф.Рдултоўскі, маршалак слуцкі, атрымаўшы адукацыю ў Сарбоне, знакамітым і шырока вядомым у свеце парыжскім універсітэце, захапляўся паэзіяй і літаратурнай дзейнасцю. У 1828 годзе ён перакладае на ангельскую мову «Санеты» Адама Міцкевіча. Да перакладу быў прыкладзены ўласны верш Рдултоўскага, прысвечаны А. Міцкевічу. Паміж паэтамі узнікаюць таварыскія адносіны. Міцкевіч, удзячны за пераклад «Санетаў», назваў Рдултоўскага «хвацкім» паэтам, адзначыўшы ў вершах надзвычай прыгожыя думкі і стылістычную свабоду перакладу. Восенню 1828 года ў Санкт-Пецярбургу, y салоне вядомай прыгажуні Караліны Сабаньскай, Рдултоўскі разам з Міцкевічам сустракаўся з А.С.Пушкіным. Канстанціна Рдултоўскага надзвычай вабіла атмасфера літаратурных салонаў Пецярбурга. Ёсць меркаванне, што Канстанцін так многа траціў уласных сродкаў, наладжваючы літаратурныя вечарыны ў пецярбургскіх гасцёўнях, што ў хуткім часе значна запазычыўся і таму страціў маёнтак y Савейках. Ён павінен быў пераехаць на сталае жыццё ў Адахаўшчызну, дзе і памёр y беднасці ў 1869 годзе. Савейкаўскі маёнтак з вінакурным, смаляным, шкіпінарным і піваварным заводамі, двума вадзянымі млынамі пераходзіць ва ўласнасць Гектара Банавентуравіча Навіцкага. Апошнімі гаспадарамі Савейкаў былі Тэафіл і Андрэй Навіцкія.

Дата будаўніцтва савейкаўскага ансамбля застаецца не ўдакладненай. Асобныя архітэктурныя элементы палаца, асаблівасці паркавай кампазіцыі сведчаць аб фарміраванні ансамбля, верагодна, y канцы XVIII стагоддзя. Да палаца вядзе ўязная алея даўжынёй каля 450 метраў. Яе пачатак пазначаны новай брамай і агароджай (старая брама не захавалася).

Своеасаблівасць алеі ў тым, што яна мае абсадку з елкі, якая ў свой час, магчыма, была фармаванай. Перасякаючыся з папярочнаю алеяй, уязная алея выводзіць шлях да вялікага параднага партэра, цэнтральную частку якога займае традыцыйны эліпс, які некалі ўпрыгожвалі квітнеючыя кусты ружаў.

Партэр замыкае аднапавярховы дом, пабудаваны на высокім цокалі. Яго цэнтральная частка двухпавярховая, аздобленая з двух бакоў рызалітамі з барочнымі шчытамі з хвалепадобным абрысам, прыкрываючымі двухсхільны дах. Фасад дэкараваны порцікам з калонамі, што падтрымліваюць тэрасу з балюстрадай, пад якой некалі свабодна праязджала карэта.

Тэрасу с балюстрадаю, да якой уздымаюцца лесвіцы, мае таксама і фасад з боку парку. Дом y свой час аздаблялі паркетныя падлогі, вытворчасці галандскіх майстроў. За домам шырока раскінулася пейзажная частка парку. Калі трапляеш y парк упершыню, ён вельмі ўражвае, столькі велічы і спакою ў яго маляўнічых алеях.

Адразу прыгадваецца, што першымі багамі чалавека былі дрэвы. Нават космас колішні чалавек уяўляў сабе ў выглядзе вялізарнага дрэва, што шырока раскінула свае магутныя галіны ў бясконцым прасторы так, як раскідвае сярод акаляючых яе лутоў паўнаводная рака шматлікія рукавы сваіх прытокаў і празрыстых ручаёў. Тут чалавек зноў трапляе ў свой свет, які некалі быў яго калыскаю, яго родным домам. I ён адразу пазнае гэты дом, як пазнае сваю старонку падарожнік, што доўга блукаў па чужых краінах і, нарэшце, вярнуўся на сваю радзіму. Пах паветра, гоман птушыных галасоў шэпт дрэў — усё гучыць быццам спеў роднай мовы, быццам пяшчотны матчын голас. У глыбіні парку чароўнымі люстэркамі блішчыць вада сажалак, месцамі, быццам старое срэбра, зацягнутая зялёнай пацінаю расліннасці. Сажалак тры і ляжаць яны каскадам: кожная наступная ніжэй за папярэднюю. Шматлікія адлюстраванні, гульня святла і ценяў ствараюць на паверхні вады маляўнічыя карціны, якія быццам павялічваюць прастору парку. Кампазіцыя з сажалкамі — найбольш лірычная і прыгожая частка парку.

Савейкі // Ляхавіцкі раён. Сцежкамі роднага краю : турыстычны даведнік / мастацкае афармленне, фотаздымкі, тэкст С. В. Чарановіча.- С. 23-26.

Савейкаўскі архітэктурна-паркавы ансамбль

1Маёнтак Савейкі пэўны час пераходзіў з рук y рукі. Яго гаспадарамі былі сем’і Бенігсэнаў, Чапскіх, Незабытоўскіх, Рдултоўскіх. Прадстаўнікі апошняй з названых трацілі вельмі многа грошай і ў хуткім часе пазбавіліся сядзібы. У 1860 годзе Савейкі перайшлі Гектару Навіцкаму. Тады ўладанні маёнтка займалі больш за 7500 дзесяцін зямлі, на іх былі вінакурны, шкіпінарны, смаляны і піваварны заводы, два вадзяныя млыны.

Прафесар Анатолій Федарук прытрымліваецца меркавання, што дакладная дата будаўніцтва савейкаўскага ансамбля так і засталася невядомай, a асобныя архітэктурныя элементы дома і асаблівасці паркавай кампазіцыі сведчаць аб іх стварэнні хутчэй за ўсё дзесьці напрыканцы XVIII стагоддзя.

Цэнтральная частка будынка — двухпавярховая, з калонамі, тэрасай і балюстрадай. Аднапавярховае левае крыло было дабудавана значна пазней.

На жаль, Савейкаўскі палац моцна пацярпеў y гады Другой сусветнай вайны. У 50-я гады XX стагоддзя ён быў перабудаваны. Сёння тут размешчана ўрачэбная амбулаторыя.

Захаваўся будынак старой вінакурні. Ён быў пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя пры Тэафіле Навіцкім. Сёння выкарыстоўваецца ў якасці гаспадарчых памяшканняў і жылля. Архаічная муроўка з камянёў чырвонага і шэрага колераў вылучаецца маляўнічасцю. На франтонах — дата будаўніцтва — «R 1901» — і літары TN (ініцыялы Тэафіла Навіцкага).

2Побач — двухпавярховы будынак, узведзены ў такой самай тэхніцы.

