«Усё ў прэсе»

23 жніўня ў Падлескай сельскай бібліятэцы адбылася інфармацыйная гадзіна «Усё ў прэсе», падчас якой рабяты — вучні старэйшых класаў гутарылі пра нашы беларускія СМІ. Цікавым і прыемным фактам стала тое, што сем’і кожнага з іх выпісваюць нашу раёнку (здаецца, «Ляхавіцкі веснік» у друкаваным выглядзе ніколі не выйдзе з моды). Амаль усе яны пабывалі ўжо на старонках газеты, артыкулы Алёны Станіславовіч і Яўгеніі Кармаевай былі надрукаваны тут. Цікавяцца рабяты газетай «АІФ», чытаюць «Краязнаўчую», «ЛІМ». Сярод часопісаў у старшакласнікаў карыстаюцца папулярнасцю «Стрекоза», «Планета», «Девчонки», «Лиза», «Виртуальные радости».

Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Обсуждение закрыто.