Генацыд яўрэйскага насельніцтва

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязаўчага зместу >>> Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Ляхавіцкага раёна >>>

Банкевіч, А. Шалом алейхем, землякі!Ботвинник,М. Памятники геноцида евреев БеларусиСокал, А. Ахвярам генацыду прысвячаеццаЧайкоўская,Т. Забыццю не падлягаеЧупахина,Т. Такое не забывается

Шалом алейхем, землякі!

Для большасці ляхавічан, асабліва народжаных у пасляваенны час, усё гэта — невядомыя старонкі гісторыі, якіх не знойдзеш у ніводнай кнізе. І тым не менш яны не згубіліся, не знішчыліся ў далечыні гадоў.

Пра Ляхавічы ведаюць і помняць нават за светам — у Ізраілі, ЗША, Канадзе. 3 гэтых далёкіх краін і прыехала ў наш горад вялікая група іншаземцаў. Некаторыя з іх упершыню ступілі на зямлю, дзе пакутавалі іх сваякі і родныя. Кажуць, яўрэі жылі на тэрыторыі Ляхавіч яшчэ гадоў 700 таму назад. А напярэдадні вайны іх тут было больш за 5 тысяч чалавек. Яшчэ столькі ж пражывала людзей іншых нацыянальнасцей, у асноўным татар, палякаў і беларусаў. Людзі жылі мірна і ніхто не дзяліў нікога на „сваіх” і „чужакоў». Але грымнула вайна, і пачалася вялікая трагедыя ўсіх народаў.

Замежныя госці прыехалі ў Ляхавічы на адкрыццё помніка, устаноўленага на месцах, дзе ў пачатку вайны ад рук гітлераўцаў загінула больш за 4 тысячы яўрэяў. Фюрэр распрацаваў пачварны план забойства   цэлага     народа.

Пакутавалі ад яго захопніцкай палітыкі і мільёны грамадзян іншых нацыянальнасцей.

7 ліпеня, больш чым праз 50 гадоў пасля тых жудасных падзей, сабраліся непадалёку ад вуліцы Кастрычніцкай, на месцы расстрэлу яўрэяў, усе, хто змог прыйсці. Старшыня гарвыканкама У. В. Кузьміч адкрывае мітынг, прысвечаны памяці ахвяр гітлераўскага генацыду. Прадстаўнікі яўрэйскай дэлегацыі і грамадскасці нашага горада скідваюць палатно з помніка, на мармуры якога надпіс: „Братняя магіла яўрэяў горада Ляхавічы і акругі, загінуўшых у 1941-1942 гадах. Вечная памяць нявінным ахвярам. Няхай ніколі не паўторыцца гэта!»

Выхадзец з Ляхавіч Моша Індзіцкі расказваў, як 29 кастрычніка 1941 года немцы сагналі раніцай яўрэяў на плошчу, дзе доўгі час прымусілі сядзець з узнятымі рукамі. Потым адабралі паўтары тысячы тых, хто валодаў рамёствамі. А астатніх — старых, жанчын і дзяцей — павялі на гэта месца. Тут прымусілі раздзецца,   выбівалі   залатыя зубныя каронкі. А потым расстрэльвалі па 150 чалавек. Кажуць, пасля расстрэлу яшчэ доўга варушылася зямля над трупамі. Рамеснікаў сагналі ў гета. Яны павінны былі будаваць дарогу. У чэрвені 1942 года, калі работы былі закончаны, гітлераўцы вырашылі расправіцца і з гэтымі людзьмі. Але некаторым з іх усё ж удалося ўцячы.

Прысутныя прыйшлі на тэрыторыю дзіцячага садка №4, дзе ўстаноўлены яшчэ адзін помнік загінуўшым, з чырвонага мармуру. На брацкіх магілах яўрэйская дэлегацыя адправіла маленні. Да помнікаў былі ўскладзены вянкі і кветкі.

А потым жыхары горада акружылі гасцей. Людзі ўспаміналі, дзяліліся ўражаннямі. Памяць жыве.

                                                                                    А. БАНКЕВІЧ.

Банкевіч, А. Шалом алейхем, землякі! : [адкрыццё памніка на месцы гібелі яўрэяў у горадзе Ляхавічы] / А. Банкевіч // Ляхавіцкі веснік. – 1993. – 16 ліпеня.

2

 

 С. 140

 

1

С. 115

г. Ляховичи

Могила узников гетто. Между улицами имени Орловского и Октябрьской. В 1941 г. в городе Ляховичи гитлеровцы создали концентрационный лагерь гетто, в котором евреев истязали, под­вергали издевательствам и пыткам, часто расстреливали. В июле 1942 г. гитлеровцы и полицаи построили в колонну около тыся­чи евреев, под охраной подвели ее к заранее выкопанной яме, по 20—30 человек ставили возле нее, заставляли раздеться и рас­стреливали из пулеметов. Среди уничтоженных большинство со­ставляли женщины и дети.