Калісьці ў Савейках быў адзін з прыгажэйшых палацава-паркавых ансамбляў краіны. Парк і сёння ўражвае кампазіцыйнай завершанасцю і ўдалым мастацкім афармленнем. Насаджэнні са звыклых клёнаў, бяроз, ліп, ясеняў, вольхі дапаўняюць экзатычныя дрэвы, сярод якіх каліна канадская, бэз венгерскі, ірга каласістая. У большасці груп дамінуючым відам з’яўляецца лістоўніца.

Найбольш лірычная частка парку — кампазіцыя з сажалкамі, створаная ў рамантычнай традыцыі. Тры сажалкі размешчаны каскадам: наступны -ніжэйшы за папярэдні.

На тэрыторыі сядзібы — калонія вінаграднага смаўжа. Гэты французскі далікатэс калісьці завезлі сюды арыстакраты.

Савейкаўскі парк — помнік прыроды рэспубліканскага значэння.

Савейкаўскі архітэктурна-паркавы ансамбль // Ляхавіцкі край вачамі патэнцыяльнага турыста : [буклет-даведнік] / складзены і падрыхтаваны да друку ўстановай “Рэдакцыя раённай газеты “Ляхавіцкі веснік” ; фота Сяргея Варановіча; тэкст Святланы Стыкуць. – [Брэст], 2007. — С. 13-15.

Савейкі

Sowiejki
Совейки

Палацава-паркавы ансамбль. Захаваўся ў добрым стане. У сучасны перыяд у ім размяшчаецца санаторная ўстанова. Паводле мемуараў Эдуарда Чапскага (1819—1888), у пачатку XIX ст. Савейкі належалі заможнаму роду князёў Бенігсёнаў . Пазней маёнтак выкупіў вайсковы палкоўнік Станіслаў Чапскі, які меў добрыя адносіны з князем Людвікам Радзівілам і меў ад яго значную дапамогу ў трыманні маёнтка. 3 нагоды банкруцтва Людвіка Радзівіла Станіслаў Чапскі вымушаны вярнуць маёнтак назад за вызначаную князем Бенігсенам цану. Гаспадаром Савеек стаў Л.Бенігсен, генерал-губернатар Літвы ў 1801—1806 гг., жанаты з Марыяй Бутаўт-Андрайковіч. Ад Бенігсена Савейкі выкупіў Хрыстафор Незабытоўскі. Яго дачка Валерыя выйшла замуж за Канстанціна Рдутлоўскага і прынесла Савейкаўскі маёнтак у якасці пасагу ў спадчыну свайго мужа. У 1860 г. Савейкі набыў род Навіцкіх, які гаспадарыў у маёнтку да 2-й сусветнай вайны.

Цэнтрам кампазіцыі палацава-паркавага ансамбля з’яўляецца мураваны палац, адноўлены ці перабудаваны з колішняй рэзідэнцыі Навіцкіх, разбуранай у перыяд 2-й сусветнай вайны.

Дата ўзвядзення палаца дакладна невядомая, хоць на падмурках сённяшняга палаца маецца дата 1901 г. Верагодна, палац быў узведзены адначасова з закладкай парку ў 1850-я гады, а дата на падмурку нанесена ў перыяд рэканструкцыі будынка, таму апісаць выгляд колішняга палаца дакладна немагчыма. Як піша Эдуард Чапскі, ён нарадзіўся ў фальварку Заполле, які належаў маёнтку Савейкі. Яго бацькі пражывалі ў мураваным двухпавярховым палацы. Насупраць ганка, на шырокім двары была брама, далей дарога, абсаджаная таполямі. Палац у плане меў форму прамавугольніка, у сярэдняй частцы 2 паверхі, быў выкананы ў стылі барока, з аднапавярховымі крыламі. Двухпавярховая частка будынка ўяўляла сабой вялікі порцік з 8 масіўнымі мураванымі калонамі, устаноўленымі парамі на аднолькавай адлегласці. Порцік служыў крытым навесам для пад’езду карэт, вазоў, брычак. Прыбудова з левага боку з’явілася значна пазней.

Увесь будынак быў накрыты нізкім двухсхільным дахам з франтонамі па абодва бакі.

Унутраная планіроўка і аздоба першапачатковага палаца практычна невядомая.

Гэтая кароткая інфармацыя дае падставу сцвярджаць, што колішні палац мог быць пабудаваны нават на мяжы XVIII—XIX ст.

Паводле апісання А.Т.Федарука, парк належьщь да тыпу пейзажных перыяду рамантызму . Ён захаваў у асноўным элементы колішняй кампазіцыі. Яго парадная частка мае сіметрычную планіроўку. Уязная алея, абсаджаная елкай і клёнамі, даўжынёй больш за 450 м, перасякаецца з папярочнай алеяй сядзібы і выходзіць на вялікі роўны парадны партэр. Па перыметры цэнтральная частка партэра была абсаджана ружамі. 3 заходняга боку за невялікімі групамі дрэў знаходзіцца прамавугольнай формы сажалка, па берагах якой растуць вербы, ясені. За новым палацам размешчана пейзажная частка парку, якая завяршаецца сажалкай з выспамі. Уздоўж кампазіцыйнай восі чаргуюцца невялікія паляны і групы дрэў, пераважна ліпаў і клёнаў. У большасці груп дамінуючым відам застаецца лістоўніца.

Ва ўсходняй частцы на месцы колішняга саду створаны суцэльны грабавы масіў, як і з паўднёва-ўсходняга боку. 3-за высокай шчыльнасці пасадкі пад грабавымі кронамі няма зялёнага покрыва.

Паўднёва-заходняя частка парку складаецца з 3 сажалак рознай велічыні і формы з кароткімі каналамі (пратокамі) і дамбамі. Усе сажалкі злучаліся праз канал з партэрным вадаёмам. Акружны канал, які ахінаў парк з поўдня і захаду, меў меліярацыйнае значэнне, таму што ён быў звязаны з сажалкамі, а лішкі вады адводзіў у суседняе балота. Кампазіцыя з сажалкамі, створаная ў рамантычнай традыцыі, з’яўляецца найбольш лірычным месцам парку. Яе галоўным элементам быў востраў з мураванай альтанкай (не захавалася), да якой вёў перакідны масток (адноўлены ў 1999 г. з дрэва).

3 усходу сядзіба была абсаджана ліпай, елкай і таполяй, з захаду мяжой служыў неглыбокі канал.

Да сённяшніх дзён y парку захаваліся карабельныя сосны ўперамешку з грабам. Добра бачны ў парку невялікі вал, які паказвае, што некалі ў ім існаваў звярынец.

Савейкаўскі палацава-паркавы ансамбль — унікальная гісторыка-культурная каштоўнасць, узятая на ўлік і пад ахову дзяржавы.

Савейкі // Несцярчук, Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў. – Мінск: БЕЛТА, 2002. – С. 229-230.

