“Восень у Завоссі”: 26 верасня супрацоўнікі Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы прынялі ўдзел у літаратурна-музычным фестывалі.
Квэст “Таямніцы Завосся”
Гульнёвыя лакацыі падрыхтавалі бібліятэкі з Баранавіцкага, Ганцавіцкага, Ляхавіцкага, Лунінецкага і Пінскага раёнаў. Наша лакацыя — “Беларускі ЛітараТур”.
Тут можна было:
📚 пазнаёміцца з кніжнай выставай “Шляхам беларускай літаратуры”;
🎲 згуляць у настольную гульню “Беларуская вандроўка”;
🃏 паспрабаваць сілы ў гульні “Мема: Беларускія пісьменнікі”;
🧠 праявіць кемлівасць у інтэлектуальнай гульні па казках;
🎁 прыняць удзел у бяспройгрышнай латарэі.
Асобная літаратурная пляцоўка
Сваёй творчасцю з прысутнымі дзяліліся мінскія, пінскія, баранавіцкія, ганцавіцкія, лахавіцкія і лунінецкія аўтары. Наш Ляхавіцкі край прадставіла Наталля Тарабеш.
Дзякуем арганізатарам і ўдзельнікам за мерапрыемства і цудоўны настрой!
Лізавета Мацулевіч,
заг. аддзела маркетынгу, сацыякультурнай
дзейнасці і метадычнай работы