В 1993 г. на могиле установлен обелиск.

Лит.: Памяць. Беларусь. С. 89.

г. Ляховичи

Могила узников гетто. На улице имени Орловского весною 1943 г. гитлеровцы и полицаи приступили к окончательному уничтожению концентрационного лагеря гетто. Все еврейское население построили в колонну, подвели к заранее выкопанным ямам, раздели и всех расстреляли. Убито 4725 ни в чем не по­винных людей.

На могиле установлен памятник.

Ляховичский район, Гончаровский сельсовет, д. Медведичи

Братские могилы евреев. 3 км от деревни, урочище Броды. 11 агуста 1941 г. карательный отряд войск СС прибыл в местечко Медведичи. Собрали всех евреев. Стариков, женщин и детей от­вели под конвоем в урочище Броды, где замучили и расстреляли в 3 ямах-могилах. Каждый эсэсовец имел задание убить одного еврея.

Ляховичский район, Гончаровский сельсовет, д. Медведичи

Братские могилы евреев. 1 км от деревни в урочище Синяво. 11 сентября 1941 г. в местечке Медведичи эсэсовцы отобрали 30 молодых мужчин, под конвоем, издеваясь над ними, отвели в лес, всех замучили и расстреляли в 3 ямах-могилах.

Ляховичский район, д. Остров (центр сельсовета)

Братская могила евреев. 28 августа 1941 г. в местечко Остров прибыл карательный отряд войск СС, который в присутствии населения расстрелял из автоматов 29 (по другим сведениям, 52) евреев, среди них большинство составляли женщины и дети. Ра­неных беспощадно добивали.

Ляховичский район, станция Рейтаново

Братская могила евреев. В 1942 г. гитлеровцы и полицаи от­вели за железнодорожную станцию 65 евреев, мужчин и жен­щин, всех замучили и расстреляли.

С. 130-132.

Ботвинник,М. Памятники геноцида евреев Беларуси / М.Ботвинник. – Минск, 2000. – 326 с.

Ахвярам генацыду прысвячаецца

У час Другой сусветнай вайны фашысцкімі катамі было знішчана больш за 80 тысяч прадстаўнікоў яўрэйскай нацыянальнасці, у тым ліку 25 тысяч яўрэяў з Германіі, Чэхіі, Польшчы, СССР. Не менш трагічны лёс і ў большасці яўрэяў, якія на пачатку Вялікай Айчыннай вайны жылі і працавалі ў Ляхавічах. У1940 годзе пражывала ў нас 5600 яўрэяў. Гэта амаль палова ўсіх жыхароў райцэнтра.

Ужо з першых дзён акупацыі фашысцкай Германіяй тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і Ляхавіцкага раёна, захопнікі пачалі дэманстраваць сапраўдныя зверствы і здзекі над людзьмі. Успамінае Уладзімір Іванавіч Сокал, які ў той час разам з бацькамі і братам жыў у Малой Лотве.

— Першыя нямецкія салдаты з’явіліся ў Ляхавічах 25 чэрвеня 1941 года. Па вуліцы праімчалі некалькі танкаў, якія стралялі з пушак. Ад агню загараліся хаты. На перакрыжаванні з сённяшняй вуліцай Леніна адна з ваенных машын пратараніла чырвонаармейскую пушку, якую цягнуў на прычэпе трактар з боку Баранавіч. На лафеце было пяцёра чырвонаармейцаў, якія ад выбуху згарэлі разам з пушкай.

Стары яўрэй каваль Мэська, як яго клікалі тутэйшыя, гнаў кароў з пашы. Ля старога спынілася аўтамашына, што перавозіла нямецкіх салдат. Іх начальнік загадаў старому чалавеку дагнаць карову, сесці на яе і ехаць вярхом. I так пад рогат яны гналі старога чалавека да горада. Там яго расстралялі…

У Ляхавічах усталявалася нямецкая акупацыйная ўлада. Амаль з : першых дзён адным з накірункаў яе дзейнасці быў генацыд у адносінах да яўрэяў. Усім прадстаўнікам гэтай нацыянальнасці было загадана насіць на вопратцы зорку жоўтага колеру. Хутка немцы прыступілі да поўнага фізічнага знішчэння яўрэяў. Першыя масавыя расстрэлы адбыліся ўжо ў 1941 годзе. Расказвае Уладзімір Іванавіч Сокал:

— Немцы, паліцаі выганялі людзей з дамоў, зводзілі на месца, дзе сёння знаходзіцца сквер па вуліцы Леніна, потым гналі па Малой Лотве, у канцы вуліцы ставілі на калені. Па 20 чалавек падводзілі да кар’ера, загадвалі зняць усё адзенне, бо думалі, што людзі хаваюць у ім золата, расстрэльвалі. Потым ішлі за другой партыям.І так некалькі дзён запар…