Совейки

В своих воспоминаниях Эдуард Чапский (1819-1888 гг.) рассказывает, что в начале 19 столетия Совейки принадлежали Беннигсенам, от которых купил имение полковник польского войска отец коллекционера Станислав Чапский.

По случаю банкротства Людовика Радзивилла, с которым его связывали интересы имения, Станислав Чапский в кратчайшее время должен был все же отпродать Совейки тем же Беннигсенам. Покупателем был генерал-губернатор Литвы в годы 1801 – 1806 года Леонтий Беннигсен, женатый на польке Марии Буттович-Анджейкович. От Леонтия Беннигсена Совейки купил Христофор Незабытовский. Его дочь Валерия вышла замуж за Константина Рдутловского, свое приданное она внесла в дом своего мужа. В I860 году Совейки приобрел администратор этою имения Гектор Новицкий. В собственности владельца Совеек находилась земельная площадь с фольварком Заполье в 303 волоки. Примерно 6060 гектаров. Семья Новицких владела Совейками до начала второй империалистической войны.

До этого времени сохранился тамошний мурованный двор, дата которого осталась не точной, хотя на фундаменте здания имеется дата 1901 г. Упомянутый Эдуард Чапский пишет о своем детстве, что он родился в фольварке Заполье, принадлежащему Совейкам. Его родители проживали в мурованном двухэтажном доме, который назывался дворцом. Напротив крыльца, на обширном дворе была брама, а дальше дорога, обсаженная тополями. Эта краткая характеристика двора не позволяет точно судить о времени его возникновения.

Усадьба Новицких была строением прямоугольным, возвышенная, в середине двухэтажное, по форме барокко, по сторонам одноэтажное. Часть этажную представлял довольно большой навес с восьмью двойными колонами. Он представлял собой крытый подъезд для конных упряжек. Пристройка с левой стороны здания появилась позже.

Всё здание было покрыто низкой двухспадистой кровлей с франтонами по обе стороны. Как выглядело оформление внутри дома неизвестно: не сохранилось никаких документов.

Дом окружал со всех сторон парк площадью 10 гектаров. В парке были три пруда, один большой и два малых. Из задней террасы открывалась перспектива в сторону большой поляны. Перед навесом растянулся большой газон, обрамленный частично деревьями. Пруды были окружены деревьями различных пород. Среди многих пород местных деревьев встречались в парке деревья редкие: по два вида ясеня, белой золотистой вербы, каштаны, орешины и другие.

Совейки // Архитектурно-парковые ансамбли Ляховичского района : [справочно-информационный буклет] / ответственный за издание Н. Н. Кулицкий. – 1999. – С. 3-5.

Совейки

Принадлежали Беннигсенам, Чапским, затем вновь Беннигсенам. У Л. Беннигсена (1745—1826), генерал-губернатора Литвы, имение купил Криштоф Незабытовский. В 1840 г. стало собственностью Кон­стантина Фадея Рдултовского (1804—1869) со Снова, сына Казимира и Терезы, женатого на Валерии Незабытовской (брак состоялся в 1835). По одним сведениям, он купил имение у родителей жены, по другим — оно перешло в виде приданого. Константин, маршалок слуцкий, закончил Сорбонну, увлекался поэзией и литературой, был дружен с Адамом Мицкевичем. Вместе с ним встречался с А.С.Пушкиным в салоне Каролины Собанской весной 1828 г. В этом году перевел на английский язык «Сонеты» Адама Мицкевича и приложил к переводу свое стихотворение. В благодарность за перевод Адам Мицкевич назвал Константина «лихим» поэтом, отметив в стихах прекрасные мысли и стилистическую вольность. Константин много тратил, устраивая литературные вечера в одной из гостиниц Санкт-Петербурга, и вскоре утратил имение, несмотря на споры, которые вела Валерия с Новицкими о праве владения Совейками. Умер в бедности в Одаховщизне в 1869 г.

Хозяйственное описание имения приводится в Инвентаре за 1845—1847 гг. В 1860 г. имение, владения которого составляли 7662 десятины земли, с винокуренным, скипидарным, смоляным и пивоваренным заводами, двумя водяными мельницами перешло администратору Гектору Бовентуровичу Новицкому. В 1861 г. Гектор Новицкий получил свидетельство об отсутствии у совейковского имения казенных и частных долгов, исков и запретов и стал его полноправным владельцем. Новицким принадлежали соседние имения Бересневичи и Заполье. Последними владельцами Совеек были Теофил и Андрей. Заполье отошло Райским.

Предком малоизвестного рода Новицких являлся Андрей, староста в Сандомирском воеводстве, который по привилею короля Сигизмунда III Вазы от 10 сентября 1610 г. вел заготовку дичи в лесах его владений. Владел вотчинным имением Масюковщизна в Минском воеводстве.

Дата строительства совейковского ансамбля остается невыясненной. Ориентировочно представить это время помогают воспоминания Эдварда Чапского (1819— 1888), который родился в фольварке Заполье, а его родители жили в «новом двухэтажном доме, называемом палацом; против крыльца с колоннами, на обширном детинце стояла брама, а дальше вела дорога, обсаженная тополями прямо до аустерии». Некоторые авторы называют ансамбль барочно-классицистическим, что говорит о его постройке в переходный период, возможно, даже в конце XVIII или в начале XIX в., когда имение принадлежало Беннигсенам. A.M. Кулагин указывает 1850 г. и связывает создание ансамбля с Новицкими, что менее правдоподобно. Отдельные архитектурные элементы дома, особенности парковой композиции свидетельствуют о создании усадьбы, видимо, в конце XVIII в.

Здание усадебного дома одноэтажное, прямоугольное в плане, построено на высоком цоколе. Центральная часть двухэтажная, выделенная с двух сторон ризалитами, увенчанными барочными щитами с волнистым краем, закрывающими низкую двухскатную крышу. Ризалит парадного фасада декорирован глубоким портиком с четырьмя парами колонн, поддерживающих террасу с балюстрадой, под которой свободно проезжала карета. Подобная балюстрада у основания колонн портика окружает террасу при входе в здание. Террасу с балюстрадой, к которой ведут лестницы имеет также парковый фасад. В более позднее время к главному корпусу пристроено одноэтажное левое крыло. Ризалиты со щитами, барочным декором, оригинальными портиком и террасами наделяют небольшое здание архитектурной изысканностью. Сведения об интерьерах отсутствуют. Имелись красивого рисунка паркетные полы работы голландских мастеров. Разрушенный в войну дом был восстановлен в 1950-е гг.

Ансамбль имеет вытянутую композиционную ось, на манер барочных, на которой располагались въездная аллея, брама (не сохранилась). Партер, усадебный дом, а затем парк несколько смещены с основной оси. Замыкается ось в конце парка водоемом (схема). Въездная кленовая аллея длиной около 450 м и шириной 12 м создает впечатление о принадлежности к очень большой усадьбе. Ее начало обозначено новой брамой и оградой. Своеобразие аллеи составляет наличие вдоль дороги обсадки из ели, которая, возможно, была формованной. От этих посадок сохранились единичные деревья. Аллея проходит между садом, расположенным по склону с красочным контуром остроконечных елей в защитной обсадке, и закустаренным ольсом со злаковыми луговинами. Пересекаясь с поперечной аллеей парка, она выводит на большой парадный партер. Центральную часть его занимает традиционный эллипс, окруженный дорогой, хорошо отсыпанной в последнее время, а со стороны въезда подчеркнутый разреженной посадкой лиственницы европейской (сохранилось 8 деревьев). По периметру центр партера был обсажен розами; сейчас здесь формованный бордюр из спиреи и растут неуместно подсаженные тополя канадские ‘Marilandica’ высотой до 20 м. Посредине круга установлен бюст В.И.Ленина, обсаженный конскими каштанами. Все это не только нарушает прежнюю композицию, но и перегружает партер, ухудшает его качества. С западной стороны, за небольшими древесными группами, расположен прямоугольной формы пруд с растущими вдоль берега одиночными деревьями ивы и ясеня. Отражение и светотеневая игра создают на поверхности водной глади живописные картины, как бы увеличивая парковое пространство. На берегу водоема уединенно расположено двухэтажное оштукатуренное здание официны. С юго-восточной стороны к водоему примыкает молодой древесный массив высокой сомкнутости.

За домом находится пейзажная часть. С террасы здания на ландшафты открывается живописная перспектива, завершающаяся водоемом с островами. Вдоль композиционной оси чередуются небольшие поляны и древесные группы, основу которых составляют клен и липа. Единично использованы лиственница, конский каштан, ясень. Ось перспективы подчеркивают пять величественных деревьев лиственницы польской, редкого вида в парках, но достигающего наибольших таксационных показателей (их высота примерно 35 м, диаметр ствола 120 см). Лиственница доминирует по высоте во всех группах. Другие виды имеют второстепенное значение, находясь в нижнем ярусе. В глубине парка, вокруг центральной поляны, вырисовывается ряд самостоятельных древесных групп (в поперечнике 8—10 м). В их составе лиственница, клен, граб, были конские каштаны. Всего в группах до 20 деревьев. В восточной части парка на месте бывшего старого сада (судя по одиночным плодовым деревьям) образовался сплошной грабовый массив. Он является хорошей основой для формирования парковых композиций. Примерно аналогичный массив из гра­ба сложился на юго-востоке. Из-за высокой сомкнутости насаждения лишены напочвенного покрова.

Юго-западная часть парка имела самостоятельное решение, построенное на использовании композиции из трех прудов различной формы с короткими протоками и дамбами. Пруды каналом соединялись с водоемом на партере. Был также окружной канал, он начинался за партером (со стороны хозяйственного двора и птичника), огибал парк с юго-западной и южной сторон, выполняя мелиоративное назначение. Канал не имел связи с прудами, и избыток воды отводился в соседний болотный массив. Композиция с прудами — наиболее лирическая часть парка, место уединения. Она построена в романтических традициях. Главным ее элементом был искусственный остров с каменной беседкой на круглом водоеме, которым, как отмечалось, замыкалась ось композиции. Сюда вел перекидной арочный мостик, выполненный кладкой из замшелых бутовых блоков. Вдоль берега проходила кольцевая прогулочная дорожка, являющаяся частью общего паркового маршрута. Открытые берега прудов позволяли воспринимать пейзажи парка с острова и прогулочного пути. В группах ближнего плана использованы тополь белый, ясень и дуб; ясень, лиственница и липа с орехом серым. В последнее время водоему, к сожалению, придана прямоугольная форма, гравием отсыпана кольцевая дорожка.

С восточной стороны усадьбы шла липово-елово-тополиная обсадка, с западной — границей служил неглубокий канал. Незаметно парковые насаждения сливались с прилегающим лесным массивом с юго-восточной стороны. Корабельные одиночные сосны с деревьями граба во втором ярусе сохранились по настоящее время. Хорошо просматривается также небольшой вал — граница бывшего зверинца.

Насаждения парка складываются из местных видов (клен, граб, липа, ясень, ольха, береза, одиночно тополь белый). Деревья имеют возраст примерно 150 и более лет и нередко достигают величественных размеров — 28—33 м в высоту. Из экзотов, кроме отмеченных, растут лиственница польская, липа голландская, сирень венгерская, ирга колосистая, калина канадская. Наиболее уникальным деревом является ясень обыкновенный ‘Hessei’ (с цельными листьями).

Из сооружений усадьбы вызывает интерес винокуренный завод. Разрешение на его строительство получил в 1901 г. в Минском губернском правлении Теофил Новицкий. Здание хорошо сохранилось, выделяется профессиональной техникой исполнения; используется в качестве амбара, аптеки, котельной и жилья. Состоит из четырех производственных блоков разной высоты, перекрытых двускатными крышами. Его длина по фасаду 44 м, ширина 18 м. Крайние корпуса двухэтажные, соединяющий их средний — одноэтажный. Здание построено из крупного колотого камня красного и серого цветов разных оттенков, подтесанного под форму прямоугольных блоков. Камни уложены регулярными рядами, создавая красивую кладку. Углы, а также пояс, отделяющий верхний этаж от нижнего, выложены красным кирпичом. Образованные линии фасадов декорированы сеткой из поребрика с гирьками, на фронтонах дата строительства «R 1901» и инициалы владельца «Т.N.» (Теофил Новицкий). Стены фасадов прорезаны двумя большими оконными проемами с полуциркульными завершениями, на боковых и тыльных стенах невысокие лучковые окна. Рядом находится двухэтажное здание (10,5×9 м), построенное в той же технике. Своеобразно обложенные красными тесаными камнями и очерченные белым цветом оконные проемы создают очертания подобно раскрытым бутонам цветов. Используется под жилье. Непродолжительное время в усадьбе работал небольшой завод стеариновых свечей и мыла. Один из лучших ансамблей региона. В последние годы хорошо благоустроен местными силами. Принадлежит сельской больнице.

Новицким принадлежала маленькая усадьба Малыши в Кобринском районе, где сохранились дом, построенный в формах народного деревянного зодчества (используется под жилье) в окружении старых деревьев и фрагменты аллей экономического парка, одичавшие заросли в прошлом сортовой сирени и скульптурные изображения святых.

Совейки // Федорук, А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук. – Минск: Беларуская энцыклапедыя, 2004. – С. 263-267.