Да гэтага часу не магу забыць адзін выпадак. Фашысты гналі калону людзей у апошні шлях. Адзін маладзенькі яўрэй скочыў у агарод і пабег да ракі Ведзьмы. За ім кінуўся паліцай на кані. Ён застрэліў юнака. Маладыя мужчына і жанчына, якія таксама ішлі ў калоне, вельмі прасілі паліцая не расстрэльваць іх. Аднак, літасці ў катаў не было. Тады яны абняліся і пайшлі ў яму… У нашым гумне некалькі дзён хаваўся яўрэй па прозвішчы Клоз. А на трэці дзень ён гаворыць бацьку: «Пан Сокал, што там чуваць? Ужо ціха? Не страляюць?». Бацька адказаў яму, што многіх забілі, у тым ліку і яго сына. Тады немалады ўжо чалавек вымавіў: «А навошта і мне жыць, калі сына няма, пайду і я ў гета». Там ён знайшоў свой апошні прытулак…

У гета людзі жылі ад месяца да года. Больш маладзейшыя працавалі. На тым месцы, дзе зараз знаходзіцца кансервавы завод, была сінагога. Вось туды немцы сагналі мужчын, акружылі ўсё калючым дротам, паставілі вышкі з кулямётамі і выводзілі вязняў на работу.

Людзі капалі бункеры, валілі лес, а знясіленых расстрэльвалі. Успамінае Міхаіл Адамавіч Бецька:

— Мясцовы солтыс загадаў нашым мужчынам ісці закопваць ямы, у якіх ляжалі целы забітых і параненых людзей. Усё гэта рабілася пад дуламі фашысцкіх аўтаматаў. Адна старая жанчына пад раніцу выбралася з «жывой» магілы і сядзела параненая і знясіленая. Убачыў яе мясцовы паліцай і тут жа, на месцы, застрэліў, жанчыну зноў кінулі ў яму…

Вось такі лёс напаткаў яўрэяў з Ляхавіч. Па звестках, якія ўтрымлі-ваюцца ў кнізе Міхаіла Батвінніка «Помнікі генацыду яўрэяў Беларусі» у нашым горадзе было расстраляна 4725 чалавек толькі за тое, што яны былі яўрэямі. Акрамя таго, брацкія магілы яўрэяў знаходзяцца каля вёсак Мядзведзічы, Востраў, станцыі Рэйтанава. Памяццю гэтай трагедыі ў Ляхавічах з’яўляецца помнік на месцы расстрэлаў, устаноўлены ў 1993 годзе. Мы памятаем аб гэтых ахвярах фашысцкага генацыду.

Алег СОКАЛ,

вучань 10 «Т» класа гімназіі

г. Ляхавічы.

Сокал, А. Ахвярам генацыду прысвячаецца / Алег Сокал // Ляхавіцкі веснік. – 2010. – 8 крас. – С. 2.

Забыццю не падлягае

У вёсцы Востраў устаноўлены памятны знак на месцы расстрэлу фашыстамі мірных жыхароў

1Летам 1942 года на ўскрайку вёскі Востраў фашысты расстралялі мясцовых яўрэяў. Месца пахавання ахвяр халакосту вяскоўцы даглядалі заўсёды. Але толькі праз 67 гадоў з’явілася магчымасць устанавіць знак у памяць ахвяр нацызму.

Летась на месцы пахавання працаваў 52-гі асобны спецыялізаваны пошукавы батальён. Спецыялістамі было ўстаноўлена, што ля Вострава пахаваны астанкі 11 чалавек, знойдзены асабістыя рэчы загінуўшых.

Сёння, дзякуючы падтрымцы Таварыства былых вязняў канцлагераў і дабрачыннаму фонду Джойнт”, на месцы пахавання ўстаноўлены памятны знак. У мінулую нядзелю адбыўся жалобны мітынг з нагоды яго адкрыцця, на якім прысутнічалі прадстаўнікі згаданых арганізацый, саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і суполак, сведка расстрэлу Іван Бабко, прадстаўнікі мясцовай улады.

Таццяна ЧАЙКОЎСКАЯ,

галоўны спецыяліст аддзела

ідэалагічнай работы райвыканкама.

Чайкоўская,Т. Забыццю не падлягае: у вёсцы Востраў устаноўлены знак на месцы расстрэлу фашыстамі мірных жыхароў / Таццяна Чайкоўская. – Ляхавіцкі веснік. – 2009. – 29 ліпеня. – С. 2.

*

*

*

Когда созрел хороший уро­жай льна, на уборку из Ляховичей двое полицейских приво­дили целую колонну евреев с желтыми звездами на груди и спине [в деревню Жеребковичи]. После уборки эти колонны отвели недалеко от де­ревни Потаповичи, заставили вырыть траншеи и расстреля­ли. Сюда же из Ляховичского гетто постоянно пригоняли ев­реев и расстреливали.

*

*

*

Чупахина, Т. Такое не забывается / Таиса Чупахина // Заря. – 2005. – 19 марта. – С. 2.

Comments are closed