 

Совейковский дворцово-парковый ансамбль, памятник усадебно-парковой архитектуры в д. Совейки Ляховичского р-на Брестской обл. Сформирован в конце 18 — начале 19 в. Принадлежал Беннигсенам, Чапским. Дворец 1-этажный, прямоугольный в плане, на высоком цоколе. Центральная часть 2-этажная, выделена ризалитами. На парадном фасаде терраса с балюстрадой на 4 парах колонн. Парк площадью около 10 га, пейзажной планировки, расположен на 2 террасах. Основные парковые насаждения расположены на верхней террасе, перед домом большой партер с цветником в виде эллипса. Партер обрамлён древесными массивами из лиственных пород. На нижней террасе большой искусственный водоём. В парке 27 видов и форм деревьев и кустарников, в т. ч. ясень обыкновенный плакучий, ива белая, орех серый, горький каштан обыкновенный, лиственница европейская, калина канадская и др. Парк объявлен ботаническим памятником природы респ. значения. В 1901 владельцем усадьбы Теофилом Новицким построено здание винокуренного завода из пря­моугольного колотого камня красного и серого цветов и кирпича. Состоит здание из 4 блоков разной высоты с 2-скатными крышами. Крайние корпуса 2-этажные, средний 1-этажный. На фронтоне выложена дата строительства «К 1901» и инициалы владельца «Т.N.». Рядом размещается здание, построенное в той же технике, с уникальным оформлением оконных проёмов красными округлыми камнями. На терр. дворцово-паркового ансамбля проводился фестиваль фольклорного искусства «3 крыніц спрадвечных».

Совейковский дворцово-парковый ансамбль // Туристская энциклопедия Беларуси. – Минск. – 2007. – С. 538-539.

Совейковский усадебно-парковый ансамбль, памятник усадебно-парковой архитектуры конца 18 — нач. 19 в. в д. Совейки Ляховичского района. Принадлежал Беннигсенам, Чапским, К.Незабытовскому, Рдултовским, Новицким. Включал усадебный дом, флигель, спирт-завод, хозяйственные постройки, парк. Усадебный дом (в Великую Отечественную войну разрушен; в 1950-е гг. восстановлен) — прямоугольное в плане одноэтажное здание на высоком цоколе. Центральная 2-этажная часть выделена с 2 сторон ризалитами, увенчанными барочными щитами с волнистым краем, закрывающими низкую 2-скатную крышу. Ризалит парадного фасада декорирован глубоким портиком с 4 парами колонн, поддерживающих террасу с балюстрадой. Дом окружен пейзажным парком (площадь около 10 га), в западной части которого расположен водоём с 2-этажным флигелем на берегу. В юго-западной части парка — композиция из 3 прудов в романтических традициях. В насаждениях парка местные виды (клён, граб, липа, ясень и др.), экзоты (липа голландская, калина канадская, сирень венгерская и др.). Сохранилось здание спиртзавода, построенное из крупного колотого камня красного и серого цветов.

Лит.: Федорук А.Т. Старинные усадьбы Берестейщины. Мн., 2004.

Совейковский усадебно-парковый ансамбль // Республика Беларусь: энциклопедия: в 7 т. Т. 7: Снегирь-Ящерицын. – Минск, 2008. – С. 10.

Совейковский парк

Совейковский парк (деревня Совейки Ляховичского района). Заложен в середине XIX века. Несет черты пейзажных парков переходного периода от романтических к пейзажным натуралистическим. Занимает ровную территорию, площадь примерно 10 гектаров.

Парадная часть имеет классическую планировку. Въездная аллея елово-кленовая протяженностью более 450 метров. Она, пересекаясь с поперечной аллеей, выводит на большой, идеально ровный парадный партер. Центральную часть его занимает традиционный эллипс, фиксированный дорогой, а с боков со стороны въезда — разреженной посадкой лиственницы европейской. По периметру центральная часть партера была обсажена розами, сейчас — стриженый бордюр из спиреи. В послевоенное время проведена обсадка круга тополем канадским мариландским.

Примерно с западной стороны партера за живописными небольшими древесными группами расположен прямоугольной формы пруд с одиночными деревьями ивы, ясеня вдоль берега.

Большое открытое водное пространство придает парадность партеру. Отражение и светотени создают на поверхности водной глади живописные картины, объемно расширяя восприятие древесных растений.

Два небольших флигеля фланкировали партер, располагаясь симметрично впереди дворца. Дворец, восстановленный после войны, водоем в окружении древесных групп и одиночных деревьев составляют единый ландшафт, являющийся большим композиционным достоинством парка. Парадный партер его наиболее выразителен среди парков Белоруссии.

За дворцом расположена пейзажная часть парка. С балкона дворца открывается живописная перспектива на ландшафты парка, завершающаяся водоемом с островами. Вдоль композиционной оси (она неудачно подчеркнута современной посадкой пузыреплодника калинолистного) чередуются небольшие поляны и древесные группы. Основу древесных групп составляют клен и липа, единично использованы лиственница европейская, конский каштан и другие растения с учетом особенностей их декоративных качеств в течение сезона. В большинстве групп доминирующим видом стала лиственница. Граб, клен, каштан имеют подчиненное значение, находясь во втором ярусе.

Вокруг центральной поляны в глубине парка вырисовывается ряд самостоятельных древесных групп диаметром 8— 10 метров. В их составе лиственница (деревья высажены на расстоянии 1—2 метра), клен, граб, были конские каштаны. Всего в группах до 20 деревьев.

В восточной части на месте бывшего старого сада (судя по одиночным плодовым деревьям) сформировался сплошной естественный грабовый массив. Он является хорошей основой для формирования парковых композиций. Примерно аналогичный естественный массив из граба сложился в юго-восточной части парка. Из-за высокой сомкнутости насаждение лишено напочвенного покрова.

Юго-западная часть парка имела самостоятельное решение, построенное на использовании в композиции трех прудов разнообразной формы с короткими протоками и дамбами. Пруды каналом соединялись с водоемом на партере. Кроме него был один окружной канал. Он начинался за партером (со стороны хозяйственного двора и птичника), огибал парк с юго-западной и южной сторон, выполняя мелиоративное и канализационное значение. Он не имел связи с прудами и избыток воды отводил в болотный массив.

Композиция с прудами — наиболее лирическая часть парка, место отдыха и уединения. Она построена в традиции романтического стиля. Композиционной доминантой являлся искусственный остров с каменной беседкой. К ней вел перекидной арочный мостик, выполненный кладкой из замшелых бутовых блоков. Вдоль проходил кольцевой прогулочный маршрут, являющийся частью общего маршрута. Открытые берега прудов позволяли видеть пейзажи парка с острова и прогулочного пути. Примыкающие древесные группы по пути следования образуют картинные плоскости. В группах ближнего плана использованы тополь белый, ясень и дуб; ясень, лиственница и липа с орехом серым. Топография водоемов обуславливает игру тени и света в связи с удачным расположением по отношению к солнцу.

С восточной стороны парка шла липово-елово-тополевая обсадка, с противоположной стороны расположен ров. Парк не имел ограды. Она не использовалась во многих пейзажных парках, чем достигался эффект их зрительного увеличения. Парк незаметно сливался с подступающим к нему лесным массивом с юго-востока. Корабельные одиночные сосны с деревьями граба во втором ярусе сохранились до настоящего времени. Хорошо просматривается также небольшой вал, указывающий на границы зверинца.

Насаждения парка сложены местными видами (клен, граб, липа, ясень, ольха, береза, одиночно тополь белый). Деревья имеют возраст спелости, достигая примерно 150 лет и нередко величественных размеров — 28—33 метра в высоту. В насаждениях использовались экзоты: лиственница европейская, конский каштан обыкновенный, орех серый, липа голландская, сирень венгерская, ирга колосистая, калина канадская. Наиболее уникальным деревом парка является ясень обыкновенный однолистный.

Парадный характер усадьбы не исключал вместе с тем ее утилитарности. За дворцом в парке располагались погреб для хранения льда, колодец. На одной из полян выращивались клубника, на острове — малина.

Парк сравнительно хорошо сохранился.

Совейский парк // Памятники природы Белоруссии. – Минск : Ураджай, 1986. – С. 76-79.

У Савейках растуць лістоўніцы

Прыгожы і непаўторны наш край. А яшчэ — таямнічы. Варта зазірнуць у даўніну, як адкрываеш для сябе ўсё новыя і новыя факты, паданні і гісторыі. Цікава проста пахадзіць тымі сцежкамі-дарожкамі, па якіх стагоддзі назад хадзілі нашы продкі, палюбавацца векавымі дрэвамі, якія яшчэ і сення радуюць нас сваёй прыгажосцю і велічнасцю. Такім — прыгожым і велічным — нам здаўся Савейкаўскі палацава-паркавы ансамбль.

А яшчэ побач з намі былі цудоўныя экскурсаводы, якія вельмі многа ведаюць пра гэтыя мясціны — вучні Тальмінавіцкай школы Аляксандр Плескацэвіч і Наталля Леснік, настаўнік геаграфіі Франц Міжыеўскі.

Вось мы ля вялізарнага дрэва — лістоўніцы, якой, па расказах нашых спадарожнікаў, каля 350 гадоў. Векавыя дубы, ясені, клёны, ліпы, дагледжаныя дарожкі, азёры, якія прыгожа ўпісваюцца ў паркавы ансамбль. А гэтае збудаванне ўжо сучаснае, але вельмі цікавае і складанае па сваёй «архітэктуры»—бабровая плаціна.

Шмат захапленняў выклікаў востраў кахання і гісторыі, звязаныя з ім. Да гэтага часу ў Савейках захаваўся будынак панскага маёнтка, узведзены ў лепшых традыцыях тагачаснай архітэктуры. Усё, што створана, напрамую звязана з жыццём людзей, якія некалі гаспадарылі тут. Але ж і сёння многае выклікае цікавасць і захапленне для нас, прадстаўнікоў новых пакаленняў.

Члены клуба ЮНЕСКА «Заранка» вырашылі больш дасканала вывучаць гісторыю роднага краю, знаёміцца з яго спадчынай, бо мы таксама нашчадкі гэтай прыгажосці, якую трэба берагчы.

Ірына Кузьміч, Кацярына Місюк,

члены клуба ЮНЕСКА “Заранка” цэнтра пазашкольнай работы

Кузьміч, І. У Савейках растуць лістоўніцы / Ірына Кузьміч, Кацярына Місюк // Ляхавіцкі веснік. – 2007. – 10 лістапада. – С. 3.

Дзве сядзібы – два лёса

У далёкім мінулым на Ляхавіцкай зямлі жыло шмат знакамітых людзей. Аб іх жыцці і дзейнасці цяперашняму пакаленню нагадваюць калісьці шыкоўныя, а цяпер напаўразбураныя сядзібы, занядбаныя паркі і скверы. Найбольшую цікавасць у турыстаў і краязнаўцаў выклікае маёнтак, які размешчаны за сем кіламетраў ад Ляхавічаў у вёсцы Грушаўка. Тут у сярэдзіне XVII стагоддзя жыў Тадэвуш Рэйтан (1742-1780), патрыёт Рэчы Паспалітай, непрымірымы праціўнік ператварэння Сейма ў Канфедэрацыю.

Шмат чаго засталося ад грушаўскай сядзібы і дайшло да нашых дзён. Звяртае на сябе ўвагу вялікі жылы дом, які пазірае шырокімі вокнамі на цудоўныя палескія краявіды. Непадалёк кампактна месцяцца некалькі цагляных гаспадарчых будынкаў, вінакурня і значная частка тагачаснага парку з разгалістымі дрэвамі, рэдкімі для нашых мясцінаў раслінамі, кустоўем. Два шэрагі ліп, клёнаў, ясеняў і лістоўніц, што выстраіліся па ранжыры, кіруюцца да капліцы, дзе пахаваны апошні з дынастыі Рэйтанаў -Юзаф. Дом, у якім ён доўгі час жыў, амаль не страціў свайго знешняга першапачатковага выгляду. Час пакінуў свой разбуральны след толькі ўсярэдзіне шматлікіх пакояў. Абвалілася тынкоўка, вышчарбацела паркетная падлога.

Прыгледзеліся да грушаўскай сядзібы будаўнікі, рэстаўратары, іншыя спецыялісты і прыйшлі да высновы: сядзібу Рэйтанаў можна і трэба адрадзіць. За мэтазгоднасць правядзення аднаўленчых работ выступіў ляхаўчанін, член Саюза беларускіх мастакоў, сапраўдны падзвіжнік Сяргей Чарановіч. Ён — аўтар даволі арыгінальнага праекта рэстаўрацыі сядзібы і пераўтварэння яе ў маладзёжна-турыстычны цэнтр. У прыватнасці, у доме Рэйтана прапанавана адкрыць краязнаўчы музей і гасцініцу. У адным з паўразбураных памяшканняў, пасля яго рэстаўрацыі, можна размясціць майстэрню выяўленчага мастацтва. Дарэчы, у гэтай мураванцы ў далёкія гады размяшчалася керамічная майстэрня, дзе плённа працаваў адзін са здольных выхаванцаў Юзафа Рэйтана, мастак Антон Герасімовіч. У Баранавіцкім краязнаўчым музеі знаходзіцца адна з лепшых працаў гэтага майстра — барэльеф Адама Міцкевіча.

Праект Сяргея Чарановіча пачаў паступова ажыццяўляцца. На тэрыторыі грушаўскай сядзібы ўстаноўлены памятны знак у памяць аб Тадэвушы Рэйтане на беларускай і польскай мовах. А некалькімі гадамі раней адна з чыгуначных станцый на Ляхаўшчыне стала называцца «Рэйтанава». Для правядзення далейшых аднаўленчых работ у Грушаўцы выдзелена некалькі мільёнаў рублёў дзяржаўнага бюджэту.

За 20 кіламетраў ад Грушаўкі, у вёсцы Савейкі, знаходзіцца палацава-паркавы ансамбль, які ўключаны ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Тут старадаўні парк, а дакладней, толькі невялікая частка яго, аздобленая высачэзнымі канадскімі таполямі, ялінамі, букам, рознымі відамі бэзу і іншым дэкаратыўным кустоўем.

У зaceнi гэтага зялёнага ўбрання стаіць прыгожы, вабнай архітэктуры дом. Шмат якія даведачныя матэрыялы сведчаць, што тут жыў і валодаў навакольнымі ўрадлівымі землямі ў канцы XVIII стагоддзя генерал-губернатар Літвы Бенігсэну. Пазней гэтую сядзібу набыў Кшыштаф Незабытоўскі, а яшчэ праз некаторы час маёнтак перайшоў ва ўладанне Канстанціна Фадзея Рдултоўскага. Ён быў даволі адукаванай, таленавітай асобай. Пераклаў «Санеты» Адама Міцкевіча на некалькі моваў, у тым ліку на англійскую, быў асабіста знаемы з ім, а таксама з Пушкіным. Сустракаўся з гэтымі паэтамі ў Санкт-Пецярбургу ў літаратурным салоне Караліны Сабальскай — адной з самых прыгожых жанчын таго часу.

Апошнім гаспадаром савейкаўскага маёнтка быў буйны землеўладальнік з незвычайным імем Гектар Бавентуравіч Навіцкі. У перыяд яго гаспадарання былі пабудаваны прамысловыя прадпрыемствы. Будынкі вінакурні і бровара нядрэнна захаваліся. Яны складзены а бутавага камення, з абодвух бакоў пакрытага гранітам. Прадукцыю для вытворчасці гарэлкі і пастаўкі яе імператарскаму двару закупаў Пётр Смірноў.

Непадалёк ад прамысловай зоны размешчаны каскад сажалак, злучаных паміж сабой. Яны ўпрыгожвалі тэрыторыю парку, надавалі яму непаўторны выгляд. Цяпер штучныя вадаёмы, як, дарэчы, і ўся сядзіба, знаходзяцца ў поўным занядбанні. Ацалеў толькі жылы дом, таму што ў ім размяшчаўся ваенны шпіталь, затым піянерскі летнік, санаторый. Цяпер тут мясцовая медыцынская ўстанова. Двухпавярховы будынак-мураванка, што стаіць побач, напрыканцы мінулага стагоддзя перайшоў у прыватныя рукі. Дзіўна, як мясцовая ўлада магла дапусціць такое!?

Гадоў некалькі таму па ініцыятыве мясцовага насельніцтва і пры непасрэдным яго ўдзеле была спроба навесці парадак на сядзібе. Быў выкананы пэўны аб’ём нескладаных работ. I на гэтым людзі апусцілі рукі, не адчуваючы ніякай падтрымкі і дапамогі в боку тых, хто распараджаўся фінансамі.

Савейкаўская сядзіба, якая ахоўваецца дзяржавай, мае поўнае права быць адроджанай і служыць грамадству ў адпаведнасці з яе статусам.

Фёдар Лапанік

Лапанік, Ф. Дзве сядзібы – два лёсы : [Грушаўка і Савейкі] / Фёдар Лапанік // Краязнаўчая газета. – 2007. – № 42. – С. 3.

Савейкаўскія краявіды

3 1850 г. фарміруецца палацава-паркавы ансамбль у Савейках. Зялёныя насаджэнні яго занялі каля 10 гектараў.

Па перыметры цэнтральная частка партэра была абсаджана ружамі. Зараз яго акружае фармавы бардзюр са спірэі, у цэнтры пастаўлены помнік У. I. Леніну. 3 заходняга боку за невялікімі групамі дрэў знаходзіцца прамавугольнай формы сажалка, па берагах якой растуць вярба і ясень. Іх адбітак у вадзе і святлацені нібы павялічваюць паркавую прастору.

За палацам, адбудаваным у 1959 г. у стылі неакласіцызму, размешчана пейзажная частка парку. 3 балкона будынка адкрываецца перспектыва на ландшафт парку, якая завяршаецца сажалкай з астравамі. Уздоўж кампазіцыйнай восі (яна падкрэслена сучаснай пасадкай пузыраплодніка каліналістага) чаргуюцца невялікія паляны і групы дрэў, пераважна ліпа і клён. Лістоўніца еўрапейская, конскі каштан і іншыя пароды пасаджаны з улікам асаблівасцей іх дэкаратыўных якасцей на працягу сезона. У большасці груп дамінуючым відам з’яўляецца лістоўніца. Дрэвы ў другім ярусе маюць падначаленае значэнне. У глыбіні парку вакол цэнтральнай паляны вырысоўваюцца самастойныя групы дрэў, сярод якіх пераважае лістоўніца, ёсць клён, граб.

Кампазіцыя з сажалкамі, створаная ў рамантычнай традыцыі, — найбольш лірычнае месца Савейкаўскага парку. Яе галоўным элементам з’яўляецца штучны востраў з мураванай альтанкай. Дзякуючы ўдаламу размяшчэнню сажалак у адносінах да сонечнага асвятлення дасягаецца непаўторная гульня святла і ценю. У групах дрэў бліжняга плана выкарыстаны таполя белая, ясень, дуб, лістоўніца і ліпа з арэхам шэрым.

У былым палацы зараз размяшчаецца ўчастковая бальніца. А парк, аздоблены і добраўпарадкаваны, з’яўляецца любімым месцам адпачынку тутэйшых вяскоўцаў.

М. Мікалаеў

Мікалаеў, М. Савейкаўскія краявіды / М. Мікалаеў // Ляхавіцкі веснік. – 2001. – 11 жніўня.

Савейкі

Калі вы марыце пабачыць сапраўдную шляхецкую сядзібу 19 стагоддзя, завітайце ў Савейкі — вёску, якая знаходзіцца амаль на самай мяжы Мінскай і Брэсцкай абласцей. Калісьці тут быў адзін з найпрыгажэйшых палацава-паркавых ансамбляў у нашай краіне.

Гэтыя мясціны здаўна належалі заможнаму шляхецкаму роду Навіцкіх (гербу Рагаля). Яны валодалі шматлікімі маёнткамі, якія былі пабудаваны на тэрыторыі сённяшніх Ляхавіцкага і Баранавіцкага раёнаў. У 1850 годзе Тадэвуш Навіцкі заклаў у Савейках пейзажны парк з цудоўным палацам у стылі неабарока.

На думку гісторыкаў, да адраджэння гэтага стэрэатыпу сядзібы ў сярэдзіне 19 стагоддзя прывяло збядненне гісторыка-архітэктурных аналаў як вытокаў для форматворчасці. Сядзібы тыпу «шляхецкага двара» 17 — 18 стагоддзяў звычайна будаваліся з ламаным дахам і балюстраднай тэрасай.

Менавіта ў гэтым тыпе сядзібы ўвасобіўся нацыянальна-рамантычны накірунак архітэктуры Беларусі другой паловы 19 стагоддзя. 3 марамі і настальгіяй па страчанаму ідэалізаванаму мінуламу дойліды імкнуліся стварыць не столькі новы стыль, колькі вярнуцца да старых узораў. Пры гэтым дасягалася толькі зачараванне абагульненым выглядам старажытнай утульнай шляхецкай сядзібы з лесвіцай, якая вядзе да традыцыйнай акруглай параднай залы.

На жаль, Савейкаўскі палац моцна пацярпеў у гады другой сусветнай вайны і пазней быў перабудаваны ў стылі «пралетарскага класіцызму». Але асноўныя рысы яго архітэктуры захаваліся І да сённяшніх часоў.

Палац мае правільнае сіметрычнае вырашэнне. Па баках ад цэнтральнай часткі знаходзяцца аб’яднаныя галерэямі хрызаліты. Над галоўным уваходам — балюстрадная тэраса на васьмі падвоеных калонах. Над тэрасай узвышаецца фігурны франтон з бакавымі валютамі і люкарнамі. Афіцына і стайня выкананы ў духу рамантычнай архаікі. Архітэктура гэтага адгалінаванага гістарызму характарызуецца кантрасным спалучэннем светлага фону бутавых сцен і цёмна-чырвонай цаглянай муроўкі. Архаічная муроўка буйной і цяжкай формы збудаванняў вылучаецца маляўнічасцю, каларыстычнай насычанасцю. На франтонах усіх пабудоў красуюцца літары «T.N.» (ініцыялы Тадэвуша Навіцкага).

Як і ў мінулым, так і сёння ўвесь палацава-паркавы ансамбль не вытрыманы ў адзіным стылі. У ім суседнічаюць рознастылёвыя пабудовы: маляўнічая архітэктурная сюіта створана неакласіцыстычным палацам, партатыўнымі флігелямі, архаічнымі афіцынай і стайняй, гаспадарчымі пабудовамі з «анёльскім» паркам.

Перад брамай, якая вядзе да палацава-паркавага ансамбля, стаіць вялікі валун з мемарыяльнай шыльдай: «Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Парк «Савейкі» помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Ахоўваецца дзяржавай».

Савейкаўскі парк нясе рысы пейзажных паркаў пераходнага перыяду ад рамантычных да натуралістычных. Ён займае роўную тэрыторыю, плошчай 10 гектараў. Парадная частка мае класічную планіроўку. Уязная ялова-кляновая алея працягласцю больш за 450 метраў перакрыжоўваецца з папярочнай алеяй і выходзіць на вялікі, ідэальна роўны парадны партэр. Цэнтральную частку яго займае традыцыйны эліпс, фіксаваны дарогай, а з боку ўезда — разрэжанай пасадкай лістоўніцы еўрапейскай. Па перыметру цэнтральная частка партэра калісьці была абсаджана ружамі. У пасляваенны час тут з’явіліся таполі.

Прыкладна з заходняга боку партэра за маляўнічымі групамі дрэў знаходзіцца прамавугольнай формы сажалка з вярбою і ясенем уздоўж берага. А два маляўнічыя флігелі, што месцяцца сіметрычна наперадзе палаца, фланкіруюць партэр. Палац і вадаём у акружэнні дрэў складаюць гарманічны ландшафт, які з’яўляецца кампазіцыйнай вартасцю парка. Яго парадны партэр найбольш выразны сярод паркаў Беларусі.

За палацам знаходзіцца пейзажная частка парка. 3 балкона адкрываецца маляўнічая перспектыва, якая завяршаецца вадаёмам з астравамі. Тут чаргуюцца невялікія паляны і групы клёнаў, ліп, а таксама адзінкава выкарыстаны лістоўніца, конскі каштан і іншыя расліны з улікам іх дэкаратыўных якасцяў на працягу сезона.

Паўднёва-заходняя частка парка мела самастойнае вырашэнне, пабудаванае на выкарыстанні ў кампазіцыі трох сажалак разнастайнай формы з кароткімі пратокамі і дамбамі. Сажалкі каналамі злучаліся з вадаёмам у партэры. Акрамя гэтага канала, быў яшчэ адзін — акружны. Ён пачынаўся за партэрам, агінаў парк з паўднёвага боку, пры гэтым адыгрываў меліярацыйную і каналізацыйную функцыі.

А з усходняга боку парка ішла ліпава-ялова-тапалёвая абсадка, насупраць якой знаходзіўся роў. Добра праглядаецца і невялікі вал, які вызначаў межы звярынца. Варта дадаць, што амаль усе дрэвы ў парку маюць узрост спеласці, дасягаючы прыкладна 150 гадоў і нярэдка 28-33 метраў у вышыню. Сярод традыцыйных ў нашых мясцінах клёнаў, грабаў, ясеняў, бяроз, таполяў, вольхі тут сустракаюцца і экзоты — ліпа галандская, арэх шэры, бэз венгерскі, ірга каласістая, каліна канадская і нават унікальны ясень адналісты.

Аднак парадны характар сядзібы не выключаў разам з тым яе ўтылітарнасці. За палацам у парку знаходзіліся лядоўня і калодзеж. На адной з палян вырошчваліся клубніцы, на востраве— маліна.

Кампазіцыя з сажалкамі — найбольш лірычная частка парка, месца адпачынку і зацішнасці. Яна выканана ў традыцыях рамантычнага стылю. Кампазіцыйнай дамінантай калісьці з’яўляўся штучны востраў з мураванай альтанкай, якой сёння, на жаль, ужо няма. Да яе вёў перакідны арачны масток, выкладзены з замшэлых бутавых блокаў. Наўсцяж праходзіў кальцавы прагулачны маршрут. Адкрытыя берагі сажалак давалі магчымасць бачыць цудоўныя пейзажы парка і з вострава, і з усяго прагулачнага шляху.

Пасля вайны ў Савейкаўскім палацы працаваў ваенны шпіталь, а пазней — санаторый рэспубліканскага значэння. Сёння пабудову сядзібы займае ўчастковая бальніца.

…Вось і яшчэ адно падарожжа падышло да канца. Кожны раз глыбінка ўражвае і хвалюе сэрца. Гарады спяшаюцца, быццам бегма прабягаюць сваё мітуслівае жыццё, а тут… «прад вечнасцю і сутнасцю быцця спыняе бег імклівае імгненне».

Дастаткова трапіць у такую вось вёсачку, зірнуць на такі вось пейзаж, прытуліцца да старой сцяны — і на цябе разам нахлыне ўсё: і памяць пра мінулае гэтага краю, і асабістыя ўспаміны, і ўся гісторыя Бацькаўшчыны. Вось яна, гэта гісторыя, — побач. Давайце ж прыслухаемся да яе…

Святлана і Ігар Пракоф’евы,

члены Слонімскага краязнаўчага таварыства імя Г. Леўчыка.

Пракоф’ева, С. Савейкі / Святлана Пракоф’ева, Ігар Пракоф’еў // Ляхавіцкі веснік. – 2003. – 23 красавіка.

 

Comments are closed